Зайздрасць_тэкст


Чтобы посмотреть этот PDF файл с форматированием и разметкой, скачайте его и откройте на своем компьютере.
\r\f


УДК 821.512.122-3
ББК 84(5Каз)-44
Пераклад з рускай мовы
Г. П. Аўласенкі, А. М. Карлюкевіча
Прадмова
Келимбетов, Н. Зависть: Тринадцать диалогов / Немат Келимбетов. —
М. : Худож. лит., 2011. — 368 с.
Міжнародны рэдакцыйны савет:
К. Келімбетаў, Р. Мажэнкызы, А. Карлюкевіч
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай
падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Келімбетаў, Н.
Зайздрасць: Трынаццаць дыялогаў / Немат Келім
бетаў
; прадм. А. Смеяновіча; пер. з
рус. Г. П. Аўласенкі,
Карлюкевіча.
— Мінск : Звязда, 2016.
Тэма зайздрасці — адна з «вечных тэм» як мастацкай, так і навуковай
літаратуры ў свеце. Аўтар гэтай кнігі, Немат Келімбетаў, працягвае
распрацоўку яе ў духу Франсуа дэ Ларошфуко, Юрыя Алешы і іншых
вядомых аўтараў, але інтэрпрэтуе па-свойму, зыходзячы як з нацыянальных
асаблівасцей светаўспрымання, гістарычных каранёў, так і з сённяшніх
сусветна-глабалісцкіх тэндэнцый.
УДК 821.512.122-3
ББК 84(5Каз)-44
© Келимбетов Н., 2011
© Издательство
«Художественная
тура»
2011
енка Г. П., Карлюкевіч А. М.,
еларускую мову, 2016
еларускай мове,
мленне. РВУ «Выдавецкі дом
язда», 2016
У імя Святла
Мне даспадобы знаёмства з чарговай беларускай
кнігай казахскага пісьменніка Немата Келімбетава. Гэтым
разам я з асаблівай асалодай, з вялікімі перажываннямі
і трывогамі, з вялікімі спадзяваннямі, што слова здоль
нае нешта змяніць у Свеце да лепшага, адкрыў для сябе
яго грунтоўныя меркаванні пра зайздрасць. Меркаванні
пра жыццёвую з’яву, што трушчыць і калечыць не толькі
чалавека-адзінку, але і ўсё грамадства.
Заганны, чорны свет зайздрасці, мізэрнасці чалавечай
душы, сардэчную бяду, якая прыніжае само існаванне Ча
лавека на Зямлі і ў яго наступным жыцці, Немат Келімбетаў
выкрывае пераканаўча, выкарыстоўваючы свой вялікі
ўласны досвед, унікліва аглядаючыся на ранейшыя часы
вопыт казахскага народа.
Такія кнігі, як «Зайздрасць», павінны станавіцца
ўніверсітэцкімі падручнікамі. Усе іх раздзелы можна так
сама смела ўключаць у праграму школьнага навучання.
болей таго: такія яркія, пераканаўчыя кнігі варта дарыць
маладым людзям, якія ўступаюць у жыццё. Я нават зрабіў
бы гэта важным дзяржаўным праектам. Чаму б, напрыклад,
разам з пашпартам юнакам і дзяўчатам не атрымліваць такі
падручнік духоўнай сталасці?!. Такія кнігі былі б найлеп
шым і найважнейшым падарункам для іх.
Мы вельмі часта гаворым пра катэгорыі шчасця, ка
хання, дабрыні, справядлівасці. Яно і зразумела. Светлае
заўсёды прыцягвае. Светлыя пачуцці, светлыя жаданні,
светлыя мары і памкненні… А колькі ж вакол нас цёмных,
зайздросных сіл, ненажэрна пранікаючых у нашы душы,
сіл, якія стрымліваюць развіццё грамадства?!. Сіл, якія
пранізваюць сваімі стрэламі Чалавека… І патрэбны ж ней-
кія альтэрнатыўныя крокі, каб спыніць гэтыя бядоты-згры
зоты. Слова Немата Келімбетава, пісьменніка, уважлівага
і чуйнага да розных праяў жыцця, якраз і з’яўляецца такім
выразным крокам у змаганні за сапраўдную духоўнасць
і светласць.
Чытаючы раздзелы «Зайздрасці», я глыбока ўсвядоміў,
якая велізарная праца зроблена літаратарам і вучоным,
колькі яму спатрэбілася сваіх унутраных перажыванняў,
каб дасягнуць вышынь асэнсавання зайздрасці ў розных яе
праявах. Аўтар як быццам узбройвае нас, надзяляе моцным
стрыжнем, сіламі ў супрацьстаянні гэтай бядзе.
Як чалавеку, цікаўнаму да філасофіі, мне заўсёды
хацелася прачытаць нешта падобнае. І, адкрыўшы для
сябе розныя кнігі, я ўсё ж не знайшоў такога яснага вы
кладання зайздрасці адразу ў розных аспектах і з розных
пазіцый. А вось кніга Немата Келімбетава аб’яднала жыц
цё і навуку, народны вопыт і розныя гісторыі… Гэтым
шматабсяжным арсеналам мастацкіх, а часам простых,
народных вобразаў, прыкладаў з навакольнай рэчаіснасці
пісьменнік робіць велізарную і пераканаўчую справу па
выхаванні Чалавека, адстойванні яго светлых памкненняў
у будаўніцтве Жыцця.
У навуковым асяродку, дзе я правёў свае сталыя
гады, зайздрасць мае свае вытанчаныя асаблівасці. Яна,
зайздрасць, у вучоных вельмі жорсткая і не заўсёды бач
ная няўзброеным вокам. Расповед Немата Келімбетава
нагадаў мне пра гэта. І сваім калегам я абавязкова параю
перагарнуць старонкі кнігі вялікага казахскага асветніка.
Можа быць, штосьці зменіцца і ў нашым асяродку…
Прыемна, што ў Беларусь прыходзіць цэлая бібліятэка
кніг казахскага асветніка, пісьменніка, літаратуразнаўцы,
філосафа Немата Келімбетава. Прачытаўшы раней «Не
хачу губляць надзею», «Лісты да сына», а зараз — і «Зай
здрасць», я нейкім чынам парадніўся і з аўтарам, і з усім
казахскім народам. Складваецца неяк так, што мяне зараз
цікавіць літаральна ўсё, што адбываецца ў Казахстане,
цікавіць краіна ў цэлым, яе памкненні да развіцця, да ро
сту. Уражвае і тое, як ставяцца ў Казахстане да захавання
традыцый. Ведаю, з якой павагай казахі гавораць пра гісто-
рыю сваёй роднай старонкі, пра радавод сваіх сем’яў. Ужо
зараз, зрабіўшы многія адкрыцці з кніг сапраўды вяліка-
га Чалавека Немата Келімбетава, думаю пра тое, што «Зай
здрасць» невыпадкова напісана сынам казахскага народа.
Спадзяюся, што ў Беларусі шмат хто будзе ажыццяўляць
уваходжанне ў казахскую гісторыю, казахскую культуру
праз кнігі паважанага даследчыка чалавечай душы.
Творчасць Немата Келімбетава набыла сваю велізар
ную «беларускую прастору». У многім гэта адбылося
дзякуючы намаганням перакладчыкаў кніг паважанага аў-
тара. Атрымліваецца, што ў нашай краіне фарміруецца
«беларускі клас Келімбетава». Над перакладамі кніг
рупіліся дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура»,
лаўрэат Прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» Алесь Ба
дак, творчасць якога нядаўна адзначана Прэзідэнтам
Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэн
кам медалём Францыска Скарыны, намеснік галоўнага
рэдактара часопіса для дзяцей «Бярозка», вядомы дзіцячы
пісьменнік Генадзь Аўласенка, дырэктар — галоўны рэ-
дактар Выдавецкага дома «Звязда», лаўрэат Прэміі Прэ
зідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»,
лаўрэат Прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» Алесь Кар
люкевіч. У перыядычным друку, у часопісах і газетах Бе
ларусі з’явілася шмат рэцэнзій, артыкулаў, прысвечаных
кнігам светлай памяці Немата Келімбетава. Аўтары гэ
тых пранізлівых расповедаў, дзе выкладзены ўражанні
перажыванні пасля прачытанага, — Генадзь Аўласенка;
Алесь Карлюкевіч; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі
Беларусь Алесь Марціновіч; першы намеснік дырэктара
Выдавецкага дома «Звязда», вядомы беларускі публіцыст
Алена Ляўковіч; адказны сакратар часопіса «Полымя»,
літаратуразнаўца, паэт, перакладчык Юлія Алейчанка;
рэдактар аддзела газеты «Літаратура і мастацтва», літа
ратуразнаўца Марына Весялуха; Марына Войцік… Прайшлі
прэзентацыі кніг казахскага пісьменніка
— у
Мінску і Брэс
це, Мар’інай Горцы і Лунінцы, Любані і
Магілёве, Гомелі
і Гродне, Слуцку. Прайшлі ў шэрагу простых сельскіх
школ, куды патрапілі выданні кнігі «Не хачу губляць
дзею», «Лісты да сына»… Гэта ўражвае. У гэтым
сап
раўдная праява беларуска-казахскага літаратурнага,
культурнага, асветніцкага пабрацімства.
Веру, што і ў кнігі «Зайздрасць» Немата Келімбетава
свая вялікая «беларуская дарога»!..
Арнольд СМЕЯНОВІЧ,
акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
доктар медыцынскіх навук, прафесар,
заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь,
лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Бацькоўскі запавет
Немату Келімбетаву
Мы не бязродныя ў стэпе шырокім,
Памяць не выстудзяць ветры злавесныя.
Там, дзе сыходзяцца з долам аблокі,
Крочаць прародзічы — цюркі Нябесныя.
Рушаць дарогай гісторыі пыльнаю,
Сонца над імі — крывавая рана.
Шэпчуць нам, сыне, не скаргі магільныя —
Сэрца жывое нясуць Казахстана.
Думаюць клопатна нашы суродзічы
Аб чысціні чалавечага духу.
Іх у прыцьмелую вечнасць праводзячы,
Сыне мой, споведзь уважна паслухай.
Скарбы зямлі, што у спадчыну дадзена,
Ў сэрцы трымай, як надзейную зброю, —
І ні адна крыважэрная гадзіна
Іх не абросіць крывёю тваёю.
Сёння паўстала Айчына пагоднаю
І для нашчадкаў такой застанецца,
Маючы гэткае — чуйнае, годнае,
Памяццю мужнай сагрэтае сэрца.
Мікола МЯТЛІЦКІ
Што баяцца смерці?
Немату Келімбетаву
Птушкі маюць крылы, сінія прасторы…
Ды ў хваробе чорнай з вераю — не гора.
Рукі сябра вымуць стрэмкі злосці з сэрца.
Што баяцца смерці? Душам не памерці.
Збітай ў пыл дарозе сад не пазайздросціць…
Сем разоў упасці, ды падняцца — восем.
Запавет жыццёвы непарушны, сціплы:
Сэрца — для жанчыны, для нябёс — малітва.
Адрадзіцца — ў сыне, адзвінець — у песні
І лазой зялёнай віцца напрадвесні.
Што баяцца смерці? Словам не памерці!
Сказанае шчыра — і вятрам не сцерці!
Юлія АЛЕЙЧАНКА
Памяці Немата Келімбетава
Ён быў пісьменнікам, яшчэ вучоным быў,
Ды ў глыбіні душы заўсёды быў паэтам.
Сваю Радзіму моцна ён любіў,
Так моцна, што не мог маўчаць аб гэтым.
Няпростым быў яго жыццёвы лёс,
Ды, ўсе пераадолеўшы нягоды,
Гісторыю казахскага народа
Ён напісаў… і да людзей данёс!
Хвароба не ўзяла яго ў палон
І не зрабіла горкім ды самотным…
І шэраг кніг, Немата творчы плён,
Застаўся нам як помнік бессмяротны!
Генадзь АЎЛАСЕНКА
«Калі не хочаш пакутаваць,
не будзь зайздрослівым»
«Калі не хочаш пакутаваць, не будзь зай
здрос
лівым» — з гэтых слоў Унсуры аль-Маалі, мудраца,
які жыў у старадаўнія часы, я пачаў гутарку з маім
старым сябрам.
— Можа быць, і гаварыў. Аднак, хаця з таго дня,
як былі вымаўлены гэтыя павучальныя словы, прай-
шло нямала стагоддзяў, а ўсё ж зайздрасці, нянавісці,
злосці, зласлівасці не паменшыла ў свеце,
— адказаў
І размова пра зайздрасць, распачатая за абедам,
распалілася з новай сілай.
— Правільна гаворыш! Зайздрасць, якую ў наро
дзе яшчэ называюць «чырвонымі вачыма», заразная.
Быццам полымя, якое спярша ціха цепліцца і затым
распальваецца ў ветраны дзень, рассцілаецца наўкола.
Часіны быццам палепшыліся, народ стаў жыць бага
цей, але многім гэта, як ні дзіўна, дадало дыскамфор
ту
— яны не толькі працягваюць зайздросціць адно
аднаму, але ўжо пачынаюць ненавідзець бліжняга.
А ты як думаеш?
Зайздроснікі падобныя да жанчын, якія
неўзлюбілі адна адну. Але жаночую непрыязнасць
яшчэ можна зразумець. Скажам так: мужчын менш,
чым жанчын, і бываюць выпадкі, калі адзін мужчына
падабаецца некалькім жанчынам і яны не могуць яго
падзяліць. Але чаго не хапае тым мужчынам, якія зай-
здросцяць амаль усім вакол?
— Так, зайздросным душам даводзіцца цяжка. Ім
заўсёды чаго-небудзь ды не хапае. Няма чалавека, яко
му б яны не зайздросцілі.
Зайздроснага можна назваць сквапным да чу
жога, раўнівым да чужых дасягненняў?
— Не. Паміж зайздроснікамі і раўніўцам
адрозненні, як паміж зямлёю і небам. Зайздроснік
зайздросціць нават тым, у каго ёсць тое ж самае, што
і ў яго самога. Раўнівец жа толькі заўзята ахоўвае сваю
здабычу. У гэтым і розніца паміж імі. Усе мы ходзім па
гэтай чорнай зямлі, усе мы грэшнікі. І раўнівага чала
века зразумець не так ужо і цяжка. А для зайздросна
га тое, што маецца ў руках у іншага, падаецца амаль
сваім, як быццам аднятым у яго.
— Як гэта можа быть? Ён што, зайздросціць
таму, што ў іншага ў прыватным валоданні ўвогуле
нешта маецца? Не магу гэтага зразумець.
— Што тут такога незразумелага? Да прыкладу,
ты купіў «мерсэдэс» самай апошняй мадэлі. А ў твайго
суседа-зайздросніка такога няма. Дык вось, з таго дня,
як ты купіў гэты аўтамабіль, твой сусед-зайздроснік
перастае днём смяяцца, а ноччу — спаць.
— Чаму? Калі дазволяць сродкі, і мой сусед можа
купіць такі ж самы аўтамабіль.
— Ты мяне зноў не зразумеў. Твайму суседу-
зайздросніку такая машына насамрэч і не патрэб
на зусім. Ён нават і не марыў набыць «мерсэдэс», не
планаваў гэтага.
— Тады чаму зайздросціць?
— У гэтым і заключаецца тайна зайздрасці. У гэ
тым яе сутнасць і сэнс.
Што ж гэта за тайна?
— Я толькі што казаў табе: зайздроснік зай
здросціць таму, чаго ў яго няма, затое ёсць у іншых.
Так, ты гэтак і сказаў.
— Дык вось, мы зараз падышлі да таго, пра што
народзе гавораць: «Сутнасць дзевяноста слоў у ад
ной маленькай костачцы». Твой сусед марыць пра тое,
каб у цябе, таксама, як і ў іншых, гэтага аўтамабіля,
«мерсэдэса», не было. «Няхай не будзе!» — дзень
ноч пасылае ён малітвы Богу. І, каб так і здарыла
ся, ён робіць усё, што ў яго сілах. І на гэтым шляху ні
перад чым не спыніцца, нічога не баіцца. Калі трэба,
сабой ахвяруе дзеля гэтага… Ты зразумеў зараз? Зай
здрасць бывае і
такой.
— І што, чалавек зайздросціць усім іншым, кож
наму, каго сустрэне, і ўсім жадае зла?
— Не. Не кожнаму, каго сустрэне, а толькі тым,
чые магчымасці, дабрабыт, служба-работа куды вы
шэйшыя, чым у яго самога.
— І чаму менавіта ён зайздросціць?
— Усяму, чаго ў яго самога няма. Аўтамабілю,
дому, прыгажуні жонцы, разумным дзецям, працы, за
якую шмат плацяць, годнаму службоваму становішчу,
нават моцнаму здароўю і добраму колеру твару,
пародзістаму сабаку — усяму-ўсяму зайздросціць. Не
можа гэтага трываць і бачыць.
— Божа мой, дык гэта ж ненажэрны монстр!
Які зайздросціць усяму, што толькі здольны ўбачыць
ягоныя вочы…
— Так. Зайздрасць шматгаловая…
— А ці можа яна нашкодзіць грамадству, дзяржаве?
— Яшчэ як! У тым і ўся справа, праблема. Увесь
сакрэт…
— А я ж думаў, што зайздрасць — толькі тое,
што можа быць прадметам сваркі паміж двума
людзьмі, супярэчнасці паміж суседзямі ці суседкамі…
— Ды не. Зайздрасць — не сварка-бойка паміж
двума людзьмі.
— І якая менавіта шкода можа быць грамадству
ад зайздрасці?
— Дык жа ты і сам пра гэта ведаеш. Яшчэ ў незапа
мятныя, старажытныя эпохі ў грамадстве ўжо былі бага
тыя і тыя, хто нічога не меў, бедныя. Як і сёння.
Дык вось, з таго часу бедныя думалі: «Чаму гэта
я — не багаты? Што я павінен зрабіць, каб стаць ба
гатым і заможным?» Больш таго, шукалі канкрэтныя
і практычныя адказы на канкрэтныя пытанні. І ў рэш
це рэшт знайшлі! Грамадству прапанавана было «зноў
падзяліць пароўну» (матэрыялістычная ідэя) усю
маёмасць, каб кожнаму дасталося гэтулькі ж, колькі
і іншаму. Супярэчнасці паміж беднымі і багатымі, на
роджаныя зайздрасцю і незадавальненнем, і выключ
на матэрыялістычная ідэя (адмаўленне рэлігіі, веры
ў Бога, агульначалавечых нормаў, гонару, сумлення)
прывялі да таго, што ў ХХ стагоддзі распачаліся самыя
значныя сутыкненні, паўстанні, грамадзянскія войны.
Яны адбываюцца і сёння.
Пра гэта добра сказана ў даследаваннях вядо
мага рускага вучонага, філосафа І. А. Ільіна. Адно
— «Зайздрасць як крыніца бедстваў» — у свой
час нарабіла шмат шуму.
Увогуле, пра зайздрасць напісана мноства трак
татаў і прац, якія склалі тоўстыя тамы. Зайздрасць як
з’ява была ўсебакова даследавана з пункту гледжання
фізіялогіі, псіхалогіі, філасофіі і іншых навуковых
дысціплін. Нягледзячы на гэта, яна ўсё яшчэ застаецца
вельмі загадкавай з’явай, і яе вывучэнне далёка не за
вершана.
— Сапраўды — непазнаны дракон.
— У гэтых словах ёсць доля праўды. Хаця зай
здрасць бывае і рухавіком умацавання ўласнага дабра
быту. І ўсё ж зайздрасць з моманту стварэння чала
века Богам адносіцца да сямі смяротных грахоў, што
запісаныя на лбе ў чалавека яшчэ да яго нараджэн
ня. Пры гэтым яна — самы цяжкі, самы небяспечны,
самы падступны і самы хітры грэх, які супярэчыць
усім разуменням гонару і сумлення. І гэта відавочна.
Што характэрна, зайздросным можна назваць любога
чалавека, у кожным яна знойдзецца (праўда, у аднаго
ў меншай ступені, у другога ў большай). І бясспрэчна
тое, што яна сапраўды адносіцца да сямі смяротных
грахоў, між іншым, да самага «грэшнага». А ці помніш
ты, якія яны, іншыя смяротныя грахі? Нагадаю ўсе
сем. Гэта:
зайздрасць,
рэўнасць,
ганарлівасць,
гнеў і запальчывасць,
лянота,
сквапнасць,
пажадлівасць.
У буйных сусветных рэлігіях, якія маюць стара
жытныя культурныя традыцыі, гэтым сямі смярот
ным грахам супрацьстаяць сем чалавечых цнотаў-
святыняў. Гэта:
розум і культура,
спакой (вытрымка),
сумленнасць,
давер,
надзея (мара),
спачуванне.
— А як на іх глядзіць наша грамадства?
— Казахскі народ прытрымліваецца блізкіх па
няццяў. Да прыкладу, вядомы паэт-прамоўца Балці-
рык сказаў некалі так:
Зайздрасць — ёсць такое пачуццё, сцеражыся яго,
Помслівасць — ёсць такая рэч, сцеражыся яе.
Фанабэрыстасць — ёсць такая рэч,
будзь ад яе падалей,
Сквапнасць — ёсць такая рэч, не набліжайся да яе,
Ганебнасць — ёсць такая рэч, будзь ад яе чыстым,
Паклёп — ёсць такая рэч, будзь і ад яе як мага далей,
Прагнасць — ёсць такая рэч, сцеражыся яе.
Добра прамоўлена. Нашы продкі яшчэ ў стара
жытныя часы дасканала разбіраліся ў сакрэтах і асаб
лівасцях зайздрасці. Падобна на тое, што і тады яна
тлуміла галовы многім людзям.
Зайздрасць як побытавая і сацыяльная з’ява была
заўважана і ў нашага паўночнага суседа. У рускай на
роднай творчасці маецца мноства прымавак і прыка
зак пра зайздрасць.
Дзе шчасце, там і зайздрасць.
Зайздрасць паперадзе нас нарадзілася.
Чужая доля пад бокам коле.
Зайздросны сваіх вачэй не пашкадуе.
Жалеза іржа з’ядае, а зайздросны ад зайздрасці гіне.
Вохкаў дзядзька, на чужыя грошы пазіраючы.
Божухна! Божухна! Забі таго да смерці, хто лепей за
нас жыве!
Не гэтулькі свае страты бянтэжаць, колькі чужыя
здабыткі.
Зайздросныя вочы не ведаюць сораму.
Так яно і ёсць. Але вось што цікава: усякі чалавек
гатовы прызнаць у сабе наяўнасць шасці з гэтых сямі
грахоў, вядомых і зразумелых яму. А вось прызнацца,
што ён зайздросны ды завідушчы, ніхто не спяшаецца.
Больш за тое, кожны імкнецца як мага даўжэй хаваць
ад другога зайздрасць, а ў выпадку выкрыцця адбі
ваецца, як толькі можа. І менавіта гэтая акалічнасць
добра даследавана і вывучана навукоўцамі мінулага.
— Дык, можа, гэта і ёсць рэўнасць?
— Не. Зусім не рэўнасць. Бясспрэчна, зайздрасць
і рэўнасць вельмі блізкія, роднасныя, падобныя адна
да адной якасці, але іх нельга змешваць, падмяняць
— Кажуць, зайздросны кожны дзень пакутуе ад
сваёй няпаўнацэннасці...
— Праўда. «Калі не хочаш пакутаваць, не зай
здросць», — недарэмна казаў вялікі мудрэц стара
жытнасці Унсуры аль-Маалі.
— А таму зайздросны ходзіць кожны дзень чар
нейшым за хмару?
— Так. Інакш ён ужо не зайздроснік.
— О Божухна, хіба ў адзін з блаславёных дзён не
атрымае ён ад цябе тыя рэчы, пра якія марыў? Хіба
яго рукі не змогуць зрабіць тую ж самую работу? Не
дасягне ён сваіх мэт? І пасля гэтага — не супакоіцца?
— Ён можа дасягнуць усяго, чаго жадаў, пра што
марыў. Але пры гэтым не перастане зайздросціць
іншаму, які больш удачлівы. Нават тады, калі здзей
сняцца ўсе яго магчымыя і немагчымыя мары, —
і тады зайздроснік пачне шукаць такога «моцнага
і дужага», якому будзе зайздросціць. А «моцных і ду
жых» у свеце нямала. Знойдзе такога, хто багацейшы
за яго, ці работа ў яго лепшая, больш прэстыжная
і прыбытковая, ці жонка больш прыгожая, чым улас
ная, словам, будзе шукаць і абавязкова знойдзе… А як
толькі знойдзе, адразу ж пачне параўноўваць, узваж
ваць вартасці і заганы, самае лепшае і самае кепскае.
А пасля параўнання абавязкова адшукае падставу для
зайздрасці.
З гэтага моманту і пачнецца «барацьба» зай
здросніка з уяўным апанентам. Цяпер ягоная мэта

чаго б там ні каштавала, абагнаць саперніка, якога
сам
жа і прыдумаў. Калі мэта будзе дасягнута, зай
здроснік не спыніцца, ён адновіць пошукі наступнага
аб’екта для зайздрасці. І зноў знойдзе! І зноў пачне
барацьбу. Калі вочнае ці завочнае саперніцтва з
ціўнікам» зайздроснік прайграе, то ён пачне шукаць
прыхаваныя спосабы для сваёй перамогі. Выкарыстае
ўсе сродкі, якія ў яго ёсць, каб знішчыць, звергнуць
аб’ект сваёй зайздрасці. Можа знішчаць рэчы, якія нале
жаць супрацьлегламу боку, і, калі магчыма, сацыяльныя
ўмовы існавання аб’екта сваёй непрыязнасці. Галоўнае
тут: «Таго, чаго няма ў мяне, не павінна быць і ў цябе».
А гэта могуць быць і званне, і пасада, прэстыжная ра
бота, прыгожая жонка, яшчэ прыгажэйшая — каханка
і г. д. Асноўны прадмет зайздрасці, галоўная яе зада
— не валоданне нейкай добрай рэччу ці сацыяль-
ным становішчам. Галоўнае і самае істотнае — зра-
біць так, каб у аб’екта зайздрасці не было таго, чаго зай
здроснік і сам не мае. Няхай таксама не будзе, вось і ўсё!
— Ты можаш назваць, якіх менавіта людзей пра-
следуюць зайздроснікі, каму яны не даюць жыцця сва
ёй зайздрасцю?
— Зайздросцяць усім і праследуюць літаральна
ўсіх. Усім, хто жыве лепш, чым яны, — зайздросцяць.
Зайздросцяць усім, хто валодае значнымі ба
гаццямі і здабыткамі. Тым, хто здолеў стварыць вакол
сябе дабрабыт, камфорт.
Разам з гэтым зайздросцяць і тым, хто валодае
выключнымі здольнасцямі і талентамі, хто дамогся
высокіх дасягненняў у сваёй галіне ведаў, у рабоце,
выявіўшы незвычайныя здольнасці.
Яшчэ адна мэта, у якую цэляцца зайздроснікі, —
гэта людзі з прывабнай знешнасцю, разумныя, стыль
ныя, вытанчаныя, незалежныя.
Такім, прыгожым і вытанчаным, зайздросцяць
скрытна, хаваючы сваю непрыязнасць, не паказваю
чы свае пачуцці на людзях. Пры гэтым у іх унутры
літаральна ўсё гарыць, і гэта добра адлюстравана
рамане «Кроў і пот» вядомага казахскага пісьмен-
ніка Абдзіжаміла Нурпеісава. Ён па-майстэрску рас
крывае псіхалогію зайздроснікаў: «Сёлетні год, на са
май справе, склаўся для Акбалы вельмі цяжка. З таго
дня, як яна прыехала нявесткай у аул рыбакоў, на яе
напала туга. Усякае жаданне ў яе прапала. Не зойдзе
без важкай прычыны ў суседскі дом. Да таго ж у
ауле
знайшлося шмат такіх людзей, якія сталі кідаць на Ак
балу нядобрыя позіркі. Зайздросныя жанчыны пачалі
высмейваць літаральна ўсё, нават тое, як яна ідзе ці
стаіць. Такія, як Каракатын, сталі высмейваць на
ват колер яе твару. Жанчыны пачалі пляткарыць на
конт таго, што яна ўсё яшчэ захавала дзявочую фігуру
і прыгажосць, што аказалася прыгажэйшай за ауль
ных незамужніх дзяўчат і маладзіц, што апранала
ся з густам і лепш за іх. Усе гэтыя размовы і плёткі
даходзілі да Акбалы. Вушы яе ўлоўлівалі такія словы,
як “пагардлівая”, “ганарлівая”, “незалежная”, менавіта
імі “ўзнагароджвалі” яе зайздросніцы. Аднак Акбала
не звяртала на іх увагі, быццам і зусім нічога не чула.
Наадварот, яна стала ганарыцца той прыгажосцю і вы
танчанасцю, якімі ўзнагародзіла яе прырода на зай
здрасць іншым, і праходзіла міма жанчын-зайздросніц
з высока, з гонарам прыўзнятай галавой».
Разам з гэтым моцна зайздросцяць і начальні-
кам, у руках якіх шмат улады і якія свавольнічаюць
над сваімі падначаленымі. Зайздросцяць удачлівасці
і зусім незнаёмых ім людзей, якія здолелі зрабіць
кар’еру. Лічаць, што тыя займаюць месца, на якое
самі зайздроснікі не змаглі ўзысці, таму што ім —
перашкодзілі.
Але больш за ўсё пакутуюць ад чужой зайздрасці
майстры сваёй справы, прафесіяналы, людзі, якія вало
даюць недасягальнымі для іншых навыкамі, здольныя
ў сваёй галіне на адкрыцці і вялікія дасягненні. Не лю
бяць зайздроснікі майстроў і ўмельцаў, праследуюць
іх, каб знішчыць, сцерці на парашок. Колькі трагедый
з-за гэтага! Майстру зайздросцяць амаль усе.
Яшчэ адна катэгорыя людзей, якую бяруць на
прыцэл зайздроснікі, — разумныя і высокакультур
ныя людзі, самастойныя, з неардынарнымі думкамі,
з шырокім кругаглядам, тыя, хто шмат ведае, валодае
багатым вопытам.
Асабліва колюць вочы нядобразычліўцам, гор
кай зайздрасцю з’ядаюць ім нутро, даводзяць іх да
духоўнай агоніі — буйныя асобы, якія ўнеслі вялікі
ўклад у развіццё краіны і грамадства, якія стаяць
у асобным і высокім шэрагу: геніі, суперталенты,
творцы!
Але не толькі вядомым людзям зайздросцяць
злосныя пыхліўцы. Зайздросцяць і маладым, якіх сам
юны ўзрост робіць моцнымі, поўнымі здароўя і энер-
гіі. Нядобразычліўцы пачынаюць шкодзіць мала-
дым, мяшаюць ім жыць і плённа развівацца. Зай
здрасць да чужой маладосці, шчасця, кахання, рада
сцей юных гадоў і багацця самога жыцця — можа
быць, самая распаўсюджаная.
Выходзіць, ты зразумеў, хто гэтыя няшчасныя?
Зразумеў, што яны за людзі?
— Зразумеў. Але я, дзякуй Богу, не адношу сябе
да гэтых няшчасных. Я, як гаворыцца, таксама не
дурань. У мяне ёсць нейкія неабходныя мне маёмасць
і сродкі. І на тым дзякуй Творцу. Але вось калі верыць
тваім словам, то нават у нашым паселішчы ёсць
такія, хто зайздросціць і мне.
— Яшчэ як ёсць! Такія людзі і бываюць часцей за
ўсё сярод блізкіх родзічаў. Не забывайся пра гэта.
— Няхай зайздросцяць! Што яны ўмеюць, акра
мя як зайздросціць блізкім? Я пра іх нават і не за
думваюся.
— Няхай так і будзе! Дык ты і зараз яшчэ ўпэўне-
ны і моцны. Жыццё цябе загартавала, як клінок шаблі,
і стаў ты вострым, як наканечнік дзіды.
— Не захвальвай! Ты дужа мяне расхваліў. І ўсё ж
у тваіх словах ёсць доля ісціны. Калі кожны дзень не
змагацца з гэтымі нявартымі і зайздроснымі людзь
мі, калі не супрацьстаяць ім, калі не перашкаджаць
іх цёмным справам, не спрачацца з імі, тады нават
у нашым маленькім паселішчы немагчыма будзе сва
бодна і кроку ступіць. Жыць будзе невыносна.
— Што ж, відаць, словы пра тое, што жыццё —
— Так яно і ёсць, дарагі мой. Колькі разоў я плакаў,
але ніводнага разу не прайграў ім у барацьбе. Колькі
разоў падаў пад ударамі зайздроснікаў і, тым не менш,
заставаўся жывым і здаровым. Адным словам, няхай
так
сяк, няхай нават ледзь
ледзь некага абыходзячы,
ад кагосьці адстаючы, але галоўнае — жывём, справу
сваю робім…
— Вось кажаш: «Ад некага адстаючы, некага
абыходзячы», — і самі гэтыя словы — доказ таго, што
ты не адносішся да зайздроснікаў. А зайздросны ча
лавек
— ён не хоча жыць, некага абыходзячы альбо
ад некага адстаючы. Ён заўсёды хоча быць вышэй за
ўсіх, адхіліцца ад усіх, падняцца над усімі. І гэта пам
кненне пазбаўляе яго спакою. Менавіта таму дзень
і ноч, круглыя суткі, ходзіць ён незадаволены жыццём,
змрочны, нібыта хмара.
Такім чынам, аб’ектам зайздрасці з’яўляюцца на
ступныя катэгорыі людзей:
заможныя,
якія маюць уладу,
таленавітыя і здольныя людзі, майстры-ўмельцы,
інтэлектуалы, вучоныя, геніі,
тыя, якім проста пашанцавала,
маладыя людзі, поўныя здароўя і сілы...
Ёсць, вядома ж, і шмат якія іншыя катэгорыі лю
дзей, што рызыкуюць стаць аб’ектамі для зайздрасці,
але ў асноўным менавіта гэтыя.
— Так яно і ёсць... А цяпер скажы мне, вось гэ
тыя лепшыя людзі нашай краіны, якія сталі аб’ектам
зайздрасці недалёкіх і злосных, адкуль у іх здольнасці
і таленты, адкуль у іх веды, багацце, майстэрства,
улада, лідарскія якасці, красамоўства і шмат іншага,
што выдзяляе іх з агульнай масы? Дзе яны ўсё гэта
— Як гэта дзе? Кожны з іх рознымі жыццёвымі
шляхамі прыйшоў да свайго дабрабыту, вядомасці і ба
гацця. Адны нарадзіліся з талентамі паэтаў, спевакоў,
музыкантаў, асілкаў-спартсменаў, гэта значыць у іх ге
нетычна закладзены выключныя здольнасці. Другія
дамагліся гэтых якасцей і вышынь самі, прыкладва
ючы на працягу многіх гадоў вялікія намаганні, губ
ляючы шмат энергіі. Мы ўжо гаварылі пра тое, што
ўладальнік нават толькі аднаго якога-небудзь таленту
ці здольнасці ўжо з’яўляецца надзіва «ўдачлівым і па
спяховым»…
Лічыш, чалавеку для дасягнення поспеху да
статкова адной толькі каштоўнай якасці альбо ад
наго таленту?
— Думаю, цалкам дастаткова. Канешне, лепш, ка-
лі чалавек рознабакова таленавіты, ці, як кажуць у на
шым народзе, «мае восем здольнасцей і адзін сакрэт».
Як правіла, так і бывае, жыццё поўнае прыкладаў
таго, як Бог надзяляе чалавека не адным талентам,
не абмяжоўвае яго. Таленавіты чалавек таленавіты ва
ўсім. Але я ўпэўнены, што і адной здольнасці, аднаго
сакрэта дастаткова, каб чалавек сам развіў у сабе ўсе
астатнія моцныя бакі.
Цяпер хачу расказаць табе аб прыгожых, прык
метных і станістых людзях. Часцей за ўсё жанчыны,
якіх прырода ўзнагародзіла прыгажосцю, надаюць
асаблівую ўвагу сваёй знешнасці і забываюцца пра
важнасць іншых добрых якасцей. Больш за тое, не
каторыя лічаць, што ўсе іх недахопы, адмоўныя рысы
характару будуць незаўважнымі на фоне знешняй
прыгажосці і мілавіднасці. І тое праўда — прыгажосці
мы многае даруем. Але ў выніку тыя, хто ўзяў на
ўзбраенне толькі сваю прыгажосць, таксама аказваюц
ца ў лагеры пакрыўджаных на белы свет людзей.
Але калі аднаму дадзена прыгажосць і станіс-
тасць, то другому, як правіла, дастаюцца розум і ўнут
раная культура, трэці надзелены такой сілай, што здоль
ны горы звярнуць. Хіба не так? Нават адна выдатная
здольнасць, талент, падараваны чалавеку Усявышнім,
ужо з’яўляецца праявай вышэйшай справядлівасці.
— А як быць з зайздроснікамі?
— О! — тыя жадаюць валодаць абсалютна ўсімі
вартасцямі і станоўчымі якасцямі. Так, у іх ні насы
чэння, ні задавальнення не бывае. Жадаюць узяць
ад жыцця ўсё, усё пабачыць, служыць адразу на ўсіх
высокіх пасадах, прызначацца на ўсе галоўныя ролі,
атрымліваць асалоду ад кахання ўсіх прыгажунь, пе
растраляць на паляванні ўсіх звяроў і ўпрыгожыць
іх дзікімі галовамі сцены сваіх дамоў. Узыходзіць, як
сонца над зямлёю, атрымліваць усе перамогі, разбу
рыць вароты і брамы ўсіх замкаў, і брамы цнатлівасці
таксама. Такая яна — ненаеднасць зайздроснікаў, якая
ўсё праглынае і ўсё жадае ахапіць.
— Усё кепскае ў чалавеку — узаемазвязана.
— Так, усё кепскае, адмоўнае, як і ўсё добрае, пра
растае адно з аднаго, вылупліваецца з зайздрасці, як
куранятка са шкарлупіны яйка. Наяўнасць у чалавеку
няхай сабе і адной рысы, уласцівай грэшніку, ужо ня
добра. А калі чалавек надзелены самай небяспечнай як
для асобнага чалавека, так і для грамадства рысай
зайздрасцю, — гэта нашмат горш. На жаль, няма сілы,
здольнай супрацьстаяць ёй, яна аб’ядноўвае ўсе самыя
дрэнныя чалавечыя якасці, патакае ім, кіруе імі, пры
мнажае іх з дапамогай сваёй чорнай сілы шматкроць.
І яны пакараюцца яе заступніцтву.
Уласна кажучы, зайздрасць не мае аднаго пры
кметнага аблічча. Яна шматаблічная і часта хавае свой
сапраўдны твар за іншымі якасцямі. Напрыклад, за ма
скай вытрымкі і спакою, поўнай упэўненасці ў сваёй
праваце можа хавацца твар ганарлівасці. Зайздроснікі,
як правіла, па-майстэрску стрымліваюць свае эмоцыі,
часта робяць уражанне моцных людзей і ўводзяць у зман
асяроддзе. Аднак, як бы яны ні спрабавалі схаваць дур
ную энергію, што перапаўняе іх сэрцы, іх сапраўдная
сутнасць у пэўныя моманты становіцца відавочнай.
Ёсць адзін досыць паказальны анекдот. Жылі-
былі тры жанчыны-сяброўкі. Адна з іх англічанка,
другая — францужанка, а трэцяя — з нашых мясцін.
Аднойчы гэтыя тры сяброўкі гулялі па беразе мора
і знайшлі старую закаркаваную бутэльку. Калі жан
чыны адкаркавалі тую бутэльку, з яе вылез страшны
аднавокі джын.
«Гэй, жанчыны! Скажыце мне па адным вашым
запаветным жаданні. Я выканаю ўсё, што вы пажадае
Тады жанчына-англічанка сказала: «У адной маёй
сяброўкі за горадам ёсць домік-катэдж. Пабудуй мне
дакладна такі самы. Але няхай у гэтым доме на адзін
пакой, на адну ванную, і ўвогуле — на ўсё па адным,
будзе больш, чым у сяброўкі. І домік павінен стаяць не
на пустэчы, як у яе. Няхай паўз домік працякае прыго
жая рака».
Прыйшла чарга францужанкі. І тая сказала:
«У маёй лепшай сяброўкі ёсць вельмі прыгожы мала
ды чалавек. Знайдзі мне дакладна такога. Але няхай
мой юнак будзе нават прыгажэйшым, чым у сяброўкі,
разумнейшым, высакароднейшым…»
Падышла чарга выказаць пажаданне і трэцяй жан
чыне. І тая пачала хваліць карову сваёй суседкі: «Вель-
мі добрая, выдатная карова ў маёй суседкі, шмат ма-
лака дае. І малако густое, тлустае. З яго атрымліваец-
ца вельмі смачная смятана, выдатнае масла з яго ро
бяць. Такой каровы ні ў каго няма».
І так яна доўга хваліла суседскую карову, што
джын стаміўся яе слухаць, раззлаваўся і закрычаў:
«Гэй, жанчына, што ты ўпустую хваліш чужую каро-
ву, замест таго каб выказаць сваё жаданне. Гавары,
чаго жадаеш? Што я павінен выканаць?»
«Дык я ж менавіта гэта і хачу сказаць. Няхай гэтая
добрая карова маёй суседкі ў хуткім часе здохне!» —
сказала жанчына.
Бачыш, да чаго можа прывесці помслівая зай
здрасць? А нараджаецца гэтае жаданне помсты ў зай
здросніку тады, калі чалавек гаворыць сабе, пераконвае
сябе ў тым, што «ў гэтым свеце няма справядлівасці».
— Ой, божухна! Гэта жахліва!
— Такая вось хітрасць зайздроснага чалавека.
І кіруючыся гэтай здабытай «ісцінай», гледзячы на
свет праз прызму «несправядлівасці», ён абясцэньвае
заслугі іншых і апраўдвае ўсе свае заганы, дрэнныя
ўчынкі, а часам і злачынствы. Скідвае з сябе груз пра
блем, якія прыгнятаюць яго, «ачышчаецца», «вызваля
ецца» ад усіх грахоў. Бо ён жа ні ў чым не вінаваты,
проста «справядлівасці на свеце няма!». Чаму адзін
багаты, другі — бедны? Адзін разумны, другі — бяз
глузды? Адзін — прыгожы, другі — выродлівы? Адзін
моцны, а другі — слабы, нямоглы? Адзін таленавіты,
другі
— бяздарны. Таму, што сам Усявышні не
вядлівы! Такія высновы робіць зайздроснік!
І, уявіўшы сябе чалавекам, здольным гэту спра
вядлівасць узнавіць, ён пачынае нацкоўваць адна
го чалавека на другога, сварыць іх паміж сабой. На
шэптваць аднаму, нашэптваць другому, і людзі па
чынаюць глядзець адзін на аднаго злоснымі вачыма.
А сам ён — як мінімум, ва ўласных вачах — выглядае
«бялейшым за малако, чысцейшым за ваду».
— Я вось слухаю цябе, і мне робіцца страшна. Па
чынаю баяцца зайздроснікаў.
— Можаш не баяцца. Калі сам не зайздросціш,
над тваёй галавой не пачнуць збірацца чорныя хмары.
— Кожны раз, калі ты заводзіш гэтую размову,
я ўспамінаю сваіх сяброў, калег і таварышаў і бачу:
гэта светлыя, чыстыя, адкрытыя душою і сэр
цам людзі, якія жадаюць дабра не толькі сабе, але
іншым, выдатныя людзі. І, слухаючы твае прамовы,
пачынаю паважаць і любіць іх яшчэ болей. Дзякую ім
за тое, што яны такія, і хачу аддзячыць ім так, як
яшчэ не паспеў зрабіць. Дзякуй Богу, вакол мяне шмат
добрапрыстойных, разважных, з шырокімі і добрымі
сэрцамі людзей, шмат болей, чым зайздроснікаў. Бу-
дзем жа ўдзячныя лёсу за гэта. А зайздроснікі няхай
коцяцца ад нас падалей! Няхай іх чорныя думкі аба
рочваюцца на іх такія ж чорныя галовы. Усявышні,
стварыўшы зайздросніка гэтакім, тым самым і
караў яго. Кожны дзень яго чорны, як цемра. Што
можа быць страшней?
— Так, ты маеш рацыю. Але, на вялікі жаль, ад
зайздрасці пакутуюць і тыя, хто побач з зайздроснікам.
Дзеянні аднаго чалавека, які аслеплены зайздрасцю,
могуць нанесці страту не толькі асобным людзям, але
і грамадству. А нагод для зайздрасці звышдастатко
ва. Пагадзіцеся, са старажытных часоў вядома: калі
адзін багаты, то другі — бедны. На жаль. Калі адзін
працавіты, то другі — гультай. Там, дзе знаходзіцца
шчодры, ёсць і скнара. Калі сустрэнешся з таленавітым
чалавекам, імгненна разгледзіш і бясталентнага. Двух
аднолькавых людзей не бывае. Усе розныя. Так было,
ёсць і будзе.
А цяпер глядзі: бедны хоча стаць багатым,
не здольны ні да чаго — жадае быць надзеленым
асаблівымі талентамі. Несамавіты, непрыгожы — ма
рыць быць першым сярод прыгажуноў і моднікаў.
— Дык гэта ж добра, калі людзі імкнуцца стаць
лепшымі! Хіба не так?
— Несумненна, гэта так. Людзі з чыстымі
памкненнямі, якія валодаюць высокім узроўнем уну
транай культуры, разумеюць вартасці іншых, імкнуцца
развівацца, расці, удасканальвацца.
Але ж наша размова пра хітруноў-зайздроснікаў.
Пра людзей, якія не здольны прызнаваць свае неда
хопы. Пра тых, хто на шляху да сваёй мэты гатовы
здрадзіць, падмануць, ачарніць любога, назваць белае
чорным, а цёмнае — светлым. На мой погляд, самае
жахлівае, што зайздрасць аднаго чалавека да друго
га здольная паўплываць на сацыяльныя, культурныя,
рэлігійныя і палітычныя працэсы ў грамадстве.
— Да гэтага часу я ўсур’ёз не задумваўся аб
гэтым баку праблемы. Звычайна, кажучы пра за
йздрасць, мы маем на ўвазе жанчын, якія раўнуюць
зайздросцяць адна адной.
— Я гэтаксама думаў. Але гісторыя сведчыць,
што менавіта зайздрасць была прычынай многіх тра
гедый і прывяла да гібелі соцень тысяч людзей. Вось
што піша пра гэта Іван Ільін: «Усе крывавыя інцы-
дэнты, якія мелі месца ў сусветнай гісторыі (народ-
ныя выступленні, многія бунты і паўстанні, палаца-
выя перавароты і г. д.), калі разабрацца, у аснове сва-
ёй маюць прычынай зайздрасць асобных людзей
адзін да аднаго, а вось гэтыя самыя асобныя людзі,
зайздроснікі, прыстасоўваюцца падманваць простых
людзей, што вядзе да яшчэ болей крывавых сутык
ненняў. У падобных сітуацыях зайздроснікі думаюць
не пра народныя бядоты, а толькі пра ўласную выгаду».
— І як яны не баяцца Бога?
— Не баяцца, больш таго — яны не думаюць
пра Бога. У іх душах няма месца для Усявышняга,
і ў апраўданне свайго бязвер’я яны прыводзяць аргу
менты пра тое, што Бог сябе ў рэальным жыцці, маў-
ляў, нічым не праяўляе. Менавіта ў гэтым бязбожжы
і хаваецца корань усякага зла, што робяць зайздросні-
кі. Выдатна ўсведамляючы, што бязвер’е прыводзіць
да жорсткасці, бесчалавечнасці, анархіі, краху ма-
ральных нормаў, такія людзі імкнуцца пахіснуць веру
і ў іншых людзях. Знішчэнне рэлігіі, веры ў Бога —
святы абавязак зайздросніка.
— Так, такое і сапраўды бывае.
— Бывае. Зайздроснікі не спыняюцца на тым,
што разбурае душу аднаго чалавека, — яны спрабу
юць усё грамадства зрабіць бязбожным, нерэлігійным,
атэістычным, без сумлення і годнасці. Падманваюць
моладзь, дураць людзей сярэдняга ўзросту, закліка-
юць іх да рознага роду бясчынстваў. І ў гэтым мастац-
тве скажэння, вычварэння рэчаіснасці, у здольнасці
ману выдаваць за праўду зайздроснікі дасягаюць вір
туознасці. Мэта іх бязбожных дзеянняў — хаос, раз
бурэнне традыцый, асноў жыцця.
А пачынаецца ўсё з прадузятага параўнання сябе
з іншымі. Зайздроснік, супаставіўшы сябе з іншымі,
нават у лепшыя гады свайго жыцця, абавязкова пры
ходзіць да высновы, што ён самы няшчасны, абдзеле
ны жыццём чалавек, якому яшчэ і не шанцуе ніколі.
У ім пачынае распальвацца нянавісць да тых, хто, па
яго меркаванні, аказаўся болей шчаслівым, удачлі-
вым, таленавітым, чым ён, багацейшым і прыгажэй
шым за яго, больш красамоўным. У сваіх фантазіях,
у сваіх распаленых мазгах зайздроснік прайграе
«праціўніку» магчымыя бітвы, а чалавек, які ў не
чым яго абагнаў, абышоў яго, становіцца мішэнню
праследаванняў зайздросніка. Прыдуманыя «паразы»,
прайграныя ва ўяўленні схваткі надаюць зайздросні-
ку сілы для новай барацьбы. І вось ён ужо не заўва-
жае, як перастае кіраваць сваімі пачуццямі. Кіруемая
зайздрасцю тройка ягоных эмоцый імчыць, змятаю-
чы ўсё на сваім шляху. Здараецца, што сам Творца
ўжо няздольны спыніць зайздросніка ў гэтым свеце,
той памірае, згараючы ад зайздрасці…
— Гэта нешта неверагоднае…
— Бывае. Усявышні менавіта так усталяваў гэты
свет… Калі прызнацца, я не магу зразумець у характа
ры зайздросніка яшчэ адну асаблівасць.
— Чаму чалавек зайздросны недаацэньвае сябе,
чаму ён не можа радавацца сваім дасягненням? Чаму
не шануе сваіх вартасцей, не ўсведамляе свайго шчас
ця, не можа безаглядна і шчыра радавацца яму?
— У такім выпадку, калі ж ён радуецца?
— Зайздросны чалавек заўсёды сочыць за тымі,
хто ўладкаваўся ў жыцці лепей за іншых (нават калі
ён і не знаёмы з імі), і можа радавацца толькі тады,
калі яго непрыяцеляў, тых, хто яго апярэдзіў ва ўсім,
спасцігае нейкае няшчасце. Гора — з прычыны непра
фесіяналізму, напрыклад, альбо як наступства іншых,
магчыма, эканамічных прычын. Напрыклад, ён можа
моцна ўз
радавацца краху непрыяцеля, які патрапіў пад
кола фінансавага крызісу. І калі такое адбываецца, гэ-
тыя людзі, зайздроснікі, так моцна радуюцца, што на-
бываюць нейкую сілу, атрымліваюць ад няшчасця
іншага энергію, натхняюцца гэтым. Зайздроснікі ў чор-
ныя для ўсіх дні могуць аказацца сапраўднымі
красамоўцамі. Яны здольныя прыцягнуць да ўласных
персон увагу многіх людзей, пагарджаючы пры гэтым
тымі, хто побач, ставячы сябе вышэй за ўсіх. Прабі-
ла часіна іх урачыстасці, як жа яе не выкарыстаць!
Трагічныя для іншых абставіны для зайздроснікаў
нярэдка — самыя шчаслівыя ў жыцці дні.
— Ратуй нас Божа! Адкуль у людзях гэтулькі
злосці і нянавісці?
— А, нарэшце! Ты правільна мысліш і зараз
знаходзішся на подступах да яшчэ аднаго «сакрэта»
з запаветнай скрыні, відаць, шукаеш ключык, каб яе
— Які сакрэт? Які ключык?
— Зайздросны, знайшоўшы, што побач з ім шмат
такіх, хто апярэдзіў яго ва ўсім, пачынае адчуваць сябе
бяссільным, нікчэмным чалавекам, уяўляе, што яму
не месца сярод людзей. Пераканаўшы сябе ў сваёй
безгрунтоўнасці, неадпаведнасці, ён пачынае выкон
ваць ролю няшчаснага, што спрачаецца са сваім лёсам,
змагаецца за лепшую долю, не даючы спакою сваёй
беднай душы. Яго нутро гарыць. Усё сваё жыццё ён
ходзіць змрочны, зайздросцячы іншым, праклінаючы
сябе за паражэнне ў… бітве, якая не адбылася. Хамут
прыдуманых ім самім бядот і няшчасцяў застаецца
з ім навечна.
— Гэты няшчасны, аказваецца, яшчэ пры жыцці
гарыць у пякельным агні!
— Так, зайздросных, сквапных, нядобрых людзей
Усявышні карае яшчэ пры жыцці. Зайздроснік асуджа
ны да пажыццёвага пошуку адказу на пытанне: «Чаму
тое, чаго я так не магу дасягнуць, маецца ў іншых?
Чаму не я на месцы гэтага шчасліўчыка?» — гэтае
пытанне папругай падсцёгвае яго ўсё жыццё. На жаль,
зайздроснікі не здольныя разгледзець у гэтым волю
Усявышняга, а выбіраюць сваім ідалам матэрыяль
ныя выгоды. Матэрыяльны здабытак становіцца для
іх самым галоўным у жыцці, а ўсё, што не датычыць
матэрыі — духоўнасць, маральнасць, вера ў Бога —
адыходзіць на другі план.
Абапіраючыся на ідэалагічныя пастулаты «ў
ці ўсё толькі матэрыяльнае», «няма ні душы, ні Бо
«усе пытанні чалавецтва павінна вырашаць з
матэ
рыялістычных пазіцый» і іншыя, у многім памылко-
выя тэорыі, і стваралася матэрыялістычная гіпотэ
за. Яна выключае такія святыя катэгорыі, як чалавеч
насць, добрапрыстойнасць, маральнасць, адмаўляе Бо-
га, прапаведуе атэізм (у тым ліку навуковы), штурхае
грамадства ў вір гібельнай распусты.
— Цяжка паверыць, няўжо гэта так?
— Так. Зайздрасць здольная нарабіць многа бяды.
Чалавек зайздросны мала таго, што не здольны да
стваральніцтва сам, ён імкнецца знішчыць здабыткі
іншых, больш таленавітых людзей. Разумеючы, што
яму не дадзена, узмахнуўшы крыламі, высока ўзняцца,
зайздроснік знаходзіць сродак скінуць на зямлю таго,
хто якраз на гэтае здольны, звергнуць, абрынуць таго,
хто, акрылены сваімі талентамі, лётае ў нябёсах.
Каб дасягнуць сваёй нізкай мэты, зайздроснік здоль
ны пайсці на любыя подласці, не спыніцца ні перад
чым, нічога не пасаромеецца. Ён, не задумваючыся,
пусціць у ход усю сваю нянавісць і азлобленасць на
жыццё, зробіць сваёй зброяй свой злы характар, сваю
помслівасць і хітрасць. Увесь «букет» адмоўных ры-
саў стане зброяй у барацьбе бяздарнага з таленавітым.
«Зайздросны чалавек — нібыта дзікі звер у
дзі
кім лесе, ён заўсёды гатовы разарваць вострымі ік
ламі, быццам сталёвымі шаблямі, усіх, хто стаіць
вышэй за яго», — сказаў выдатны нямецкі філосаф
А. Шапэнгаўэр.
— Божа ты мой! Дык такая ж зайздрасць —
гэта форменнае няшчасце! Можа прыжыцца і ў на
шым грамадстве, распаўсюдзіцца і стаць сапраўдным
бедствам…
— Можа. Калі мы дадзім яму дарогу…
— А ці ёсць спосаб супрацьстаяць гэтай бядзе?
— Перш-наперш патрэбна, каб нашы дзеці і
кі раслі ў духу павагі і любові, чалавечнасці і
сум
леннасці. Падрастаючае пакаленне трэба навучаць
асновам рэлігіі, павагі да Усявышняга і яго святыняў,
важна, каб маладыя людзі ўмелі адрозніваць дабро ад
зла, паважалі традыцыі і звычаі свайго народа.
— Але гэта ўжо вельмі вялікая і сур’ёзная праца.
— Так, гэта нялёгкая задача, яна патрабуе шмат
намаганняў, як ад афіцыйных улад, так і ад рэлігійных
дзеячаў, ад грамадства ў цэлым. Мы, казахстанцы, га
нарымся тым, што менавіта ў нашай краіне з 2003
го
да рэгулярна праводзяцца З’езды сусветных і трады
цыйных рэлігій. Знакамітыя рэлігійныя, палітычныя
і грамадскія дзеячы збіраюцца на казахстанскай зям
лі, каб аб’яднаць намаганні па пабудове талерантнага,
стабільнага свету, пераадольванні сіндрома адчужэння.
— Так, гэта сур’ёзны прарыў. Чалавек, які жыве
з Богам у душы, няздольны на подласць, вольны ад
зайздрасці.
— Жыць у грамадстве, быць вольным ад зай
здрасці — мая вялікая мара! Але, на жаль, зайздрасцю
заражана практычна ўся творчая інтэлігенцыя. Паэты,
пісьменнікі, мастакі, кампазітары, скульптары, акцё-
ры ўсур’ёз хварэюць на гэтую немач. Відаць, што
ў нашым уразлівым ва ўсіх сэнсах асяроддзі няма
імунітэта да зайздрасці. Служкі муз, як правіла, не
хочуць ні з кім дзяліцца сваёй шырокай вядомасцю
і славай. З такіх вышынь, як «самы таленавіты пісь
меннік», «самы ўмелы мастак», «самы лепшы акцёр»,
добраахвотна і пры жыцці ніхто не сыходзіць. Званні
«народнага пісьменніка», «народнага артыста», «на
роднага мастака» сталі часткай іх біяграфій, і яны іх
іншаму, нават болей таленавітаму чалавеку, ніколі не
аддадуць. Пакуль жывыя, зразумела.
Гісторыю пра тое, як адзін выдатны творчы дзе
яч з зайздрасці загубіў другога вялікага музыканта,
паведаміў нам Аляксандр Пушкін у трагедыі «Моцарт
і Сальеры». Вялікі рускі паэт вельмі выразна апісаў
гісторыю адносін двух выдатных музыкантаў аднаго
часу, двух геніяў, якія ўзняліся на самую вяршыню
сусветнай музыкі, сталі ў гэтым мастацтве роўнымі
багам. Пушкін глыбока даследаваў прычыны зара
джэння зайздрасці, якая распаліла агонь нянавісці
прывяла ў выніку да трагедыі.
Так, Сальеры — служка муз. Калі гаварыць ягоны-
мі словамі, сам, сваім розумам і талентам «падняўся
на самы верх мастацтва, якое па-сапраўднаму бязмеж
нае», гэта значыць — на нябёсы музыкі, куды могуць
узысці толькі самыя адораныя музыканты. Ён — май
стар, здольны супернічаць з самім Моцартам. І па праву
хваліцца тым, што ўсё сваё жыццё прысвяціў музыцы:
Я адвярнуўся ад пустых забавак;
Навукі, што да музыкі не мелі
Ніякіх дачыненняў, мне былі
Чужымі, непатрэбнымі. І толькі
Я музыцы адной служыць пачаў.
Пачуўшы адну з мелодый, якую выконвае Моцарт,
Сальеры не можа схаваць свайго шчырага захаплен-
ня і радуецца за таварыша:
Якая глыбіня!
Якая смеласць і якая стромкасць!
Ты, Моцарт, бог, ды толькі вось аб гэтым
Я ведаю адзін.
Сальеры разумее, што Моцарт болей адораны,
чым ён, але не жадае прызнаваць гэтага. Ён, быццам
выпіўшы смяротнага яду, становіцца шэрым з твару,
зайздрасць ужо пранікла ў ягоную кроў, і ў сэрцы га
рыць агонь жорсткай помсты.
Бачыш, як бывае? Хвароба, што завецца зай
здрасцю, калі і не губіць чалавека канчаткова, то
наносіць цяжкія душэўныя траўмы, часам на самай
справе даводзіць да духоўнай паразы, разлажэння
нават гібелі.
— Божа праведны! Для жывога чалавека не мо-
жа быць больш пакутлівага пекла, чым гэткае. Але
павінна быць нейкая мера, нейкая норма ці форма
— Так, мой дарагі дружа, павінна быць, але
яе няма. Пра што гаварыць. Некаторыя нявольныя
грэшнікі не задавальняюцца высокімі ўзнагародамі
пашанотамі, якімі ўзнагароджвае іх Бог, не задаволе
ны рэгаліямі, званнямі і ордэнамі, нават лёсам сваім
шчаслівым незадаволены. Узяць таго ж Сальеры, які
ў сваёй справе, у музычным мастацтве, пераўзышоў
многіх, узняўся на самыя вяршыні творчасці. Атрымаў
усе магчымыя для таго часу званні і ўзнагароды. Але
ў глыбіні душы ён разумеў, што Моцарт — нават без
гэтых рэгалій — стаіць вышэй. «Чаму Бог зрабіў мяне
горшым, чым ён?» — мучаецца Сальеры, і гэтае пы
танне не дае яму спакою. Пакуты ягоныя настолькі
моцныя, што ён нават не заўважае, як раптам аказва
ецца пратэстуючым супраць волі боскай.
Пушкін апісвае нам сумненні Сальеры, яго
ўнутраную барацьбу, яго перажыванні. Сальеры раз
важае сам-насам:
Ніколі зайздрасці не ведаў я,
Так, так, не ведаў!..
…Хто скажа, што Сальеры — ганарлівец,
Што быў калі зайздроснікам нікчэмным,
Змяёй, якую людзі растапталі,
Якая пыл, пясок грызе ад злосці?
Ніхто!.. А зараз — сам скажу — я зараз
Зайздроснік. Я зайздрошчу; я глыбока,
Пакутліва зайздрошчу. — О нябёсы!
Дзе ж справядлівасць, калі вы даслалі
Свяшчэнны дар і геній бессмяротны —
Не як узнагароду за служэнне,
За самаадрачэнне, за стараннасць,
А галаву вар’ята азарылі,
Гулякі марнага?.. О Моцарт, Моцарт!
На жаль, зайздрасць аказаваецца мацней за
дружбу. Няздольны стрымаць свой гнеў, сваю азло
бленасць, Сальеры шукае магчымасць пазбаўлення
ад таго, хто лепшы, болей адораны. І ён знаходзіць
гэтую магчымасць. Гэты шлях — забойства лепшага
сябра, Моцарта, якому ён сам пакланяецца, як богу.
Больш таго, Сальеры пераконвае сябе, што прыйшоў
у гэты мір не дзеля музыкі, а дзеля таго, каб забіць
Моцарта. «Гэта запісана на скрыжалях майго лёсу,
і гэта непазбежна»:
Не! Не магу супраціўляцца лёсу.
Мяне ён выбраў, каб яго спыніць!
Інакш усе мы, як адзін, загінем,
Усе, хто служыць музыцы аддана…
Для пасрэднасці геній небяспечны. І пасля
пакутлівых перажыванняў Сальеры падсыпае Мо
царту ў бакал з віном атруту. У гэты момант Сальеры
нават смяецца: «Я васямнаццать год захоўваў атруту
для сябра лепшага». Моцарт выпівае атручанае віно,
памірае, і Сальеры, гледзячы на свайго паміраючага
сябра, кажа:
…Ты заснеш
Надоўга, Моцарт! Ці сказаў ён праўду,
І я не геній? Геній і злачынства
Дзве рэчы несумесныя. Няпраўда:
А Банароці? Ну, а можа, гэта казка
Тупога, бессэнсоўнага натоўпу — і не быў
Забойцам стваральнік Ватыкана?
— Цяжка стварыць больш ракавы партрэт
зайздросніка, чым той, які мы бачылі.
— Так. Галоўная тэма гэтай трагедыі — зай
здрасць. Трэба сказаць, што рукапіс першага варыян-
та «Моцарта і Сальеры» Пушкін назваў «Зайздрасць».
— Аляксандр Сяргеевіч і сам часта станавіўся
ахвярай зайздроснікаў і зласліўцаў. Не толькі яго та
лент і прызнанне, але і яго прыгожая жонка выкліка
лі пякучую зайздрасць у яго супернікаў.
— Вялікі паэт, апісваючы характар зайздросніка,
хацеў сказаць, што зайздрасць не проста адзін з сямі
смертных грахоў, але і самы небяспечны, самы кавар
ны, нейкі канцэнтрат зла, здольны прынесці бедствы
не толькі аднаму чалавеку, але і ўсяму грамадству.
— Так, зайздрасць у людзей самае каварнае, са
мае подлае пачуццё.
— Ты маеш рацыю. Той жа Сальеры літаральна
ўлюбіўся ў дараванне свайго лепшага сябра, духоўна-
га настаўніка, калегі, вялікага музыканта Моцарта,
прызнаў за ім боскасць яго таленту. І самога яго на-
зваў богам. Але Моцарт аказаўся болей таленавітым,
чым ён сам, і Сальеры «не змог прабачыць» яму гэтага.
Не змог змірыцца з тым, што Моцарт пераўзышоў яго.
Няздольнасць Сальеры да міласэрнасці, няздольнасць
дараваць стала смяротным прысудам для Моцарта.
Вось яшчэ адно пацвярджэнне таго, што зай
здрасць — першасная крыніца сямі смяротных грахоў.
Толькі зайздроснік без уяўнай прычыны здольны
абвінавачваць, ачарняць, паклёпнічаць на чалавека,
ладзіць яму перашкоды.
— Зайздрасць заслужана можна назваць крыні-
цай усіх бед на Зямлі.
— Так, яна і насамрэч «прамаці» ўсяго зла. Па
добная да ўрагану, які крышыць усё на сваім шляху,
стваральніцтва ёй невядомае. Гэта хамелеон, які па-
майстэрску маскіруецца пад рэўнасць, пыху, небесста
— Выходзіць, зайздроснік — вораг усяго добрага,
светлага і прыгожага.
— Менавіта так, ты правільна заўважыў. Зай
здроснік ніколі, нікому і нічому не бывае рады, ён
заўсёды незадаволены, да ўсяго ў яго ёсць прэтэнзіі.
Магчыма, што ён не рады і таму, што з’явіўся на гэты
свет, што бачыць яго. Незадаволены ўсім, што пада
Яшчэ болей раздражняюць зайздросніка чужыя
поспехі. Павышэнне па службе лепшага сябра, уру
чэнне саслужыўцу дзяржаўнай узнагароды, нара
джэнне ў суседа сына, паступленне родзіча ў прэстыж
ную навучальную ўстанову, набыццё знаёмым новага
аўтамабіля — усё гэта крыніцы бед зайздросніка. Ад
ным словам, усе радасці іншых становяцца прычынай
ягоных пакут. Яго ахоплівае страшны непакой, ён ад
чувае сябе падманутым, абыдзеным, гаркота падсту
пае да яго горла, і ні выплюнуць, ні праглынуць яе
зайздроснік не ў стане. Канешне, ён імкнецца не па
казваць іншым усе гэтыя перажыванні — ад гэтага
яны яшчэ болей пакутлівыя.
— Аказваецца, зайздрасць — гэта амаль душэўная
хвароба.
— Так і ёсць! Зайздросны чалавек усё сваё жыц
цё, кожную хвіліну, кожную гадзіну, кожны дзень сам
сябе грызе, абвінавачвае і кляне. Сам сябе мучае. Для
яго ўвесь свет з аўчынку здаецца, як кажуць рускія. Ён
пазбягае ўсяго добрага. Заўсёды гатовы каму-небудзь
нашкодзіць, што-небудзь сапсаваць. Баіцца неспадзя
вана сустрэцца з добрымі, разумнымі і шчодрымі, доб
расумленнымі людзьмі. Ён іх баіцца. Бо ўсё пра сябе
ведае і разумее, наколькі вінаваты перад Богам, перад
людзьмі, хаця, натуральна, і не адчувае згрызот сумлен
ня — ён на іх няздольны. Але, ведаючы і разумеючы
сваю подласць, заўсёды і ўсяго баіцца. І найперш за
— свайго выкрыцця. Баіцца рабіць добрыя справы,
бо яны ж зменяць яго сутнасць. «Ніхто побач са мною
не стаў лепшы, чым я, аднак», — думае ён, ацэньваючы
ўсё, што адбываецца вакол. І пільна сочыць за ўсімі.
— Тое, што мы называем зайздрасцю, — гэта
грэх, пачуццё ці эмоцыя? А можа быць, гэта адзін
з кірункаў чалавечага светапогляду, ягоны пункт гле-
джання? Ягоны погляд на ўсё тое, што вакол?
— Цяжка сказаць дакладна. Можа быць, усе гэ
тыя якасці, сабраныя разам. Да сённяшняга дня ніхто
з людзей не змог адным словам даць дакладнае вы
значэнне зайздрасці. Мне добра вядома наступнае:
зайздрослівы ў любы час пагружаны ў смутак і тугу.
Калі б з ім ні сустрэўся, ён заўсёды гаворыць адно
і тое ж: «У мяне няма таго, у мяне няма гэтага». Альбо
так: «Я павінен быў працаваць на такой рабоце ці на
вось гэтай, больш цікавай службе я павінен быць». На
крайні выпадак скажа: «Я павінен быў бы пабудаваць
свой дом не тут, а вунь на тым беразе ракі». Ці што-
небудзь у гэтым родзе. Мэта, якую нястомна прасле
дуе зайздроснік, — гэта людзі, што даўно і далёка яго
абышлі, вяршыні, на якія ён няздольны ўзысці.
— Я заўважыў цікавую з’яву. Я ў сваім жыцці ча
ста сварыўся на розных людзей нядобрымі словамі:
«Ты — фанабэрысты», «Ты — сквапны», «Ты — не
спатольны, твае вочы заўсёды галодныя», «Ты — за
пальчывы», «Ты — гультаяваты»… Аднак ніводзін з іх
на мяне сур’ёзна не пакрыўдзіўся і не затаіў на мяне
гневу, і ўжо тым болей — не адпомсціў мне. Звычай
на на гэтыя мае словы яны адразу ж забываліся. Не
прымалі блізка да сэрца. Але варта мне было аднаму
знаёмаму сказаць: «Ты — зайздроснік», — як адра
зу
ж я нажыў сабе смяротнага ворага. Гэты чала
век вось ужо болей за дваццаць гадоў праследуе мяне,
не дае спакою. Лічыць, што на белым свеце няма
горшага чалавека, чым я. Цяпер я разумею, што зай-
здрасць
— вялікі, недаравальны грэх.
— Што ні кажы, зайздрасць — яшчэ і «сродак»,
дапамогай якога асобнага чалавека можна выкрасліць
з ліку жывых людзей, сяброў, растаптаць ягоныя гонар
і годнасць. Што характэрна — даследчыкі зайздрасці
ў кожную новую эпоху давалі ёй новыя імёны. Адны
называлі зайздрасць інстынктам ворага, іншыя — сме
ласцю чорных нядобразычліўцаў, трэція — сродкам
аднаго чалавека зраўняцца з іншым. Такія даваліся
характарыстыкі і такія рабіліся папраўкі да азначэння
зайздрасці. Але цікавым падаецца і наступнае: у роз
ных краінах, у розных народаў, у розных рэлігіях на
здрасць глядзелі па-рознаму і разумелі яе інакш,
чым мы. Напрыклад, старажытныя грэкі надавалі
зайздрасці асаблівае разуменне. У іх дзяржаўных за
конах былі пункты, прысвечаныя зайздрасці. Яны
сведчылі, што зайздрасць немагчыма выкараніць
поўнасцю, але можна зменшыць зло, якое наносіцца
зайздрасцю. Гэтыя законы баранілі ад зайздрасці
дзяржаўных дзеячаў, асабліва выдатных грамадзян,
вялікіх спартсменаў, алімпійскіх чэмпіёнаў.
— І як менавіта яны іх баранілі?
— Існавала шмат розных спосабаў. Напрыклад,
у час спаборніцтваў спартсмены, якія сталі чэмпіё
намі, абараняючыся ад зайздроснікаў, раздавалі лю-
дзям, якія сабраліся на стадыёне, шмат розных па
дарункаў. Калі спартсмен быў бедным, яму дапа
мага-
лі ў
набыцці падарункаў ягоныя балельшчыкі, для ча-
го збіралі спецыяльныя сродкі. Гэты звычай быў шы
рока распаўсюджаны ў Афінах у трэцім — чацвёртым
стагоддзях да нашай эры. Пра гэта грунтоўна і цікава
піша пісьменнік і гісторык П. Уолкат у кнізе «Зай
здрасць і старажытныя грэкі».
— Трэба было б прачытаць гэтую кнігу.
— Калі валодаеш англійскай мовай, табе гэта не
— Пра якую англійскую ты гаворыш? Мы не
адышлі далей за рускую. Я зараз на сённяшнюю мо
ладзь гляджу з вялікай цікавасцю і… зайздрасцю.
Шмат хто з іх выдатна гаворыць па
англійску, про
ста, як ручаёк, цячэ іх мова з вуснаў. Больш таго,
нека
торыя ведаюць французскую, нямецкую і іншыя
— А што тут асаблівага? Казахі — таленавіты
народ.
— Сапраўды, так яно і ёсць.
— Першыя вучоныя і асветнікі казахскага народа
добра ведалі арабскую, фарсі (персідскую), а таксама
чагатайскую мовы.
— Наўздзіў адоранымі, здольнымі былі людзі.
— Дружа мой, пачаўшы гаварыць аб мовах, мы,
здаецца, адхіліліся ад нашай асноўнай тэмы. На чым
— Мы вялі размову аб старажытных грэках.
— Так, у тыя далёкія часы ў краіне старажытных
грэкаў адбыўся такі выпадак. Жыў такі дзяржаўны
дзеяч па імені Арыстыд. Ён прысвяціў сваё жыццё ба
рацьбе за справядлівасць, таму яго звалі не яго ўласным
імем, а агульным — Справядлівы Арыстыд. Дык вось,
гэтага самага дзяржаўнага дзеяча, Справядлівага Ары
стыда, яго суграмадзяне па законе «Аб астракізме»
выслалі з Афінаў і адправілі ў далёкае паселішча на
дзесяць гадоў. У час суда ў зале сярод іншых знаходзіў-
ся і адзін вельмі зайздросны чалавек, член сената, які
заявіў, падымаючы крык: «Я стаміўся ад гэтага слова —
“Справядлівы”! Як толькі пачую, мне становіцца не па
сабе. Не вымаўляйце пры мне слова “Справядлівасць”!»
— Гэта ж трэба, чалавек пацярпеў з
за сваёй
справядлівасці!
— Так. І не толькі Арыстыд. Ці ведаеш ты, за што
Сакрат быў асуджаны да смяротнага пакарання?
— Не. Не ведаю.
— Самыя блізкія словы да паняцця «дэмакра
тыя» — «справядлівасць», «законнасць». Сакрат якраз
і дабіваўся справядлівасці і таму… быў асуджаны на
смерць. Ва ўсе часы менавіта справядлівыя, сумлен-
ныя і добрыя людзі станавіліся аб’ектам праследаван-
няў зайздроснікаў.
— Цікава…
— Мы прызвычаіліся хваліць і заахвочваць лю
дзей добрых, жаласлівых, справядлівых. А вось ста
ражытныя грэкі лічылі, што ва ўсякай добрай справы
ёсць мяжа, канец. І калі дабрыня пераходзіць гэтую
рысу, то за ёю яна, дабрыня, абарочваецца злом. Так
У гэтым ёсць нейкі глыбокі сэнс. Мы самі часам
гатовыя быць бязмежна добрымі і тады такія ўчынкі
робім без аглядкі, думаючы, што добрыя справы
здзяйсняем.
— А хто ведае, дзе пачынаецца і дзе заканчваецца
чалавечая дабрыня?
— Так. Мы ж думаем, што дабрыня не мае межаў,
ёй не можа быць заканчэння. У тых самых старажыт
ных грэкаў быў чалавек па імені Фемістокл, дзяржаўны
дзеяч, якога за тое, што ён перавысіў «норму» сваёй
дабрыні, грамадзяне Афінаў таксама прагналі з горада.
— Справа выпадку?
— А чаму тут дзівіцца? Усё гэта — наступствы
вышукаў зайздроснікаў і іх непамернай зайздрасці.
Але зайздроснікі абстаўляюць справу такім чынам,
што іх прымаюць за справядлівых і добрых людзей,
якія нават супернічаюць у сваёй дабрыні з іншымі.
Пры гэтым яны добра разумеюць, што самі ж нічога
добрага зрабіць для іншых не здольныя. А вось тым,
хто робіць добрыя справы, востра зайздросцяць. І па
чынаюць абвінавачваць барацьбітоў за справядлівасць
і праўду у «недысцыплінаванасці», парушэннях агуль
напрынятых правілаў. І на гэтай падставе, каб вочы
грамадзян не бачылі, а вушы не чулі такіх праўда-
любцаў (каб тыя не парушалі спакой і парадак мно-
гіх), іх ізноў жа выганялі з горада.
— Цяпер мне ўсё зразумела.
— Як і многія іншыя народы, старажытныя грэкі
памылкова лічылі, што зайздрасць можна выкараніць
цалкам. Так, напрыклад, у горадзе-дзяржаве Спар
та аднойчы была праведзена нарада, прысвечаная
знішчэнню зайздрасці. На гэтую нараду з’ехаліся
прадстаўнікі ўсіх грэчаскіх гарадоў-дзяржаў. Пасля
абмеркавання і спрэчак удзельнікі заснавалі тавары
ства, якое так і назвалі — «Таварыства, вызваленае
ад зайздрасці». Аднак пазней філосафы іншага па
калення, праўда, тыя ж самыя старажытныя грэкі,
у многіх трактатах не адзін раз даказалі, што шляхоў
пазбаўлення ад зайздрасці няма і быць не можа.
Такім чынам, яшчэ ў старажытныя часіны грэ
часкія філосафы ўсведамлялі, што зайздрасць — адна
з праяў чалавечай прыроды, і ад яе немагчыма про
ста так пазбавіцца. Аднак неабходна шукаць шляхі
ўтаймавання яе, знаходзіць магчымасці змяншэння
шкоды ад яе — да такой яны прыйшлі высновы. Многія
мысліцелі, як і старажытныя грэкі, і да сённяшняга
дня так думаюць.
— Падобна, што гэта правільная выснова.
— Гэта тое, да чаго здолелі прыйсці шляхам доўгіх
разважанняў старажытнагрэчаскія філосафы. У тыя
часы была створана сімвалічная выява Зайздрасці —
змяя, якая згарнулася ў клубок. На першы погляд можа
падацца, што яна спіць, на самай справе гэта ілюзія —
змяя заўсёды гатовая ўджаліць. Гэты сімвал — даклад
нае адлюстраванне схаваных у зайздросніках злосці,
подласці і іншых кепскіх людскіх якасцей.
Так, гарызонты такога знешне бяскрыўднага
паняцця, як зайздрасць, пашыраюцца і пашыраюцца.
І ў самыя даўнія часы людзі гэтаксама думалі?
— Не. Напрыклад, некаторыя рэлігійныя дзеячы
лічылі, што зайздрасць можна выкараніць на самым
пачатку.
— А як ставіцца да гэтага іслам?
— Па мусульманскай рэлігіі зайздрасць лічыцца
адным з самых цяжкіх грахоў. Хіба не з зайздрасці
д’ябал спакусіў Адама і Еву? За дапушчаны імі грэх
Творца пакараў Прабацьку Адама і Прамаці Еву.
У свяшчэнным Каране гаворыцца:
У імя Алаха, Усеміласцівага і Міласэрнага!
Скажы: «Шукаю выратавання я ва Уладара світанка,
Ад зла таго, што Ён стварыў,
Ад зла змроку, які спусціўся,
Ад зла таго, хто чарадзейства творыць,
Ад зла зайздросніка,
Калі ў ім зайздрасць выспявае».
ра 113)
— Прачытай мне яшчэ з Карана суры, прысвеча
ныя зайздрасці.
— Каран адной толькі згадкай зайздрасці не
абмяжоўваецца. Зайздрасць у большасці выпадкаў тут
разглядаецца ў сувязі з такімі паняццямі, як дабры
ня і цярпенне. Часцей — як супрацьпастаўленне ім.
А ўжо гэта дае магчымасць усебакова і глыбока дасле
даваць гэтую загану ў розных сітуацыях, пры розных
абставінах.
У свяшчэнным Каране гаворыцца:
Не ў тым ляжыць набожнасць,
Каб на ўсход альбо захад твар свой павярнуць,
А набожнасць у тым,
Каб увераваць у Алаха,
І ў Апошні Дзень,
І ў анёлаў Ягоных,
У Пісанне (Святое) і ў прарокаў;
Любячы (сваё дабро), усё ж дзяліцца ім
І з тым, хто блізкі па крыві,
І з сіратой, і з жабраком…
І стойкім быць, і цярплівым
У няшчасці і ў пакутах сваіх,
Ва ўсе хвіліны страху і разгубленасці, —
Такі лік праведных — тых, хто Алаха славіць!
— Выдатна! У свяшчэнным Каране ёсць адказы
на ўсе пытанні, якія толькі могуць узнікнуць у жыцці
— Менавіта так, дарагі мой! Самае цікавае: зай
здрасць бывае і сярод народжаных адной маці братоў
сясцёр. У суры «Йусуф» («Іосіф») пра гэта добра
сказана. Згодна гэтаму старажытнаму аповеду, у ча
лавека па імені Йакуб (Іакаў) было дванаццаць сыноў,
і сярод іх самы разумны быў малодшы, Йусуф. Ста
рэйшыя адзінаццаць неўзлюбілі Йусуфа, сталі яму
зайздросціць і вырашылі яго забіць. З-за гэтага Йу
суф перанёс шмат цяжкасцей, але ў рэшце рэшт усё
пераадолеў і вый
шаў пераможцам. У Свяшчэннай
Кнізе расказана пра ўсе цяжкія выпрабаванні, якія
выпалі на долю Йусуфа па злой волі зайздроснікаў.
Расказана зразумела і ясна.
У Каране гаворыцца:
У аповедзе пра іх
Маецца павучанне для тых,
Хто валодае разуменнем.
І сказ гэты не прыдуманы…
(Сура 12)
— Адным словам, мы прыходзім да высно
вы, што іслам як рэлігія цалкам супраць зайздрасці
зайздроснікаў?
— Яшчэ як супраць! «Зайздрасць — самы цяжкі
з сямі грахоў, якім падвергнуты чалавек», — вучыць
— Не быць зайздросным — гэта ўжо вялікае
шчасце!
— Правільна кажаш. Зайздросны чалавек на
столькі ўнутрана бедны і абмежаваны, што ўвесь велі
зарны свет можа падацца яму велічынёй з гарошыну.
— Сапраўды так. А што можа параўнацца з шы
рынёй сэрца! І калі ўжо сэрца ачарсцвее, вось тады
ўвесь велізарны, неабсяжны сусвет можа падацца
маленькім і дробненькім...
— Праўда. Горш за ўсё, калі чалавек скупы ду
шою, абмежаваны і недальнабачны. Самы шчаслівы
той, хто і ў дастатку не важнічае, і ў беднасці не поўзае
на каленях. Няхай выратуе ўсіх нас Стваральнік ад
Зайздрасці.
Няхай жа будзе так, як ты сказаў! Амінь!
«Ці зможаш ты прабачыць,
калі твой сябра стане шчаслівым?»
— Зможаш ты прабачыць, калі твой сябра стане
Пры гэтых словах мой даўні сябра, які з кам
фортам сядзеў за сталом і з задавальненнем піў чай,
затрымцеў, як быццам нехта выліў яму на галаву вя-
дро халоднай вады.
— Ты пра што гаворыш? Гэта ж дзікунства.
Хіба людзі так жартуюць?
— абурыўся ён.
— Гэта не жарт. Я сур’ёзна.
— І як гэта? Шчаслівым быць — гэта што — зла
чынства?
— Не. Не злачынства.
— Эх, мой дружа! Вось калі я незнарок стану
шчаслівым, хіба ты не ўзрадуешся?
— Вельмі ўзрадуюся. Але вось некаторыя іншыя
твае «сябры» не толькі не ўзрадуюцца, а могуць
вельмі моцна зажурыцца. Замаркоцяцца, нават захва
рэць могуць.
— Людзі не могуць быць шчаслівыя аднолька
ва. Некаторыя людзі, дасягнуўшы шчасця, усім сваім
выглядам, усім станам паказваюць іншым — сябрам,
родзічам, знаёмым, — што яны дасягнулі значных вы
шынь, і як быццам сцвярджаюць: «Бачыце, я лепшы,
чым вы, таму я шчаслівы». Хіба не так?
— Калі гэта нармальны, сумленны, разумны чала
век, то ён ніколі не будзе лічыць сябе вышэй за іншых.
— Яшчэ як можа! У нашага народа ёсць трапная
прымаўка: «Калі бедны чалавек крыху разбагацее, то
блізка да сябе не падпусціць!»
— Сапраўды, гэта так. І ўсё ж, калі такі ж, як
я, які мае дзве рукі і дзве нагі, адну галаву, мой лепшы
сябар апярэдзіць мяне, а я, як кажуць, нават не змагу
дагнаць пыл ягонай «тачкі», то сяброўства ўжо пад
пытаннем?
— Некаторыя лічаць менавіта так. Некаторыя лю
дзі, якія дамагліся вышынь раней, чым іншыя, увесь
час як быццам просяць за гэта прабачэння, хоць яны ні
чым не вінаватыя. Бо так склалаіся жыццёвыя абста-
віны. Але для зайздроснікаў сябар, які дасягнуў поспе-
ху, становіцца як бы сапернікам, які, як ім думаецца,
ужо топча іх годнасць і сумленне. Вось таму я і пытаю
ся ў цябе: «Калі твой сябра раптам стане шчаслівым, ты
зможаш яго за гэта прабачыць?» Спецыяльна пытаюся.
— Ты лічыш, што ў падобнай сітуацыі «праба
чыць» сябра — гэта ўжо ёсць учынак, які адрознівае
— Так, менавіта так. Напрыклад, у трагедыі
«Моцарт і Сальеры» галоўны герой кланяецца свай-
му сябру, як богу, лічыць яго сваім духоўным настаў
нікам, але пры гэтым страшэнна зайздросціць Мо
царту. Талент, якім Стваральнік адарыў Моцарта, не
дае спакою Сальеры, ён не можа прабачыць сябру
яго геніяльнасць. Сальеры ў прынцыпе не здоль
ны прабачаць. Яму не хапае для гэтага духоўнасці,
велікадушнасці і
высакароднасці.
Так, у п’есе Бог «несправядлівы», паколькі дае
Моцарту болей таленту, чым Сальеры, і таму па
крыўджаны кампазітар кажа:
Вось кажуць: праўды на зямлі няма.
Няма й вышэй яе. І для мяне,
Як гама простая, такое зразумела.
— Ты сёння закрануў тэму барацьбы за шчас
це. Усе мы шукаем, змагаемся за месца пад сонцам.
Але, каб спакойна жыць і працаваць, мы абавяза
ны не толькі выбачаць, але і паблажліва адносіцца,
заахвочаваць дасягненні і поспехі адзін аднаго, не
зайздросціць таму, што нехта, на наш погляд, раней
дасягнуў свайго шчасця.
— Правільна кажаш. Як бы ні склалася жыццё,
якія б ні былі абставіны, асабіста я заўсёды помню
словы вялікага Ільіна: «Калі хочаш быць шчаслівым,
перш за усё, радуйся дасягненням свайго сябра і ўмей
выбачаць, калі ён дасягнуў шчасця раней за цябе», —
і за гэта схіляю галаву перад ім.
Зайздрасць — мы ўжо не раз казалі пра гэта —
разнастайнае, шматаблічнае пачуццё. І немагчыма
падлічыць усе яго выявы, немагчыма падняцца на
гэтую загадкавую гару. І таму я табе расказваю толькі
пра тое, што ведаю асабіста.
— Я цябе вельмі ўважліва слухаю!
— Вучоныя-псіхолагі дзеляць зайздроснікаў на
два віды. Першыя — «лагодныя», «смірныя», «бяс
крыўдныя». Другія — «агрэсіўныя», нават «дзі
кія
ў сваёй азлобленасці». Вось гэтыя, дзікія — самыя
небяспечныя, яны могуць пазайздросціць нават Ме
сяцу, да якога іх рукі ніколі не дацягнуцца. А тыя,
хто адносіцца да «лагодных» і «ціхіх», зайздрос
цяць толькі таму, на што хапае іх фантазіі. І, калі
з’яўляецца выпадак, будуць шкодзіць людзям больш
паспяховым там, дзе самі маглі б сябе праявіць, —
так яны лічаць, — там, да чаго яны таксама самі
маглі б дабрацца, ці то гэта вяршыні сапраўды маг
чымыя, а можа быць, і не. «Чаму я не на месцы таго
чалавека, не на той жа вышыні, не на тым самым
узроўні, не ў тых самых чынах, не на той працы,
я ж мог бы там быць?» — маркоцяцца яны. Калі па
драбязней аб іх казаць, то такія людзі зайздросцяць
таму, што і на самай справе было б ім пад сілу, ка-
б болей шчасліва склаліся абставіны. Гэта зна-
чыць, таму, што цалкам адпавядае іх здольнас
цям, дасягальнае іх уяўленню. Выбіраюць аб’ектам
зайздрасці тое, пра што мараць самі. Разумеюць,
што іншых вышынь ужо дасягнуць не змогуць. Гэта
толькі чароўная птушка-самрук лётае вельмі высока,
але — толькі ў чароўных казках. І ўсім сваім нутром,
адзін на адзін з сабою, яны ўсведамляюць: не, не
птушкі яны, а хутчэй змеі, што спрадвеку вымуша
ныя поўзаць па зямлі. Але не жадаюць гаварыць пра
гэта нікому і баяцца, што нехта здагадаецца, хто
ж
яны на самай справе.
— А вось жа, разумеючы, што ты — самая што
ні ёсць змяя падкалодная, цяжка, відаць, знаходзіцца
сярод людзей? Жыць з імі, быць у адным радзе?
— Відаць, цяжка. І ўсё ж такі зайздроснік уваж-
ліва сочыць, як людзі, якія жывуць і працуюць побач
з ім, спатыкаюцца, падаюць, ідуць у няправільным
кірунку, памыляюцца, сутыкаюцца і б’юцца адзін з ад
ным, ганяюцца за міражамі. Ён чакае свайго часу, і, калі
патрэбны момант надышоў, ён святкуе, атрымлівае аса
лоду ад жыцця, становіцца — на імгненне — шчаслівым.
Яму добра толькі тады, калі нехта няшчасны. Тады
ён лічыць, што не дарэмна нарадзіўся на гэты белы
свет, што ёсць сэнс у ягоным існаванні, што ўвогуле
справядлівасць часам сустракаецца. Яму пачынае зда
вацца, што ён дасягнуў сваёй мары. Але на наступны
дзень яму ізноў становіцца сумна. І ён ізноў пачынае шу
каць свайго ўяўнага праціўніка, таго, каму зайздросціць
у сваіх фантазіях. Ранейшы, будзем лічыць, звергнуты…
І не перастане шукаць аб’ект сваёй новай зайздрасці!
Не стоміцца ад гэтых пошукаў. Зайздроснік — «вечны
рухавік», які ніколі не спыняецца. Не спыняе свайго руху.
Не перастае зайздросціць. Не можа аднойчы і назаўсёды
атрымаць асалоду ад памылак і пралікаў іншых. Яго не
спыняе і тое, што яго пачынаюць асуджаць.
— А ці праўда, што і таленавітыя людзі зай-
здросцяць адзін аднаму?
— Праўда. Але яны шкодзяць аб’екту сваёй зай
здрасці не так, як іншыя. Не адкрыта, а ў адпаведнасці
са сваім узроўнем культуры. У адпаведнасці з правіла
мі, прынятымі ў іх коле. Праціўнік можа нават і не
зумець, як атрымалася так, што ў яго здарыліся
непрыемнасці. Не зразумее, хто менавіта і калі
падставіў яму ножку.
— І што гэта за «геніяльная зайздрасць»?
— У яе таксама шмат разнавіднасцей. Напры
клад, адзін надзвычай адораны пісьменнік выдасць
чарговую добрую кнігу. І ведаеш, што зробяць «сябры-
зайздроснікі» пісьменніка?
— Адкуль мне ведаць?
— А я ведаю. Калі ў свет выходзіць новая цікавая,
таленавітая кніга, скажам, раман, зборнік аповесцей,
апавяданняў, то зайздроснікі выкарыстаюць шмат
прыёмаў супраць аўтара.
— І што менавіта?
— У асяродку творцаў мастацкай літаратуры
зайздроснікі — крытыкі, літаратуразнаўцы і г. д.,
якія добра ведаюць усе хады і выхады, усе прыёмы
ўхвалення і знішчэння, зробяць выгляд, што нічога
не адбылося. Будуць маўчаць, як рыбы… Як быццам
ніякай новай кнігі не выйшла… А для цудоўнай кнігі
замоўчванне можа аказацца згубным. Зайздроснікі,
«не заўважыўшы» новую добрую рэч, абкружыўшы
яе маўчаннем, стараюцца такім чынам выкрасліць яе
з літаратуразнаўчага і крытычнага ўжытку… Вось
атрымліваецца, што таленавітая, нават, можа быць,
геніяльная кніга ўжо ёсць — і яе як быццам няма… Ці
ёсць большая шкода новай кнізе, чым яе замоўчванне?
Вядомы яшчэ адзін спосаб нашкодзіць добрай кні-
зе. Ён заключаецца ў тым, каб геніяльны, народжа
ны раз на дзясяткі гадоў, сенсацыйны твор пачаць
параўноўваць з бяздарным творам якога-небудзь друга
разраднага аўтара. Ад такога супастаўлення выдатны,
таленавіты твор прайграе, ператвараецца ў нішто…
— Так шмат шляхоў нашкодзіць добрай кнізе?
— Шмат. Калі ж зайздроснікі-крытыкі не зна
ходзяць магчымасці прынізіць талент пісьменніка,
яны спрабуюць запляміць асобу аўтара. Настойліва
шукаюць і знаходзяць за ім які-небудзь вольны ці
мімавольны ўчынак, дробны грэх. Да прыкладу, аб’ект
іх зайздрасці шмат гадоў таму спазніўся на службу, бо
напярэдадні заседзеўся да поўначы ў рэстаране з пры
гожай маладой жанчынай. Ды ці мала за намі водзіцца
такіх «грахоў», звычайна мы іх выбачаем і сабе,
іншым. Зайздроснікі ж, знайшоўшы такі «адмоўны»
штрых, радуюцца, быццам вырылі залаты самаро
дак. Іх радасць бязмежная, у іх атрымалася знайсці
«каштоўны доказ» непрыстойнасці героя! І вось ужо
прэса смакуе падрабязнасці, друкуе лабуду на «гэтую
тэму», выносіць на паверхню ўсялякі бруд і пыл, якіх
і без гэтага звышдастаткова ў нашым жыцці. А ўсё та-
му, што самі зайздроснікі падняцца на вяршыню не
здольныя, таму што ўсе іх учынкі — на «ўзроўні мора».
— Аб усім скажы, ды яшчэ аб адным, — кажуць
у нашым народзе. А вось ці могуць сярод зайздросні
каў аказацца ўсё ж такі і добрыя людзі?
— У якім сэнсе «добрыя»?
— Ці сустракаюцца сярод зайздроснікаў такія,
хто хацеў бы выбавіцца з абдоймаў зайздрасці, выйсці
на прастору звычайных чалавечых стасункаў? Я пра
іх пытаюся.
— Канечне, ёсць. Старажытнагрэчаскія філоса
фы і гісторыкі пісалі і пра іх. Ды я і сам ведаю няма
ла прыкладаў, калі паэты, мастакі, музыканты сваю
творчую зайздрасць пераўтварылі ў здаровы дух су-
перніцтва, у творчую энергію, з дапамогай якіх
стварылі свае лепшыя творы. А яны ж у свой час так
сама зайздросцілі іншым, часцей за ўсё сваім калегам.
Але ў нейкі момант змаглі адолець сваю зайздрос
насць, перасталі пляткарыць ці распаўсюджваць чуткі
пра сваіх «непрыяцеляў», выйшлі на дарогу годнасці
і сумленнасці, разбуральную энергію зай
здрасці пе
раўтварылі ў стваральную. Раскрыліся як таленавітыя
людзі, даказалі, што знаходзяцца не ў
цені творчага
працэсу, не на другіх ролях. На жаль, вельмі мала тых,
хто здольны праявіць цвёрды характар і бясстрашна
выйсці з цемры на свет. Большасць зайздроснікаў ба
яцца яркага святла, праўды, сумленнага ўчынку.
— А ты любіш, калі хто
небудзь табе моцна
зайздросціць?
— Не, вядома ж. Варта мне толькі зразумець, што
нехта мне зайздросціць, як я адразу ж сам па сабе па
чынаю хвалявацца, крыўдзіцца на зайздросніка і сам
расстройваюся з-за гэтага.
— А ці ведаеш ты сярод людзей такіх, каму б па-
дабалася, што яму зайздросцяць? Тых, хто радаваў-
б чужой зайздрасці, успрымаў бы чужую зай
драсць як сведчанне ўласнай самадастатковасці.
— Я такіх людзей не ведаю. Іх, пэўна, не бы
вае. Каму спадабаецца, каб яму зайздросцілі, бо гэ
— няхай сабе і ненаўмысна — робяць зло?
— Падабаецца. І яшчэ як падабаецца. Адзін мой
знаёмы казаў мне: «Калі мне ніхто не зайздросціць,
то гэта значыць, што я самы нешчаслівы чалавек.
Усё сваё жыццё лічу: няхай іншыя мне зайздросцяць,
няхай раўнуюць да маіх дасягненняў, няхай патаемна
супернічаюць са мной. Таму і ў школе я вучыўся вельмі
добра. Універсітэт закончыў з чырвоным дыпломам.
На рабоце стараўся быць лепшым за іншых. Дзякуй
Богу, мае сябры, родзічы, знаёмыя паступова пачалі
зайздросціць мне. Асабліва ў апошні час. Зайздросцяць
маёй рабоце, майму новаму, толькі што пабудавана
му дому. Дзецям, якія добра вучацца, жонцы, з якой
мы ладзім, маёмасці і сродкам. А я кожны раз, калі
заўважаю, што нехта мне зайздросціць, што нутро
ў яго гарыць ад зайздрасці, а што зрабіць супраць
мяне, ён не ведае, станаўлюся мацнейшым і
разум
нейшым. Атрымліваю ад гэтага асаблівае задаваль
ненне. У такія імгненні мне нават падаецца, што
пазбаўляюся некаторых хвароб, яны самі па сабе
праходзяць. Такая тэрапія. Мая ўпэўненасць і сіла
заўсёды перамагаюць іх зайздрасць. Толькі калі я бачу,
як вораг мой плача, толькі тады, як мне здаецца, і па
чынаю разумець сутнасць і сэнс гэтага жыцця», —
так завяршыў свой аповед мой знаёмы.
— Бог ты мой! Ад слоў гэтага твайго знаёмага
мне нават боязна стала.
— Так, Усявышні стварыў і такіх бедных
грэшнікаў.
— А дзеля чаго?
— Можа, дзеля таго, каб людзі, паглядзеўшы на
іх, не сталі да іх падобнымі?
— Можа быць…
— Гэй, скажы ўсё ж мне, у зайздрасці, гавораць,
ёсць «белыя» і «чорныя» разнавіднасці. Гэта праўда?
Ці ўжо няма ніякай розніцы паміж «чорным саба
кам» і «белым»? Усё адно — сабакі!..
— Пра гэта кожны гаворыць і піша па-свойму.
ўвогуле «белая зайздрасць» сведчыць не пра дрэн-
нае, а пра добрае. Яна падобная да пахвалы, узвелічэн-
ня. У
гэтым выпадку чалавек пераўтвараецца ў аб’ект
для пахвалы, павагі, шанавання. Людзі імкнуцца ісці
следам. Кожнае іх слова, кожны рух, кожны ўчынак
ацэньваюцца, бяруцца на ўлік. І сам чалавек імкнецца
стаць лепей, чым раней, стараецца выглядаць лепшым
у чужых вачах. Ставіць перад сабою значныя мэты,
якіх нязменна стараецца дасягнуць. Імкнецца дака
заць, што людзі невыпадкова ўсхваляюць яго, што ён
на самай справе нечага варты. Увесь час пераацэньва
юць свае дасягненні, стараюцца зрабіць як мага болей
добрых спраў. Белую зайздрасць у Святым Пісанні на-
зываюць «гыбта» — гэта калі бачыш у іншым чалаве
ку добрае і не жадаеш, каб ён пазбавіўся гэтага,
сам імкнеш
ся набыць такую ж якасць, майстэрства,
здольнасць ці здабытак. Гэта — «белая зайздрасць».
ўвогуле, яна са ўсімі яе асаблівасцямі ніякіх адносін
да зай
здрасці як бяды, да сапраўднай зайздрасці не мае.
Сапраўдная зайздрасць — гэта якраз і ёсць «чор
ная». Гнеў і злосць, злапамятнасць, ганарлівасць, пры
хаванае жаданне помсты і іншыя разнавіднасці гэтых
нядобрых пачуццяў. «Чорная зайздрасць» імкнецца
знішчыць усё добрае ў жыцці, разграміць, разрабаваць,
адпомсціць невядома за што. «Чорная зайздрасць» —
«хасад». Гэта калі зайздроснік не супакойваецца, па
куль той, каму ён зайздросціць, не пазбавіцца прад
мета чужой зайздрасці. Гэтая якасць вельмі грахоўная
шкодная — у першую чаргу для самога таго, хто ёю
ахоплены. Веруючы не можа выношваць і развіваць яе
ў сабе. Яна характэрная для крывадушнікаў. Гэта зна
чыць, «чорная зайздрасць» і вера не могуць спакойна
суіснаваць у сэрцы чалавека. Адно выцясняе другое.
Зайздрасць — душэўная хвароба, прычым небяспеч
ная. Яна раз’ядае добрыя чалавечыя справы і ўчынкі.
— Але калі нехта табе ўжо зайздросціць, то на
вошта ламаць галаву, на якую менавіта зайздрасць,
«чорную» ці «белую», ён пакутуе?
— Як знаць. Калі табе зайздросцяць «белай»,
можаш гэта зразумець як пахвалу, як адабрэнне.
Калі чалавек гаворыць: «Вы для мяне ідэал, узор для
пераймання, я імкнуся быць такім, як вы, хачу быць
падобным да вас, хачу ісці за вамі». Некаторыя і на
самай справе ідуць следам за знойдзенымі імі ідэала-
мі і развіваюцца падобным шляхам. Схіляючыся пе
рад канкрэтным, на іх погляд, выдатным чалавекам,
імкнучыся дасягнуць таго ж, чаго дасягнуў той, ста
вяць перад сабою вартыя мэты і ўсё робяць, каб іх да
сягнуць. «Чаму на вяршыню, на якую ўзабраўся ён, не
змагу падняцца і я? Абавязкова падымуся! Буду дзеля
гэта нястомна працаваць, буду, не лянуючыся, вучыц
ца, душы і сіл сваіх не пашкадую». Гэта думкі чалаве
ка, які зайздросціць «белай зайздрасцю».
— А якой жа бывае тады «чорная зайздрасць»?
— «Таго, чаго ў мяне няма, не павінна быць у
май
го суседа. Ні ў кога не павінна быць», — вось гэта
ўжо думкі сапраўднага «чорнага» зайздросніка. І
такі
зайздроснік, заўваж, нічога не робіць, каб у яго само
га ўсё было. Праліваць пот, нястомна працаваць ён не
жадае. А вось чалавека, які зайздросціць «белай зай
здрасцю», можна зайздроснікам і не называць. «Вось
і добра! Ты сапраўдны майстар, прафесіянал!» — у
тым усхваленні нічога ганебнага няма. У гэтым вы
падку ніхто нікому не зайздросціць, тут няма злосці.
Трэба толькі радавацца, калі людзі менавіта такім чы
нам «зайздросцяць» адзін аднаму. На душы становіц
ца весялей, атрымліваеш сапраўднае задавальненне.
— Ды гэта насамрэч зусім не зайздрасць!
— У тым і справа. Сапраўдная зайздрасць заўсё-
ды суседнічае з подласцю, нянавісцю, можа пад-
штурхнуць чалавека на злачынства.
— Зайздрасць — быццам чорныя вугольчыкі, якія
ледзьве тлеюць. Яны ляжаць глыбока ў душы і нібы
та чакаюць свайго часу.
— Менавіта так: чорныя вугольчыкі, якія ледзь
ве тлеюць, амаль попел. Але ад чорнага налёту ду
шу і
сэрца чалавека, яго розум цяжка ачысціць. Зай-
здрасць прыліпае, нібыта клешч-крывасмок.
— Гэта ўсё тыя ж «чырвоныя вочы». Зноў і зноў…
— З дня стварэння чалавека агонь зайздрасці не
згасае ні на адзін дзень, гэтай бядзе чалавецтва ўжо
многа стагоддзяў.
— Пра тое, што аб зайздрасці гаварылася яшчэ
старажытных пергаментах, я чуў менавіта ад цябе.
— Усе вакол хацелі быць багамі. Ды ў даўнія часы
багоў якраз і было нямала. Бог вайны, бог мора, багіня
прыгажосці і іншыя — у кожнай з’явы прыроды па
сваім богу. Усяму пакланяліся. Усім ставілі помнікі,
бу
давалі піраміды. Так яны, старажытныя людзі, разу-
мелі ўладкаванне жыцця. І тое, што чалавек паспяваў
набыць, золата і багацце, усе гэтыя скарбы закопва-
ліся разам з нябожчыкам у магілу. А пазней тыя, хто
хаваў багатых папярэднікаў, сучаснікаў, разбуралі ма
гілы і
рабавалі тыя скарбы, абкрадвалі нябожчыкаў.
Словам, самі лічылі сваіх багоў святымі і самі ж не
верылі ім, адразу ж і ўчынялі злачынствы супраць іх.
— Проста неверагоднае злачынства!
— Так. У больш позніх рэлігіях, хрысціянстве,
ісламе людзі пакланяюцца аднаму і адзінаму Богу.
Я лічу, што пераход ад веры ў многіх багоў да пакла
нення адзінаму Творцу — гэта прагрэсіўныя змены,
вялікі прарыў у гісторыі чалавецтва.
У свяшчэнным Каране, напрыклад, гаворыцца:
Хвала Уладару, Чыя Рука
Спрадвек пануе над Сусветам!
Мы да Яго вяршым свой шлях зямны (што Ім пачаты).
— Канечне, калі ўважліва перачытаць міфы і
ле
генды старажытных грэкаў, то ў іх так шмат багоў,
што заблытаешся, хто ёсць хто. У некаторых вы
падках цяжка сказаць, хто з іх бог, а хто просты ча
лавек. А сярод багоў былі такія, хто ўчыняў звычай
ныя чалавечыя грахі.
— У кожнага часу, у кожнай эпохі, у кожнага на
рода свае разуменні, асаблівасці, адрознасці.
— Дружа мой, мы ізноў адхіліліся. Бо зай-
здрасць
— галоўная тэма нашага аповеда…
— Так, гэта грэх, гэта зло, якое асуджаецца ўсімі
сусветнымі рэлігіямі. У свяшчэнным Каране гаво
рыцца: «І адхілі, о Усявышні, ад зла зайздроснага,
калі ён зайздросціць». Кароткае настаўленне Кара
на, адрасаванае менавіта для пазбаўлення чалаве
ка ад ўсяго дрэннага, заканчваецца менавіта такім
радком
— «і ад зайздросніка, калі ён зайздросціць».
Гэта невыпадкова.
Першы грэх на нябёсах — зайздрасць. Ібліс (Са
тана) пазайздросціў прывілегіяванаму становішчу
новастворанага Адама, з-за якога быў пракляты,
хітрасцю, з зайздрасці падвёў яго да граха перад
Усявышнім (па мудрай задумцы самога Бога), за што
Адам і Ева былі зведзены на Зямлю. Зразумела, што
так павінна было здзейсніцца па Боскай задуме ў імя
пачатку жыцця на Зямлі. Але Сатану ніхто не прыму-
шаў выяўляць сваю цёмную сутнасць і падводзіць
Адама і
Еву да грэхападзення.
З даўніх часоў зайздрасць станавілася прычы
най многіх разбурэнняў, бедстваў, злачынстваў. Яшчэ
міфах Старажытнага Егіпта апавядаецца пра тое,
як Сет, які ненавідзеў свайго брата бога Асірыса, ка
варна забіў яго і захапіў уладу над светам.
— Выратуй, Божа, і захавай. Бо часам і ў нас,
нашых грэшных целах, у думках нашых успыхвае
агеньчык зайздрасці, якому мы не даём разгарэцца
стараемся хутчэй патушыць яго.
— Вось каб усе людзі на Зямлі былі такімі, як ты!
Самая кепская разнавіднасць зайздрасці — гэта калі
чалавек угаворвае Творцу: «Зрабі так, каб таго, што
ёсць у мяне, не было ў іншых». Гэтая навязлівая думка
з часам робіць яго сапраўдным злодзеем, нягоднікам.
Нянавісць — паходзіць ад зайздрасці. Той самы
Сет, пра якога я казаў, з зайздрасці забіў свайго бра
та Асірыса. Вядомы іспанскі пісьменнік Сервантэс
сказаў наступнае: «Нянавісць — ніколі не зможа ста
яць побач з мужнасцю і гераізмам». Зайздрасць, дзе б
яна ні з’яўлялася, усё знішчае, спапяляе. Спальвае ўсё
самае добрае. А калі не можа знішчыць, то ачарняе,
— Ты ведаеш, некаторыя сцвярджаюць, што зай-
здрасць — гэта канкурэнцыя, даволі сур’ёзная сіла,
што рухае, развівае грамадства.
— Не, зайздрасць і канкурэнцыя — розныя рэчы.
Дзве зусім самастойныя з’явы. Яны падобныя адна на
адну толькі знешне. А калі паглыбіцца ў іх прыроду,
то гэта ўвогуле два зусім розныя сусветы. Чыстыя ду
шою людзі могуць уступаць у канкурэнцыю. А вось
людзі з чорнымі душамі і злымі намерамі нават самую
светлую, самую белую рэч ператвораць у бруд, вы
пэцкаюць. У гэтым і заключаецца сакрэт зайздрасці.
Справядлівая канкурэнцыя ў большасці выпадкаў вя
дзе грамадства да прагрэсу. А зайздрасць цягне ўсіх
назад, разбурае, знішчае, ламае — адным словам,
імкнецца, як брудны водны паток, усё знесці з сабою
праглынуць.
— У такім выпадку, як мы адрознім канкурэнцыю
ад зайздрасці? Якая між імі розніца?
— Вось-вось, каб адрозніць адно ад другога, ужо
некалькі стагоддзяў працуюць, даследуючы праблему,
многія псіхолагі, фізіёлагі, філосафы. Нямала на све
це вучоных, якія вывучалі зайздрасць з філасофскага
пункту гледжання. Пра яе можна прачытаць у працах
вялікіх філосафаў І. Канта, Ф. Ніцшэ, А. Шапэнгаўэра,
а таксама ў кнігах Н. Бондэра, І. Ільіна.
— Дружа мой, па тваіх словах, зайздрасць —
не проста канфлікт, які мае месца паміж двума
прыватнымі асобамі, якія не любяць ці ненавідзяць
адна адну, а значная сацыяльная і грамадская з’ява.
— Так, але мы хіба не гаварылі пра гэта ў самым
пачатку нашай размовы?!
— Гаварылі, але тады я неяк не ўсведамляў яе сэнс.
— Дык вось ведай. Зайздрасць — не проста
спрэчка паміж людзьмі. Яна датычыць сотняў, ты
сяч, мільёнаў людзей, канфлікты паміж якімі могуць
мець і значнае сацыяльнае адценне. Тым важней, каб
сярод мільёнаў была палітычная згода. Багатыя і бед
ныя, розныя групы насельніцтва, партыі і аб’яднанні,
калі не знаходзяць згоды паміж сабою, могуць распа
чаць барацьбу, якая часам завецца рэвалюцыяй. Калі
зазірнуць у корань гэтых падзей, усе яны ў рэшце
рэшт адбываюцца з-за зайздрасці.
Бедныя — зайздросцяць багатым, адхіленыя ад
улады ці не дасягнуўшыя яе — жадаюць дамагчыся
стырна і стаць на чале краіны, партыі — сутыкаюць
паміж сабою розныя групы людзей і на гэтым буду
юць свае праграмы на будучыню. Усё гэта нараджае
нестабільнасць і разбурае спакой грамадзян. Раўнавага
парушаецца. Народ, які некалі знаходзіўся ў спакоі
і згодзе, дзеліцца на два лагеры, палова становіцца
бе
лымі, другая палова — чырвонымі. Родныя браты,
народжаныя ад адных маці і бацькі, страляюць адзін
аднаго. Да ўлады прыходзяць «новыя дыктатары».
Яны аказваюцца болей злоснымі і болей жорст-
кімі, чым іх папярэднікі, сапраўднымі крывасмока-
мі. На барацьбу з імі збіраюцца новыя групоўкі чор
ных сіл… І такая знешне простая з’ява, як зайздрасць,
нікому не дае спакою. Сведчаннем таму з’яўляецца
сама гісторыя чалавецтва, у якой зайздрасць выкліка-
ла шматлікія канфлікты, буйныя войны, ваенныя пера
вароты, паўстанні.
— Так і атрымліваецца, што людзі, дзеці чалаве
чыя — усяго толькі ахвяры, закладнікі зайздрасці.
— Пакуль гісторыя чалавецтва сведчыць пра гэ
та, але хто ведае, як усё будзе адбывацца ў будучы
ні?
Будзем спадзявацца, што не знікнуць крыніцы раз
важ
лівасці, як гавораць на Усходзе. Я ўпэўнены, што цы-
вілізаваныя краіны і народы не дадуць зайздрасці ўзяць
верх. Думаю, розум і культура будуць пераважаць.
— Яшчэ вельмі важна ўмець адрозніваць, дзе
ворагі, а дзе сябры…
— Увогуле гэта вельмі няпроста — адрозніць да
бро ад зла. У маладыя гады ўсе людзі падаваліся нам
сябрамі. У гэтым светлым свеце, здавалася, дрэнных
зусім няма.
— Па
твойму атрымліваецца, што на старасці
гадоў усе людзі дрэнныя? Ці так?
— Не, канечне. Проста з узростам становішся
болей абачлівым, сто разоў узважыш, перш чым не
каму даверыцца. Урокі жыцця не праходзяць дарэм
на. Учынкі добрых людзей, іх вера ў лепшае, іх да
памога становяцца нейкай меркай дабра. Дзеянні ж
зайздроснікаў выступаюць эквівалентам зла. Узброе
ныя гэтай меркай добрага і дрэннага, мы становімся
мацнейшымі, нам лягчэй супрацьстаяць цяжкасцям.
— І тут не абыходзіцца без зайздроснікаў!
— На жаль, так. Самае жудаснае — зайздросні-
кі ніколі не жадаюць прызнаваць натуральныя святы-
ні: сумленне, дабрыню, старадаўнія традыцыі бацькоў
і дзядоў.
— Як думаеш, чаму?
— У іх няма ўнутранай духоўнай моцы. Прызнан-
не духоўнасці, асабліва духоўнасці прашчураў, пярэ
чыць самой прыродзе зайздрасці і самім зайздросні-
кам. Бо сумленны чалавек не будзе прасіць Усявышня
га, каб той пазбавіў суседа таго, чаго ў яго самога няма.
— Вядома ж, не будзе. Мы ўжо гаварылі, што
і ў хрысціянскай, і ў мусульманскай рэлігіі зай
здрасць
лічыцца адным са смяротных грахоў. Мы ўжо за-
краналі гэтую тэму.
— Добрыя думкі можна і паўтарыць, горш ад гэ-
тага не стане. Мне ўспамінаецца выпадак, які здарыў-
ся ў пасляваенныя гады.
— Успамінаючы мінулае, мы пашыраем гарызон
ты будучыні. Слухаю цябе, мой дружа!
— Мой бацька-нябожчык быў чалавекам, які
закончыў медрэсэ. Добра ведаў арабскую, фарсі (пер
сідскую) і старажытную чагатайскую мову. Я і сам на
вучыўся ў бацькі арабскай грамаце і пісьму. Дык вось,
ішлі пасляваенныя гады, па вечарах у нас дома збіралі
ся нашы суседзі. У нас было мноства розных кніг з вы-
ладаннем усходніх аповесцей і гісторый, прыгодніц-
кіх, любоўных, чароўных і іншых. Два куфры! І
ве
чарамі, закончыўшы справы і павячэраўшы, суседзі
прасілі майго бацьку: «Пачытайце нам вашы гісторыі!»
Бацька ямчэй размяшчаўся ля дымнай лямпы з кнотам
і да самай раніцы чытаў гэтыя самыя аповесці. Некато
рыя, што найболей спадабаліся, па просьбе тых самых
слухачоў перачытваліся па два, а то і па тры разы. І хаця
ўсе ўжо ведалі, чым заканчваюцца гісторыі, пры новым
чытанні слухалі вельмі ўважліва, стрымліваючы ды
ханне, быццам чулі ўпершыню ў
жыцці. Слухалі, так
сказаць, адтапырыўшы вушы. Да таго ж, калі героі кнігі
пачыналі перамагаць ворагаў, людзі прама з месцаў
крычалі: «Эх, нарэшце! Вось малайчына! Абараніў го
нар сваёй краіны і народа, не шкадуй ворагаў!» — тым
самым спрабавалі ўмяшацца ў ход падзей. А мы, дзеці,
таксама натхняліся прыкладам старэйшых і шумелі не
менш за іх. Як быццам і самі толькі што атрымалі пера
могу ў бітве з варожым войскам.
— Ведаю. Людзі таго часу вельмі часта слухалі гэ
тыя ўсходнія казанні, чэрпалі з іх натхненне і энергію.
— Так, дзеці рыхтаваліся стаць абаронцамі сва
ёй краіны, вучыліся высакароднасці, чалавечнасці
сумленнасці. Марылі стаць такімі ж героямі. На гэ
— Ва ўсходніх паэмах шмат герояў, вялікіх воінаў,
дык вось, захапленне імі і іх подзвігамі — хіба гэта не
адна з форм зайздрасці?
— Можа быць. У тым разе, калі гэта не праява
цікавасці да легендарных герояў, не імкненне быць
падобнымі да іх, а зайздрасць да іх подзвігаў. «Чаму
не я аказаўся на месцы гэтых герояў?!» — пытаец
ца зайздроснік. Пагадзіся, паміж падражаннем і зай
здрасцю велізарная розніца.
— Так, згодны з табой.
— Увогуле, параўнанне самога сябе з іншым чала-
векам ужо ёсць першая прыкмета зайздрасці. Зай
здроснік параўноўвае сябе з іншымі і ў выніку па
раўнання разумее, што сам ні на што не здатны, нічога
не варты, што ён бедны і няшчасны, абдзелены жыццём
чалавек, у чым сам сабе і прызнаецца. Пасля гэтага па
чынае думаць, што ён цяпер павінен дасягнуць усяго,
чаго ўжо дасягнуў чалавек, якому ён дзіка зайздросціць.
А калі не можа дасягнуць, то павінен яго «спапяліць».
— О няшчасны, хіба можна быць такім злосным?
— Зайздрасць, якая дагэтуль ціха драмала, рас
пальваецца ўмомант, калі, напрыклад, іншы атрым
лівае значнае павышэнне па службе. О, канечне ж, зай-
здрасць квітнее яркімі фарбамі, рознакаляровымі буто
намі менавіта тады, калі паміж некалькімі людзьмі рас
пачынаецца барацьба, напрыклад, за добрую пасаду.
— А хто ж не імкнецца атрымаць добрую работу?
— Сапраўды, няма чалавека, які не хацеў бы зра
біць кар’еру. Але пры гэтым зацікаўленасць ў
бывае двух тыпаў. Для аднаго прасоўванне па служ
бе
— магчымасць зрабіць нешта важнае, патрэбнае
людзям, і за гэта ён гатовы і пазмагацца, і
паштурхац
ца плечукамі. Другі ж імкнецца да высокай пасады
толькі дзеля задавальнення ўласных амбіцый, ён ду
мае толькі пра сябе, імкнецца да чыну, службы, зван-
ня, высокага становішча дзеля іх саміх. І такое карыс
лівае памкненне да хутчэйшага «шчасця» і задаваль
нення часцей за ўсё ні да чаго добрага не прыводзіць.
— І ўсё ж гэтыя два тыпы адрозніць адзін да ад
наго, відаць, цяжка.
— Не вельмі. Гэта даўно вядомыя з’явы. Хіба
не заўважна, што, як правіла, менавіта бяздарныя
чыноўнікі імкнуцца любым шляхам заняць крэсла як
мага болей высокае? І думаюць не аб працы, а толькі
аб выгадах, якія дае кар’ера.
— Але што ты можаш сказаць супраць да-
маганняў кар’ерыста? Ён жа крычыць на ўсю акругу,
што, як толькі возьме ў рукі ўладу, то ўсталюе тут,
у нашым паселішчы, рай на зямлі, і не меней.
— Так, вельмі цяжка разабрацца, хто перад табою,
сумленны чалавек, які сапраўды імкнецца наперад,
прагрэсіўны па сваёй сутнасці, ці звычайны кар’ерыст,
які пацягне ўсіх назад дзеля сваіх уласных інтарэсаў.
— Так, мы яшчэ не навучыліся заглыбляцца ва
ўнутраны свет чалавека…
— Ты праўду кажаш. Трэба ўмець адрозніваць ча
лавека, які жадае заняць высокую пасаду, каб на са-
май справе, шчыра служыць Радзіме, свайму народу,
сваёй дзяржаве. Такога чалавека нельга назваць кар’е
рыстам. Такія людзі — сапраўдныя патрыёты, сумлен
ныя працаўнікі, дзеля дасягнення той мэты, якую пе
рад сабой паставілі, гатовыя кінуцца і ў агонь і ў ваду.
Даведацца, хто перад табою, высакародны,
сумленны чалавек ці банальны кар’ерыст, можна
толькі тады, калі спасцігнеш яго памкненні. Чалавек
добрымі памкненнямі змагаецца не дзеля сябе, а нат
хняецца жаданнем дапамагчы іншым. Кар’ерыст жа
дні і ночы думае толькі пра ўласную выгаду, пра сваё
шчасце, сваю кар’еру і чыны, пра сваё званне. Няхай
нас ратуе Творца ад такіх людзей!
— Няхай збудуцца твае словы!
— Эгаістычны чалавек ні з кім не лічыцца. Яму
не патрэбны ні родзічы і блізкія людзі, ні аднакласнікі,
ні калегі па працы, ён лічыць усіх іх баластам. Па па
няццях кар’ерыста, усе астатнія перашкаджаюць яму
дасягнуць сваёй мэты. Патрэбнага ж яму чалавека такі
прахвост гатовы цалаваць у абедзве шчакі.
— Вельмі непрыглядная карціна.
— Так яно і ёсць. Да таго ж такі чалавек, кар’е
рыст, лічыць сябе «рэалістам», які адрозніваецца ад
іншых, непрактычных і дурных рамантыкаў, якія не
карыстаюцца сваёй пасадай для ўласнай выгады. Гаво
рыць іншым: «Паглядзі вакол шырока расплюшчаны-
мі вачыма — ад дапамогі іншым якая табе карысць?»
— Якая ж у ім схавана злосць!
— Кар’ерыст ніколі і ні з кім не стане спрачацца,
не выкажа сваёй думкі. Нават калі яму нешта не пада
баецца, ён не пярэчыць. Такі чалавек ніколі і нідзе не
грукае гучна дзвярыма, зачыняе іх асцярожна. Трымае
ўсё пад кантролем. Сам сабе не дае волі. Зазірнуўшы
на дно многіх бутэлек з віном, ён ніколі не бывае
п’яным. Ніколі не праяўляе шчодрасці. Заўсёды асця
рожны, заўсёды ўважлівы. Усё гэта — у імя кар’еры,
дзеля дасягнення вышэйшых чыноў.
— Так, у такіх людзей, якія самі сабе не давя
раюць, усе іх памкненні і мары, усе думкі занятыя
кар’ерай, пасадай, званнямі. Бог кар’ерыста — улада.
Ён ёй пакланяецца, у яе верыць і гатовы дзеля яе ахвя
раваць усім.
— Вось якія немачы, высвятляецца, нараджае зай
здрасць.
Але, увогуле, самае цяжкае не гэта, а тое, што
зайздросніка не бывае свайго меркавання. Пры тым,
што ён далёка не дурны. У такога зайздросніка, пэўна,
сур’ёзная адукацыя, ён нешта чытаў, штосьці вывучаў,
і цалкам можа здарыцца — востры на язык і нават до
бры прамоўца, здольны прыцягнуць увагу многіх лю
дзей сваімі прамовамі. Магчыма, у яго дастаткова ведаў
вопыту, каб адну групоўку людзей сутыкнуць з другой.
— І тады ён можа аказацца «правадыром», здоль
ным узначаліць грамадства?
— Так, у нейкім сэнсе яго можна назваць і «пра
вадыром», і «прамоўцам». Аднак яму ніколі не стаць
сапраўдным лідарам. Для гэтага яму нестае галоўнай
лідарскай якасці — уласнага меркавання. Усе яго
меркаванні, «высновы» запазычаныя. Ён вывучыў на
памяць чужыя думкі і выкарыстоўвае іх у залежнасці
ад неабходнасці. Ён здольны «вызубрыць» цэлыя
раздзелы з кніг вялікіх людзей, можа выступаць, як
арыгінальны прамоўца, але гэта ўсё наноснае, хлусня.
Калі ісці глыбей, трэба сказаць, што ён любіць піць
духоўнай скарбніцы іншых людзей. Сам жа не можа
думаць, разважаць, натхняцца, працаваць над чым-
небудзь. «Да гатовай ежы з вялікай лыжкай» — вось
яго сутнасць.
— Здольны хіба толькі карыстацца чужымі
дасягненнямі, сілкавацца чужым розумам?
— У яго ў самога нічога няма…
— Але як яму ўдаецца выкарыстоўваць чужы ро
зум і культуру, дзе яго навучаюць досыць хітраму ма
стацтву падману?
— У свой час для бальшавікоў бясплатнай
крыніцай ведаў і навыкаў быў «Капітал» Маркса.
якім усё было распісана.
— «Капітал»?
— Так, «Капітал». Што ж тут адмаўляць, у
сту
дэнцкія гады мы ўсе вывучалі, што «тавар пера-
вараецца ў грошы», цяжка і доўга вывучалі.
Не падумай, што хвалюся. У свой час па гэтым
прадмеце меў адны толькі выдатныя адзнакі. Нават на
адной студэнцкай канферэнцыі выступіў з дакладам
па тэме «Як узнікае дадатковы кошт».
— Дык ты, высвятляецца, марксіст.
— Нейкі час быў.
— А вось зараз, зараз мне здаецца, што ідэалогія,
пра якую мы з табой гаворым, была ідэалогіяй
нацкоўвання аднаго на другога, адных груп людзей на
іншыя групы.
— Так, было шмат «геніяў», якія вынайшлі ня
мала праграм, кірункаў развіцця грамадства, планаў
пераробкі чалавека. Да гонару і сумлення чалавецтва,
у рэшце рэшт ва ўсіх адкрываліся вочы на ісціну.
— Сапраўды, так і было.
— Як мы гаварылі, у зайздроснікаў не бывае
ўласнай думкі. Яны карыстаюцца чужым розумам і
тэлектам, бяруць у доўг у іншых веды і думкі, прасцей
кажучы, капіруюць усё, што можна скапіраваць, і
бяць чужое сваім апірышчам і падтрымкай. Пра гэ
та
пісаў яшчэ грэчаскі філосаф Арыстоцель: «Падобныя
напалову інтэлігенты, зайздроснікі з самага свайго на
раджэння з’яўляюцца рабамі. У іх хапае здольнасцей
расказаць чужыя думкі і веды, але не свае. Але калі не-
абходна займацца сапраўднай справай, у іх не аказва
ецца ўласнага меркавання ці разумнага рашэння. Па
гэтай прычыне многія іх планы ці праграмы аказва-
юцца не выкананымі. Застаюцца пустымі фантазія
— так вялікі мудрэц характарызаваў зайздроснікаў.
Так, часцей за ўсё парушаюць раўнавагу ў грамад
стве тыя, хто не давучыўся, а лічыць сябе інтэлігентам,
але на самай справе такім не з’яўляецца. Ім жа патрэб
на нейкім чынам вылучыцца сярод астатніх…
— Ах ты ж, бог мой!
— А як іначай?! Па-першае, яны вельмі ўважліва
вывучаюць людзей у сваёй сацыяльнай групе, інды
відуальныя асаблівасці кожнага, якія ў каго мэты і за
дачы, якія мары і памкненні, чым адзін адрозніваецца
ад другога…
— А вывучаюць яны асаблівасці людзей, іх якасці,
палітычныя погляды, рэлігійную прыналежнасць для
таго, каб надалей у патрэбны момант супрацьпаставіць
людзей адзін аднаму, нацкаваць іх адзін на аднаго, аг
нём зайздрасці распаліць канфлікт паміж людзьмі,
аслабіць іх альбо знішчыць.
Гэта праўда. Каб прымусіць людзей біцца ў ку
лачным баі, неабходна вывучыць у аднаго «моцныя»
бакі, а ў другога «слабыя». Толькі пасля гэтага мож
на гаварыць, што «гэты абазваў цябе абжорай, а вось
той распаўсюджвае пра цябе плёткі, называе цябе
алкаголікам». У такім духу можна нацкоўваць і іншых.
Адна з рысаў зайздроснікаў — уменне спадцішка
распаўсюджваць плёткі і чуткі.
— Што можа быць горш за падобных манюк
нягоднікаў?
— Бывае і горш. І яшчэ як бывае. Але іншым разам
падобныя ўчынкі здзяйсняюць і тыя, каго мы называ
ем асобамі, якія, маўляў, і веды маюць, і інтэлігентамі
з’яўляюцца, і знаўцамі той ці іншай справы лічацца.
Горш за ўсё менавіта гэта.
— Як мы можам людзей, якія дайшлі да подласці,
называць інтэлігентамі, як можна адносіць іх да кола
— Бачыш, мы зараз закранулі адзін з найважней
шых пунктаў нашага калоквіума.
— Істотнейшых, найважнейшых, кажаш?
— Якраз так.
— Хачу расказаць табе пра паўінтэлігентаў,
паўасоб больш падрабязна. Іх, на вялікі жаль, у нашым
грамадстве стала болей, чым сапраўдных інтэлігентаў.
— Дык чаму ўсё ж такі яны называюцца
паўінтэлігентамі?
— Увогуле, яны не пазбаўлены некаторых здоль-
насцей. Нечаму сапраўды вучыліся, нешта ведаюць,
нешта пра сёе-тое чулі, некаторыя нават напісалі
надрукавалі свае працы, разумееш… Але, што ні ка-
жы, яны самі не ведаюць, дзе іх веды пачынаюцца,
дакладней, з чаго менавіта яны пачынаюцца, даклад
ней, з чаго менавіта пачынаюцца і дзе заканчваюц
ца. Таму ў іх і
не бывае ўласнага меркавання. І ўсё ж,
калі яны нешта, няхай і ад іншых, засвоілі, вывучылі,
то ў
выкладанні чужога меркавання ім роўных проста
няма. Кажучы падрабязней, у іх, зразумела, усё ж такі не
хапае ведаў, каб правільна ацаніць асабліва складаныя
грамадскія падзеі і з’явы. Яны не здольныя даць усеба
ковы аналіз, «пралічыць» тыя змены, якія адбываюцца.
Часцей за ўсё складаныя працэсы, якія наспелі ў свеце,
здаюцца ім наўздзіў простымі і
лёгкавырашальнымі.
Думаюць не галавой, а хутчэй целам, якое ім дала пры
рода. Для іх няма нічога святога. Не прызнаюць, што на
грэшнай зямлі можа жыць хаця б адзін сумленны чалавек.
— Сапраўдныя цынікі!
— Менавіта так. Іван Ільін у сваім шырока вядо
мым даследаванні «Зайздрасць як крыніца бедстваў»
расказвае пра паўнавуку, створаную паўасобамі:
«Паўінтэлігенты робяць грамадству значную шкоду.
Яны не могуць цалкам зразумець асабліва складаныя
грамадскія працэсы, погляд у іх ва ўсім павярхоўны,
і самі яны імкнуцца падавацца для простых людзей
геніямі. Трэба ад іх абараняць сумленных людзей,
паколькі паўасобы далёкія ад духоўнага свету. Гэтыя
людзі зрабілі сваім сцягам зайздрасць і таму нічога не
— Бліскучы філосаф і вучоны сам спрабуе абара-
ніць нас ад зайздрасці, папярэджвае аб яе шкодзе.
— Гэта выдатны вучоны! Ён вывучыў прыроду
зайздрасці з філасофскіх пазіцый, і ў гэтым ніхто з ім
не параўнаецца. У свой час усе прагрэсіўныя вучоныя
свету былі з ім згодныя.
— Не. Большую частку жыцця правёў за мяжой
і памёр у 1954 годзе ў Швейцарыі. Пазней цела яго
было перавезена ў Маскву і там пахавана.
— Так: «Пра добрага чалавека раскажы толькі
добрае, няхай над ім льюцца светлыя праменьчыкі»,
гавораць у нашым народзе.
— А вось пра дрэннага «раскажы, які ён дрэн
— няхай пазбавіцца ён шчасця», — чаму не да
— Мы вось колькі ўжо часу гаворым пра зло, якое
прыносіць у гэты свет зайздрасць. Хіба гэтага неда
статкова?
— Я думаю, што чым болей мы раскажам пра
гэта, тым большую колькасць людзей папярэдзім ад
гэтай пошасці. І таму цяпер хачу расказаць пра тое,
што думаў з гэтай нагоды Ф. М. Дастаеўскі, вялікі
мастак слова. У рамане «Бесы» Дастаеўскі апісвае
паўінтэлігенцыю, паўвучоных, паўасоб, якія пачалі
пераўтварацца ў бесаў, і піша так:
«Паўнавука — самы страшны біч чалавецтва, гор
шы за мор, голад і вайну. Паўнавука — гэта дэспат,
якіх яшчэ не прыходзіла да гэтага часу нікуды. Дэспат,
які мае сваіх жрацоў і рабоў, дэспат, перад якім усе
згінаюць калені з любоўю і забабонамі, да гэтага часу
неймавернымі, перад якім трымціць сама Навука і га
небна патакае яму».
— Для дзяцей паўінтэлігенты страшней за са
мую небяспечную, але хутка праходзячую хваробу,
страшней за голад, нават страшней за вайну.
— Кожную рэч лепей за ўсё называць сваім імем.
Фёдар Дастаеўскі назваў зайздроснікаў бесамі, і, трэба
сказаць, гэта вельмі ўдалая назва. Прыроду зайздрасці
пісьменнік раскрыў лепей, чым некаторыя вучоныя.
Чытаючы «Бесаў», мы як быццам самі бачым усё
сваімі вачыма. Вядома, што Дастаеўскі планіраваў
напісаць працяг рамана «Бесы» і нават задумваў на
зваць яго «Зайздрасць». Сярод ягоных папер і іншай
творчай спадчыны літаратуразнаўцы знайшлі разгор
нуты план рамана «Зайздрасць».
— Пісьменнікі — добрыя псіхолагі. Часта ба
чаць тое, чаго не бачаць звычайныя людзі: змены
характары, непрыкметныя для няўзброенага вока,
індывідуальныя асаблівасці людзей…
— А часам, каб разгледзець чужую зайздрасць, не
трэба быць псіхолагам. Раскажу табе пра аднаго ча
лавека, з якім некалі вучыўся ў школе. У нашай сям’і
была вялікая радасць — мы жанілі свайго першынца.
На свята запрасілі толькі самых блізкіх сваіх родзічаў,
лепшых сяброў. Гасцей было няшмат. Але свята прай-
шло вельмі добра. Быў бездакорна багаты дастархан,
вясёлы, святочны настрой. Нават пасля таго, як было
сказана, што на гэтым мы завяршаем свята, госці не
хацелі разыходзіцца па дамах, працягвалі святкаванне.
І асабіста я радаваўся гэтаму, што свята атрымалася.
І вось, калі свята ўсё ж завершылася, да мяне па
дышоў адзін вельмі блізкі сябра, адазваў мяне ўбок і
ска
заў досыць нечаканыя словы, якія шакіравалі мяне:
— Дарагі мой, ці ў сваім ты розуме? Чаму на
тваім свяце няма нікога з тваіх ворагаў, з якімі ты ўсё
жыццё змагаешся, няма ніводнага твайго зайздросні
ка? Як жа гэта так? Ты сабраў толькі сваіх сяброў і лю-
дзей, з якімі ў цябе і без таго выдатныя адносіны. А што
за рэзон праводзіць вялікае свята без сваіх ворагаў?..
Спярша я разгубіўся і не мог дабраць розуму, што
сказаў мне мой сябра. А ён стаіць і сварыцца на мяне,
што я «не запрасіў на свята ніводнага свайго ворага-
зайздросніка». Усё ж я прыйшоў у сябе. І стаў пярэ
чыць майму сябру, задаючы яму сустрэчныя пытанні:
— Ты сам, відаць, з глузду з’ехаў, ці што? Няўжо
на свята жаніцьбы свайго першынца, на свята маёй
першай радасці, я павінен пазваць і нейкіх заклятых
ворагаў і зайздроснікаў, дзеля чаго? Хіба яны будуць
радавацца разам са мною?
— Нармальныя людзі і запрашаюць жа на такое
свята толькі сваіх ворагаў. Сябры і так кожны дзень
ваюць у цябе. Добра ведаюць, як ты жывеш, якімі
выхаваў сваіх дзяцей, з кім з моцных свету гэтага ты зна
ёмы. Ведаюць, што табе пад сілу зрабіць такое прыгожае
свята і што ўвогуле ты шмат што можаш, ёсць у
цябе
значныя сілы. Ведаюць, наколькі ты шчодры і добры,
яны ж бачаць усё гэта кожны дзень. І сёння ты іх нічым
не здзівіў. І нічым не напужаў. Не ашаламіў, не ўразіў.
— А чаму я павінен сваіх блізкіх здзіўляць, ураж
ваць і нават пужаць?
— Не сваіх блізкіх!.. Ты павінен быў здзівіць тых,
хто ненавідзіць цябе, падстаўляе ножку, пляткарыць
пра цябе, хто піша на цябе ананімныя лісты! Вось іх
трэба здзіўляць. Вось іх трэба пужаць!
— Я цябе зусім не зразумеў, сябра мой дарагі.
Бо толькі ўбачыш дрэннага чалавека, не па сабе ста
новіцца. І што ж, па твойму выходзіць, што замест
таго, каб радавацца з сябрамі на свяце, я павінен
знайсці агульную мову з ворагамі? Ці прама на свяце
сварыцца з імі ні за што ні пра што?
— Эй, ты ізноў нічога не зразумеў. Ты, здаецца,
нарадзіўся не на зямлі, а высока ў небе, сярод зорак,
там жа выхоўваўся. Прабач мне, мой сябра, я не
думаў, што да такой ступені ты неразумны.
— Ты крыху лягчэй, мой сябра. Няшчасці на га
лаву ідуць ад языка. Мы яшчэ гаворым: «Галаву мож
на адрэзаць, а вось язык — не». Падобна, што сёння
ты выпіў лішку. Я выбачаю табе гэта ў такі святочны
дзень. Але, калі такія словы будзеш гаварыць у будзён
ныя дні, прабачэння табе не будзе. Перастану лічыць
цябе сябрам. Станеш адным з ворагаў, пра якіх сам
толькі што гаварыў.
— Чаму ты не хочаш мяне зразумець? Ці ты яшчэ
болей п’яны, чым я? Усё добрае, што ёсць у тваім доме,
павінны ў першую чаргу бачыць не сябры, а ворагі.
Каб у іх нутро пачало гарэць. У некаторых, асабліва
зайздросных і шкодных, можа нават кроў закіпець.
Вось гэта будзе сапраўднай тваёй перамогай! Дзяку
ючы сваім здольнасцям, розуму, таленту, чалавечым
якасцям, працалюбству і шмат яшчэ чаму ты абры
неш на галовы зайздроснікаў сапраўдны чорны дзень.
Яны зразумеюць, з кім сапернічаюць, з кім змагаюц
ца, з кім варагуюць. І тады вымушаны будуць цябе
паважаць і
прызнаваць. Стануць ценю твайго баяц
ца. І прытрымаюць сваіх коней. Сцішаць свой спрыт.
імя гэтага і
трэба было паклікаць на свята ворагаў
зайздроснікаў. Цяпер зразумеў, пра што я?
— Не. Я такую хітрую штуку нават разумець не
хачу. І ворагаў сваіх не хачу прыніжаць так, як ты
раіш. Ты мяне разумееш ці не?
— Сёння цябе цяжка зразумець.
— А якая ў гэтым неабходнасць? Калі б мы
зрабілі, як ты раіш, то самі сталі б сапраўднымі
зайздроснікамі! Ці трэба помсціць ворагам такім чы
нам? Бо ў старажытнасці нашы дзяды, калі бачылі,
што вораг дрэмле, будзілі яго, вымушалі апрануць
даспехі, давалі ў рукі зброю і толькі потым змагаліся
з ім адзін на адзін у паядынку. І радаваліся толькі
сумленнай перамозе. А тых, хто цішком падкрадваў-
ся да ворага, які спіць, і ціха забіваў яго, — такіх
нашы прашчуры называлі разбойнікамі. Сапраўдныя
героі баяліся, што іх ворага нехта незнарок заб’е да
сустрэчы з імі. І да выкліку на паядынак аберагалі як
маглі ад сваіх сяброў, каб тыя не забілі ворага раней
часу. Пра такіх вялікіх герояў, іх велікадушнасць
і смеласць, пра іх рыцарскія звычаі нашы прашчуры
склалі нямала паэм і песняў, якія памятае народ і пера
дае з вуснаў у
вусны. Наш народ са старажытных ча-
соў аддаваў пашану не толькі сваім героям, але і во
рагам аддаваў па заслугах. Калі герой гінуў у такім
сумленным паядынку, гэта лічылася Боскай справай.
Жыццё нашых герояў да сённяшняга дня выклікае вя
лікую цікавасць. У
час крывавых войнаў яны, ідучы
ў атаку, выкрыква
лі імёны знакамітых у мінулым лю-
дзей, звалі духаў на дапамогу. І таму былі бясстраш
нымі, не шкадавалі сваіх жыццяў. А ты хочаш, каб
я карыстаўся прыёмамі сваіх ворагаў, якія цішком
забівалі праціўніка. Вось на што ты мяне штурхаеш.
— Так, хопіць. Але я хацеў, каб тваім ворагам,
зайздроснікам тваім стала дрэнна ад тваіх поспехаў,
сказаў мне тады мой сябра.
— Калі я стану распальваць чыюсьці зайздрасць
да сябе, то да якой мэты я прыйду? — адказаў я яму.
Ворагі і без таго мяне ненавідзяць. Ці ты хочаш, каб
яны перасталі ўціхую мяне недалюбліваць, а ўзяліся
адкрытую ваяваць са мною?
— Па-твойму, няхай хтосьці цябе б’е, а твая спра
ва — выбачаць?
— Прыцягнуць да адказу трэба, але не так, як ты
кажаш, а сумленна, па справядлівасці, выклікаць яго
на мужчынскую размову…
— Ты што, і ў час бойкі будзеш шукаць спра
вяд
лівасці і сумленнасці?.. Гэта я — дурань, што ўзяў
ся
даваць табе парады. Калі сказаў лішняе, прабач мяне,
сябра. А пра астатняе ты сам даведаешся. І перад
чалавекам, і перад Усявышнім я чалавек сумленны
раіў табе з чыстых сяброўскіх пачуццяў, жадаючы
табе дабра…
Пасля гэтага мой сябра ад мяне пайшоў, а я, гле
дзячы яму ўслед, пашкадаваў яго і пра сябе сказаў:
«Да пабачэння, бясшкодны зайздроснік!»
«Дзе шчасце, там і зайздрасць»
— Ты ніколі не задумваўся, чаму людзі, нават гле
дзячы ў твар смерці, гатовыя прызнавацца ў шасці смя
ротных грахах, акрамя апошняга, сёмага, — зайздрасці?
Магчыма, таму, што чалавек, які раптам раз
злаваўся, праз нейкі час зноў супакойваецца, гнеў
праходзіць і становіцца лягчэй. «Магчыма, я даў праз
мерную волю гневу», — раскайваецца грэшнік.
«Напэўна, у мяне вочы ненаедныя», — прызнаец
ца абжора.
«Так, я раўнівы, але ж я не зайздроснік і нікому
не зайздросціў», — нават у смертны час адстойвае
сваю пазіцыю чалавек. І толькі Усявышні можа аб тым
судзіць, у якіх грахах чалавек вінен.
Што гэта — імгненная ўспышка гневу, нена
еднасць у час трапезы, празмерная ганарлівасць?
Што
— зайздрасць альбо рэўнасць прымусілі чалаве-
ка пераступіць мяжу дазволенага, саграшыць?
— І зноўку мы прыйшлі да параўнання зайздрасці
і рэўнасці. А як табе бачыцца адрозненне паміж імі?
— У свой час лічылася, што рэўнасць узнікае
толькі ў закаханых, яе цесна звязвалі з самім кахан
нем. А вось зайздрасць вызначалася праявамі гневу
альбо нянавісці.
Калі казаць фігуральна, зайздрасць уяўляецца мне
страшэннай жывёлай, зверам, вочы якога гараць жыгу
чай нянавісцю. Галоўнае адрозненне зайздросніка ад
раўніўца ў тым, як я ўжо казаў, што зайздроснік жадае,
каб у іншых не было таго, чаго і ў яго няма. А
чалавек заўзята ахоўвае тое, што мае.
Акрамя таго, зайздроснікі, на мой погляд, ня
здольныя марыць… Ніколі зайздрасць не была той
сілай, што рухае новае і пазітыўнае. Яна заўсёды —
разбуральніца, якая знішчае мары.
А без мары не бывае чалавека. Часам людзі мараць
аб тым, да чаго яны ніколі не змогуць дацягнуцца. «Ва
Усявышняга просім мы лішняе». Хтосьці хоча быць ба
гатым, другі — разумным і адукаваным, трэці — моц
ным, чацвёрты альбо чацвёртая мараць стаць прыго
жым (прыгожай). А старыя ў сваіх марах пераплюнулі
ўсіх — яны мараць памаладзець. Усе фантазіруюць,
усе жадаюць стаць Кімсьці. Мары часта прыдаюць лю
дзям значныя сілы, мабілізуюць іх на рашучыя дзеянні.
Мара — катэгорыя маральная, яна заўсёды ўзнімае
чалавека, прымушае рухацца наперад. З найстаражыт
нейшых часоў людзі марылі аб палётах у неба, аб тым,
каб імгненна пераадольваць адлегласці, якія і за месяц
не пройдзеш, марылі раскрыць таямніцы Сусвету, да
цягнуцца да зорак. Фантазіравалі аб часе, калі казач
ныя цуды зробяцца рэальнасцю. Шмат што з таго, аб
чым марылі нашыя продкі, збылося — людзі стварылі
самалёты, цягнікі, тэлефоны, інтэрнэт… Усё гэта
прыйшло ў жыццё са ўчарашняй казкі. З мары.
— Тое, што ты кажаш, правільна. Людзі, асабліва
ў маладыя гады, любяць памарыць. Але, каб пера-
тварыць мару ў рэальнасць, трэба прыкласці шмат
намаганняў, часам нават змагацца за гэта.
— Гэта так. Але калі нам удаецца дасягнуць ад
ной мары, то ў думках адразу ж узнікае іншая мэта.
Аднак многія мары так і не змаглі ажыццявіцца. І ча
лавек, які вольны ад зайздрасці, здольны прымірыцца
з няўдачамі. Сілы ягонага духу хапае на тое, каб зра
зумець і прыняць рэальнасць такой, якая яна ёсць.
Зайздроснік жа не здольны змірыцца з няўдачай. Гэ
так
жа, як не здольны ён на адкрытую барацьбу за
прадмет сваіх патаемных жаданняў.
Зайздросны чалавек баіцца агалоскі, публічнасці.
Пазбягае адкрытага сутыкнення. Чалавек, які выйшаў
на адкрытае супрацьстаянне з праціўнікам, якім бы моц-
ным і смелым ён ні быў, як бы ні гневаўся, не зможа
быць такім небяспечным, як зайздроснік, што робіць
усё патаемна, цішком. Зайздрасць таму і стаіць асоб
на ад групы «сямі смяротных грахоў», што з’яўляецца
«інструментам» нацкоўвання аднаго на аднаго. Штурхае
на кепскі ўчынак, і нават на злачынства, прымушае быць
вінаватымі. І кожны дзень мы з-за яе не ведаем спакою.
— І ўсё ж зайздрасць і рэўнасць — ці так яны ўжо
і незалежныя адна ад адной?
— Часам і сапраўды незалежныя. Але, калі даць
магчымасць рэўнасці ўзмацніцца, набрацца ўпэў
неннасці, узляцець пад самыя нябёсы, яна абавяз
кова патрапіць у палон да зайздрасці. І зайздрасць
распасцёртымі абдоймамі сустрэне сваю даўнюю
сяброўку, як самую дарагую госцю.
Звярнуся да «Шляху Абая» Мухтара Ауэзава. З
ходам у сям’ю малодшай жонкі Айгерым дом пачаў
ператварацца ў стэпавы цэнтр культуры, у ім збірала-
ся моладзь, загучалі песні і музыка. Такая папуляр-
насць Айгерым робіцца прычынай зайздрасці Дзіль-
ды — старэйшай жонкі Абая, якая не можа без злосці
чуць, як спявае песні Айгерым. Яе гнеў і раздражнен-
не выплёскваюцца вонкі, і тады Дзільда і яе памочніца
Айгыз вырашаюць забараніць Айгерым спяваць.
«Але самым цяжкім ударам для яе былі тыя сло
вы, якія і зараз не выходзілі ў яе з памяці, так гэта было
цяжка: “Мы — з багатага байскага аула, а ты — бяд
нячка, да рабынь блізкая. Гэта — вядомы знакаміты
аул, у якім жывуць знатныя багатыя людзі, — гэта
Арда. А ты выйшла з асяроддзя людзей, што хадзілі за
нашай жывёлай, з рабскага саслоўя. Хай табе ніколі не
будзе ўдачы, знай сваё месца, няўклюдная. Хада ў цябе
павінна быць непрыкметная, а галаву ты насі нізка,
кланяйся ўсім. І каб голаса твайго ніхто не чуў. Для
цябе гэта будзе занадта. Ты не можаш быць роўнай
нам”, — так сказалі яны. І Айгерым адвярнулася ад іх,
пачуўшы такую вялікую несправядлівасць, подласць
брудную сілу здзекаў.
Подлы аул, што мучыць людзей, несправядлівы аул
так пакрыўдзіў Айгерым, ёй на гэта не забыцца ніколі».
Многія непрыемнасці Айгерым, абранніцы вя
лікага Абая, нарадзіліся з вялізнай рэўнасці да яе.
Падагрэтая агнём нянавісці, што ахапіў сэрца Дзіль-
ды, гэтая рэўнасць ператварылася ў жудаснае полы-
мя зайздрасці.
Бачыш, як бывае? Звычайная рэўнасць, што ча
ста ўзнікае ў адносінах паміж жанчынамі, ператвары
лася ў бяду. А Дзільда ў дадзеным выпадку ператва
рылася з раўнівіцы ў зайздросніцу. І, каб апраўдаць
сваю нянавісць, яна адразу ж падзяляе родзічаў
суайчыннікаў на «беднае саслоўе» і на «багатае». На
дзве групы: «кедзееў — беднякоў» і «баяў — багатых».
На два лагеры, на два светы. Дзільда нібыта кажа Ай
герым: «Ты дрэнная не таму, што ў цябе ўсё дрэнна,
а таму, што твае продкі-прашчуры дрэнныя, бедныя
людзішкі». «Да майго ўзроўню ты ніколі не зможаш
узняцца, цябе Бог стварыў нявартай павагі»,
— у дум
ках, а часам і ўслых кажа Дзільда. У гневе і злосці яна
гатовая напляваць на песню, што ўзнялася ў зорнае
стэпавае неба, на мелодыю, якую грае на сваёй дом
бры Айгерым і якая пераліваецца ўсімі нотамі. Зай-
здрасць не мае жалю, гэта бязлітасны кат. Чорны па
клёп на чыстае і сумленнае імя. Выкручванне шыі,
прысуд невінаватаму. Так яно і ёсць на самай справе.
— Дружа мой, я і сам спалохаўся гэтай карціны,
што ты намаляваў.
— Чаму? Ці, можа, таксама ў чымсьці вінаваты?
— Ці маецца за мной віна, ці не маецца, аб тым
не ведаю. Аднак часам, думаючы пра сваё жыццё,
пачынаю вінаваціць іншых у сваіх бедах і праблемах.
«Учора, у савецкі час, гэты неданосак, гэты недарэ
ка не быў ні на што здатны. Але як толькі была да-
дзена свабода рынку, ён раптам зрабіўся паспяховым
чалавекам. Ад бацькі атрымаў толькі невялікі домік,
які і
стаяў крыва, і які ён кожны год вымушаны быў
рамантаваць, прыводзячы ў парадак. А зараз гэты ня
варты чалавек пабудаваў вялікі двухпавярховы мура
ваны асабняк. З вялікім сапраўдным гаражом. А ў га
ражы — іншамарка. І басейн маецца», — так думаю
пра аднаго майго знаёмага. І ведаеш, моцна яму зай-
здрошчу. У апошні час нават пабойвацца стаў гэтага
свайго стану. Калі ўдумацца, у чым ён вінаваты, гэты
чалавек? Нічога яму проста так з неба не звалілася.
Днём і ноччу спакою не ведае. Не засынае да пеўняў.
Усё стараецца палепшыць, зрабіць больш трывалым
сваё становішча. Што даў яму Усявышні, не раскід
вае, не раздорвае направа і налева, а стараецца заха
ваць, прымножыць. Такія ягоныя справы чамусьці не
ўсім падабаюцца, у тым ліку і мне. Вось зараз сам ска
жы, дарагі мой, што я павінен рабіць, каб пазбавіц
ца ад гэтага граха зайздрасці?..
— Успамінаю словы вялікага рэлігійнага дзея
ча Хакіма Умаха: «Калі чалавек асэнсаваў сваю віну,
зразумеў, у чым ён вінаваты, і ўсім сваім сэрцам і ду
шой прызнаў яе, яму трэба яшчэ прысвяціць ахоўную
малітву таму чалавеку, якому пазайздросціў, і ў гэтай ма
літве пажадаць аб’екту сваёй зайздрасці усяго найлеп
шага, шчасця і моцнага здароўя, радасцей і свят. А
ка-
лі вы выявіце, што вам самому хтосьці зайздросціць,
пажадайце гэтаму зайздосніку ўсяго найлепшага, да
руйце яму ўсе ягоныя грахі, што не будзе празмерным».
— Што ж, я гэтак і зраблю. «Тое, што зроблена
тваімі рукамі, няхай цяпер вытрымае твая шыя»,
кажуць у народзе. Я і так кожны раз, як толькі па
думаю пра чалавека, якому пазайздросціў, пачынаю
лічыць сябе амаль злачынцам.
— Значыцца, ты лічыш, што зайздросціць ін
— гэта кепска?
— Так. Ты правільна зразумеў маю думку.
— Аднак зайздрасць не можа разглядацца як рэча
вы доказ чыёйсьці віны. Зайздрасць у чыстым выгля
дзе не прыме да разгляду ні адзін суд. Як правіла, су-
дзяць не самую зайздрасць, а яе наступствы — здарэн-
ні альбо злачынствы, якія яна нарадзіла. Толькі двое
могуць асудзіць менавіта зайздрасць: першы — Бог,
перад якім у чалавека не можа быць нічога патаемна-
га, другі — сам зайздроснік, стоячы перад чалавекам,
якому пазайздросціў, ды і тое калі ён прызнае сваю віну.
Зайздрасць трэба аддаваць не ў такія звычныя нам
і зразумелыя ўсім суды, а на суд гонару і сумлення.
— Так. Хачу менавіта гэтак зрабіць. Самога сябе
аддаць на суд Гонару і Сумлення. Папрашу прабачэння
ў Бога, папрашу людзей дараваць мне. І ахвярую дзеля
гэтага тлустую авечку.
— Нешта ты вельмі ўжо рашуча прызнаеш сваю
віну. Чаму?
— Не так даўно размаўляў з адным маладым
хлопцам, які аказаўся сапраўдным знаўцам рэлігіі.
Сем гадоў вучыўся ў Егіпце. Па ягоных словах, калі
я не раскаюся ў грахах, якія здзейсніў на працягу жыц
ця, то за іх не толькі я сам, але і нашчадкі мае будуць
адказваць перад Богам.
— Ты прыняў нялёгкае рашэнне.
— Згодзен. І ўсё ж, як цяжка ні было б, дзеля
будучыні сваіх дзяцей і ўнукаў, калі скажуць — спусці
ся ў пекла, вытрымай там пякельныя пакуты, то пай
ду і туды. Зараз, калі жыцця засталося не так і шмат,
я дзеля дзяцей гатовы на ўсё. Трэба будзе кінуцца
ногі родзічу, якому я так моцна пазайздросціў, пайду
і кінуся. Дзеля сваіх дзяцей і ўнукаў вымалю ў яго да
раванне.
— Правільна. Дамажыся сваёй мэты. І хай жадан
не тваё здзейсніцца.
— Дзякуй. Хай збудуцца гэтыя словы.
— І ўсё ж, мой дружа, так сябе не даводзь. Не трэ
ба пакутаваць ад празмерных папрокаў сумлення, не
трэба так моцна нудзіцца. У казахаў кажуць: «Такое
ханскімі дочкамі здараецца». Усе мы жывыя людзі,
усе свядома альбо несвядома можам саграшыць. І на
тура чалавека такая, што яму заўсёды не хапае чагось-
ці. Галоўнае — своечасова спыніцца, не ўтойваць
у сабе злосць, не думаць аб помсце, не паддавацца
прыступам лютасці.
— Хочаш сказаць, што сапраўдная зайздрасць на
раджае помслівасць, а за помслівасцю праяўляюцца
лютасць, гнеў і злосць, нянавісць, жаданне адпом
сціць? Гэта хочаш сказаць?
— Так. Калі зайздрасць давяла чалавека да лю
та
сці, да раз’юшанага стану, ён, па-першае, думае пра
помсту, а за гэтым часта праліваецца кроў, і нават у
та-
кога чалавека можа мільгануць думка аб фізічным зні
шчэнні праціўніка. На вайне як на вайне! Пра такую
лютасць, што нарадзілася з зайздрасці, апавядаецца
ў рамане казахскага пісьменніка Ільяса Есенберліна
«Качэўнікі». Адзін з герояў рамана, хан Абулхаір, ве-
даў, што батыр Саян бязвінна абгавораны. Але, як толь
кі той з’явіўся перад ім, хан убачыў, які магутны гэты
батыр і які ён па-дзіцячаму чысты, светлы, прыгожы
з твару. І правіцель ад зайздрасці адчуў раптам гнеў
без усякай прычыны, як быццам перад ім з’явіўся даў-
ні, ненавісны вораг. У хана нават твар шэрым зрабіўся.
«Хан Абулхаір адразу ж зразумеў, чаму ханша
Рабіу-Султан-Бегім, нягледзячы на ўсе цяжкасці,
якія ёй прыйшлося пераадолець, папрасіла батыра
родзічы па мужчынскай лініі, “аталык-заложнікі”.
Яго ахапіў вялікі гнеў. Рашэнне прыйшло само па сабе.
“Гэты джыгіт павінен быць забіты. Сёння. Зараз. Вось
тут!” — Абулхаір нават не заўважыў, як ягоная рука
апынулася на дзяржальне кінжала, што вісеў на поясе
ягонага шаўковага, упрыгожанага золатам, аблямава
нага срэбнымі собалямі чапана».
Чалавеку, які заслеплены зайздрасцю, незнаёмы
вытрымка і цярпенне, ён не здольны да спакойнай
разважлівасці. Думаю, у нашай гісторыі шмат выпад-
каў, калі вялікія людзі рабіліся ахвярамі зайздрасці,
аддавалі свой лёс у яе рукі, дазвалялі нянавісці, што
ўспыхнула раптоўна ў іх душы, знішчыць, спаліць усё
наўкол. У агні зайздрасці нават жалеза гарыць, нібыта
драўляная трэска. Плавіцца, быццам у доменнай печы,
выпарваецца, нібыта вада. Ці не так?
— Але ж павінна быць нейкая сіла, здольная су
працьстаяць гэтаму злу?
— Маецца толькі адна нязломная сіла, якая можа
атрымаць перамогу над ім, выйсці на адкрыты паяды
нак з гэтым монстрам. Гэтая сіла — вытрымка!
У старажытнасці нашы продкі, калі здаралася
такая неабходнасць, такія цяжкія паядынкі «адзін на
адзін» праводзілі вельмі мудра. «Заспакаенне, вы
трымка» — гэта ўнушальныя словы, якія прагаворвалі
аўтарытэтныя ў народзе людзі, якія да таго ж мелі
высокі грамадскі статус. Часцей за ўсё гэта былі па
эты-жырау. Жырау вымаўлялі словы сваіх паэтычных
разважанняў-імправізацый, і пры першых жа іх стро
фах рэўнасць, што ахапіла чалавека, зайздрасць, не
павага да блізкіх кудысьці знікалі — пад магіяй дару
гэтых народных суддзяў. Полымя рэўнасці, што буша
вала ў душы, нібыта агонь у сухім восеньскім стэпе,
затухала, заспакоеннае словамі гэтых вялікіх самарод
ных жрацоў. А ўся справа ў тым, што паэты-жырау
супрацьпаставілі зайздрасці заклінанні, якія дасталіся
ім ад духаў вялікіх продкаў, словы, якія зрабіліся
святымі ў народзе. Жырау ўмелі паказаць людзям, што
менавіта затаілася за злосцю і гневам, і пераконвалі,
наколькі ненармальным з’яўляецца тое ці іншае дзе
янне чалавека, які зайздросціць альбо раўнуе. Казахі
спыняліся, уважліва слухалі словы паэтаў. І — дасягалі
згоды, мірам вырашаючы ўсе спрэчкі. Усё рабілася
публічна, пры вялікай колькасці людзей. Паспяхо
вае вырашэнне спрэчкі з задавальненнем прымалася
абодвума бакамі. Ворагі мірыліся, паціскалі адзін ад
наму рукі. Абдымаліся, у знак цвёрдага прымірэння
судакраналіся грудзіннымі касцямі — тосямі. Для
джігытаў, якія такім чынам памірыліся, старэйшыя
родзе аксакалы вымашлялі словы благаславення —
бата. Бата — благаславенне — важная частка рытуа
лу. Яно азначала пажаданне росквіту аулу, роду, краю,
краіне. «З благаславеннем краіна квітнее», — кажуць
у народзе.
— Ты казаў, што зайздрасць — шматграннае па
чуццё. Якія ж яшчэ іпастасі гэтага «чырвонавокага
ненаеднага звера»?
— У зайздрасці маецца адна зброя, якая адразу ж
кідаецца ў вочы, яе адразу ж можна распазнаць. Гэ-
та — злараднасць. Зайздрасць, калі ёй удасца абвіна-
ваціць кагосьці, «выкрыць» у чымсьці, па зларадна-
сці не ведае сабе роўных. Маці чалавека, які зларадні-
чаў, радаваўся чужым няшчасцям, пэўна ж, добра ве
дала аул, які называецца «помслівасць». Сама зларад
насць, калі разабрацца, нарадзілася з помсты. Калі ча
лавек збірае ў сабе, гадамі накоплівае мінулыя крыўды,
нанізвае іх адну за адной і ў належны момант сам
успыхвае пажарам. Дастаткова самай нязначнай пры
чыны, іскры, трэсачкі, каб разгарэлася вогнішча. Як
толькі адбудзецца такая ўспышка, усё астатняе бярэц
ца дарабіць затоеная хвароба — помста. Перапоўнены
помслівым пачуццём чалавек здольны адыграцца
за ўсё на сваім праціўніку, не спыняючыся нават пе
рад поўным яго знішчэннем. Толькі адпомсціўшы
ўдосталь наталіўшыся злараднасцю, ён нарэшце су
пакойваецца, атрымлівае задавальненне. Цешучыся
няўдачамі праціўніка, такі чалавек пачынае лічыць
сябе значнай асобай, сам пачынае верыць ва ўласную
веліч, надзяляе сябе правам уладарыць над іншымі.
«Таго, хто ўпаў на зямлю, трэба біць кулаком»,
гэты наказ прыдумалі не вельмі разумныя людзі. Чала
век, калі сам сябе не ўтаймуе высакароднасцю, — звер
са звяроў, ці не так? Любіць паздзекавацца з таго, для
каго надышлі чорныя дні, каму зараз кепска, гатовы
пазлараднічаць з яго, пасмяяцца, утаптаць у бруд. І
чуццё помсты ў ім заціхае тады толькі, калі ён ужо
наталіўся ёю звыш усялякай меры. Асабліва салодка
злараднічаць з таго, каго хвалілі на ўсю краіну, хто
чысты і самавіты. Зайздроснік, чалавек з цёмнымі
думкамі, заўсёды чакае выпадку паздзекавацца, запэц
каць брудам сумленнага і чыстага, зрабіць з яго ва ўсім
да сабе падобнага.
— Ратуй нас Божа! На самай справе чалавек аль
бо тая істота, якую мы называем чалавекам, у пэўных
сітуацыях страшней за звера.
— Звяроў, жывёл мы апраўдваем тым, што яны
нічога не разумеюць. А вось чалавек усё разумее, усё
ведае, ва ўсім разбіраецца, усяму можа навучыцца —
і пры гэтым усё роўна здзяйсняе кепскія ўчынкі.
— З гэтай прычыны і больш цяжкая віна чалавечая.
— Зразумела, так. Асабліва сумна, калі даводзіцца
нагадваць аб гэтым блізкім людзям, родзічам, род
ным братам і сёстрам, спрабуючы зберагчы іх ад
паспешлівых учынкаў. Добра было б, каб такіх
напамінаў патрабавалася меней.
— Так, у падобных выпадках родзічы лёгка крыў-
дзяцца.
— Крыўдзяцца, кажаш?
— Крыўдзяцца. Крыўда — гэта ж яшчэ адно па
чуццё, якое цесна звязана з зайздрасцю. Яно ўзнікае,
калі чалавек расчароўваецца ў кімсьці, яно становіцца
вынікам падманутага чакання. Яшчэ вельмі часта
людзі крыўдзяцца за праўду.
— Прапаноўваеш памоўчваць, каб нікога не
пакрыўдзіць?
— «Хто памоўчвае, той пазбаўляецца вялізных,
нібыта дом, праблем», — яшчэ адна народная
прымаўка. Аднак, калі назіраеш злачынства сваімі ва
чыма, ведаеш аб ім, разумееш усё, маўчаць, не выказ
ваць свайго меркавання, — гэта ж таксама штосьці
падобнае на злачынства?..
— Дзе маўчанне — там і крывадушнасць…
— І гэта сапраўды так.
— Мы перасталі даваць адзін аднаму парады,
дзяліцца адзін з адным жыццёвым вопытам. Перасталі
павучаць моладзь у выбары правільнага жыццёвага
шляху. Не жадаем «лішніх» маральных нагрузак, не хо
чам займаць галаву няпростымі маральнымі задачамі.
— Так, схавалі сапраўдныя пачуцці пад маскамі
абыякавасці. Жывём нібыта на сцэне… Не кажам
праўду, каб не пакрыўдзіць блізкіх, а часам і самі
крыўдзімся на таго, хто гэтую праўду нам выказвае.
— Крыўда — гэта яшчэ адна прычына ўзнікнен-
ня зайздрасці, адна з тых сіл, якія яе нараджаюць. Па-
чуццё крыўды таксама было ў свой час падрабязна да
следавана старажытнымі філосафамі. Яе навуковая
назва
— «рэсэнтымент» — доўгае разважанне аб чым-
сьці, якое ўвесь час паўтараецца, не дае спакою. Крыўда
часта ўзнікае як пратэст супраць нечай няўдзячнасці.
— Многія людзі, асабліва блізкія, часам не разу
меюць, што ты робіш ім дабро, альбо не хочуць гэта
га разумець. Не хочуць прызнаваць тваіх заслуг перад
імі. Па іх разуменні, рабіць дабро — нібыта твой доўг,
твой абавязак перад імі. Ты робіш ім дабро, а
табе
нават слова ўдзячнага не скажуць. А вось калі не
зробіш
— смяротна крыўдзяцца.
— Ды аб чым ты кажаш! Асабліва крыўдзяцца вя
сковыя жыхары. «Не паспееш прутком да іх дакрануц
ца, адразу ж у крык!» Але ж жыццёвы шлях — не ас
фальтавая дарога. Тут і складанасці, і купіны, і яміны.
Мы ўсё часцей перастаём глядзець адзін на аднаго
разуменнем, вучыцца гэтаму. Што добра, казахі пры
непаразуменнях паміж родзічамі ніколі не бралі ў рукі
зброю. Імкнуліся пры любых абставінах «ніколі не пе
рарываць паміж родзічамі стракатую нітачку сувязі».
Самае большае — падаваліся прэч з роднага аула.
Адкачоўвалі як мага далей.
— Кепска гэта — на людзей крыўдзіцца.
— Так. Часам крыўда бывае нават горшай за зай
здрасць. Зайздроснік хаця б час ад часу робіць пе
радышку. «Адзайздросціўшы» аднаму аб’екту сваіх
памкненняў, «сыходзіць у адпачынак» да таго часу,
пакуль не знойдзе наступны такі аб’ект. А крыўда не
ведае «адпачынкаў». І ноччу, і днём чалавек шукае
спосабы, каб за яе адпомсціць…
— Але ж помста — справа нядобрая.
— Вядома ж. Але пачуццё помсты, як правіла,
кароткачасовае, хутка знікае. Пасля таго як помста
здзейснілася, яна развейваецца, нібыта попел па ветры.
Хоць тут таксама шмат розных абставін. Хтосьці
можа проста не пайсці на свята родзіча, адпомсціўшы
яму такім чынам за нанесеную раней крыўду. Хтосьці
здзяйсняе сваю помсту, даймаючы праціўніка рознымі
здзекамі і насмешкамі. Згадзіся, усё гэта яшчэ даволі
бяскрыўдныя формы помсты. Але ж маюцца людзі,
якія, даведаўшыся, што ў іх крыўдзіцеля хтосьці звёў
каня, якога гаспадар на зімні адкорм паставіў, бачаць
гэтым ледзьве не кару Боскую. «Каб здзейснілася
мая помста, сам Усявышні мне дапамагае!» — усклікае
такі чалавек. Гэта яскравы прыклад таго, як жаданне
адпомсціць за нанесеную крыўду даводзіць чалавека
да граху.
— «У гэтым жыцці самае кепскае — крыўда
родзічаў», — казаў у свой час вялікі паэт нашага стэ
пу Бухар жырау.
— Так, Бухар жырау — вялікі паэт. У адным са
сваіх вершаваных разважанняў ён паказаў, як сваркі
паміж родзічамі ўзнікаюць ад дробнай крыўды, а по
тым робяцца вялікай бядой.
— І да каго прызначалася гэтае разважанне?
— Да самога хана Абылая.
— Бухар жырау не баяўся самога хана Абылая?
— Аб чым ты кажаш?! Ханы самі пабойваліся муд
рацоў-жырау. Здаўна казахскі народ прыслухоў
ваўся
да таго, аб чым казалі вядомыя паэты. Ён аб’ядноў-
ваўся пры адным толькі слове вялікага паэта, калі ўзні
кала такая неабходнасць, і імгненна рассыпаўся па стэ
пе, калі чуў слова іншае… Такім быў уплыў вуснага
слова ў стэпе. З гэтай прычыны ханы баяліся хоць
чымсьці пакрыўдзіць паэта-жырау. Калі жырау па
крыўдзіцца — лічы, што на хана пакрыўдзіўся цэлы
род, нават племя, бо жырау былі іх прадстаўнікамі.
Часта канфлікты паміж асобнымі прадстаўнікамі
аднаго роду, рознагалоссі паміж родамі і плямёнамі
вырашалі менавіта паэты — сваім мудрым словам, за
якім абавязкова стаяла справядлівае рашэнне.
— Добры звычай! У вялізным стэпе, дзе народ
раскіданы, нібыта прасяныя зярняты, яго аб’ядноўва
ла не зброя, не ўлада, а мудрае слова паэта. Казахскія
паэты
акыны былі ювелірамі слова. А
што можа быць
даражэйшым за адзінства народа, што можа быць
больш каштоўным, больш святым, чым гэта.
— Вось што сказаў аднойчы Бухар жырау пра не
абходнасць адзінства паміж родзічамі:
Паглядзіце вы на качак,
Будзьце вы як іх чароды.
Толькі разам, а не йначай,
Качкі дружна дзеляць воды.
Гэтак вось і вы павінны
Сябраваць, пакуль не позна.
Стаяй станеце арлінай
І адзінай сілай грознай.
Проста ўбок адкіньце сваркі,
Крыўды родзічам даруйце
І ў адзінай гаспадарцы
І жывіце, і сябруйце.
Як сыны адзінай маці,
Як сыны свайго народу…
І няхай жа ў вашай хаце
Будзе мір і будзе згода!
— На жаль, не ўсе здольныя прыслухоўвацца да
голасу мудраца! Людзі і зараз працягваюць крыўдзіцца
— Так, з таго моманту, як чалавек зразумее, што
ён куды слабейшы і наогул у многіх адносінах горшы
за таго, з кім выпадкова сябе параўнаў, узнікае крыўда.
Асэнсаванне ўласнага бяссілля, няслушнасці дзіўным
Каб зразумець унутраную прыроду крыўды, звер
немся да старажытных часоў, да вядомай басні му
драца Эзопа «Лісіца і вінаград». Яе, дарэчы, выдатна
пераклаў на рускую мову вялікі рускі паэт-сатырык
Іван Андрэевіч Крылоў.
Сэнс басні ў тым, што Лісіца, якая не змагла да-
цягнуцца да сакавітых вінаградных гронак, з пры-
красці ўзводзіць на вінаград паклёп. Маўляў, з выгля
ду ён прыгожы, ды зялёны ўвесь, ягадкі саспелай не
дзеш. І з крыўдаю падаецца прэч. З крыўдай!
Самае кепскае: крыўда, нібыта заразная хва
роба, перадаецца ад аднаго да другога. Не паспееш
азірнуцца, як яна, нібыта эпідэмія грыпу, ахоплівае
ўсю сям’ю, цэлае племя, увесь народ! І ўзнікае вельмі
няпростая сітуацыя. Бо чалавека з чалавекам пасва
рыць лёгка, а вось памірыць цяжка. А пакрыўджаныя
адзін на аднаго сем’і, народы?..
— Яно і сапраўды так. Барані нас Божа ад такой
сітуацыі.
— Раскажу табе на гэтую тэму адну гісторыю
з фальклору старажытных яўрэяў. У даўнія часы па-
варыліся ў адной школе два настаўнікі, стары і
мала-
ды. Вельмі моцна адзін на аднаго пакрыўдзіліся. Ус
лед за імі навучэнцы школы падзяліліся на два лагеры.
Адна частка ўстала на бок маладога, а другая пало-
ва — на бок старога выкладчыка. Ніхто не мог пры
мірыць настаўнікаў, нікому гэта аказалася не пад сілу.
Больш таго, іншыя выкладчыкі гэтай школы таксама
перасварыліся паміж сабой і падзяліліся на дзве часткі.
І тады стары настаўнік сабраў усіх навучэнцаў
школы на агульны сход і расказаў такую гісторыю.
— У вельмі далёкія часы жыў адзін леў, — пачаў
свой аповед стары настаўнік. — Ён, як вядома, цар
звяроў, вось і вырашыў пра сябе: «Пакуль не пачы
шчу зубы, не буду есці». Каб даведацца, ёсць у яго
роту ці няма, паклікаў да сябе ў госці асла.
— Скажы, ці ёсць пах з майго роту? — спытаўся
І дурнаваты асёл засунуў галаву ў пашчу льва
сказаў:
— Так, пахне!
Леў моцна разгневаўся.
— Ты, дурань! Чаму насміхаешся з мяне, з цара
ўсіх звяроў? Ты мой гонар закрануў! — і з гэтымі
словамі з’еў асла.
Праз два дні леў паклікаў да сябе ў госці ваўка.
задаў усё тое ж падступнае пытанне:
Воўк адказаў: «Не, не пахне!» — бо ведаў, што
здарылася з аслом.
Тады леў сказаў:
— Як жа ты асмельваешся падманваць мяне?
Каб у цябе сківіцы зрасліся! — І з гэтымі словамі
праглынуў ваўка.
Праз некалькі дзён леў сустрэў лісіцу. І ёй задаў
усё тое ж пытанне: «Як ты лічыш, пахне ў мяне з па
І тады хітрая лісіца ўсміхнулася і сказала:
— Прабачце мяне! Справа ў тым, што ў мяне на
смарк, і я не адчуваю пахаў.
Расказаўшы гэтую гісторыю, стары настаўнік
паглядзеў на вучняў і сказаў:
— Вы таксама павінны захварэць на насмарк.
Інакш зробіцеся ахвярамі льва.
— Калі гэтую гісторыю пераказаць па
казахску,
то гэта азначае: «Не лезь куды не трэба, не старай
ся ўдзельнічаць у кожным канфлікце, ідзі лепш сваёй
дарогай», — ці не так?..
— У самую кропку патрапіў. Менавіта так. Ча-
сам мы лезем туды, куды нам няма патрэбы сунуцца,
дзе нас не чакаюць. І не супакойваемся, пакуль кій-
ком па адным месцы не атрымаем…
На першы погляд можа здацца, што крыўда на
каго-небудзь — дробязь, не вартая ўвагі. Што ж,
магчыма, так яно і ёсць. Але наступствы крыўды
могуць быць сур’ёзнымі. Праблемы, звязаныя мена
віта з крыўдамі, грунтоўна даследаваў вучоны
М. Шэлер. Ён піша: «Крыўдлівы чалавек доўгі час
сам сабе псуе кроў, сам атручвае свой арганізм
крыўдай, нібыта атрутай». Да таго ж крыўда, што
доўжыцца працяглы час, нараджае жаданне ад
помсціць, у чалавеку нараджаюцца злосць і гнеў,
якія пераходзяць у зайздрасць, і гэтак далей, да ўжо
вядомых нам наступстваў.
Часам мы крыўдзімся на каго папала, на пер
шага сустрэчнага і на тое, што не заслугоўвае ўвагі.
Закіпаем, нібыта чорны казан… Пры гэтым не думаем
аб уласным здароўі, нявечым яго па дробязях, проста
так, дарэмна. У большасці сваёй крыўдзімся на тых, на
каго і крыўдаваць не трэба.
— І не кажы. Так яно і ёсць.
— Самае кепскае: крыўдзімся, як кажуць, з
абароту, калі даведваемся, што нас хтосьці крытыкуе,
даюць нам нейкія ацэнкі. І адразу ж «усё разумеем».
І робім свае «вывады». Калі адшукваем хоць крышач-
ку крыўднага, адразу ж гучна лемантуем, нібыта нас
розгай перацягнулі. Панікуем з-за чужога слова, як
быццам сінім полымем згарае ўжо ўвесь белы свет.
Забываемся на тое, што заўсёды трэба мець вытрымку.
— І сапраўды, усё так і адбываецца. Калі чуем
у наш адрас крыўднае слова, няхай і сказалі яго ненаў
мысна, нам адразу ж здаецца, што ўвесь свет захістаў-
ся пад нашымі нагамі і ўвесь наш дабрабыт рушыцца.
— А можа так стацца, што чалавек, на якога
мы моцна пакрыўдзіліся, зусім і не вінен у гэтым.
І, тым не менш, — такая ўжо наша натура — пачынаем
вінаваціць гэтага чалавека ва ўсіх нашых няшчасцях.
Крыўдзімся, нават не заўважаючы таго, што падаем
і ў сваіх вачах, і ў вачах іншых. А для чалавека вельмі
важна захоўваць высокую духоўнасць, каб не страціць
сувязі з Творцам. Духоўна ўзвышаючыся, чалавек
набліжаецца да вяршыні, да Усявышняга, да ісціны.
Калі хтосьці моцна крыўдзіцца на другога чалаве
ка, з ягонай душы знікае ўсё найлепшае, яно згасае
ў глыбіні крыўды, нібыта агні вечаровага сонца ў мо
ры. Губляючы свае лепшыя якасці, чалавек губляе і су
вязь з Богам, ад яго адыходзіць натхненне. А без нат
хнення нельга зрабіць нават самую простую работу.
— Дзякуй Богу, што не ўсе людзі крыўдлівыя!
— Вядома ж. Што будзе, калі ўсе пачнуць адзін
на аднаго крыўдаваць? Нямала людзей наогул не звяр
тае ўвагі на чужое аб сабе меркаванне. Маюцца і такія,
хто здольны правільна ўспрыняць чужыя меркаванні
і выкарыстаць іх на сваю карысць. Часцей за ўсё гэта
сур’ёзныя людзі са светлымі душамі і шырокім кру
гаглядам. Звычка дараваць людзям — іх жыццёвая
пазіцыя. Яны ведаюць, што людзі часта грашаць па
мылкова, што не бывае капытоў, якія б хоць раз не
спатыкнуліся. Асэнсоўваюць: з-за таго, што яны прая
вяць веліч душы, горш ім не стане.
— Вось і слаўна. Вось іх і можна назваць са
— А што, па-твойму, крыўдлівыя людзі ўжо і не
людзі нават?
— Ды не! Вядома ж, і яны людзі. І ўсё ж з
за іхніх
капрызаў узнікаюць складаныя сітуацыі, здараюцца
залішнія хваляванні, варожасць паміж людзьмі.
— Гэта так. Але ж што рабіць, такімі ўжо стварыў
іх Усявышні. Крыўдлівыя людзі бываюць двух тыпаў.
Можа здацца, што некаторыя з іх ад нараджэння такія.
Калі размаўляюць з іншымі, трымаюцца насцярожа
на, азіраюцца трывожна. Старанна сочаць за словамі
іншых і адразу ж спрабуюць адшукаць у гэтых сло
вах нейкую зачэпку для крыўды. Кожны твой рух
пільнуюць. І варта табе толькі крышачку павысіць
альбо панізіць голас, альбо ты пачнеш часцей, чым ра
ней, выціраць узмакрэлы твар насоўкай, альбо ў час
размовы выпадкова ў акно зірнеш — ім гэтага дастат
кова, яны знаходзяць тое, што так настойліва шукалі.
Дай толькі падставу альбо тое, што ім самім здасца
падставай, як яны адразу ж учыняць жудасны скандал,
могуць і ў бойку кінуцца. Нават невялікая прамаш
ка, неасцярожнае слова, якое было вымаўлена ў раз
мове з такімі людзьмі, стане тваёй велічэзнай віной.
І ты будзеш бачыцца ім у вобразе ворага. Больш таго,
крыўдлівы чалавек зараз у крыўдзе не толькі на цябе
аднаго, але і на ўвесь белы свет, гатовы аб’явіць вайну
ўсяму чалавечаму роду. Хапае сваю крыўду, бяжыць
з ёю немаведама куды і не дае нікому сабе дапамагчы.
Калі ў яго, да таго ж, дастаткова магчымасцяў, абруш
вае ўсе свае сілы на «крыўдзіцеля», пачынае здзека
вацца з яго. З такімі людзьмі трэба размаўляць вельмі
асцярожна. Як сцвярджаюць вучоныя, яны не вар’яты,
гэта разумныя людзі, якіх нават запальчывымі не на
завеш. Проста псіхапаты, што, праўда, да псіхічных
захворванняў не адносіцца. І вось такіх, з крыху «зру
шанай» псіхікай людзей мы кожны дзень бачым. Раны
ў іх не на целе, а знутры, у душах. Іх сэрцы паране
ныя, а сардэчныя раны не загойваюцца ніколі. Чалавек
забірае іх з сабой у магілу.
— А калі ў крыўдлівага чалавека не застаецца
падстаў для крыўды?
— Тады ён шукае іх, гэтыя падставы, і днём з аг
нём, і ноччу пры поўным месяцы, узяўшы ў рукі лям
пу. А калі такіх падстаў не знаходзіцца, думае так:
«Усе людзі на зямлі мне зайздросцяць, таму што я за
ўсіх на зямлі разумнейшы».
— Мы зноўку прыйшлі да зайздрасці!
— Так яно і ёсць. Жыццё чалавека, шырокага ду
шой, які не крыўдзіцца па дробязях, здольны дараваць
крыўдзіцелю, у параўнанні з жыццём крыўдлівага —
гэта ж рай на зямлі. Мне шкада людзей, якія ўвесь
час зайздросцяць, увесь час ходзяць надзьмутыя, не
бачаць у жыцці нічога добрага і тым самым пера
твараюць сваё адзінае жыццё ў пякельнае існаванне.
А ці маюцца спосабы вылечыцца ад гэтай хваробы?
— Маюцца, вядома ж. Каб пазбавіцца ад крыўды,
гэты самы крыўдлівы чалавек павінен прыйсці да
лепшага свайго сябра, бліжэйшага родзіча, іншымі
словамі, да таго, каго ён больш за ўсіх паважае. І ад
крыць яму сваю душу. Паведаць аб сваёй самоце,
можна нават з перабольшваннем. І калі яму ўдасца
даходліва і зразумела растлумачыць усе гісторыі сваёй
«Тысячы і адной ночы», у гэтага крыўдлівага чалавека
адразу ж палепшыцца настрой. І ён літаральна ажыве.
Стане зусім іншым: радасным, вясёлым, напоўненым
энергіяй дасціпнасці і знаходлівасці. Яшчэ лепш —
расказаць аб сваёй крыўдзе не каму-небудзь, а таму
чалавеку, які цябе і пакрыўдзіў. Прама ў твар. Даць
крыўдзіцелю магчымасць пакаяцца, папрасіць праба
чэння і самому дараваць яму. Так, атрымаўшы перамо
гу над сваім маладушшам, забыўшыся на крыўды, ча
лавек набывае другое дыханне, сілу, прагу да жыцця.
Становіцца больш смелым, адважным, мацнейшым.
Пачынае верыць у свае сілы і магчымасці.
— Якая цікавая прырода чалавека! Можна памерці
за двух
трох слоў, а можна дзякуючы ўсё тым жа
двум
тром словам ажыць. Адрадзіцца, уваскрэснуць!
— Ты памятаеш песню «Адно толькі слова»?
— Так, адно альбо два словы могуць папярэдзіць
бяду, спыніць боль, вылечыць хваробу. І яны ж могуць
выклікаць страшэнную горыч. Могуць праславіць на
ўвесь свет, але мы таксама добра ведаем, што дву
трыма словамі можна і падмануць амаль кожна
га. Падай мне домбру! Праспяваю табе гэтую самую
песню. Яе склалі вядомыя ў літаратурным асяроддзі
і ў свеце мастацтва людзі. Гэта — паэт Какімбек
Салыкаў і кампазітар Шакен Абілтаеў.
Адно толькі слова можа вылечыць тугу,
Адным толькі словам параніць кожнага змагу.
Адно толькі слова паведаміць аб нараджэнні дзіцяці,
Адно толькі слова скажа аб смерці бацькі альбо маці…
— Тое, што слова, у першапачатковым сваім сэн
се, — падарунак людзям ад Бога, не патрабуе нават
доказу. Мудрыя вершы! Некаторыя ўрачы ўмеюць вы
лечваць словам. І гэта праўда!
— Ёсць, ёсць, аказваецца, спосабы вылечыць ча
лавека, які «захварэў» на вялікую крыўду, без «лекаў»
і «хірургіі».
— Вядома ж. Але, каб вылечыць, трэба быць
сапраўдным майстрам сваёй справы. Такі «ўрач»
павінен ведаць і разумець духоўнае, унутранае жыццё
чалавека і ягоныя асаблівасці. У старажытнасці ўрачы
казалі: «Трэба лячыць не хваробу, а душу хворага ча
лавека», — і лічылі гэта галоўным у сваёй практыцы.
— Так, зараз, калі чалавек захварэе, урачы
тэрмінова выпісваюць яму цэлую груду лекаў і зелляў.
Ды і хірургі адразу ж хапаюцца за скальпель. А хто ж
лечыць душы?
— Вылечыць душу чалавека, разабрацца ва
ранным ягоным стане, духоўным жыцці вельмі
цяжка. Урач, які б узяўся вырашыць гэтую задачу,
павінен вельмі добра ведаць і далёкую, старажыт
ную гісторыю народа, да якога належыць чалавек,
звычаі і традыцыі гэтага народа, светаразуменне
светаўяўленне, нацыянальную літаратуру і музыку,
шмат чаго іншага.
— Так, менавіта аб гэтым казаў яшчэ вялікі ўрач
вучоны сярэднявечча Абу Алі ібн Сіна (Авіцэнна):
«Калі зможаш упэўніць хворага чалавека, калі
прымусіш яго слухацца тваіх парад, толькі тады цябе
самога падтрымае Творца, і ты зможаш прагнаць
хваробу з арганізма хворага».
— Мы, здаецца, зноўку адхіліліся ад галоўнай
тэмы…
— Не, не адхіліліся. Мы з табой зараз спрабуем
«дапамагчы» душы і целу пакрыўджанага, спрабуем
пазбавіць яго ад прыліпчывай болькі.
— Так, калі ў самым пачатку ўсімі магчымымі
спосабамі не «вылечыць» пакрыўджанага, звычайная
тавая крыўда можа ператварыцца ў пагрозлівую
зайздрасць, узняцца на самую вяршыню і адтуль кі
раваць чалавекам. Бо зайздрасць і крыўда — пачуцці,
што побач знаходзяцца. Адно перарастае ў другое,
альбо наадварот.
У некаторых выпадках злосць на кагосьці пры
водзіць да сварак, жадання адпомсціць. Народжаныя
зайздрасцю нянавісць і крыўда могуць раз’ядаць душу
чалавека доўгі час. Казахскі пісьменнік Беймет Майлін
у апавяданні «Талак» (што ў перакладзе — «Развод»)
псіхалагічна тонка апісвае падобную сітуацыю:
«Ад злосці, ад абурэння яго ўсяго трэсла, але
паколькі Зейнен, нібыта паказваючы, што баіцца яго,
нібыта кажучы: хай віна будзе за мной, не глядзела
яму ў вочы, а апусціла іх уніз, — Айдарбек вырашыў,
што біць яе не мае ніякага сэнсу. Што з таго, што ён
яшчэ раз яе ўдарыць. Але, ведаючы, што, пакуль не
ўдарыць яе хоць разочак, не супакоіцца, Айдарбек
сабраўся і тыцнуў яе моцна сціснутым кулаком па шыі.
Белая хустка, старанна павязаная на галаве жан
чыны, зляцела — нібыта цнатлівая лялька іх дачкі
Кулямзы.
— Ойбай-ай, што я зрабіла?! — заплакала бедная
— Дзядулю твайго маці!.. — вымавіў Айдарбек.
Гнеў і злосць, што ахапілі ўсё ягонае цела, не далі вы
гаварыць іншых слоў. Ён іх проста не знайшоў. Але
біць жанчыну, якая не супраціўляецца, не было сэнсу.
— Дзядулю твайго маці! Што ты зрабіла…
Знікні прэч, сыдзі! Я з табой разводжуся! Талак! —
Да гэтага, колькі б ён з жонкай ні сварыўся, ні біў-
ся, гэтага страшнага слова, што азначае “развод”, ён
ніколі не вымаўляў. А зараз атрымліваецца, што ў гэтым
слове ніякага сэнсу няма. Вымавіць жа гэтае лішняе,
але грознае слова Айдарбека вымусіла злосць».
Айдарбек, гэты тыпчык з апавядання, па ўсім бач
на, хоча разарваць свае шлюбныя адносіны з жанчы
най, кінуць жонку. А вымушае яго да гэтага злосць,
якая народжана была моцнай крыўдай.
— Бачыш, што атрымліваецца: адно слова —
у дадзеным выпадку слова «талак», кінутае ў гневе,
можа разбурыць лёсы двух чалавек.
— Гэта яшчэ адзін доказ таго, што трэба вельмі
асцярожна абыходзіцца з кожным словам. Успомні на
каз старажытнага геніяльнага паэта Ахмета Югнекі:
Ад мудрых адно засталося слова.
«Маўчанне» — многаму лягло ў аснову.
Язык прыкусі, каб зубоў не пазбавіцца,
Ад рэзкага слова ўсялякае здараецца.
Калі шмат балбочаш — ці ж розуму гэта прыкмета?
Язык — вось прычына асноўная гібелі многіх галоў…
Ад кулі зацягнецца рана. Язык жа страшней пісталета,
І доўга не гояцца раны запальчывых слоў.
Глыбей за іншых крыўду як навуковае паняцце
даследаваў псіхолаг М. Шэлер, ён доўгія гады ўсе
бакова вывучаў яе. Па ягоным сцвярджэнні, крыў-
— гэта не спрэчка-дыскусія паміж двума людзьмі,
а супрацьстаянне дзвюх груп людзей і нават буйных
людскіх супольнасцей, са сваімі маральнымі каштоў
насцямі, якія яны і адстойваюць. Вучоны кажа, што
ў свой час буржуазная мараль нават адсунула мараль
сціянскую на ўскраек грамадскіх каштоўнасцей.
Што яскрава даказвае тая ж французская рэвалюцыя.
Дык вось, рэсэнтымент — крыўда, прага рэваншу,
жаданне помсты — шматзначнае, глыбокае паняцце.
Змест ягоны рознабаковы, і яно мае свае карані, пры
чыны і свае прынцыпы развіцця, як і ўсякае іншае глы
бокае філасофскае і жыццёвае паняцце.
«Калі ў джыгіта прыгожая жонка,
то ў яго не бывае сяброў»
Як ні дзіўна, але нават у старасці нямала сваіх
даволі прыемных момантаў. Адзін з іх — гутаркі
равеснікамі, з тымі, з кім разам правёў маладыя
гады, успаміны аб часе, калі нам было па дваццаць
пяць гадоў. Тыя гады не вярнуць — і ў гэтым таксама
маецца свой выразны прысмак. І так добра ўзлятаць
(не сыходзячы з канапы) на крылах фантазіі ў залатыя
часінкі, успаміны аб былым, аб тым, што перажыў
калісьці. Але зараз, здаецца, прыйшоў час прытры
маць крыху бег прыгажуна-скакуна па бяскрайніх
прасторах успамінаў. Не імчаць як папала, а ацаніць,
прааналізаваць мінулае жыццё з пазіцыі дня сённяш
няга, выкарыстаўшы для гэтага ўвесь свой вопыт, ро
зум і веды.
Вось і зараз мы ўдвух з маім сябрам вядзём нашу
звычную гутарку. Ён усё больш задае мне пытанні,
адказваю. Адказваю як магу, у меру сваіх ведаў
розуму. Але спачатку, каб размова наша вялася больш
ажыўлена і цікава, я вырашыў падагнаць свайго сябра:
— Слухай, ты наогул ведаеш, што такое сапраў
нае каханне?
— Адкуль мне ведаць, ці ж я быў калісьці такім
закаханым, як ты, да страты прытомнасці. Думаю,
што аб каханні і закаханасці толькі ты маеш поўнае
ўяўленне
— Ну, майстар жа ты на каверзныя словы!
— А чаму ты, гледзячы мне ў вочы, з мяне ж
здзекуешся?
— Ды я не жадаў цябе прынізіць. Усе ж людзі
бываюць закаханымі, жэняцца. Але не ўсе яны, нават
ажаніўшыся, па-сапраўднаму кахаюць. Таму і кажу:
ведаеш, што такое сапраўднае каханне?
— Так, усе мы такое перажылі. Аднак далёкія
«дваццаць пяць» разам з табой пакінулі за спінай,
там жа пакінулі і ўсё гэтае шчасце
няшчасце.
— Вось бачыш, у цябе звычка ўвесь час звальвац
ца ў адну і тую ж яміну. Сапрўдны чалавек абавязкова
абыдзе месца, дзе зваліўся, ці не так? Замест таго каб
плакацца, што «дваццаць пяць маладых гадоў» беззва
ротна прайшлі, ты б лепш захаваў вугольчыкі ў сваёй
душы і сэрцы.
— Ты што, хочаш, каб я, дасягнуўшы сямідзесяці,
зноўку ўкляпаўся?
— А калі і закахаешся, што ў гэтым такога?
сваю жонку да гэтага часу закаханы. І так бу-
дзе да самай смерці. Дзякуючы гэтаму ўсё яшчэ магу
хадзіць, цвёрда ступаць па гэтай зямлі. Гэта — сіла
духу, вялікая дапамога Бога, ягонае благаславенне.
Напэўна, Усявышні менавіта так вырашыў мяне пад
трымаць, і я ўдзячны яму за гэта.
— Але ж большасць людзей не пакланяюцца сваім
жонкам, як ты.
— Гэта — не пакланенне ёй, а падпарадкаванне
волі Бога. Удзячнасць Творцу, удзячнасць свайму лёсу.
Калі жадаеш, набыццё высокага духу і падтрыманне
духоўнай сувязі з самім Усявышнім. Бо галоўны аба
вязак грэшнага чалавека на зямлі — не перарываць
духоўнай сувязі з Богам. Калі з кожным днём любіш
яго ўсё больш, ты ўсё больш набліжаешся да ісціны.
дзякуючы гэтаму — самаўдасканальваешся.
— Але, пэўна ж, не абавязкова ўсім людзям зга
раць ад кахання, быць гатовымі ісці ў агонь і ваду з
яго, ператварыцца ў такіх жа звар’яцелых ад кахання,
як Лейла і Меджнун? Хіба мала такіх, якія не гінуць
ад любоўнай ліхаманкі, а проста спакойна ўзводзяць
свае сямейныя гнёзды, працягваюць свой род, свята
захоўваюць традыцыі сваіх продкаў.
— Сапраўды, такіх шмат. Ды і што будзе, калі ўсе,
як той жа Меджнун, звар’яцеюць ад кахання? Дарэчы,
у перакладзе з персідскай мовы, з фарсі, слова «медж
нун» і азначае «звар’яцелы». І на самай справе ча-
лавек, які захварэў на гэтую хваробу, у вядомым сэн
се нібыта з’язджае з глузду. Не бачыць нікога, акрамя
той, якую кахае. На ўвесь свет глядзіць вачыма дзівака.
Лічыць, што пупавінай Зямлі з’яўляецца менавіта яго
ная Лейла. Дзеля яе гатовы звярнуць горы, разбурыць
скалы, павярнуць цячэнне рэк, паколькі разам з ка
ханнем усялілася ў яго і нябесная, свяшчэнная сіла.
Здольнасці і таленты паэта, героя, якія да гэтага моўчкі
драмалі ў ім, зараз нечакана прачынаюцца і прымаюц
ца за справу. Закаханы разумее, што зараз яму дапама
гае сам Усявышні, ад якога і атрымлівае ён сваю моц
энергію. Такое сапраўднае каханне, мой дружа.
— Ты некалькі разоў паўтарыў «сапраўднае».
што, каханне можа быць і падманным, несап
— І яшчэ як бывае! Шмат людзей проста гуляюць
у закаханасць. Хоць і не кахаюць адзін аднаго, але робяць
усё тое, што характэрна для сапраўднага кахання, у меру
ўласнага таленту паказваюць, як «смяротна» яны каха
юць. Здзяйсняюць усё тое, што ў
сап
раўднасці робяць за
каханыя. Але пры гэтым абодва ведаюць, што глыбокіх
пачуццяў не адчуваюць. Разумеюць. Яны і
іншымі
здольныя гуляць у
гэтыя «гульні закаханасці». Такія жан
чыны і мужчыны думаюць пра сябе: «Не ты, дык іншы
знойдзецца». Не цэняць адзін аднаго. А па-сапраўднаму
закаханы чалавек заўсёды вельмі баіцца згубіць сваю ка
ханую. Ён — не свабодны чалавек. Ён назаўсёды пры
куты да жалезнага, але такога прыцягальнага кола ка
хання. Не можа адысці ад яго, а толькі ходзіць па кругу.
шчаслівы ад таго, што прыкуты. Кожны дзень просіць
Усявышняга, каб той не даў яму вызваліцца, не скінуў
ягоныя кайданы… Моліць аб гэтым. Сам моліцца. Бо ка
ханне дае яму вялікае натхненне. З дапамогай кахання ён
здольны лёгка адолець самую цяжкую справу, а ад саміх
цяжкасцей толькі задавальненне атрымлівае. Зараз для
яго блізкімі здаюцца і Месяц, і зоркі, і само Сонца
— на
адлегласці выцягнутай рукі, не далей. Усё хараство све
ту: горы, што ўпіраюцца ў нябёсы, сады, што шумяць
ад ветру, звонкія рэкі і раўчукі, люстраныя прасторы
— усё гэта створана для яго, для закаханага чалавека.
— Прыгожа! Быць закаханым у каго
небудзь —
тое ж самае, што ў райскім садзе жыць.
— Дык ты — паэт, дарагі мой. «Быць закаха
— гэта ў рай патрапіць…»
— Здаецца, тваёй жонцы ні аб чым і марыць не
трэба…
— Як гэта — ні аб чым? У яе шмат жаданняў,
мар. Марыць аб тым, каб яе ўнучка ўдала выйшла за
муж і
знайшла сваё шчасце. Аб тым, каб ёй удалося
пабачыць, як яе ўнук вырасце і прывядзе ў дом сваю
нявесту. Хіба
ж мары людзей хоць калі заканчваюц
ца? Думаю, што ў
жыцці чалавека вядзе адна боская
— мара. Калі ён перастае марыць, тады і жыц
цё ягонае прыходзіць да заканчэння. Ды не раз’яднае
Усявышні нас з нашымі марамі!
— Няхай жа спраўдзяцца твае словы! І пабачым
мы шчасце і дабрабыт нашых дзяцей і ўнукаў. Што
можа быць лепшым за гэта? Няхай Усявышні давядзе
нас да гэтага.
— Амінь. Няхай будзе так.
— І ўсё ж, гэтыя нашыя размовы аб каханні
ў той час, калі адна нага наша на троне, а другая
магіле, ці не грэх гэта? З чаго гэта нам спяваць пес
ню кахання, якое да нас ужо не вернецца?
— Які грэх? Наадварот, гэта толькі даказвае,
што каханне вечнае і несакрушальнае. І хіба ж гэта
не ўрок для легкадумных людзей, якія штодзённа
спяваюць песні аб каханні, а самі нават не ведаюць,
што ж гэта такое на самай справе? Вось мы, ста
рыя, апраўдалі боскі падарунак нябёсаў. Апраўдалі
ўсім сваім жыццём, учынкамі, цяжкім лёсам. Дык
няхай жа нашы дзеці, нашы сыны і нявесткі, нашы
ўнукі бяруць сваіх дзядуль і бабуль у прыклад. Ня
хай ведаюць аб сапраўдным каханні не толькі па
кніжках, кіно і тэатры, а па жыцці і дзеянні, па на
шых біяграфіях. Хай ведаюць, што каханне — гэта
вялізная, нібыта гара, адказнасць. І толькі пасля гэ
тага няхай запальваюць перад сабой яго агонь. Вось
што я хацеў сказаць.
— Ты кажаш словы, якія мог сказаць сам прарок.
Але, разам з тым, ты ведаеш, што сучасная моладзь
не асабліва да нас і прыслухоўваецца…
— Ведаю. І ўсё ж напамінаць ім — гэта наш свя-
ты абавязак. Бо толькі тады, калі мы пакажам пра
вільны кірунак развіццю нашай моладзі, мы зможам
перадаць ёй традыцыі нашага народу, што былі набы
тыя за стагоддзі. Перадаць, каб моладзь працягвала іх
і надалей развівала.
— І гэта так. Гэта наш абавязак не толькі перад
Богам, але і перад людзьмі.
— А ці ведаеш ты, што там, дзе разгараецца полымя
вялікага кахання, там жа ўзнікае і страшэнная рэўнасць,
якая гатовая языкамі свайго жоўтага агню ўсё спаліць?
— Канечне ж, ведаю. Я б нават сказаў, што Ка
ханне і Рэўнасць — двое блізнятак
ягнятак.
— І рэўнасць часцей за ўсё ўзнікае сярод блізкіх
сяброў, нараджае іх недавер адзін да аднаго.
— Так, толькі б не ўзнік чарвячок сумнення, які,
калі ўжо ўзніме галаву, пераступіць праз усіх навокал,
можа знішчыць усё самае лепшае. Самае лепшае —
у першую чаргу.
— Яўрэі кажуць: «Калі ў маладога чалавека пры
гожая жонка, то ў яго не бывае сапраўдных сяброў».
Ты чуў?
— Геніяльны выраз! Як глыбока, простымі, з ад
ценнем гумару і іроніі, словамі сказана аб важнейшай
праблеме ў жыцці чалавечым. І сапраўды: над тым,
хто знайшоў правільнае слова, няма суда, — так ка
жуць у нашым народзе. Сэнс гэтай прымаўкі, на
мой погляд, зводзіцца ўсё да той жа нашай старай
знаёмай — зайздрасці. Ва ўсякім разе, знаходзіцца
суседнім, так бы мовіць, ауле.
— Гэй, а ты што, сам — раўнівец, ці што?
— І што, раўнуеш сваю жонку? Ці не да мяне?
— Быў час — раўнаваў, хоць і разумеў, што
раўніўцы — подлыя, недасведчаныя людзі.
— Лухта! Рэўнасць — у аснове сваёй — пачуц
цё, што дадзена нам ад прыроды. Калі муж сапраўды
кахае жонку, ён яе проста абавязаны дзіка раўнаваць.
Ахоўваць тым самым свой гонар і сумленне. У гэтым
таксама — сэнс і інтарэс кахання.
— Галоўнае, каб рэўнасць не ператварылася
здрасць.
— І тое правільна. Але ж мы самі часам не разуме
ем, як з зайздрасці нараджаецца рэўнасць і як з рэўна-
сці пачынае расці зайздрасць. Зайздрасць — вялікае,
значнае пачуццё, якім нават самы свядомы і стрыма
ны чалавек не заўсёды кіруе, такое яно стыхійнае.
І пачуццё рэўнасці непастаяннае, нечаканае. Быццам
маланка з
яснага неба, без навальніцы, без дажджу,
і ўдар такой маланкі можа падпаліць усё навокал. Ка-
лі цябе атакуе агонь рэўнасці, аднекуль зверху, з-пад
самага неба, табе здаецца, што ты губляеш усю сваю
маёмасць, багацце, калі яно ў цябе маецца, губля
еш разам з гэтым родных і родзічаў, дзяцей і ўнукаў,
сям’ю сваю і многае іншае, самае табе дарагое…
— Я ў маладыя гады, калі быў студэнтам, вельмі
моцна раўнаваў да цябе першае сваё каханне. Яна ж
потым стала тваёй жонкай, нават зараз я часам
— Гэй, хопіць ужо, што ж ты ўсё ўспамінаеш бы
лое. Які мужчына не раўнаваў сваю каханую да іншых?
Некаторыя дурні кажуць: «Я сваю жонку ніколі ні да
каго не раўную», — і нават ганарацца гэтым. Калі
гасцях знаходзяцца, не сочаць за тым, да каго ягоная
жонка заляцаецца, каму вочкі строіць. Нібыта і ўвагі на
гэта не звяртае. Мне такія мужчыны і іх жонкі нагад
ваюць пародзістых жывёлін, якія быццам бы ўвесь час
выстаўляюць сябе напаказ шырокай публіцы. Што ж,
прысутнічаць на выставе кожны мае права, можна на
ват пакратаць экспанат рукамі, на вагах яго ўзважыць,
колькі ў ім цэнтнераў, пагладзіць альбо ўшчыкнуць…
— Дарагі мой, дык ты, аказваецца, такі ж, як
— раўнівец! Між іншым, нават жарабец, які вало
дае цэлым табуном кабылак, моцна раўнуе іх да чужых
жарабцоў. Да свайго табуна чужых і блізка не падпу
скае. Калі ж падыдуць, загрызе вялізнымі сваімі зубамі.
— Так, ты ўсё правільна кажаш, але ў рэўнасці, як
і ў любога глыбокага чалавечага пачуцця, шмат роз
ных адценняў.
Вядомы псіхолаг Нортан казаў адной жанчыне,
што прыйшла да яго лячыцца: «Калі ваш муж звер
не ўвагу на іншую жанчыну і нават без усякіх на тое
прычын захопіцца ёю, тады вы, зразумела ж, пачняце
раўнаваць свайго мужа. Пачняце моцна хвалявацца,
нібыта вашаму лёсу штосьці пагражае. Дык вось

гэта не рэўнасць. Гэта — праўда жыцця. У такім вы
падку вы і сапраўды павінны моцна прыраўнаваць. Гэта
будзе вашай абаронай і за гэта ніхто вас не асудзіць».
«Але ў рэўнасці маюцца і вельмі непрыемныя
асаблівасці, — працягваў вучоны сваю павучальную
размову. — Нядаўна да мяне на прыём прыйшла адна
жанчына. Яна аказалася вельмі раўнівай, яна мужа
свайго нават да актрыс, якія ў фільмах здымаюцца, і да
прыгажунь, якіх па тэлевізары паказваюць, раўнавала.
А калі бачыла, што жанчыны ў фільме амаль аголеныя
муж на іх пяліцца, забараняла яму глядзець далей гэты
110
фільм, уздымала ў доме страшэнны лямант. Калі, ідучы
разам з мужам па вуліцы, заўважала, што муж заглядва
ецца на нейкую прыгожую жаночую асобу, якая аж па
тым баку вуліцы ідзе, страчвала прытомнасць. Ёй зда
валася, што калі яе муж проста ўсміхаецца сустрэчнай
жанчыне, то ён ужо здзейсніў амаль што злачынства.
Такіх людзей, у якіх нервы аголеныя, нібыта электра
праводка без ізаляцыі, лячыць вельмі цяжка, часам на
огул немагчыма. Бяда ў тым, што яны з маладых гадоў
так лічаць і ўсіх вакол той жа меркай вымяраюць. Не
вераць таму, што ў грамадстве існуюць нейкія чалаве
чыя нормы і правілы, што ёсць гонар і
годнасць, да
вер паміж людзьмі, цярпімасць, узаемапавага. Такімі
людзьмі валодае самая дзікая форма рэўнасці», — так
завяршае вучоны, урач-псіхатэрапеўт сваю размову.
Рэўнасць — знаёмае ўсім людзям пачуццё. Аднак
у адных яна бывае моцнай, у другіх праяўляецца ў мен
шай ступені. Да прыкладу, глядзець на чужыя больш
паспяховыя працы, на поспехі ў навуцы, дасягненні
мастацтве з рэўнасцю — з’ява заканамерная. Усе
адзін аднаго да поспехаў раўнуюць. Гэтаму можна
толькі радавацца. Таму што, убачыўшы, як знаёмы
табе чалавек дабіўся на тваіх вачах значных поспехаў
няпростай галіне ведаў ці ў іншай рабоце, ты пачына
еш ганарыцца за яго і за сябе, як за саўдзельніка таго,
што здзейнілася. На жаль, здараюцца выпадкі, калі
рэўнасць выходзіць з-пад кантролю розуму, ператвара
ецца ў цяжкае захворванне, часта невылечнае, такое, як
«манія рэўнасці», маецца ў медыцыне такое паняцце,
такі тэрмін. Тут ужо неабходна ўрачэбная дапамога.
— Растлумач вось што. У адной са сваіх рэплік
ты сказаў, што зайздрасць і рэўнасць — блізняткі
сястрычкі. Па якіх уласцівасцях?
— Раскажу. Да прыкладу, у адным доме расло
двое дзяцей, што нарадзіліся ў адзін дзень. Корань —
адзін. Але ў будучым адзін вырас зайздросным, сквап
ным, падступным, а другі — культурным, шчодрым
і годным чалавекам. «Ад адной кабылы нараджаюц
ца і стракатыя, і пярэстыя жарабяты». Каб растлума
чыць гэты крылаты выраз, табе трэба расказаць казку,
якая называецца «Зайздроснік і шчасце». Гэта наогул
не народная казка. Напісаў яе вучоны, які займаўся
праблемамі зайздрасці і рэўнасці.
— І вучоныя, аказваецца, нам казкі расказваюць?
— Не. Гэта вучоны-псіхолаг Альшанскі.
— Цікава. Ну давай, расказвай казку.
— Пачынаю. Слухай!..
«Зайздрасць… нарадзілася амаль адразу, як толькі
ў полі зроку аднаго чалавека з’явіўся другі чалавек.
Бо, па сутнасці, яна не мае адносін да колькасці
(матэрыяльнай) — яна мае адносіны да стану (ду
шэўнага) іншага чалавека. І што самае займальнае,
гэтае пачуццё на дзіва прадукцыйнае і не такое ўжо
кепскае, як лічаць многія і многія. Я думаю, што Зай
здрасць — адна з далёкіх сясцёр Шчасця. Магчыма,
не родная, а якая-небудзь дваюрадная. Але гэта не мае
адносінаў да справы. Факт у тым, што яны родзічы.
Бывае, праўда, што родзічы не вельмі паміж сабой
ладзяць, але ў гэтых дзвюх сястрычак заўсёды ёсць
неблагі шанец памірыцца. Карацей, казка…
Жылі дзве сястры, Зайздрасць і Шчасце. Жылі яны
ў адным доме, і было ў іх усяго пароўну. Вось толькі ха-
рактары крыху розныя. Шчасце заўсёды радавалася,
усміхалася і ўсіх любіла, а Зайздрасць глядзела на сястру
і толькі галавой ківала: маўляў, чаму ж тут радавацца,
112
калі вунь у іншых усё лепш, чым у іх з
сястрой. Суседзі
злева пабудавалі новы дом, а суседзі справа купілі но
вую машыну. І тыя, і другія па чарзе звалі ў
госці Зай-
здрасць, каб паказаць ёй новыя свае набыткі. Зай
здрасць, вядома
ж, не вельмі радавалася набыткам
казала: вунь у нашых суседзяў дом большы альбо ма
шына даражэйшая, і ім, напэўна ж, лепш жывецца. Лю-
дзі вакол задумваліся і прыходзілі да высновы, што
Шчасце ў іх будзе тады толькі, калі атрымаюць ва ўлас
насць тыя рэчы, якіх у іх яшчэ няма. Тут трэба адзна-
чыць, што Шчасце яны, як згаварыўшыся, у госці не
клікалі, каб паказаць яму свае каштоўнасці. Як жа — та
ды самую Зайздрасць хтосьці іншы да сябе запросіць…
На гэтай жа вуліцы жыла сям’я, у якой неяк ноччу
згарэў дом. Суседзі, вядома ж, супакойвалі іх як маглі.
Але пра сябе думалі — дзякуй Богу, што не згарэў наш
дом. У адзін з вечароў на вуліцы ішоў дождж і сям’я
пагарэльцаў сядзела пад навесам, які ўдалося змайстра
ваць з рэшткаў згарэўшага дома, і піла чай, каб сагрэцца.
Міма праходзіла Шчасце, прамоклае, але радаснае. Ня
шчасныя спыталіся, чаму яна ў такую непагадзь не дома,
а Шчасце ім адказала: маўляў, сястра мая, Зайздрасць,
дзесьці ў гасцях, а ў мяне няма ключа ад дома. Тады па
гарэльцы запрасілі Шчасце да сябе — пагрэцца чаем.
Малодшы сын пагарэльцаў спытаўся ў
Шчасця: “Чаму
многія людзі клічуць у госці тваю сястру Зайздрасць,
не цябе?” І Шчасце адказала: “Я
думаю, многія людзі
ў спробе хоць неяк палегчыць сваю адзіноту стараюцца
набыць як мага больш і больш. І
веру, што калі яны
нарэшце займеюць усё, чаго жадалі, тады і паклічуць
мяне ў госці”. Хлопчык падумаў крыху і сказаў: “Мне не
трэба мець шмат цацак, у мяне ёсць мая сям’я”. Шчасце
ўсміхнулася і сказала: “Вось таму я і тут”.
113
Дождж усё гэтак жа ліў, а пад маленькім навесам,
які быў зроблены з рэштак згарэўшага дома, сядзе
ла сям’я. Кожны з яе членаў думаў, што яны самыя
шчаслівыя, а Шчасце думала аб тым, што ў чарговы
раз яе не запрасілі ў госці, але яна прыйшла сама, каб
пацвердзіць: запрашэнне высылаць не абавязкова…»
— Так, на самай справе, вельмі мудрая казка, ёсць
над чым падумаць. Мне здаецца, я многае зразумеў. Не
казка, а проста філасофскі трактат…
— І што ж менавіта ты зразумеў?
— Падумай сам: у адным доме раслі, у аднолька
вых умовах, пілі малако адной маці, пад абаронай аднаго
бацькі знаходзіліся. А лёсы ў дзвюх дзяўчат зусім розныя.
Усё, у рэшце рэшт, ад самога чалавека залежыць. Зай-
здросная дзяўчына кожны дзень усім настрой псавала,
сама на сваю галаву няшчасці клікала, ніколі не была за
даволеная ні сваім жыццём, ні жыццём сваёй сястры.
Не жадала правільна разумець бацьку і маці, і тым
больш — не жадала разумець суседзяў альбо спачуваць
ім. Хадзіла, апусціўшы галаву, заўсёды злая і незадаво
леная. Ёй у гэтым цудоўным свеце нічога не падабала
ся. Нават тое, як смяецца яе сястрычка. Што сусед
пабудаваў новы дом. Што родзіч купіў новы аўтамабіль.
Усё было не па ёй. Усё мучыла яе душу. Гэтая дзяўчына
з таго дня, як з’явілася на свет, носіць на сабе такі ця
жар, які не пад сілу нават вярблюду. Таму нервуецца,
злуецца, спакою не знаходзіць. Зусім маладая, а не ведае,
што такое радасць, як можна смяяцца, усміхацца, ня
хай маленькаму, ледзьве прыкметнаму шчасцю. Усё до
брае ў жыцці здаецца ёй чужым і варожым.
— Усё правільна! Ты добра засвоіў, хто такая зай
здросная дзяўчына па прыродзе сваёй. А што ты скажаш
аб дзяўчыне, якую завуць Шчасце? Што ты пра яе думаеш?
114
— А што пра яе думаць? Такая ж, як і мы самі.
Калі радуемся, то смяёмся, а калі крыўдзімся, то
плачам. Яе ад Зайздрасці адрознівае тое, што яна,
дзяўчына, якую завуць Шчасце, раніцай радуецца, што
ўзыходзіць сонца, вечарам — што настае ноч. Радуец
ца яркаму святлу зорак, што блішчаць і
пераліваюц-
ца на начным небе, нібыта жамчужыны. Па праўдзе
кажучы, умець радавацца добраму і светламу —
самы вялікі дар, які атрымаў чалавек ад Усявышняга.
ж часта гэтае нават не асэнсоўваем.
— Вось бачыш! «Быць шчаслівым — гэта адна
справа, а вось зразумець гэта — зусім іншая», — казалі
ў старажытныя часы вялікія філосафы.
— Ты заўважыў, што нашы размовы ў большай
ступені тычацца жанчын?
— Як казала адна мая знаёмая, з якой мы калісьці
разам працавалі: «Мужыкі, хопіць пра палітыку, да
вайце пра баб…»
— І тое правільна. Бо менавіта жанчыны —
асноўная крыніца рэўнасці. А ўслед за рэўнасцю,
глядзіш, і зайздрасць прыходзіць, неяк сама па сабе,
сярод белага дня, ды так непрыкметна.
— Хочаш усю віну ўзваліць на жанчын?
— Ды не! Часцей за ўсё мы, мужчыны, распальва
ем агонь зайздрасці.
— І ўсё ж сярод сяброў павінен быць давер і разу
менне, мне так здаецца.
— Вось тут я з табой не магу пагадзіцца.
— Магу табе даверыць, асабліва перад дальняй
дарогай, літаральна ўсё, што ў мяне ёсць. Жывёлу
маёмасць, дом і мэблю, нават выхаванне дзяцей. Ве
даю, што ты з гэтым справішся…
115
— І што ж, не зможаш пакінуць на мяне сваю
смуглявую старую? Ты гэта хочаш сказаць?..
— Словы мае не перакручвай. Кажу аб часе, калі
мы маладымі былі. Калі акуналіся ў віхуру кахання,
у яе пякельнае полымя. Калі прыходзілася выбіраць
любімую жанчыну, і колькі складанасцей і цяжкасцей
было з гэтым звязана.
— І што, калі быў маладым, не пакінуў бы са мной
сам-насам сваю дзяўчыну?
— Вядома ж, калі б ведаў усё тое, што ведаю за
раз, нізавошта б гэтага не зрабіў. Я ж тады даверыў
ся табе, пакінуў вас сам
насам. І што далей адбыло
ся?.. Ды ты сам скажы! У рэшце рэшт, з той дзяўчы
най не я, а ты ажаніўся, хіба ж не так? Вось які ён на
самай справе — давер сябру. Цяжка сабе ўявіць, колькі
лёсаў разбурана ад такога «даверу». Мы лічым, што
ў кожнай рэчы маецца свой сэнс і сутнасць, ёсць свая
мяжа. Калі так, то і ў даверу павінна быць мяжа, якая
б засцерагала ад неабдуманых учынкаў. Я і сам не веру,
што існуе бязмежны давер. Ды што пра іншых ка
— часам самому сабе не ва ўсім можна даверыцца.
— У кожнага чалавека ёсць нейкая асабістая
тайна, якую ён ніколі не даверыць іншаму, хай нават
вельмі блізкаму чалавеку. Сакрэтны куфэрак, які кож
ны адмыкае толькі сам, сваім сакрэтным ключыкам.
Кожны — гэта цэлы незалежны ад іншых космас. Кос
мас, сакрэты якога яшчэ не поўнасцю раскрытыя, не
даследаваныя. Не люблю і не паважаю такіх людзей,
якія кажуць: «Я — вось ён, адкрыў перад табой усю
сваю сутнасць, увесь свой унутраны свет, няма ў мяне
ад цябе аніякіх сакрэтаў». Такога проста быць не можа.
Вядома ж, перад сябрам, перад блізкім чалавекам трэ
ба быць адкрытым. Але калі адкрыешся да дна, то
116
падумай: аб тваёй таямніцы тады могуць даведацца
многія. Па-мойму, кожны чалавек — асаблівы, таям
нічы, незалежны. І ў гэтым — ягонае значэнне і веліч.
— Тады выходзіць, ты мне не верыш? Не давяра
еш? На слова не паддаешся?
— У нейкім сэнсе так, але такі недавер, калі ўжо
сур’ёзна, гэта не праяўленне зайздрасці. Гэта — звы
чайная чалавечая норма, я так лічу. Я і сам не вель
б паважаў таго, хто, даверыўшыся мне, пакінуў бы
са мной сам-насам сваю каханую. Ты вось да гэтага ча-
су крыўдуеш на тое, што я адбіў у цябе тваю дзяўчыну?
— Ды ўжо не. «З сэрца знікла злосць, і мелодыя
там засталася». Такая вось песня.
— І як жа тады? «Калі ў мужчыны прыгожая жонка,
то ў яго не бывае сапраўдных сяброў», — так паўтарае
старажытная яўрэйская прымаўка. Атрымліваецца,
што так яно і ёсць?
— Так, гэта праўда, што выйшла з самога жыц
ця. Калі кажа народ, значыць, не проста так кажа.
— раўнівец. Прызнаюся, што раўнівец. Але ці азна
чае гэта, што я — зайздроснік? Што я зайздросны
чалавек?
— тут мой сябар ізноў узвысіў голас.
— Не, гэта не так. Быць раўніўцам і быць зай
здроснікам — дзве зусім розныя рэчы. Дзве праявы
псіхічнай дзейнасці чалавека, якія адна ад адной зусім не
залежаць. Я аб гэтым табе ўжо казаў. І я таксама раўнівы.
— Ага, значыць, раўнуеш да мяне сваю старую?
— Ты зноў няправільна мяне зразумеў. Я раўнаваў
да цябе не старую, я раўнаваў маладзенькую жанчы
ну — калі яна была маладзенькай. А ты бярэш і ўсё
перайначваеш, змяняеш сэнс. Але ж нават змяя, як бы
не звівалася, у нару сваю заўсёды праменька ўпаўзае.
Пачуццё рэўнасці загадкавае.
117
Прачытаю табе два радкі з верша Мукагалі Ма
катаева:
Каханне складаецца з рэўнасці.
Раўнуючы, падалі многія ў бездань…
— Паэт меў рацыю. Нават самыя моцныя асобы
часам паддаваліся рэўнасці.
— На вывучэнне рэўнасці некаторыя затрацілі
ўсё сваё жыццё, каб мы з табой, ды і многія іншыя,
зразумелі яе прыроду. Каб без прычыны не раўнавалі,
не мучылі іншых. Ад рэўнасці так і чуецца пах чала
вечага эгаізму. А чалавек эгаістычны лічыць, што ўсё
гэтым свеце створана толькі для яго аднаго. Такі вось
галоўны прынцып, згодна з якім ён жыве. Але
ж мы
табой ведаем, што жыццё дзеля сябе самога — ніякае
не жыццё, а поўная яго адсутнасць. Эгаізм знішчае
многія пачуцці вакол сябе, і ў першую чаргу забівае
каханне. Вось у чым галоўная яго бяда.
— Хіба ж гэта так?
— Эгаістычнасць вельмі падобная на рэўнасць.
Часам уступае з ёю ў саюз і сварыць чалавека з тымі,
хто побач.
— Як гэта?
— Проста. Часам чалавек асэнсоўвае, што ён ін
відуаліст, што здзяйсняе ўчынкі, характэрныя толькі
для эгаістаў. Разумее, што дзеля ўласнай выгады ідзе
супраць многіх, часам і супраць усіх. І тады паміж
эгаістычнымі схільнасцямі чалавека і ягонымі гонарам
і годнасцю пачынаецца нежартоўная барацьба. Эгаізм
кажа: «Усё толькі дзеля мяне, усё створана дзеля таго,
каб я гэтым карыстаўся». А гонар і годнасць працівяцца:
«Як не сорамна думаць толькі аб сабе? Ты ж дзеля ажыц
цяўлення сваёй выгоды наносіш шкоду іншым людзям!»
118
Чалавек, якога мучаюць такія ўнутранныя супярэчнасці,
перажывае духоўны крызіс, не можа вырашыць, якому
з гэтых унутраных галасоў аддаць перавагу.
— Кожнаму знаёмы гэты ўнутраны канфлікт,
барацьба эгаізму з сумленнем.
— Правільна кажаш: часам рэўнасць і эгаізм
аб’ядноўваюцца і пачынаюць літаральна згрызаць ча
лавечую душу.
— Гэта ж вельмі кепска, ці не так?
— Так, вельмі і вельмі. І з гэтай сітуацыі можна
выйсці толькі прызваўшы на дапамогу ўвесь розум,
інтэлект і культуру. На чым спыніцца, якую зрабіць
правільную выснову і які выбар? Прыняць правільнае
рашэнне здольны, як правіла, толькі вельмі разумны,
духоўна развіты чалавек.
— У такіх выпадках можна сказаць, што ча
лавек змог перамагчы самога сябе. А той, хто змог
перамагчы самога сябе, хто адолеў свае ўнутраныя
супярэчнасці, можа лічыцца героем.
— Калі мы ведаем, калі мы зразумелі, што рабіць
чаго нельга рабіць, то не будзем дарэмна мучыць
саміх сябе і іншых, не станем растрачваць дарэмна
свае сілы і энергію.
— Калі баяцца чужых нараканняў, то трэба
жыць, ні ў што не ўмешваючыся…
— А вось і не! Аб тым злачынстве, якое бачылі
твае вочы, не дазволіць прамаўчаць сэрца.
— Пра што жа ты тады кажаш?
— Пра тое, што не трэба без прычыны, бес
падстаўна раўнаваць… Памятаеш, як мы студэнтамі
ў тэатры глядзелі п’есу Шэкспіра «Атэла»?
— Я тады моцна спалохаўся. Доўга не мог забыц
ца, як раўнівец з налітымі крывёю вачыма задушыў
119
ні ў чым не вінаватую і падобную на анёла дзяўчыну,
якую звалі Дэздэмонай. Я доўга не мог забыць жудас
ную гэтую карціну, яна ў мяне літаральна перад вачы
ма стаяла.
— Бачыш, да чаго можа прывесці рэўнасць без
прычыны і без сэнсу — гэта хрэстаматыйны прыклад.
— Так, тэма рэўнасці старая, як гэты свет.
ж, што ні кажы, мы часам раўнуем без усякіх
на тое прычын. І раўнуем часам да таго, чаму ні сэн
су, ні імя нават няма, але ж раўнуем. А, згадзіся, со
рамна неяк кожны раз раўнаваць жонку да ўдалага
джыгіта, які проста міма праехаў на белым кані?
— Хоць з таго часу, у якім жыў Шэкспір, і прай-
шло больш за чатырыста гадоў, у жыцці і зараз ха-
пае трагічных момантаў.
— А на мой погляд, гэта — белетрыстыка!
— Ды не, гэта жыццё! Па даных даследаванняў,
семдзесят два працэнты мужчын раўнуюць сваіх жо
нак, а сярод жанчын тыя, што раўнуюць сваіх мужоў,
складаюць шэсцьдзясят пяць працэнтаў.
— Атрымліваецца, што мужчыны ў большай
ступені раўнівыя?
— Так яно і ёсць. Але ж гэта і зразумела, ці не
так? Часцей за ўсё менавіта жанчыны і падкідваюць
дровы ў вогнішча рэўнасці.
— Так і ёсць!
— А ўсяго за дваццаць гадоў да гэтага муж
чын, што раўнуюць сваіх жонак, было сорак шэсць
працэнтаў, а жанчын, што раўнуюць мужоў, — трыц
цаць чатыры. Расказваю аб гэтым, абапіраючыся на
даследаванні вучонага-псіхолага Г. Каліхмана.
— Так, па словах таго ж Шэкспіра, рэўнасць па
добная на пачвару з зялёнымі вачыма.
— Але чаму ж менавіта ў апошні час павялічыўся
«аб’ём» рэўнасці? Па матэрыялах усё таго ж вучонага-
псіхолага, у людзей стала больш вольнага часу, на цяжкіх
работах задзейнічаны ў асноўным машыны, і нават хатняя
праца ў многім робіцца механізмамі. Усе гэтыя дасягненні
навукі і тэхнікі накіраваныя на тое, каб палепшыць галоў
ны змест сямейнага жыцця: павысіць матэрыяльны дабра
быт людзей, дазволіць бацькам больш увагі ўдзяляць вы
хаванню дзяцей. Але пры гэтым значна аслаблі функцыі
іншых інстытутаў, якія раней істотна ўмацоўвалі сямей
ныя адносіны. Жанчына стала больш самастойнай у сваім
выбары, куды часцей яна сама вызначае свой лёс. У тым
ліку і па гэтай прычыне ў сучасным свеце кожная другая
сям’я распадаецца, шлюб заканчваецца разводам, такія да
ныя статыстыкі. І ў жанчын, і
мужчын стала менш веры
ў моц і нават у неабходнасць сям’і. А сярод жанчын шы-
рока распаўсюдзілася меркаванне, што муж можа кінуць яе
ў любы момант. І гэтак жа сярод мужчын распаўсюдзіўся
наступны пункт гледжання: у
любы момант жонка можа
здрадзіць. Як ні дзіўна, але ўсё гэта і сапраўды так, і аб гэ
тым сведчыць мноства фактаў. Эмансіпацыя, вызвален
не
жанчын — гэта, вядома ж, добра! Але наўрад ці гэта пры-
водзіць да паляпшэння маральнасці і ўмацавання сямей
ных адносін. Самае кепскае: і мужчыны, і жанчыны ў
боль
шасці выпадкаў баяцца застацца адны, але пры гэтым усё
роўна старанна здраджваюць сваёй другой палове.
І як вынік — рэўнасць распаўзаецца.
— Сумненні ў тым, што жонка застаецца табе
вернай, самі па сабе распальваюць вогнішча рэўнасці
ў сэрцы мужчыны. Калі знікнуць гэтыя сумненні,
свядомасці замацуецца думка аб трываласці сямей
ных адносін. Калі ўпэўнены ў вернасці сваёй жонкі,
рэўнасць знікае, не маючы пад сабой ніякай асновы.
— Як сцвярджаюць вучоныя, нават у глыбокай
ста
ражытнасці першабытныя мужчыны сярод мно
ства жанчын шукалі найбольш верных. Такіх, якія
нараджалі дзяцей толькі ад іх. А вось жанчыны
выбіралі мужчын, якія здольныя былі абараніць іх ад
бедстваў, ад нападаў,
— моцных і рашучых, і — вер
— І зараз тое ж самае. Для большасці жанчын
самая галоўная ўмова жыцця — трываласць сямейна
га ачага. А вось мужчыны больш увагі ўдзяляюць сва
ёй рабоце і прафесійнаму росту, сябрам, забавам.
— У тым, што ты сказаў, маецца вялікая доля ісці-
ны. Часам мы самі займаемся бог ведае чым, захапляем-
ся і
бывае, што і не заўважаем побач з намі самага бліз-
кага спадарожніка нашага жыцця. Мала ўвагі ўдзяляем
жанчыне. Яна нам узбівае падушкі, кожны вечар рас
сцілае мяккі беласнежны ложак, а мы, замест таго, каб уз-
несці яе да нябёсаў, часта адштурхоўваем яе сваёй няў
вагай на зямлю, топчам у пыл сумесна пражытыя гады.
— Гэй, ты зараз, на старасці гадоў, пэўна ж, на
руках носіш сваю старую?
— Ды хопіць табе! Хоць хвароба маладосці
прайшла, а вось звычкі нікуды не знікаюць. Нам, я так
лічу, наогул цяжка будзе змяніцца.
Як сцвярджаюць вучоныя-псіхолагі, калі разгара
ецца агонь рэўнасці, рэакцыя мужчын і жанчын зусім
розная. Жанчыны, калі пачынаюць раўнаваць, прычыны
здрады шукаюць менавіта ў сабе. Таму яны для свайго
мужчыны пачынаюць апранацца больш прыгожа, чым
раней, старанна пачынаюць сачыць за сваёй знешнас
цю, становяцца куды больш уважлівымі і ласкавымі.
А вось мужчыны, як толькі пачынаюць сумнявац
ца ў сваіх жонках, бяруць на ўзбраенне куды больш
рашучыя меры. Пачынаюць крытычна ацэньваць
учынкі жонак, часта павышаюць на іх голас, уста
наўліваюць для жонак усемагчымыя забароны, часам
даходзіць і
да фізічнага ўздзеяння як галоўнага сродка
вырашэння праблемы. Але часцей за ўсё такія дзеянні
ні да чаго добрага не прыводзяць. І рэўнасць, што
ўзнікла аднойчы, разгараецца з новай сілай.
— Ды як бы там ні было, але біць няшчасную
жанчыну — злачынства не толькі перад людзьмі, але
і перад самім Богам. Не проста грэх, а зло.
— Рэўнасць вывучалі і медыкі, урачы. Як сцвяр
джаюць яны, гэта — сапраўдны стрэс. Моцны боль,
што наносіцца душы чалавека і з-за чаго яму становіц-
ца проста невыносна жыць. Калі мужчына трапляе
ў дыскамфортную сітуацыю з-за рэўнасці, ягоны ар-
ганізм пачынае выпрацоўваць гармоны стрэсу —
андрэналін і картызон. Узброіўшыся як след андрэ
налінам, мужчыны здольныя на многае, нават на
рукапрыкладства. Б’юць жанчын. Да таго ж боль
шасць мужчын лічаць жанчын, дакладней, сваіх жо
нак, чымсьці накшталт сваёй улас
насці. А гэта толькі
ўзмацняе іх злосць і
агрэсіўнасць.
— А як паводзіць сябе ў падобнай сітуацыі ар-
ганізм жанчыны?
— А вось ён у падобнай сітуацыі, аказваецца,
выпрацоўвае эстраген. Гармон, які аслабляе пачуццё
помсты і жаданне зрабіць іншым нейкую прыкрасць.
Гэты гармон служыць для таго, каб згасіць у жаночым
арганізме злосць і абурэнне, ён стрымлівае жаданне не
адкладна адпомсціць крыўдзіцелю. Па гэтай прычыне
параўнанні з мужчынамі ў жанчын агонь рэўнасці
разгараецца з куды меншай сілай. І гнеў іхні больш
стрыманы. Але жанчыны затое куды больш падступныя
і ўмела гэтым карыстаюцца. Яны больш вынаходлівыя
ў справах помсты мужчыне, больш мабільныя і, трэба
прама сказаць, куды разумнейшыя за нас. Больш вы
танчаныя ў тым, каб свайго былога мужа выставіць
нягоднікам на публіцы. Празмерна раздуць ягоныя не
дахопы ў службовых справах. Перад іншымі жанчына-
мі могуць так нас выставіць, што мала не пакажацца.
— Калі твая жонка раўнівая, жыццё тваё
становіцца невыносным. О, які дзівосны свет, што
можа быць лепшым за жанчыну з шырокай душой?!
«Знутры шырокай душы знаходзіцца прастора, зну
тры вузкай душы ляжыць камень», — кажуць казахі.
— Менавіта так, дружа. Паслухай. Прачытаю
ўрывак з аповесці Сабіта Муканава «Балуан Шолак».
Такі вось дыялог:
«— Вось, паглядзі, у ягонай жонкі характар як
мужчыны! Да батыра — геройскае, да рыцара — ры
царскае.
— Калі б ён узяў слабую жанчыну, хіба ж гэта
быў бы Балуан Шолак? — сказаў Алжан Сыздыку
падміргнуў. — Ён жа яе выбраў сярод многіх, да
таго
ж украў яе, сваю будучую жонку, звёз ад усіх!
— Дрэнныя жанчыны лічаць, што мы — рабы
ложка. Ледзьве дазволіш сабе вольнасць, адразу
ж па
чынаюць раўнаваць, учыняюць над тваёй галавой бог
ведае што. Нашыя з табой дзівацтвы побач са справамі
Балуана Шолака — раўчукі побач з ракой Дар’ёй. Ра
зумная жанчына і жанчына абмежаваная праяўляюцца
вось у
такой крытычнай сітуацыі, — ён зноўку падмірг-
нуў,
— паглядзі на разумную. Хоць яна ведае аб шмат
лікіх грахах і амурных справах Балуана Шолака, але
прыехала ў
пошуках яго, услед за ім. Калі б мы такое
ўчынілі, нашыя жонкі знайшлі б нас і
выпэцкалі ў попеле.
— Балуан таксама давярае сваёй жонцы, таму ён
вольны ў сваіх учынках. Калі б ён не давяраў, учора
Атбасары на вялізным і шумным кірмашы хіба ён
вёў бы такія адкрытыя размовы з Галіяй, гандляркай
кумысам?..
Балкаш, які да гэтага часу не прыслухоўваўся да
размовы гэтых двух, цяпер насцярожыўся. Адзін з яго
ных сяброў, што раней за іншых вярнуўся з кірмашу,
як бы жартам адзначыў, што Балуан у Атбасары
сустрэўся з Галіяй. «Што яны могуць зрабіць? — бу-
дзем лічыць, што ў межах дапушчальнага», — паду-
маў пра сябе Балкаш і не стаў прыдаваць значэнне
гэтаму паведамленню. Але знутры пачаў разгарацца
агеньчык рэўнасці. Калі ўсё гэта сапраўды так, то, як
толькі Балуан заявіцца, ён учыніць яму скандал.
І вось цяпер гэтая вестка зноўку сустрэлася на
ягоным шляху. І агеньчык рэўнасці разгарэўся так,
што Балкаш, не паказваючы знешне нічога, вырашыў
дапамогай балагурства разгаварыць Сыздыка і Ал
жана, каб зразумець, што ж там было на самай спра
ве. З гэтай думкай уключыўся ён у размову, а Сыздык
Алжан, у сваю чаргу, паведалі яму, аб чым вялі гутар
ку Балуан Шолак і Галія на тым кірмашы.
Сыздык і Алжан поўнасцю апраўдалі хітрыкі Бал
каша, ды яшчэ і ад сябе дадалі. Жарты жартамі, а
тое,
што знутры ўсяго гэтага старанна схавана подлая
рэўнасць, гэтыя два хітруны зразумелі адразу. Таму
яны, быццам два ваўкі, што гоняцца за зайцам з або
двух бакоў, узялі гэтак жа Балкаша і пачалі раздзьмух
ваць агеньчык рэўнасці.
У пачатку Балкаш не надаваў асаблівай увагі
іх аповеду, але ў канцы размовы, калі ўсё стала ясна
зразумела, ад злосці нават заплакаў.
— “Вушы чуюць, гэта падман, а вочы бачаць —
гэта праўда”, — кажуць у народзе, — сказаў Сыздык,
яшчэ больш узмацняючы гэтым рэўнасць Балкаша, які
працягваў плакаць, і мэтай Сыздыка было давесці гэ
тую рэўнасць да немагчымых межаў. — Калі паедзеш
у Кокшэтау, Галія там выйдзе табе насустрач.
— Дарэчы, так яно і ёсць, — дадаў Алжан, —
я чуў, што Галія пайшла ўслед за Балуанам».
Вось бачыш, як бывае ў жанчыны з лёгкім ха
рактарам. А наогул, у раўнівай жанчыны няма вора
га больш страшнага, чым яе ўласны муж. Некаторыя
жонкі новых казахаў, якім грошай няма куды падзець,
нават наймаюць спецыяльных агентаў сачыць за сваімі
мужамі, і гэта стала шырокай модай.
— Ты праўду кажаш альбо прыдумляеш?
— Для гэтых жанчын няма ніякіх сакрэтаў.
— Выходзіць за ўсякія межы прыстойнасці!
— Калі казаць прама, рэўнасць — гэта наогул па
чуццё, якое выходзіць за усякія рамкі. Гэта — адна
разнавіднасцей псіхічнага захворвання. Псіхолагі і псі
хіятары лечаць яе, як самую сапраўдную хваробу. Але,
аказваецца, запушчаныя формы не паддаюцца лячэнню.
— Цікава, якімі спосабамі лечаць?
— Спосабаў шмат. Урач дае разнастайныя пара
ды, як хвораму сябе паводзіць. Дае супакойваючыя
лекі. Рэкамендацыі. Хворыя прыслухоўваюцца да іх
самі сябе вылечваюць.
— А колькасць раўніўцаў усё павялічваецца… Як
колькасць хворых у свеце.
— На мой погляд, людзі ніколі не перастануць па
зіраць на іншых асоб процілеглага полу, тых, якія ім «не
належаць». На вуліцах шмат маладых людзей, «юных ры-
цараў-прайдзісветаў» якія гатовыя адразу ж заляцацца
да маладых жанчын. І гэтак жа хапае і маладзенькіх
дзяўчатак і жанчынак, «здольных на ўсё». Так што
рэўнасць мае ўсе шанцы бязбедна існаваць і надалей.
— Гэтыя людзі нараджаюць яе, хіба ж не так?
— Там, дзе ёсць каханне, заўсёды будзе і рэўнасць.
Сапраўдная прыгажосць заўсёды выклікала рэўнасць.
Часам з-за адной жанчыны краіны ваявалі паміж сабой,
здараліся вельмі крывавыя бітвы. Хіба ж не даказвае гэта
Траянская вайна старажытных грэкаў? Дзеля прыгажуні
Алены дзве дзяржавы змагаліся шмат гадоў, загінула
мноства воінаў. Казахскія гераічныя паэмы, лірычныя
эпасы таксама апавядаюць пра падобныя войны.
Што ні кажы, нашыя дзяды і прадзеды больш
увагі ўдзялялі не знешняй прыгажосці жанчыны, а яе
сутнасці, духоўнасці, унутранаму свету. У імя такой
прыгажосці і варагавалі паміж сабой не толькі два ба
тыры, але і цэлыя дзяржавы.
Бяда ў тым, што раўнівы больш, чым другога
(мужа, жонку), любіць сябе — ці не так? Праблема за
ключаецца менавіта ў гэтым.
Раўнівец заўсёды глядзіць з недаверам на аб’ект
сваёй рэўнасці. І яму здаецца, што прычына для пада
зрэнняў маецца, і не маленькая. Ягоныя сумненні павя
лічваюцца ў аб’ёме, дасягаючы немагчымых памераў,
і надыходзіць момант, калі раўнівец ужо не можа
адрозніць беспадстаўных сваіх падазрэнняў ад праўды.
Не вельмі прыгожыя жанчыны, аказваецца, раў
нуюць сваіх мужоў больш, чым прыгожыя. А прыго
жыя часцей раўнуюць не сваіх мужоў, а… чужых. Да
яшчэ больш далёкіх ад іх жанчын…
— Цікавае назіранне. Навошта ж раўнаваць чу
жых мужоў да нейкіх там іншых жанчын, нават не
да іх жонак? Што за дзівацтва?
— О, гэта — самы красамоўны прыклад зай
здрасці.
— І праўда, бо рэўнасць усяго толькі адна са шмат
лікіх разнавіднасцей зайздрасці? Усяго толькі адна!
— Так яно і ёсць. Рэўнасць і зайздрасць заўсёды
побач, як бы трымаюцца за рукі. Разам спяць, разам сне
даюць, урастаюць адна ў адну, сплятаюцца. Вельмі ча
ста іх блытаюць. Іх і на самай справе цяжка адрозніць.
Рэўнасць, што ўзнікае ў галаве і сэрцы чалавека, які
кахае, ператвараецца часцей за ўсё у варожасць, у жа
данне адпомсціць за прыніжэнне, якое ён нібыта зазнаў.
— Рэўнасць нельга аддзяліць ад кахання. Раў-
— значыць кахаеш. Гэта аксіёма. Рэўнасць і ка
ханне — сёстры, якія заўсёды разам. Але, калі згасне,
знікне каханне, рэўнасць часта застаецца, не глохне
аўтаматычна. Больш таго, рэўнасць — гэта такое
пачуццё, што распаўсюджваецца і на чалавека, яко
га ўжо няма побач. Далёка з’ехаў, і наўрад ці вернец
ца. А здараюцца выпадкі, калі раўнуюць нават да па
мерлага… Складаная эмоцыя. Самае правільнае
— не
трапляць у яе сеткі. Няхай ратуе нас Усявышні ад
рэўнасці без прычын, якая ні сораму, ні годнасці не
мае. Няхай даруе нам вытрымку і спакой.
— Менавіта так. Трэба жыць такім жыццём, каб
сябры любаваліся намі. Жыць у згодзе з душой і сэр
цам. Не даваць волю неўтаймаванай рэўнасці. Барані
нас Бог ад людзей, якія раўнуюць усіх, у тым ліку
і нас, не толькі да жанчын, але і да ўсяго гэтага
велічэзнага свету, звужваючы бяскрайнія гарызонты
Сусвету да кавалка шэрай авечай шкуры.
Як кажуць навукоўцы, ёсць «рэўнасць як гульня»,
«рэўнасць як праява гумару», «жартоўная рэўнасць».
Маецца і «рэўнасць знарок», прыдуманая спецыяльна,
каб падражніць чалавека. Але такія разнавіднасці не
закранаюць глыбокіх пачуццяў, сэрца ад іх не баліць.
Наадварот, з абодвух бакоў людзям робіцца намнога
лягчэй, яны нібыта выпускаюць пару, скідваюць з сябе
цяжар пачуццяў, «перазагружаюць» рэўнасць.
— Як гэта — перазагружаюць?
— Перазагружаюць. Смеючыся, жартуючы. Штуч-
на ствараючы нібыта сітуацыю рэўнасці, закаханыя,
што і сапраўды гатовыя прырэўнаваць адзін аднаго,
абстагіруюцца, выпускаюць пару.
Адна жанчына заўважыла, што за ёй увязаўся адзін
«закаханы» мужчына, ніяк не адстае. І тады яна кажа:
«Гэй, глядзі! Будзь асцярожным! Мой муж — вельмі
раўнівы чалавек. Калі даведаецца, ён з тваёй спіны
скуру для бізуна нарэжа!» А сама тут жа паглядзела
ў вочы гэтаму чалавеку і кінулася ў ягоныя абдоймы.
— Так, часта агонь рэўнасці распальваюць самі
жанчыны! Але ж з такой гульні можа разгарэцца
вялікае полымя.
— Разгарыцца. Я і пра гэта скажу. А пакуль распа
вяду пра амаль бяскрыўдную разнавіднасць любоўнай
гульні, якая выклікае рэўнасць.
— Распавядзі.
— Так, часам сустракаюцца і жанчыны, здольныя
запаліць полымя рэўнасці даволі нечаканым чынам.
Часцей за ўсё спрабуюць увайсці ў ролю бязвінных
ахвяр, і бываюць самымі сапраўднымі майстрыхамі
гэтай справе.
— Такая жанчына — гэта ж сапраўдны сатана
— Бываюць некалькі тыпаў такіх чартовак. Да
прыкладу, хачу расказаць табе аб выпадках рэўнасці,
якія ўзнікаюць, калі людзі сядзяць паважна за сталом
у гасцях у кагосьці, калі і падумаць аб нечым такім
няёмка.
— І што ж гэта за рэўнасць?
— Яе называюць «рэўнасць, якая бывае, калі людзі
знаходзяцца ў гасцях». Скажам, у доме вельмі паважа
нага чалавека сабралася група гасцей. Абедаюць аль
бо снедаюць. І бываюць занадта «культурныя пары»,
якія менавіта ў такой сітуацыі не губляюць час дарэмна
выкарыстоўваюць астатніх гасцей як могуць. Яны па-
чынаюць гульню, якая называецца «наўмысная рэў-
насць». Па сцэнарыі гэтай гульні тая самая пара, аб якой
я і вяду гаворку, пачынае заляцацца да суседзяў. Пер-
шай гульню часцей за ўсё пачынае жанчына, яна штось-
ці шэпча на вуха суседу, што сядзіць побач, і
робіць гэта
так, каб усё бачыў яе муж. А той, як толькі заўважае,
што жонка з
кімсьці перашэптваецца, знарок пачынае
раўнаваць яе і
робіць пагрозлівы твар, насуплівае бро
вы, з вачэй ягоных літаральна сыплюцца маланкі. Альбо
муж проста робіць выгляд, што зараз у гэтым пакоі зда
рыцца штосьці вельмі жудаснае. Ад гэтага атрымліваюць
асалоду і муж, і жонка, а ўсе навокал пакуль нават і не
заўважаюць нічога. І тады жанчына кажа: «Бачыце, як
муж мой мяне раўнуе, а гэта значыць, што ён мяне вель-
мі моцна кахае». А
муж, у сваю чаргу, ганарыцца: «Мая
жонка такая прыгожая, што падабаецца і іншым мужчы
нам!» Ад такой «рэўнасці» абодва закаханыя, у дадзеным
выпадку муж і
жонка, атрымліваюць вялікую асалоду.
— І каму патрэбная такая асалода?
— Ну, вядома ж, толькі ім дваім. Такая гульня
толькі ўзмацняе давер паміж мужам і жонкай. І якая
ім справа да іншых — яны, іншыя, чужыя, тут наогул
— Гульня для тых, каму рабіць няма чаго!
— Не скажы! Закаханыя, маладыя муж і жонка,
такім чынам замацоўваюць сваё каханне, правяраюць
сапраўднасць сваіх пачуццяў.
— Ды нікому яна не патрэбная, такая праверка.
— Чым вось так вось адразу ж усё адмаўляць,
пакліч лепш сюды сваю жонку. І няхай яна паглядзіць
на мяне закаханымі вачыма.
— Хопіць табе жартаваць! Хочаш сказаць, што
калі цёлачка не паглядзіць закаханымі вачыма, то бык
не сарвецца з прывязі?
— Раскажу табе пра яшчэ адзін тып рэўнасці. Яго
называюць «гульня ў адны вароты». Гэта як у футбол,
калі хлапчукі гуляюць на дзве каманды, але з адным ва
ратаром. У такім выпадку на гульнявым полі застаецца
толькі мужчына, у якога ад рэўнасці кружыцца галава. Ён
часам успамінае некаторыя хітрыкі сваёй жонкі, падазрае
жанчыну ў здрадзе і думае пра сябе: «Хіба ж я не муж
чына? А калі мужчына, то чаму, калі хтосьці пачынае за
ляцацца да маёй жонкі, я павінен сядзець і маўчаць?» Так
ён сябе настройвае і падагравае. Пасля гэтага кінжал рэў-
насці робіцца такім вострым, што здольны рассячы на
палам валасок. І гэта ўжо не звычайная бытавая рэўнасць,
хвароба рэўнасці, псіхічнае захворванне, «трызненне
рэўнасці», хоць для рэўнасці проста няма ніякіх пры-
чын. Гэтая хвароба не толькі губіць унутраны свет чала
века, але і душу ягоную гатовая знішчыць. Звярні ўвагу,
што ўзнікла гэтае пачуццё без усякіх на тое прычын, про
ста гульня ўяўлення. Сам сабе чалавек хваробу прыдумаў.
— Гэта вельмі кепска.
— Так. І самае кепскае — у такой сітуацыі раўнівы
мужчына роту не адкрывае, слова не скажа супярэч
нага сваёй жонцы. А ўнутры ўсё гарыць. Пры гэтым
жонка нават не падазрае, што адбываецца з яе мужам.
— Выходзіць, рэўнасць — гэта вораг, які падкрад
ваецца непрыкметна, немаведама адкуль.
— Так, у некаторых выпадках «ваўчыная сутнасць
у гэтага капелюша становіцца бачнай толькі знутры».
— «Не кажы, што побач няма ворага, стоячы
пад гарой», — і так таксама казалі нашы продкі.
— Па сцвярджэннях вучоных, якія даследавалі гэ
тую праблему, маецца і разнавіднасць рэўнасці, якая
завецца «экзамен».
— А гэта што яшчэ за такое?
— У такім выпадку хтосьці з двух, альбо муж,
альбо жонка, можа раптам задумаць «праверку» сва
ёй палове. І вось жонка на вачах у мужа пачынае рап
там аказваць знакі ўвагі іншым мужчынам. Вядома ж,
мужа псуецца настрой, да такой непрыемнай сітуацыі
ён не быў гатовы. Таму губляецца, не ведае, што
рабіць, глядзіць то на жонку, то на свайго нечаканага
«саперніка», якога да гэтага і не ведаў нават. У
рэшце
рэшт вырашае, што жонка знайшла сабе новага, леп
шага мужчыну. Сам прыходзіць да такой высновы, не
абдумана «падказанай» жонкай. І ў ім прачынаецца
самая сапраўдная злосць альбо нават лютасць. Зараз
ягоная задача — прызваць праціўніка да адказнасці.
Такім чынам, жанчына-актрыса зводзіць двух
мужчын, часам вельмі сур’ёзна, аж да бойкі, да забой
ства нават. А сама становіцца глядачкай небяспечнага
дзейства, у якім гатовыя сысціся ў нежартоўным пая
дынку два быкі. Небяспечныя гульні! Мы ведаем шмат
такіх прыкладаў з жыццёвых гісторый і
літаратуры.
— І што ж потым робіць гэтая самая жанчына
правакатар?
— Што робіць? «Я ж проста пажартавала. Хацела
праверыць, ці кахае мяне муж па-сапраўднаму, альбо
ўсё паміж намі проста па звычцы. Адкуль я ведала,
што з-за гэтага недарэчнага жарту ўсё так сур’ёзна
закруціцца?» — сцвярджае яна, паказваючы ўсім, што
наогул мілая і мірная, проста бязвінная авечка.
— Хутчэй за ўсё, да гэтага жанчына ў чымсьці
падазравала свайго мужа.
— Падазрэнне! Вось, толькі зараз ты знайшоў
патрэбнае слова. Нараджае рэўнасць, разагравае яе,
прамушае яе разгарэцца, распаўзціся, нібыта агонь па
стэпавай траве, гэтая таямнічая сіла — падазрэнне.
— І сапраўды. Калі спытацца ў мужчын, якія
па сорак раз на дзень сварацца
спрачаюцца са сваімі
жонкамі: «Чаму ты раўнуеш сваю жонку?» — ён
адразу ж адкажа: «Не веру ў яе сумленнасць, я яе па
дазраю!» А на пытанне: «Калі жонка такая, як ты
пра яе кажаш, то чаму б табе з ёй не развесціся?»
мужчыны часцей за ўсё адказваюць: «Як жа я з ёй
развядуся, яна ж, магчыма, нічога такога і не рабіла!»
Падазрэнні могуць быць пустымі, з адных падазрэнняў
факта не склеіш. Вось і думай, што рабіць.
— Так, у гэтага раўніўца падазрэнні ёсць, а даверу
няма.
— Я такіх людзей, якія ўсіх і ва ўсім падазраюць,
нікому не вераць, шчыра кажучы, недалюбліваю.
— А хто іх любіць? У любым выпадку, падазрэнне
ўзнікае не з сэрца, не яно з’яўляецца ягоным вытокам.
Узнікае з пустых рэфлексій. Што і казаць, яны
першакрыніца ўсялякіх хітрыкаў і высноў, яны іх пры
думляюць, яны ўвасабляюць іх у жыццё. Немагчыма
аспрэчваць важнасць інтэлекту.
— Магчыма, так яно і ёсць.
— Упэўнены ў гэтым. Але вось сэрца! У маім
разуменні сэрца чалавека павінна быць белым і чы
стым, нібыта малако матулі. І іскрыцца, нібыта вада
найпразрыстай крынічкі. А ў хітрых і жорсткіх людзей
яго не бывае. Просты кавалак мяса памерам з кулак,
які змёрз ад злосці, — вось іхняе сэрца.
— Барані нас Божа ад такіх людзей!
— Так, бачыш, як у мізэрна маленькай, з мураўя
памерам, запалкі, хапае сілы, каб спаліць цэлы лес, так
і маленькае, з кіпцік, падазрэнне здольнае разбурыць
будынак даверу паміж мужам і жонкай. Мы самі з та
бой былі сведкамі, як рушыліся сем’і, гінулі мужчыны,
дзеці заставаліся без бацькоў…
— Няхай Творца не паселіць у сэрцах людзей па
дазрэнне. Самае цяжкае — падазрэнне, якое ўсяго
толькі раз пранікла ў свядомасць чалавека, сам ён ужо
не здольны выдаліць са сваёй галавы. Але ж, акрамя
яго самога, гэта не здольны зрабіць ніхто іншы. Няма
нічога больш цяжкага, чым пазбавіцца падазрэння,
якое аднойчы замацавалася ў тваёй свядомасці.
— «Чарвячок падазрэння» становіцца знішчаль
ным не толькі для цела чалавека, але ў першую чар
гу з’ядае ягоную душу. У гэтым сэнсе я не згодны
меркаваннямі некаторых спецыялістаў, што вывучалі
праблему рэўнасці.
— З якімі менавіта?
— Нядаўна прачытаў адзін з артыкулаў вучонага-
псіхолага, нашага сучасніка. У гэтым артыкуле га
ворыцца так: «Часам жанчыны жадаюць расказаць
праўду і кажуць: “Я і на самай справе была ў адным
ложку з
гэтым мужчынам, але ён аказаўся няздольным,
і паміж намі нічога не было”. Так, маўляў, жанчыны
хочуць апраўдацца. У такім выпадку з плячэй мужчы
ны, у якога ўзніклі падазрэнні, нібыта падае цяжкая
ноша, яму становіцца куды лягчэй. Калі б Дэздэмона
размаўляла з мужам такім чынам, спаслаўшыся на
няздольнасць другога, растлумачыўшы, што “той муж-
чына” на самай справе імпатэнт, то заканчэнне яе кан-
флікта з
раўніўцам-маўрам, магчыма, было б іншым.
І Шэкспір не напісаў бы сваёй геніяльнай п’есы».
Так напісана ў артыкуле.
Я ж лічу, што пад такім тлумачэннем няма ніякай
навуковай базы. Галоўная праблема тут не ў тым, што
паміж мужчынам і жанчынай былі ці не было нейкіх
там адносін палавога характару. На мой погляд, справа
ў тым — і гэта самае важнае, — што жанчына звяр-
нулася да іншага мужчыны ўнутрана, псіхалагічна.
А былі фізіялагічныя адносіны паміж двума людзьмі
ці іх не было — справа другарадная. Калі жанчы
на кажа, што яна не здраджвала мужу, таму што,
калі лягла з іншым у ложак, то не мела з ім фізічных
кантактаў, — гэта ўсё разлічана не на прасцякоў нават,
а на прымітыўных прасцякоў. Ды і прыкрываць здра-
ду «асаблівымі» абставінамі — проста глупства.
— Па тваёй логіцы, гэтая жанчына здрадзіла?
— Вядома ж. А ты што, сумняваешся ў гэтым?
— Суровы ты, браце. Праўда, і я думаю, што,
калі б Дэздэмона патрапіла ў такую сітуацыю,
Атэла яе ўсё роўна забіў бы. Галоўнае ў здрадзе, згод
ны з
табою, не фізіялагічныя адносіны паміж муж
чынам і жанчынай, а сама гатоўнасць да здрады.
І наогул, усё жыццё цягнуць на сябе вялізную ношу
падазрэння нікому не пад сілу.
— Так, калі да жонкі адносішся з падазрэннем,
пачынаеш падазраваць і ўвесь свет ў здрадніцтве.
У такой сітуацыі можна дадумацца і да таго, што
жыцці, маўляў, наогул няма ні справядлівасці, ні сум-
леннасці. Ні святасці, ні дабрачыннасці. А калі так,
то навошта жыць, які ў жыцці сэнс? Вось да якіх думак
можна прыйсці! Хіба ёсць сэнс жыць на свеце жыво
му чалавеку, грэшніку альбо праведніку, калі не верыш
ні ў што, да ўсяго адносішся з падазрэннямі? Ці ёсць
у такім жыцці хоць нейкае напаўненне, змест? Калі ча
лавек не верыць усяму, што вакол яго, не верыць і сабе
самому, то ўсё згасае для яго, закрываецца чорнай за
слонай само неба, і наступае цемра ў душы.
— Гэта сапраўды так. Некаторыя няшчасныя,
што кіруюцца прынцыпам не выносіць смецця з хаты,
ведаючы, чым сапраўды займаецца цішком жонка
(альбо муж), робяць выгляд, што нічога не адбыло
ся. Рота не адкрываюць, выдаюць сябе за моцныя
ўстойлівыя пары. Я такіх людзей ведаю.
— І як жа тады? Усё жыццё глытаць жоўць,
маўчаць і жыць з гэткай ношай на сэрцы?
— А як ім быць? Што рабіць? Не жадаюць выгля
даць перад сваімі дзецьмі, перад сябрамі і знаёмымі,
перад родзічамі і роднымі «непрыстойнымі» людзь
мі. Не разумеючы пры гэтым, што гэта ніякая не «не
прыстойнасць», гэта ж самая сапраўдная ганьба!
— Так, зло. Але сам пацярпеўшы гэтак не лічыць,
у сілу многіх абставін. Гэты чалавек хоча выглядаць
у вачах іншых «моцным, маральна ўстойлівым, куль
турным» і да таго падобнае.
— Але каму патрэбная такая культурнасць?
— Патрэбная. Перш за ўсё — грамадству. Каб за
хаваць і мір у краіне, горадзе, ауле. Ягоным дзецям
патрэбная. Іх бацька і маці не разводзяцца. Родным
родзічам — патрэбная. Яны лічаць, што ўвесь іх род,
усё іхняе сямейства, увесь клан прыстойны і сумлен
ны. І самому гэтаму чалавеку ў першую чаргу.
— Не зразумеў?
— Так, «не заўважаючы» таго, што ён на самай
справе заўважыў, робячы выгляд, што ён не ведае аб
тым, аб чым ведае, — ён захоўвае сваё становішча
грамадстве і пэўную годнасць. Работу, у рэшце
рэшт, захоўвае, якая сёння так неабходная. Выконвае
ў адносінах да дзяцей бацькоўскія свае абавязкі і доўг.
— Складаны выбар для бацькі.
— Складаны. І тут патрэбна пэўная ўвага з боку
нас, блізкіх. Мы наогул павінны страхаваць адзін адна
го. І пажадана — не даваць месца рэўнасці без пэўнай
на тое прычыны. Мы павінны так выхоўваць сваю мо
ладзь, каб яна не спатыкалася на роўным месцы, не зва
рочвала ўбок, на больш лёгкі шлях. Разам з гэтым мы
павінны ведаць, што ў жыцці здараюцца сітуацыі, калі
людзі памыляюцца, здзяйсняюць памылковыя дзеянні.
— Так, няхай Усявышні дасць людзям усё добрае,
Гонар і Сумленне!
— Менавіта так. Казахі з даўніх часоў канфлікты,
якія ўзнікалі паміж мужчынам і жанчынай, вы
носілі на суды Гонару і Сумлення. А для Гонару
Сумлення галоўнае — наяўнасць Справядлівасці.
Справядлівасць
— святое паняцце. Аб гэтым гаво
рыцца і ў вершах нашых продкаў:
Не хваліся, што багаты,
А кажы — Сумленне маю.
Не хваліся лішкам сілы,
А кажы, што Гонар маеш.
Так раілі продкі. Некалькі вершаваных радкоў пра
многае могуць сказаць. Паклонімся святому духу на
шых продкаў, іх розуму і вялікай культуры, схілім пе
рад імі свае сівыя галовы, дарагі мой!
«Калі б ворага паважаць, як сябра…»
— Сённяшнюю гутарку я хацеў бы пачаць са слоў:
«Мой дружа, я хачу паведаць табе аб галоўных “праві-
лах” зайздрасці і некаторых удакладненнях да іх».
— Гэта якія яшчэ правілы?
— Не спяшайся. «Хто не спяшаецца, той і на арбе
зайца дагоніць». Толькі той зразумее, што такое зай
здрасць, хто зразумее сэнс гэтых самых асноўных
— Ты б перастаў даводзіць чалавека і расказаў,
што жадаў. Хіба ў гэтай самай праклятай зайздрасці
могуць быць нейкія правілы? І хто іх прыдумаў, гэтыя
— Зайздросны чалавек перш-наперш параўноў
вае сябе з кімсьці вельмі ўплывовым. Але ён не прос-
та параўноўвае, а з канкрэтнай нездаровай мэтай. Пры
гэтым параўноўвае абавязкова з чалавекам, які ў лю
бым выпадку стаіць у грамадстве вышэй за яго, аль
ж з тым, хто наогул адрозніваецца ад усіх чымсьці
адметным. І добра яшчэ, што параўноўвае толькі
думках, «віртуальна». І пасля параўноўвання аба-
вязкова знаходзіць, што сам ён стаіць на значна ні
жэйшай грамадскай альбо фінансавай прыступцы.
здросны чалавек нават без усялякіх на тое прычын
прыніжае сябе ў сваіх жа зайздросных вачах. Думае
пра сябе: «Дык я ж у параўнанні з гэтым чалавекам ні-
куды не варты. І бяднейшы за яго, і больш нешчаслі-
вы. Бяссільны я, дрэнны, не шанцуе мне ў жыцці…»
— А навошта ён сябе так прыніжае і зневажае?
Навошта ж сябе гэтак мучыць?
— Прыніжэнне самога сябе ў параўнанні з
шымі, незадавальненне сабой — для зайздроснага
чалавека проста неабходна, гэта ягонае правіла, ягонае
— І якая ж ад гэтага карысць?
— Значна сябе прынізіўшы і зняважыўшы, зай
здроснік пачынае выконваць сваю асноўную ролю,
галоўнае сваё «прызначэнне» ў гэтым жыцці.
— Што за роля?
— Вельмі цікавая. Як правіла, раўнівы чалавек
кажа сабе: «Чаму ў мяне няма гэтай рэчы?» — і тым
самым вызначае праблему. Ставіць перад сабой зада
чу. А зайздроснік задае іншае пытанне: «Чаму гэта рэч
у кагосьці маецца?»
— А якая прычына?
— Прычына ў тым, што раўнівец раўнуе да рэчы,
якая ў яго ёсць, а зайздроснік, паўтараю, зайздросціць
таму, чым ён не валодае, што знаходзіцца ва ўласнасці
іншага. Іншымі словамі, зайздроснік зайздросціць маё
масці і грошам іншага чалавека, і прэтэнзіі ў яго мена-
віта да таго чалавека, у якога гэтая маёмасць маецца.
— Зайздросны чалавек сам не разумее, як патра-
піў у пятлю зайздрасці, як зайздрасць так лёгка пад
лавіла яго на свой аркан. Усе людзі, якія маюць тое,
чаго ў яго няма, усе людзі, якія жывуць лепей за яго,
становяцца ягонымі ўяўнымі ворагамі.
Параўноўваючы сябе з іншымі, зайздроснік і не
падазрае, што імкнецца жыць не сваім жыццём, а чу
жым. Жыццём тых людзей, якім зайздросціць. У яго
няма нічога сапраўднага. Уласнага. Таму ён фатальным
чынам не лічыцца са сваёй прыродай, з магчымасцямі,
якія былі дадзены яму ад нараджэння. Хоча ўсяго —
і звыш! Зайздрасць не мае межаў. Каб быць вышэй
за чалавека, якога праследуе сваёй зайздрасцю, зай
здроснік пачынае думаць, што трэба апранацца, як той
чалавек, гэтак жа рухацца і размаўляць, жыць такім жа
жыццём. Мець тыя ж самыя звычкі, і ўсё такое іншае.
Зайздросны імкнецца змяніць самое сваё паходжанне.
Прыроду, розум, інтэлект, навыкі і звычкі, якія ўжо
маюцца. Усё гэта цяпер, па ягоным разуменні, не па
трэбна яму болей. Не падабаецца ён самому сабе… Ні
больш ні менш! І зараз павінен пераняць усё «лепшае»,
як ён лічыць, у аб’екта сваёй зайздрасці. Прымітыўна,
вядома ж, але, калі зайздросніку гэта не ўдаецца, ён га
товы «размазаць» альбо запэцкаць, знішчыць чалаве
ка, якому зайздросціць. І толькі на гэтым супакоіцца.
— Ды ён што — вар’ят?
— Так, мазгі ў яго не ў парадку. Ён — чалавек, у ду
хоўным сэнсе загінуўшы, хворы псіхічна, прычым вельмі
моцна хворы. Такі ніколі не выкарыстоўвае сваіх улас
ных, часам нават значных магчымасцей, якія былі да
дзены яму ад прыроды. Сваіх талентаў, розуму, інтэлек-
ту, калі хочаш, нават моцнага фізічна цела.
— Таму, што не верыць самому сабе. Лічыць са
мога сябе няшчасным, абмежаваным. Не разумее, што
і ягоныя здольнасці дапамогуць яму зрабіць штосьці
добрае, — такі ўжо ён чалавек. Нават калі і мае нейкія
задаткі, вывады, якія ён зрабіў, параўноўваючы сябе
са сваім, скажам, «ідэалам», аказваюцца не на яго
ную карысць. Ён пастаянна думае: «Калі параўноўваю
сябе з ім, выразна бачу, наколькі я бяздарны, дурны
і дрэнны». Гэтае меркаванне, аднойчы і назаўсёды
прынятае, і ёсць кропка адліку для ягонай зайздрасці.
А чалавек, які лічыць сябе бяздарным, ніколі не змо
жа, нібыта сокал, узняцца ў неба і расправіць крылы.
Разумее, што не народжаны, каб узляцець пад аблокі,
а вымушаны па зямлі поўзаць. І прыходзіць да думкі,
што куды зручней яму быць не сокалам, а змяёй…
— Хіба ж не няшчасце для здаровага чалавека
ўсё жыццё прыніжаць, чарніць сябе, лічыць, што ён
«бездар», «няўклюда», «няўдачнік».
— Яшчэ якое няшчасце! Як можа быць шчаслівым
чалавек, які ўвесь час даводзіць сябе сумненнямі?
— У такіх выпадках, трэба думаць, душа хвалю
ецца, усё прыходзіць у замяшанне.
— Такі чалавек не адзін дзень, не адзін месяц,
не адзін год, а ўсё жыццё лічыць сябе ні на што не
вартым, дурным. Ніколі не адчуе сябе шчаслівым
паўнацэнным. Для яго ў жыцці не бывае сонца, а ёсць
толькі ноч. Не бывае радасцей жыцця, адзін толькі сум.
— Але ж жыць такім жыццём горш нават, чым
пакутаваць у пекле...
— Людзі, якія знаходзяцца ў рабскай залежнасці ад
сваёй зайздрасці, не ўмеюць давесці да канца ніводную
справу. Такія людзі жывуць ў сваім прыдуманным све
це, атрымліваюць нават асалоду ад сваёй горычы і са
моты. Усё жыццё чакаюць ад іншых спачування, ма
ральнай падтрымкі, духоўнай дапамогі, лёгкага прыем
нага падману, згоды. Унутрана хочуць менавіта гэтага.
Не жадаючы самім сабе нічога добрага, чакаюць, што
іншыя ім усё ж дапамогуць, пахваляць, падтрымаюць.
Імкнуцца быць роўнымі з іншымі. Хоць самі, у глыбіні
душы, лічаць, што не гатовыя для гэтага. Парадокс:
хочуць, каб іх паважалі іншыя, але самі пры гэтым
упэўненыя, што іх «няма за што паважаць».
— Самі сябе мучаюць, як толькі могуць.
— Так. Ірвуць сябе на часткі, нібыта сабакі, але
вельмі жадаюць, каб ім дапамагалі іншыя людзі.
— Вельмі цікава. Бывае на свеце і такое.
— Яшчэ як бывае! Не давяраючы самім сабе, да
водзячы сябе да знямогі сумненнямі, такія людзі ба
яцца цвёрда ступаць па зямлі, асцерагаюцца зрабіць
хаця б адзін памылковы крок. Баяцца ўзвысіць голас,
гучна і весела смяяцца. Замест смеху — закрываюць
далонямі твар і ціха, ледзь-ледзь, з-пад далоняў, па-
смейваюцца.
— Які ж дзень можа стаць для іх светлым?
— Няма для іх такога дня. Яны ў крыўдзе на ўсю
зямлю, на ўсё, што вакол іх. Лічаць, што ўсе навокал
толькі і робяць, што здзекваюцца і мучаюць іх.
— А хіба ж яны не змарыліся ад такога жыцця
і не жадаюць у ім хоць штосьці змяніць?
— Гэтага я не ведаю. Ведаю толькі, што такія лю-
дзі вельмі крыўдлівыя і помстлівыя. Нутро іх закіпае
ад гневу, як кацёл. Часам яны даюць волю фантазіі
адзін «паспяховы» дзень узнімаюцца ледзьве не да
нябёсаў, помсцяць усім сваім прыдуманым ворагам.
У фантазіях сваіх аднаго з ворагаў сякуць шабляй,
другога пратыкаюць наскрозь дзідай, а трэцяга з руж
жа забіваюць. Ад гэтай віртуальнай помсты атрымлі
ваюць ні з чым не параўнальную асалоду. Так, яны
мараць быць роўнымі з іншымі і жыць так, як жывуць
тыя, хто іх акружае. Але ім ніколі не ўдаецца рэальна
прасунуцца ў напрамку сваёй мары, ім ніколі не пера
адолець перавалаў, якія яны самі і нагрувасцілі з
нага роду абставін, у тым ліку і сапраўдных. Часта
та
кія людзі нават пальцам аб палец не ўдараць у імя
дасягнення сваёй мары. Лічаць сябе недастойнымі гэ
тай мары.
— Можа быць, яны душэўна хворыя?
— Не. Яны — не хворыя, а духоўна абмежаваныя
людзі.
— Як жа ім, няшчасным, растлумачыць, што ўсе
мы грэшнікі. Ва ўсіх ёсць недахопы, усе здзяйсняюць
не самыя лепшыя ўчынкі. І кожны ў чымсьці лепшы
за астатніх, а ў чымсьці і горшы.
— Так, перад міласцю Бога мы ўсе «знявечаныя
душы», «няшчасныя», «бедныя». І што ж цяпер — мы
павінны ўсё жыццё караць сябе? Увесь час плакаць?
Не можам радавацца прыгажосці жыцця?
— Вядома ж, не. Трэба дзякаваць Усявышняму за
тое, што ён даў нам розум і мудрасць, сілу і энергію,
культуру і веды. Мы павінны ганарыцца і хваліцца тым,
што мы рабы нашага Бога. Толькі тады можам лічыць,
што мы жывём жыццём, якое вартае чалавека.
— Я таксама так жыву.
— Інакш атрымліваецца, што жыццё ў зайздос
нага чалавека ўсё роўна, што і не жыццё.
— Так яно і ёсць. Ён не жыве сваім жыццём, не
існуе згодна лёсу, што дадзены яму Богам. А калі спра
буе жыць як іншыя, што не ўласціва яму па ягонай
прыродзе, то, зразумела ж, чакае правалу. Самога сябе
знішчыць — гэта ўмеюць толькі вельмі зайздросныя
людзі. А ўсё гэтае няшчасце пачынаецца з моманту, ка-
лі чалавек пачынае параўноўваць сябе з іншым. Я ду
маю, разумны чалавек, параўноўваючы жыццё аднаго
чалавека з жыццём другога, прымае да ўвагі ўсе падзеі іх
жыцця, пачынаючы з моманту нараджэння і да сённяш
няга дня, у найпоўнай меры нічога не ўпускаючы. Але
зайздросны так не ўмее. Ён бярэ са свайго жыцця толькі
асобныя эпізоды, з ягонага пункту гледжання найбольш
«зручныя» яму. І параўноўвае іх з урыўкамі, эпізодамі
жыцця іншых людзей. Да прыкладу, зайздроснік можа
запытаць у самога сябе: «Чаму гэта мой сусед, а не я,
атрымаў дзяржаўную ўзнагароду?..» Не ўлічваючы пры
гэтым, што ягоны сусед, перш чым атрымаць дзяржаў-
нае прызнанне, на працягу многіх дзесяцігоддзяў кож
ны дзень няспынна працаваў і ствараў штосьці новае,
карыснае для людзей. Перанёс, пераадолеў складаней-
шыя перашкоды, цярпеў ад падкопаў ворагаў і зай
здроснікаў, прайшоў па жыцці сваім цярністым шляхам.
— Гэта сапраўды бывае цяжка.
— Ды нічога цяжкага ў гэтым няма. Зайздроснік
сам значна ўскладняе сваё жыццё. Прымешвае да свай
го жыцця жыцці іншых людзей, якія нават адносін да
яго не маюць. Знаходзіць сабе найцяжэйшыя прабле
мы, з якімі затым і пакутуе. Усе значныя дасягненні
чалавека, якому ён зайздросціць, зайздроснік пера
тварае ў свае непераадольныя перашкоды, і бедная
шыя ягоная апускаецца ўсё ніжэй, не ў сілах вынесці
цяжар праблемы. Так, зайздрасць — хвароба душы.
тыя, хто патрапіў пад уладу гэтай хваробы, думаюць
аб адным: «Гэты нягоднік абышоў мяне ва ўсім!» —
і тысячу разоў вяртаюцца да гэтай думкі, пакутуюць
маральна і фізічна. Зайздроснік ніколі не радуецца па-
сапраўднаму, таму што ў яго няма шчырасці.
— Зайздрасць робіць чалавека рабом, падпа-
радкоўвае яго сабе поўнасцю.
— Вельмі дакладна знойдзеныя словы. Хоць зай
здросны чалавек перад іншымі людзьмі хоча выгля
даць фанабэрыстым, але знутры, так сказаць, у глыбіні
сваёй свядомасці добра ведае, што ён — «раб сваіх ву
шэй»! Гэта значыць, мае празмерную схільнасць верыць
плёткам. А гэта ўжо стаўляе яго на ніжэйшую прыступ-
ку, знішчае ягоную індывідуальнасць. Параўноўваючы
сябе з іншымі, зайздроснік не ўлічвае ўсіх магчымасцей
свайго «праціўніка». А іх у яго можа аказацца нямала…
«Вораг», які знойдзены самім зайздроснікам, уяўны
«непрыяцель», можа быць, валодае вялізным багац
цем, мае моцнае здароўе і вялікую фізічную сілу, цэ
ніць
трапятліва захоўвае сяброўства, характар якога зай-
здросніку наогул невядомы. Узяць, спорт. Да прыкладу,
у класічнай барацьбе паміж сабой змагаюцца толькі бар-
цы, якія маюць адну і тую ж вагавую катэгорыю, ці не
так? Хто-небудзь бачыў, каб баксёра вагой у пяцьдзя
сят кілаграмаў вывелі біцца з бамбізам, вага якога сто
кілаграмаў і нават больш? І ў жыцці таксама павінны
захоўвацца «вагавыя суадносіны». Кожны спаборнічае
са сваім «вагавым эквівалентам». А мы часам трацім нер-
вы на тое, каб высветліць, чаму мы ўчора, маючы вагу
пяцьдзясят кілаграмаў, прайгралі ў
спрэчцы чалавеку,
вага якога перавышае нашу ўдвая. І ў рэшце рэшт ат
рым-
ліваем неўроз. А ў некаторых выпадках бывае яшчэ горш.
Трэба кіравацца старой казахскай прымаўкай: «Роўны
з роўным, а кізяку — ягоны мяшок». Інакш можна па
трапіць у становішча, у якім апынуліся героі вядомай бас-
ні І. А. Крылова «Бык і жаба». У ёй апавядаецца, як жаба,
спрабуючы параўнацца па велічыні з
быком, на
дзімала-
надзімалася, і не зразумела, як сама лопнула.
— Так ёй і трэба!
— Згодны з табой. Кожны чалавек сам па сабе —
вялізны, непаўторны свет. Творца ўклаў у кожнае сваё
стварэнне тыя сілы і энергію, таленты і здольнасці, ро
зум і культуру, якія яму адпавядаюць, надзяліў кожнага
ўнікальнай знешнасцю. І калі заяўляць: «Чаму я не маю
такую ж прыгожую знешнасць, як вунь той тып, чаму
мяне няма такіх, як вунь у таго, талентаў і здольнас
цей, і наогул чаму я такога маленькага росту?» — то
гэта значыць — пратэставаць супраць волі Усявышня
га, які стварыў цябе менавіта такім, які ты ёсць. Інтарэс
жыцця ў тым і заключаецца, што кожны з нас не па
добны на другога. Уяўляеш, калі б усіх нас стварылі па
адзіным стандарце, аднолькавымі, як робатаў?
— І сапраўды — гэта было б жудасна!
— Гісторыя ведае некаторых правадыроў, якія
спрабавалі ўсіх апрануць аднолькава, заставіць ду-
маць і разважаць аднолькава, прымушалі завучваць
казаць адны і тыя ж словы. У такіх правадыроў, што
бавалі спрачацца з Творцам, нічога добрага не
атрымалася. Не аднакаляровы, а шматкаляровы свет
больш прыгожы. І ад рашэнняў, што былі прынятыя
«аднагалосна», большасцю, часцей за ўсё ніякай асаб-
лівай карысці не бывае. У людзей часта розныя адно
сіны да аднаго і
таго ж прадмета, і гэта цудоўна! Пра
вільнае рашэнне нараджаецца толькі тады, калі мно
ства меркаванняў і
прапаноў дапаўняюць адно адно.
Жыццё само па сабе шматграннае — і тым цікавае.
Таму не след прыніжаць сябе параўнаннем: «Чаму ж гэ-
та я не такі паэт, як вунь той, альбо чаму гэта я не такі
моцны, як вунь той барэц?» Калі захапляешся песен-
ным талентам нейкага чалавека, то ў цябе і самога мо
гуць быць здольнасці, роўныя здольнасцям гэтага чала
века, толькі ў нейкай іншай галіне творчасці альбо ведаў.
Хаця б — здольнасць слухаць і — чуць. У напружанай
унутранай барацьбе чалавек павінен атрымаць перамо-
гу над сваімі слабасцямі, сам усё расставіць па сваіх
месцах. Калі атрымалася перамагчы самога сябе, адысці
ад падманнага самаўзвышэння альбо самазневажан
— і ў іншых справах будзе лягчэй. Галоўнае — сябе
перамагчы. Я аднойчы свайму сыну, які ўжо вырас, стаў
мужчынам, склаў наказ, прычым не прозай, а ў вершах.
Паглядзеў сыну ў твар і
сказаў яму: «Цяпер ты — джы-
гіт. Цяпер ты — мужчына». І паступова нарадзіліся «ся
мейныя» вершы, якія так і называюцца: «Ты — джыгіт!»
Калі ты
Самога сябе ў барацьбе перамог,
І ад белага чорнае адрозніць змог,
І калі над галавою тваёю раптам навісла смерць,
Ты сустрэў яе жартам і не знямог,
Ты — джыгіт!
Калі ты,
Быццам сябра, паважаеш ворага свайго,
І не куляй, а словам страляеш у яго,
І жывеш, як сам пажадаў ты жыць,
Па наказах сумлення і розуму свайго,
Ты — джыгіт!
Калі ты
Гонар свой не запляміў нічым
І нічога не ставіў за Радзіму вышэй у жыцці,
Ношу цяжкую разам з народам валок на спіне,
За вяршыняй вяршыню змог перайсці,
Ты — джыгіт!
Кожны чалавек павінен верыць у сябе, жыць
гармоніі са сваёй прыродай, заставацца самім сабой.
— Гэта так. І твае вершы прымушаюць задумацца.
— Я рады. Мы і на самай справе часам не можам
пераадолець свае слабасці. І таму не можам дацяг
нуцца да сваёй мары. Часцей за ўсё ў такіх выпадках
даём волю гневу і злосці. Хіба ж часта чалавек трымае
руках аброць каня, на якім скача? Часцей кідае лей
цы, дзе патрапіць, а кіраванне ўручае першаму, хто
патрапіць, «павадыру». Асабіста я жадаю сам здзяй-
сняць свае памылкі, прымаць рашэнні ў адпаведнасці
са сваім розумам і культурай, згодна са сваім інтэ
лектам. А не па чужой указцы.
— Мы, аднак, далёка адхіліліся ад тэмы.
— Мы з табой ведаем, колькі людзей пацярпе
ла з-за падкопаў і паклёпаў зайздросных нягоднікаў
мярзотнікаў…
— Вельмі добра ўяўляю, аб кім ты зараз кажаш.
Некаторыя нашы сябры, знаёмыя і нават родзічы
самі вінаватыя ў сваіх бедах. Навошта зайздрос
цяць іншым, чаму ад зайздрасці шкодзяць людзям?
Чаму не жадаюць прызнаць, што чалавек можа быць
шчаслівым? Чаму ўпадаюць у самоту, калі хтосьці
іх перамог? Чаму не могуць пражыць менавіта тое
адзінае жыццё, якое даў ім Творца? Кідаюць цень на
— Табе стала шкада гэтых людзей? Ты спачува
— А я моцна сумняваюся ў тым, што зайздросны
чалавек — наогул чалавек!
— Гэй, дружа, а ці не занадта крута мы з табой
завярнулі? Ці не занадта катэгарычна?
— Я менавіта сёння зразумеў, што часам трэба
быць і катэгарычным. Часам і змяіны яд з’яўляецца
два хворага лякарствам. Думаю, што наша цвёрдасць
і катэгарычнасць не страшней за той яд. Наадварот,
для многіх нашых «аблудных» родзічаў праўда маг
б стаць гаючым зеллем.
— Так, бо толькі праўдзівыя словы здольныя
прымусіць чалавека задумацца!
— Мы не заўсёды знаходзім час для разважан-
няў, баімся задумацца аб нечым важным. Страх ад
стаць ад сапернікаў, перажыванні, што нас абыдуць,
не дазваляюць нам зрабіць прыпынак, аддыхацца, па
меркаваць.
«Чаму я не магу дасягнуць поспехаў таго чала
века?» — пытаемся мы ў сябе і гатовыя галавой аб
каменні біцца з-за гэтага. «Хай памру, хай тройчы па-
мру, але, уваскрэснуўшы, даб’юся свайго!» — паўтара-
ем і ў самотнай марнасці не заўважаем, як праходзіць,
як пралятае кароткае наша жыццё. Але ж маці, якая па
дарыла нам жыццё, не давала нам наказу дагнаць і пе
рагнаць кагосьці, чаго б нам гэта ні каштавала. Чаму ж
дзеля дасягнення прывідных мэт некаторыя з нас гато
выя ахвяраваць жыццём? А некаторыя дзеля ўласных
інтарэсаў і жыццямі іншых ахвяраваць здольныя.
У адной з нашых размоў мы параўналі зайздрасць
з шасцігаловым драконам і даказалі, што з
яе паходзяць
жаданне помсты, жорсткасць, злачыннасць. Калі падоб
ныя антыгуманныя, антычалавечыя з’явы ахопліваюць
не аднаго чалавека, а грамадства, то на галовы простых
людзей абрушваюцца вялізныя няшчасці. У мірнай
ціхай краіне надыходзіць канец свету. Кроў бязвінных
ільецца ракой. Такія прыклады маюцца і ў гісторыі
нашага народа. Аб гэтым добра сказана казахскім
пісьменнікам Мухтарам Магауінам у рамане «Вясновыя
снягі». Я хачу прачытаць табе невялікі ўрывак з яго…
— Ты што, хочаш мяне зноўку вучыць, як у школе?
— Гэта ж не чужая гісторыя, а гісторыя нашага
народа. Так што не збягай, не адварочвайся, а слухай.
З-за гэтага пракляцця, якое называецца «зайздрасць»,
у свой час род ваяваў з родам, племя варагавала з пле
менем, адзін знішчаў аднаго, батыры аднаго народа
змагаліся адзін супраць аднаго. Але вочы зайздрасці
ненаедныя. З крыкамі: «Які жах! Суродзічы, мы ж
адсталі ад іх! Дзе наш гонар і годнасць? На коней! На
ворага!» — адны наляталі на адных, залівалі стэп кры
вёю сваіх жа братоў і сясцёр, а пакутаваў увесь народ.
— Добра. Ты мяне пераканаў, будзем так лічыць.
Чытай раман.
— Радуюся, што змог цябе пераканаць. Цяпер
слухай:
«У Кок Ардзе таксама пачалася міжусобіца. Два
знатныя роды, адным з якіх кіравалі нашчадкі хана Шы
бана, а другім — нашчадкі Орыс-хана, і раней пастаян
на мелі спрэчкі з-за ўлады, аднак да зброі справа ніколі
не даходзіла — і вось дайшла. Зноў патокамі палілася
кроў. Не варожая. Кроў аргынаў і
кіпчакоў, алшынаў
і дулатаў, керэеў і найманаў, уйсуней і канратаў. І не
варожых рук была гэтая справа. Знішчалі самі сябе.
Нарэшце, раскалолася на дзве часткі адно племя, дру
гое, трэцяе… усе плямёны раскалоліся надвое. Згубіў
старэйшага брата малодшы, страціла старэйшую ся
стру малодшая сястра. Тыя, хто пайшоў за нашчадкам
Шыбана, Шэйбані-ханам, вогненнай лавінай хлынулі
на поўдзень. Спачатку афарбавалі крывёю Бухару і Са
марканд, затым Харасан і Іран, пасля чаго атабарыліся
міжрэччы дзвюх вялікіх рэк краю: Амудар’і і Сыр-
дар’і. Большая частка насельніцтва стэпу, падняўшая
сваім ханам нашчадка Орыса — Керэя, засталася на
спрадвечных землях. Назвалі сябе казахамі пад лям
цавым туырдыкам, раскінулі крылы сваіх качэўяў на
ўвесь усходні Кыпчацкі стэп. Але тое, аказваецца, не
было заканчэннем жорсткіх смутных часоў, канцом
кровапралітных братазабойчых войнаў».
Вось бачыш, зайздрасць — гэта не проста варо
жасць паміж двума людзьмі, якія сапернічаюць паміж
сабой, часам яна ператвараецца ў вайну паміж родамі,
народнасцямі, народамі, краінамі, распальвае пажар
міжусобіц, але ж сама, чартоўка, застаецца нябачнай
і невынішчальнай.
— Цяпер мне будзе боязна сустрэць на вуліцы
зайздросніка.
— Шпацыруючы па вуліцах, ты наўрад ці
адрозніш яго ад іншых. На ілбе ж у яго не напісана:
«зайздроснік». Усё ў яго ўнутры.
— Дык пра яго трэба сказаць, што гэта нябач
ная чалавечаму воку, недаступная чалавеку — ні да-
гнаць яе, ні абагнаць — віхура зла…
— Магчыма. Трэба расказаць яшчэ пра адну ад
метную рысу ў характары зайздроснага чалавека. Як
кажа вядомы вучоны Гельмут Шэк, у зайздросных
заўсёды перад вачыма аб’ект, які ім не дае спаць па на
чах, дзеліць іх сон на чатыры часткі і вельмі іх палохае.
Яны заўсёды берагуцца, засцерагаюцца, не давяраюць
людзям са свайго ж акружэння, баяцца іх. Зайздроснікі
заўсёды жывуць у страху, што хтосьці з іх таварышаў
па службе можа раптам атрымаць вучонае званне, яшчэ
якую-небудзь узнагароду, карацей, абыдзе іх. «А
што,
калі ён парадніцца з вялікім начальнікам, што я тады
буду рабіць?» — мучаецца зайздроснік, раздзірае на
кавалкі сваю бедную душу. Грызе і грызе сябе.
— У гэтага няшчаснага няма спакойных дзён.
— Так, не дае ён сваёй душы ні хвілінкі спакою,
пастаянна знаходзіцца ў страху. Зайздросніку здаецца,
што небяспека альбо пагроза смерці пастаянна вісяць
над ягонай галавой. Вядома ж, страх знаёмы кожнаму,
усе мы хоць чаго, ды баімся, і гэта нармальна. Але зда
ровыя людзі баяцца толькі тады, калі ім штосьці рэаль
на пагражае. А вось зайздроснікі баяцца тых няшчас
цяў, якія самі прыдумалі, не менш, чым рэальных.
Хачу паведаць табе яшчэ адну «сагу аб зайздрос
ніку». Адзін чалавек быў кіраўніком установы ў пачат
ку шасцідзясятых гадоў. У той час сярод казахаў было
мала людзей, якія мелі ступень доктара навук. І гэты
чалавек вельмі баяўся здольных аспірантаў, якія праца-
валі ў яго. Ён хоць і не перашкаджаў ім вучыцца, але
заўсёды быў супраць таго, каб яны абаранялі свае ды-
сертацыі. Цішком шкодзіў тым, хто спрабаваў абара
ніцца, даходзіў да інтрыг. Думаў, што калі павялічыцца
колькасць дактароў навук, дык яго перастануць пава
жаць. І тут, як на той грэх, адзін мой знаёмы вырашыў
абараняць доктарскую. Дамогся тэлефоннага званка
зверху, ды яшчэ і вусна дамовіўся з гэтым зайздрослі-
вым начальнікам, атрымаў ягоную фармальную згоду.
Аднак начальнік гэты аказаўся не такім простым, ён
не збіраўся так лёгка здаваць свае пазіцыі. Выклікаў
да сябе прэтэндэнта на доктарскае званне і ўзяў у яго
пісьмовае запэўненне. Гэтае «запэўненне» я чытаў. Там
было напісана наступнае: «Я, такі і такі, пасля таго як
абараню доктарскую дысертацыю, абавязваюся з’ехаць
з Алма-Аты і тут не жыць». Ні больш ні менш.
— Ну і нягоднік!
— Па дадзеных даследаванняў Гельмута Шэка, аб
якім я ўжо ўпамінаў, некаторыя фанабэрыстыя зай
здроснікі ніколі не ўступаюць у спрэчкі з людзьмі, роў
нымі ім па становішчы, і тым больш з тымі, хто стаіць вы
шэй. Яны знаходзяць для дыскусій людзей менш «знач
ных», чым яны самі. З гэтай прычыны начальнік устано
вы, аб якім я казаў, ніколі не ўступаў у канфлікт з роўнымі
яму прафесарамі. А любіў «чапляцца» да студэнтаў, ас
пірантаў, людзей, малодшых па пасадзе. Уступаючы ў су
тычкі з калегамі, якія былі хоць у чымсьці ад яго за
нымі, гэты начальнік уяўляўся сабе разумным, высока-
адукаваным чалавекам. Перамога ў такіх сутычках бы-
ла яму гарантаваная, і, атрымліваючы яе, начальнік ста-
навіўся больш значным ва ўласных вачах, трыумфаваў.
Аднак надыходзіць час, калі зайздрасць пера
ходзіць усе межы, вырастае да неверагодных памераў,
становіц
ца відавочнай яе дзікая сутнасць. Вось тады
зайздроснікі ўжо не могуць утрымаць сябе ў рамках
прыстойнасці.
— Твае аповеды з кожным разам усё больш
цікавыя і займальныя.
— Той самы начальнік установы, аб якім я
табе
казаў, быў у той час прафесарам, а пазней стаў
акадэмікам. На адным з пасяджэнняў вучонага саве
та, які праходзіў у той навучальнай установе, якой
ён і кіраваў, зацвярджалася тэма маёй доктарскай
дысертацыі. Некаторыя вучоныя, сярод якіх былі
і сябры, і ворагі, выходзілі да трыбуны і выказвалі
свае меркаванні на мой конт, прычым усе меркаванні
чамусьці былі толькі станоўчыя. Маёй радасці не было
межаў, але радасць гэтая доўжылася нядоўга. Калі
вучоны савет скончыўся і ўсе пачалі разыходзіцца,
начальнік установы, які сядзеў у
прэзідыуме, раптам
закрычаў, звяртаючыся да мяне:
«Гэй, такі і такі! — і вымавіў маё прозвішча,
пачаў тыцкаць у мяне пальцам, пры гэтым голас яго
ны дрыжаў ад хвалявання. — Пакуль я жывы, — ска
заў ён, — ты ніколі не будзеш доктарам навук!»
Ён быў нашмат старэйшы за мяне, не кажучы
ўжо пра тое, што ягоныя вучоныя званні былі вельмі
салідныя. Вядома ж, я разгубіўся, не ведаючы, што
рабіць, і ў разгубленасці адказаў гэтаму акадэміку,
нават не задумваючыся аб сэнсе ўласных слоў:
«Вой, не крыўдуйце, я не спяшаюся. Я пачакаю».
Так і сказаў… Людзі, якія знаходзіліся ў зале,
дружна рассмяяліся. І толькі тады да мяне дайшло,
што ж такое я ляпнуў. А гэты акадэмік, нібыта рыба,
якую ільдзінай стукнула, аж анямеў. І застаўся стаяць
нерухома. Нарэшце і да яго дайшло, і ён зароў:
«Гэй, нягоднік! Ты чаго гэта хочаш пачакаць?
Маёй смерці, ці што?!»
Гэтыя словы яшчэ больш рассмяшылі прысут
ных. Пазней гісторыя гэта ператварылася ў анекдот.
І доўга яшчэ вучоныя, якія прымалі ўдзел у тым
пасяджэнні, сустрэўшы мяне на вуліцы, кожны раз
пыталіся: «Будзеш чакаць, так?..» Даведаўшыся аб
гэтым, акадэмік раззлаваўся і пачаў усяляк мяне
даймаць.
— На самай справе, чаго толькі ў жыцці не бы
вае. Калі ўважліва прыглядзецца, само наша жыц
— суцэльны анекдот.
— Раскажу табе яшчэ адну гісторыю, якая такса
ма звязана з гэтым чалавекам.
У адной з навуковых кніг, прысвечаных тэме зай
здрасці, я прачытаў наступнае: «Калі муж у жанчыны
вельмі зайздрослівы, то і жанчына, якая жыве з ім по
бач, сама становіцца ўладальніцай якасцей, уласці
вых мужу-зайздросніку». І гэты вывад, аказваецца,
правільны. У доме акадэміка, пра якога я расказваю,
у той дзень, калі ён атрымаў высокае гэтае званне, яго
ная жонка ўсю ноч да самага світанку плакала і леман
тавала так, як быццам у іх хтосьці памёр. Так гучна
раўла, што чутна было ў суседнім квартале.
— У такіх сем’ях мужы і жонкі не церпяць, калі
хтосьці з іх атрымлівае перамогу. Зайздросцяць і да
водзяць адзін аднаго. Спаборнічаюць, спрачаюц
ца, сварацца па дробязях. Не жадаюць, каб адзін з іх
апярэдзіў другога, пільнуюць чужыя поспехі.
— Але ж чаму яны ў такім разе не разводзяцца?
— Адзін з мудрацоў старажытнасці сказаў: «Во
рага свайго далёка не адпускай, няхай ён заўсёды будзе
перад тваімі вачыма, інакш ён можа зрабіць табе зло».
Такія муж і жонка, нягледзячы на тое, што спяць у адным
ложку, па-рознаму глядзяць на многае, сапернічаюць,
зайздросцяць адзін аднаму, у іх розныя жыццёвыя мэ-
ты. Так і жывуць. Самае цікавае — самі аб гэтым не
шкадуюць. Такія людзі ў любы момант гатовыя ўсту-
піць у
спрэчку з любой нагоды і з любым чалавекам, сва
рыцца, высвятляць адносіны. Для іх гэта, як трэніроўка
для спартсменаў, патрэбна штодзённа, каб быць у форме.
— Значыцца, мужанёк і жоначка ў штодзённых
сутычках і сварках толькі трэніруюцца?
— Так яно і ёсць. Яны звыкліся са штодзённымі
жыццёвымі «паядынкамі». Шмат чаму навучыліся
«героі», якія не прызнаюць дробязных цяжкасцей,
заўсёды гатовыя да бою. У зайздрасці, як бачыш, ма
юцца і такія «станоўчыя» бакі.
— Ды ішло б яно куды падалей, такое «станоўчае»!
— Зайздросныя баяцца ўступаць у адкрыты пая
дынак з роўнымі сабе па становішчы, а тых, хто больш
моцны, — і наогул бокам абыходзяць. Іх думкі нікому не
вядомыя, іх кінжал схаваны ад чужых вачэй. І заўсёды,
а магчыма, і ўсё жыццё яны чакаюць часу, калі чалавек,
якому яны зайздросцяць, нарэшце дапусціць памылку.
Ведаюць, што няма капытоў, якія
б не спатыкаліся. Калі
такі дзень надыходзіць, жыццё зайздросніка напаўняец-
ца новым сэнсам, зместам, ён становіцца шчаслівым.
— Як можна жыць з такімі чорнымі думкамі?
Ці ж не за такія чорныя думкі Усявышні карае нас
няўдачамі, цяжкасцямі, праблемамі?
— На каго Бог, на таго і людзі. Часам мы самі
спяшаемся праследваць такіх людзей. Гэта кепска.
Прыйдзе час, Усявышні сам пакарае іх, не трэба спра
баваць замяніць сабой Боскі Суд.
— Так, але ж мы ўсяго толькі грэшнікі і часам не
хапае цярпення чакаць.
— У мяне быў сябар, якога звалі Бакір. У школе
вучыўся дрэнна і ўсіх, у каго паспяховасць была вы
шэйшай, лічыў сваімі асабістымі ворагамі. Ягоны
бацька неяк усё ж ажаніў Бакіра, але жонка ягоная ака
залася жанчынай лёгкіх паводзін. З гэтым Ба
кір яшчэ
неяк мірыўся, жыў, як кажуць, сцяўшы зу
бы, пра-
клінаючы свой лёс, нават да сваёй работы жур
наліста
адносіўся абыякава. Але самае горкае — не было
ў яго ўласных дзяцей. Бакір узяў хлопчыка з дзіцяча-
га дома і выхаваў яго. Але, на жаль, хлопчык, якога ён
усынавіў, вырас не такім, як хацелася, а стаў «гаспа
даром вуліцы». Словам, ва ўсім Бакіру не шанцавала.
І ў гэтым сваім няскладным жыцці, лічыў ён,
вінаватыя былі ўсе, акрамя яго самога: па-першае,
ягоныя сябры дзяцінства, з якімі ён калісьці гуляў,
вучыўся, праводзіў свае маладыя гады, а па-другое,
асабіста я, ягоны бліжэйшы сябар. Калі б не я, аказва
ецца, ён бы добра вучыўся, займаў бы высокія пасады,
ажаніўся б з самай прыгожай і прыстойнай дзяўчынай.
Аб усіх гэтых ягоных прэтэнзіях я даведаўся значна
пазней. Ён сам расказаў. І расказаў не тады, калі мы
былі маладымі і моцнымі, а тады, калі я нечакана для
ўсіх захварэў, калі рукі і ногі мае аказаліся скутыя хва
робай, калі я нават галавы не мог адарваць ад ложка,
а толькі паводзіў вачыма і ледзьве варушыў языком.
Ён заявіў адкрыта: «Я чакаў гэтага дню ўсё жыц
цё і нарэшце — дажыў да яго. Мне ў гэтым дапа
мог Бог. Я бачыў, як ты пакутуеш, што ты ламаешся,
нібыта крэйда, што ты з зямлёй зраўняўся. Дзякую
Усявышняму за гэта! Гледзячы на цябе, я стаў больш
шчаслівым. Ты цяпер памрэш. Жывая мыш мацней за
мёртвага льва», — так ён сказаў.
Праз нейкі час, ужо іншым тонам, падлюга пра
цягваў: «Разумею. Балюча там, куды камень ударыў.
Горш за ўсіх табе зараз. Але да якога часу ты будзеш ля
жаць у ложку мёртвым грузам для жонкі? Хіба ж табе не
сорамна? Жонка твая плача кожны дзень. Колькі ёй ся
дзець нерухома побач з табой?.. Яна ж яшчэ не зусім ста
рая. Няхай ляціць. Пакуль ты тут ляжыш, у
гэтым доме,
яна не можа цябе кінуць. Ёй сорамна. Яна цябе шка
дуе. Ты сам павінен пайсці першым. У дом інвалідаў…
Наша дзяржава нікога не кідае на волю лёсу. А за дзяцей
не хвалюйся, я сам іх уладкую ў самы лепшы інтэр-
нат»,
— і паглядзеў мне ў вочы, нібыта чакаючы адказу.
У мяне не было сілы адказаць. А ён працягнуў
сваю размову.
«“Канечнасць, якую адрэжуць, — гэта жыццё,
што адрэзалі”, — такі лёс інваліда, хіба ж не так?
Чалавек часам і не разумее, што ўсе магчымасці для
яго скончыліся. У такіх выпадках патрэбна смеласць.
Нядаўна адзін мужчына, які таксама стаў чалавекам на
палову, узяў свой лёс ва ўласныя рукі і вырашыў у адзін
момант праблему. Павесіўся — і ўся справа. У адзін
дзень пазбавіўся пакут, якія б праследавалі яго яшчэ
гадоў сорак. Але для гэтага патрэбна мець вялікае,
гару, сэрца. А ты і такога не зможаш зрабіць. Няшчас
ны ты… А якая карысць ляжаць, нібыта жывы труп?!»
Так ён падбухторваў мяне.
— Якая чэрствая душа ў гэтага чалавека! І што
ты яму сказаў у адказ?
— А што скажаш? Глядзеў на яго і маўчаў. Вачы
ма, так сказаць, страляў і марыў аб тым, каб Усявышні
дапамог мне ўскочыць на абедзве нагі. Але мара мая
так і засталася марай. Я быў у такім стане, калі не тое
што пальцам — вейкам не мог паварушыць. Думаю,
што гэта быў самы цяжкі дзень у маім жыцці.
У тыя імгненні я ўспомніў аб птушцы-сцярвят-
ніку. Гэтая птушка харчуецца падлай альбо нападае
на параненых, знямоглых жывёлін. І гэты мой даўні
— Ты і на самай справе аказаўся сябрам сцярвят
ніка. Шкада, што ты, пражыўшы цэлае жыццё, не
ведаў, з кім сябруеш, каго лічыў сваім таварышам.
— Я не шкадую. Я ўдзячны лёсу. Удзячны за тое,
што кожны дзень бачу, як ззяе новы світанак;
за тое, што ступаю па гэтай чорнай зямлі;
за тое, што спатрэбіўся сваёй краіне ў якасці
пісьменніка і вучонага;
за тое, што ўбачыў, як наша краіна і народ сталі
незалежнымі;
і за тое, што ў развіццё незалежнасці і суверэнітэ-
ту і я змог унесці сваю лепту;
за тое, што мае сціплыя працы маюць вядо
масць і нават пашану і сярод простых людзей, і сярод
спецыялістаў;
за тое, што яны мяне паважаюць і цэняць;
за тое, што казахскаму грамадству я даў і выхаваў
двух сыноў і шасцёра ўнукаў;
і за тое, што мае сыны сталі вядомымі ў краіне
людзьмі;
і за тое, што яны паспяхова працуюць на карысць
народа.
Я ўдзячны свайму жыццю, сваім дзецям, сябрам,
усім людзям, якія вакол мяне. Усім ім мая шчырая
ўдзячнасць!
«Ёсць нехта моцны ў нас, імя яму — спакой»
— У чалавеку маецца нейкая сіла, якая можа
раптоўна ўзнесці зайздрасць да самых недасягальных
нябёсаў, — пачаў я сёняшнюю нашу размову.
Што гэта за сіла, аб якой ты хочаш раска
— спытаўся мой суразмоўца.
— Гэта гнеў, злосць, абурэнне, лютасць…
Ты стаўляеш іх у адзін рад?
— Справа ў тым, што так званы «гнеў» — гэта
сіла, якая ўзнікае са злосці і крыўды.
Бачыць злоснага — не жадаем ад веку,
Гнеў і злосць — не ад розуму чалавека,
— сказаў у свой час усходні паэт Юсуф Баласа
сваёй вялікай кнізе «Жыватворныя веды».
Э, але ж усе мы злуемся, адчуваем гнеў. Няўжо
гэта так кепска?
— Ведаеш, якая прырода гневу?
Не задумваўся, хоць у апошні час часта пачаў
злавацца. Злуюся, калі ў нашым садзе раніцай і веча
рам бесперапынна спявае салавей, а нашы суседзі
раніцы да вечара грукочуць жалезам, выпраўляючы
свае сярпы і косы, рыхтуючыся да касавіцы. Злуюся,
калі малады пастушок свістам выганяе конскі табун
на свежыя травы і калі мая старая жонка з самай
раніцы шчыруе па гаспадарчых справах, павязаўшы
паясніцу ваўнянай хусткай.
— А чаму, навошта?
Ведаеш, пасля я паступова супакойваюся, пры
воджу ў парадак свае думкі. Вучуся валодаць сабой.
Ніколі ў жыцці я не казаў ні жонцы сваёй, ні дзецям
крыўдных слоў, не водзіцца за мной гэтага. «Словам,
якія не сказаў, — ты гаспадар, а словам, якія сказаў,
ты сам жа раб», — вучыў адзін геній. У
мяне шмат
такіх слоў, якія не выказаў, запячатаў унутры, слоў,
якія даўно ўжо ў попел ператварыліся, забыліся на-
заўсёды. Я лічу, што гнеў і злосць — кароткачасовае
ап’яненне, памутненне свядомасці. У
такіх выпадках
чалавеку неабходна супакоіцца. «На дне заспакоенасці
ляжыць жоўтае золата», — казалі ў старажытнасці.
— Так і ёсць. Злосць разбурае не толькі нутро
чалавека, але і скажае, псуе ягоны знешні выгляд. Ты
бачыў, як у гневе змяняецца чалавек, як у яго набрака
юць вены, як ён чырванее альбо бялее ўвесь?
Так, бачыў. Часам я і сам знаходжуся ў такім
стане.
— Калі чалавек злуецца, у яго і голас змяняецца,
ён можа запінацца, заікацца, гаварыць адрывіста, несці
немаведама што, яшчэ больш злавацца за тое, што яго
не разумеюць. У цэлым, даволі непрыемная карціна.
— Так, згодзен.
— А калі моцна раззлуецца, з ягонага рота можа
наогул пайсці белая пена — бачыў калі-небудзь?
— Бачыў
— Вось гэтую самую пену, якая ідзе з рота чала
века, што прыступам злосці апантаны, вучоныя вельмі
дэталёва вывучылі. Яшчэ ў дзевятнаццатым стагоддзі
ў Францыі быў створаны навукова-даследчы цэнтр,
які вывучаў праблемы гневу і іншыя падобныя тэмы.
гэтым цэнтры працавалі фізіёлагі, псіхіятры, біёла-
гі, у тым ліку такія вядомыя вучоныя, як Пастэр, Бі-
шэ, Трусо. Дык вось, было ўстаноўлена, што пена,
якая выдзяляецца чалавекам ў стане гневу, больш
атрутная, чым сліна шалёнага сабакі.
— Трэба ж! Тады выходзіць, што да чалавека, які
гневаецца, нельга набліжацца?
— Так, лепей не падыходзіць. Гэтая пена, даклад
ней, сліна, як высветлілася, здольная загубіць пялёсткі
кветак.
— Жудасна!
— Прыступ гневу здольны нанесці шкоду
здароўю. Калі чалавек злуецца, дае волю сваім
негатыўным пачуццям, ягоныя ўнутранныя органы
таксама адчуваюць сябе не лепшым чынам.
— І як жа магчыма гэта папярэдзіць?
— Адзінае лячэнне — псіхатэрапія. Трэба неяк
заспакоіць чалавека, які гневаецца, добрым словам
даць палёгку ягонаму сэрцу. У свой час Арыстоцель,
маючы на ўвазе людзей, што гневаюцца альбо злуюц
ца, сказаў: «Нечакана раззлавацца, разгневацца можа
кожны з нас. І ўсё ж трэба спрабаваць знайсці агуль
ную мову з такім чалавекам, раздзяліць з ім ягоную
крыўду, узняць ягоны настрой, што не ўсякі здолее.
Каб пазбавіць чалавека крыўды, трэба пазнаць ягоны
ўнутраны свет, глыбока і дэталёва вывучыць прычы
ны, што нарадзілі гэтыя крыўды».
— А ці можна наогул «спыніць» такую з’яву, як
зайздрасць?
— Вельмі цяжка. І пры гэтым, акрамя слоў: «Гэй,
хопіць ужо зайздросціць таму альбо гэтаму!» — нічога
іншага ў галаву не прыходзіць. Але трэба шукаць
іншыя шляхі выкаранення зайздрасці. Сашлюся на
прыклад доктара Нортана.
«Да мяне прыйшла адна жанчына, вельмі хворая
на зайздрасць, — апавядаў ён у сваіх запісках. — Зай
шла яна да мяне вельмі сумная і самотная. І расказала
аб сваім “няшчасным лёсе”.
— Дзеці маіх суседзяў вельмі падобныя на са
ных дзяцей. Калі ўжо кагосьці і называць сап
раўдны-
мі дзецьмі, дык толькі іх. Яны ва ўсім слухаюцца сваіх
бацькоў, не было выпадку, каб яны не выка
налі іх
даручэнняў, гэта дысцыплінаваныя і
вельмі акуратныя
дзеці. Усе вучацца толькі на “выдатна” ў
школе, у іх
амаль не бывае вольнага часу, таму што яны займаюцца
рознымі відамі спорту, вучацца ў музычнай школе, бя
руць урокі жывапісу. Мой сусед — шчаслівы чалавек.
— А вашы дзеці якія? Яны што — горшыя, чым
у суседа?
— Ды што пра іх казаць! Гэта ж не дзеці — гэта
няшчасце. Не слухаюцца ні мяне, ні бацькі. Робяць
усё, што ім пажадаецца. Часам, бывае, нават у школу
не ходзяць, заняткі прапускаюць.
— Так, гэта вельмі кепска, — сказаў я ёй, згаджа
ючыся са словамі хворай жанчыны. — Але ж ніхто
не гарантаваны ад няшчасця. Дзеці суседа, якіх вы
так хваліце, могуць нечакана захварэць, неспадзявана
трапіць пад машыну і параніцца альбо нават памерці?
Як толькі я вымавіў гэтыя словы, твар жанчыны
адразу ж пасвятлеў, вочы заблішчэлі, яна ажывілася.
— Так, праўду вы кажаце! Суседскія дзеці мо
гуць неспадзявана патрапіць у якое-небудзь здарэн
не. Я аб гэтым нават не падумала. Дзякуй Богу, мае
дзеці, хоць і кепска вучацца, але жывыя-здаровыя.
Я павінна дзякаваць за гэта Усявышняга, ці не так?
Вось бачыце, цяпер вы прыйшлі ў сябе. Задаволіц-
ца тым, што ў вас ёсць, — адзін са способаў пазбавіц-
ца такой дакучлівай хваробы, як зайздрасць, гэта са-
раўды так», — закончыў свой аповед доктар Нортан.
Як бачыш, і ад зайздрасці могуць вылечыць.
ўсё ж чалавек сам павінен валодаць сабой, сваімі
эмоцыямі, стрымліваць пачуцці, кантраляваць тэмпе
рамент, не даваць волі ганебным схільнасцям.
— Без сумнення. А на старасці гадоў наогул не
прыгожа губляць кантроль над сабой…
— Гэй, я думаю, што з тваімі нервамі поўны пара
дак, з іх можна камчу сплесці.
— Якая там камча! Не паспеюць толькі злёгку да
нас дакрануцца, як мы адразу ж у крык.
— Так яно і ёсць. Мы залежым ад многіх абставін,
у першую чаргу — ад мінулага, ад нашага дзяцінства
і юнацтва, залежым ад людзей, што вакол нас, ад
пэўнай сітуацыі ў грамадстве. Запомні назаўсёды:
людзі зай
здросцяць толькі таму, што яны самі здоль
ныя зразумець, асэнсаваць, яны ж не зайздросцяць
цудоўнай прыгажосці сонца, мора, стэпу, гор...
— Вядома ж.
— Пры гэтым магчыма зайздросціць людзям, што
жывуць на беразе мора, загараюць на пяску пад гара
чым сонцам, узбіраюцца на вяршыні высокіх гор. Але
чамусьці яшчэ зайздросцім і тым, хто з самай раніцы
да позняга вечару працуе, пралівае свой пот, страчвае
шмат энергіі і нерваў, знясільваецца на гэтай самай ра
боце — такія яны працавітыя...
— Мы не павінны ім зайздросціць, мы павінны іх
пашкадаваць! Паспачуваць ім. Хаця навошта шкадаваць
чалавека, які любіць працаваць? Ім трэба ганарыцца!
— Мы і шкадуем, і спачуваем, і ганарымся! Але
ж,
калі такі чалавек на грошы, што зарабіў сваёй нястомнай
працай, здзейсніць, скажам, кругасветнае падарожжа, —
вось тут мы яму зайздросцім! Проста жыцця не даём!
— На жаль, гэта так.
— Горш за ўсё, калі гнеў, злосць, крыўда мо
гуць нанесці шкоду не толькі асобнаму чалавеку, не
толькі нейкай прыватнай асобе, з якой мы схільныя
да спаборніцтва, але і ўсяму грамадству. Больш таго,
многія непаразуменні паміж рознымі дзяржавамі,
парушэнне міжнародных нормаў і пагадненняў,
адкліканне паўнамоцных паслоў з той ці іншай краіны,
узнікненне раптоўных ваенных канфліктаў і нават ла
кальных войнаў могуць быць вынікамі ўспышак гне
ву і злосці, што ахопліваюць кіраўнікоў краін, аб чым
сведчаць многія гістарычныя падзеі.
— А як ты думаеш, чаму так здараецца?
— Першыя асобы дзяржаў — такія ж людзі, як
мы, з плоці і крыві. Простыя грэшнікі, якія, як і любы
чалавек, часам паддаюцца гневу, не могуць стрымаць
сваю злосць, здзяйсняюць неабдуманыя ўчынкі. Але
за памылку аднаго такога чалавека часам прыходзіцца
расплочвацца жыццямі тысяч ні ў чым не вінаватых
людзей. Аб гэтым таксама сведчыць гісторыя. Гнеў
і злосць — з’явы, характэрныя не толькі для аднаго
чалавека, але і для людскіх супольнасцей, што робіць
іх з’явай грамадскай, якая правацыруе часам буйныя
гістарычныя падзеі, сапраўдныя трагедыі.
— Ты маеш рацыю. Але ў свеце ёсць рэчы, якія здоль
ныя справіцца з гневам. Такія, як вытрымка, цярплівасць.
— Я думаю, цярплівасць — адна з прыкмет
геніяльнасці. Толькі цярплівы чалавек узыходзіць на
вяршыню гары.
— Я заўсёды прашу ва Усявышняга цярплівасці
і мудрасці, каб нашчадкаў сваіх выхоўваць без гне
ву і злосці, каб, спрабуючы пазбавіць іх ад памы
лак, не нашкодзіць ім, не зрабіць бездапаможнымі,
нікчэмнымі... Прашу ў Госпада толькі гэтага.
— Вось цяпер бачна, што ты — сапраўдны мудры
старац, аксакал.
— «Не хваліся сваёй мудрасцю, а хваліся сваёй
шчодрасцю», — кажуць у народзе.
— Што ні кажы, але быць сапраўдным, мудрым
старцам не ўсім дадзена. Не ўсе могуць з годнасцю
несці гэты высокі гонар.
— А я магу называцца такім старцам?
— Не ведаю. На мой погляд, ты яшчэ не старац,
а пакуль толькі састарэлы чалавек.
— А што, ёсць розніца паміж старцам і састарэ
лым чалавекам?
— Вядома. Састарэлы чалавек — гэта чалавек, які
пражыў шмат гадоў, які думае толькі аб дабрабыце ва
ўласным доме, аб шчасці сваёй сям’і. Карацей, чалавек ва
ўзросце, які клапоціцца і перажывае толькі за сваю сям’ю.
А старац?
— У такога чалавека за плячыма не толькі гады,
але і вялікая мудрасць. І думае ён не толькі аб сваёй
сям’і і дзецях, але і аб тых, хто жыве побач з ім у ад
ной вёсцы, у адной краіне. Увесь час ён клапоціцца аб
— А хто табе сказаў, што я клапачуся толькі аб
дабрабыце сваёй сям’і і больш ні аб чым не думаю?
Я і для сваіх аднавяскоўцаў шмат чаго зрабіў.
— Гэта цікава, раскажы…
— Я ў свой час быў старшынёй калгаса, ты аб гэ
тым ведаеш. За час майго «старшынства» быў пабуда
ваны мост цераз раку, дарога ад райцэнтра да нашай
вёскі пакрыта шчэбнем, праведзена электрычнасць.
Я быў першым у нашым раёне старшынёй калгаса, які
працягнуў у вёску радыё, каб яно і зараз, няхай на яго
ліхаманка, грымела на слупе. Калі хочаш ведаць, вось гэ
тая невысокая старая школа таксама была пабудаваная
з маёй дапамогай. Пра лазню і чайхану я ўжо і не кажу.
— Пачакай, але ж усё гэта было пабудавана за
калгасныя сродкі!
— Ты кажаш, за калгасныя сродкі? Калі я яго
ўзначаліў, у ім ледзь
ледзь душа трымалася, у такім
ён быў гаротным стане. Якая магла быць сіла і якія
сродкі ў тым калгасе? Кожную цагліну, кожны метр
дошкі, кожны мяшок цэменту прыходзілася літаральна
вымольваць, у раёне, у вобласці кланяцца кожнаму
начальніку, які лічыў сябе вялікім гаспадарнікам. Нізка,
да зямлі кланяцца, як быццам гэтыя матэрыялы мне
патрэбны былі для будаўніцтва ўласнага дома. Мы,
кіраўнікі калгасаў, хадзілі, нібыта жабракі, — з веч
на працягнутай рукой. І для таго, каб дабіцца той ці
іншай мэты, неабходны былі вытрымка і неверагодная
цярплівасць. І мы цярпелі і захоўвалі вытрымку! І вось
дзякуючы гэтаму ўжо некалькі дзесяцігоддзяў нашы
аднавяскоўцы мыюцца ў сваёй грамадскай лазні, нашы
дзеці наведваюць школу, а нашы старцы — як ты іх
велічаеш — сідзяць у чайхане і мірна п’юць гарбату.
Аўтамашыны не грузнуць па кузаў, а едуць па роўнай
дарозе ў райцэнтр, на кірмаш альбо далей у горад,
вобласць. І зараз нікто не памятае, ды і ўспамінаць
не хоча, што менавіта дзеля гэтага я і праявіў сваю
цярплівасць. Растраціў дзеля гэтага здароўе. Сцяліўся,
нібыта ватная коўдра, перад невукамі. І рана пасталеў,
і рана пастарэў — таксама з
за гэтага, стаў згорбле
ным, сагнутым у дугу старым, як і ўсе астатнія.
— Гэй, дружа мой, прытушы свой гнеў дзеля мяне.
Я ж пажартаваў. Ты і на самай справе не стары, дак
ладней, не проста стары чалавек, а сапраўдны аксакал!
— А каго ты называеш аксакаламі?
— Такога гонару ўдастойваліся мудрыя старцы,
якія ўзначальвалі роды і плямёны і сваімі ўчынкамі,
скіраванымі на аб’яднанне ўсіх казахаў, здабылі сабе
павагу сярод народа.
— Так — цяжка давалася гэтае званне...
— І ты, калі праявіш цярплівасць, станеш аксакалам.
— І наша размова, дарэчы, менавіта аб цяр-
плівасці, вытрымцы.
— Вытрымка, цярплівасць, спакой — гэта тыя
сілы, якія здольныя супрацьстаяць гневу, злосці, па
чуццям, што выклікаюць зайздрасць.
— Хочаш сказаць, што гнеў і злосць можа адо
лець толькі цярплівасць і вытрымка?
— Так. Праблему зайздрасці і гневу шмат гадоў
вывучаў вядомы вучоны Нільтан Бондэр, які ў адной
са сваіх кніг прыводзіць вельмі цікавы выпадак з жыц
ця яўрэйскага мудраца Гілела.
Паспрачаліся неяк двое маладых людзей на ча
тырыста манет, хто з іх раззлуе мудраца Гілела. Адзін
сказаў: «Мне гэта лягчэй лёгкага», — і
пятніцу, пад
вечар, калі Гілел рабіў абмыванне, рыхтуючыся да су
боты, падышоў да дзвярэй ягонага дома і пракрычаў:
— Ці не тут жыве мудрэц Гілел?
Пачуўшы яго, мудрэц Гілел адразу ж апрануўся
і выйшаў з дому.
— Чаго жадаеш ты, сын мой?
— Ёсць у мяне адно пытанне, — адказаў той.
— Пытайся, сын мой, пытайся.
— Чаму ў вавіланян чэрапы падоўжаныя, нібыта
гарбузы?
— Цікавае пытанне, сын мой. Таму, што няма ў іх
вопытных акушэрак і павітух…
Чалавек зрабіў выгляд, што пайшоў задаволены
адказам, але ў хуткім часе зноўку заявіўся пад дзверы
— Ці не тут жыве мудрэц Гілел?
Мудрэц зноўку вымушаны быў, так і не скончыў-
шы абмывання, выйсці да наведвальніка.
— Чаго табе, сын мой?
— Хачу задаць пытанне.
— Пытайся, сын мой, пытайся.
— Чаму жыхары Пальміры кепска бачаць?
— Якое добрае пытанне! Таму што горад іх пася
род пяскоў, і пясок, які ўздымае вецер, пастаянна раз
дражняе ім вочы.
Чалавек пайшоў, задаволены адказам, але праз
невялікі адрэзак часу зноўку вярнуўся.
— Ці тут жыве Гілел?
І зноўку мудрэц выйшаў, каб яго павітаць.
— Чаго табе трэба, сын мой?
— Хацелася б задаць вам пытанне.
— Пытайся, сын мой, пытайся.
— Чаму ў эфіопаў шырокія ступні?
— Цудоўнае пытанне. Таму што жывуць яны ся
род непралазных балот, дзе з шырокімі ступнямі ляг
— У мяне яшчэ шмат пытанняў, — таропка
прагаварыў чалавек, — але баюся, каб я канчаткова не
раззлаваў цябе.
Мудрэц Гілел вынес з дома лаўку, сеў на яе
сказаў: «Пытайся, сын мой, пытайся!»
І чалавек, не вытрымаўшы, спытаў:
— А ці не той самы ты Гілел, якога называюць усе
— Той, — адказаў мудрэц.
— Тады стану маліцца з усіх сіл, каб у Ізраілі
было як мага меней такіх, як ты.
— Але чаму, сын мой?
— Ды таму, што па тваёй міласці я страціў цэ
лых чатырыста манет, а мог іх выйграць, калі б толькі
ўдалося цябе вывесці з цярплівасці!
— Лепш ужо табе, сын мой, — прамовіў з усмеш
кай мудрэц, — страціць чатырыста манет, чым Гілелу
страціць сваю цярплівасць.
Такая прытча.
Ведаць сапраўдны кошт цярплівасці і не прада
ваць яе танна — набытак мудрасці.
— Цікавая гісторыя. Аднак, па праўдзе кажу
чы, мала хто валодае дастатковай цярплівасцю.
Большасць успыхвае, нібыта паходня, кідаецца на
крыўдзіцеля свайго з кулакамі.
— Так. І заклік захоўваць спакой вельмі часта
становіцца прычынай сустрэчнай агрэсіі, бо ніхто не
любіць, каб яму рабілі заўвагі, ніхто не жадае, каб яго
хоць у чым абвінавачвалі. І парады чужыя часцей за
ўсё людзі не слухаюць.
— Так, могуць толькі зрабіць выгляд, што
зразумелі і прынялі да ведама твае словы, а самі,
затаіўшы на цябе злосць, паспрабуюць пры выпадку
адпомсціць. Жаданне помсты, нібыта птушаня на
дне гнязда, затаіцца ў глыбіні душы і пачне паволь
на выспяваць. А потым знянацку ўкусіць. «А, нарэш
це ты мне патрапіў! Памятаеш, як калісьці ты ўявіў
сябе геніем і абвінаваціў мяне ў адсутнасці вытрымкі,
дык вось зараз мой час рабіць табе вымову!» —
і накідваецца на цябе.
— «Людзі дапаўняюць гневам тое, чаго ім нестае
для спакойнага вырашэння праблем. І не ад вялікага
розуму яны выклікаюць у сябе незадавальненне ўсім
навокал — так узнікаюць гнеў і злосць», — не намі ска
зана. І на самай справе, калі нам не хапае аргументаў
альбо доказаў у спрэчцы, мы пачынаем пераходзіць на
крык, заклікаем «на дапамогу» скандал. Усім зразуме
ла, што гнеў — зброя слабых.
— Менавіта так!
— Людзі вытрыманыя, з вялікай унутранай куль
турай заўсёды застаюцца ў выйгрышы. Людзі з халод
най крывёй — як бы мы да гэтага ні адносіліся. І ве
— Прычына ў тым, што той, каго ахоплівае гнеў
і лютасць, не можа разгледзець, дзе праўда, а дзе
крыўда. Ва ўзлаваным стане ён сябе амаль не кантра
люе. А чалавек спакойны бачыць сітуацыю ў поўнай
меры, аб’ёмна, іншымі словамі, цэласную карціну,
а не асобныя яе фрагменты. Такі чалавек выйграе
любой спрэчцы, бо здольны разгадаць думкі свай
го праціўніка, прадбачыць кожнае наступнае ягонае
дзеянне, ацаніць ягоныя вартасці. А чалавек у палоне
гневу не можа распазнаць станоўчыя альбо адмоўныя
якасці свайго апанента, не здольны разабрацца, у чым
ягоныя козыры і слабыя месцы. Заслеплены сваёй злос
цю, сваёй прагай помсты, ён здольны толькі крычаць,
дарэмна надрываючы гэтым уласную глотку і
душу.
— Гнеў і злосць, як правіла, узнікаюць нечакана,
раптам, ні з таго ні з сяго.
— Я б так не сказаў. У жыцці нічога не ўзнікае
без прычыны, само па сабе, заўсёды ёсць нейкі па
сыл. Часцей за ўсё прычына гневу ў тым, што чала
век занадта доўга захоўвае ў глыбіні сваёй душы
крыўду. І
калі штосьці, часцей за ўсё зайздрасць альбо
рэўнасць, усё ж правакуе эмацыянальны выбух, свар
ку, гнеў ахоплівае чалавека цалкам.
— Ба! — знаёмыя ўсё твары...
— У самой прыродзе адбываецца тое ж самае.
У небе доўга збіраюцца хмары, якія робяцца ўсё
цямнейшымі, паступова назапашваюцца электрыч-
ныя зарады, якія і ствараюць потым маланку, і яна,
ярка бліснуўшы, затым знікае, гасне.
— Але гнеў і злосць не знікаюць так хутка, як
маланка. Успышка гневу можа доўжыцца некалькі
імгненняў, але прычыны, якія гэты гнеў нарадзілі, мо
гуць жыць у чалавеку доўгі час, павольна атручваючы
ягонае існаванне.
— На жаль, гэта так. Бо чалавек куды склада
ней за любую прыродную з’яву. Немагчыма імгненна
спыніць чалавека, які ў лютасці імчыць конна з дзідай
альбо шабляй у руцэ... Яму самому трэба згасіць свой
гнеў, супакоіцца. А для гэтага неабходны час.
— Так. А яшчэ не лішне даведацца аб вытоках
гневу і лютасці.
— Так, ты маеш рацыю, мой дружа. Ёсць дзве раз
навіднасці гневу і злосці, што ўзнікаюць раптоўна ў кры
тычныя моманты, — піша ў сваіх кнігах Нільтан Бондэр.
І першая з іх — лютасць жывёльнага паходжання, вель-
мі блізкая да інстынктаў жывёл, некантралюемы гнеў.
прыступе такога гневу чалавек здольны пераламаць, да
прыкладу, мэблю ў офісе, разбіць лямпы і электрапры-
боры, бразнуць аб падлогу тэлефон… Гнеў разбурэн
— назавём яго так. Другая разнавіднасць — харак
тэрная толькі для вельмі дысцыплінаваных, падрыхта-
ваных людзей, якія валодаюць вытрымкай і культурай.
Гнеў жывёльнага паходжання падобны да інсты
кту, гэта самая небяспечная разнавіднасць гневу.
— Чалавеку ўласцівыя жывёльныя інстынкты,
тут няма нічога дзіўнага, бо ён вядзе паходжанне
— Так, тэорыю паходжання відаў Ч. Дарвіна яшчэ
ніхто не адмяняў. Якімі б мы ні былі адукаванымі,
якімі б культурнымі ні сталі, мы не можам развітацца
з інстынктамі, «характарамі», звычкамі, якія захоў
ваюцца ў генетычнай памяці чалавека з першабытных
часоў. Мозг чалавека, ягоная падсвядомасць захоўвае
мільёны карцін мінулага, вялізную колькасць разна
стайных сцэнарыяў. Некаторыя з іх прымушаюць нас
праяўляць агрэсію ў выпадку небяспекі, другія загад
ваюць выходзіць «на паляванне», калі мы галодныя.
— Хочаш сказаць, што тваімі далёкімі родзіча
мі былі драпежныя звяры, шаблязубыя тыгры і дзікія
леапарды?
— Калі не так, адкуль тады ў чалавеку інстынкты
і рэфлексы дзікіх жывёл?
— І ўсё ж сённяшні чалавек тым і адрозніваецца
ад ранейшага, дзікага, што здольны ператварыць
свой гнеў ў вытрымку, утаймаваць злосць, спыніць
разбуральныя працэсы.
— Бачыш, мой дружа, толькі зараз мы падышлі
да разумення таго, якім чынам можна ўтаймаваць во
гненнага дракона злосці і гневу.
Зброя, якую можна супрацьпаставіць гневу, гэта
ўнутраная культура чалавека, ягоны інтэлект, здоль
насць захоўваць спакой і раўнавагу.
У хвіліны гневу ў чалавека рэзка падскоквае кры
вяны ціск, набракаюць вены, твар ягоны скажаецца,
робіцца страшным, — так у драпежніка, што заўважыў
здабычу, перад нападам натапырваецца поўсць на кар
ку і наліваюцца крывёю вочы.
Злосць накрые цёмнай ноччу,
Таму ў цемру пяліш вочы.
Слоў не знойдзеш, хоць шукаеш,
Поўным дурнем выглядаеш.
Вось табе мая парада:
Гневу не давай улады…
Паэт, які склаў гэтыя радкі, добра разумеў: тое, што
здзейсніў чалавек у прыступе гневу, не прынясе ніякай
карысці, гнеў — не смеласць і не сіла, а ўсяго толькі пал
кая ўспышка эмоцый, часцей за ўсё зусім бескарысная.
— Як жа ўсё ж не паддацца гневу?
— Ёсць розныя меркаванні на гэты конт. Пра
паноўваецца, да прыкладу, часцей бываць на ўлонні
прыроды, любавацца яе прыгажосцю, піць смач
нае віно, чытаць добрыя кнігі, карацей, атрымліваць
эстэтычнае задавальненне, напаўняючы сваё жыццё
пазітывам. Аднак не кожны здольны разгледзець веліч
і прыгажосць таго, што яго акружае, чалавек, якога
ахапіў гнеў, часта не ў стане ацаніць усё хараство нава
кольнага свету. Гнеў робіць яго сляпым. Адзінае, што
яго цікавіць, адзіная ягоная мішэнь — аб’ект злосці.
Старажытныя грэкі, як вядома, былі вельмі вы
находлівыя. Каб навучыць людзей цярплівасці і
бавіць іх ад успышак гневу, яны стваралі спецыяльныя
школы. У той час вытрымка і спакой былі асноўнымі
якасцямі кіраўніка. Лічылася, што калі чалавек умее
захоўваць спакой, то народ — дэмас — не заўважыць
таго, наколькі гэты правадыр недалёкі розумам,
пыхлівы, неадукаваны. Іншымі словамі, пад маскай
знешняга спакою можна схаваць усё што заўгодна…
— Але як можна схаваць ад людзей дурасць?
— Э, мой дружа! Калі чалавек не адкрывае рота,
не вымаўляе ні слова, як людзям вызначыць, хто ён —
вялікі геній альбо ж дурань, невук, які не мае права
займаць трон?
— І тое правільна! Нічога не кажучы, седзячы
моўчкі, дурань часам бывае падобны на вялікага му
драца, які проста задумаўся.
— Так яно і ёсць. Адным з метадаў, які грэкі
прымянялі ў спецыяльных школах, быў такі. Зна
камітых людзей, нашчадкаў царскіх родаў, дражнілі
прыкладна такімі словамі: «Ты — сын раба, таму і бу
дзеш рабом. Ты — дурань. І таму ты нічога не разуме
еш. Колькі цябе ні вучы, ты не будзеш чалавекам, таму
што ты — смецце і больш нічога! Ты — нарадзіўся ад
рабыні-нявольніцы, а царыца цябе толькі выхоўвала».
Тых вучняў, што ў гневе чырванелі, бялелі, цяжка
дыхалі, адразу ж выганялі са школы. Кажучы словамі
саміх грэкаў, у кіраўніцтве дзяржавай павінны быць
толькі людзі, якія не паддаюцца ніякім эмоцыям, тыя,
галоўнай вартасцю якіх з’яўляецца ўменне захоўваць
заўсёды спакойны знешні выгляд.
— Каб заглушыць успышкі неўтаймоўнага гне
ву
— і не толькі ўласнага, — чалавек павінен умець
хаця б на час затушваць унутры сябе полымя абурэння.
— Няўжо можна авалодаць гэтым майстэрствам?
— Можна. Аднак такое майстэрства падуладна
толькі разумным людзям, што валодаюць высокай
унутранай культурай.
Спакон веку казахскі народ надзяляў асаблівай
увагай гэтыя якасці чалавека. Да прыкладу, пасламі
ў іншыя краіны маглі быць накіраваны толькі вытры
маныя, добра выхаваныя людзі, якія добра валодаюць
словам і да таго ж вострыя на язык. Вялікі цюркскі
паэт Юсуф Баласагуні, што служыў дарадчыкам
правіцеля дзяржавы Караханідаў, на пытанне, якім
павінен быць пасол, адказваў:
Разумным быць яму, адукаваным.
Каб справы ўсе твае ў краях чужых
Ён узвышаў, удзельнічаў у іх.
Хай будзе ён у справах, думках хітрым,
Хай словамі валодае ён спрытна,
Няхай пацвердзіць будзе ён гатовы
Усмешкаю сваёй праўдзівасць слова.
Чужыя ж словы хай абдумае адразу,
Ніколі не спяшаецца з адказам.
Каб аб краіне слава добрая ішла,
Залежыць многае ад здольнасцей пасла.
— У такім выпадку, што ж гэта такое — вы
трымка?
— Вытрымка — адна з найлепшых якасцей чала
вечага характару, якімі Усявышні надзяліў нас. Толькі
дзякуючы вытрымцы чалавек можа дасягнуць высо
кага ўзроўню развіцця. Уменне захоўваць спакой, вы
трымку — гэта уменне падпарадкоўвацца волі Уся
вышняга, уменне цаніць тое, што дадзена звыш, вера
лепшае. Нельга наракаць на лёс і не трэба спраба
ваць супярэчыць таму, што табе наканавана.
— Атрымліваецца, што трэба задавальняцца
тым, што маецца ў цябе ў руках. А калі ты незадаволе
ны сваім лёсам? Што рабіць тым, хто б’ецца галовамі
аб каменныя горы, хто хоча змяніць сваё жыццё?
— Як бы чалавек ні пратэставаў, як бы ні
супраціўляўся, ён усё роўна пражыве тое жыццё, якое
яму наканавана ад нараджэння. Усе выпрабаванні,
скрухі і гароты, што дадзены чалавеку зверху, трэ
ба перажыць, і, каб не сагнуцца пад іх цяжарам, не
ўпасці ў адчай, не адмовіцца ад сваёй мары, неабход
на заўсёды захоўваць вытрымку, заспакаенне душы.
Мусульманская рэлігія, іслам, кажа, што такое за
спакаенне дзеліцца на тры віды, альбо катэгорыі.
— заспакаенне чалавека, які глыбока веруе,
другая — заспакаенне, што дадзена чалавеку лёсам,
трэцяя разнавіднасць — заспакаенне грэшніка.
— І ўсё гэта распісана ў Хадзісах прарока?
— Так. Слухай, прачытаю ўрывак з кнігі Хадзісаў.
— Чытай, калі ласка.
— «Тыя, хто прыйшлі ў свет грамадства раней за
нас, перажылі вельмі шмат бед. Некаторыя з іх целы свае
расчэсвалі жалезнымі грабянямі, мяса іх аддзялілася
ад касцей, у некаторых аддзялілася скура на мышцах,
а грудзі раздзяліліся надвое. Яны вытрымалі ўсё гэта
і змаглі захаваць сваю набожнасць».
— Неверагодная цвёрдаць духа! А мы іншы раз
сярдуем па такіх дробязях, што нават сорамна. Злуем
на тое, што не заслугоўвае нашай увагі.
— У нас, хутчэй за ўсё, зусім станчэлі нервы. «Ста
рэнне нерваў ці ўменне захаваць іх у цэласці — у
руках
самога чалавека», — піша Н. Бондэр. З ягонага пункту
гледжання, кожны з нас абавязаны трэніраваць сваю
нервовую сістэму, вучыцца заўсёды быць спакойным,
праяўляць вытрымку, цярплівасць, цвёрдасць харак
тару. Так, я не памыляюся. Кожны дзень трэба сябе
трэніраваць. Вучоны прыводзіць адну цікавую легенду
аб гэтых самых практыкаваннях і трэніроўках. Адзін
малады чалавек, каб умацаваць сваю вытрымку, падверг
сябе цяжкаму выпрабаванню. Надзеў брудныя лахма
ны і сеў у дыліжанс. «Кіроўца» дыліжанса, убачыўшы
яго, пачаў моцна сварыцца, вырашыўшы і
блізка не
дапускаць яго да павозкі. Але малады чалавек паказаў
свае грошы, купіў білет і ў рэшце рэшт паехаў разам
з іншымі. У час паездкі фурман працягваў здзекавацца
з маладога чалавека, лаяў яго ўсякімі словамі да таго
часу, пакуль яны не даехалі да канечнага пункту паезд-
кі. Вось якімі словамі абзываўся гэты грубіян:
— Ты што — жабрак? Ты грошы на білет у не
кага скраў? У цябе, пэўна ж, і ўласнага дому няма!
бацькоў не было! Ты — чалавек без паходжання, без
маёмасці і грошай! Ды ў цябе ж, хутчэй за ўсё, і імя
ўласнага няма? Табе вечарам няма куды пайсці? Маг
чыма, ты і
не мужчына зусім? — такія вось і падобныя
пытанні задаваў гэты нявыхаваны чалавек.
Але хлопец, які загартоўваў такім чынам сваю
цярплівасць і вытрымку, не адказаў ні на адно з іх.
Зрабіў выгляд, што не чуе, і сядзеў сабе ў павозцы,
пасмейваючыся. У рэшце рэшт гаспадар дыліжанса не
вытрымаў і ўсклікнуў:
— Малады чалавек, няўжо ты такі цярплівы, што
не звяртаеш увагі на ўсе здзекі і кпіны? Адкуль ты такі
На гэта цярплівы малады чалавек адказаў:
— Я загадзя падрыхтаваўся не адказваць і
больш цяжкія знявагі. Тыя кпіны і здзекі, якія я
ражыў раней, зрабілі мяне такім моцным, што твае
подлыя пытанні падаліся мне калыханкай маёй матулі.
Я ж думаў, што пачую ад цябе штосьці асаблівае, з гэ
тай адзінай мэтай і сеў у тваю развалюху…
— А хіба ж цярплівыя адносіны да падобных зня
ваг не азначаюць адсутнасць гонару і пачуцця ўласнай
годнасці? Калі хтосьці пачне таптаць нагамі твой го
нар і годнасць, зневажаць усіх тваіх продкаў да сёмага
калена, а ты на гэта прамаўчыш, хто ж ты тады?
— Вядома ж, цярплівасць такога роду — не паказ
чык гераізму. Я проста кажу аб тым, што ў кожным чала
веку павінен мецца нейкі «запас» цярпення і вытрымкі,
які дазволіць яму стрымаць, калі трэба, свой гнеў.
— Але ці не занадта высокая цана за гэты «за
пас» цярплівасці?
— А хіба ж мала такіх, якія не змаглі сцярпець
некалькіх крыўдных слоў, не вытрымалі іх. Хіба ж
мала тых, каго няўменне стрымліваць свае эмоцыі звя
ло ў магілу? Гэта ж даволі проста — падскочыў ціск,
інфаркт, інсульт…
— Вядома ж, ёсць і такія выпадкі.
— Калі ў віцязя не будзе кальчугі, яго ў капусту
пасякуць! Так што цярплівасць — гэта і ёсць наша
браня! Цярплівасць, здольнасць пакорліва прымаць
выпрабаванні, што выпадаюць на нашу долю, — гэта
ўсё тая ж браня, што дадзена нам жыццём, наш шчыт,
што захоўвае нас ад удараў лёсу. Вытрымка — якасць,
уласцівая вялікім, адрозная рыса геніяў.
Цярплівасць неабходна не толькі асобным лю
дзям, але і цэлым народам. Я часта разважаю над тым,
як шмат вынес і вытрымаў наш казахскі народ. «Тыся
чу разоў паміралі, тысячу разоў ажывалі» — ці не так?
Перажылі вялікі голад і холад, вынеслі ганенні і рэпрэсіі,
з годнасцю вытрымалі ўсе выпрабаванні. Нягледзячы на
многія цяжкасці, мы змаглі захаваць бязмежныя стэпы,
што дасталіся нам ад продкаў, мову, нацыянальны дух,
культуру, традыцыі. Захавалі, збераглі, прымножылі.
Праявіўшы вытрымку, мы дамагліся незалежнасці
суверэнітэту, аб якіх марылі на працягу стагоддзяў
нашы продкі. Што можа быць лепшым за свабоду!
І гэтую свабоду мы атрымалі дзякуючы цярплівасці!
— Дзякуй табе, Госпадзі!
— Мяне радуе, што і сучасная моладзь не страціла
гэтых якасцей, умее іх цаніць. Нядаўна я пачуў песню
аб вытрымцы і цішыні, я нават не ведаю, хто аўтар гэтай
песні. Але ў маёй памяці захавалася некалькі радкоў, і,
калі застаюся адзін, я часам іх пра сябе паўтараю:
Не сярдуй, мая мама, не сярдуй,
Твая вытрымка вышэй гневу,
Ты сярдуеш — і нясеш у дом бяду,
І над дзецьмі пахмурнее неба.
Далей не памятаю…
— Ды ты, аказваецца, сапраўдны спявак! Калі б
вярнуліся ранейшыя часы, ты б мог з лёгкасцю ван
драваць, спяваючы свае песні, забаўляючы народ
і прывабліваючы дзяўчат…
— Можа быць, і так. І ўсё ж — наша размова пра
ўменне цярпець, пра вытрымку і захаванне спакою.
Адзіны надзейны сродак, які можна проціпаставіць гне
ву і злосці, — гэта наша вялікая цярплівасць. Уменне
заставацца спакойным у самых складаных сітуацыях —
першая прыкмета духоўнай сталасці чалавека.
— Я не ведаю, як іншыя, але вось мой бацька, калі
яго ахоплівала злосць і абурэнне на суродзічаў, ускок
ваў на свайго чорнага з белай плямінай на ілбе каня
імчаў як мага далей у стэп, куды вочы глядзяць. У
такіх
выпадках суседзі казалі мне: «Тваім бацькам авало
дала вялікая злосць. Цяпер ён не вернецца, пакуль конь
не стоміцца і пакуль не пройдзе ягоны гнеў». Бацька
сапраўды адсутнічаў да таго часу, пакуль не праходзіў
ягоны гнеў. Ён вяртаўся вясёлым, паружавеўшым ад
хуткай язды і быццам бы акрыяўшым пасля цяжкай хва
робы. Пакутаваў ад гэтай паездкі, ад шалёнай скачкі па
стэпе толькі ягоны конь, з якога сем патоў сыходзіла.
— Ну і характар — я маю на ўвазе не каня, а твай
го бацьку.
— Толькі так ён і мог згасіць у сваёй душы гнеў.
Нікому не казаў грубых, крыўдных слоў.
— А мы ж часта нічога не робім для таго, каб хоць
неяк стрымаць свае эмоцыі, сваё абурэнне. Нават на
вуліцу не выходзім. Сядзім сабе ў цесным кабінеце,
пакойчыку, задыхаемся ад злосці, замыкаемся ў
са-
бе, глытаем і глытаем жоўць. Злосць — нібыта яд, які
атручвае нашу душу.
— У такіх выпадках лепш за ўсё раздзяліць
крыўды і нягоды з блізкім сябрам. Але часам нават на
гэта ў нас не хапае цярплівасці. Не хапае вытрымкі,
каб дапамагчы сябру даверлівай гутаркай. Мы наогул
робімся нецярпімымі.
— Так, у эпоху рынку таксама ў вялікай цане цяр
плівасць. Ёсць нават такія простыя вершаваныя радкі:
Горы Каратау то ў снягах, то без снягоў.
Смелы джыгіт то са статкамі, то без табуноў…
Быць стрыманым і спакойным у такую бурлівую
эпоху нялёгка. З кожным днём жыць усё складаней
псіхалагічна. Перашкод у нас усё болей і болей, і, калі
не мець вытрымкі, можа так здарыцца, што пераста
неш адпавядаць умовам часу.
— Быць стрыманым — можна сказаць, доўг і пе
рад сабой, і перад іншымі.
— Правільна. Нядаўна чытаў кнігу С. М. Лазара
ва «Дыягностыка кармы». У ёй вучоны расказвае, як да
яго прыйшла адна жанчына, у якой моцна хварэў сын,
папрасіла дапамогі. Хлопчык быў хворым ужо некалькі
оў, і на гэта ж хварэў і яе муж. І вось што піша вучоны:
«Нядаўна дзядуля, — расказазала жанчына,
прапанаваў хлопчыку: “Калі будзеш сябе добра
паво
дзіць, пакатаю на машыне”. Пакатаў, вярнуліся
дамоў, а ўнук узяў цацачную машынку і шпульнуў яе
дзядулю прама ў твар.
Я запрасіў на сустрэчу бацьку і маці хлопчыка.
Разам. Бо прычына была ў іх абодвух. Яны прыйшлі
хлопчыкам. Праз пятнаццаць хвілін ён параскідваў
усё ў майстэрні, разбіў плафон, схітрыўся нават зла
маць касету ў магнітафоне. Потым знайшоў масляныя
фарбы і пачаў кідаць іх з пераменным поспехам у га
ловы сваіх бацькоў. Тут было магутнае накладанне
негатыўнай сямейнай кармы бацькі і асабістай кармы
маці. У час цяжарнасці бацькі часта сварыліся і нават
адчувалі варожасць у адносінах паміж сабой, таму па
кет “праграм знішчэння” пачаў дзейнічаць аўтаномна
і падпарадкаваў свядомасць дзіцяці. Ніякія меры не
зніжалі ягонай агрэсіі. Самае цікавае, што паказчыкі
падсвядомай і свядомай агрэсіі ў хлопчыка былі
невысокімі. Значыцца, ягоныя паводзіны вызначаліся
на той момант светапоглядам, паводзінамі і духоўным
станам бацькоў.
Патаемныя крыўды і ўзаемныя прэтэнзіі бацькоў
вызначаюць паводзіны дзіцяці. Пасля двух сеансаў
ўбачыў устойлівае паляпшэнне “палявых структур”
у дзіцяці, выраўноўванне духоўнага стану. Але рэаль
нае аднаўленне і змяненне свядомасці адбываюцца
ў ходзе лячэння толькі месяцы праз тры, таму нель
га разлічваць на занадта хуткія вынікі. Я папярэдзіў
бацькоў, што дзесяць-пятнаццаць дзён трэба пачакаць.
Праз пяць дзён мне патэлефанавалі:
— Хлопчыку дрэнна — ён задыхаецца, ягоная
маці ў паніцы.
Размаўляю з маці, тлумачу прычыну таго, што
здарылася з дзіцём.
— Вы чакалі тэрміновых вынікаў. Энергаёмістаць
душы ў тысячу разоў большая, чым энергаёмістасць
цела, таму ў дзіцяці ніякіх бачных змяненняў па
куль няма. На чацвёрты дзень вы дазволілі сабе па
крыўдзіцца на мяне, пры гэтым парушылі вызнача
ныя нормы. Дзіцяці стала горш. Калі я пачаў лячэн
не вашага сына, я паспрабую зрабіць усё, што ў маіх
сілах, каб дапамагчы яму. А вашы прэтэнзіі да мяне
перашкаджаюць і мне, і вам, і дзіцяці. Кожны чалавек
у гэтым жыцці нараджаецца для таго, каб, пераадоль
ваючы зямныя спакусы і няшчасці, развіваць і
канальваць сваю душу, свой дух. У кожнага ёсць
галоўнае выпрабаванне ў жыцці, ёсць ягонае слабае мес
ца. У мінулых жыццях вы крыўдзілі свайго мужа, сына
бацьку. Тапталі іх нагамі. Таму і нарадзіліся ў
сям’і,
дзе маюцца аналагічныя абставіны. Гэта значна ўзмац
няе вашы схільнасці, і наша задача
— іх заблакіра-
ваць. Галоўнае ваша выпрабаванне ў
— вы-
рымаць крыўды ад мужа і сына. Сын гэта ўжо адчуў.
Муж можа “ўключыцца” яшчэ мацней. Здолееце вы
трымаць, не трымаць крыўду на сына і мужа — карма
здымецца, выпрабаванні скончацца, усё ўвойдзе ў нор
му. Не здолееце — да сённяшніх сямейных звадак і сва
рак дададуцца яшчэ хваробы і
Жанчына ўважліва слухала, а я працягваў:
— Галоўным вашым спакушэннем у жыцці будзе
жаданне прынізіць, пакрыўдзіць мужа і сына. Зможаце
ўтрымацца — тады і стан сына палепшыцца, не змо-
— тады рыхтуйцеся да пакарання. Вы зараз нена
відзіце і
мужа, і сына. Жывяце з імі сцяўшы зубы. І
чына таго, што ваш сын і муж маюць аднолькавую хваро
бу,
— у вас саміх, у вашых паводзінах. Гэта
— пакаранне
кармы. Ваша біяэнергетыка ператварылася ў
чорны дух.
— І што ж я павінна зараз рабіць?
— Вы самі павінны згасіць агонь вашай зло
сці. І толькі тады вашы сын і муж пазбавяцца ад
шасціпудовага цяжару хваробы.
— Вы ў самую кропку патрапілі, — сказала жан
чына. — Як толькі я бачу мужа ці сына, адразу ж па
чынаю не проста злаваць. А літаральна задыхаюся ад
гневу. Мне ўвесь час здаецца, што менавіта яны скралі
маю маладосць, маё цікавае жыццё, нават уся мая бу
дучыня таксама скрадзеная гэтымі двума.
— Не ведаю. Мы ажаніліся без усякага кахання,
я ўзненавідзела мужа адразу ж пасля першай шлюб
най ночы, а пасля пачала нават грэбаваць ім.
— Зразумела, — сказаў я.
— І што я цяпер павінна рабіць? — спыталася
— Калі жадаеце выратаваць мужа і сына, вы павін-
ны ўсім сэрцам палюбіць іх. Бо маюцца ж у іх і станоў-
чыя якасці, і зараз вы павінны засяроджваць сваю ўвагу
менавіта на іх. І любіць сваіх блізкіх чыста і светла. Такая
любоў — не знешняя, а ўнутранная, — павінна бруіцца
з самай глыбіні чалавека светлай чысцюткай крыніцай.
— Гэта вельмі цяжка. Вельмі і вельмі цяжка,
б сказала. І ўсё ж і сын, і муж зрабілі для мяне шмат
добрага. Я гэта ведаю, але мне даволі цяжка такое
прызнаць. Сёння ж пайду ў царкву і папрашу ў Бога
даравання. Усё скажу яму, нічога не ўтойваючы. Маг
чыма, міласэрны і ўсемагутны Гасподзь злітуецца
нада мной і даруе, — сказала жанчына.
— Вось убачыце, толькі пасля гэтага вы самі, ваш
сын і ваш муж пазбавіцеся ад сваіх пакутлівых хва
— сказаў я.
Менавіта пасля наведвання жанчынай царквы гэ
тая сям’я пазбавілася многіх няшчасцяў, у аснове якіх
ляжалі гнеў і злосць», — піша аўтар.
— Павучальная гісторыя. Вірус гневу здольны
парадзіць цяжкую хваробу…
— І гэты ж вучоны даў такую параду аднаму са
сваіх пацыентаў:
«Ніколі ні да каго і ні да чаго не прад’яўляйце
прэтэнзій. Не наракайце ні на лёс, ні на Бога, ні на мінулае,
ні на людзей. Знешне можаце паводзіць сябе як заўгодна,
але ўнутры памятайце: любая ваша прэтэнзія ёсць пра
грама знішчэння таго, да каго вы яе прад’яўляеце. Клет
ка не можа прад’явіць прэтэнзіі да арганізма, зыходзячы
з сваіх “уласных” інтарэсаў. Гэта
— праграма распаду
арганізма. Такая клетка захворвае і проста выдаляецца».
Мы прызвычаіліся прад’яўляць да ўсіх прэтэнзіі:
да дзяржавы, да кіраўніка, да таварышаў па службе, да
родных. А чалавек, які прад’яўляе да ўсіх прэтэнзіі,
рэшце рэшт сам захворвае. Нельга ператварацца
ў хворую на шаленства сабаку, адзіная мэта якой —
кусацца. Толькі тады наша здароўе, настрой, нашы
фізічныя сілы будуць знаходзіцца ў раўнавазе.
— Ты хочаш сказаць, што агрэсіўны, звадны чала
век часцей хварэе?
— І не толькі ён сам, але і ўсе тыя, хто побач
ім знаходзяцца. Злосны, заўсёды сярдзіты чала
век прыносіць шмат шкоды іншым людзям, а вось
добразычлівы і спагадлівы, наадварот, нясе сваім бліз
кім святло і дабрыню.
Дык будзем жа як найдалей ад гневу і злосці, дарагі
мой! У нас саміх жыве волат, імя якому — Душэўны
спакой!
Не забывай пра яго!
«Кажан не любіць святла»
— Мы будзем працягваць размову аб зайздра
— спытаўся я і паглядзеў на свайго сябра.
— Чым сядзець без справы, давай паразмаўляем.
— Тады раскажу табе яшчэ аб адным баку
зайздрасці. У нашым далёкім дзяцінстве дарослыя
часта палохалі нас страшнымі казкамі пра шасціга
ловых драконаў.
— І мяне вырашыў напалохаць?
— Не. Хачу пагаварыць аб страхах зайздроснікаў.
— Цікава, чаго ж яны баяцца?
— Больш за ўсё на свеце яны баяцца знакамітых
людзей. Іх смяротна палохаюць вядомыя, значныя
асобы: спартсмены, акцёры, мастакі, фінансісты, ву
чоныя, палітыкі. Адным словам — зоркі.
— Але ж яны ведаюць, што да гэтых зорак ім
ніколі не дацягнуцца… Ці не ведаюць?
— Ведаюць.
— Дык навошта ж тады зайздросціць зоркам
небе?
— Мы з табой гэта разумеем, а зайздроснікі не.
«Чаму гэта вы адасобіліся ад нас, адарваліся, чаму
так ярка блішчыце, побач з вамі мы выглядаем поўнай
нікчэмнасцю, сталі нічым і нікім! Праклінаем вас!» —
сіпяць спадцішка зайздроснікі.
— Навошта ж іх праклінаць? Калі зможаш, і ты
станеш такім жа вядомым чалавекам. А калі не змог,
проста ведай сваё месца.
— Гэта ты так разважаеш. А ў зайздроснікаў зу-
сім іншыя разважанні. Іх не пакідае думка пра тое, што
гэтыя сусветна вядомыя «выскачкі» занялі, ні больш ні
менш, іх месца. Яны, зайздроснікі, уяўляюць, што самі
маглі б стаць уладальнікамі ўсіх прызоў і ўзнагарод. І не
могуць пазбавіцца гэтай вязкай, нібыта балотная твань,
але вельмі зручнай для абывацеля думкі. Ды і не жа
даюць, бо яна ж ва ўсім апраўдвае іх. Чужыя перамогі
абражаюць, крыўдзяць зайздроснікаў. Ім увесь час зда
ецца, што людзі, якія сталі вядомымі і знакамітымі, ве
раломна адабралі ў іх тыя пашаны, што толькі ім адным
павінны належаць. З пункту гледжання зайздросных
людзей, быць таленавітым, прыгожым і вядомым, быць
багатым, адораным — амаль што злачынства.
— Аднак зайздроснікі і самі часам становяцца
злачынцамі. Хіба ж не засеклі зайздроснікі сякерай
вялікага скакуна Кулагера, што належаў паэту Акану
серэ, за тое толькі, што той на скачках вырваўся на
перад? Прывяду невялікі ўрывак з паэмы Ільяса Жан
сугурава:
Тоўсты быў, ганарлівы, хоць і не смяльчак,
Батыраш. Ён ад зайздрасці нават зачах,
Як убачыў, што ў скачцы Кулагер перамог,
Падышоў, злосць і хцівасць схаваўшы ў вачах.
Падышоў і знянацку сякеру схапіў,
Той сякераю скронь Кулагеру прабіў.
З раны кроў палілася струменем чырвоным…
Так нягоднік зайздросны Кулагера забіў.
Так апісвае паэт карціну злачынства, якое
здзейсніў чалавек, ахоплены зайздрасцю.
— Так яно і было. Кулагера, не чалавека нават,
каня, скакуна, забілі за тое, што ішоў першым на
скачках і павінен быў узяць галоўны прыз. Ворагаў-
зайздроснікаў у Акана серэ было шмат, так яны
адпомсцілі паэту за ягоныя песні, што былі вельмі
папулярнымі ў народзе. Гэта — людзі з чорнымі душамі.
— Тут ёсць над чым задумацца, нават такім
старым людзям, як мы…
— Так, пастарэлі мы, але што можа быць лепшым
за спакойную старасць? Я не жалюся на жыццё, зараз
я прашу Бога аб тым толькі, каб ён узяў нас раней, чым
нашых дзяцей.
— І я прашу Усявышняга аб гэтым…
— Хоць часам, каюся, грэшны, як і ўсе смертныя,
жалюся, наракаю на лёс. Але ў гэтым няма нічога дзіў
нага. Большасць людзей паводзіць сябе менавіта так.
— У тым ліку і зайздроснікі?
— Не. Зайздроснікі засмучаюцца не з нагоды таго,
што ў іх цяжкае жыццё, няма шчасця. Яны перажы
ваюць з-за таго, што іншыя, на іх погляд, куды болей
шчаслівыя і бесклапотныя. Гэта іх абурае.
— Па якіх яшчэ прыкметах можна вызначыць
зайздроснага чалавека?
— Ну, скажам, такая бывае дэталь. Часцей за
ўсё яны ў размове спрабуюць высмеяць таго, каго
лічаць сваім праціўнікам, прынізіць яго перад усімі,
здзекавацца з
яго. У іх гэта няблага атрымліваец-
ца. Ад іх яхіднага і
дробненькага смеху так і нясе па
хам зайздрасці і нянавісці.
— Калі зайздросніку ўдаецца вывесці з сябе свай
го праціўніка, ён робіцца такім задаволеным, быццам
змог усур’ёз адпомсціць свайму ненавіснаму ворагу.
Высмейваць іншага — гэта для зайздрослівых самая
распаўсюджаная форма помсты.
— Зайздрослівыя наогул нікога ніколі не хваляць?
— Яшчэ як хваляць! Часам свайго праціўніка
ўзносяць да нябёсаў, не пакідаючы яму месца на зямлі!..
І трэба ўмець распазнаваць падманнае ўсхваленне
ад сапраўднага, шчырага, якое, як кажуць, ад душы.
Сапраўды, чаму б пры ўсіх не пахваліць свайго сябра,
роўнага табе ва ўсім. У творчым асяроддзі на гэта
асноўным здольныя роўныя па адоранасці людзі, якія
аб’ектыўна ацэньваюць творчы патэнцыял сваіх сяброў.
— Але ж іншы раз цяжка адрозніць праўду ад
маны — мана здольная так замаскіравацца пад праўду,
што і не разбярэш.
— Так, часам нялёгка бывае разабрацца, дзе
праўда, а дзе падман. У такіх выпадках трэба звяртаць
увагу на манеру размовы чалавека. Іншы раз дастатко
ва зірнуць на выраз твару, на вочы свайго субяседніка,
каб зразумець, што перад табой ліслівец і падлізнік.
— Некаторыя з іх гатовыя да ўсіх падлізвацца.
— Калі шчыра, я не супраць слоў пахвалы, якімі
адзначаюць гонар і славу каго-небудзь. Часам можна
двума-трыма словамі ўзняць настрой заслужанаму ча
лавеку, натхніць яго на новыя слаўныя справы. Што
можа параўнацца з добрым словам, якое своечасова
было сказана? Вось толькі большасць з нас часцей за
ўсё проста падлізваюцца, ліслівяць без усякай меры,
ды і самі словы гэтыя вымаўляюць з адной толькі мэ
тай — хоць нейкім чынам учапіцца ў гэтага «патрэб
нага» чалавека. Ведаючы аб сваёй поўнай бяздарнасці,
зайздроснікі спрабуюць ліслівасцю дабіцца для сябе
нейкіх выгод і ўзнагарод. Ды часам і мы самі, добра
ведаючы, што чалавек, які так расхвальвае нас, про
ста падлізнік, усё ж паддаёмся на ягоную ліслівасць
і дапамагаем ім, гэтым лісліўцам, у іх справах. Мёд
салодкі, а чалавек, як вядома, любіць салодкае.
— Зайздрасць — хвароба, якая фарміруецца яшчэ
ў далёкім дзяцінстве і застаецца потым з чалавекам
на ўсё жыццё — так?
— Сапраўды. Маленькія дзеці, якія жывуць ра
зам, у адным доме, адчуваюць і зайздрасць, і рэўнасць.
Раўнуючы бацьку і маці адзін да аднаго, кожны з іх ма
рыць аб тым, каб бацькі любілі яго больш за астатніх
братоў і сясцёр. Такім чынам, дзеці з адной сям’і, з ад
наго, так сказаць, ачага, пачынаюць барацьбу за любоў
і ўвагу бацькоў. І гэта міжвольнае спаборніцтва фармі-
руе іх будучыя характары, у пэўнай ступені вызначае,
якімі людзьмі яны стануць, калі вырастуць. У выніку
саперніцтва ў сям’і кожнае дзіця вызначае сваё месца
сярод братоў і сёстраў: бліжэй яно да бацькі і маці ці
далей ад іх. Дзіця, якое аказваецца крыху ўбаку, не жа
дае змірыцца з гэтым і пратэстуе супраць несправядлі-
васці, паводзіць сябе насуперак братам і сёстрам.
— Вельмі цікава. Саперніцтва ў дзяцінстве, аказ
ваецца, абарочваецца з часам зайздрасцю. Дык вось
дзе корань зла.
— Менавіта так. Даследаванне вядомага псіхолага
Кляйна гавораць аб тым, што зайздрасць фарміруецца
ў чалавека ў раннім дзяцінстве. Немаўлятка, што пры
падае да грудзей маці, па-свойму раўнуе яе да іншых,
баіцца, што хтосьці адыме права, што належыць
толькі яму, і таму так прагна смокча грудзі маці. І гэ
тая рэўнасць і зайздрасць застаюцца ў падсвядомасці
дзіцяці на ўсё жыццё. Рэўнасць сваіх блізкіх да іншых,
спроба ператварыць аб’ект рэўнасці ў сваю ўласнасць
у рэшце рэшт трансфармуецца ў звычку зайздросціць
і раўнаваць.
— Ты сказаў, што зайздрасць і рэўнасць ходзяць
— Ведаеш, яны так блізка знаходзяцца адна ад ад
ной, што часам немагчыма распазнаць, дзе ж тут зайз
драсць, а дзе рэўнасць. Яны як два бакі аднаго і таго
медаля.
— Магчыма, яно і так. Але ж, па маіх назіран-
нях, і
рэўнасць, і зайздрасць — у значнай ступені
прыродныя якасці, якія належаць усім, хто жыве
на свеце, і якасці гэтыя дадаюць нашаму нядоўгаму
існаванню своеасаблівыя вострыя адценні. Нельга ўсіх
людзей агулам неўзлюбіць за тое, што хтосьці адзін
іх зайздроснік, а хтосьці паталагічны раўнівец. Зра
зумець можна кожнага на белым свеце — бо ўсе мы
рабы нашага Госпада Бога.
— Быць рабом самога Усявышняга — ужо шчас
це. Толькі не кожны разумее гэта. Мы ж вядзём гу
тарку аб тых, хто выйшаў за рамкі чалавечых нормаў,
парушыў іх межы. Аб тых, каму не хапіла цярплівасці
ў любой сітуацыі заставацца прыстойным, сумленным
чалавекам. Не будзем забываць пра гэта.
— Няма цяжэйшай хваробы, большага няшчасця,
чым, знаходзячыся ў паспяховым стане, маючы несум
ненны поспех у сваіх справах, зайздросціць тым, хто,
на ваш погляд, аказаўся яшчэ больш паспяховым.
— Ведаеш, ты становішся падобным на мудрацоў
старажытнасці, на філосафаў далёкай мінуўшчыны!
— А калі і станаўлюся падобным? Яны ж таксама
былі простымі смертнымі! Не святыя гаршкі лепяць!
— А як ты лічыш, былі сярод вялікіх і геніяльных
людзей мінулага часу зайздроснікі і раўніўцы?
— Вядома ж, былі. Таксама зайздросцілі адзін ад
наму, стваралі ўсялякія перашкоды для сапернікаў. Усё
рабілі, каб абысці, абагнаць адзін аднаго, такога ж,
як ён сам. У старажытнасці таксама разыходзіліся
ў меркаваннях, спрачаліся і абмяркоўвалі адзін аднаго
на сходах, форумах, у сенаце. І ў гэтых спрэчках нара-
джалася ісціна, нараджалася праўда. Але, у адрозненне
ад простага люду, мудрацы, калі прайгравалі спрэчку,
не крыўдзіліся, не зайздросцілі, а, наадварот, аказвалі
пераможцам публічную пашану. Пры ўсіх віншавалі іх,
паціскалі ім рукі. І нават у трактатах сваіх падрабязна
апісвалі, якім моцным і мудрым быў гэты пераможца, іх
учарашні праціўнік у спрэчцы альбо дыскусіі. Прыводзілі
доказы ягонай мудрасці і ведаў. Прызнаваліся, што самі
яны пакуль значна слабейшыя. Менавіта прызнанне чу
жога розуму і
доблесці сведчыць аб духоўным багацці
чалавека, аб ягонай духоўнай сталасці.
— Мы таксама павінны быць, як пісаў паэт, «калі
не імі, дык хаця б падобнымі да іх».
Але мы зноўку адхіліліся ад асноўнай тэмы. Да
вай не забываць, што наша размова наогул прысве
чаная сямі смяротным грахам, што нарадзіліся разам
чалавекам.
— Думаю, нам хапіла б і аднаго…
— На жаль, пад спакушэнне здзейсніць хаця б
адзін з гэтых сямі смяротных грахоў падпадаў кожны
з нас! І гэтыя спакушэнні дадзеныя нам Богам, каб вы
прабаваць на трывалась нашу веру.
— Твая праўда. Адукаваны, падрыхтаваны чала
век абавязаны сам кантраляваць свае пачуцці, своеча
сова спыняць праяўленне адмоўных якасцей, кантра
ляваць свае ўчынкі. Як кажуць, трымаць у аброці свае
інстынкты, на паддавацца спакусам.
— Сярод кніг, у якіх уздымаецца тэма
зайздрасці, найбольшае ўражанне на мяне аказалі
«Кентэрберыйскія апавяданні» вядомага англійскага
паэта Джэфры Чосера.
— Аб чым у іх ідзе гаворка?
— Магу толькі коратка, празаічнай мовай пера-
даць змест некаторых з гэтых апавяданняў. А
паколькі
самі «Кентэрберыйскія апавяданні» напісаныя ў вершах,
то там, дзе без гэтага не абысціся, працытую і вершы.
Група людзей, што прыехалі з усіх куткоў Англіі,
сабралася на багамолле, каб пакланіцца праху і мо
шчам святога Фамы Бекета (Фамы Аквінскага). Шлях
быў няблізкі. Селі ў крытую павозку-дыліжанс —
і паехалі. Сярод іх былі: смелы рыцар і святар, што
ажыццяўляў доўг і жыццёвы подвіг — манах-бене
дыктынец, аматар весела пажыць, юрыст, эканом,
выратавальнік хворых
— урач, спрытныя дзялкі, тка
чыха — такая, як кажуць, бой-баба, юны студэнт —
увасабленне мары аб любові — да ведаў, да жанчыны,
да жыцця ў цэлым. Былі сярод іх і багацей, і бядняк.
Дамовіліся, каб не адолела дарожная самота, расказ
ваць адзін аднаму розныя цікавыя гісторыі. Гэта ім
параіў карчмар. І вось кожны з падарожнікаў пачынае
апавядаць сваю гісторыю. І што там ні кажы, але думкі
іх зводзяцца да аднаго і таго ж, да адной тэмы. Тэмы
зайздрасці і рэўнасці. Аказваецца, кожны з тых, хто
едзе пакланіцца святым мошчам, марыць пазбавіцца
гэтых якасцей. Але адным толькі пажаданнем — у мо
манты цудоўнага настрою — так лёгка іх не пазбавіцца.
— І праўда, у нас, у казахаў, кажуць: ад хваро
бы пазбавіўся, а вось ад звычкі — як адвыкнуць? Гэта
пакутліва цяжка, амаль немагчыма.
— Так, паэт, малюючы партрэт Зайздрасці, шы
рока і ўмела выкарыстоўвае разнастайныя прыёмы
і сімвалы. Прывяду толькі невялікі ўрывак з апове
да ўрача. У гэтым аповедзе зайздросны чалавек не
жадае прызнаваць ні прыгажосць дзяўчыны, ні яе
бліскучы і
вынаходлівы розум, што і даносіць да
чытачоў аўтар:
Я працягну далей аповед свой.
Ніхто дачцэ Віргання не наймаў
Настаўніц, — не, яна ва ўсім сама
Сабою кіравала з малых год —
За гэта і любіў яе народ.
Тым больш для юнакоў альбо дзяўчат.
Таму ў краіне слава і грымела
Аб мудрасці і прыгажосці дзевы.
Яе ўсе асыпалі пахвалой,
Апроч нядобрай зайздрасці адной,
Якая горычы чужыя любіць,
А радасці атрутнай злосцю губіць.
Паэт, вымалёўваючы партрэт зайздроснага чала
века, параўноўвае яго з чорнай варонай і дае яе падра
бязнае апісанне. Чытаючы аповед, бачыш, што паміж
варонай і зайздроснікам невялікая розніца. Нават сам
Усявышні, паглядзеўшы на варону, сказаў:
Звярнуўся да вароны: «Згадку маю,
Якое пакаранне атрымаеш,
За свой паклёп. Ты белаю была,
Нібыта вішня, што вясной цвіла.
Спявала ты званчэй за салаўя,
Была гаворка гладкая твая.
Я сёння гэта ўсё забраць хачу,
Табе за зайздрасць добра адплачу:
Раней была ты белаю, варона,
А зараз будзеш, нібы сажа, чорнай,
Раней спявала — зараз каркаць будзеш,
Прадказваць беды і няшчасці людзям!
Вось так і ты, і ўсе твае нашчадкі
Адкажаце за гнюсныя нападкі!»
А потым за крыло варону ўзяў
І пер’е белае з яе сарваў,
Адзенне чорнае ёй потым начапіў
І дзюбу з тонкай тоўстую зрабіў,
Каб звонка не магла яна спяваць
І перад птушкамі свой гонар выстаўляць.
А потым выкінуў паклёпніцу за дзверы,
Каб ёй у лесе не давалі веры…
Вось так спяваць варона перастала
І змрочнай чорнай птушкай смерці стала.
Узнікае думка, што зайздросны чалавек прыйшоў
у гэты свет дзеля таго толькі, каб знішчыць усю яго
прыгажосць, усю квітнеючую прыроду. Сапсаваць яе,
калі і не згубіць канчаткова, дык нашкодзіць:
Бо зайздрасці бязлітасныя мроі
Гатовы зруйнаваць дашчэнту Трою,
Ніневію, Александрыю, Рым, Афіны —
Усе на свеце гарады, краіны…
Яе нянавісць межаў, тэрмінаў не мае,
Усё яна ці нішчыць, ці ламае…
Вялікі англійскі паэт, што жыў у далёкім ад нас
чатырнаццатым стагоддзі, у сваім выдатным творы
майстэрскі даследуе тэму зайздрасці, помсты, чорнай
няўдзячнасці, рэўнасці.
— А мы дык думалі, што зайздрасць — дробненькі
шкоднік, што марнее ў нашым маленькім пасяленні…
— Хачу расказаць табе яшчэ пра аднаго паэта.
Гэта вялікі Дантэ. У свой час выдатны казахскі паэт
Мукагалі Макатаеў пераклаў на казахскую мову пер
шую частку «Боскай камедыі», якая называецца «Пек
ла». У адным з
раздзелаў гэтай паэмы геніяльны Дан
тэ піша аб нейкай істоце, страшным монстры, у якога
твар чалавека, а
— змяінае, і на доўгім хвасце
маецца джала, гатовае паразіць чалавека. У выглядзе
гэтай жудаснай істоты вялікі Дантэ паказаў зай
здрасць. Яна штохвілінна змяняе знешнае сваё абліч-
ча, і гэтая пераменлівасць ёсць адлюстраванне самой
яе сутнасці. Бо зайздрасць, рэўнасць, мана пастаянна
змяняюць свае абліччы.
Але ў цэлым Дантэ ў сваёй паэме паказвае зай
здрасць як складаную грамадскую з’яву. Ён пачынае
свой аповед ад саміх прабацькі Адама і прамаці Евы.
Па легендзе, у іх былі два сыны — Каін і Авель, якія
павінны былі прынесці дары Богу. Але Усявышні
прыняў толькі дары ад Авеля. Пакрыўджаны на гэта
Каін пазайздросціў брату і забіў яго. Тады Бог пракляў
Каіна. Пасля гэтага Каін — грэшны зайздроснік і за
бойца — стаў сімвалам Зайздрасці як з’явы. Ён стаў
галоўным героем многіх вядомах паэм і раманаў. Акра
мя паэмы-эпапеі Дантэ Аліг’еры можна ўспомніць
раман Томаса Мана «Іосіф і яго браты» і іншыя тво
ры. Вучоныя, пісьменнікі, паэты паказваюць Каіна як
разум
нага злачынцу, які выкарыстоўвае зайздрасць
помсту ў сваіх асабістых мэтах. А вось Дантэ паказ
вае філасофскі бок учынкаў Каіна і іх небяспечныя на
ступствы для чалавечага грамадства, папярэджваючы
тым самым людзей ад зайздрасці і помслівасці.
— У жыцці і рабоце Дантэ геніяльны паэт
геніяльны філосаф сышліся разам як нельга лепш.
Сапраўдная паэзія заўсёды геніяльная. Нават калі яна
выкладзена прозай.
— Правільна кажаш. Апісваючы смерць Каіна,
Дантэ заклікае чалавецтва да духоўнай чысціні і высо
кай маральнасці.
Вобразы Каіна і Авеля, іх трагічныя лёсы, сталі са
раўдным урокам — папярэджаннем для ўсіх астатніх.
Дантэ піша аб тых, хто дзеля багацця, славы
ведаў, свайго ўзвелічэння знішчаў блізкіх людзей,
родзічаў. Сярод іх і Аляксандр Македонскі, а ў дзевят
наццатым стагоддзі такой змрочнай фігурай быў, да
прыкладу, Напалеон.
— Так, гэта быў той яшчэ злачынца…
— Чаго толькі не прымушае рабіць зайздрасць!
хто можа даць гарантыю, што яна не падкрадзецца да
нас цішком, у замаскіраваным выглядзе?
— Так, гэта каварнае пачуццё, ягоны поступ цяж
ка распазнаць, ягонае аблічча няпроста разгледзець.
— Звычайна зайздрослівы чалавек — разум
ны, адукаваны і знешне нават — прыстойны. Але
свой розум і веды ён выкарыстоўвае не дзеля памна
жэння добрых спраў, ён знаходзіць зусім іншае пры
мяненне высокаму свайму інтэлекту. Разнастайныя
хітрыкі і подласці — вось дзе ён спрабуе развярнуцца.
Зайздроснікі часам спрабуюць падмануць нават само
га Усявышняга. Успомнім, як Каін, думаючы, што Бог
не бачыць, забіў свайго роднага брата ў тайным куточ
ку. І калі з нябёсаў пачуўся голас: «Гэй, Каін, дзе твой
брат Авель?» — Каін, нават не змяніўшыся з твару,
адказаў: «Адкуль я ведаю. Хіба я вартаўнік брату май
му?» Як бачыш, спачатку была зайздрасць аднаго бра
та да другога, за ёю адбылося страшэннае злачынства,
а потым і ілжывы адказ самому Усявышняму.
— Ты кажаш пра забойства аднаго брата другім,
і ў сувязі з гэтым я ўспамінаю... Вялікі вучоны, першы
астраном сярод мусульман, таленавіты паэт Улуг
бек таксама быў калісьці забіты родным чалавекам
з зайздрасці да трона, да папулярнасці сярод народа.
Зарэзаны нажом ў тайным месцы.
— Зайздрасць згубіла многіх таленавітых людзей,
дакладней — з’явілася галоўнай прычынай іх гібелі.
Як правіла, у самай глыбіні зайздрасці, у самой яе
аснове ляжыць жаданне «пакрыўджанага лёсам» ча
лавека адпомсціць камусьці за свае беды. Зайздрасць
заўсёды выбірае сваёй зброяй помсту. Помста — яе
смяротная дзіда. Прага помсты ніколі не згасае ў душы
зайздросніка. Нібыта змяя, запаўзае яна ў душу чала
века і чакае зручнага моманту для нападу.
— Якая брыдкая карціна!
— Мастакі, як і паэты, пісьменнікі, яшчэ ў стара
жытныя часы спрабавалі перадаць творчымі сродкамі
абліччы зайздрасці. У чацвёртым стагоддзі да на
шай эры старажытнагрэчаскі мастак Апелес напісаў
карціну «Ілжывае абвінавачванне». Аб ёй і да нашага
часу ідуць гарачыя спрэчкі. На карціне выява суддзі
вялізнымі аслінымі вушамі. Асліныя вушы суддзі —
сімвал дурасці правасуддзя. Па абодва бакі ад суддзі
сядзяць дзве жанчыны. Імя першай — Жанчына-не
вук, імя другой — Жанчына-падазрэнне. Абедзве яны
шэпчуць на вуха суддзі самыя неверагодныя і ілжывыя
звесткі, якія ім падказвае сатана. Да гэтых дзвюх жан
чын набліжаецца трэцяя — Пляткарка, ілгуння. Яна
распаўсюджвае плёткі, абвінавачваючы людзей у тым,
чаго не было. На гэтай карціне Пляткарка — прыго
жая, каварная, яна гатова ўкусіць таго, хто з’явіцца
спераду яе, а таго, хто падыдзе да яе ззаду, ударыць
нагой, нібыта кабыліца капытом.
— Гэта ж колькі зла змясцілася ў адной карціне?!
— Жанчына-пляткарка трымае ў руцэ сцяг, які
лунае ў яе над галавой, а другой рукой цягне на суд
маладога чалавека. Але ёй і гэтага мала, яна яшчэ
глядзіць у неба і крычыць, заклікаючы такім чынам
у сведкі самога Усявышняга. А малады чалавек тут
сімвалізуе сабой Сумленнасць і Прыстойнасць, якія
ілжыва абвінавачваюцца. Карацей, Жанчына-плят
карка гатовая на гэтым судзе адным махам знішчыць
Сумленнасць, Справядлівасць і Прыстойнасць.
Мы бачым на гэтай карціне яшчэ адну жанчыну.
Яна апранутая ў чорную сукенку і вельмі самотная.
Падобна на тое, што гэта — ахвяра плётак і зайздрасці.
Яна працягвае рукі да неба, просіць у Бога прабачэння,
ёй вельмі кепска. Яна марыць пазбавіцца ад нападкаў
зайздроснікаў і пляткароў, дабіцца справядлівасці.
Але, здаецца, яна спазнілася прасіць прабачэння,
таму на твары яе лёгка чытаецца вялікае шкадаванне
па дарэмна згубленых днях і спакоі.
— Дружа мой! Жывём са страшнымі людзьмі
адным грамадстве, на адной планеце, жыццё атруч
ваецца імі!
— А што — хіба Усявышні даў табе абяцанне,
што ты будзеш жыць толькі сярод добрых і сумленных
людзей? Прыйшоўшы ў гэтае жыццё, ты павінен уба
чыць тут і добрае і дрэннае.
— Я б з задавальненнем не бачыў адмоўных бакоў
жыцця. Дастаткова і таго, што мы з табой пабачылі
ў гады страшнай і суровай вайны. Зараз нам хочацца
бачыць толькі добрае...
— А з чаго ты ўзяў, што жыццё наша — цём
нае? Вельмі даўно вялікі мысліцель Русо сказаў:
«Я змагаўся не дзеля таго, каб самому быць шчаслівым,
а за тое, каб жыць сярод шчаслівых людзей!»
— А хіба ж мы не спрабуем ісці менавіта гэтым
шляхам? Што добрага мы з табой пабачылі за сем-
дзесят гадоў нашага жыцця? Вайна, холад і голад,
нарадзіліся дзеці, калгас будавалі, Савецкую ўладу
ўмацоўвалі, стваралі, як тады думалася, светлую бу
дучыню для ўсяго чалавецтва. А зараз вось, нібыта
жывыя духі, ледзьве ходзім, рыпім касцямі і суставамі.
— Ды хопіць табе плакаць упустую! Дзякуй небу
за ўсё! Сына ажаніў, дачку выдаў замуж, жывеш кры
шачку лепш за аднаго, крышачку горш за другога.
У старасці твае дзеці і ўнукі падкладваюць пад цябе
коўдру ў чатыры слаі — аб усім клапоцяцца, баяцца
пакрыўдзіць цябе нават па дробязях, літаральна сочаць
за кожным рухам тваіх брывей… Твая каханая Кыз Жы
бек, з якой ты ажаніўся па шчырай любові ў
маладос-
ці, побач з табой. Чаго табе яшчэ трэба? Пабойся Бога!
— Ты яшчэ, калі мы абодва былі студэнтамі, не
даваў мне спакою. Я і зараз памятаю, як ты крычаў на
мяне за тое, што я не папрасаваў свае штаны. А калі
ты пачынаў сварыцца, я адразу ж змаўкаў, і, нібыта
вінаватае цяля, толькі мыкаў штосьці, апусціўшы
галаву. Зараз дзіўляюся гэтаму. Можа табе карцела,
што я часам рэзаў табе ў вочы праўду
матку? Хоць
і на самай справе апранаўся неахайна…
— Вось бачыш — таму дзяўчаты больш глядзелі
на мяне, чым на цябе.
— Дык вось чаму дзяўчына, якая вельмі мне пада
балася, збегла да цябе? Але пазней я быў толькі рады
гэтаму. Калі б яно не здарылася, я б не сустрэў іншую
дзяўчыну, якая падалася мне яшчэ больш прыгожай…
— Які сэнс, дажыўшы да сямідзесяці гадоў,
успамінаць тое, што было альбо не было ў дваццаць
пяць. Гляджу на цябе і бачу, як з’яўляюцца самыя пер
шыя парасткі зайздрасці… Зайздросціш старому ся
бру за тое, што той ажаніўся з больш прыгожай, так?
Як жа нам наогул абысціся без зайздрасці? Мінулае за
спінай, будучыня — наперадзе. Што было, тое было,
і фарбы даўно ўжо выцвілі на палатне жыцця. Навошта
нам зараз усё гэта наноўку перабіраць і варушыць?
— Ты маеш рацыю, хто старое ўспомніць…
— Ці заўважаеш ты, як зараз павялічылася коль
касць зайздрасці ў грамадстве? Што ж здарылася? Ду
маецца мне, што рэзка ўзрасла колькасць прычын, што
выклікаюць зайздрасць.
— Гэта якія ж прычыны?
— Вось скажы праўду: раней ты чуў аб тым, што
ў кагосьці на рахунку ў швейцарскім банку столькі
і столькі мільёнаў, а ў другога ў моры стаіць пад
ветразямі ўласная яхта? А ў трэцяга — вядома ж, не
дастойнага — у асабістым карыстанні самалёт?
— Не, не чуў.
— А вось іншы выпадак. Спартсмен выходзіць на
спартыўную арэну ў футболцы, на якой выява лагаты
па нейкай фірмы, і за гэта атрымлівае мільёны долараў
ад кампаніі, што займаецца рэкламай! Ты пра такое ра
— Толькі зараз мы даведваемся аб падобным. Не
паспееш уключыць тэлевізар, як нам адразу ж паве
дамляюць аб чужых мільёнах.
— І якія ж адносіны да гэтых мільёнаў у
здросніка?
— І на самай справе…
— Ён чорнай зайздрасцю зайздросціць гэтаму
спартсмену, які, толькі нацягнуўшы на сябе фірменную
футболку і выбегшы ў ёй на стадыён, так лёгка, на
погляд зайздросніка, зарабляе велічэзныя грошы.
Не ведаючы, не ўдаваючыся нават у спецыфіку той
ці іншай работы, зайздроснік пачынае смяротна
ненавідзець таго, каму, на ягоны погляд, проста па
шанцавала. І так шкада зайздросніку, што долары гэ
тыя дасталіся іншаму чалавеку, і ён ад гэтага так паку
туе. «Чаму ён, чаму не я?» — такія бясконцыя пытанні
заганяюць яго ў тупік безнадзейнасці. Зайздрослівы
зараз не знаходзіць сабе спакою, злуецца, пакутуе.
— Ты так пераканаўча аб усім гэтым кажаш,
што можа здацца: рэклама — гэта так кепска!
— Ёсць добрая рэклама, ёсць дрэнная. Аднак чаму,
скажы мне, жыццё таленавітых, здольных, адораных,
вядомых людзей ператвараецца ў прадмет зайздрасці?
Зайздроснікі могуць цэлыя дні сачыць за тым, што гэ
тыя людзі ядуць і што п’юць, як апранаюцца, якія гадзін-
нікі носяць на руках, якой пастай сёння пачысцілі
зубы, якім ручніком выцерлі рукі, колькі разоў за дзень
тэлефанавалі або за ноч абнялі сваю жонку! Рэпарцёры,
нібыта на нітку, нанізваюць усе гэтыя падзеі, выносяць
прыватнае жыццё вядомых персон на ўсеагульнае аб
меркаванне, падаграваючы гэтым зайздрасць людзей
да іх. Я і сам у апошні час адмоўна адношуся да гэтых
улюбёнцаў лёсу, якім так шанцуе, і, на мой погляд, зусім
не па заслугах. Як толькі ўключу тэлевізар, пачну чы-
таць газеты альбо часопісы, яны тут жа перад вачыма.
Увесь час іх бачу. Іх лад жыцця, ад кулінарных пры
хільнасцей, да таго, якому адзенню яны аддаюць перава
гу, — гэта ўжо амаль што прыклад для ўсяго чалавецтва.
— На нашых вачах надзьмулі так шмат мыльных
пузыроў.
— У Старажытным Егіпце, калі гаспадар пачынаў
хваліць раба, таго адразу ж забівалі «сябры па
няшчасці», іншыя рабы, якіх аб’яднаў іх гаротны лёс.
— Не любіць таго, хто аказаўся лепшым за
іншых, абышоў у спаборніцтвах альбо ў працы, —
гэта, мне бачыцца, вельмі старажытная, нязменная
рыса чалавека.
— Гэта так. Але мы зноўку выйшлі за рамкі тэмы.
Бо вялі ж мы размову пра тых «дзікіх» зайздроснікаў,
якія за ўсе рамкі выходзяць…
— Я ўсё разумею. Не разумею толькі, якім чынам
можна весці з імі барацьбу, тым больш сам не магу
з імі змагацца, адчуваю сябе ў гэтых адносінах да
статкова бездапаможным.
— У нас нямала майстроў слова, якія змаглі са
рваць крывадушныя покрывы і паказаць сапраўдную
прыроду зайздроснікаў і манюкаў. Ведаеш вершы
Мукагалі Макатаева?
— Добрыя, цудоўныя нават. Пачытаць?
— Калі ведаеш на памяць, пачытай.
— Добрыя вершы самі па сабе запамінаюцца,
застаюцца ў памяці. Я іх спецыяльна не завучваў.
У маіх дзяцей ёсць ягоныя кнігі, я з іх некаторыя вер
шы прачытаў і адразу ж запомніў. Вось паслухай:
Якое шчасце!
Так добра, як людзі адзін аднаму падабаюцца!
Якія крыўды, калі на дрэвах
Вясна прачынаецца...
Сябры мае!
Адкуль жа да нас
Тады зайздрасць з’яўляецца?!
— Вельмі добрыя вершы!
— Маецца і працяг. Слухай:
Сябры, ну давайце не будзем
Бо зайздрасць згрызае і тых,
Хто яшчэ толькі шлях пачынае.
Шкада іх,
Свой талент яны не паспелі знайсці,
Іх зайздрасць са шляху
На сцежкі крывыя збівае.
— Дакладна знойдзеныя словы! Дзякуй той маці,
што нарадзіла такога паэта. Гэтыя радкі мяне моц
на ўсхвалявалі, кранулі маё сэрца.
— І сапраўды, «хто разумее душу паэта, ягоныя
горасці і радасці, ягоны гонар і сумленне, можа і сам
лічыцца паэтам», — сказаў адзін геніяльны чалавек.
— Хочаш сказаць, што я паэт?
— Не. Вясной некаторыя расліны не паспяваюць
расквітнець, распусціць кветачкі, разгарнуць лісточкі,
бо іх прыбівае марозам. Вось і ты — паэт, які так
не змог разгарнуцца. Спявак, які так і не выканаў
аніводнай сваёй песні. Мая ўнучка марыць стаць паэт
кай, няхай дапаможа ёй у гэтым неба! У Бухар жырау
ёсць паэтычнае разважанне:
…Бурлівы горны ручай ізноў
Ваду прынясе і пакіне ў моры.
…Кепскі добрых нарадзіў сыноў,
Добры кепскіх нарадзіў сыноў,
Але ўсе мы створаны па адным узоры…
— Так, калі да цябе будзе падобнай унучка, яна і на
самай справе можа стаць паэткай.
— Толькі б здаровай была.
— Правільна кажаш. А самае галоўнае — не
зрабіцца на старасці гадоў пасмешышчам для нядо
— У казахаў ёсць горкае пажаданне: «Божа,
прашу цябе, не зрабі мяне пасмешышчам і ахвярай
зласлівасці маіх сяброў і ворагаў!» Разумееш? Спачат
ку жадаюць, каб не зрабіўся пасмешышчам і ахвярай
злараднасці ў сяброў. А потым ужо — у ворагаў.
— Чаму так?
— Справа ў тым, што, калі нечакана, неасцярожна
ўпадзеш, саступішся, згубіш высокую пасаду, пачнеш
плакацца ад прыкрасці і крыўды, цябе ў першую чар
гу пачнуць «дзяўбаць» тыя, хто побач, іншымі слова
— твае блізкія і родныя. Вось гармідар пачнецца!
Дык лепш, каб Усявышні абараніў цябе ад іх кпінаў
і папрокаў. А ворагі — іншая справа. З імі можна і зма
гацца, і абдымацца — усё сойдзе.
— І на самай справе.
— Зласлівасць, радасць з-за чужой бяды — пер-
шая прыкмета зайздрасці. Калі казаць больш падра
бязна, злараднасць як паняцце, як псіхалагічная з’ява
гэта радасць, што праяўляецца ў той момант, калі ў
шага чалавека нейкая няўдача альбо нават няшчасце.
— Менавіта так.
— Праблему злараднасці, зласлівасці з выпадку
чужога няшчасця таксама даследавалі вядомыя літа
ратары і вучоныя. Паэт Поль Валеры сцвярджае: зла
раднасць асабліва яскрава праяўлялася, калі з
тронаў
падалі цары, каралі, імператары. Нават калі ад гэтага
правіцеля людзі не бачылі нічога кепскага, усё роўна
нават тыя, хто жыў у баку ад гарадскіх сцен, далёка ад
сталіцы, вельмі радаваліся, трыумфавалі, ладзілі дома
«святы» ў сувязі з падзеннем каралеўскага трона. Поль
Валеры прыводзіць таму гістарычныя доказы, шэраг
бясспрэчных фактаў. У сэрцы чалавека, які святкуе
з нагоды няшчасця ў каралеўскай сям’і, нараджаец
ца штосьці помслівае, ён не проста радуецца. Яму
здаецца, што зараз зменіцца эпоха, і ў гэтых новых
абставінах яму таксама знойдзецца месца пад сонцам.
І зласліўцы ў такіх выпадках натхняюцца, становяц
ца мацнейшымі. Але тут прастол займае яшчэ болей
жорсткі, болей жудасны ўладар. І ўсё ж, нават ведаю
чы аб гэтым, зласлівец усё роўна святкуе і злараднічае.
Таму што для яго галоўнае не тое, хто заняў трон, а тое,
што хтосьці раней з гэтага трона зваліўся. Зласліўцу
па душы, каб хтосьці падаў з вышыні — чым з боль
шай, тым лепш, — а потым прасіў літасці, плакаў
з нагоды нешчаслівага свайго лёсу, жаліўся, упрошваў.
Зайздроснік ніколі не бывае староннім назіральнікам,
ён — прамы ўдзельнік многіх нядобрых спраў. Трэба
сказаць, што ў апошні час шмат стала тых, хто радуец
ца цемры, у якой можна схавацца. Такія «совы», што
вельмі не любяць яркага і яснага святла, зараз вельмі
шматлікія, і колькасць іх усё павялічваецца.
— Не толькі зайздрасць страшная, страшная
і злараднасць. У ёй таксама нічога добрага няма.
— Так, зайздрасць і злараднасць як з’явы чалаве-
чай псіхікі заўсёды ходзяць побач. А калі яны судакра-
наюцца, ніхто з імі не можа сапернічаць. З гэтай аб’яд
нанай страшнай чорнай сілай змагацца вельмі цяжка.
Лепш берагчыся, знаходзіцца як мага далей ад гэтага зла.
— Ратуй і беражы!
— Вядомы амерыканскі пісьменнік і вучоны Гор
Відал выдаў некалькі навуковых прац, прысвечаных
гэтай тэме. Ён сцвярджае, што зласлівасць і зларад-
насць маюць некалькі разнавіднасцей. Самая пер-
— «адкрытая злараднасць». Такія зласліўцы ні ад
каго не хаваюць, што радуюцца з прычыны няшчасця
кагосьці іншага, а, наадварот, нават пахваляюцца гэ
тым і гавораць аб гэтым з асаблівым гонарам. З пункту
гле
джання такіх людзей, праяўленне імі зларад
насці не
толькі дарэчы, але і адзіна правільнае. Больш таго, ме
навіта такім чынам устанаўліваецца «справяд
лівасць»,
лічаць яны. «Адкрытая злараднасць»… Можна рэзаць
чалавеку ў вочы праўду-матку, што ў гэтым кепскага?
— Калі б гэта было праўдай. Злоснасць і зларад
насць часцей за ўсё знаходзяцца далёка ад праўды.
— Мы часам, самі таго не жадаючы, наступаем на
хвост гадзюкі і тым самым ствараем сабе непрыемнасці.
— Шчыра прызнаюся, не люблю казаць людзям
горкую праўду, ад якой ім можа стаць дрэнна, спрабую
неяк зманіць, зменшыць тым самым боль, заспакоіць
падманам чыюсьці душу.
— Што можа быць больш гаючым, чым адкрыта
выказаная, няхай нават горкая праўда?
— «Горкая праўда», кажаш? А вось уяві: твой знаё
мы ляжыць у шпіталі са страшным дыягназам, пухліна
ў яго. А ты прыйшоў да яго і кажаш: «Што
ж, дарагі!
Тваю хваробу сучасная медыцына вылечыць не ў
стане.
У любым выпадку ты хутка памрэш. Твае дзеці заста
нуцца сіротамі, а твая жонка праз нейкі час выйдзе за
муж за іншага», — такую праўду ты хочаш сказаць?
што будзе? Каму яна патрэбна, такая праўда?
— Такая нікому не патрэбна.
— А вось іншы выпадак… Прыйдзе да цябе ад
нойчы хтосьці і скажа: «Аксакал! Хоць і дасягнулі вы
сямідзесяці гадоў, але вельмі добра захаваліся. Зусім
не састарэлі, цудоўна выглядаеце!» Ты ж не скажаш
яму, што ён гаворыць няпраўду. Наадварот, настрой
у цябе ўздымецца, душа ўзрадуецца!
— Так яно і ёсць. Але ж нам так шкада сказаць адзін
аднаму некалькі добрых слоў. Не ўмеем мы дапамагаць
адзін аднаму словамі, нібыта шкадуем словы гэтыя…
— Так, дарагі мой. Чалавеку часам многа і не трэ
ба. І ўсё ж. Ты казаў, што ёсць і іншыя разнавіднасці
злараднасці…
— Ледзь на іх не забыўся. Раскажу. Калі пер
шая была — «адкрытая форма злараднасці», то ёсць
і другая, патаемная. Такія людзі нікому не скажуць,
што радуюцца з прычыны няшчасцяў іншых. Моўчкі
злараднічаюць, што камусьці зараз кепска. Рот не ад
крываюць, хоць у душы весяляцца і, магчыма, нават
рагочуць — патаемна. Атрымліваюць задавальненне
сакрэце ад іншых. Гэтую форму злараднасці даследа-
ваў вялікі вучоны, філосаф Ларашфуко, які ў свой час
сказаў: «У нас не баліць душа з нагоды няшчасцяў на
шых сяброў, затое мы ў душы злараднічаем і ніколі не
забываем гэта рабіць. Але, аднак, не паказваем выгляду.
Напэўна, правільна як мага хутчэй забыцца аб няшчас
цях, што кранулі нашых блізкіх. І чаму мы павінны дзе
ля кагосьці пакутаваць і сумаваць? Хіба не хапае і таго,
што мы ў душы радуемся гэтаму?» — так ён сказаў.
— Хай ратуе нас Усявышні ад злараднасці сяброў
і ворагаў.
— А ведаеш, хто больш за ўсё злараднічае з пры
чыны чужых няшчасцяў?
— Не ведаю. Хто?
— Злараднічаюць з іншых больш за ўсё, радуюц
ца таму, што іншым людзям вельмі кепска, тыя, хто
лічыць саміх сябе бяздарнымі, мізэрнымі, няшчаснымі,
няўдачнікамі.
— Не можа быць! Хіба ж хто
небудзь усур’ёз
лічыць сябе няўдачнікам і няшчасным?
— Ёсць і такія. І іх даволі шмат. Гэтыя людзі даўно
выключылі сябе з разраду звычайных людзей
— я ня
мала такіх пабачыў. Яны звычайна кажуць: «Я зрабіў
усё, што мог, са мной здарылася ўсё, што толькі магло
здарыцца. Цяпер у гэтым жыцці няма ніякіх спраў, на
якія я быў бы здольны». Яны так і
думаюць. І здоль
ныя толькі на адно — знішчаць тых, хто штосьці ўмее,
сапраўдных, моцных, дзейных, таленавітых. Калі ім
гэта ўдаецца — атрымліваюць асалоду. Становяцца
амаль шчаслівымі, гледзячы на чужыя няшчасці.
Каб лепш зразумець прыроду такога складанага
пачуцця, як злараднасць, неабходна звярнуць увагу на
наступныя моманты. Мы вышэй казалі аб злараднасці
з нагоды няшчасцяў вялікіх і вядомых. Такое зда
раецца, але гэта асобная тэма. А вось злараднічаць
блізкіх, родзічаў, сяброў і калег, з родных братоў альбо
сёстраў
— зусім іншае. Па даных даследаванняў псі
холагаў, той, хто злараднічае, дасягае найвышэйшай аса
лоды тады, калі здзекуецца з самых блізкіх яму людзей.
Калі ў
родзічаў не ажыццяўляюцца жыццёва важныя
планы, абрушваюцца надзеі, усё ляціць дагары нагамі,
гэтыя зласліўцы прыходзяць у захапленне: «Вось, не
параіліся са мной, таму вашы планы і
абрушыліся!»
— Няўжо можна злараднічаць нават з старэй
— Размова не пра ўсіх людзей, а пра тых толькі,
хто ад прыроды народжаны зларадным. Іншымі сло
вамі, пра людзей сапсаваных, якія так выхаваны. Пра
зайздроснікаў. Яны часта энергічныя, але энергія іхняя
бясплённая.
— Ты правільна разумееш.
— А чаго тут разумець? Людзі, вочы якіх чырво
ныя ад зайздрасці, кожны дзень ходзяць побач з намі,
і імя ім — легіён, хіба ж не так?
— Так. Але ж зларадства — гэта такое дзеянне,
якое немагчыма ацаніць, памераць, пакараць.
— Нават паэты сямнаццатага стагоддзя аб гэтай
невылечнай хваробе рода чалавечага складалі вершы
і паэмы, а вучоныя пісалі навуковыя трактаты.
— Зайздроснікі, зласліўцы ў кожным стагоддзі
чалавечай гісторыі пакінулі свае брудныя сляды.
— Яны нічога іншага не ўмеюць, іх энергія —
гэта не энергія творцаў. У сямнаццатым стагоддзі паэт
Джанатан Свіфт склаў шмат вершаў аб зларадстве,
у некаторых з іх ён паведаў нам пра сваё жыццё. У ад
ным з вершаў паэт нават апісаў сваю ўласную смерць.
Дакладней — падзеі, якія адбудуцца потым. Пасля
смерці паэта, піша ён у вершы, труна ягоная будзе
стаяць там, дзе ён загадзя ўказаў. Пералічыў людзей,
што прыйдуць выказаць спачуванне ягоным родзічам.
Назваў імёны тых, хто прыйдзе адкрыта альбо цішком
пазлараднічаць з нагоды ягонай смерці. Гэты верш, да
рэчы, аказаўся прарочым, усё здарылася менавіта так,
як Свіфт і прадказаў. Паэты добра разбіраліся ў такіх
пачуццях, як зайздрасць і зларадства. Пра аднаго са
сваіх лёгкадумных сяброў-абібокаў паэт сказаў:
Ён надзеў геніяльнасці маску
І расказвае нам казкі.
— Вельмі добра!
— У вершы, які так і называецца: «Верш, які
прысвечаны смерці Свіфта», — аўтар апісаў усе сум
ныя, жалобныя карціны, прычым вельмі блізкія да
рэчаіснасці:
Сябра-зайздроснік зірнуў на труну
І, каб злараднасць схаваць, зацягнуў:
— Мы так шкадуем, што смерць ён сустрэў…
Родзічы сумна брылі паміж дрэў.
Гэта і ёсць праўда жыцця. Хто б з нас ні памёр,
напэўна, так і будзе, як у гэтым вершы. Ніхто, акрамя
тваіх дзяцей і ўнукаў, роднай жонкі не будзе асабліва
гараваць. Хтосьці пазлараднічае, не без гэтага. А хтосьці
шчыра засмуціцца. Але ненадоўга. Будуць горка аплак
ваць і засмучацца не таму, што ты памёр, а таму, што і яны
калісьці пойдуць тым жа шляхам. Шляхам памерлых.
— Давай будзем жыць, пакуль жывыя. А на-
шчадкі, калі мы таго заслугоўваем, успомняць нас до
брым словам.
— О, нашы продкі былі мудрыя. Гучна, уголас
спявалі яны памінальныя песні, у якіх пералічвалі
ўсе прыжыццёвыя заслугі нябожчыка перад народам
і краінай, усе яго подзвігі. І дзякуючы гэтаму светлая
памяць аб усім добрым, што зрабіў той, хто пайшоў
з жыцця, захоўвалася і перадавалася нашчадкам,
моладзі як прыклад служэння агульнай справе.
— Гэтая традыцыя захавалася ў нашых аулах
— Так, менавіта аул на працягу многіх стагоддзяў
захоўвае нашы традыцыі і звычаі. Будзем жа ўдзячнымі
яму за гэта. А я ж апавядаю табе пра жыццё ў нашых
сённяшніх гарадах. Калі штосьці і перабольшваю, ты мне
даруеш, спадзяюся. Але я сцвярджаю, што ў горадзе сусед
за сценкай можа памерці, а ты пра тое і
ведаць не будзеш.
— Эх, эх…
— Плакаць па нябожчыку ў поўны голас, з
лашэннямі лічыцца зараз непрыстойным, нават «дзі
кунствам». Таму і з’явіўся «новы парадак», звычай
хаваць нябожчыка без крыкаў і ляманту. І родзічы ро
бяць гэта ў поўнай цішыні.
— Бяздушша…
— Вось так, мой дружа. Калі і далей так пойдзе, мы
ўсе паступова адвыкнем ад міласэрнасці. Будзем толькі
прытрымлівацца правілаў прыстойнасці — ва ўсім.
— Барані Божа!
— Бог, дарэчы, кажа: «Зберагу таго, хто сам бера
— Ад гэтых тваіх слоў мне неяк не па сабе
зрабілася.
— У часы нашай маладосці старыя казалі нам,
калі паміраў блізкі чалавек: «Ты паплач, не трымай на
душы, вызваліся ад гэтага цяжару менавіта тут і зараз,
не насі гэта з сабой!»
Нядаўна мне давялося быць на пахаванні ад
ной маладой жанчыны, што памерла ад хваробы. На
могілках муж жанчыны строга паглядзеў на сваіх дзя
цей і сказаў: «Не плакаць, не паказвайце сваіх слёз!
Маўчыце! Будзе сорамна перад людзьмі, яны палічаць
нас за дурняў». А я падумаў, што дзеці, якія не пла
чуць у час пахавання роднай матулі, наўрад стануць
міласэрнымі ў будучым. Але гэта зусім іншая размова.
Вернемся да зайздроснікаў. Каб схаваць сваё
сапраўднае аблічча, яны шырока выкарыстоўваюць
плёткі і ілжывыя абвінавачванні. Гэта іх галоўная
зброя, і яны ж галоўныя выкарыстальнікі гэтай зброі.
— Мана, плёткі, пахвальба — вялікі Абай неда
рэмна паставіў іх побач…
— На самай справе, пляткарыць і самім прыдум
ваць плёткі, распаўсюджваць ілжывыя звесткі… на
ўсё гэта здольныя толькі зайздроснікі. Але гэта асоб
ная тэма. Пакінем яе на заўтра.
211
«Бурлівая маладосць, дзянькі,
— Дружа мой, давай успомнім дні нашай далё
кай бесклапотнай маладосці, што праімчаліся і зніклі,
нібыта яркая зорка-метэор.
— Ды чаго ўжо там… Калі думаю аб тым часе, сам
нібыта маладзейшым раблюся. Сорак пяць гадоў таму
скончылі мы з табой адзін інстытут. У адну і тую ж
дзяўчыну былі закаханыя. З таго часу паміж намі нібыта
прабег нейкі нябачны, амаль неадчувальны цень… Ад
нак мы не перапынілі сяброўскіх адносін, не парвалі
нітку сяброўства. Ты паступіў у аспірантуру і застаўся
ў горадзе, я па размеркаванні паехаў у родны аул.
Ты вучыўся толькі на выдатна, скончыў вучобу
з чырвоным дыпломам, атрымаў усе магчымыя на
вуковыя званні і высока ўзняўся — я радаваўся тваім
поспехам разам з табой. Ты займаў высокія пасады —
я табе не зайздросціў. Бо ўсё гэта — «твае грашкі,
якія можна дараваць».
— А што, у мяне маюцца і такія грашкі, якія дара
ваць нельга? Што ж гэта за грахі?
— Ёсць і такія. Ты ажаніўся з маім першым ка
ханнем. Я доўга не мог зразумець цябе і доўга не мог
дараваць. Пакутаваў і ненавідзеў цябе, замкнуўся
ў сабе, нікога не жадаў бачыць. «У жыцці сяброўства
не бывае», — вырашыў я. Але жыццё зрабіла мяне
больш мудрым, у рэшце рэшт, я дараваў табе.
— Ну як жа ты не зразумееш?! Не я выбраў гэтую
дзяўчыну — яна мяне выбрала. Аддала перавагу…
— Я разумею. Аднак зразумець і дараваць не адно
— І як жа ты мне дараваў? Якім чынам? І за што?
— Якія зараз паміж намі могуць быць сакрэты,
каму яшчэ раскажу я пра ўсё, што назапасілася ў маёй
душы? Я дараваў табе ў той дзень, калі сустрэў сваё
новае каханне. Больш за тое, не толькі дараваў, але
і пашкадаваў аб тым, што столькі часу крыўдаваў
на цябе. І мне раптам здалося, што менавіта ты да
памог мне знайсці маё сапраўднае каханне. Ты дапа
мог… З таго самага дня я палюбіў цябе яшчэ больш,
чым раней, мне захацелася зноўку сустрэцца з табой.
Але, на жаль, у той раз гэтага так і не атрымалася.
Калі б я паехаў да цябе тады, то выглядаў бы амаль
што здраднікам у адносінах да іншых, а ў адносінах да
цябе — звычайным падхалімам. Бо вельмі высока ты
сядзеў тады. Думаю, ты мяне зразумееш.
Пасля гэтых слоў мы з сябрам некалькі разоў
абняліся і расцалаваліся. Памаліліся аб шчасці нашых
дзяцей і ўнукаў, папрасілі Усявышняга зберагчы іх
ад бед, ад зайздрасці. Самі сабой успомніліся словы
з песні нашай маладосці:
…Большая частка жыцця прайшла, так мала наперадзе.
Многае сэрца змагло дараваць, бо песня наперадзе…
— Гэтую песню, здаецца, паэт напісаў менавіта
— сказаў мой сябар.
На наступны дзень мы ўдвух накіраваліся ў далёкі
аул, у якім прайшло наша дзяцінства і маладосць.
Я быў вельмі рады ўбачыць яго квітнеючым, прагу
ляцца па ягоных вуліцах, прайсціся каля гасцінна рас
чыненых вокнаў дамоў. Я хацеў убачыць і той аул,
у якім я нарадзіўся, аб якім сумаваў усе гэтыя гады
жыцця ў
горадзе, але таго аула я не знайшоў. Як і маё
далёкае дзяцінства, ён адышоў у мінулае. Нават раз-
тацца з
ім я не паспеў. За гэта я прашу прабачэння
ў ста
рога свайго аула.
Пасля мы пабывалі ў гасцях у майго сябра. У гэты
дом, калі казаць шчыра, я прыйшоў, каб паглядзець на
ягоную жонку, на ягоную любімую Кыз Жыбек — так
яе адрэкамендаваў мне мой сябар. Убачыў — гэта была
адна з многіх смуглявых старых жанчын таго паселішча.
— О, калі б ты пабачыў яе ў маладосці, ты б
прыйшоў у захапленне!
— сказаў мне мой сябар,
вялікай любоўю пазіраючы на сваю маршчыністую
спадарожніцу жыцця.
Некалі мы не змаглі знайсці час, каб сустрэцца
і паглядзець адзін на аднаго. Шмат мітусіліся. Карот
кая, нібы ручка камчы, праімчалася жыццё, а мы нават
не заўважылі, як правялі яго. Нават не зразумелі.
— Эх, наша незваротная маладосць, такі бескла
потны час! Да чалавека ніколі не вернецца ягоная вясна.
Толькі зараз, пастарэўшыя, мы зразумелі сапраўдны
кошт маладосці. Толькі цяпер яго асэнсавалі. Вельмі
вельмі шкада. За тысячу гадоў да нас жыў вялікі паэт
Юсуф Баласагуні, які ў старасці сказаў:
Калі нясе аблокі моцны вецер,
Іх не спыніць, на жаль, нічым на свеце.
О маладосць — шкада яе да слёз! —
Цябе таксама быццам вецер знёс.
Цябе не вельмі я тады цаніў,
Я сам сабе нядобрым ветрам быў.
О маладосць, прашу, вярніся зноў,
Цябе ўтрымаю я ад ста вятроў!
— Каму не хочацца зноўку стаць маладым?! Я ду
маю, не знойдзецца такога чалавека, які б не марыў,
не пажадаў бы зноўку акунуцца ў мядовыя гады
дзяцінства і юнацтва.
— А ці не занадта позна ацанілі мы гэты боскі
падарунак пад назвай «маладосць»?
— А калі б раней ацанілі, што б тады? Звярнулі б
горы?
— Ну, горы, магчыма б, і не звярнулі, але некато
рых памылак змаглі б пазбегнуць.
— Усяму свой час. Хіба ж цікава жыць, калі ўсё
наперад ведаеш? Калі б ты ведаў у маладыя гады ўсё
тое, што табе вядома сёння, — лічы, ніякай маладосці
ў цябе і не было. Яна тым і прывабная, што ўваходзіш
у жыццё з заплюшчанымі вачыма і ўсіх людзей лічыш
сваімі сябрамі. Не дарэмна ж усе старыя з вялікай
зайздрасцю пазіраюць на моладзь. У маладых жа ўсё
самае цікавае — наперадзе.
— Некаторыя старыя зусім і не жадалі б зноўку
вяртаць сваю маладосць.
— Што казаць, наша маладосць была нялёг
кай. Галодныя пасляваенныя гады, галеча, а многія
з нас яшчэ і бацькоў страцілі, зусім беднымі былі…
Наша пакаленне перажыло шмат цяжкасцей, але яны
загартавалі нас, зрабілі больш стойкімі. З ранняга
дзяцінства мы вучыліся пераадольваць усе перашко
ды, проста выжываць у тым пекле, у якім апынуліся.
Што не кажы, настальгія маецца, у першую чаргу аб
гэтых, пераможных для нас днях.
— Цудоўна сказана, але няхай нашы праблемы не
выпадаюць на долю цяперашняй моладзі. Няхай мала
дое пакаленне жыве ў радасці і стане лепшым і ра-
зумнейшым за нас.
— Нашы дзеці павінны, дакладней — абавязаны
нават стаць разумнейшымі за нас. Быць хоць на крок
наперадзе сваіх бацькоў. Імкненне развівацца — адна
з галоўных умоў руху наперад усяго грамадства. Залог
прагрэсу.
— У гэтых тваіх словах ёсць рацыянальнае зерне.
Магчыма, таму і зайздросцім мы моладзі, што пойдзе
яна далей за нас.
— Так, пэўная доля зайздрасці і рэўнасці маецца.
Лёс падараваў сучаснай моладзі галоўнае — незалеж
насць краіны. Сённяшняе пакаленне жыве ў нашмат
лепшых умовах, чым наша, але ў гэтым і пэўная іх
слабасць. Яны не атрымалі загартоўку ў паядынках за
жыццё, не прайшлі баявога хрышчэння ў бітве за леп
шую долю, сталі занадта рафінаванымі. А наша пака
ленне верыла толькі ў свае сілы. Мы героя называлі
героем, баязліўца — баязліўцам, распазнавалі, хто
ёсць хто. Мы былі такія. Вядома, і ў наш час хапала
баязліўцаў і нягоднікаў, але такіх былі адзінкі. Я гана
руся сваімі сябрамі, якія пасля вайны, перацярпеўшы
шмат нягод і нястач, не ачарсцвелі душой, заўсёды
падтрымлівалі адзін аднаго. Калі бачу чорны акраец
хлеба з вотруб’ем, на мае вочы самі па сабе набяга
юць слёзы. Успамінаю сваіх братоў, разам з якімі быў
шчаслівы, калі трапляўся нам такі акрайчык. Часта
сумую па сваіх сябрах, з якімі разам восенню баса
нож бегаў у школу, дрыжучы ад холаду. Гэта была
самае бескарыслівае сяброўства на свеце. З тугой
успамінаю дзяцінства, поўнае цяжкасцей, нялёгкіх
выпрабаванняў, але часта сумую менавіта па тым
далёкім часе, па мінулым. І прашу Творцу, каб ён не
даў нашым нашчадкам зазнаць і перажыць тое, што
дасталася на нашу долю.
— Паслухай, дружа. «Чалавек, які не меў у жыцці
цяжкасцей, не стане сапраўдным члавекам». Ці не ты
казаў гэтыя словы?
— Так, я. Але, з іншага боку, сённяшняй моладзі
хапае і сваіх цяжкасцей. Працэсы, што адбываюцца за
раз у свеце, змяненні, якія тычацца самога існавання ча
лавецтва, прымушаюць перагледзець узаемаадносіны
паміж людзьмі. Сучаснай моладзі прыходзіцца ас
войваць масу новых тэхналогій, каб паспець за сус
ветным прагрэсам, які, дарэчы, і не думае спыняцца.
Пры гэтым маладыя людзі павінны неяк захаваць тыя
традыцыі сваіх продкаў, што складваліся на працягу
стагоддзяў, перадаць жыццёвы вопыт продкаў ужо
сваім уласным дзецям.
Каб угнацца за імклівай калясніцай часу, нашы
нашчадкі павінны стаць усебакова адукаванымі гра
мадзянамі, а мы, старэйшыя, абавязаны па меры маг
чымасці дапамагаць ім.
— Бог ты мой, а якая ж ім ад нас можа быць
рэальная дапамога? Чаго ты хочаш ад нас, старых
нямоглых?
— Хто, як не мы, павінен навучыць нашу мо
ладзь таму, чаму мы самі навучыліся ў нашых бацькоў
дзядоў? Хто перадасць ім звычаі і традыцыі нашага на
рода, культуру і мову? Хто захавае сувязь пакаленняў?
— Згодны, гэта наш доўг.
— Я зусім нядаўна прачытаў адну кнігу, што была
перакладзена з англійскай мовы, і… аглох і нават
анямеў, так яна мяне ашаламіла!
У амерыканскім штаце Арканзас было арганізава-
на таварыства «Старыя, якія выхоўваюць». Яго галоў
ная мэта — пошук працы і розных відаў дзейнасці
для старых, якія жывуць у нястачы. Раней яны проста
сядзелі без справы, а зараз бяруць на выхаванне
маленькіх дзетак, бацькі якіх вельмі занятыя на пра
цы. Што цікава — вучоныя даследавалі характары гэ
тых старых, назіралі за імі ў час іх работы, вывучалі
з пункту гледжання псіхалогіі. У працэсе гэтых да
следаванняў выявіліся дзве рэчы. Па-першае, людзі
гадах не любяць гарэзлівых, шумных маленькіх дзе
так. Старыя злуюцца, калі малечы пачынаюць плакаць,
смяяцца, неахайна паводзяць сябе ў час прыёму ежы,
самі не засцілаюць свой ложак, неакуратна ходзяць
прыбіральню. Адным словам, усё, што робяць гэтыя
малыя дзеткі, вельмі раздражняе старых. Па-другое, гэ
тыя самыя старыя недалюбліваюць малых за тое толькі,
што тыя, «саплівыя хлопчыкі і дзяўчынкі», заўтра, праз
некалькі гадоў, стануць паўнацэннымі грамадзянамі гэ
тай краіны. Смелымі і моцнымі юнакамі і прыгожымі
дарослымі дзяўчатамі. «Калі мы будзем ляжаць і гніць
у зямлі, менавіта гэтыя маладыя людзі будуць над намі,
грукочучы абцасамі, хадзіць і шумець на зямлі», — так,
аказваецца, думаюць яны пра маленькіх дзетак.
— Маюцца сярод старых і такія? Але ж мы ра
дуемся, што пасля нас, пасля таго як мы пойдзем
жыцця, застануцца нашы ўнукі і праўнукі.
— Аднак не ўсе людзі так думаюць. Чалавек
ніколі не бывае задаволены ўсім, часта людзі забыва
юць, што жыццё — гэта шчасце, якое мы атрымалі ча
сова і якое павінны прыстойна выкарыстаць. Мы ўсяго
толькі закладнікі часу, які адпусціў нам Усявышні.
Толькі адзін Творца жыве і творыць вечна.
— Пачакай: а што ж стала з установай, у якой
працавалі гэтыя «састарэлыя выхавацелі»?
— Вучоныя прыйшлі да высновы, што арга
нізатары гэтай установы дапусцілі адну вялікую па
мылку. Не параіліся з псіхолагамі. Не ўлічылі прабле
му ўзроставай зайздрасці.
— Дык што — людзі ва ўзросце не могуць праца
ваць у дзіцячых садках і яслях?
— Могуць. Але ў такіх установах не павінны пра
цаваць толькі старыя людзі, у гэтай рабоце павінны
быць задзейнічаны і больш маладыя. Толькі тады по
гляд на малых дзетак будзе правільным, і яны атрыма
юць паўнацэннае і якаснае выхаванне.
— Старым людзям, якім у маладым узросце не
ўдалося дасягнуць поспеху і іх імя засталося па
за
«элітай», увесь час здаецца, што яны ў свой час упусцілі
сваю каштоўную жар
птушку. А на самай справе
большасці з іх гэтай жар
птушкі і зусім не было, ніколі
яны з ёй не сустракаліся нават. Але ім зараз здаецца,
што ўся іх маладосць, і наогул жыццё прайшло дарэмна.
— Гэтая жар-птушка, пэўна, старанна хавалася
сярод трыснягу, дый так і засталася незаўважанай.
— Хтосьці нават не заўважыў свой «агнявы і па
лымяны» дваццацігадовы ўзрост — вось і пакутуюць
старыя, што не змаглі здзейсніць самыя запаветныя
свае мары.
— Можна падумаць, што сам ты не ўздыхаеш аб
маладых гадах…
— Ды няма, пэўна, на зямлі чалавека, які б не
думаў са шкадаваннем аб сваёй маладосці, аб сваёй
пагоні за міражамі.
— Так, прысвяцілі юнацтва гэтай пагоні. Але я
кропелькі не шкадую аб гэтым. Маладосць — яна
толькі і прыгодная для маладых спраў. Так і павінна
быць. На жаль, маюцца сярод нас такія, хто ганяўся
за чымсьці больш грунтоўным, за ўласнай выгадай,
да прыкладу. І нават у нялёгкія тыя часы іхнія чэравы
заўсёды былі сытыя. Мы здзіўляліся ім. Часам нават
зайздросцілі. Але — без злосці, без зласлівасці.
— Ды навошта тая зайздрасць і злосць? Як спя
ваецца ў песні: «Пакуль ёсць магчымасць тая, дык
спявай і весяліся. Хто ніколі не смяяўся, што пабачыў
ён на свеце?»
— Так, мой дружа. Спяваць і весяліцца мы ўмелі
лепей за ўсіх, у гэтым нам роўных не было, нікога на
перад сябе не прапусцілі. Ты ж быў такі шчодры і до
бры. Памятаеш? Аднойчы з твайго дому, з самай тваёй
Кызыл-Арды, прыйшла цэлая скрыня з рысам. Калі б
мы самі, ні с кім не дзелячыся, гатавалі і елі яго, нам
хапіла
б на цэлы месяц. А ты пайшоў і прадаў на рын
ку гэтую скрыню з рысам, а на грошы, якія атрымаў,
купіў на ўсю нашую групу білеты ў тэатр. Не ведаю,
як ты, але я менавіта тады ўпершыню патрапіў у опер
ны тэатр.
— Ды што аб гэтым казаць? Не трэба!
— Трэба, мой дружа! І яшчэ як трэба! Бо гэта быў
такі незабыўны дзень у маёй маладосці.
— Чаму? Ды я ж менавіта там знайшоў спа
дарожніцу ўсяго майго жыцця — прыгажуню Баян.
Так, пэўна, было запісана ў кнізе майго лёсу… Я аб
гэтым не шкадую.
— А я, аказваецца, не звярнуў увагі.
— У пасляваенныя гады сустракаліся людзі, у якіх
кішэні былі поўныя грошай. Мы ім здзіўляліся. Яны
часам рабілі сваім дзяўчатам падарункі: духі, хусткі,
модныя прыгожыя туфлікі. А мы на дні нараджэння
нашых дзяўчат з цяжкасцю маглі разжыцца кветкамі.
— Пры ўсім пры гэтым нашы дзяўчаты засталіся
побач з намі. А многія з тых «панічоў», вандруючы ад
дзяўчыны да дзяўчыны, скончылі тым, што спіліся…
прапілі свае маладыя гады. Я ім не зайздрошчу.
— І мне шкада іх, шкада іхняй маладосці. Бо
ў маладосці нават зайздрасць не такая злая, не та
кая каварная. Яна яшчэ не здольная нанесці чалавеку
сур’ёзнай шкоды, а толькі, нібыта лянівая муха, злёг
ку пакусвае яго. Да прыкладу, выйшаў юнак з крамы
раптам ускліквае: «Вось прыкрасць якая! Трэба было
купіць не блакітны гальштук, а чырвоны, як у таго
хлопца!» Пазайздросціў незнаёмцу, чалавеку, якога вы
падкова сустрэў, а праз нейкі час зусім на тое забыўся.
Гэта — самая лёгкая і бяскрыўдная форма зайздрасці.
Горш, калі з самага нараджэння чалавек гато
вы спаборнічаць з іншымі, раўніва назіраючы: ці
не абагнаў яго хто-небудзь. Такія думаюць: «Чаму
ўсе глядзяць на гэтага нявартага павагі чалавека,
раўняюцца на яго, чаму яны здзіўляюцца? Чаму мяне
ніхто не заўважае?» — і пачынаюць зайздросціць таму
самаму «нявартаму чалавеку».
Ёсць і такія, каго вучоныя называюць «пата
лагічнымі зайздроснікамі». Яны зайздросцяць уся
му на свеце. Для такіх людзей ненавідзець чалавека,
грэбаваць ім з простай зайздрасці — звычайная з’ява,
«законная звычка», натуральная і штодзённая. Ад
іх нібыта сыходзяць флюіды зайздрасці. Такія людзі
ўпэўненыя: калі перастаць зайздросціць камусьці,
жыццё спыніцца, а Зямля не стане больш абарачацца
вакол сваёй восі. Нельга забываць пра тое, што для
зайздросніка зайздрасць ёсць спосаб існавання.
— І ўсё ж чалавек у маладыя гады ў духоўным
сэнсе значна чысцейшы, чым у сталым узросце.
— Так, у гэтым, напэўна, галоўнае адрозненне
маладосці ад старасці. І ў гэтым яе перавага.
— У юнацтве ўсе такія чыстыя і бязвінныя. «Па
гоня за міражамі», «перайманне станоўчых рыс»
кагосьці вядомага і славутага — не самыя кепскія
якасці. І як было б здорава, калі б сумленнасць, спра-
вядлівасць, смеласць, павага да старэйшых былі ха
рактэрныя для ўсёй нашай моладзі!
— Менавіта так. Мы ад моладзі чакаем толькі
добрых спраў. І калі заўважаем у сваіх дзецях такія
станоўчыя чалавечыя рысы, лічым сябе шчаслівымі.
— Аднак, на вялікі жаль, некаторыя маладыя
людзі з самага юнацтва праяўляюць сябе як ілгуны,
лісліўцы, балбатуны
«абяцалкіны», жорсткія і злыя
зайздроснікі. Калі я заўважаю такое ў іх паводзі
— нібыта пад халодную ваду трапляю. Але, дзе
ля справядлівасці, трэба заўважыць — маладыя людзі
большасці сваёй усё ж менш схільныя да нянавісці.
— А ведаеш, чаму ў моладзі адмоўных якасцей
меней, чым у старых людзей?
— Нават у месяца адзін бок светлы, другі — цём
ны. Наша моладзь яшчэ не паспела пазнаёміцца з цём
ным, зваротным бокам месяца. Таму і сэрцы маладых
людзей светлыя, чыстыя.
— І ўсё ж гэта не галоўная прычына таго, што
моладзі менш адмоўных якасцей, чым у людзей
больш сталага ўзросту.
— А якая ж галоўная прычына?
— Самая галоўная прычына — тое пачуццё, якое
ахоплівае маладога чалавека цалкам, якое валодае яго
ным сэрцам і душой, — каханне. Шчаслівы той, хто
ў маладосці быў па-сапраўднаму маладым… Калі ён
усім сваім сэрцам пакахаў кагосьці, ён ніколі не стане
зайздроснікам. Проста не зможа зайздросціць. Зайз
драсць — гэта не пра яго.
— Ты маеш рацыю. Там, дзе квітнее каханне, дзе
ёсць месца любові, там проста не хапае месца для
хцівасці, здрады, каварства.
— Так, зайздроснікі ніколі не аддавалі належна
га іншым, ніколі і нікога не прызнавалі, ніколі нікога,
акрамя сябе, не любілі. Зайздрасць знаходзіць месца
ў сэрцах, якія ніколі не ведалі любові. У даўнія часы
адзін геній сказаў: «Чалавека, які яшчэ не любіў, мож
на назваць чалавекам, які і не жыў».
— Але навошта ў такім выпадку Бог стварыў
гэтага страшнага монстра — зайздрасць? Гэта ж
сапраўдная бяда для людзей з сумленнымі сэрцамі
чыстымі душамі.
— У свяшчэнным Каране сказана, што ўсё кеп
скае створана, каб пастаянна выпрабоўваць чала
века.
— І па гэтым хісткім мастку выпрабаванняў мы
з табой прайшлі жывымі — і з гонарам.
— Скажам Усявышняму за гэта дзякуй! Па зямлі
ходзіць нямала людзей, якія могуць толькі марыць аб
тым, каб прыстойна вытрымаць усе выпрабаванні,
якія ім будуць дасланыя. Маюцца і
тыя, для якіх
цяжкасці жыцця яшчэ не скончыліся. Сярод казахскіх
бізнесменаў ёсць адзін хлопец, які адвёз свайго бацьку
ў дом састарэлых — я бачыў гэта на свае вочы. А
вось
маці гэты малады чалавек нават з дому нікуды не вы
пускае. Яна патрэбна яму, каб выхоўваць унукаў і са
чыць за імі. Гэта, па ягоным меркаванні, яе доўг.
— А хіба сам гэты бізнесмен не абавязаны дагля
даць свайго роднага бацьку? Хіба не існуе доўгу сына
перад старым бацькам?
— На свой доўг ён ужо забыўся. А вось на доўг
маці — не! Маці, якая выкарміла яго сваім малаком,
выгадавала, ён ператварыў у хатнюю служку. А жонка
ягоная толькі за сабой і сочыць, прагульваецца па мод
ных салонах і цырульнях, ёй з дзецьмі няма часу зай
мацца. І што самае страшнае — старыя бацька і маці
нават не маюць магчымасці сустракацца і вельмі з-за
гэтага сумуюць. Перапісваюцца цішком, перадаючы
— Якая жорсткасць!
— Жорсткасць і бязлітаснасць заўсёды былі аса
блівасцямі людзей з цёмнымі душамі, кепскіх людзей.
— Бязлітаснасць — адна з рыс зайздрасці, аб якой
і ідзе наша размова. Адна з многіх рыс.
— Але і яна здольная знішчыць. І няхай зберажэ
нас Неба ад бессардэчнасці і бязлітаснасці ўласных
дзяцей.
— Вось пра гэта і трэба казаць.
— Папросім жа ва Усявышняга толькі дабрыні на
шых дзяцей.
— Бог ты мой, ды мы ж дзеля нашых дзяцей
агонь, і ў ваду гатовыя… І скакалі туды, і падалі. Не
сумняваліся ніколі, не задумваліся, не шкадавалі сябе.
Але як жа цяжка састарэлай маці быць ва ўласных
дзяцей рабыняй — гэткае не ўсякаму чалавеку ў галаву
— Ператварыўшы родную маці ў прыслужніцу,
як гэты бізнесмен глядзіць у вочы сваім сябрам-кале
гам? Кланяюся тваёй Боскай сутнасці, Маці-Зямля!
Ты
ж і
такіх на сябе носіш! Гэта ўсё таму, што ты
добраму, і
кепскаму — Маці. Апора для сумленна
га чалавека, але такая ж апора і для мярзотніка. Таму
ты і ёсць Бажаство! І ўсе людзі павінны з глыбокай
павагай адносіцца да цябе, усе чалавечыя дзеці, без вы
ключэння. Менавіта ты, калі мы адпраўляемся ў веч
нае падарожжа, прымеш нас у свае абдоймы. Нікога
дзяцей сваіх ты не адштурхнеш. Ты — Маці! І
стаешся адвечнай Матуляй для кожнага з нас. А
нас галоўнае — завяршыўшы свае зямныя справы,
годнасцю апусціцца ў твае благаславёныя нетры. Не
трэба нічога іншага.
— Дружа мой, ты сказаў амаль як прарок. Няхай
жа словы твае дасягнуць вушэй анёлаў.
— Амінь! Ды будзе так!
«Хлусня, плётка, пахвальба…»
Сёння мы з маім сябрам працягнулі размову, якую
не паспелі скончыць учора. На гэты раз нашу патаем
ную гутарку пачаў я:
— Звычайна мы не надаём вялікага значэння
хлусні, плёткам-чуткам, нават не звяртаем на іх увагі.
«Ды якая мне справа да гэтай драбязы, я ж ведаю, што
я сумленны і прыстойны чалавек, а вось плеткары ня
хай балбочуць тое, што ім уздумаецца», — часцей за
ўсё кажам мы. А на самай справе хлусня, плётка, па
клёп альбо ілжывае абвінавачванне — з’явы, якія на
носяць істотную шкоду не толькі асобным людзям, але
і грамадству ў цэлым, сеючы ў ім разлад і недавер. Сам
вялікі Абай лічыў хлусню і плётку, а з імі і пахвальбу,
асобным сацыяльным паняццем:
Плётка, хлусня, пахвальба,
Лянота — заняткі пустыя…
— Гэта праўда. Хлусня і плётка могуць разносіцца,
нібыта вецер. А калі да іх далучаецца яшчэ і паклёп,
злая дарэмшчына, што ўзводзіцца на сумленнага ча
лавека, варожасць сярод людзей можа ўспыхнуць,
нібыта полымя.
— Ды што казаць. Часта бязвінныя людзі становяц
ца ахвярамі ілжывых абвінавачванняў. Сумна, калі сум
ленныя людзі пакутуюць ад злых языкоў зайздроснікаў.
Колькі бязвінных людзей у нашым мінулым апынулася
ў турмах і ссылках, колькі іх загінула ў сталінскіх ката
вальнях. Барані нас Бог ад паўтарэння падобнага!
— Часта бывае так, што мы са злосцю размаўляем
з чалавекам, які нам проста не даспадобы, якога мы
недалюбліваем. І раптам надыходзіць такое неразум
нае імгненне, калі нам хочацца літаральна знішчыць
яго сваімі словамі. Гэтая рыса характэрная, я думаю,
— Так. Часам, у парыве гневу, нават не заўважыўшы
гэтага, мы можам абвінаваціць, запляміць чалавека.
На жаль, за кожным з нас маецца такі грашок, кож
ны з нас, наўмысна ці мімаволі, можа ўзвесці паклёп
на іншага. Хлусню, плёткі, імкненне незаслужана
абвінаваціць кагосьці як псіхалагічную з’яву яшчэ
далёкім дванаццатым стагоддзі ўсебакова, дэталё
ва і падрабязна вывучаў філосаф Майманід. Вучоны
падраздзяляў плёткі на тры віды: словы, выказаныя
ў парыве злосці альбо крыўды, плётка ў яе «чыстым
выглядзе» і паклёп (ілжывае абвінавачванне).
— Вельмі цікава.
— Паклёп, альбо ілжывае абвінавачванне —
інфармацыя, якая поўнасцю не адпавядае рэчаіснасці
і распаўсюджваецца толькі з мэтай спецыяльна
абылгаць чалавека. А вось плётка — амаль праўдзівая
інфармацыя, што даводзіцца да пэўных вушэй з мэ
тай чалавека зняславіць. Калі казаць больш дакладна,
плётка — праўда напалову. А паўпраўда бывае часам
нават горшай за сапраўдную хлусню. Хлусні могуць
і не паверыць, а вось плётцы павераць хутчэй, і небя
спека яе менавіта ў гэтым. Дарэчы, людзі, што разно
сяць плёткі пад уздзеяннем злосці альбо гневу, заўсёды
лічаць сябе бязвіннымі. Барацьбітамі за праўду («што
я чуў ад іншых, тое і да вас даношу»).
— Я асабіста думаў, што плётка, хлусня і па
клёп
— адно і тое ж. «Белы сабака, шэры сабака,
чорны сабака — усё адно: сабака», — можна было б
сказаць.
— Ты патрапіў ў цэнтр мішэні. У «яблычка», як
кажуць! Прачытаю ўрывак з кнігі вышэйадзначанага
філосафа:
«Хто яны — плеткары?.. Плеткары — гэта людзі,
што наведваюць дом за домам і ўсюды разносяць
плёткі. Яны прыходзяць у адзін дом і кажуць: “Вось
такі пра цябе сказаў тое і тое”. Альбо: “Я ад такога пра
цябе чуў гэткія словы”. І плётка — гэта не хлусня, не
мана, а праўда напалову. Дзе гуляе плётка, там зямля
худзее да пустыні. Плётка здольная разрэзаць зямлю,
на якую патрапіла, напалову. Шкода, якую прыносіць
плётка, нават большая, чым ад хлусні. “Калі ён пра цябе
вымавіў гэтыя словы, ён нават у твары не змяніўся. Ды
і маці з бацькам у яго таксама нягоднікі…” — пры
кладна так завяршае размову пляткар.
А чалавек, што пляткарыць пад уздзеяннем
злосці? Гэтыя часцей за ўсё прытрымліваюцца наступ
най тактыкі: “Ніколі не думаў, што гэты ваш знаёмы
будзе весці сябе менавіта так, мне такое і ў трох снах
не магло прысніцца!” — балбочуць яны, паліваючы
брудам канкрэтнага чалавека. “Аб гэтым вашым зна
ёмым можаце мне і не гаварыць нават, я такое пра яго
магу сказаць!” — паведамляюць яны ўжо ў іншым
месцы, і словы іх, на жаль, трапляюць у дзясятку…
Хлусню, чуткі, ілжывае абвінавачванне нялёгка
распазнаць, таму ў любым выпадку да людзей трэба
адносіцца ўважліва… Больш міласэрна… Нават паміж
гэтымі блізкімі паняццямі маецца істотная розніца».
— А якая разнавіднасць самая шкодная, самая
ядавітая?
— Напэўна, тая, калі на чалавека паклёпнічаюць
пад уздзеяннем злосці альбо гневу, калі яго проста на
хабна шальмуюць.
— Ты так лічыш?
— І не толькі я. Тое ж самае піша і філосаф, цыта
ты з якога я прыводзіў.
— Ну, ён, пэўна ж, дакладна ведае, што кажа.
— Без усякага сумнення.
— Вернемся да плеткара.
— Ад яго ўсё ж куды менш шкоды…
— А паклёпнік?
— Як пісаў філосаф, паклёпнік — з’ява рэдкая,
амаль выпадковая. Але і на яго часам можна нарвацца.
— А як зберагчыся ад гэтых нягоднікаў
зайздросні-
каў? Для іх ты заўсёды не так сядаеш, не так устаеш.
Не тое сказаў, не тое зрабіў. Ім нічым не дагадзіш.
— А ці трэба дагаджаць усім? Быць для ўсіх
добрымі? Мы ж ужо не маладзенькія дзяўчаткі, якія
павінны падабацца ўсім без разбору.
— Паколькі жывём у адным ауле, у адным го
радзе, прымяраць на сябе чужую ролю няма ніякай
неабходнасці. Людзі і так добра нас ведаюць. І ўсё ж
ёсць усеагульныя правілы прыстойнасці. Мы жывём
у грамадстве, вось і прыходзіцца час ад часу ківаць
галавой, нібыта конь у спёку. І гэтыя рытуальныя па
клоны ўвайшлі ўжо ў звычку.
— А што застанецца ад нашых гонару і годнасці,
калі мы кожнаму будзем падтакваць і біць паклоны —
і добраму, і кепскаму?
— А каму трэба, каб ты з кожным сустрэчным
бесперапынна сварыўся?
— Мы павінны думаць і аб гонары і годнасці
іншых. Ды і аб гонары ўсяго народа.
— Думаю, наш клопат аб інтарэсах, аб дабра
быце нашага невялікага паселішча — хіба ж гэта не
ёсць абарона гонару і годнасці ўсёй краіны? Кожны
павінен рабіць на сваім месцы тое, што можа.
— Так яно і ёсць. І таму няма ніякай патрэбы
схіляць галаву перад падманшчыкамі, плеткарамі
паклёпнікамі. Наадварот, трэба ўсяляк спрабаваць
накіраваць іх на правільны шлях.
— Вядома ж, калі такое магчыма…
— А што можа нам перашкодзіць? Хіба ж не
павінны мы, хаця б у сілу свайго ўзросту, зрабіць
заўвагу падманшчыку? Хіба ж не можам спыніць плет
кара, які, сеючы смуту паміж людзей, распаўсюджвае
хлусню? Альбо мы самі баімся сказаць праўду?
— Час страху адышоў у мінулае. Але адышоў не
канчаткова. Бо вельмі шмат было знішчана ў той час,
столькіх сумленных і чыстых душой людзей закапалі
ў чорную зямлю. І ўсё ж — час гэты ў мінулым. Хай
жа і ўсе няшчасці там застануцца! Прыйшла эпоха,
калі белае пачалі называць белым, а чорнае — чор
ным. Замоўчванне праўды стане нашай віной перад
Усявышнім, я не хачу браць на сябе такі грэх!
— Ты, я бачу, хочаш са мной пасварыцца?
— Дзеля чаго мне з табой сварыцца? Гэта я сам
сябе настройваю на рашучую барацьбу.
— Дык ты што, ужо сам з сабой размаўляеш?
— Хочаш сказаць, што я з’ехаў з глузду? Ну ўжо
не! Я пакуль не вар’ят. Пакуль здольны яшчэ некалькім
такім старым, як ты, задурыць галаву, а потым ужо
і сам звіхнуся.
— Ды што гэта ты так разышоўся? Што цябе так
раззлавала?
— Я нядаўна пайшоў у школу, дзе вучыцца мой унук,
і зрабіў дырэктару адну, на мой погляд, вельмі слушную
прапанову. А ён мне адказвае: «Час “аксакалізму” даўно
прайшоў. Не бярыце лішняга ў галаву, жывіце сабе спа
койненька», — так адказаў мне гэты зусім яшчэ малады
чалавек. Убок мяне адсунуў. Нібыта цабэрак халоднай
вады на мяне вылілі. Вярнуўся дадому, сваёй старой аб
усім расказаў, а яна мне ў адказ: «Так табе і трэба, чаго
табе ўсё не сядзіцца, чаго ты ад іх хочаш?»
— Ты ж сам кажаш, што і ўсякага кшталту плетка
ры, паклёпнікі пэцкаюць людзей чорнай сажай. А калі
на нашых таварышаў, на нашых дзяцей і моладзь тоны
гэтай самай сажы вывальваюць, што мы
— павінны ча
каць, калі да нас з раённага цэнтра прыедзе кіраўніцтва
і ўсё вырашыць, змые з нашых твараў чорную сажу?
— На чужы раток не павесіш замок.
— Заткнуць рот кожнаму плеткару і манюку —
наш абавязак! Бо інакш і сэнсу няма насіць гэтае га
наровае званне — «аксакал» — «белабароды»! Адзін
мой знаёмы расказаў мне, як, прыехаўшы ў адно
паселішча, ён убачыў на вуліцы бойку і ўсклікнуў:
«Тут што — аксакалаў няма?!»
— Мудрыя словы! Толькі стары чалавек і можа іх
сказаць. І я заўважаю, што ў людзей з’явілася звычка,
калі штосьці здараецца кепскае, адразу ж крычаць:
«Куды глядзіць начальства? Куды глядзіць паліцыя?»
— Ты маеш рацыю. Але вернемся да тэмы нашай
размовы. «Век жыві — век вучыся», — кажуць мудрыя.
Я паспрабаваў разабрацца ў сутнасці паклёпу, хлусні
і плётак. На першы погляд, чалавек, які паклёпнічае
на іншага, выглядае нават горш, чым пляткар, які,
у нейкім сэнсе, кажа амаль праўду, дакладней, пера
дае тое, што пачуў сам ад кагосьці… Зразумела ж,
я ні ў якім разе не апраўдваю паклёпніка, ён безумоўна
вінаваты, але ж ён — бяссільны.
— Як гэта: паклёпнік — бяссільны?
— Так, можна і такое сказаць. Паклёпнічаць на
іншых — на гэта здольныя няшчасныя, няўдачлівыя,
бедныя духоўна. У глыбіні душы сваёй яны разумеюць,
што самі па сабе нікчэмныя, пустыя. Бяссілле паклёпу,
на мой погляд, заключаецца ў тым, што даволі хутка
паклёпніка, як правіла, выяўляюць. І той чалавек, яко
га паклёпнік паліваў брудам, зноўку аказваецца ачы-
шчаным ад паклёпу. А вось у плёткі шлях зусім іншы.
На яе сапраўдныя абрысы накінуты карункавыя по
крывы. Калі глядзець збоку, плётка падобная на нера
шучую маладую жанчыну, якая толькі што пераступіла
ганак новага дому, куды патрапіла ў якасці нявесты.
Часам людзі пазіраюць на яе з вялікай цікаўнасцю.
Але ніхто не ведае яшчэ, што гэтая «маладзенькая»
пакуль што плётка — бомба запаволенага дзеяння,
што патрапіла ў самае сэрца дома. Дзеля гэтага плётка
павінна яшчэ выбухнуць, і яе асколкі паляцяць у роз
ныя бакі. Тады толькі людзі зразумеюць, што ж гэта
было, якая ж на самай справе «забойная сіла» плёткі.
— І сапраўды, ты вельмі дакладна параўнаў
плётку з бомбай. І ўсё ж, што ні кажы, ілжывае
абвінавачванне можа вельмі моцна ўдарыць па чала
веку, прынесці яму немалую бяду. Нядаўна мне адзін
чалавек расказаў пра другога, якога ненавідзіць: «Ён

здраднік, поскудзь прадажная. У гады мінулай вайны
не пайшоў на фронт, у лесе хаваўся. Пазней выкапаў
пад домам падмосце і жыў там, пакуль вайна не скон
чылася. Аказваецца, ён падаслаў на ўваходную адтуліну
тоўсты кілім з кашмы, а на кашме ў яго заўсёды спаў
сабака, які нікога не падпускаў да гаспадара, і таму яго
ніхто не бачыў. Чатыры гады ніяк злавіць не маглі».
Я адразу зразумеў, што ўсё гэта няпраўда,
але нікому не сказаў ні слова. Ды ўсё роўна гэты па
клёп на невінаватага чалавека хутка распаўсюдзіўся
па ўсёй ваколіцы. Не паспеў я і вокам мігнуць, як усе
ўжо ведалі пра «гэта». Чалавек, які прыдумаў гэтую
гісторыю, сам распаўсюджваў паклёп, апавядаў яго
многім людзям, некаторыя з якіх аказаліся не толькі
спраўнымі «прыёмнікамі», але і не менш спраўнымі
«перадатчыкамі». Сын чалавека, на якога ўзвялі па
клёп, вучыўся ў школе і пад уплывам гэтых гнюсных чу
так вымушаны быў перастаць наведваць заняткі, фак
тычна кінуў школу. Дадому ён прыйшоў увесь у слязах,
бо ягоныя ж сябры сказалі яму: «Ты — сын здрадніка.
І ты таксама будзеш здраднікам». А на самай жа спра
ве гэты чалавек быў не толькі крышталёва чыстым,
але і, як высветлілася, у шаснаццаць год, стаіўшы
свой сапраўдны ўзрост і прыбавіўшы два гады,
добраахвотнікам пайшоў на фронт. Гераічна ваяваў,
аб чым сведчаць шматлікія ваенныя ўзнагароды, якія
ён трымаў у куфэрку, нікому не паказваючы, нават дзе
цям. Калі яго спыталі, чаму ён так рабіў, чалавек пра
стадушна перапытаў: «Я што, павінен перад сваімі
дзецьмі пахваляцца ўзнагародамі?»
— Вось і скажы зараз, хто горшы: той, хто
прыдумаў гэтую плётку, ці тыя, што разнеслі яе па
свеце?
— У кепскіх людзей і язык шкодны.
— Я хачу расказаць табе пра чалавека, які любіў
агаворваць людзей, знаходзячы для гэтага самыя «леп
шыя», самыя «падыходзячыя» словы. Звычайна праз
мерна языкаты чалавек робіць выгляд, што розуму ён
не вельмі вялікага, ведае мала, адным словам — вы
дае сябе за прасцяка альбо нават дурня. Менавіта таму
ягоныя словы даходзяць да слухачоў без усялякай пе
рашкоды, і тыя ім вераць. Часцей за ўсё ён кажа пры
кладна так: «Ды я б да такога ніколі і не дапетрыў,
у мяне розуму не хапіла б! Але ж я чуў, што ў такога
такога вядомага чалавека дачка, не выходзячы замуж,
аказалася цяжарнай. Ці то праўда гэта, ці то проста
чуткі…» І людзі, якія яго слухаюць, пачынаюць ду
маць: «Сапраўды, адкуль гэтаму дурненькаму ведаць,
ён жа такі прасцяк, напэўна, тое, што ён балбоча за
— і сапраўды адбылося… Калі яму не верыць, то
каму ж тады верыць?..» І прымаюць плётку за праўду.
— Пляткар — артыст…
— Ды нават многія артысты не змогуць так
даходліва, даступна ўцямяшыць гледачам тое, што
сходу напляце гэты пляткар.
— Так, мой дружа! Калі бачу на сцэне таленавітага
артыста, радуюся. А вось «артыстаў», што ў рэаль
ным жыцці сустракаюцца, пабойваюся.
— Ты сказаў тое, што і я падумаў. Яшчэ Шэкспір
заўважыў, што ўсе людзі на зямлі — артысты, якія вы
конваюць свае ролі.
— Наогул трэба старацца па меры сіл і магчы
масцей называць белае — белым, а чорнае — чорным.
Інакш не зможам нават уласным дзецям быць пры
кладам і настаўнікамі па жыцці.
— Дружа мой! Судзячы па гэтых тваіх словах,
нас з табой наперадзе яшчэ шмат розных спраў, якія
можам ажыццявіць толькі мы.
— Сапраўды, не клікаць жа на дапамогу
паліцыю. Нашу моладзь нам і выхоўваць. Мы павінны
прысароміць тых, хто разносіць ганьбу, плеткароў,
паклёпнікаў і каверзнікаў.
— Якія байцы атрымаюцца з аксакалаў, што дры
жаць ад старасці.
— Дык я ж не заклікаю размахваць кулакамі, усту
паць у фізічную барацьбу! Мы будзем заклікаць людзей да
набожнасці і разважнасці: «Хопіць ужо вашых плётак,
ілжывых даносаў, хлусні ўсялякай, нагавораў, жывіце
ціха і мірна, інакш я выведу вас на чыстую ваду!»
— Вось табе і раз! Ты, аказваецца, зусім яшчэ
дзіцянё. Думаеш, гэтыя прабеглыя і прапашчыя
грахаводнікі, што ўсё ў жыцці паспыталі і адведалі,
спалохаюцца тваіх пагроз? Ды ці ведаеш ты, што не
каторыя нават захварэць рызыкуюць, калі пляткарыць,
хлусіць і паклёпнічаць перастануць? Плёткі, хлусня,
паклёп — духоўны харч для зайздроснікаў і іншых
мярзотнікаў. Калі ў машыну не заліць бензін, яна не
паедзе. Так і яны: калі не будуць збіраць плёткі, не
стануць ілгаць — адразу ж зваляцца ў непрытомнасці,
нібыта анашы абкурыўшыся…
— Для іх быць сумленнымі людзьмі — вельмі цяжка?
— Яшчэ як цяжка. Будуць глядзець на цябе так,
нібыта ты жыццё ў іх адбіраеш — вар’яцкімі вачы
ма… Я на такіх нагледзеўся. І даў клятву ніякіх спраў
з імі не мець. Для адных праўда — мёд, для другіх —
атрута. Вось так!
— Але ў такім выпадку як жа нам пазбавіцца гэ
тых сямігаловых драконаў, якія ўвесь час разяўляюць
свае смуродныя вогнедышныя пашчы? І ці ёсць увогуле
магчымасць пазбавіцца іх?
— Якая ж?
— Самы надзейны сродак — гэта не прыслухоўваца
да плётак.
— Калі хтосьці стаіць побач і бубніць табе на
самае вуха, як яго не пачуць, як не прыслухацца?
— А вось калі пляткар заўважыць, што ты пачуў
яго, выслухаў да канца, прыняў, так сказаць, інфар
мацыю да ведама альбо ж пакорліва і цярпліва ўсвя
до-
міў чыйсьці паклёп у адрас другога, больш таго, заці
кавіўся гэтымі звесткамі, тады пляткар і паклёпнік будзе
ў захапленні. Таму што тое, што ён сказаў, — дасягнула
сваёй мэты. Іншымі словамі — дасягнула тваіх вушэй…
І будзе ў глыбіні мярзотнай сваёй душы святкаваць, што
дасягнуў свайго, данёс да цябе жаданую хлусню. «Зна
чыцца, правільна я кажу… Альбо думаю…» — пач-
не лічыць ён і з яшчэ большым энтузіязмам пачне
распаўсюджваць сваю ахінею. А ты акажашся саў
дзель
нікам, які дапамог гэтым плёткам распаўсюдж-
вацца. Станеш памагатым, дабрадзеем, мецэнатам плет
кароў, і нават сам не заўважыш і не зразумееш гэтага.
— Але ж тады атрымліваецца, што мы ўсе
распаўсюджваем гэтыя плёткі. Гэта ж так?
— Так. Калі хоць на імгненне падставіш вуха пад
размовы плеткара, прыпадобнішся яму, будзеш лічыцца
распаўсюджвальнікам гэтых самых пагалосак. Уся
го толькі выслухаўшы плеткара і падманшчыка, ста
неш чалавекам, які дапамагае зайздросніку, надае яму
моцы ў ягонай цёмнай справе. Распаўсюджвальніку
плётак менавіта гэта і трэба. Ён жа кожную сваю плёт
ку прыдумляе для пераказу яе іншым.
Гэта ён, пляткар, умела кінуў цябе ў кацёл з кіпнем
плётак. А потым паспрабуй растлумачыць іншым, што
ты не сакрэтнічаў з паклёпнікам і плеткаром, — хто
табе паверыць?
— Выпэцкаць чалавека чорнай фарбай зусім ня
цяжка.
— «Ад бяды і святар прэч бяжыць» — такса
ма праўдзівыя словы, але гэта не значыць, што мы
павінны дазваляць плёткам і чуткам гаспадарыць над
намі. Калі мы пачнём выслухоўваць кожнага плетка
ра, надаючы яму ўпэўненасці ў сваёй беспакаранасці,
то на наступны дзень самі апынёмся ў шэрагах гэтых
зайздроснікаў. Альбо тых, каго абылгалі.
Над плёткай «гаспадараць» — падхалімства,
падлізванне, ліслівасць, двудушнасць. Пазбяганне
падхалімажу, падлізвання — ужо прыкмета перавагі
духу, прыкмета ўласнай моцы, хіба не так? «Пазбягай
тых, хто, убачыўшы твае недахопы і недасканаласці,
усяляк іх апраўдвае альбо нават вітае. Такія людзі —
альбо падхалімы, альбо лгуны, альбо звычайныя дурні.
І не чакай ад іх ніякай дапамогі, калі апынешся ў бядзе
альбо ў няшчаснай сітуацыі», — пісаў ў свой час вы
датны ўкраінскі філосаф і паэт Рыгор Скаварада.
— Вельмі добра сказана!
— На тое і паэт.
— Але ж не ўсе паэты бываюць філосафамі.
— Так, філосафамі становяцца толькі людзі, якія
шмат чаго пабачылі ў жыцці.
— І ўсё ж: не вельмі мы любім тых, хто пра
нашы недахопы нам проста ў твар кажа. Думаем
употай: «Як добра было б, каб ён мяне пахваліў…»
А на ўрачыстых сходах і святах, калі знаходзішся ся
род лепшых і знакамітых у краіне людзей, слухаючы
прамовы выступаючых, міжволі чакаем, калі ж наза
вуць сярод іншых і наша імя.
— Так, нам падабаецца, калі нас хваляць. А таго,
хто кажа пра нас праўду, часам і да ворагаў сваіх
адносім. Але ад крывадушнай пахвалы нікому яшчэ
— Але чаму так хочацца верыць тым, хто плявуз
гае на іншых, а цябе празмерна ўсхваляе?
— Ліслівасць загубіла не аднаго правіцеля.
— Падхалімы і лісліўцы — самыя небяспечныя
з ворагаў.
— «Небяспечныя» — як дакладна ты сказаў! Сло
вам падхалімаў, што пастаянна да нас падлізваюцца
парушынкі гатовы з нас здзімаць, мы верым адра
зу, не задумваючыся, давяраем ім. Нават думаем пра
сябе: «Людзі нас, аказваецца, паважаюць, значыцца,
ёсць за што». І — верым падхалімам. Так, падхалімаж
ліслівасць — непераўзыдзеныя майстры ўваходжан
ня ў давер, і якраз у гэтым найбольшая іх шкода.
— Куды лепш мець справу з ворагам, які змагаецца
з «адкрытым забралам і аголеным мячом», чым даве
рыцца падхаліму, што змяёй грэецца на вашых грудзях.
— Адкрытага ворага, што прама заяўляе аб сваіх
непрыязных да вас адносінах, мы называем сваім
— вораг. І лічым яго галоўным сваім праціўнікам.
З ім альбо з імі ўсё зразумела. А вось тых, хто нам
ліслівіць, падхалімнічае, а на самай справе няшчыры
і ў глыбіні душы подлы, разгледзець куды як цяжэй.
потым — да якой катэгорыі ворагаў іх аднесці?
— Бо з вуснаў іх можа мёд сачыцца, а вось з іх думак,
калі б можна было іх прачытаць, сачылася б атрута.
— Я такіх ведаю. Мы з імі сустракаемся кожны
дзень. Спяваюць нібыта салаўі. І іншы раз і на самай
справе пачынае здавацца, што гэта і ёсць найлепшыя
твае сябры.
— Калі ў нас заходзіць гаворка пра падхалімаў і дву
душных людзей, мне міжволі ўспамінаюцца словы Абая:
Хвост — скарпіёна, а твар чалавечы,
Не трэба яму, сябар мой, давяраць.
Ён і падмане, ён і знявечыць,
— Якія дакладна знойдзеныя словы…
— Гэта ж Абай. Ён складае адно з адным, здава
лася б, зусім несумяшчальныя словы.
— Мне вельмі падабаецца радок: «Хвост —
скарпіёна, а твар чалавечы…» Паэт кажа пра лю
дзей, твары якіх і на самай справе чалавечыя, нават
сімпатычныя, а сутнасць звярыная.
— Бруд, што наліпае на чалавека, можна змыць
вадой, ачысціць яго, чорную ж душу нічым не адбеліш.
І невядома, як яе вывесці вонкі?
— Гэта немагчыма зрабіць. Проста трэба імкнуцца,
каб чалавечае нутро не запэцкалася, не пляміць сваю
душу заганнымі намерамі. Чалавека з цёмнай душой
не вылечыць ні адзін урач, не выправіць ніводнае, на
ват самае цяжкае пакаранне. Ад гэтай хваробы маюцца
адны толькі лекі, назва якіх, горкае імя якіх — смерць.
— Спадзяюся, што вогненныя пякельныя смерчы
чакаюць сустрэчы з такімі чорнымі душамі…
— Давай не будзем умешвацца ў тагасветныя
— Абарані нас Усявышні! Мы яшчэ не выканалі
ўсіх задач, што ўсклаў на нас Бог у гэтым свеце.
— Абавязаны выхаваць унукаў, дапамагчы ім
стварыць свае сем’і, звіць свае гнёзды, дачакацца
праўнукаў…
— Э, ды ты, стары, падобна на тое, сто гадоў
пражыць хочаш!
— А калі і пражыву? Мой бацька памёр, калі яму
было дзевяноста дзевяць гадоў.
— Здорава! У нябожчыка, значыцца, былі нейкія
асаблівыя косці! Я хацеў сказаць, цела ягонае было
благаславёнае і моцнае духам.
— Наконт касцей не ведаю, але быў ён вельмі
разумны і культурны чалавек, шмат чаго ведаў, ды
і да нашчадкаў сваіх вельмі добра адносіўся, моц
на любіў дзяцей і унукаў. Для нашага сяла ён зрабіў
вельмі шмат добрага і карыснага, людзі да гэтага часу
яго ўспамінаюць. За ім нават засталося імя: «Добры
чалавек». І памяць аб ім светлая. Ён сваімі добрымі
справамі пакінуў значны след у жыцці, выхаваў сабе
дастойную змену.
Што яшчэ чалавеку трэба ў гэтым да крыўднага
кароткім, «пяцідзённым» жыцці?.. Сам ён памёр, але
пасля яго засталіся ягоныя праўдзівыя і мудрыя сло
вы. І яны, словы гэтыя, не сканалі, гэтак жа, як жывыя
дагэтуль добрыя справы, якія ён здзейсніў. І мы зараз
жывём і працуем дзеля таго, каб з гонарам насіць яго
— У твайго бацькі засталіся годныя прадаў
жальнікі
ягонай справы. І ты таксама шчаслівы чалавек, і табе,
як кажуць, няма аб чым шкадаваць. Шчаслівая ў цябе
душа. На жаль, не кожны з нас здольны асэнсаваць тое
шчасце, што выпала на ягоную долю. Да таго часу, па
куль людзі самі не будуць лічыць сябе шчасліўцамі, яны
не здольныя будуць кагосьці іншага ашчаслівіць.
— Разумею, што я шчаслівы чалавек, асабліва
тады, калі хтосьці са знаёмых успамінае аб справах
майго бацькі. Альбо калі прыходзяць унукі і абдыма
юць. Разумею. Кажу Творцу за гэта дзякуй!
— Штосьці нас радуе, штосьці выклікае сум.
У гэтым і загадка жыцця, і ягоны сэнс.
— Ты маеш рацыю, жыццё, як калейдаскоп, па
стаянна змяняе свой малюнак. Галоўнае — умець
убачыць тое добрае, што даруе нам Неба. Не апу
скацца да зайздрасці, не браць у рукі яе «сакрэтную
— хлусню, паклёп, плёткі, абвінавачванне.
— Усё ж колькі непрыемнасцей прыносіць
зайздроснік усім тым, хто яго акружае.
— Нават сваркі паміж бліжэйшымі родзічамі,
паміж братамі і сёстрамі, паміж суродзічамі ўзнікаюць
часцей за ўсё з-за элементарнай зайздрасці адзін да ад
наго. Хіба ж не так?
— Так яно і ёсць. І шмат было ў мяне магчымас
цей у гэтым упэўніцца.
— Я заўважыў яшчэ адну акалічнасць: зайздросні-
кі тваю маленькую, нібыта гузічак, памылку, могуць
раздзьмуць, зрабіць яе велічынёй са слана. Яны — май
стры раздзімаць, перабольшваць дробныя твае недахо
пы, у гэтай справе ім няма роўных. Тут яны наперадзе
ўсіх. Знакаміты англійскі пісьменнік Дж. Бернард Шоу
сказаў у адной са сваіх прамоў так: «Любоў — глядзіць
у тэлескоп, а зайздрасць — глядзіць у мікраскоп».
— Ён меў на ўвазе, што ў любові позірк шырокі, ён
здольны вялікія прасторы ахапіць, а ў зайздрасці агляд
маленькі — не далей уласнага носа.
— Менавіта так. Пра якую б разнавіднасць
зайздрасці ні ішла гаворка, яна не дае чалавеку нічога
добрага. Часам яна здаецца мне злосным і жорсткім
караваншчыкам, які вядзе за сабой цэлы караван бры
доты: усё дрэннае, подлае, нізкае, агіднае, ненавіснае,
усе адмоўныя якасці чалавека ўзяў з сабой у падарож
жа гэты караван-башы. Такі вось доўгі-доўгі караван
зла, а наперадзе яго — Зайздрасць.
— Прыгожа сказаў. Нібыта карціну намаляваў.
прыгожае слова, да твайго ведама, не толькі за
падае ў памяць чалавека, але і прызямляецца якраз
белую, чыстую і прасторную святліцу ягонай душы,
пранікае прама ў сэрца. І мы захоўваем у сваёй памяці,
цешымся відовішчам белых лебедзяў, што плывуць па
люстраной паверхні.
— Гэта так, але тут важна не памыліцца, паверыў
шы прыгожым, але падманным словам зайздросніка,
важна не паверыць манюку, які пляце свае сеткі, вы
даючы хлусню за праўду. Сваё дробнае, як усё той жа
гузічак, дасягненне павялічваючы да памераў вярблю
да, такія людзі літаральна ўзносяць сябе да нябёсаў. Іх
пыхлівасць не ведае межаў, яна вядзе за сабой такія за
ганы, як фанабэрыстасць, эгаізм, сябелюбства.
Памятаеш словы Мухтара Ауэзава: «Быць улю
блёным у самога сябе — для чалавека вялікае няшчас
це. Гэта перш за ўсё прыводзіць да эгаізму, а ад эгаізму
нараджаецца зайздрасць».
— Так, тых, хто сцвярджае, што ён, «яшчэ не
нарадзіўшыся, быў таленавітым, а нарадзіўшыся,
адразу ж стаў геніяльным», шмат на белым свеце.
— Але мы павінны ўмець адрозніць пыхлівасць ад
бяскрыўднай пахвальбы. Часам пахваліцца зусім нават і
не грэх. Да прыкладу, чаму б нам не пахваліцца сваімі
традыцыямі, такімі як гасціннасць, клопат аб старэйшых,
павага да іх. Лічу, што мы, казахі, маем права ганарыцца
сваёй культурай, а з гонару за родную краіну пачынаецца
любоў да свайго народа, да роднай зямлі. Услаўляць
подзвігі нацыянальных герояў — таксама казахскі звы
чай. Асабіста я вельмі люблю слухаць песні, у якіх апа
вядаецца аб подзвігах продкаў-батыраў, а іншы раз і сам
падыгрываю на домбры і напяваю гэтыя песні.
— Але не трэба ўсё ж занадта захапляцца па-
хвальбой. Выхвалякі часам бываюць непераноснымі.
— Мы з табой іншы раз празмерна пачынаем сябе
нахвальваць. Мы з табой часам не выхвалякі?
— Няма такога чалавека, які б не любіў хваліцца.
Аднак усё павінна быць у меру і да месца.
— А я вось, дзе б толькі ні быў, заўсёды хвалю
сваіх унукаў. Часам бываю празмерна гаварлівым, калі
пахваляюся імі. А потым сяджу і думаю: каму я ўсё
гэта казаў? Бывае, што і шкадую аб гэтым.
— Ты, напэўна, думаеш, што слухачоў трэба
«выбіраць», а не тое пахвальба не па адрасе пойдзе.
— Так. Калі ты выбраў правільнага слухача,
то ў ягоных вачах твая пахвальба стане дакладнымі
звесткамі пра цябе.
— З другога боку, калі табе няма чым хваліцца, ты
як бы і не зрабіў нічога добрага ў жыцці. Калі ты не
можаш пахваліцца поспехамі сваіх дзяцей, ты нібыта
і жыццё дарэмна пражыў. І, на мой погляд, нічога кеп
скага няма ў пахвальбе бацькоў, якія выхавалі дастой
ных дзяцей.
— І зноў, ніхто не сказаў лепш за вялікага Абая пра
такую чалавечую якасць, як пыхлівасць, пра хвалькоў
і пахвальбу. Паэт падзяліў выхваляк на тры катэгорыі:
«Першыя жадаюць, каб іх хвалілі сярод чужых
людзей. Такі чалавек хоць і некультурны, але чалавек.
Другі шукае пахвальбу ў сваёй роднай краіне, па
хваляецца ў межах свайго роду. Некультурнасць такога
чалавека поўная. Але чалавечнасць такога выхвалякі,
хоць і частковая, усё ж існуе.
Але маюцца і тыя, што прыходзяць да сябе дамоў
хваляцца перад уласнай сям’ёй. Іх нават у родным
ауле не пахваляць, а іншыя людзі — тым больш. Гэта

верх некультурнасці, і такія людзі — ужо не людзі.
Таму што той, хто прыкладае ўсе сілы, каб яго ў
жой краіне хвалілі, жадае, каб яго пахвалілі і ў родным
ауле, і ва ўласным родзе. Стараецца, каб яго хвалілі
не толькі чужыя людзі, але і свае. Але той, хто шукае
ўсхвалення ад сваіх блізкіх, — не мае сораму, таму што
ён сам сябе можа захвальваць да немагчымага».
Вось так, разважаючы аб зайздрасці, мы закранулі
мноства іншых праблем. Няхай жа ў нашым жыцці будзе
як мага менш хлусні і плётак і заўсёды знойдзецца нагода
хоць крышачку пахваліцца. Будзем здаровы, мой дружа!
«А ці зможаш ты падмануць сябе самога?»
— А ці зможаш ты падмануць сябе самога? —
задаў я пытанне свайму сябру.
— Ды што за лухту ты нясеш? Хіба ж нармаль
ны чалавек стане сам сябе падманваць?
— Не крыўдуй, сябрук, але тых, хто, пастаянна ся
бе падманваючы, пражыў доўгае жыццё, не так і мала.
— Лічу, што гэта вельмі неразумна — падман-
ваць сябе.
— Але ж мы па-ранейшаму вядзём гаворку аб
зайздрасці і зайздросніках. Дык вось, уменне пад
манваць саміх сябе — яшчэ адна адметная рыса
зайздроснікаў. Замест таго каб шчыра прызнацца само
му сабе ў тым, што адсутнасць таленту альбо глыбокіх
ведаў не дазволіць яму дабіцца жаданай славы, зайз
дросны чалавек працягвае ўводзіць у зман сябе самога.
Да прыкладу, адзін празмерна зайздрослівы ча
лавек выбраў прадметам сваёй зайздрасці вядомага
касманаўта… Хоць яму ўжо споўнілася пяцьдзясят
пяць гадоў і здароўе ягонае крыху разладзілася, ён усё
роўна хоча быць касманаўтам і страшна зайздросціць
таму, каму гэта ўдалося. «Чаму на верхавіну жыцця, на
якой павінен стаяць я, узняўся гэты чалавек? Чаму Бог
не падтрымаў мяне? Чаму ён на ягоным баку? У
чым
вінаваты, які мой грэх? Гэты касманаўт, напэўна, ні
чым не лепшы за мяне, ні ў чым мяне не пераўзыхо-
дзіць. Не, я ўсё роўна павінен стаць касманаўтам!» Так
грызе сябе самога гэты чалавек. Ён далёка не дурань,
як можа падацца на першы погляд, ён і сам выдатна ра
зумее, што ніколі яму не стаць касманаўтам, ды толькі
празмерныя амбіцыі не дазваляюць адмовіцца ад сваёй
дурасці. «Жадаю быць касманаўтам!» — нягледзячы на
ўсю абсурднасць такога імкнення, заяўляе ён, ігнаруючы
пры гэтым голас розуму, які, хутчэй за ўсё, паўтарае
яму: «Пазнавата ты, чалавеча, у космас сабраўся». Та
кое несупадзенне жадання і магчымасцей уганяе чала
века ў
стрэс, адмятаючы довады розуму, ён лічыць сябе
няшчасным, пакрыўджаным лёсам пакутнікам.
Жаданняў у зайздросніка — воз і маленькі возік.
Убачаць правадыра — хочуць быць правадыром, па
чуюць прамоўцу, што выразна і ясна даносіць да
слухачоў свае думкі з высокай трыбуны, — адразу ж
захочуць у прамоўцы падацца. Трапіць у іх поле зроку
асілак-спартсмен — пажадаюць быць спартсменамі,
пазнаёмяцца з вершамі паэта — і вось ужо мараць
стаць вершатворцамі.
Разумны чалавек разумее: каб стаць паэтам, трэ
ба мець талент, каб стаць выдатным спартсменам, не
абходны цярплівасць, упартасць, фізічная сіла. Любая
справа патрабуе пэўных намаганняў, хочаш дасягнуць
поспеху — працуй не пакладаючы рук. Але, на жаль,
для зайздросніка гэта не відавочна. Вытокі ягоных
бед
— злы рок, што ўсяляк праследуе няшчаснага.
Пачуўшы чужыя вершы, ён услых вымаўляе: «Такія
вершы і я мог бы напісаць, але вось не напісаў, часу не
хапіла». А ў душы ўжо лічыць сябе няшчасным, кляне
лёс, вінаваціць бацькоў і настаўнікаў за тое, што ў свой
час не параілі яму стаць паэтам. Нават калі загіне апош
няя надзея зайздросніка, як кажуць, «і вол памрэ, і арба
зламаецца», ён нікому не адкрые сваіх думак, ніколі не
прызнаецца нават сабе, што толькі сам вінаваты ва ўсіх
сваіх бедах. Так і згарыць, ахоплены агнём зайздрасці.
Вось што здараецца, калі чалавек самога сябе падманвае.
— І які ж сэнс так сябе мучыць?
— Такое самабічаванне, асуджэнне сябе на па
куты — таксама адна з схільнасцей, уласцівых
зайздроснікам. «Вой, гаротнік я, гаротнік! Як жа мне
не шанцуе!» — скуголіць ён. У думках пералічваючы
ўсё тое, чым валодае хтосьці іншы, ён усё болей і бо
лей заганяе сябе ў бездань пакут. Нават магілы па
мерлых могуць стаць прадметам зайздрасці такога
чалавека, я
з падобнымі людзьмі сустракаўся. Што ж,
ёсць магілы, якія сваёй веліччу нагадваюць індыйскі
Тадж-Махал. Яны ззяюць яркімі фарбамі, калі на іх
гранітныя пліты падаюць сонечныя промні. Калі адзін
з такіх маўзалеяў убачыў мой знаёмы і, як высветлілася
пазней, вялікі зайздроснік, «на ягоныя бровы нібыта
ўпаў снег». Ён стаў змрочным і суровым. І загаварыў
жорстка і цвёрда: «Гэты нягоднік не быў такой ужо
значнай фігурай у нашым грамадстве. Не па ягоных
справах гонар. Але дзеці ягоныя вельмі заможныя,
“новых казахаў”, вось яны і выдаткаваліся для свайго
бацькі, які быў нікуды не варты. Багацце ўсё дазваляе
зрабіць, як беднасць усё прымушае з’есці. У той час,
калі многім не хапае хлеба, гэтыя шалеюць з раскошы.
Колькі сродкаў патрачана ўпустую», — так і сказаў.
Калі мы адышлі ад гэтага велічнага маўзалея, мой
зайздросны знаёмы азірнуўся, гнеўна бліснуў вачыма
і дадаў: «Я яго добра ведаў. Усявышні да некаторых
бывае надзвычай добрым і шчодрым. Я б ніколі не
падумаў, што яму будзе пастаўлены такі помнік, у трох
маіх снах мне б такое не прыснілася!»
— Які б помнік яму ні быў узведзены, якім бы ён ні
быў чалавекам, ён жа памёр! Ляжыць, гаротнік, у
лі. Дзеці сіротамі сталі. Чаму зайздроснік пра гэта не
думае? Чаму не паважае пачуцці іншых людзей?
— Пачуцці тых, хто вакол, яго не цікавяць, за
думвацца аб чужых перажываннях ён не здольны,
падзяліць чыёсьці гора і памножыць чыюсьці радасць
зайздроснік не ўмее. Калі людзі плачуць, ён смяецца,
калі іншыя смяюцца — ён плача.
— Шкада, што не прыдумана вакцына супраць
зайздрасці!
— Ты маеш рацыю, некаторыя хваробы лягчэй
папярэдзіць, чым вылечыць. І супраць зайздрасці па
трэбна прафілактыка. Бацькі павінны быць вельмі
ўважлівымі да сваіх дзяцей, дзеля таго каб паспець
своечасова разгледзець першыя парасткі зайздрасці
маленькім чалавечку і не дапусціць іх разрастання,
не дазволіць зайздрасці расквітнець у душы дзіцяці.
Гадоў дзесяць таму ў Амерыцы на дзяржаў
ным узроўні па ініцыятыве вучоных-псіхолагаў
разглядалася пытанне аб забароне ў дзіцячых садках
лялькі Барбі. Дзецям не дазвалялася гуляць з гэтымі
лялькамі, быў нават выдадзены спецыяльны закон.
— Якія прычыны могуць прымусіць дарослых
увесці такую забарону?
— Прычыны былі. У дзіцячых садках, дзе дзеці
гулялі з Барбі, яны часта казалі: «У гэтай дурной лялькі
ўсё ёсць. Прыгожая сукенка, багатыя ўпрыгажэнні
і завушніцы, жаночая сумачка, гадзіннік. А ў нас —
нічога. Купіце і нам такія рэчы. Інакш не жадаем
хадзіць у вашы дзіцячыя садкі». Так дзеці выказалі
свае адносіны да лялек Барбі і сваё абурэнне імі. Нека
торыя дзяўчынкі перасталі гуляць са сваімі лялькамі,
вучыцца ў сваіх класах, сядзелі моўчкі дома ў кутку,
нічога не жадаючы рабіць.
— Гэта падобна на бунт малалетніх.
— Так. І гэты дзіцячы пратэст напалохаў бацькоў.
Яны пачалі пісаць звароты ў розныя дзяржаўныя
арганізацыі і камітэты. Трывожыліся, што ў дзяцей
змяніліся характары і звычкі, што яны нічым іншым
не цікавяцца, перасталі гуляць і смяяцца.
— Які жах!
— Калі дзіця, якое на вуліцы паводзіць сябе
нармальна, прыходзячы дадому, забіваецца ў куток
маўчыць, гэта жахліва. Вядома ж, спалохаешся.
— Зайздрасць праяўляе сябе ўжо ў раннім
— Так, таму што схільнасць да зайздрасці зак
дзена ў самой чалавечай прыродзе. У залежнасці ад
умоў жыцця, ад асяроддзя, у якім расце чалавек, ад таго,
як складваюцца ягоныя адносіны з іншымі людзьмі,
адны становяцца зайздроснікамі, у характарах другіх
зайздрасць праяўляецца ў значна меншай ступені.
— І чым жа скончылася гісторыя з Барбі?
— Вытворчасць лялек Барбі была забаронена.
— І што, пасля гэтага сітуацыя палепшылася?
— Не. Стала яшчэ горш.
— Дзеці, якія і ўзнялі «бунт» яшчэ ў дзіцячых
садках, выраслі. Разам з імі вырасла і зайздрасць, што
зарадзілася ў іх душах у час дзяцінства, яна стала маш
табней, дасягнула «паўналецця». Выраслі і іх жаданні,
іх патрабаванні да тых, хто побач, да свету ў цэлым.
Патрабаванні гэтыя сталі вялізнымі, нібыта горы.
«Чаму мая фігура не такая тонкая, як у Барбі? Чаму
мая шыя не такая доўгая і белая, як у Барбі? Чаму мае
вочы не блішчаць, як у Барбі? Чаму мае вусны не такія
сакавітыя, як у Барбі?» — пытаюцца яны. Дзіцячая
псіхіка вельмі ўспрымальная, таму яны ніяк не могуць
выкінуць з галавы гэтую праклятую ляльку.
Стаўшы дарослымі, гэтыя паклонніцы Барбі па
чынаюць зайздросціць усім дзяўчатам, якія здаюцца ім
больш прыгожымі, чым яны самі, і нянавісць ахоплівае
іх сэрцы. Яны не думаюць пра тое, што злосць пера
тварае нават самую прыгожую дзяўчыну ў Бабу Ягу.
— Ну ты і сказануў! З чаго б раптам маладая
прыгожая дзяўчына ператворыцца ў старую бабу?
ў гэта не веру.
— Думай як пажадаеш. Калі не верыш мне, дык,
можа, паверыш паэту Ільясу Жансугураву. У паэме
«Кюйшы» («Дамбрыст») ён вельмі вобразна апісвае
партрэт прыгажуні, пляменніцы хана Кенесары, імя
якой Карашаш. Расказвае, якая ў яе велічная паста
ва, якая прыгожая сукенка. Калі Карашаш прыязна
адносіцца да тых, хто побач, калі яна добрая і міласэрная,
яе прыгажосць расцвечваецца новымі фарбамі. І паэт
узвышае дзяўчыну да нябёсаў. Да прыгажосці знешняй
дадаецца прыгажосць духоўная. І твар яе тады здаецца
тварам анёла, што сышоў на зямлю з Раю.
Яе смех — нібы горнага раўчука цурчанне,
А гаворка — нібы дыяментаў ззянне.
Прыгажосць зямлі ўсёй у ёй адной,
І нікому не вытрымаць з ёй параўнання.
Але калі Карашаш злуецца, дае волю гневу, калі
нянавісцю пазірае на тых, хто побач, ад яе прыгажос-
ці нічога не застаецца, яна раптоўна знікае. У такія
імгненні Карашаш, губляючы чалавечае аблічча, падоб
ная на драпежніцу, што вось-вось кінецца на сваю ахвяру.
То не дзяўчына, а людаед іклароты,
І не чалавек, а жудасны цмок.
Я б мог мячом наскрозь прапароць яе,
А вось кахаць нізавошта б не змог.
Чалавек з чорнай душой, з чорным сэрцам, як бы ні
быў прывабны знешне, не зможа ўзняцца да сапраўднай
прыгажосці. У любы час, пры любых абставінах
арол
— гэта арол, а змяя — гэта змяя. У якія фарбы іх
ні афарбуй, а ўнутраную сутнасць, чорнае сэрца не змо
жаш змяніць. Не зможаш схаваць гэтага ад людзей.
— На самай справе, так яно і ёсць.
— Нават колер твару залежыць ад унутранага стану
чалавека, ад яго настрою. Пад уплывам абставін змяня
ецца настрой людзей. А калі змяняецца настрой — змя
няецца аблічча. Самая прывабная жанчына ў кепскім
настроі становіцца непрыгожай. А жанчыну, якая, на
першы погляд, асаблівай прыгажосцю пахваліцца не
можа, перамена настрою здольна ператварыць у самую
сапраўдную прыгажуню. У такія моманты ўсе самыя
лепшыя рысы, што драмалі ў жанчыне, раскрываюцца,
нібыта вясновыя кветкі. Успомні княжну Мар’ю з «Вай
ны і міра». Якой відавочнай становіцца яе ўнутраная
прыгажосць, калі, нібыта вясновы раўчук, новае асэн
саванне сябе прыходзіць да княжны.
— Згодны з табой. Знешняя прыгажосць — не са
мае галоўнае.
— Усявышні, ствараючы людзей, не рабіў аднаго
прыгожым, другога выродлівым, аднаго добрым, друго
га дрэнным. Усе мы роўныя перад Творцам. Усім даў ён
роўныя магчымасці. А вось ці зможам мы захаваць сваю
душу чыстай альбо пачнём аддаляцца ад Усявышняга
і абцяжарым душу грахамі, гэта мы вырашаем самі.
Вялікі нямецкі паэт Гётэ пісаў: «Усё, што ёсць
чалавека ўнутры, усё гэта бачна ў яго на твары». Ча
лавек з чорнай душой, ганебнымі жаданнямі і знеш
не робіцца непрыгожым. А той, у якога душа чыстая,
нібыта крыніца, жаданні добрыя, сэрца сумленнае, вы
праменьвае святло і гэтым прыцягвае да сябе людзей.
— Цікава!
— Вось так, мой дружа. У каго ўнутраны духоўны
свет багаты, ад тых сыходзіць гарачае жаданне да
бра, здаецца, што яны праліваюць благадатнае святло
на іншых людзей. Маючы зносіны з такімі людзьмі,
сам нібыта набываеш крылы, становішся больш вы
сакародным, узвышаным. Падобна на тое, што Твор
ца менавіта такім чынам, пры пасрэдніцтве сваіх
любімых рабоў, вырашыў данесці да грэшных людзей
сваё боскае святло і міласэрнасць.
— Усё гэта Бог пасылае грэшнаму чалавеку, бо
бязмерная міласэрнасць Усявышняга.
— Любая непрыгожая жанчына можа, паўтараю,
ператварыцца ў прыгажуню — калі ў душы гэтай жан
чыны гарыць свяшчэнны нябесны агонь. У адваротным
выпадку, як бы яна ні ўпрыгожвала сябе, яна не заззяе.
Толькі наталіўшы смагу з крыніцы сапраўднай, духоўнай
прыгажосці, адчуўшы музыку свайго сэрца, жанчына змо
жа расквітнець. Вялікая, патаемная сіла, што да гэтага часу
была схаваная ў яе душы, ажыве, расцвіце, нібыта вясно
вы стэп, і асвеціць яе жыццё, зробіць цудоўным яе абліч-
ча. І тады ёй падасца, што бачыць яна сваімі вачыма бяз
грэшных анёлаў. Вось так разумею я бажаство прыгажосці.
— Пазнанне і разуменне прыгажосці само па сабе
патрабуе ад чалавека станоўчых якасцей і вялікіх
пачуццяў.
— Мастакі, паэты, скульптары, усведамляючы
боскую прыроду жаночай прыгажосці, прысвяцілі
свае жыцці таму, каб захаваць для нашчадкаў вобра
зы цудоўных жанчын. На працягу многіх стагоддзяў
іх творы ўзрушваюць, здзіўляюць, прыводзяць у заха
пленне людзей і дораць нам натхненне.
Без натхнення творчасць немагчымая. Натхнёныя
паэты, музыкі, пісьменнікі, мастакі ствараюць для нас
новыя шэдэўры, прыносяць прыгажосць у гэты свет,
азараюць святлом нашы будні і становяцца… аб’ектамі
нападкаў зайздроснікаў.
— Ці ёсць хоць штосьці, чаго б не апаганіў
бруднымі сваімі думкамі зайздроснік?
— Погляды зайздроснікаў падаюць у першую
чаргу на тых людзей, што надзелены боскай сілай,
свяшчэннай прыгажосцю і талентам. На прыгажосць,
якую даў гэтым людзям сам Бог.
— А цяпер растлумач такі пастулат: «Зайздрос
ны чалавек ніколі не будзе задаволены тым, чаго змог
дасягнуць. Нават калі ягоная мара становіцца рэаль
насцю, ён не адчувае насычэння. Зайздросны ніколі
сапраўднаму не радуецца, таму што ягонае сэрца
душа не ўмеюць радавацца». Як гэта зразумець?
— Уменне задаць правільнае пытанне — адна
прыкмет сапраўднага мудраца. Магу расказаць пра да
следаванне французскага вучонага-псіхолага Жана Ла
кана. Ён вывучаў галоўную аксіёму зайздроснага чала-
века: «Неабходная мне, як жыццё, рэч заўсёды аказваец
ца ў руках у іншых». На самай справе: калі б ні су
стрэў
ся з зайздроснікам, ён заўсёды кажа пра адно і
тое
ж:
вельмі патрэбная яму рэч дасталася не яму, а
зу
сім
іншаму чалавеку. Але калі жаданая штучка аказваецца
ў ягоных руках, зайздроснік зноўку заводзіць сваю шар
манку, зараз яму жыццёва неабходны іншы прадмет.
— Чаму гэта так?
— Жан Лакан усё жыццё і займаўся даследаван
нем гэтай праблемы. Шукаў адказ на пытанне, якое
ты задаў.
— Абагульніўшы велічэзны матэрыял, знайшоў
«першавыток», прычыну сквапнасці, прагнасці,
адмоўных схільнасцей зайздроснікаў. Абапіраючыся
на шматлікія доследы, вынікі даследаванняў
фізіёлагаў, біёлагаў, генетыкаў, Лакан зрабіў вы
вад, што першапрычынай усіх адмоўных якасцей
зайздросніка з’яўляецца ягоная… забыўлівасць. У той
момант, калі зайздросны чалавек дасягае сваёй мэты,
калі ён дабіваецца ўсяго таго, чаго жадаў, ён адразу ж
забывае аб сваёй чарговай перамозе. І накіроўваецца
далей, да іншых мэт. А тое, што ў яго ўжо ёсць, губляе
для зайздросніка каштоўнасць. Такая вось прырода
ягонай ненаеднай прагнасці. Цяпер ён стаўляе перад
сабой яшчэ больш складаныя мэты, шукае і знаходзіць
больш моцнага, чым раней, віртуальнага ворага. І так
да бясконцасці. Знемагаючы ў бесперапыннай гэтай
гонцы за прывідамі, зайздроснік мучыцца пытаннем:
«Чаму я такі нешчаслівы?»
Гэтая прагнасць, я б сказаў, сквапнасць зай
здросніка часта становіцца прычынай самых агідных
падзей, што адбываюцца вакол нас.
Яшчэ ў першабытным грамадстве людзі, збіра
ючыся ў групы, выходзілі на паляванне на буйнога
дзікага звера, але, як толькі ім удавалася забіць жывёлу,
узнікала пытанне: як падзяліць здабычу? Па якім прын
цыпе: усім пароўну альбо зыходзячы з заслуг кожнага.
І вось людзі, якія не прымалі ўдзелу ў непасрэдным за
гоне жывёлы і яе забіцці, а таксама тыя, хто не мог па
нейкіх прычынах удзельнічаць у паляванні, узнімалі
крык: «Мяса трэба дзяліць на ўсіх пароўну!» Марксісты
гэты прынцып называлі «першабытным камунізмам».
ідэя роўнага раздзялення багаццяў, што назапасіла
грамадства, а таксама думкі і лозунгі аб новым іх пера
дзеле ўзніклі яшчэ пры першабытна-абшчынным ладзе.
— Цікава: і як жа яны ў рэшце рэшт дзялілі гэтае
мяса?
— О, гэтыя людзі да нашага часу не могуць
падзяліць яго правільна… Усё яшчэ вырашаюць, усё
яшчэ спрачаюцца… З-за элементарнай прагнасці разга
раецца сур’ёзная барацьба. Барацьба багатых і бедных.
Прычыны беднасці, сам разумееш, у першую чаргу ля
жаць у ляноце. У звычайнай ляноце. Лайдакі жадаюць,
нічога не рабіўшы, стаць багатымі, жыць прыгожа і бес
клапотна. Па гэтай прычыне ў іх не атрымліваецца не
толькі ўтрымаць у сваіх руках свой набытак, яны мо
гуць згубіць і тое, што ім ад бацькоў засталося.
Усявышні, калі ствараў чалавека, даў усім адноль
кавыя магчымасці: кожнаму дасталося па двое вачэй,
па дзве рукі, дзве нагі, адной галаве. Але ў жыцці
людзі выкарыстойваюць свае магчымасці па-рознаму.
І таму адзін робіцца багатым, другі бедным. Адзін
вучоным, другі — застаецца невукам. Хтосьці — пад
люгам, хтосьці — злачынцам. Хтосьці — моцным,
хтосьці — слабым. Хтосьці — шчодрым, хтосьці —
скупым. І тыя, хто лічыць сябе няўдачнікамі, думаюць:
«Чаму я такі, чаму бедны, чаму мне ні ў чым не шан
цуе?..» — забываючы пры гэтым, што першапачаткова
кожнаму Бог даў роўныя магчымасці, не разумеючы,
што прычына ягоных бед у ім самім, у ягонай ляноце.
Так і нараджаецца зайздрасць.
Разумныя людзі здольныя ўтрымліваць яе ў
жор
сткіх кайданах розуму, не даць ёй разгуляцца, і таму
не губляюць сваіх чалавечых якасцей. Умеюць заглу
шыць ганебныя намеры і пачуцці. Гэта — прыкмета
самасвядомасці, сапраўднай чалавечнасці, цвёрдага ха
рактару. А вось для сквапных, прагных, скупых, якія да
таго ж не ў стане кантраляваць свае эмоцыі, няма ніякіх
межаў. Усё жыццё яны зайздросцяць іншым і спрабу
юць разбурыць усё тое добрае, што трапляецца ў іх поле
зроку. Знішчаюць усё светлае і станоўчае. Некаторыя
затрачваюць на такое вось разбурэнне ўсё сваё жыццё.
— Так, зайздроснікі заўсёды бачаць не сонечны
бок жыцця, а толькі ценявы.
— Аднак зайздроснік, нават калі стане вельмі ба
гатым чалавекам, ніколі не будзе шчаслівым. Імкненне
да шчасця — не сляпое імкненне да багацця. Шчасце
і багацце не адно і тое ж, гэта не тоесныя паняцці.
Адзін амерыканскі часопіс распаўсюдзіў сярод
самых бедных афраамерыканцаў анкету, у якой сярод
мноства пытанняў былі і такія: «Якія людзі больш за
ўсіх атрымліваюць асалоду ад жыцця?» І на гэта пы
танне дзевяноста працэнтаў адказалі так: «Самыя шча-
слівыя людзі, якія больш за іншых атрымліваюць аса
лоду ад жыцця, — багатыя белыя людзі». На пытанне:
«Чаму менавіта яны?» — адказ быў наступны: «Таму
што белых і багатых людзей ніхто не прыніжае, яны
жывуць у такіх дамах, у якіх жадаюць жыць, і ездзяць
на такіх машынах, якія ім падабаюцца, заляца
да такіх прыгажунь, да якіх нам і блізка не пады
падарожнічаюць па тых гарадах, у якіх захочуць па
бываць. Адным словам, у багатых белых людзей ёсць
усе магчымасці, каб рабіць тое, што яны пажадаюць».
— А на самай справе так яно і ёсць?
— Не і яшчэ раз не. Хіба ж ты не заўважыў? Цем
наскурыя беднякі смяротна зайздросцяць белым ба
гацеям. З нянавісцю глядзяць на іх. Калі б у іх была
такая магчымасць, яны б падмялі іх пад сябе, да такой
ступені раззлаваныя. У іх пры адной думцы аб рас
праве слінкі цякуць. Гэта не мае словы — гэта словы
філосафа Артура Шапэнгаўэра.
— Так, прычына варожасці, прагі помсты ля
жыць у самай элементарнай зайздрасці.
— Дакладна такую ж анкету, з тымі ж пытаннямі
прапанавалі багатым белым амерыканцам.
— І што яны адказалі?
— На пытанне: «Хто больш за ўсіх атрымлівае
асалоду ад жыцця, якія людзі?» — гэтыя белыя спада
ры адказалі наступным чынам: «Найбольшую асалоду
і шчасце ад жыцця поўнасцю маюць афраамерыканцы,
у якіх няма адзення, каб насіць, і няма ежы, каб есці», —
такі быў адказ. А на пытанне: «Чаму вы так думаеце?» —
белыя багацеі адказалі: «Таму што яны нічога не баяцца,
не асцерагаюцца згубіць багацце, вядомасць, рэпутацыю.
Могуць свабодна хадзіць дзе пажадаюць, атрымліваючы
ад гэтага задавальненне, ходзяць сабе па вуліцах расхля
банай хадой. Днём і ноччу абдымаюць сваіх любімых
жанчын і поўнасцю задавальняюць свае духоўныя
фізічныя запросы. Яны не перажываюць так моцна, як
мы, калі захочуць, могуць спажываць наркотыкі альбо
гуляць на вуліцы з дзецьмі ў баскетбол. Яны не задум
ваюцца над праблемай, не мучаюцца начамі бяссонніцай
над пытаннем: які зараз курс долара, а спакойна спяць.
Што можа быць лепей за гэта, і хто можа быць больш
шчаслівы, чым яны?» Такія вось адказы.
Вывад: кожны зайздросціць таму, чаго ў яго няма.
Таму, чым валодаюць іншыя. Абодва бакі добра веда
юць, што магчымасці адных недасягальныя для другіх,
і зайздросцяць адзін аднаму. Бедныя зайздросцяць ба
гатым, багатыя зайздросцяць бедным.
— Нічога сабе! — мільярдэры зайздросцяць бед
някам, цемнаскурым жабракам, якія нават спяць ча
ста на голай зямлі. Няўжо гэта праўда?
— Не проста праўда, а — праўда жыцця.
— Зноўку мы вярнуліся да таго, што зайздроснік
пастаянна сябе падманвае.
— І робіць гэта на працягу ўсяго свайго жыцця.
— Хіба ж няма на Зямлі чалавека, які падарожнічаў
бы па жыцці з лёгкасцю? Які б атрымліваў асалоду ад
свайго жыцця? Хоць бы аднаго шчасліўца — няма?
— Вось гэта асноўны момант нашай размовы. За
раз мы расчыняем яшчэ адзін са шматлікіх сакрэтных
куфэркаў зайздрасці.
На тваё пытанне, ці ёсць на Зямлі хоць адзін
шчаслівы чалавек, усходні мудрэц адказаў так: «Быць
шчаслівым — гэта адно. А вось іншае — зразумець,
што ты шчаслівы, і тым задаволіцца — гэта і ёсць
сапраўднае шчасце».
На свеце шмат людзей, якія брыдуць па калені ва
ўласным шчасці, а лічаць, што яны няшчасныя, бед
ныя, што ім ні ў чым не шанцуе.
— Калі шчыра, гэта страшна. Супярэчыць пры-
родзе чалавека. Лічыць сябе няшчасным і бедным,
калі ты шчаслівы і маеш усё, што для гэтага патра
буецца?..
— Дасягнуць усяго, чаго жадаў, і пры гэтым лі-
чыць сябе самым няшчасным на Зямлі можа адзін толькі
чалавек — зайздроснік. Гэта ягоная візітная картка. Як
сказаў вялікі паэт, «калі я бачу зайздросніка, кроў мая
закіпае і баліць душа». І я таксама, калі прыходзіцца стра
чацца з падобнымі «няшчасненькімі», выходжу з сябе.
— Але ж думка матэрыяльная. Калі будзеш
паўтараць сабе: «я няшчасны, я бедны, мне не шан
цуе», — такім і станеш!
— Ты маеш рацыю, мой дружа. І ў знак зго
ды з тваімі словамі прывяду прыклад, які апісвае
Лазараў у кнізе «Дыягностыка кармы».
«Дзяўчынка пятнаццаці гадоў аднойчы выпадко
ва сказала: “Я не хачу, каб у мяне былі дзеці”. І
хоць
сказана гэта было ёю ва ўзбуджаным, эмацыяналь
ным стане, словы трывала замацаваліся ў памяці
свядомасці. І адклаліся ў яе арганізме, нібыта нейкая
праграма для выканання. Зразумела ж, дзяўчынка гэ
тая праз некалькі гадоў народзіць сына ці дачку, та
кая ўжо жаночая прырода. Але існуе вялікая верагод
насць таго, што дзіця можа аказацца сур’ёзна хворым,
такім і
народзіцца. А прычынай таго, што будучае
немаўлятка захварэла яшчэ ў мацярынскім чэраве, мо
гуць быць гэтыя яе выпадковыя словы».
Яшчэ адзін прыклад. «Бацькі чакалі сына, а нара
дзілася дачка. Суткі яны ніяк не маглі змірыцца з гэтым,
потым усё прайшло, зараз вельмі любяць дзяўчынку,
толькі вось яна часта хварэе. Двайная праграма
знішчэння, што міжволі стварылі бацька і маці, нікуды
не знікла і старанна працягвае дзейнічаць у полі дзіцяці».
Я прачытаю яшчэ тое-сёе з гэтай кнігі. «Муж
пакрыўдзіў цяжарную жонку, у яе прамільгнула думка:
“Дарэмна я збіраюся нарадзіць гэтае дзіця”. Потым муж
не аднойчы яшчэ крыўдзіў жанчыну, і ёй нават жыць
не хацелася ад такога “шчаслівага жыцця”. Усё гэта за
сталося ў пяшчотным, неабароненым поле малечы. За
раз дзіця атручана лекамі, мае “знаёмства” з многімі
хваробамі, здароўе ягонае ніяк не паляпшаецца».
— Чорныя думкі і чорныя жаданні самі здольныя
прынесці няшчасці.
— Шмат у літаратуры прыкладаў, якія сведчаць
аб гэтым. Казахскі пісьменнік Магжан Жумабаеў у
веле «Саграшэнне Шолпан» так апісвае падобную
сітуацыю.
«…Шолпан у пачатку сумеснага жыцця не жадала
мець дзяцей. Калі ляжала ў сваім белым ложку адна
альбо ў абдымку з мужам, заўсёды маліла Усявышня
га: “О вялікі і ўсемагутны, не пасылай мне дзіця!..”
“Калі я буду з дзіцянём, — думала Шолпан, —
маё прыгожае маладое жыццё скончыцца… Калі
народзіцца немаўлятка, паміж мною і маім мужам вы
расце цэлае поле калючак…” Пасля таго як дзве душы
злучыліся, з’яўленне паміж імі трэцяга, чужога непа
жадана. Іх палымянае, узвышанае каханне сапсуецца,
сатрэцца, астыне, — вось чаго вельмі баялася Шолпан.
З гэтымі думкамі яна засынала, а калі прачынала
— прасіла аднаго: “Не пасылай мне дзіця!” У той
час як людзі, падаючы на калені і адбіваючы паклоны,
прасілі ва Усявышняга шчаслівага жыцця, нязменнага
багацця і, асабліва, дзяцей, Шолпан, уздыхаючы, звяр
талася да Неба так: “Не пасылай мне дзіцяці!” Але не та
му рабіла яна гэта, што наогул не любіла дзяцей, а
таму
толькі, што пяшчотнае, нібыта шаўковая нітачка, кахан
не паміж ёю і яе мужам магло абарвацца пры з’яўленні
трэцяга. Не хацелася ёй, каб гэтая трэцяя душа раз
бурыла ўзаемаадносіны паміж імі і іх каханне — і та-
му толькі Шолпан умольвала не пасылаць ёй дзіця.
…Сарсенбай часам у сваіх размовах па інерцыі
паўтараў: “Дом, у якім ёсць дзеці, — гэта базар, а дом
без дзяцей — магіла, мазар”. І вось аднойчы, калі ён
у чарговы раз вымавіў гэтыя словы, яе нібыта асяніла,
з’явілася новая думка: “Вось ужо тры гады я вымоль
ваю, каб у нас не было дзяцей, але толькі зараз зразуме
ла, як глыбока памылялася. Дурніца я, што так думала,
бо, калі не будзе дзяцей, жыццё і сапраўды стане падоб
ным на гібенне ў магільным склепе…” Гарачае і палкае
каханне паміж імі з цягам часу пачало паступова зату
хаць, нібыта агонь у лямпе, у якой амаль скончылася
не масла, а палкасць. І тыя абставіны, што два маладых
і моцных сэрцы можа аб’яднаць менавіта дзіця і што
менавіта дзіця ёсць тое геніяльнае злучальнае звяно
паміж мужчынай і жанчынай, — гэтыя думкі ў той бла
гаславёны час прамільгнулі ў Шолпан у галаве.
Пачынаючы з той ночы і пазней Шолпан усе свае
думкі і мары прысвяціла жаданню дзіцяці. І калі кла
лася спаць, і калі ўставала раніцай, і ў сне, і наяве яна
прасіла аднаго: “О Усявышні, пашлі мне дзіця!” —
і словы гэтыя яна альбо вымаўляла, альбо сэрца само
казала гэта знутры яе. Але вось прайшлі, абганяю
чы адзін аднаго, многія месяцы, пастарэлі дні і тыдні,
пастарэлі і яе жаданні. Сэрца стукала-прасіла, і яно так
сама змарылася і пастарэла, а жыццё прайшло. Многія
ночы не з сэрца, а з чорных яе вачэй ліліся слёзы. Стала
яна мудрай — суфіяй, заўсёды спраўна сачыла за сабой,
захоўвала чысціню, малілася, як і належыць. Кожны
дзень раніцай, калі людзі просяць ва Усявышняга сама
га запаветнага, яна падала на калені, шэпчучы малітву,
і прасіла дзіця. Лічыла бусы на свяшчэнных каралях,
шаптала: “субханала”. Але дзіцяці ўсё не было…»
Толькі чалавек са светлымі думкамі можа сумлен
на прайсці свой жыццёвы шлях. Дык няхай жа дапамо
жа нам Усявышні трымаць у чысціні свае думкі, няхай
дае ён нам сілы не запляміць сваю душу зайздрасцю!
калі зжаруць увесь свет?»
— Што б там ні было, я, павер, даўно зразумеў,
што ў зайздрасці няма ні канца, ні краю, ні межаў,
ні фіналу. Выправіць зайздросніка немагчыма —
выправіцца можа толькі ён сам. Бо гэтае пачуццё
іншаму не падпарадкоўваецца, іншым не падкантроль
нае. Гэтая з’ява — самая таямнічая, самая загадкавая
і належыць цалкам толькі самому суб’екту.
— Загадкавае і таямнічае — гэта што значыць?
— Звычайна па-сапраўднаму зайздросныя людзі
бываюць вельмі падобнымі на таленавітых акцёраў,
толькі выступаюць яны не на сцэне, а ў самім жыцці.
Насоўваюць маскі высокаадукаваных і высокакультур
ных, светлых, шчодрых людзей. І не здымаюць гэтыя
свае маскі ні дома, ні на вуліцы, ні на службе.
— Таленавітаму акцёру, што выступае на сцэ
не, удзячныя гледачы заўсёды аддаюць належнае,
гучнымі апладысментамі ацэньваючы ягоны талент.
— Зараз і ў жыцці стала вельмі шмат такіх
«талентаў», якія выконваюць свае ролі так, што
прафесіяналам і не снілася. Сярод нашых знаёмых,
якімі сустракаемся ледзь не кожны дзень, няма
ла такіх «акцёраў». Іх сапраўды цяжка адрозніць ад
акцёраў на сцэне. У такіх выпадках казахі пачына
юць размову словамі: «Што для цябе мана, тое для
мяне праўда». Калі раскажу, ты можаш не паверыць.
Я ведаю адну сям’ю, якая маральна поўнасцю разбу
рылася. Калі глядзіш на іх збоку, то думаеш, што яны
зусім забыліся пра сваіх дзяцей, пра іх выхаванне. На
огул, маці, як тое і патрабуецца, перад дачкой выкон-
вае «ролю маці», а бацька, як патрабуецца, перад сы
нам выконвае «ролю бацькі». І на першы погляд зда
ецца, што больш ідэальных бацькоў і быць не можа.
З’яўляючыся вытанчанымі «артыстамі», яны выдатна
выконваюць свае ролі, падманваючы ўласных дзяцей.
Ды ўсё роўна дзеці ўсё разумеюць. Ведаюць, што ў іх
маці ёсць іншы мужчына, а бацька падтрымлівае блізкія
адносіны з іншай жанчынай. І яны, каб не крыўдзіць
бацькоў, робяць выгляд, што нічога не ведаюць, нічога
не разумеюць, спраўна выконваюць ролі ідэальных
дзяцей. Ведаеш, навошта я табе ўсё гэта апавядаю?
— Навошта?
— Хачу растлумачыць табе абставіны, якія заўсё
ды спадарожнічаюць зайздрасці. Гэтыя бедныя сіроты
пры жывых бацьках, дзеці, вымушаныя выконваць ролі
някемлівых малечаў, сталі ахвярамі абставін, сэнс якіх
у тым, што іх бацькі завялі сабе палюбоўнікаў з
мэтай
не адстаць «ад моды», паколькі ў іх сяброў усё гэта
маецца. Знайшлі і завялі… Але, каб не было ў сям’і
сварак, яны, бацька і маці, заключылі паміж сабой да
гавор. І памянялі не аднаго партнёра. Дайшло да таго,
што яны пачалі дэманстраваць сваіх палюбоўнікаў
палюбоўніц на людзях і нават хваліліся імі адно перад
адным. Такія паняцці, як гонар, сумленне, сарамлівасць,
мацярынства, бацькоўства, зрабіліся для іх лішнімі
непатрэбнымі. Муж і жонка на людзях смяюцца, ве
села бавяць час, а
калі застаюцца сам-насам, не могуць
вымавіць ні слова добрага адно аднаму. Задыхаюцца ад
гневу і жоўці, у глыбіні душы горка плачуць.
— Так, зайздрасць можа прыняць і падобныя фор
мы, прымусіць людзей выконваць чужыя ролі.
— На жаль, і сярод нашых дзяцей-падлеткаў так
сама ўзнікае зайздрасць. Як гэта праяўляецца? Зараз,
у новыя часы, дзеці амаль не гутараць пра тое, што
хтосьці з іх выдатна вучыцца, а хтосьці кепска. А хва
ляцца тым, што ў школу прыязджаюць на іншамарках,
маюць шыкоўныя плееры, ноўтбукі і сотавыя тэлефоны,
карыстаюцца камп’ютарамі апошняй мадэлі… І гэтая
акалічнасць у перыяд, калі хтосьці празмерна разбагацеў,
а хтосьці прыніжальна збяднеў, пачала ператварацца
ў вельмі сур’ёзную праблему. Дзеці, у якіх няма гэтых
самых плеераў, камп’ютараў, аўтамабіляў, пачалі востра
зайздросціць сваім равеснікам. І калі б абышлося адной
толькі зайздрасцю, тады яшчэ нічога, як кажуць, бог
з імі. Але яны пачалі ненавідзець багатых аднакласнікаў.
І пры кожным зручным выпадку штурхаць іх, біць, здзе
кавацца з іх. Сталі не сябрамі, а заклятымі ворагамі.
— Калі так будзе працягвацца, наступствы бу
дуць вельмі сумныя.
— Так яно і ёсць. Існуе адзін спосаб не дапускаць
гэтай брыдоты. Гэта — зрабіць так, каб у грамадстве
не існавала вялікай розніцы паміж дабрабытам розных
слаёў. Каб пераважная большасць насельніцтва краіны
была так званым сярэднім класам.
— А хіба такое можа быць?
— Будзе. У нас будзе. Я ў гэта веру. І гэта сцвяр
джае само жыццё. Галоўныя напрамкі развіцця нашай
краіны маюць у аснове сваёй гуманістычныя ідэі.
— Хай твае словы дасягнуць вушэй анёлаў.
— што рабіць з дзецьмі, бацькі якіх на іх запыты
і просьбы вымушаны адказваць: «Няма ў нас грошай»?
— Такім трэба тлумачыць, што акрамя матэры
яльных каштоўнасцей існуюць духоўныя, і яны куды
больш важныя. Да прыкладу, сяброўства, любоў, да
брыня. А людзі, якія хваляцца сваім багаццем, далёкія
ад духоўнасці і аскетычных традыцый нашага народа.
Дзеці з самага ранняга ўзросту павінны разумець, што
быць багатым — яшчэ не значыць быць шчаслівым.
А даволі часта — і наадварот. Зразумела, кожны ім-
кнецца да таго, каб дасягнуць матэрыяльнай незалеж
насці. Гэта заканамерная з’ява. Што кепскага ў тым, ка
лі чалавек і матэрыяльна забяспечаны, і багаты духоў
на! За гэта ніхто нікога не павінен абвінавачваць. Але
імкненне да багацця — не тоеснае імкненню да шчасця.
— Ты знайшоў вельмі правільныя словы, мой
дружа. Мы часта думаем аб тым, што шчасце —
менавіта ў багацці. Але сярод гэтых багатых няма
ла і такіх, хто вельмі нешчаслівы і жыве, літаральна
«глытаючы кожны дзень кроў самоты».
— Нямала і такіх, якія, не жадаючы адстаць ад
іншых, увесь час набывалі штосьці і ператварылі
свой дом у нейкую выставу рэчаў. Зараз многія рэчы
і прадметы маюцца не ў тых людзей, якім яны вельмі
патрэбныя, а ў валоданні тых, хто ў стане быў іх на
быць, хто паквапіўся на іх, сабраў пад сваім дахам
хваліцца тым, што ўсімі імі валодае. А навошта яны
яму, ды яшчэ ў такой коль
касці, і сам не ведае. Вось
да чаго прыводзіць зайздрасць і прагнасць, паляванне
за непатрэбнымі рэчамі. Нястрымнае імкненне да спа
жывання — бяда спажывецкай эпохі.
— А як пазбавіцца такой выродлівасці?
— Не ведаю. Я зараз успомніў адзін эпізод з кнігі
«Коркыт ата», якая з’явілася на свет яшчэ ў агуза-кып
чацкую эпоху.
У гэтай цудоўная кнізе апавядаецца, як адзін
военачальнікаў кожны раз вяртаўся дадому з багатай
здабычай. І вось у ягоным доме сабралася вельмі шмат
рэчаў, не толькі патрэбных, але і зусім нават лішніх.
Маёмасць, якую ён заваяваў, не стала змяшчацца ні
ягоным доме, ні ў двары, а вялікім статкам жывёлы,
якія ён захапіў, не хапала месца на ягоных пашах.
— Ці не лепш яму было б раздаць лішняе іншым
— Ну ты і скажаш! «Раздай сваё багацце ін-
— гэта толькі для пажадання добра. Аддай, ска
жам, свой легкавы аўтамабіль, які толькі ўчора купіў.
Тады і паглядзім, які ты шчодры і мудры гаспадар.
— Але ж я не такі багаты, як той батыр. Не
хадзіў у паходы, не адбіраў чужую маёмасць.
— Тое, што ты кажаш, праўда. Але аддаць камусьці
штосьці без аплаты, проста так — гэта ж нават супраць
самой прыроды чалавека. Таму што чалавек радуец
ца, калі набывае, калі яму штосьці даюць. А калі сам
аддае, усё роўна хоць крышачку, але маркоціцца. Так
ужо мы створаны, і на гэта нельга крыўдзіцца.
— І што ж гэты военачальнік зрабіў са сваёй ма
ёмасцю? Куды адправіў ён незлічоныя свае статкі?
— Ён аказаўся вельмі мудрым чалавекам з багатым
уяўленнем. Разумеў, што багацце, якім завалены ягоны
дом, раздаць проста так — цяжка. Па-першае, невядо
мы сам прынцып раздачы, па-другое, псіхалагічна гэта
нялёгка. Але сядзець на багацці, нібыта вартаўнік,
і толькі аднаму ім карыстацца таксама не было сэнсу.
— І што ён прыдумаў?
— Зрабіў даволі арыгінальна. «Мы ўсе паедзем
на паляванне!» — сказаў ён сваім родным і слугам,
сабраў іх і паехаў з усімі на тры дні з горада, пры гэ
тым захапіў з сабой і ахоўнікаў дома. Жыхары горада,
выкарыстоўваючы зручны выпадак, разабралі за гэтыя
тры дні ўсю ягоную маёмасць. Усе грошы, золата і се
рабро. І вызвалілі военачальніка ад многіх праблем.
На наступны год, калі военачальнік зноў здзейсніў па
ход і вярнуўся з яшчэ большай здабычай, ён зрабіў гэ
так
жа. Зноўку адправіўся «на паляванне», пакінуўшы
дом без нагляду, і такім чынам дазволіў гарадскім жы
харам разабраць усё, хто чаго жадаў. А военачальнік
кожны раз прамаўляў: «А я і не ведаў, што яны мяне
рабуюць…» Выступіў у ролі гэткага праставатага
і адначасова надзвычай шчодрага чалавека. Часам
і геніяльныя людзі выступаюць у ролі прасцячкоў.
Пазбаўляюцца праблем, аддаюць іншым людзям
залішні цяжар, палягчаючы гэтым сваю душу. Пазней
гэты звычай ператварыўся ў традыцыю, якая стала
шырока выкарыстоўвацца ханамі нашага стэпу. Яна
называецца «Хан талапай» — «Абрабаванне хана».
І з ханам Аблаем такі выпадак здарыўся аднойчы…
— Вось яно як! Лішак маёмасці ніколі не дае спа
кою людзям. Гэта як цяжар, што вісіць на аркане
альбо цягне ўніз спіну. Калі пазбаўляешся залішняга
багацця, адчуваеш сябе чалавекам, што вызваліўся
ад празмернага цяжару. Чалавек, які зашмат узяў,
павінен умець і аддаваць. Нашы продкі, дзяды нашы
ведалі гэта вельмі добра. Паэт Кадыр Мырзаліеў
казаў пра гэта такімі словамі:
Казахі калі бралі, дык жа бралі,
Ды лепш за ўсіх умелі раздаваць.
І столькі статкаў часам назбіраюць,
Што зморацца затым іх аддаваць.
— Так, «спатрэбіцца на чорны дзень маім нашчад
кам», — кажуць некаторыя. І збіраюць, уздымаючы такі
цяжар, які пад сілу хіба што вярблюдам. Затрачваюць на
гэта ўсё жыццё і пакутуюць ад гэтага, губляюць з-за ба
гацця гонар і годнасць, ператвараюцца ў выніку ў рабоў
грошай і рэчаў. Не многія задумваюцца над тым, што ўсё,
што яны назбіралі, нахапалі ад зайздрасці, у рэшце рэшт
будзе знішчана часам альбо абставінамі. «Зжарэ чырвоны
сабака», — кажуць нашы мудрыя аксакалы. Думаю, што
жыць за кошт таго, што змог сабраць і зберагчы ў
выніку
непасільнай працы бацька, сыну-спадчынніку будзе
вельмі няпроста. Бацька дзеля сына альбо дачкі працаваў
не пакладаючы рук. Дзеля сваіх нашчадкаў ішоў на ўсё,
на што толькі здольны быў, ва ўсім сабе адмаўляў, кла
поцячыся аб шчасці і дабрабыце свайго дзіцяці. Словам,
усё тое, што павінны былі зрабіць самі ягоныя дзеці,
усе іх дасягненні, радасці перамог і горыч паражэнняў,
бацька адняў у сваіх нашчадкаў. І нават не заўважыў,
што зрабіў сваіх дзяцей непаўнацэннымі, пазбавіўшы
іх галоўнага — стваральнай працы. Дзеці, ведаючы,
што ў іх ёсць усё, чаго толькі ні пажадаюць, перастаюць
цікавіцца хоць чым-небудзь, не прымаюць удзелу ў жыц
цёвай барацьбе. Не плывуць паўнацэнна па рацэ жыц
ця. Не супраціўляюцца разнастайным плыням
— толькі
ляжаць на беразе пад цёплым сонейкам і марна бавяць
свой час. Бывае, пачынаюць шукаць тое, чаго ім не
стае
— а не хапае ім, як правіла, вострых адчуванняў,
прыгод, — і знаходзяць усё гэта, да прыкладу, у наркоты
ках. Але гэта, зразумела, зусім іншая размова.
— Імкненне да рознага кшталту падазроных
задавальненняў згубіла многіх. Але, нават ведаючы
пра тое, і сам часам міжволі пачынаеш грашыць, упа
даючы ў зайздрасць да чыёй
небудзь удачы.
— Так яно і ёсць. Празмерна прагны чалавек заўсё-
ды гатовы да здрадніцтва, двурушніцтва. З гэтай нагоды
ў нашага народа маецца прыказка: «Не будзь сябрам ня
выхаванаму і грубіяну. Не дзяліся сакрэтам з безадказ
ным». У сувязі з гэтым мне хочацца прачытаць табе адзін
ліст, аўтар якога — ужо вядомы табе вучоны Іван Ільін.
— Прачытай.
— Слухай уважліва.
«Спадары, якія дазваляюць сабе прадавацца! Ці
ведаеце вы, што вы робіце і чым гандлюеце? Ці думалі
вы калі аб гэтым? Ці ўнікалі вы калі-небудзь у сут
насць гэтага?
Кожнаму з вас даручана служба, дзе вы павінны
дзейнічаць згодна законам і працоўным распарадкам.
Аднак шмат чаго, а магчыма, і ўсё найбольш істотнае,
пададзена на ваша меркаванне, вашы “гонар і сумлен
не”. Інакш і быць не можа, бо дзяржаўная ўлада не
можа прадугледзець усяго і ператварыць чыноўнікаў
нейкую машыну пастаяннага дзеяння. Іншымі
словамі, кожны з вас з’яўляецца тым, хто павінен
рэгуляваць асобныя з’явы жыцця. І тут вы пачынаеце
свой уласны гандаль.
Вы прадаеце тое, што вам не належыць. Што
сказалі б вы, калі б хтосьці іншы пачаў прадаваць
вашы рэчы, як свае ўласныя? Хіба ж не закрычалі б
адразу: “Трымай злодзея!”? Справы вашай службы да
лёка не ваша асабістая справа. Тое, што прадастаўлена
вам, называецца “дзяржаўнымі паўнамоцтвамі для
падтрымання грамадскага дабрабыту”, а не “прыват
ным правам, што абараняе вашы асабістыя інтарэсы”.
Аднак вы ператвараеце грамадскі дабрабыт
асабісты тавар, парушаючы тым самым давер, які
аказаў вам ваш народ і ваша кіраўніцтва. Вы думае
це, што пасля гэтага вам усё ж удасца падтрымаць
асабістыя гонар і годнасць? Вы думаеце, што сумлен
ны чалавек можа абыходзіцца з гонарам і годнасцю
як з хадавым таварам і прапаноўваць яго на продаж?
Ці, магчыма, вы прытрымліваецеся “разумнага” мер
кавання: “не злоўлены — не злодзей”?
На працягу многіх пакаленняў наш народ на
запашваў духоўны капітал узаемнага даверу і павагі да
дзяржавы і дзяржаўнай службы. Гэта жывая апора пра
вавой свядомасці, жыццёвая аснова агульнай лаяльнасці
і законнага правапарадку. І вы рабуеце гэтую скарбніцу
з мэтай уласнага абагачэння. Цяпер вы пускаеце на
вецер гэты духоўны капітал і падрываеце тым самым
духоўную субстанцыю свайго народа. Амаральныя
самі, спрыяеце знікненню пачуцця ўласнай годнасці
вашай службы; несумленныя самі, вы ганьбіце свой
народ і дзяржаву. Вы праяўляеце клопат аб вашай да
рагой сям’і, як вы кажаце, і таму пазбаўляеце сваіх
дзяцей, а таксама ўвесь народ высакароднага яднання,
неабходнага кожнаму народу ў ягонай гісторыі: яднан
і
даверу
. Альбо, магчыма, вы думаеце, што
асабістая маёмасць можа пры вераломных абставінах
захоўвацца і забяспечываць бяспеку? Ці вы матылі-
аднадзёнкі па прызванні? Стварэнні, што не маюць
аніякага ўяўлення аб тым, што ёсць Айчына, што ёсць
сумленна і што ёсць сацыяльна».
— Наогул, прагнасць
сквапнасць і зайздрасць
вельмі падобныя на блізнят, іх адзін ад аднаго
адрозніць цяжка. Чалавек, які зайздросціць іншаму,
часцей за ўсё і сквапны. А той, каго ўсе ведаюць як
скнару, часта аказваецца яшчэ і зайздроснікам.
Непрыкметна наша з сябрам размова перайшла на
такія тэмы, як задаволенасць тым, што маеш, на тэмы сум
лення і ўдзячнасці. Незадаволенасць, прагнасць, сквап-
насць, калі прыгледзецца, сапраўды знаходзяцца ў не
пасрэднай блізкасці ад зайздрасці. Сквапнасць
— адно
з самых складаных і супярэчлівых пачуццяў чалавека.
Паэты са старажытных часоў папярэджвалі людзей аб
небяспецы сквапнасці, ненасытнасці, празмернай праг
насці. А філосафы разглядалі іх і як філасофскую катэго
рыю, заклікаючы людзей быць стрыманымі, ведаць меру,
задавольвацца тым, што ёсць. Не грашыць прагнасцю.
Адзін з іх, якога мы неаднаразова ўспаміналі, выдатны
мысліцель мінулага, паэт Юсуф Баласагуні, заклікае лю
дзей стрымліваць сваю ненасытнасць, быць сумленнымі
і справядлівымі. Я прачытаў сябру гэтыя вершы.
Гнеў адымае розум у людзей,
Злуецца ў гневе нават дабрадзей.
І нават той, хто праведнік ва ўсім,
Ад гневу ён змяняецца зусім.
Мужчына ўсё павінен вырашаць спакойна,
Даваць свабоду гневу непрыстойна.
Яго таксама зайздрасць прыніжае,
Спакойна жыць яму перашкаджае.
І той, хто на малітве Бога славіць,
Зайздросным, сквапным хай сябе не ставіць.
Таго, што ёсць, яму заўжды хапала,
А сквапнаму ўсяго здаецца мала.
Усё, што бачыць, — да сябе грабе,
Аж пакуль смерць не возьме да сябе.
Як прагны сын Адама ні багаты,
Усім зайздросціць ён, жыццю не рады.
Не вылечыць такога чалавека,
Ад прагнасці няма надзейных лекаў.
— Гэта праўда — ненасытны чалавек задаволіц
ца тады толькі, калі памрэ. Гэта адзначалі ў свой
час і
паэты
жырау. Вось адзін з іх — Дулат Бабатай
улы, які жыў у дзевятнаццатым стагоддзі:
Свет, што вакол, — маё, я — нібы сто сабак,
Яго і вартаваў, і зберагаў,
На ўсіх брахаў, пытанне ёсць, аднак:
Каму служыў, каго кусаў?
Вельмі дакладна сказана! Мы на самай спра
ве іншы раз з
за дробязнай і нікому не патрэбнай
рэчы можам пасварыцца з іншымі, брэшам, нібыта
сабакі… А навошта? Гэта непрыемная з’ява, ад якой
пакутуем усе мы без выключэння.
— Вучоныя-псіхолагі высветлілі, што сквап
насць і прагнасць адносяцца да прыродных чалавечых
інстынктаў. Кіруючыся гэтым неўраўнаважаным пры
родным інстынктам, мы іншы раз купляем, збіраем,
нават крадзём рэчы, якія нам і дарма не патрэбныя.
Так, прагнасць — натуральная для прыроды ча
лавека з’ява. Але справа ў тым, што яна была набыта
разам з іншымі жывёльнымі інстынктамі ў найстара
жытнейшыя часы, у першабытна-абшчынны перыяд,
пра гэта не след забываць. Яна была вельмі патрэб
на першабытным людзям, каб выжыць. Нашы продкі,
якія вымушаны былі змагацца за сваё выжыванне,
складаных прыродных умовах усё ж пабудавалі сваё,
першабытнае грамадства. Імкнуліся рабіць усё, каб не
загінуць, пераадолець прыродныя цяжкасці. Змагаліся
не толькі са звярамі, але і да сябе падобнымі. У бараць
бе за жыццё адным з галоўных пачуццяў, неабходных
для выжывання, быў страх. Страх — натуральнае для
любога жывога арганізма пачуццё. Калі б людзі, звяры
і іншыя вышэйшыя і ніжэйшыя арганізмы не ведалі
страху, то на Зямлі не засталося б нічога жывога. Што
там ні кажы, але захаванне жыцця — гэта жаданне са
мой маці-прыроды. Бо маці-прырода імкнецца не да
знішчэння жыцця, а да прымнажэння яго. Жадае, каб
жывых істот на Зямлі было як мага больш. Адна з
умоў
прыроды — штогадовае ўзнаўленне ўсяго жывога.
З гэтай мэтай кожную вясну ажываюць лясы і
палі,
зелянеюць гаі і дубравы. І наш стэп увесь пакрыва
ецца кветкамі і травамі, ямы і ірвы ператвараюцца
ў люстраныя азёры і паўнаводныя рэкі. Дзеля гэтага
з неба падае снег і лье дождж, парывамі налятае лёгкі
ветрык, мілуючы ўсё жывое. Што ні кажы, галоўная
задача прыроды — бесперапыннае развіццё, працяг
жыцця з пакалення ў пакаленне, каб і чалавек меў маг
чымасць вечна працягваць свой род, свой від. Мноства
дзяцей кожны год прыходзяць у жыццё. У гэтым сэнсе
нават ад лайдакоў ёсць грамадская карысць.
— А лайдакі тут прычым?
— Яны сваёй лянотай захоўваюць у арганізмах
сілу і патэнцыял. Гэта можна назваць інстынктам за
хавання энергіі.
— Ну ты іншы раз і скажаш!
— Я толькі расказваю табе аб тым, што паспеў
прачытаць.
— Ты і ляноту вывучаў?
— Яшчэ як вывучаў. Але гэта, як ты разумееш,
вельмі доўгая размова. А мы зараз вядзём гаворку аб
сквапнасці.
— Напэўна ж, ёсць вучоныя, якія вывучалі і ад
сутнасць сумлення ў некаторых людзей. Уяўляеш:
«Навука аб Бессаромных»?! Альбо «Трактат аб лю-
дзях, што не маюць сумлення»?
— Вывучалі. Я нядаўна прачытаў кнігу псіхолага
Юрыя Мухіна, якая называецца «І не збірайся, не па
мрэш». Я думаю, будзе правільна, калі раскажу табе
аб тым, што з яе зразумеў. А ты ўжо мяркуй сам…
— Ненасытнасць і празмерную прагнасць людзі
не любілі спакон вякоў.
— Вядома ж. Да нашых дзён дайшлі словы, якія
казалі мудрацы аб празмернай прагнасці і сквапных
людзях яшчэ ў далёкім шостым стагоддзі да нашай
эры. Да прыкладу, аднойчы ворагі акружылі горад
Прыену, і старэйшы брат сказаў малодшаму: «Трэба
ўзяць з сабой як мага больш рэчаў, выйсці за межы
горада і там, у густым лесе, схавацца». На тое малод
шы адказаў: «Усё маё нашу з сабой!» Іншымі словамі,
ён не быў такім сквапным, як ягоны старэйшы брат,
аказаўся куды разумнейшым.
— Нават калі пагражае вораг, знаходзяцца людзі,
якія ніяк не могуць кінуць свае манаткі?
— Часам людзі, нават адчуваючы, што смерць по
бач, не жадаюць кінуць сваё золата-серабро і трапля
юць у палон да ворагаў.
— Пра такія выпадкі кажуць, што калі золата
аж некалькі мяхоў, то чалавеку цяжка адысці ад яго
далёка.
— Не ведаю. Ніколі не меў мяхоў з золатам.
І ўсё
ж некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што ў
каш
тоўных рэчах, у дарагой мэблі, золата і серабра, у ін-
шых прадметах раскошы маецца нейкая прыцягальная
сіла, якая не адпускае чалавека. Бо вельмі ўжо шмат
народных казак пра людзей, якія валодалі цэлымі гру
дамі золата. Ты хіба не чытаў, не чуў у дзяцінстве казкі?
— Я казкам не веру.
— Дарэмна не верыш. У кожнай казцы маецца
падтэкст, за якім схаваная несумненная праўда. Толькі
ўсё гэта трэба ўмець распазнаць, зразумець.
— Бессаромнасць, адсутнасць усякіх этычных
нормаў не толькі ў старажытныя, казачныя часы,
але і зараз мае шырокую распаўсюджанасць.
— Так, асабліва зараз, калі жыццё людзей палеп
шылася, адсутнасць сумлення ў некаторых адчуваецца
ўсё выразней. Можна сказаць, бессаромнасць шырока
раскінула крылы, чаму я вельмі здзіўляюся. Раней думаў,
што ў людзей з павышэннем узроўню жыцця, з ростам
дабрабыту паменшыцца «хапальны рэфлекс», яны ста
нуць не такімі прагнымі, але ўсё атрымліваецца наадва
рот. Нават звяры ў параўнанні з чалавекам не такія праг
ныя. Яны ведаюць меру і не з’ядаюць больш таго, што ім
патрэбна. Нават драпежнікі і тыя не бяруць лішняга.
— Як гэта — не бяруць лішняга?
— Не бяруць. Праводзілі наступны дослед.
Пусцілі да статка антылоп, якія пасвіліся, групу галод
ных ільвоў. Сярод тысяч антылоп ільвы з’елі толькі
некаторых, а астатніх і чапаць не сталі. Як толькі іх
страўнікі напоўніліся мясам жывёл, ільвы перасталі
звяртаць на іх увагу. І ціха-мірна адпачывалі сярод іх.
Драпежныя львы
— побач з траваеднымі антылопамі.
І тады вучоныя вымушаны былі зрабіць вывад: «Дра
пежныя звяры становяцца драпежнымі тады толькі,
калі яны галодныя».
— Нават драпежныя звяры не «драпежней» за
чалавека.
— Калі казаць навуковай мовай, у звяроў насы
чэнне прыходзіць хутчэй, чым у чалавека. І яно мае
меру. Звяры не бяруць лішняга. Гэта спрыяе таму, што
прырода захоўваецца, жыве і квітнее — гэта ёсць адзін
з яе законаў.
— Законы прыроды служаць таму, каб сярод
жывёл, сярод драпежных і траваедных, захоўвалася
раўнавага, якая з’яўляецца залогам працягу жыцця.
— Так, і гэтая раўнавага захоўваецца ў жывёль-
ным свеце самым натуральным чынам. На ўзроўні
інстынкту захавання прыроды. А вось людзі даюць
волю сваёй прагнасці і імкнуцца захапіць усе яе багацці.
— Гэта праўда. Абараніць маці
прыроду, збераг
чы яе ад разрабавання — наш святы абавязак. Колькі
законаў было выдадзена ў абарону прыроды! І пры гэ
тым мы ўсё яшчэ працягваем яе нішчыць, ніяк не мо
жам спыніць разбуральны гэты працэс.
— Ненаеднасць, як правіла, вядзе да бессаром
насці, да поўнай адсутнасці гонару.
Прачытаю ўрывак з рамана Кабдзеша Жумадзілава
«Група людзей, якая спецыяльна дзеля гэтага са
бралася, перш за ўсё прыгнала з пашы ўсе чатыры
разнавіднасці хатняй жывёлы і пачала нажамі дзяліць
гэтую маёмасць. Хтосьці пачаў з коней, другі ўчапіўся
ў вярблюда, трэція сабралі па дзесяць-дваццаць аве
чак. Моцныя валы, дойныя каровы дасталіся нема
ведама каму. Калі б гэта былі людзі, у якіх Дэмежан
пазычыў грошы, альбо тыя, хто працаваў у яго ды
зарабіў хоць штосьці, але ж гэта былі не ягоныя крэ
дыторы, гэта былі ягоныя прагныя і сквапныя родзічы,
якія рынуліся навыперадкі да дармавога багацця, што
засталося без гаспадара. Спытаць няма каму, гаспада
ра не стала, і
таму яны адразу ж разрабавалі ўсё яго
нае дабро, ніхто нават абурыцца не паспеў, як усё было
скончана.
Але родзічы на гэтым не спыніліся. Тыя, хто кры
ху спазніўся і ім не дасталося жывёлы, кінуліся раба
ваць апусцелы дом. Яны раскідалі ўсе рэчы, што былі
складзеныя сваім парадкам для перакачоўкі на джай
ляу, хапалі ўсё, што ім траплялася ў рукі, і падзялілі
нават адзенне і
бялізну. А іншыя здымалі і цягнулі са
сцен кілімы, каляровыя кошмы і тэкеметы, як быццам
яны самі ткалі іх і
вышывалі. Калі ўжо нічога не за
сталося, самыя ненажэрныя пачалі здзіраць тое, што
мацавалася ў доме і
знадворку. Можна была падумаць,
што здалёк прыйшоў люты і
бязлітасны вораг… Зда
валася, што з найстаражытнейшых часоў прыйшлі
джунгары і зноўку пачалі сваё нашэсце…»
Бачыш, як бывае? Звярнуў увагу на тое, да чаго
можа прывесці прагнасць і сквапнасць?
— Ты паказаў мне гэта.
— Не будзь такім сквапным да рэчаў. Самае дрэн
нае — прагны перастае быць сумленным і дабрачын
ным. А што можа быць горш за чалавека без гонару
і сумлення?
— Ратуй нас, Усявышні, зберажы і захавай!
— Прывяду табе і некалькі радкоў з паэтычнай
спадчыны Шал-акына:
Твае жаданні — гэта шэры ваўк,
Сумленне ж — толькі бедная авечка.
Каб голас прагнасці ў душы хоць крышку змоўк,
Свае жаданні ты ўтаймоўвай вечна.
Ён параўноўвае чалавека, які не змог утаймаваць
свае жаданні, з шэрым лютым ваўком. У старажытнасці
казахі, бласлаўляючы сваіх дзяцей у добры шлях,
казалі ім такія словы: «Няхай сумленне тваё будзе,
нібыта авечка, бяскрыўдным».
— Паэт паказаў нам самую горкую праўду жыц
ця. Калі мы не зможам перамагчы ўласную сквапнасць,
імкненне да пажывы, то пройдзе зусім няшмат часу,
і сквапнасць гэтая знішчыць і сумленне наша, і
Нельга забываць пра тое.
— Вялікі паэт Усходу, прадстаўнік эпохі Адра
джэння Рудакі сказаў:
«Бо людзі сквапныя», — ты кажаш мне адкрыта,
А сам ажно дрыжыш ад сквапнасці сваёй.
Стань шчодрым сам, стань добрым і адкрытым,
І будуць людзі шчодрымі з табой.
А Абу Алі ібн Сіна (Авіцэна), які жыў у дзясятым
стагоддзі, пісаў:
Жыццё кароткае і хутка так праходзіць,
Як Месяц, што знікае ранкам з неба.
Калі сваю ты прагнасць зможаш улагодзіць,
То задаволішся адным кавалкам хлеба.
— Але ў такім выпадку ці не азначае гэтае зада
вальненне меншым — вечнае жыццё ў беднасці?
— Сумленны чалавек ніколі не стане лічыць, што
ён не рэалізаваў свае магчымасці.
— У такім выпадку каго мы павінны назваць ба
гатым, а каго бедным?
— Адназначна на гэтае пытанне нельга адказаць.
Асабіста я бачыў многіх багатых людзей. І хоць у іх,
як кажуць, жывёла і маёмасць не змяшчаліся ў хлявах
скарбніцах, некаторыя з іх лічылі сябе… беднымі.
— А таму, што параўноўвалі яны сябе не з тымі,
хто быў бяднейшым за іх, а з яшчэ больш багатымі.
«Бедны хоча стаць багатым, а багаты хоча стаць богам».
— А калі здарыцца так, што гэты чалавек
«перагоніць» у багацці таго, каму зайздросціў?
— Будзе шукаць наступнага, яшчэ больш «моцна
га» і багатага, і зноўку стане яму зайздросціць. Пачне
з ім спаборнічаць. І не супакоіцца, пакуль не дасягне
ўзроўню саперніка.
— Кепска, калі чалавек забывае пра сумленне, пра
тое, што варта своечасова спыніцца ў сваёй празе да
— Яшчэ як кепска. Я таксама ведаю некалькі
вельмі простых сямей, якія жывуць зусім нават небага
та. Яны ніколі не кажуць: «Мне трэба тое, а мне трэба
гэта», — а жывуць па прынцыпе: «Чым багатыя, з таго
і радуемся!» І спакойна плывуць па паўсядзённасці.
хоць ім ледзь хапае грошай ад зарплаты да зарплаты,
яны дзякуюць лёс і за гэта. І заклікаюць усіх сваіх зна
ёмых быць задаволенымі тым, што маюць, заклікаюць
да сумленнасці і папярэджваюць аб небяспецы зай
здрасці. Так, яны ўмеюць заспакоіць другіх і, калі трэ
ба, праявіць міласэрнасць. Вучаць людзей не глядзець
з зайздрасцю на тых, хто наверсе, а раўняцца на тых,
хто побач з імі альбо крыху ніжэй. Яны і ўласных дзя
цей выхоўваюць па такім жа прынцыпе.
твойму, на зямлі няма бедных людзей?
— Чаму ж няма? Ёсць. І бедныя людзі, якім не ха
пае нават на ежу, і проста жабракі. Няма працы, жытла.
А таго, хто не мае штодзённага заробку, інакш як бед
ным не назавеш. Вось яны і ёсць сапраўдныя беднякі.
— І гэта праўда.
— І ўсё ж у словах: «Для жывёлы сытасць — гэта
сытасць, а для разумнага сытасць — бяда», — таксама
ёсць рацыя. Горш за ўсё — духоўная беднасць.
— Дзіўна: жыццё чалавека стала куды лепшым,
лягчэйшым, больш цікавым, і, здавалася б, няма пры
чын для нянавісці, злосці, зайздрасці… Але ўсё роўна
некаторыя па
ранейшаму зайздросцяць іншым!
У краіне мір і дабрабыт, але людзі працягваюць
ненавідзець адзін аднаго. Нібыта паміраюць з голаду,
нібыта адсталі ад нейкага агульнага каравана, а
каторых асабліва прагных і ненажэрных вантробы
гатовыя разарвацца ад злосці на тых, хто жыве лепш
за іх. І такіх з кожным днём становіцца… усё больш.
Мне яны бачацца хмарамі саранчы, якія ў спякотны
неўраджайны год збіраюцца ў велічэзныя чароды, каб
знішчыць усё жывое навокал, нічога не пакінуць.
— Не ўсе людзі такія, як ты кажаш. Нельга так
агулам чарніць большасць людзей.
— Ты ж вывучаеш казахскую гісторыю. У вельмі
далёкія часы Асан Кайгы, наш продак, марыў аб часе,
калі «жаўрук будзе начаваць, звіўшы гняздзечка сваё на
спіне ў барана». І вось зараз, калі надышлі часы пэўнага
дабрабыту, сытасці, свабоды, некаторыя людзі займелі
звычку лемантаваць аб канцы свету. Як быццам больш
няма каму заклікаць беды і няшчасці на нашы галовы.
«Мы прапалі!» — крычаць яны, хоць нічога падобнага
не назіраецца. Што ты скажаш на гэта?
— А што можна сказаць? На такога чалавека мож
на надзець залаты чапан, абуць у залатыя боты, за
вярнуць яго цалком у золата, але ён усё роўна будзе
плакаць, што ён «бедны, сядзіць на голай зямлі». І —
такім чынам праявіць сваю прагнасць і ненажэрнасць.
Наогул, ты зараз завёў гутарку не пра зайздроснікаў,
а пра тых, чые вочы ніколі не насыцяцца, — зусім як
у легендзе, якую паведаў нам вялікі Абай.
У ягонай паэме «Сцяна Іскандэра» гаворыцца,
што Іскандэр Двурогі (так называлі нашы продкі Аляк
сандра Македонскага), заваяваўшы паўсвету, падышоў
аднойчы са сваім войскам да сцен стэпавага гора
да, вароты якога былі з золата. Аляксандр падышоў
да залатых варот і ўдарыў па іх рукой, спрабуючы
расчыніць. Але загадкавыя вароты не расчыніліся.
Тады Аляксандр ударыў па варотах эфесам свайго
мяча, але зноў безвынікова. Разгневаны цар-заваёўнік
стаў крычаць: «Расчыніце вароты!» Але і тады варо
ты не расчыніліся, а з таго боку падышоў вартаўнік
і сказаў, што загаду расчыніць вароты не было і што
ў гэтым горадзе знаходзіцца прыстанак Усявышняга.
Упарты цар македонцаў працягваў стаяць на
сваім: «Я — цар цароў, не след уладару ўладароў ста
яць, нібыта просьбіт, каля зачыненых дзвярэй!»
У адказ на ягоныя гнеўныя словы да ног цара
зваліўся кулёк, у які была загорнута звычайная костка.
Аляксандр гнеўна адкінуў ад сябе костку, не разумеючы
сэнсу загадкі. Але ягоны дарадчык і выхавацель, вялікі
філосаф, сказаў, што гэтая костка не простая і
што трэба
прынесці вагі і ўзважыць яе, паклаўшы на другі бок зо
лата. Прынеслі вагі, на адну чашу паклалі костку, на дру
гую пачалі накладаць золата. Але колькі ні клалі золата,
каштоўнасцей, грошай, гэтая костка ўсё роўна важыла
больш. Тады пачалі класці на вагі не толькі золата, але
і зброю — і тут костка засталася цяжэйшай. Здзіўлены
Аляксандр спытаўся ў мудраца: «Няўжо я назапасіў так
мала каштоўнасцей, што іх пераважыла мізэрная кост
ка?» Філосаф адказаў: «Справа не ў гэтым. Гэтая кост
ка — з вачніцы чэрапа, а вока чалавека, як вядома, нена
еднае…» І з гэтымі словамі паклаў на вагі прыгаршчы
зямлі… І чаша з зямлёй адразу ж пераважыла костку!..
Так вялікі заваёўнік Аляксандр Македонскі атры
маў урок мудрасці ля варот стэпавага горада.
— Так, мы кожны дзень бачым тых, хто сам ужо
наталіў голад, але вочы іх усё яшчэ галодныя.
— Ненаеднасць, прагнасць, сквапнасць, як і пал
касць на мяжы пажадлівасці, былі заўсёды характэр
ныя для чалавека, нават сам чалавек з’яўляецца на свет
у выніку гэтай палкасці. Гэтая загадкавая ўласцівасць
чалавечага арганізма — быць палкім і ўнушаць гэт-
кае
ж моцнае пачуццё асобам супрацьлеглага по

добра апісана ў рамане выдатнага сучаснага пісьмен-
ніка, удумлівага Абіша Кекільбаева «Мінарэт любові».
Прычым апісана гэта складаная псіхалагічная з’ява
вельмі рэчаісна, дэталёва, амаль фізічна адчувальна.
У рамане апавядаецца пра аднаго паважанага і на
ват святога старца, які быў такім слабым, што з
касцю мог рухацца. «Паколькі ўвесь адчувальны і
селены свет складаецца з палкасці і жадання, якія то
з’яўляюцца, то знікаюць, як можна ўтрымацца ад спа
кус, як можна застацца бязгрэшным, калі сам ты кімсьці
створаны ў
момант найвышэйшага ўздыму пачуццяў.
І чаму тут здзіўляцца, калі ты сам пацерпіш ад гэтай
жа палкасці. Калі прычынай палкасці з’яўляецца жа
данне, а жаданне характэрна для грэшнага чалавека, то
і сам гэты святы чалавек, які здаецца амаль апосталам,
становіцца вялікім грэшнікам. Ён жа таксама, дзеля таго
каб павярнуць грэшнікаў на шлях да Бога, здзяйсняе
палкія ўчынкі. Пры тым, што выракаецца як непатрэб
нага яму шмат чаго з гэтага жыцця, але ж выракаецца не
ўсяго. Ён таксама хоча здавацца для людзей такім, якім
яны жадаюць яго бачыць. І тое, што людзі прымаюць
яго, падаюць перад ім на калені, з’яўляецца радасцю
для ягонай прасветленай душы. Не толькі многія, але
і сам цар, які сядзіць на залатым троне, падае перад
старцам ніцма, што бачаць людзі і здзіўляюцца гэтаму.
Усялякая хвалебная з’ява ёсць вялікая палкасць. Усяля
кая вялікая з’ява — грэшная, нават у чымсьці бязбож
ная. Усё тое, што бязбожнае,
— уводзіць у грэх».
Вось бачыш, да грахоўных дзеянняў альбо зла
чынства чалавека прыводзіць празмерная прагнасць
празмерная палкасць, што разам і ёсць вязкая дрыг
ва грахоўнасці. Што б там ні было, празмерная пал
касць «ахінае чалавека мутным блакітным туманам,
якім ён брыдзе, нібыта сляпы». Гэтыя з’явы нада
юць зайздрасці дадатковую энергію, прыбаўляюць
ёй сіл, усяляк ёй дапамагаюць. Зайздросны чала
век так арганізаваны, што ўсе нядобрыя якасці,
усё адмоўнае, што толькі можа быць, збірае ў
сябе,
робіць сваёй апорай. Ад іх зараджаецца, запазычвае
— Як жа не паддацца гэтаму насланню?
— Не кожны чалавек зможа выкарыстаць
магчымасці, якія падаравалі яму лёс і прырода, толькі
мэтанакіраваныя людзі могуць гэта зрабіць.
— Гэта так цяжка?
— Можна сказаць, і цяжка, але можна сказаць,
што і лёгка.
— Ты кажаш нібыта Хаджа Насрадзін…
— Калі ты і на самай справе хочаш пазбавіцца
такіх хвароб, як зайздрасць, прагнасць, сквапнасць,
рэўнасць, то тое, што людзі, якія цябе акружаюць,
жывуць побач з табой, апярэдзілі цябе ў многім, сталі
куды шчаслівейшымі за цябе, дасягнулі сваіх перамог,
займелі багацце і г. д., павінен успрыняць як належ-
нае. Павінен ім гэта «дараваць» — калі нават твой ся
бра ажаніўся з прыгажуняй, якая і табе падабалася.
— Сапраўды так. Часам мы самі не можам вы
карыстаць самыя простыя рэчы, якія прапаноўвае
нам жыццё, не можам іх ацаніць альбо даць ім адзіна
правільнае тлумачэнне. Ідзём па шляху найменшага
супраціўлення і не ў стане дараваць тым, хто пера-
ўзышоў нас у чымсьці. А гэта ўжо несумленна. І
ба ж існуе яшчэ больш недаравальны грэх, чым гэты?
— У нашым сяле родзічы зайздросцяць не толькі
таму, хто мае шмат хатняй жывёлы і маёмасці, вялікі
дом, але нават верхняя вопратка і добры пінжак робяц
ца прадметам зайздрасці. Сярод родзічаў усякае бы
вае: і спрэчкі, і сваркі, і бойкі, — але самы непрыемны
скандал, які толькі можа быць паміж імі, — гэта сваркі
паміж братамі і сёстрамі, якія ад адной маці нарадзіліся.
— мой сябра нават страпянуўся.
— Калі даходзіць да спрэчак і сварак, то аказваецца,
ніхто не скандаліць так раз’юшана, як родзічы. Часам
яны нават становяцца адзін аднаму злоснымі ворагамі,
якія нічога не даруюць. А прычына, аснова ўсіх гэтых
сварак, як правіла, зайздрасць і ўсё тая ж сквапнасць.
У казцы «Асан батыр» апавядаецца, што жылі на
белым свеце тры браты, якія нарадзіліся ад адной маці.
Самы малодшы з іх, Асан, быў самым разумным і да
таго ж самым моцным. Выконваў усе даручэнні, якія
даваў яму хан гэтай краіны, і вельмі шмат дапамагаў
простаму народу. У знак падзякі Асану за ягоную хра
брасць, сілу, смеласць, розум і знаходлівасць хан ад
дае яму ў жонкі трох сваіх дачок-прыгажунь. Дзвюх
дзяўчын Асан выдаў замуж за сваіх старэйшых братоў,
а сам ажаніўся з трэцяй, малодшай дачкой хана.
Усё было добра да моманту, калі два старэйшыя
ягоныя браты раптам не сталі думаць: «Гэты Асан такі
ж наш брат, як і мы, нарадзіўся ад нашай маці, але чаму
яму належыць усё: і слава, і пашана, — а
мы нічога
не маем? У
чым ён лепшы за нас? Якая тут таямніца?»
Пасля гэтага браты пачалі думаць, як бы ім загубіць
Асана. «Ён, пэўна ж, усе свае сакрэты расказвае род
най жонцы, — падумалі яны, — трэба яе падгава
рыць». Да такой хітрай высновы яны прыйшлі. Жон
ка Асана высвятляе, што душа ягоная захоўваецца не
ў грудзях, а дзесьці ў іншым месцы. Тады браты, ра
зумеючы, што звычайным спосабам забіць Асана не
ўдасца, вырашаюць пайсці на подласць, каб батыр
хаця б памучыўся. Аднойчы, калі Асан спаў, адзін
з братоў узяў у рукі востры меч і крыкнуў на ўсю
моц: «На нас напаў вораг! Вораг ідзе!» Батыр Асан,
не паспеўшы канчаткова прачнуцца, ускочыў з ложка
кінуўся да дзвярэй, а ў гэты самы час брат ударыў яго
па нагах і рассек іх. Асан застаўся ляжаць, сцякаючы
крывёю, а ягоныя каварныя браты, захапіўшы жонку
Асана з сабой, адкачавалі ад яго як мага далей.
Вядома ж, у канцы казкі дабро перамагае зло.
Асан пераадолеў усе цяжкасці і здзейсніў свае подзві-
гі, так што ягоным злым і зайздросным братам давя-
лося прыйсці да яго і прасіць прабачэння.
— Зайздрасць, жаданне помсты, сквапнасць, як
правіла, ходзяць разам, аб’ядноўваюцца ў саюз су
праць агульнага ворага. У такіх выпадках і здзяйсня
юцца ганебныя ўчынкі і нават злачынствы.
— Так. Як калісьці гаварылі казахі, — уся хат
няя жывёла, уся душа наша — гэта гонар і сумленне,
і мы іх заложнікі. Чалавек з чыстай душой ніколі не
дазволіць утаптаць свае гонар і сумленне ў бруд. Ён
заўсёды застанецца верным сумленнасці, чалавечнасці,
сарамлівасці, пакланяецца ім. У нейкай ступені гэта і
ёсць пакланенне Усявышняму. Мой гонар і маё сум
ленне, мая годнасць і сарамлівасць — гэта мае святыні.
— Так і павінна быць.
— Супярэчнасці паміж блізкімі, што прыводзяць
да крывавых вынікаў і вялікага гора, апісаны ў паэме
Магжана Жумбаева «Батыр Баян». У моцным гневе ба
тыр Баян, не стрымаўшы сваіх эмоцый, сваёй нянавісці
да ворага, «без думак, без сэрца», «праляцеўшы, нібы
сокал з чырвонымі вачыма», забівае свайго малодшага
брата Наяна і ягоную каханую, дзяўчыну-калмычку.
Аддаўшыся на волю гневу і злосці, Баян нібы губляе
розум, а сэрца ў такія моманты робіцца халодным, як
лёд, і не падказвае правільных рашэнняў. І ўсё ж гнеў
паступова сціхае, і батыр Баян прыходзіць у сябе і па
чынае асэнсоўваць тое, што нарабіў:
Я — як воўк, што сваё ваўчаня загубіў.
І нічога ўжо нельга у гэтым змяніць!
Гонар свой і годнасць я сёння згубіў,
Хан Аблай не будзе за гэта хваліць!
Пра тое, што дзеянні родзічаў мацней за ўсё б’юць
па пачуццях іх суродзічаў, пранікаюць да сэрца, да са
мых касцей, ёсць яшчэ адна прытча.
У даўнія часы ў адным ауле людзі выявілі зла
чынцу, і цяжар злачынства ягонага быў такі, што яны
прыгаварылі гэтага чалавека да смяротнага пакарання.
Сабраліся разам, звязалі злачынцу і пачалі шпуляць
у яго камяні. У натоўпе, сярод тых, хто павінен быў
кідаць камяні, быў і малодшы брат таго, каго прысудзілі
да смерці. Не жадаючы ўдзельнічаць у смяротным
пакаранні, ён цішком выдраў з халата кавалак ваты,
згарнуў яго, нібыта камень, і кінуў у старэйшага брата.
І брат, які да гэтага стаяў моўчкі і цярпеў удары нават
вялізных, з кулак і большых, камянёў, раптам закрычаў
і горка заплакаў, калі аб яго ўдарыўся камяк ваты: яму
стала балюча, што «камень» гэты кінуў і родны брат.
— Ва ўсе часы боль, які прычыняў блізкі чалавек,
асабліва адчувальны, асабліва балючы, бо такі «ка
мень» трапляе не ў цела, а прама ў душу.
— Нават слова, кінутае ў хвіліну раздражнення
ў твой бок родзічам, успрымаецца куды больш балю
ча, чым крыўдныя словы чужых.
— «Калі народзіцца родзіч, што лаецца, хай ле
пей зусім ён на свет не з’яўляецца». Гэты выраз стаў
вельмі папулярным, крылатым нават.
— Казахі ведалі, што гаварылі.
— У кожнай прымаўцы
прыказцы — той ці іншы
гістарычны эпізод альбо падзея, якая ў сапраўднасці
мела месца. Усё ўзята з жыцця. Да таго ж асабіста
мне кожная такая прымаўка здаецца бітай, што
адліта са свінцу: такая ж цяжкая і дакладна б’е.
— «Ва ўсіх маюцца родзічы, але калі з імі няма згоды,
тады ворагі да цябе бліжэйшыя» — якія прарочыя словы!
— Паходжаннем каштоўных слоўных дыяментаў
мы абавязаны праўдзе жыцця.
— Прагнасць, сквапнасць спараджаюць сярод лю-
дзей варожасць, а варожасць, у сваю чаргу, спараджае
чэрствасць, бессардэчнасць, бяздушнасць. Бязлітас
насць. Так адмоўныя якасці ў людзях узаемаразві-
ваюцца, узмацняюцца іншымі ганебнымі рысамі
і ў рэшце рэшт разбураюць іх душы.
Быць прагным, ненаедным, жорсткім, помслі
— значыць забыцца на ўсё чалавечае ў
сабе. На
ват калі такі чалавек сыты, вочы ягоныя ўсё роўна за
стаюцца галоднымі. Імкненне да нажывы, вядома ж,
у крыві чалавека. Але кожны дастойны чалавек
павінен стрымліваць у сваёй душы гнеў, варожасць,
зайздрасць. Не даваць ім волю. Розум і сумленне Твор
ца даў чалавеку менавіта для гэтага. Хіба ж не так?
— Гэты «курс» неабходна ўвесці ў выхаванне
дзіцяці і строга сачыць за тым, як ён выконваецца.
— Параўноўваючы сваё дзіця з сынам суседа,
мы часта кажам: «Вось, глядзі, такі, як ты, а вучыц
ца лепш за цябе. Ты ж прыносіш адны двойкі. Вось
сын іншага суседа заўсёды прыкладна сябе паводзіць,
а ты сапраўдны хуліган. Яны слухаюцца бацьку і маці,
а ты нашы словы нібыта і не чуеш». Такімі нараканнямі
мы наносім дзіцяці вялікую шкоду. Сын падае духам,
і сапраўды пачынае лічыць сябе горшым за іншых,
і вучыцца пачынае яшчэ больш кепска. Да таго ж у ім
абуджаецца жыгучая нянавісць да дзяцей, якія вучац
ца лепш. І ніколі не даруе ён нават лепшаму сябру, калі
той хоць у чымсьці яго пераўзыходзіць.
Падобныя праблемы ў выхаванні дзяцей добра вы
вучаны ў Японіі. У гэтай краіне маленькіх дзяцей не па
раўноўваюць з іншымі, а ставяць у прыклад дзіцяці яго ж
самога. Расказваюць малечы, якім ён быў учора і якім
стаў сёння. Якім ён быў у школе, якім стаў зараз, дома,
пасля заняткаў. Які ён, калі гуляе з дзецьмі, які ў
спартыў
най зале ці на стадыёне. Якім быў у
пяцігадовым узросце,
якім быў у сем гадоў. Якім ён бывае, калі сядзіць дома.
Якія ён задае пытанні, калі побач няма бацькі. І
выхаваце-
лі шукаюць адказы на гэтыя пытанні разам з
ім. Такі на
прамак у
выхаванні не дае магчымасці развіцца зайздрасці.
На дзіця, якое ў чымсьці правінілася, японцы не
сварацца, і тым больш не пагражаюць яму дзяжкай.
Наадварот — сваё дзіцё, малое, някемлівае, толькі
хваляць, кажуць яму, які ён добры і разумны. Кажуць
яму: ты — талент, ты ўсё ведаеш, але вось толькі ў
тай кніжцы, якую ты прачытаў, ты не ўсё правільна
зразумеў. А выправіць гэта зусім не цяжка, табе па
сілах, толькі трэба будзе перачытаць, удумацца, і ты
ўсё зробіш правільна. Таму што ты ўсё ведаеш, усё
разумееш. Таму што ты — разумнік!
А вось мы зусім яшчэ маленькаму дзіцянятку, што
незнарок дзіцячую ж памылку зрабіла, праявіўшы свой
дзіцячы характар, пачынаем чытаць натацыі: «Гэй ты,
непаседа! Ніколі ты не станеш чалавекам. Ты дурань бяз
глузды, і твой старэйшы брат такая ж бесталкоўшчына.
І твая старэйшая сястра дурніца. І ніколі не станеце вы
сапраўднымі людзьмі, вы — тупіцы!» І нашы дзеці чу
юць такія словы з дня ў дзень. А яны ж нам давяраюць,
бацьку і маці — больш ім верыць няма каму. Лічаць
нашы меркаванні адзіна правільнымі. Таму дзіця, калі
ўвесь час на яго сварыцца, само пачынае верыць у сваю
нікчэмнасць, бяздарнасць, бязглуздасць. І яму сапраўды
пачынае здавацца, што ён самы горшы. Такія дзеці
ўпэўненыя, што ні на што не вартыя, што яны — няўмекі
і няўдачнікі. Дзіця пачынае ўсё горш і горш вучыцца,
у яго знікае вера ў сябе, імкненне да працы, ягоныя
сіла і энергія хутка згасаюць. Сваімі неразважлівымі
словамі мы часам тушым у нашых дзецях усё полымя,
усе здольнасці, якія былі ім адпушчаны прыродай. І на
ват не заўважаем гэтага. Наносім шкоду не толькі асоб
наму чалавеку, але і ўсяму грамадству.
— На самай справе, пра гэта трэба заўсёды па
мятаць.
— У Японіі ў старажытныя часы жыў адзін
вельмі знакаміты і храбры самурай, які быў вельмі
жорсткі і
забіў сваім мячом шмат людзей. Аднойчы ён
прыйшоў у дом да вядомага старога, які праславіўся
як мудрэц і філосаф. Прыйшоў і сказаў:
— Я шмат разоў удзельнічаў у войнах і бітвах, не
аднойчы сустракаўся са смерцю адзін на адзін. Нават
калі смерць была зусім побач, я нічога не баяўся. Але,
як толькі я зайшоў у ваш дом, мяне адразу ж ахапіў
моцны страх. І зараз я усім целам адчуваю яго. Чаму
так? Скажыце мне праўду.
Тады вялікі мудрэц адказаў:
— Давай выйдзем на паветра, мой дружа.
І яны выйшлі ў двор. А там раслі два дрэвы, дзве
таполі. Адна была такая вялікая, што ўпіралася галінкамі
ў неба, а другая — нізкая, не вышэй за пяцігадовага
хлопчыка. І тады філосаф паглядзеў на самурая і сказаў:
— Вось бачыш? Я пасадзіў гэтыя два дрэвы, дзве
таполі, у адзін дзень. Прайшло шмат гадоў, адно — вы
сокае, а другое — нізенькае, але яны не перашкаджаюць
адно аднаму, не кідаюць адно на адно цень. Гэта зна
чыць, не зайздросцяць адно аднаму, а мірна растуць по
бач. Скажы, мой дружа, чаму гэта так, у
— Я знайшоў! Я зразумеў! — закрычаў гучна са
мурай, крыху падумаўшы.
— Што ж ты знайшоў, што зразумеў?
— Я ўсё зразумеў, дзядуля! — адказаў герой.
— Калі зразумеў, скажы мне.
— Гэтыя два дрэвы, хоць адно з іх высокае, а
дру
гое нізкае, не параўноўваюць свае росты-вышыні: «Я

высокі, а ты — нізкі!» Не пытаюцца, адкуль такая розні-
ца. Таму воку не бачныя ні іх вартасці, ні іх недахо
пы. Уся праблема ў тым, што людзі ўвесь час штосьці
параўноўваюць. Вось і я толькі што параўнаў сябе з самым
мудрым у Японіі, з самым геніяльным чалавекам. З гэтай
прычыны я вас вельмі моцна спалохаўся. І зараз зразу-
меў, чаму так спалохаўся, — прызнаўся смелы самурай.
— Вось і выдатна! Ты аказаўся вельмі разумным
маладым чалавекам, — адказаў яму стары мудрэц.
«Фанабэрыстасць — прыкмета слабасці»
— «Алах, сапраўды, пыхлівых ганарліўцаў не лю
біць. Старайся суразмерваць сваю хаду і адпаведным
чынам свой голас сцішваць. Бо, несумненна, самы не
прыемны з гукаў — гук голасу бязглуздага асла…»
У Свяшчэнным Каране, у суры Лукман, што аз
начае «Мудры», у васямнаццатым радку так сказана
пра фанабэрыстых. Трэба пазбягаць фанабэрыстасці
ганарлівасці. Каму патрэбны фанабэрысты, празмер
на ганарысты чалавек?
— Як бы тое ні было, але фанабэрыстасць, як
зайздрасць, асабліва ў апошні час мае сярод людзей
шырокую распаўсюджанасць.
— Мне робіцца не па сабе, усё закіпае ўнутры, калі
бачу, як чалавек, які нічога асаблівага з сябе не ўяўляе,
вітаючыся, ледзь падае табе пальчыкі сваіх ручак. Ка-
лі б ён яшчэ быў па сваім становішчы вышэйшы за мя-
не, тады няхай, яшчэ можна зразумець, хай яму, грэшна
му, як кажуць, Бог даруе. Але калі чалавек, які нічога до
брага ў гэтым жыцці не зрабіў, ходзіць паважнай хадой,
засунуўшы абедзве рукі ў кішэні штаноў, і пагарджае ўсімі
астатнімі, — гэта блюзнерства. Такая фанабэрыстасць
распаўсюджана сярод нашай моладзі. Вельмі непрыемна
бачыць і чуць, як зялёныя маладзёны глядзяць на ўсё на
вокал з цынізмам і пагардай. На ўсё, як кажуць, плююць
са сваёй купіны. Мне тады пачынае здавацца, што мяне
аплявалі альбо з ног да галавы аблілі халоднай вадой.
— І што хочуць сказаць усім астатнім гэтыя
чалавечкі, якія так выпінаюць свае персоны, пагар
джаюць іншымі, дэманструюць паўсюдна сваю пера
вагу? Чаго дабіваюцца?
— Думаю, што такімі сваімі паводзінамі яны ні
быта сцвярджаюць: «Я — самы моцны сярод вас, я
выключны чалавек, такія, як я, рэдка нараджаюцца,
вы са мной размаўляйце вельмі асцярожна!» Менавіта
гэта яны спрабуюць давесці да ўсіх, хто вакол.
— А ці ведаюць яны, што сваёй фанабэрыстасцю
здзяйсняюць грэх не толькі перад людзьмі, але і перад
— Нават калі і ведаюць, працягваюць рабіць такое.
Ходзяць па зямлі ганарліва, так, нібыта абцасамі сваімі
хочуць зямлю наскрозь прадзіравіць, размаўляюць
з іншымі пагардліва, не лічаць іх сабе роўняй.
— А ці чытаў ім хто
небудзь тую суру з Карана?
— Яны да павучанняў усё роўна не прыслу
хоўваюцца. Там, дзе ёсць веды, там маецца і прызнан
не памылак. А дзе веды адсутнічаюць, там, як правіла,
ніхто не жадае прызнавацца ў сваёй няслушнасці. Яны
нават не жадаюць прызнаваць боскасць самога Твор
цы, а без гэтага зразумець словы свяшчэннай кнігі,
што падараваная людзям, немагчыма.
Не толькі ў мусульманскай, але і ў хрысціянскай
рэлігіі фанабэрыстасць альбо ганарлівасць з’яўляюцца
адным з сямі смяротных грахоў.
— Хіба так?
— Так, ганарлівасць, альбо пыхлівасць, спарадзіла
астатнія шэсць смяротных грахоў. Да таго ж прывяла
да жыцця і самога сатану, антыпода Бога і вечнага яго
нага саперніка. Але паміж фанабэрыстасцю і простым
жаданнем пахваліцца ёсць вялікая розніца. Калі адзін
чалавек задаволены чымсьці, ён не супраць гэтым
пахваліцца. І ў цэлым гэта здаровае пачуццё, у ім ня-
ма нічога асабліва кепскага.
Я лічу, што жаданне пахваліцца не адносіцца да
нізкіх пачуццяў. Наша моладзь можа асэнсавана хва
ліцца і ганарыцца дасягненнямі сваіх продкаў, ганарыц
ца за сваю краіну, за родную зямлю, за гераічныя ўчын
кі сваіх бацькоў і дзядоў. Ганарыцца нашымі мудры-
мі звычаямі і глыбокімі, змястоўнымі традыцыямі.
— Правільна кажаш. Калі чалавек здольны га
нарыцца сваімі продкамі, таленавітымі паэтамі
пісьменнікамі, музыкантамі і мастакамі, спевакамі
танцорамі, вядомымі спартсменамі, тады яго самога
ахоплівае вялікая радасць і ўдзячнасць за сваё дачынен
не да такіх знакамітых людзей, да сваёй краіны, і ён
атрымлівае дадатковую энергію і сілу. Хіба ж не так?
— Правільней, калі мы не хваліцца будзем ву
чыць моладзь, а здольнасці ганарыцца нашымі
дасягненнямі. Тады зменшыцца і колькасць тых, хто
фанабэрыста стукае сябе ў грудзі, пустых ганарліўцаў
і хвалькоў.
Фанабэрыстасць, пагардлівасць, пыхлівасць, га
нарыстасць нікому нічога добрага не прыносілі. І ні да
чаго добрага не прыводзілі. Але ж хіба разумее праз
мерна ганарысты чалавек, што, стоячы перад Творцам,
упадае ў вялікі грэх, лічачы сябе ледзьве не вышэйшым
за яго. Фанабэрысты чалавек не супраць пераўзысці
самога Творцу, пайсці далей за яго. І калі скажаш тако
му недалёкаму чалавеку: «Гэты твой учынак — яскра
вае праяўленне фанабэрыстасці. Не паказвай свой ха
рактар, сваю дурасць перад аксакаламі!» — то можаш
апынуцца ў вельмі непрыемнай сітуацыі. Ён адразу ж
закрычыць: «Я сам усё ведаю лепей за іншых! Я сам
усё вырашу! Не лезь не ў свае справы! Хто ты такі, каб
мне ўказваць, як сябе паводзіць?!»
Адна з прыкмет фанабэрыстасці — менавіта такое
праяўленне эгаізму і непрыманне чужога меркавання.
Калі паглыбляцца ў гэтую тэму, то трэба сказаць, што
праяўленнем фанабэрыстасці з’яўляюцца і крыўды
на тых, хто робіць заўвагі, непрыманне крытыкі,
абвінавачванне таго, хто крытыкуе, у неаб’ектыўнасці,
помста за крытычныя заўвагі… Гэта ўсё характэрна
для фанабэрыстага чалавека. Калі чалавек лічыць сябе
вышэйшым за іншых, ён праяўляе сваю непрыязнасць
да іх, жаданне прынізіць, непавагу і пагарду. Сябелюб
ства і эгаізм з’яўляюцца прычынамі, першакрыніцамі
адмоўных эмоцый і нядобрых думак.
Прырода фанабэрыстасці накіраваная на знішчэн-
не альбо прыніжэнне іншых, прычыненне ім шкоды,
нанясенне крыўды, літаральна — на ўтаптванне ў бруд
іншага чалавека. Ведаючы і разумеючы гэта, боль
шасць развітых рэлігій аднадушна выступаюць суп
раць фанабэрыстасці. Змагаюцца з яе праяўленнямі. Рэ
лігійныя пастулаты і рэлігійныя дзеячы супрацьстаяць
фанабэрыстасці і ганарлівасці. У свяшчэнным Каране,
у 17-й суры, сказана: «Не мітусіся, калі ходзіш па зямлі,
ты не зможаш нагамі прадзіравіць яе, з высокімі гарамі
не спаборнічай у росце, ты не зможаш іх перавысіць,
такая ганарыстасць перад Творцам ёсць грэх».
— О як жа іх шмат, тых, хто ў самалюбаванні
эгаізме дайшоў да немагчымага! Была б у іх магчы
масць, яны б усё сабе падпарадкавалі: і паверхню Зямлі,
тое, што ўнутры яе. Калі бачу такіх няшчасных, дзякую
Усявышняму за тое, што ён ёсць, што не дазваляе ён не
вукам і нявартым павагі знішчыць гэты цудоўны свет.
— Усявышні ўсё ў свеце рэгулюе, прыводзіць
парадак. Калі б не ягонае ўмяшанне, гэтыя ганары
стыя невукі ўсіх нас зрабілі б сваімі рабамі. Нікога б не
пакінулі ў спакоі.
— Але калі мы прыйшлі ў гэты свет, пабачылі яго,
то, відавочна, кожны з нас не проста так заявіўся
сюды. Нам хочацца думаць, што мы не дарэмна жы
вём. Людзі ставяць перад сабой пэўныя задачы, кан
крэтныя мэты, шукаюць сэнс жыцця і сваё месца ў ім.
— «Аднойчы да мяне прыйшла жанчына, якая была
хворая на фанабэрыстасць, — піша ў адной са сваіх
кніг прафесар, доктар К. Кастанеда. — Гэтую жанчыну,
захварэўшую на паранойю, манію велічы, не змаглі вы
лечыць ні іншыя ўрачы, ні экстрасэнсы. Мы ўздзейнічалі
на яе гіпнозам, пасля якога яна заснула. І ў сне абудзілі
падсвядомасць хворай жанчыны. І яна ў сне спыталася
ў Бога: “Чаму ты мучыш мяне да такой ступені?” Тады,
у гэтым жа сне яе мозг узяў на сябе ўсе функцыі і —
нібыта за Бога — адказаў: “Гэта не пакуты, гэта выпра
баванне. Толькі прайшоўшы праз цэльны шэраг гэтых
выпрабаванняў, ты зможаш пазбавіцца сваёй хваробы
фанабэрыстасці. Пазбавішся ад непатрэбнай пахваль
бы. Перастанеш глядзець на людзей зверху ўніз. Калі ты
пазбавішся ўсяго гэтага, тады цябе пакіне хвароба, на
якую ты так пакутуеш”, — такім быў адказ яе ж улас
най падсвядомасці. Гэтая жанчына, калі прачнулася, усім
сваім сэрцам, усімі, так сказаць, фібрамі душы паверыла
ў тое, што ўсё гэта было сказана ёй Усявышнім. Атры
мала неабходную дапамогу ад урача-псіхолага і ў хуткім
часе пазбавілася хваробы, што так яе мучыла».
— І што менавта параілі жанчыне ўрачы, якія
далі рэкамендацыі?
— Урачы ёй сказалі так: «Перш за ўсё, не лічыце,
што ва ўсіх вашых няшчасцях вінаватыя іншыя людзі,
а лічыце, што самі. Вазьміце ўсю адказнасць на сябе.
Якія б цяжкасці ні ўзніклі ў вас, кажыце Усявышня
му дзякуй і за гэта. Толькі тады фанабэрыстасць, якая
не дае правільна ўспрымаць жыццё, пачне змяншацца
хутка зусім знікне».
— Атрымліваецца, усё, што з намі ні здараец
ца, што ні падае на нашы бедныя галовы, усе гэтыя
цяжкасці ёсць дабро? Тут неабходны цярплівасць
ўменне заставацца спакойным.
— Зразумела ж. Але як толькі жыццё прыціскае
нас, тут увесь наш спакой кудысьці знікае. Нібыта вяс
новая паводка.
— І ўсё ж зразумець, што ўсе нашы цяжкасці —
выпрабаванне, якое паслаў нам сам Гасподзь, можа
не кожны. Для гэтага неабходны высокая свядомасць
светлы розум.
— Самае цяжкае — дараваць тыя грахі і кепскія
ўчынкі, якія здзяйсняюць блізкія табе людзі. Склада
ней за гэта я нічога не ведаю. Але ж менавіта дараваць
заклікае ўсіх нас Творца. А вось мы замест гэтага спра
буем змяніць характары і звычкі іншых людзей, хочам
зрабіць іх падобнымі на сябе, што наогул — немагчы
ма. На самай справе, якім Бог стварыў чалавека, такім
мы яго і павінны ўспрымаць. Тады не застанецца мес
ца для ўзвелічэння самога сябе, для фанабэрыстасці.
Мы абавязаны дараваць недахопы і дробныя грахі
іншых і тым самым даваць магчымасць ім, у сваю чар
гу, дараваць нам. Пра гэта паэт Шакарым, пляменнік
Абая, філосаф і гісторык, сказаў:
Калі іншым ты даруеш,
То даруе Бог табе.
Калі ж людзям шкодзіць любіш,
Пакарае Бог цябе.
У каго характар светлы,
Рай той, пэўна ж, заслужыў.
А таго чакае пекла,
Для сябе хто толькі жыў…
Кожны чалавек жыве ў тым духоўным свеце, які
яму зручны альбо па сілах. І жыве ён у ім па сваім
разуменні, бо часцей за ўсё сам яго і стварае. Таму мы
і кажам, што кожны асобны чалавек — гэта неабсяж
ны космас.
Не быць фанабэрыстым — гэта не значыць, што
чалавек сам сябе павінен лічыць горшым за іншых,
прыніжаць сябе. У хрысціянскай рэлігіі лічыцца:
кожнага ёсць свой бог, які знаходзіцца ўнутры чала
века. Прынізіўшы сябе, ты гэтым самым прыніжаеш
бога. Таму кожны павінен трымаць сябе на належным
узроўні. «Наколькі ты сябе самога паважаеш, гэтак жа
паважай і бліжэйшага свайго», — казаў Ісус Хрыстос.
— Ніводная з рэлігій не ўзвышае фанабэрыстасць
і фанабэрыстых.
— Вядома ж. Па сутнасці, усе першапрычыны на
шых грахоў, усе вытокі злачынстваў — у фанабэрыс
тасці і ганарлівасці. І фанабэрыстасць ніколі не ходзіць
адна, заўсёды ў саюзе з кімсьці. Ходзіць, збіраючы
вакол сябе цэлыя згуртаванні грахоў і злачынстваў.
Раскідваючы вакол сябе ўсё кепскае і злое, імкнецца
знішчыць у людзях самае лепшае. Усе іх добрыя якасці.
Знішчыць ці хаця б заглушыць часова.
— А з кім фанабэрыстасць асабліва сябруе?
— Яна звычайна вядзе за сабой, натхняе падоб
ныя да сябе адмоўныя якасці. Пыхлівы чалавек шу
кае, знаходзіць і водзіць разам з сабой тых, хто яму
ліслівіць і ўсяляк яго ўзвышае. Гэтыя лісліўцы цешаць
ягоную пыхлівасць. Ён жадае, каб вяршыня, на якую
ён узышоў, здавалася яшчэ вышэйшай. І глядзіць на
вяршыні, што адолелі іншыя. Але пры гэтым не жа
дае падпарадкоўвацца тым, хто стаіць вышэй за яго.
Не слухае парады тых, хто разумнейшы, не ўспрымае
іх, як аўтарытэты. Крыўдзіцца на кожную дробязь. Не
можа дараваць іншым людзям. Агеньчык пыхлівасці
і ганарлівасці не згасае ў ягоных грудзях ніколі. Ён не
прызнае сваіх памылак.
— Ды гэта проста пачвара.
— Ніякая не пачвара. Гэта ўсяго толькі характа
рыстыка фанабэрыстага, пыхлівага чалавека.
— Кажуць, што ў фанабэрыстых і пыхлівых ўсё
падпарадкоўваецца тым жаданням, што іх часам
ахопліваюць…
— Напэўна, гэта так. Палкае захапленне, моцнае
жаданне чагосьці можа прывесці да таго, што чалавек
будзе пастаянна падпарадкоўвацца сваім грахоўным
жаданням. У такой сітуацыі ён здзяйсняе свае грахоў
ныя ўчынкі, а, магчыма, нават і злачынствы, не
задумваючыся, не пакутуючы. Такому можна супраць
паста
віць толькі дабрыню, сумленнасць і міласэрнасць.
— А ці можа звычайны чалавек, у мітусні і клопа
тах звычайнага нашага жыцця, незнарок, сам таго не
асэнсоўваючы, апусціцца да граху фанабэрыстасці?
— Не выключана, бо ўсе мы грэшныя, усе можам
— А што трэба рабіць, каб не здзейсніць такой
— Для гэтага мы заўсёды павінны цвёрда памя
таць, што мы — людзі, дзеці Адама, што ўсе мы рабы
Усявышняга. І што гэтае жыццё ён даў нам у часо
вае карыстанне. Галоўнае — кожны павінен добра
ўсвядоміць сваё месца ў жыцці. Толькі тады зможам
утаймаваць фанабэрыстасць, што ўвесь час спрабуе
замацавацца ў нашай свядомасці.
Крыху вышэй мы вялі размову пра тое, што самае
цяжкае для чалавека — перамагчы сябе самога, пера
сягнуць сябе. Адмовіцца ад многага грахоўнага, хоць
звычнага. Вялікі Абай усебакова разглядаў фанабэ
рыстасць, карпатліва яе вывучаў. «Шмат ці няшмат,
але сыну чалавечаму цяжка засцерагчыся ад пахвалы.
Не паверыць ёй і не паддацца — вельмі няпроста. Гэ
тых пахвал заўва
жыў я дзве разнавіднасці: першую
называю фанабэрыстасцю, а другую называю па
хвальбой. Фанабэрыстасць
— калі чалавек унутрана
жадае даць сам сабе вельмі высокую ацэнку. Іншымі
словамі, каб не лічылі невукам, каб не назвалі легка
думным, не абазвалі хвальком, нявыхаваным, бесса
ромным, нестрыманым, бескарысным, папрашайкам,
падманшчыкам, плеткаром, шкодным, — аберагаючы
ся ад такіх непрыемных мянушак, лічачы, што гэтыя
нядобрыя якасці могуць нашкодзіць яму, трымаючыся
ад іх нібыта як мага далей, лічыць сябе не схільным
да іх. Такі характар — гэта праяўленне моцных розу
мам, вельмі сарамлівых, вельмі дастойных асоб. Яны
лічаць: хай мяне не называюць добрым, але няхай ве
даюць, дрэнным сябе называць я не дазволю».
— Не ў брыво, а ў самае вока — як заўсёды ў Абая.
— У чалавека, які любіць пахваляцца, у любы час
думкі лунаюць у аблоках, галава толькі крыху ніжэй,
ногі самі па сабе ходзяць па зямлі. І ўсё ж псіхолагі
часам паспяхова вылечваюць тых, хто ўжо не ў ста
не ўтрымліваць сваю фанабэрыстасць, хто пакутуе на
манію велічы.
— І як магчыма вылечыцца ад гэткай немачы?
— Да прыкладу, для фанабэрыстага чалавека такім
лячэннем стане праўда жыцця, вызначэнне дакладнага
свайго месца ў грамадстве і, галоўнае, унутранае пры
знанне гэтага. Тады ён не зможа ставіць сябе вышэй
за тых, хто вакол. Такое самапрызнанне можна лічыць
мужным учынкам. Калі чалавек змог яго здзейсніць, то
ў яго значна павышаецца і давер да сябе самога.
— А ці ёсць іншыя шляхі пазбаўлення ад сама-
ўзвелічэння і пыхлівасці?
— Ёсць. Я б назваў гэта «формулай удзячнасці да
тых, хто побач з табой, формулай любові да блізкіх».
Неабходна з удзячнасцю адносіцца да людзей, якія
заўсёды побач. Быць ім удзячнымі нават за нязначную
дапамогу, нават за добрыя драбніцы. Тады пазбавішся
ярма фанабэрыстасці і навучышся трымацца з людзьмі
як з роў
нымі табе. І
людзі цябе за гэта будуць паважаць
больш, чым раней. Гэта толькі ўздыме твой аўтарытэт,
дасць табе больш упэўненнасці. І ў цябе заўжды будзе
цудоўны настрой.
— Так
так…
— Маецца і іншы сродак. Трэба навучыцца ад
крыта, з усмешкай і павагай звяртацца да людзей, якія
вакол. Да блізкіх родных і далёкіх родзічаў, сяброў,
знаёмых і многіх іншых. Уступаць з імі ў адкрытую
палеміку, размаўляць свабодна, лёгка і шчыра. Не
ўзвышаючы сябе і не прыніжаючы іншых. Адкры
тая размова заўсёды прыцягвала людзей. І
тады яны
не будуць сумнявацца ў тваёй адкрытасці і шчырасці.
гэта само зблізіць цябе з імі больш, чым раней.
тваёй душы народзіцца прасвятленне і
міласэр-
насць. Усё гэта дапаможа чалавеку разламаць панцыр
пыхлівасці і, пазбавіўшыся яго, зноў стаць свабодным.
— Ты хочаш сказаць, што трэба, думаючы пра
ўсіх тых, хто вакол цябе, пазбавіцца ад празмернага
ўзвелічэння ўласнай асобы? «Калі асцярожна агледзец
ца вакол і зрабіць некалькі асцярожных ініцыятыў, то
гэта не скіне цябе з той вышыні, на якой стаіш». Так?
— Менавіта так!
— Гэтая страшная праблема таксама жыве ся
род людзей з даўніх часоў альбо з’яўляецца набыткам
нядаўняга часу?
— Празмернае ўзвелічэнне ўласнага «я» існавала
сярод людзей яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Гэта на
туральнае для чалавека пачуццё. У тым сэнсе, што ўсе
людзі — фанабэрыстыя, ведаюць сабе цану. Проста
аднаго чалавека самалюбаванне культывуецца ў
шай ступені, а ў другога — у большай. Але, у прын
цыпе, прысутнічае ў кожным чалавеку. Калі б гэтага не
было, то і людзей амаль немагчыма было б адрозніваць.
— А я чуў, што быў такі перыяд, калі ў людзей не
было такога пачуцця. Што ты скажаш пра гэта?
— Так, ёсць такая старажытная легенда. У
нія, вельмі даўнія часы сярод людзей на Зямлі не
было фанабэрыстасці наогул. Усе былі роўныя.
Адзін аднаго ні з кім не параўноўвалі, сябе іншым не
супрацьпастаўлялі. Жылі толькі тым унутраным жыц
цём, якое ў іх уклаў Усявышні, і ў асабліва цяжкіх вы
падках раіліся з Богам. Так і жылі.
Даведаўшыся, што на нашай планеце ўсе людзі
паміж сабой роўныя, чэрці вельмі ім пазайздросцілі.
тады вырашылі: «Трэба людзей на Зямлі паміж са
бой перасварыць, каб пачалі яны спаборнічаць адзін
адным, параўноўваць адзін аднаго. Тады іх адзінства
парушыцца, яны пачнуць знішчаць самі сябе, а мы
ўбачым гэта і пасмяёмся з іх. У такім спаборніцтве
людзі не стануць шкадаваць адзін аднаго. Будуць
імкнуцца атрымаць перавагу, стаць адзін вышэй за
другога, захочуць зрабіцца больш уплывовымі, ста
нуць фанабэрыстымі. Калі зможам мы ўнесці ў душы
людзей фанабэрыстасць, тады на Зямлі пачнецца канец
свету». Да такой высновы прыйшлі гэтыя параджэн-
— Яны — «Люцыферы», так іх называюць.
Мы ж называем іх «пэры». А калі працягнуць тэму,
то лепш назавём іх вампірамі, якія п’юць не кроў,
сілу, энергію чалавека, з’яўляюцца, як зараз кажуць,
«энергетычнымі вампірамі».
— Ну, гэта бог ведае што…
— Не, гэта табе не бог ведае што. Гэтую прабле
му вучоныя даўно вывучылі і зрабілі важныя агульныя
высновы, карысныя для ўсіх.
— У гэтага складанага пачуцця — фанабэрыста
сці — існуюць свае законы, якія, на жаль, добра вядо
— Нарабілі шмат зла. Яны шапталі на вушка
кожнаму: «Ты куды