Гуд П. А., Гуд Н. И. Спас — всему час


Абласны цэнтр
Народнай творчасці





Спас –
усяму час


метадычны дапаможнік
па святкаванню Спаса









Мінск 1994








АѕТАРЫ: П.А. Гуд
Н.І. Гуд
К.М. Пятровіч

Рэдактар: С.У. Кліменценка





























Спас на Беларусі

Воснь – самая догачаканая для земляроба пара года: час завяршэння боркі раджаю, збору даро прыроды – грыбо, арэха, ягад.
Беларусы, як адзначаецца  адным з ранніх этнаграфічных даследвання, “пачынаюць адлічваць восеньскі час звычайна ад Іллі: ёсць прымака, што на Іллю да абеду лета, а пасля абеду - восень”. (К. Фалютынскі, с.85) Гэты дзень бы днём паварота да восені. “Ілля жніво пачынае, а лета канчае”.
ЖНІВЕНЬ У беларуса, па старажытнай традыцыі, святы гэтага месяца звязаны з першым грамадскім ужываннем сельскагаспадарчых прадукта і уялялі перапляценне язычніцкіх, хрысціянскіх і народных звычая і абрада, гістарычных падзей. Усе гэтыя праявы духознага жыцця адлюстроваюць лёс і жывяць гістарычную памяць народа.
У славян гэты месяц ме многа народных назва: серпень і жнівень – ад разгару жніва, касач – ад касы, касавіцы тра, зарев – ад яркіх і халодных досвітка. Назва “август” зацвердзілася  гонар рымскага імператара АгустаІ прыйшла на Русь з Візантыі.
У жніні сяляне і касілі, і аралі, і сеялі, таму ім вельмі важна было ведаць народныя метэаралагічныя прыкметы.
Заснаваныя на векавых назіраннях, догатэрміновыя прагнозы народнай метэаралогіі неабходна ведаць і сучасным культработнікам з тым, каб загадзя планаваць правядзенне жнівеньскіх свята, у залежнасці ад кліматычных умо, на волььным паветры ці  закрытым памяшканні.
Надвор’е жніня  нейкай ступені вызнача Самсона дзень – 27 чэрвеня (10 ліпеня): “На Самсрна дождж – да бабінага лета мокра будзе”, а борка зерневых культур будзе цяжкая, пад моцныя ліні. Пры непагадзі на Самсона дзень чакалі таксама дажджу праз сем тыдня, у сярэдзіне жніня на трэці спас – спасаскія дзяды – 16 (28) жніня.
Асабліва важная прыкмета восені прымярковалася да 19 ліпеня (1 жнівеня) на Макрыды: “Глядзі восень па Макрыдзе: Макрыда мокрая – і восень мокрая”.
Зажынкі – абрадава-рытуальнае афармленне пачатку жніва – беларусы звычайна пачыналі на Іллю – 20 ліпеня (2 жніня). “Святы Ілля – сланая жняя”, “Святы Ілля копы лічыць”. Але  залежнасці ад розных кліматычных умо і тэрміна выспявання жыта,  розных раёнах Беларусі зажынкі мелі розныя даты святкавання, таму пачатак жніва на Іллю нельга лічыць агульнанацыянальнай з’явай.
Першае восеньская сята – Спас – сваімі каранямі сягае  старажытны звычай зняцця таб (забароны) на жыванне першых пладо і рачыстае, звычайна калектынае адведванне іх. Есці плады да Спаса людзі баяліся, таму што “зазнашы іх падвяргаецца странікавым хваробам” (Ю. Крачковский, ст. 152). Забарона мела падставу  рэальных жыццёвых назіраннях земляроба. Пазней гэтае табу знайшло пераасэнсаванне  царконай легендзе, згодня якой Бог, які раздава децям райскія яблычкі, не адорва імі тых дзяцей, чыя маці жывала іх да свята.
Час Спаса лічыся сялянамі адзіна законным тэмінам для жывання многіх пладо: “Прыйшо Спас – усяму час”. Першапачатковая назва дзён рытуальнага калектынага жывання пладо была забыта, і сам тэрмін – Спас – свята атрымала пад уплывам хрысціянскай царквы  гонар Хрыста.
Усходнеславянскі Спас ме тры тэрміны святкавання – 1 (14), 6 (19) і 16 (28) жніня.
ПЕРШЫ СПАС – 1 (14) жніня атрыма назву Маккавеі (у простанароддзі - Макавей), гэта значыць “паходжанне”, альбо “исхождение” крыжа. Сама назва гаворыць аб зліцці  гэтым свяце хрысціянскіх і язычніцкіх, гістарычных і народных традыцый. Прыйшошы з Візантыі абрад вынасу часткі крыжавога дрэва з палаца  царкву Сафіі і асвяшчэнне вады, каб паслаць дождж на зямлю  час засухі і ачысціць горад ад злых духа, на Русі трансфармавася  чын “водаасвяшчэння”. На рэках, азёрах, вадаёмах ладзілі крыжовыя ходы, вада асвяшчалася, пасля чаго се купаліся  гэтай вадзе і купалі скаціну – для ачышчэння ад нячыстай сілы і перасцярогі ад хвароб.
На Беларусі першы Спас лічыся святам праводзін лета, да якога хрысціянская царква прымеркавала дзень памінання ветхазаветных пакутніка Макавея.
Розныя сходнеславянскія народы мелі некаторыя адметнасці  традыыях святкавання першага Спаса: калі  рускіх у гэты час пачыналася жыванне мёду (адкуль Спас і атрыма назву “мядовы”), то  беларуса у гэты час сяляне асвячалі  царкве мак, садовыя кветкі і некаторыя агародныя культуры (моркву, сланечнікі), а таксама жыта (Романов Е.Р. – с.274).
Традыцыйнай стравай першага Спаса былі пірагі з морквай і, асабліва, з макам, гатавалі таксама варэнікі з мёдам, а на Віцебшчыне – рознае мачанне: у пражаніну мачалі бліны, у мёд – хлеб і агуркі.
З пешым Спасам звязана многа павер’я, прыкмет, рытуала. На Турашчыне асвячоным макам асыпалі хату ад нябожчыка, а калі ішлі на суд, то абсыпалі кругом сябе. НаБрагіншчыне дзячаты на Макавея праводзілі варажбу, у час якой прыгаворвалі: “Макавею, Макавею, я на цябе канапелькі сею. Скажы мне, Макавею, дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч канапельку брала” (Лозна А., с.143).
Былі і Макавеескія прыкметы: “Калі на Макае не бывае дажджу, будзе шмат камаро. А як на Юр’е дождж – будзе рыбы многа, а на Макавея – будзе многа грыбо” (Дембовецкий А.С., с.384). У народзе лічылі, што  жніні, пераважна на спасаку, павінна прайсці так званая Рабінавая ці Вераб’іная ноч. На працягу яе грымоты скаланаюць неба, грозна бліскаюць маланкі, лье праліны дождж, дзьме вецер. Згодна з народнымі павер’ямі, у гэтымі павер’ямі, у гэтую ноч на свет выходзяць усе злыя сілы, якія нібы спраляюць сваё галонае гадавое свята і страшаць хрышчоных людзей. Паводле іншых меркавання, усе сілы прыроды ядналіся, каб знішчыць “нячыстую сілу”, што распладзілася пасля Купалля і шкодзіла людзям. Забіты ці пкалечаны Перуном у Рабіную ноч лічыся чараніком. На Палессі гаварылі, што ад такой моцнай буры рабчыкі разлятаюцца па сім лесе і да самага танавання жывуц па аднаму.Лічылі, што неспакойная ноч спрыянню ягад на рабіне. Калі ж ягады не спелі, чакалі благога заканчэння лета і халоднай восені (Васілевіч У., ст.42).
На спасаку пачынася двухтыднёвы пост (15 дзён да 28 жніня), у час якога забаранялася есці тлустую ежу. У народзе гэты пост атрыма назву “спасака-ласака”, бо можна было  волю ад’есціся маку, піраго, гародніны. У Лельчыцкім раёне  першы панядзелак Спасакі пяклі пячэнне “жужыкі” па колькасці душ у сям’і, мачалі яго  мёд, потым у попел. Каб пазбегнуць сустрэчы са змеямі, трэба было сказаць: “Лучшэй буду дужыкі  попел мачаць, чым на сабе мохлю (змяю) дзяржаць” (А.Лозпа, с.145).
Раслінам, асвяшчоным у царкве (кветкі, зёлкі), прыпісвалі гаючую сілу: макам абсыпалі хлявы, а кветкі кідалі  ваду і купалі  ёй хворых дзяцей (Романов Е., с.274). Некаторыя гаспадары стараліся  гэты дзень пачаць сябу і з надзеяй на шчодры раджай будучага года праводзілі магічныя абрады. Так, у Смаленска губерніі напярэдадні асвячэння насення  царкве гаспадары варылі столькі яек, колькі мужчын у сям’і: за абедам кожны разбіва яйка, і у каго яно было паней, той павінен бы засяваць жыта, каб ураджай бы добры (Неверович В., с.164). Гэтым дзеяннем сяляне імкнуліся перадаць зямлі радлівую сілу яйка з тым, каб была багатай наступная хлебная страда.
ДРУГІ СПАС – вялікі, або яблычны – час масавага выспявання яблык, які святкавалі 6 (19) жніня, з’яляецца земляробчым святам садавіны. У гэты дзень сяляне таксама падгядалі пчол і выбіралі з вуліка мёд. Адгалоскам старажытнай традыцыі калектынага жывання прадукта з’явіся зажавашыся  гэты час на Беларусі звычай бонды – заемадапамогі, частавання сваяко і аднавяскоца садавінай, хлебам, мёдам і г.д.
На другі Спас пчаляр частава мёдам родных і тых, хто прыходзі на пасеку (Романов Е.Р., с.274).
Згодна з павер’ем, калі пчаляр пашкадуе  гэты дзень мёду хоць аднаму з прысутных дзяцей, пчолы прападуць (Васілевіч У., с.43).
На спасаскі стол у гэты дзень падавалі абрадавую страву – пірагі з яблыкамі.
Другі Спас бы не толькі святам садавіны, але і святам сустрэчы восені. Гэты дзень у народзе лічылі днём адлёту  вырай бусло, з якімі былі звязаны наступныя прыкметы: калі буслы збіраліся  чароды за тыдзень перад Спасам, гэта азначала надыход ранняй і марознай зімы і цёплай вясны; калі пасля Спаса – цёплая ласкавая восень, то будзе мяккая зіма і халодная вясна. Буслы на сваіх крылах неслі  вырай лета, якое саступала месца восені. “Пыйшо Спас – і лета ад нас”, “Першы і другі Спас – бяры рукавічкі  запас”, “Спас – лета шась”.
Царква прымеркавала да дня калектынага жывання садавіны і сустрэчы восені хрысціянскае свята “Ператварэнне Хрыста” і надала яму рэлігійнае значэнне: у храмах асвячалі дары восені – яблыкі, слівы, грушы, зерне. У многіх мясцінах пасля асвячэння  царквах людзі неслі яблыкі на могілкі, дзе клалі сёй радне ра яблычку (Васілевіч У., с.43).
Пры добрым ураджаі казалі : “На другі Спас і жабрак яблычка з’есць”. Звычай адорваць бедных і маламаёмых людзей яблыкамі і пладамі садо, акрамя старажытнай народнай традыцыі, бы яшчэ і крытэрыем хрэсціянскай маралі.
Другі Спас – гэта вельмі паважанае хрысціянамі свята “ператварэнне Хрыста”, аб чым расказвае Евангелле ад Лукі (9:28-36) і Евангелле ад Матфея (17:1-8).
Нягледзячы на тое, што рытуалы другога Спаса атрымалі рэлігійную хрысціянскую афарбоку, сам вобраз Спаса  народзе набы рысы земляроба, які клапаціцца пра свае справы: “Спас не гуляець, каня сядлаець, поле аб’язджаець, копы аблічаець, у гумно вязець”, “Стары Іспас – старэнькі дзядок, на восень садзі, жыта малаці”, “Спас ездзець у поле ды зямельку мяшаець, рпыгаталяець”.
Пачынаючы з другога Спаса, сяляне сеялі азімае жыта, дабаляюць у насенне зерні зажыначнага снапа.
ТРЦІ СПАС – (малы Спас, хлеб Спас) азначася 16 (29) жніня. Гэта было адно са свята хлеба, на якое жывалі  розных варыянтах хлеб новага раджаю. У хрысціянскія часы зерне і каласкі асвячалі  царкве. У народзе казалі: “Трэці Спас хлеба прыпас”. Прада, галонае свята раджаю адбывалася на дзень раней – на Прычыстую (успленне Багародзіцы, Зялёная, Зельная). Але  многіх мясцінах Беларусі дажынкі спралялі на трэці Спас, гэта можна тлумачыць мясцовымі мовамі.
Дажынкі складаліся з наступных фрагмента: сельскагаспадарчых рытуала у полі (завіванне “барады”, прыгатаванне зажынкавага снапа і вянка), шэсце дзельніка ганаровага жніва  вёску, віншавання гаспадаро поля з заканчэннем уборкі жыта, святочнага застолля і гуляння.
Трэці Спас – гэта апошні адлёт ластавак, пачатак маладога “бабінага лета” (дожыцца да 11верасня). Калі маладое бабінага лета было з вятрамі, то чакалі непагадзі і на старое бабіна лета – 1-8 (14-21) верасня. Да сіх трох Спаса на Беларусі прымярковалі правядзенне кірмашо – штогодніх святочных гандля з забавамі. На гэтых кірмашах, сярод якіх самым папулярным бы гандаль на другі (яблычны) Спас, прадавалі разнастайныя дары восені (гародніну, садавіну, мёд, хлеб), вырабы рамесніка, прамысловыя тавары. У некаторых гарадах і мястэчках спасаскія штогоднія гандлі праводзілі  форме кантрактовых ярмарак, дзе збіраліся прадстанікі заможных кола для гандлёвых пагаднення, аптовай куплі і продажу розных тавара, здачы  арэнду і продажу маёнтка і дач.
Штогадовыя святочныя гандлі пачыналіся асвяшчэннем торга святарамі і пад’ёма кірмашовых сцяго, што азначала пачатак гондлёва-фінансавых аперацый. Спушчаныя сцягі на флагштонах нагадвалі людзям, што сёння кірмаш ужо не працуе. У структуру свята разам з гандлем уваходзілі і з’явы кірмашовага тэатра: тут выступалі скамарохі з мядзведзямі, вандроныя артысты і цыркавыя калектывы. Напрыклад, на Спасаскі кірмаш у Мазыры  сярэдзіне ХІХ стагоддзя штогод прыязджа тэатр з Мінска, які паказва тут свае спектаклі. На На міжнароднай ярмарцы  Зельве (адбывалася з 20 ліпеня па 20 жніня штогод і ключала святкаванне Спаса) працава у спецыяльнапабудаваным памяшканні тэатр, дзе выступалі тэатральныя і цыркавыя трупы, ладзіліся танцавальныя вечары, гулялі  рулетку.
На агульнанародных спасаскіх кірмашах атрымалі развіццё народныя забавы. Так, у Валожыне існава кірмашовы атракцыён “Не ляпніся  лужу”, дзе сродкамі гульні рэалізовалі тавар: гулец (заплацішы дробязь) з закрытым хустай тварам павінен бы тройчы павярнуцца вакол сябе, прайсці дзесяць крока і апусціць рукі на паверхню начовак, якія былі запонены вадой з плаваючымі яблыкамі. Калі рукі гульца пападалі на ваду – ён выбыва з гульні, а калі давалася хапіць яблык, дык, акрамя яго, гуляючы атрымліва яшчэ і чарку гарэлкі. Гэтая забава мела не толькі вялікі поспех у сялян, але і прыносіла немалыя прыбыткі арганізатарам. На кірмашах арганізоваліся таксама выступленні барцо, вясковых хора і музыка на якія амаль што кожная вёска высталяла сваіх асілка і артыста.
Побач са свецкімі кірмашамі  Беларусі праводзілі і храмавыя святы з гандлямі  гонар падзеі, якая датуецца 944г. – днём перанясення нерукатворнага вобраза Спаса – Іісуса Хрыста з Эдэсы  Канстанцінопаль. Царконае паданне кажа: аднойчы Іісус Хрыстос дзеля вылечвання ад хваробы пасла Эдэскаму цару Агару выяву свайго твара, які цудоным чынам адлюстровася на палатне. Нерукатворны вобраз дога заховася  Эдэсе як мясцовая святыня, затым яго звезлі абрабавашыя горад мусульмане. У 944г. Візантыйскія імператары выкупілі святыню  мусульман. Перавезлі  Канстанцінопаль і рачыста памясцілі  храм. Гэта адбылося 16 жніня 944г. і палажыла пачатак святу Спаса на палатне.
Фэсты – храмавыя святы  гонар Спаса – распачынала святочная літургія  царкве, затым святары асвячалі гандаль, на якім ужо адбываліся таргі без заба. Пасля тарго прыехашыя на свята сяляне ішлі  госці да сваіх родзіча і знаёмых, якія тут жылі, частаваліся  застоллі. Моладзь вадзіла вечарынку з танцамі і гульнямі.
На трэці Спас ужо амаль пасюль пачыналі сябу азімага жыта, якую імкнуліся закончыць да 1 (14) верасня – дзень Сімяона Столпніка. Існавала павер’е, што “Хто да Сямёна пасее жыта, той бедзе з хлебам, а хто пасля – той атрымае дрэнны раджай”.
Такім чынам, першае восеньскае свята Спас з’яляецца старажытным днём грамадскага спажывання новага раджаю, якое размярковалася па культурных тэрмінах такім чынам: 1 (14) жніня – мак, сланечнік, морква; 6 (19) жніня – садавіна і мёд; 16 (23) жніня – новы хлеб. Разам з тым Спас бы падрыхтокай і часам сябы азімага жыта: сяляне асвячалі насенне, праводзілі абрады з мэтай вызначэння хлебароба, які павінен бы пачаць сябу. Царква прыстасавала да гэтых свята гістарычныя і біблейскія падзеі, у выніку чаго старажытныя народныя абрады атрымалі хрысціянскае вытлумачэнне.
Спасаскія святы вызначаліся вялікімі кірмашамі, украсай якіх былі народныя таленты, палёт творчасці і фантазій.






























УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ СВЯТА

Цэнтральная плошча святочна аздоблена. Па сяму перыметру шматколернай вясёлкай зіхацяць штандарты і сцягі з выявамі садавіны.
На невялікім узвышшы стаіць упрыгожанае галінкамі і яблыкамі дэкаратынае дрэца яблынькі. Каля яе падножжа – два вулікі, паміж якімі велізарныя букеты палявых кветак. Паабапал яблыні – рады жытнёвых снапо.
З левага боку звышша размешчана выстака “Дары Спаса”, на якую кожная гаспадарка раёна высталяе лепшыя экзэмпляры яблык, груш, слі, снапы азімага жыта, мёд.
З правага боку – выстака юната, выстака пчаляро, а таксама конкурсная выстака піраго з яблыкамі, на якую кожная гаспадарка раёна высталяе два пірагі.
На плошчы таксама ёсць гандлёвыя рады і кніжная выстака з літаратурай аб садавіне, мёдзе, жыце. У эфіры гучаць беларускія народныя песні і мелодыі.
14 гадзін 00 хвілін
На звышша цэнтральнай плошчы выходзіць юнак у беларускім нацыянальным строі і знімае сурму. Гучаць пазыныя свята.
На фоне клёката бусло і шырокай, раздольнай мелодыі цымбал дыктар віншуе сіх са святам; харэаграфічны калекты выконвае танцавальную сюіту “Спасаскія замалёкі”, у фінале якой удзельнікі з галінкамі яблынь становяцца  “яблыневую дарогу”.
Гучыць дыктарскі тэкст аб Спасе – восеньскім свяце, свяце садавіны
Скрозь “Спасаскую дарогу” пад гарэзлівы перазвон цымбал, на плошчу выязджае Восень – сакавітая жанчына  вянку з хлебных калосся, догай жота-зялёнай вопратцы, упрыгожанай галінкамі, лісцем і пладамі садавіны. Восень едзе на возе, аздобленым садавінай, гароднінай і жытам.
Праехашы па плошчы, Восень падымаецца на звышша.
У эфіры гучыць клёкат бусло. Восень гаворыць аб спякотным леце, калі, дзякуючы руплівай сялянскай працы, насуперак страшнаму сухменню далося ратаваць на палетках зямныя плады, аб надыходзе самай багатай і шчодрай пары года – восені.
Гучыць жніная песня, на фоне якой на плошчы адбываецца інсцэнізацыя жніва. Жанчыны выносяць снапы з першымі калоссямі азімага жыта, якое састаляюць у вялікі першы сноп з левага боку звышша.
На фоне беларускай мелодыі і верша пра садавіну на плошчу выходзяць жанчыны з кошыкамі ябляк, груш, слі, якія ставяць у форме кола з правага боку звышша.
Восень чытае вершы пра свята Спас, пра раджай, які вырасцілі жыхары Валожыншчыны.
Пад гукі гарэзлівай полькі скрозь “яблыневую дарогу” праязджаюць дэкарыраваныя атамашыны гаспадарак Валожынскага раёна. На першай машыне – выстака садавіны, гародніны, хлебных снапо, мёду, якія падрыхтавала на свята гаспадарка. Аб’ехашы круг па плошчы, машыны спыняюцца за сцэнічным узвышшам.
ВОСЕНЬ: Свята Спасік, пільны часік,
Жытцо возіць, Бога просіць.
Перанясі, Божа, маё жытцо
пад гумянцо.
А святы Іспас, старэнькі дзядок,
На восень садзі, жыта малаці,
Святы Іспас
Яблыкі свенціць,
Ён гнаі возіць,
Жыта пасвяшчаіць.
У эфіры гучаць царконыя званы. На плошчы з’яляецца “яблыневая дарога”, праз якую ідзе хросны ход – Святары з іконамі і дзельнікі царконага хору. Прайшошы па плошчы, удзельнікі хроснага ходу падымаюцца на сцэнічнае звышша.
Святар гаворыць аб тым, што яблычны Спас – гэта паважанае двунадзесятае свята, у аснове якога – царконае свята Прэабражэнія Гасподня, аб якім расказвае Евангелле ад Лукі і Евангелле ад Матфея. З XV стагоддзя гэта яшчэ і “дзень перамогі хрысціянскай зброі”: 6 жніня 1456 года армія Магамета ІІ, заваявашая Канстанцінопаль у 1453г. і палажышая канец Візантыйскай Імперыі, была разбіта пад Белградам венграмі пад кіраніцтвам Гуніада.
А ва сходніх славян гэта бы дзень збору пладо садавіны, асабліва яблык.
Пачынаецца Спасаская літургія, святар нагадвае сім аб старажытным звычаі памяці продка, аб неабходнасці наведаць сёння могілкі і палажыць яблычка кожнаму з сваіх родзіча.
Хор выконвае духоныя песні, на фоне якіх святар асвячае снапы жыта, кошыкі з яблыкамі і машыны з сельгаспрадукцыяй.
Восень чытае вершы аб міласэрнасці, аб старажытным жвычаі абдорваць на Спас абяздоленых людзей, аб тым, што сёння на свяце жыхары Валожыншчыны свае лепшыя яблыкі адпраляюць у дар сіроцкаму дому.
Гучыць музыка. Скрозь “яблыневую дарогу” на плошчы праязджаюць УАЗы з яблыкамі, якія накіроваюцца  сіроцкі дом.
Восень чытае вершы пра спасаскі звычай бонды, калі людзі пладамі зямлі дзяліліся са сваякамі і сімі, хто да іх завіта у госці. І вось сёння багаццем Валожынскай зямлі мы частуем усіх прысутных на свяце.
Гучыць полька. Дзячаты  беларускіх народных строях (20 чалавек), трымаючы  руках кошыкі з яблыкамі, грушамі, слівамі, падыходзяць да дзельніка свята і запрашаюць іх пачаставацца.
Восень чытае вершы пра тое, што Спас – усяму час, пра звычай сябы азімага жыта, якое кладзе пачатак будучаму раджаю. Прымайце, кіранікі гаспадарак Валожыншчыны, элітнае зерне азімага жыта.
На фоне музыкі дзячаты прыносяць кіранікам гаспадарак кошыкі з зернем.
У эфіры гучыць клёкат бусло. Восень чытае вершы аб тым, што на Спас буслы адлятаюць у вырай. Ляцяць буслы, несучы на сваіх крылах лета, развітваючыся з роднай зямлёй. Бывай, лета, да сустрэчы. А сёння мы святкуем Спас, на які мы запрасілі гасцей з розных кутко Міншчыны. Сустракайце фальклорныя калектывы.
На плошчу скрозь “яблыневую дарогу” пад акампанемент уласнай музыкі з песнямі, танцамі выходзяць удзельнікі фальклорных калектыва Мінскай вобласці. Абышошы плошчу, яны спыняюцца абапал узвышша.
Адзін з удзельніка вітае сіх са святам, гаворыць пра тое, што яны з сабой прывезлі не толькі песні і танцы, але і спасаскія яблычкі своёй мясцовасці. Прыміце, жыхары Валожыншчыны, яблычкі Мінскай зямлі. Зпрашаем усіх на спасаскую польку.
Гучыць песня “Полька беларуская”.
Удзельнікі фальклорных калектыва падносяць жыхарам Валожыншчыны яблыкі і запрашаюць іх на польку.
Уся плошча ператвараецца  вялікую танцавальную пляцоку.
Восень яшчэ раз вітае сіх са святам і запрашае на спасаскі кірмаш. Пад музыку се разыходзяцца па гандлёвых радах.




ЛІТАРАТУРА

Берман, И. Календарь по народным преданиям в Воложинском приходе// Записки РГО по отделению этнографии. – Спб., 1873. - кн.5.
Васілевіч, У. Беларускі народны каляндар. – Мн., 1993.
Горбань, Л.И. Народный календарь погоды. – Киев, 1980.
Дембовецкий, А.С. Опыт описания Могилёвской губернии. – Могилёв-на Днепре, 1882. – кн.2.
Дзіцячая Біблія. – Стокгольм, 1992.
Добровольский, В.Н. Смоленский этнографический сборник. – СПб., 1891, 1894, 1903.
Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы. Летне-осенние праздники. – М., 1974.
Крачковский, Ю.Ф. Быт западнорусского селянина. – М., 1874.
Лозка, А. Беларускі народны каляндар. – Мн., 1993.
Неверович, В.А. О праздниках, поверьях и обычаях у крестьян белорусского племени, населяющих Смоленскую губернию// Памятная книжка Смоленской губернии на 1859г. – Спб., 1859.
Палюкоскі, У. Народны каляндар. Шлях моладзі. – Вільна, 1934. – кн. 1-13.
Романов, Е.Р. Белорусский сборник. – Вильно, 1912. – Вып. 8.
Сержнутоскі, А. Прымхі і забабоны беларуса-палешуко. – Мн., 1930.
Толстая, М. Полесский народный календарь. Славянское и балканское языкознание. – М., 1986.
Фалютынский, К. Народные праздники увеселенья, поверья и суеверные обряды жителей Белоруссии// Вестник Европы. – Спб., 1828. – С.5-6.
Этнаграфія Беларусі. – Мн., 1989.



























ГУЛЬНЁВАЯ ПРАГРАМА
ЯБЛЫЧНАГА СПАСА

На пляцоцы, дзе будзе праходзіць свята, стаіць стол, накрыты абрусам, на ім пірог з яблыкамі і розныя стравы, прыгатаваныя з яблык (у тым ліку і цукеркі). Справа і злева стала стаяць дзве яблынькі (бутафорскія). З аднаго боку яблынек – зялёнае лісце, а з другога – яблыкі.
Гучыць вясёлая музыка. Гасцей сустракае жанчына (вядучая), у руках яе кош з прыгожымі, сакавітымі яблыкамі. Яна віншуе сіх прысутных са святам садавіны:
Хутка восень – сланы час,
Прыйшо на зймлю – светлы Спас!
Глядзіце, які воз багаты,
Прыеха сёння  нашы хаты!

Чаго  нас толечкі няма,
Што падарыла нам зямля.
А восень поныя кашы
Духмяных яблык нам дала.

Я бачу, восень, ты не хлусіш –
Чаруюць вока спелыя бакі,
Ах, асалода! Смак, калі адкусіш!
А-ну, бліжэй! Каштуйце землякі!!!

ВЯДУЧАЯ: Кажуць, што добра яблычка да Іспасу. Таму з сённяшняга дня, пажадана, каб на вашым стале засёды былі яблыкі. Дзякуючы ім, мы забяспечваем сябе вітамінамі на цэлы год! Яны вельмі карысныя і смачныя сырыя, але з іх можна прыгатаваць і шмат розных стра. Напрыклад: яблыкі  грылляжы, у жэле, з творагам, з вяршкамі і г.д. А якія смачныя атрымоваюцца з іх цукеркі: “Месячныя каменьчыкі”, “Рахалі”, “Студэнцкія” і яшчэ многа розных дэлікатэса.
Паважаныя гаспадынькі, а што яшчэ можна прыгатаваць з яблык? Можа, у вас ёсць свае сакрэты, падзяліцеся з намі, калі ласка. Той, хто прапануе самы цікавы рэцэпт, будзе знагароджаны яблычным прызам.
/Праводзіцца конкурс на самы лепшы рэцэпт. Пераможца знагароджваецца пірагом з яблыкамі, а се астатнія – яблычнымі цукеркамі. У гэты час вядучая паведамляе:
Яблычкі яшчэ шырока выкарыстоваюць у лячэбных мэтах. Салодкія сарты прымяняюць пры захворванні пячонкі, сардэчна-сасудзістай сістэмы, а кіслыя – пры цукровыя дыябеце. У народнай медыцыне кашыца са свежацёртых яблык прымяняецца як зажыляючы сродак пры драпінах скуры. Спрыяльна здзейнічаюць на самаадчуванне разгрузачныя яблычныя дні.
Хто хоча атрымаць яблычка – наліное, сладкае? Для гэтага вы павінны назваць летнія сарты яблык.
/адказ: белы налі, мелба, папінака/
А якія вы ведаеце асеннія сарты?
/адказ: манцэт, красуня саду, слава пераможцам, непаранальная, усмешка восені і г.д./
Якія сарты яблык належаць да зімніх і познезімніх?
/беларуская-малінавая, жыгулёская, беларускі сінап, лімонная, уэлсі, мінская, норыс, суворавец, палеская/
Той, хто называе сорт, атрымлівае яблычка. Усіх, хто атрыма яблык, вядучая запрашае на пляцоку.
ВЯДУЧАЯ: Ёсць народная прымака: “Сад пасадзіць нікаму не рана і не позна, ні малому, ні старому”. Яблыневыя сады радуюць нас вясной сваёй пышнай квеценню, а восень мы не яляем без шчодрых яблык, без гэтых духмяных і сакавітых пладо. Яблыня, бадай, адзіны від садавіны, які нават у неспрыяльных умовах дае багаты раджай.
Зараз мы з вамі і будзем садзіць сад.
/Усіх, хто знаходзіцца на пляцоцы з яблыкам, вядучая дзеліць на дзве каманды/.
Гульня праводзіцца  два этапы.
Першы этап. “Пасадка саду”.
Першыя дзельнікі каманд падбягаюць да бутафорскіх яблынь і ставяць іх на крыж. Другія дзельнікі рыдлёкамі “зрыхляюць глебу” вакол яблынь, трэція паліваюць дрэцы вадой з палівалкі. Чацвёртыя – беляць камель. Пятыя – выконваюць ролю пчолкі – “апыляюць” – абягаюць вакол дрэца. Шостыя пераварочваюць дрэца тым бокам, дзе вісяць яблыкі.
Другі этап. “Збор яблык”.
Першыя дзельнікі каманд падбягаюць да сваіх яблынь, зрываюць па яблыку, вяртаюцца і кладуць у свій кош. Другія дзельнікі робяць тое ж самае. І так да той пары, пакуль на дрэцах не застанецца ніводнага яблыка. Пераможа тая каманда, якая першая збярэ яблыкі  свой кош.
ВЯДУЧАЯ: А зараз успомніце, калі ласка, якая сувязь паміж яблыкам і навукай? Усім вядома, што вялікі вучоны Ньютон адкры закон сусветнага цягацення. Што дапамагло яму адкрыць гэты закон?
/адказ: Ньютон сядзе у садзе пад яблыняй. Упашы на яго яблык дапамог адкрыць закон сусветнага цягацення/.
ВЯДУЧАЯ: Успомніце, у якім старажытным міфе паміналася яблыка раздору?
/адказ: у старым грэчаскім міфе сказана, што на вясельны пір баго не запрасілі багіню раздору – Эрыду. За гэта яна падкінула багіням залатое яблычка з надпісам “прыгажэйшай”. Багіні Гера, Афіна і Афрадзіта сталі прэтэндаваць на званне “прыгажэйшай”. Царэвіч Парыс адда гэтае званне Афрадзіце, таму што яна абяцала яму самую прыгожую жанчыну Елену. У выніку багіні перасварыліся і дзве, што засталіся без яблыка, пакляліся адпомсціць Парысу. Афрадзіта, выконваючы сваё абяцанне, дапамагала Парысу выкрасці Елену. Але  Елены бы ужо муж. Гэты выпадак і ста прычынай вайны паміж грэкамі і траянцамі/.
Адкажыце, калі ласка, у якіх літаратурных творах яблыка таксама адыграла вялікую ролю?
/адказ: у творы А.С. Пушкіна “Сказка о мёртвой царевне и семи богатырях”; у драме Фрыдрыха Шылера “Вільгельм Тэль”, дзе расказваецца аб барацьбе швейцарца за сваю незалежнасць. Намеснік імператара загада на людным месцы, на шосту, павесіць свой капялюш з тым, каб кожны прахожы здыма свой капялюш і станавіся перад яго капелюшом на калені. Адзін палянічы Вільгельм Тэль адмовіся выконваць гэты загад, за што яму пагражала смерць. Але намеснік абяца памілаваць яго, калі той выстралам з лука саб’е яблыка з галавы сямігадовага сына. Палянічы яблык збі, а затым стралой прабі сэрца намесніка імператара. Гэта стала сігналам да пастання швейцарскага народа/.
ВЯДУЧАЯ: Можа, у прысутных ёсць жаданне паспрабаваць збіць стралой яблык з капелюша?
/Праводзіцца гульны “Збі яблык”/.
Умовы гульні: на капялюш, які ляжыць на стуле, кладуць яблык. Жадаючыя павінны збіць яго пры дапамозе дзіцячага арбалета. Шчаслічыкі знагароджваюцца падарункамі.
ВЯДУЧАЯ: У музыцы яблыка таксама пакінула свій след. Дзе менавіта? У якіх музычных творах?
/адказ: Расіні – опера на сюжэт Шылера “Вільгельм Тэль”;
Глюк – опера “Парыс і Елена”;
Берліёз – оперная дылогія “Траянцы”/.
А якія вы ведаеце песні пра яблыню?
/Вядучая прапануе выканаць усім прысутным найбольш вядомую песню/.
ВЯДУЧАЯ: Вы се ведаеце, што яблык стася прычынай раздору паміж богам і людзьмі, якія адведалі яблык з дрэва пазнання.За гэта бог выгна іх з раю. Што гэта за людзі?
/адказ: Адам і Ева/.
ВЯДУЧАЯ: А цяпер адкажыце, на што падобная палова яблыка?
/адказ: на другую/.
Гульня “Знайдзі сваю палову”.
Кожны дзельнік атрымлівае палову яблыка. Задаса – знайсці сваю палову. Той, хто гэта зробіць першы, атрымлівае знагароду і пацалунак ад партнёра.
/Гучыць музыка, усё запрашаюцца на карагод “Яблынька”/.
ВЯДУЧАЯ: Яблыкі садовыя,
Яблыкі мядовыя,
Усе налічатыя,
Усе рассыпчатыя –
Грушавыя, ананас,
Набірайце пра запас!

Частуйцеся, калі ласка!
/Вядучая частуе сіх прысутных яблыкамі, жадае ім здароя, шчасця, добрага быту/.



ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ

СПАСАѕСКАЯ ПРЫСУШКА
Пакласці пад паху яблык і пайсці з ім слухаць набажэнства, тое самае зрабіць на другі і на трэці дзень. Той яблык даць з’есці таму, каго кахаеш.

ЗАГАДКІ
Чырвоныя, духмяныя
Расцём мы на галінах.
І нас смакуюць хлопчыкі,
І любяць нас дзячынкі.
(яблыкі)

Мы зыркія ліхтарыкі.
(яблыкі)

Чырвоны Піліп да палкі прыліп.
(груша)

Жотая, на лямпачку падобная, але салодкая і соку поная.
(груша)

Пад адным брыльком семсот казако.
(мак)

Пона дзешка круп, а наверсе струп.
(мак)
У цёмнай цемнатушачцы сядзяць чарнушачкі
І вяжуць вязаначкі – ні вузла, ні пяцелькі.
(пчолы)

ПРЫМАѕКІ І ПРЫКАЗКІ
- Дзе кветка, там і мёд.
- На што мне яго мёд, калі ён сам мне горкі.
- Пчолкі па адной не селяцца.
- Працуе, як пчолка.
- Працаваць не хоча, а на мёд ахвочы.

ЛЕГЕНДА
Ішо неяк святы Спас па бяскрайнему мору. Ідзе сабе ды навокал паглядае, дзе б што да парадку прывесці. І раптам бачыць: сярод бяздоннага мора – агромністы шэры камень, на самай вершаліне сядзіць дзячына прыгажосці незвычайнай. Прыглядзеся святы Спас – плача прыгажуня горкімі слязьмі.
- Чаго ты плачаш? – запытася Спас.
Дзячына сцішылася і распавядала, як пакрыдзі яе адзін з апостала – Пётр. Калі Бог вучы, як ствараць боскіх істот – пчолак, то апостал не дава ёй уважліва слухаць, што да чаго, спрабава жартаваць з красуняй, лез абдымацца. Вось з-за гэтага яна нічога і не чула  павучаннях бога. Таму і цякла як мага далей ад вачэй людскіх, каб ніхто не здагадася аб яе скрусе. Як жа ёй не ліць слёзы, калі яна не здолее выканаць боскую волю.
Расказала пра сё дзячына і зно заплакала.
- Не плач, прыгажуня, гэтым справу не паправіш. Што-небудзь зараз прыдумаем, каб не пагнявіць усевышняга.
- Што рабіць, калі слёзы самі з вачэй коцяцца, - адказала, усхліпваючы, дзячына.
- Калі так, то слухай, што скажу, і няхай так збудзецца воля божая: кожная слязінка з тваіх вачэй будзе той самай боскай істотай – пчолкай, а кожная пчолка снародзіць мноства гэткіх жа істот
Градам сыпанулі слёзы па твары дзячыны, і яна жо не выцірала іх, а яны ператвараліся  залаціста-агністых пчолак, якія весела кружыліся навокал.
Святы Спас спыта: “Чаго ж яны толькі тут лятаюць, нікуды не падаюцца?” – “Таму што матку кожнай сям’і трэба стварыць, тады кожны рой асобна будзе жыць і паляціць, куды захоча”, - адказала дзячына.
І яна працягвала плакаць.
Гледзячы на яе, і сам Спас праслязіся. Падума: “Няхай сярод слёзак прыгажуні і некалькі маіх будзе”. Толькі так падума, як яго слёзы сталі ператварацца  пчол-матак. Вось адкуль, гаворць, пчолы на зямлі з’явіліся.

АѕКЦЫЁН
Ці можна па паводзінах пчол вызначыць, якое будзе  бліжэйшы час надвор’е?
Адказ: - Калі пчолы моцна гудзяць – будзе яснае надвор’е.
- Калі пчолы злыя, забіваюць чужых пчол – будзе засуха.
- Пчолы вяртаюцца  вуллі  ясны дзень – будзе навальніца.
- Пчолы роем уюцца пад квітнеючай чаромхай – к добраму яснаму надвор’ю.
- Пчолы не адлятаюць далёка ад вулля – будзе хутка дождж
2. На талерку кладуць папярэдне зважанае яблыка. Задача прысутных – адгадаць, колькі яно важыць.
- Колькі важыць самы вялікі яблык?
- Колькі важыць самы малы яблык?
3. Выносіцца кош з яблыкамі. Прысутныя павінны адгадаць іх колькасць.
4. Вядучы дастае з меха літары, напісаныя на паперы. Прысутныя называюць сарты яблык, назвы якіх пачынаюцца на паказаную літару.

ГУЛЬНІ
“Прынясі яблык”
З жадаючых прыняць удзел у гульні фарміруецца дзве каманды па 4-6 чалавек у кожнай.
Удзельнікі кожнай групы па адным – з дралянымі лыжкамі  руках бягуць да стула, які стаіць на адлегласці 5м ад каманд, і без дапамогі рук кладуць яблык на лыжку. Затым кожны вяртаецца да сваёй каманды, перакладае свой яблык у лыжку другога дзельніка, а сваю лыжку перадае трэцяму дзельніку. Другія  гэты час бягуць з яблыкам да стула, абягаюць яго і, падбегшы да сваёй каманды, перакладаюць яблык наступным удзельнікам. Гульня працягваецца да той пары, пакуль яблык не апыніцца  апошняга дзельніка, які кладзе яблык на стул. Каманда, якая раней гэта зробіць, і будзе пераможца.

“Мак”
Дзеці выбіраюць дзячыну альбо хлопчыка макам, самі становяцца вакол “маку”, бяруцца за рукі, ходзяць кругом і спавяюць:
А на гарэ мак, мак,
На даліне мак, мак.
А вы мае маковачкі,
Ці паспе мак?

“Мак” адказвае: “Паехалі араць”.
Прыпека з тым жа пытаннем патараецца некалькі разо, а “мак” па чарзе адказвае: “Пасеялі”, “Узышо”, “На цвет залажы”, “Расцвітае”, “Спее” Як скажа “мак”, што ён паспе, усе дзеці падбягаюць да яго і тармосяць.

СТРАВЫ З ЯБЛЫК
Яблачная салата з кефірам
400г. яблык, шклянка кефіру, ст. лыжка мёду, 100г. здробных арэха.
Яблыкі ачысціць ад шалупіння і сарцавіны, нарэзаць тонкімі скрылёчкамі. Кефір з мёдам узбіць да густой пены, заліць атрыманай масай. Яблыкі пасыпаць арэхамі.

Салата пікантная
Два памідоры, яры яблыкі, адна цыбуліна, два марынаваныя агуркі, адзін стручок салодкага перцу, адна чайная лыжка хрэну  ******, зеляніна.


Яблычна-капусная салата
400г. яблык, 500г. белакачаннай капусты, цукар, лімонны сок, алей, 2 яйкі, цыбуліна, кмен.
Капусту тонка нашыткаваць, яблыкі нацерці на тарцы, пакрышыць цыбулю, дадаць усё астатняе і перамяшаць. Вылажыць у міску, упрыгожыць скрылёчкамі зваранага  крутую яйка, пасыпаць кменам.
Яблычная салата з агуркамі
200-250г. яблык (салодкіх), 2-3шт. салёных агурко, цыбуліна, 2ст. лыжкі алею, крыху воцату.
Яблыкі нацерці на тарцы, агуркі, ачысцішы ад зёрне, нарэзаць кавалачкамі  форме кубіка, цыбулю пакрышыць. Усё перамяшаць з воцатам і алеем. Замест масла можна выкарыстоваць маянэз.

Яблыкі фаршырованыя морквай
3-4 яблыкі, 200г. морквы, лімон, 10г. алею, 20г. мёду, 30г. салёных агурко, крыху перцу, зеляніны.
Яблыкі памыць, дастаць сарцавіну і частку мякаці, затым яблыкі бланшыраваць, разрэзаць напалам і папрыскаць лімонных сокам.
Моркву ачысціць, нацерці на дробнай тарцы, і перамяшаць з астатнімі прадуктамі. Папоніць яблыкі падрыхтаванай морквай. Упрыгожыць зелянінай.

Яблычны пірог з мёдам
Для яго прыгатавання неабходна: 150г. мёду, 500г. яблык, шклянка цукру, два яблыкі, 100г. сметанкавага масла, патары шклянкі пшанічнай мукі, палова чайнай лыжкі пітной соды.
У разагрэты алей дабаляюць вадкі мёд, яйкі, цукар і старанна збіваюць. Затым, перамешваючы, паступова дабаляюць муку і соду. Яблыкі разразаюць на невялікія скрылёчкі але без сарцавіны, перамешваюць з цестам і выкладваюць у форму, добра змазаную сметанкавым маслам. Прыпякаюць у духавой шафе пры тэмпературы 170є.

Яблычныя цукеркі “шарыкі”
0,5кг яблык, 200г. цукру, 100г. апельсінавай цэдры, 50г. арэха і вафля.
Ачышчаныя ад скуры яблыкі нарэзаць на маленькія кавалачкі, абсыпаць цукрам і пакінуць на 2-3 гадзіны пры пакаёвай тэмпературы. Пасля паялення вадкасці яблыкі варыць 25-30 хвілін, увесь час памешваючы, пакуль не загусцее. Пад канец варкі усыпаць апельсінавую цэдру, надраную на тарцы і дробныя арэхі. Лыжкай зрабіць шарыкі і абваляць у крыганых вафлях. Ахаладзіць. Гатовыя цукеркі выкласці  папяровыя формачкі.

Яблычныя цукеркі “месячныя каменьчыкі”
100г. сушоных яблык без скуры, 50-100г. арэха, 200г. цукру.
Яблычныя скрылёчкі разрэзаць на две-тры часткі, арэхі здрабніць, цукар падсмажыць на сухой алюміневай патэльні, усевь час памешваючы дралянай лапаткай, пакуль не стане цёмна-жотым.
Падрыхтаваныя яблыкі і арэхі перамяшаць, высыпаць у кіпячы цукар і, памешваючы лапаткай, варыць яшчэ 2-3 хвіліны. Гарачую масу выліць у змазаную маслам місу ці на марвуровую дошку. Калі маса стане цвёрдай, парэзаць на невялікія кавалачкі. Цукеркі пакласці  салафанавыя мяшкі і паставіць у сухое месца.

ГУЛЬНЯ “У ВАРТАВОГА”
У круг сталі, адзін аднаму рукі далі.Круг – гэта сад. У садзе ёсць вартавы. Вось ён. Але заспася, небарака! А тым часам нехта яблычкамі паласавася. Трэба дапамагчы вартавому злодзея знайсці! Пойдзем па крузе са словамі:
Вартавы, пакуль ты спа,
Нехта яблычкі пакра!
Ты па садзе пахадзі,
Злодзея хутчэй знайдзі!

Вартавы, не расплюшчваючы вачэй, ходзіць па “садзе”. Затым спыняецца і дакранаецца да каго-небудзь рукой. Злодзей схоплены. Калі гэта хлопчык і дзячынка – то яны цалуюцца, а калі два хлапцы ці дзве дзячынкі – то яны танцуюць.


Я. Колас
БАЙКА

“Першая пара і першая кара”
Паміж Тыграм і Ефратам –
Так мы  бібліі чытаем –
Насадзі Бог сад багаты,
Ды назва той сад ён раем.
Усялякіх там жывёлін
У тым садзе ёсць даволі –
Шчыплюць траку паміж дрэ.
Бог прывё Адама й Еву
У рай, ды кажа:
“Вось вам, дзеці,
Тут садзіцеся й жывіце!
Тут яды вам ёсць да чорта:
Вось антоны, вось апорты,
Вось і слуцкія вам бэры
Тут вісяць, нібы збаны,
Адным словам, тут без меры
Рознай ёсць садавіны.
Не лянуйся, не ляжы –
Еж – хоць пуп расперажы.
Толькі вось чаго не ежце –
Ані яблычка, ні звання –
З дрэца зла й дабра пазнання,
Так і з яблыні жыцця”.
Так сказашы, бог пайшо,
А цётка Ева, вось ціканаю была,
Падышла, як бач, да дрэва,
Да дабра пазнання й зла.
На тым дрэве сядзе змій,
А  тым змію сядзе д’ябал,
Той да Евы: “Слухай, баба,
Чаму яблык не ясі?
Ты не бойся, з’еш вазьмі
Ды Адаму занясі.
Што ад Бога забарона?
Вось варона ты, варона,
Вы дурней малых дзяцей,
Бог хітруе перад вамі,
Бо калі вы з’ясцё яблык гэткі –
Самі станеце багамі,
Запануеце над светам!
Рві ды еж – вось мой адказ!”
Ева тут за яблык – цап,
Есць сама, частуе мужа –
Спадабася яблык дужа,
А тут раптам Бог з-за куста
Як гукне: “Гоп-гоп, Адам,
Дзе ты дзеся, вось брыда!”
Той, запхашы рот агрызкам,
У адказ: “Я тут, я блізка!”
- А чаго ж забрася ты
З цёткай Евай у кусты?
Вось я толькі тут дзілюся.
- Божа, я цябе баюся,
Чую, Божа, я твой гне.
- Бо ты мусіць яблык з’е
З забароненага дрэва?
- Е, ды я не вінаваты,
Спакусіла мяне Ева,
Тая вось, што ты мне свата!
- А, дык гэта ты, заразе
Усяе бяды прычына, - Наваліся Бог адразу
На змярцвелую жанчыну.
Тая адказала  міг:
- Мяне змій угавары,
А ты ж сам яго ствары.
І па-мойму, гэтак сама,
Ну не  чым вініць Адама,
Змія, Еву, усіх траіх?
Бо сам Бог ствары жа іх.
Ён жа веда загаддзя.
Хто і што рабіць з іх будзе,
Ды людзей нявінных судзіць
Я б сказа, бесчалавечна:
Цяжкай катаргаю вечнай
Пакара стары Адама,
Еву зна жа – гэтак сама,
Ён сказа, што се жанчыны
Будуць служкамі мужчыны
І раджаць хоць будуць з болем –
Не адмовяцца ніколі.
Змія ён пракля патом
Вечна позаць жыватом,
Вечна землю толькі ессці.
Скончы Бог той суд нарэшце
Ды й прагна людзей ён з рая –
Вось за яблык як карае!














Песня
У садочку яблынька
Стройная расла.
Як нявеста-павачка,
У квецені была
Верныя сябровачкі
З яблынькай раслі,
Ад вятро, мяцеліцы
Сэрца бераглі.

Побач, на аселіцы,
Зграбны вырас клён.
У красуню-яблыньку
Закахася ён.
Дзівіцца-любуецца
З ранку да цямна:
Самая прыгожая
Між усіх яна.

Чуе, чуе яблынька,
Клён шапоча ёй:
“Будзем разам, любая,
Мы зажды з табой!”
З той пары се ведаюць
Пра каханне іх.
Віншавала сонейка
ѕранку маладых.
















ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛІТАРАТУРА

У.А. Васілевіч – “Дай божа знаць, з кім век векаваць”,
Мінск, 1993г.

А. Захарава – “Яблоко”, Мінск, 1991г.

В.Э. Шамадзі,
В.А.Санько – “Разговор с природой”, Мінск, 1990г.

Л.В. Волкава – “Вечера и дни отдыха в клубе”, Расія, 1986г.

Л.А. Дазорцава – “Садоводу-любителю”

А.М. Ненадавец – “Святло таямнічага вогнішча”, Мінск, 1993г.









































ЗМЕСТ

Спас на Беларусі..с. 3-8

Урачыстае адкрыццё свята.с. 9-12

Гульнёвая праграма яблычнага Спаса.с.13-15

Дадатковы матэрыял...с.16-23

Выкарыстаная літаратура..с.24









13 PAGE \* MERGEFORMAT 141315




15

Приложенные файлы

  • doc 26713701
    Размер файла: 146 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий