Купалле тэксты 2

КУПАЛЬСКІЯ СПЕВЫ
( Талака 2013 )
Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада
Купала наша, цёмна ночка,
Не выспалася малодачка (У!)
Малодачка сю ноч не спала,
Красенцы ткала.
Сшыйця, хлопцы, чаравічкі
На мае ногі невелічкі.
Сшыйця, хлопцы, шчэй другія
На мае ногі немалыя.
Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада
Ляцела страла й у канец сяла.
ѕ недзелю рана, рана на Йвана
Ды біла страла свякруху маю.
Дый ляжыць цела, як папер бела.
Ніхто не можа дай прыступіцца.
Дый прыступілась дый родна донька,
Родная донька цела схавала.
Кармянскі раён
Ой, чорны авечка барана каціла,
Ой, лёлюшкі-лёлі, барана каціла.
Барана каціла,  акошка садзіла.
– Сядзі, мой барашка, тры дні, тры нядзелі.
Тры дні, тры нядзелі, штоб людзі глядзелі.
Кармянскі раён
Купілі сапожкі на гразныя ножкі,
Ой, лёлюшкі-лёлі, на гразныя ножкі.
Сапожкі знасіла, Якова не злюбіла.
Кармянскі раён
Ой, сяло маё, сяло новая. (2 р.*)
Пра цябе, сяло, слава добрая,
Слава добрэя, рэчка быстрая,
Рэчка быстрая, беражыстая.
На той рэчэчке дзека мылася.
Ена мылася, вымувалася,
На сваю красу любовалася.
– Ой, каму ж красата мыя засталася?
Ой, ці старэму, ой ці маламу,
Ці малойчыку разудаламу?
Калі старэму – сыпаго стапчу,
Калі малэму – пыясец знашу,
Калі ронаму – на галоку вянок.
Лельчыцкі раён, в. Слабада
Ходзіла галота да кругом балота,
Дый крачэ, дый кра(чэ)у-уу!
Ходзіла Манечка дый кругом Іванка,
Дый плачэ, дый пла(чэ)у-уу!
Мой баценька роднесенькі,
Не гневайса, размілуйса,
Шо я  хмелю провініса,
Ды не я говоры, хмель мене одуры.
А хмель дурны, зяць не разумны.
Яя, я ж молода, й а ты стар з боро(дой)у-уу!
Моя матухна роднесенька,
Не гневайса, размілуйса,
Шо я  хмелю провініса,
Ды не я говоры, хмель мене одуры.
А хмель дурны, зяць не разумны.
Яя, я ж молода, й а ты стар з бородой.
Ох, Іваночко, мой саколічку,
Возьмі мене за себе. У!
Ох, Манечко, ты моя голубка,
Не возьму я цебе. У!
Мой баценька роднесенькі,
Не гневайса, размілуйса,
Шо я хмелю провініса,
Ды не я говоры, хмель мене одуры.
А хмель дурны, зяць не разумны.
Яя, я ж молода, й а ты стар з бородой.
Моя матухна роднесенька,
Не гневайса, размілуйса,
Шо я  хмелю провініса,
Ды не я говоры, хмель мене одуры.
А хмель дурны, зяць не разумны.
Яя, я ж молода, й а ты стар з бородой.

Лел_Дуброва_Ой, рано
Ой, рано ж на Йвана
Начовала  чыстам полі,
Ой, рано ж на Йвана,
Ой, рано ж на Йвана.*
Ек устала да бачыла:
Ведзьма зелле копала,
Свое дзіця купала,
Дай на межу лівала.
Ведзьма зелле копала.

Раг_Стрэнькі_А на Йвана Купала
А на Йвана Купала
Сорак хлопца прапала.
Адзевачак сяго пяць –
Тыя  золаце сядзяць.
А на Йвана Купала,
Хто што здзела – прапала.

Жытк_Пухавічы_Рана на Йвана
Ой, рана на Йвана дзечынонька стала,
Ой, рана-рана, рана на Йвана.
Дзечынонька стала, веночок звіла,
Веночок звіла,  рэчку пусціла.
Куда венок плыве, той мяне вазьме.
Атазвася хлапец – я веночок злалю,
Я веночок злалю, я цябе вазьму.
Маз_Касцюковічы_
Сёння Купало, затра Йван
Хлопцы дзекам:
Сёння Купало, затра Йван,
Кідала дзевачок чэраз паркан.
Дзекі хлопцам :
Сёння Купало, затра Пётр,
Кідала хлопчыка чэраз плот.
Хлопцы дзекам:
Хлопчыкі дзевачак прасілі:
- Дзевачкі-сястрыцы, ратуйце.
Дзевачкі-сястрыцы, ратуйце,
Хаця адну жэрдачку адкіньце.
Дзекі хлопцам :
Дзевачкі хлопчыка ратавалі,
Яшчэ болей жэрдачак наклалі.
Чачэрскі_Залессе_гульня –карагод
Ой, за садом за садом, (2 р.)
Ой люлі за садом. (2 р.)
Ой, там расце травачка
Там гуляла парачка
Просім пара: патанцуй
Каго любіш пацалуй
Ой, за садом за садом

Ельскі р-н_Рэчыца

Петровочка ж мала й ночка
Не выспалася й удавочка
Ой, што на сю ночку деяла
Шокам сарочку й вышывала
Путала ніткі половіе
Пужала коней вороные
Штоб цераз дворы не скакалі
Рутое м’яты не тапталі
Рутая м’ята то дзевочка
Чырвона ружа то й жаночка
Петровочка, сядай хлопачка,
Не выспалася й удавочка.

Папулярныя
Ой, рана на Йвана (2 р.*)
Проці Йвана ночка мала,
Ой, рана на Йвана 2р.
Дзе, Купала, начовала?
Начовала  чыстым полі
Чым купала вячэрала?
Вячэрала белым сырам
Чым, Купала, запісвала?
Запівала гарэліцай

Сягоння  нас Купала
то-то-то*
Не дзека агонь клала
Сам Бог агонь расклада
Усіх святых да сябе зва
Звала купала Іллю:
Ты прыдзі ка мне Ілля,
Ты прыдзі да купалля!
Няма часу, Купала,
Гэту ночку мне неспаць,
Буду жыта пільнаваць,
Штоб змяя не ламала,
Карэння не капала


Ветк_Янова_А на Йвана Купала (балада)
На Івана Купала я сю ночку не спала( 2 р.)
Я сю ночку хадзіла- двух сыночка радзіла
Двух сыночка радзіла, сама імя ім дала
Сама імя ім дала Івана і Васіля.
Івана і Васіля  Дунай-речку й аднісла
У Дунай-речку й аднісла, карабельніку дала:
Крабельнік маладой, расціця маіх сыно.
Расціця маіх сыно да да дваццаці гадо,
Чэрэз двадцаць ( ці) гадо удава вышла за вадой,
Стала дава ваду браць, ста карабель падплываць
Ста карабель падплываць, карабельнік ста пытаць:
Маладая й дава, пойдзіш замуж за міня?
Я за цібе не пайду, дачку сваю прывяду.
Дачку сваю прывіла, карабельніку дала.
А у скрысенне венчалісь, у панядзелак спаць клалісь
У панядзелак спаць клалісь, друг у друга пыталісь.
Пытаіцца дзячына, адкуль родам хлапчына.
А я родам з Кіява па бацьку Іванавы
Пытаецца хлапчына, адкуль родам дзячына.
А я родам з Кіява па бацьку Іванава.
Па бацьку Іванава, па матуські Ганіна
Гасподзь жа нас засцярёг, бо з сястрою спаць не лёг.
Маць Прячыста зберегла, бо я з братам не легла
Пайдзём сістра  лугавы- рассеімся цвітамы
А я буду сіні цвет, а ты будзеш жоты цвет.
Будуць людзі цвяты рваць, будуць нас успамінаць.
Ета тая твавічка,а што брат і сястрычка


Гульня ПАДУШАЧКА
Сьвяты й абрады беларуса

Падушачка, падушачка
Мая пухавая,
Дзечыначка, дзечыначка,
Мая маладая.

У нядзелю на кірмашы
Шоку прыкупіла,
Пухавую падушачку
Міламу пашыла.

- Прыедзь, прыедзь, мой міленькі,
Памыю падлогі,
Пухавую падушачку
Пасцялю пад ногі.

Як прыеха, як прыеха
Мой міленькі позна,
Параскіда, параскіда
Падушачкі розна.

Як прыеха, як прыеха
Мой міленькі з места,
Паскладыва, паскладыва
Падушачкі  места.

- Калі, ж мяне мая дзека
Любіш, дай шануеш,-
Пухавую падушачку
Ты мне падаруеш.

- Пухавую падушачку
Не магу аддаці,
Прыйду позненька з вячорак
На чым буду спаці?

- Вазьму, цябе дзека, замуж
Гэтаю вясною.
На падушачцы пуховай
Будзем спаць з табою

- На падушцы, на пуховай
Мякусенька спаці,
Харошую, прыгожую
Люба цалаваці.
Гомельскі павет
Падушачка, падушачка
Мая пухавая,
Малодачка, малодачка,
Мая маладая

Ці ж я табе не казала
На парозе сташы:
Не едзь, мілы, у дарожку,
Няхай едзе старшы?

Татка стары, татка стары,
На свеце нажыся.
А ты ж , маё любянятка,
Нядана жаніся

Як прыеха, як прыеха
Мой міленькі з места.далей па тэксту


Цяцерка
Было  бацькі тры сыны,
Ды вох я!
Ды се яны Васілі.
Адзін коні пасе,
Другі лапці пляце.
Трэці сядзіць на камені,
Дзержыць дуду на рамені.
Ой ты, дудка мая,
Весялушка мая,
Весяліла ты мяне
На чужой старане.
Як павесі я дуду
На зялёным дубу,
Няхай вецер павявае,
Няхай дуда сама грае.
Як ударыла дуда
Па сім струнам, па басам,
Разняслося па лугам,
Па шырокім дубровам.
Буйны вецер наляце,
Я схапіць дуду ня спе.
Як звалілася дуда
Ды з зялёнага дуба,
Паламаліся гукі
Аб дубовыя сукі.
Ох, і бедны я цяпер,
Пойду пасвіць я цяцер.
Я цяцерку пасу
На зялёным лугу,
А цяцерка пад мост,
Я цяцерку за хвост.
А з хваста я вырву пёрка,
А з пяра зраблю я дудку.
Як зайграю ду-ду-ду –
ѕсе нясуць па пірагу.
Мне і бацька пірог,
Мне і матка пірог.
Назбіра я піраго
Сем дзесят карабо.
Запрагу я вала –
Дык і вол не вязець.
Запрагу я камара –
Мой камар маладзец,
ѕсе пірогі павязець
На папову павець.























пђ Заголовок 115

Приложенные файлы

  • doc 26712692
    Размер файла: 50 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий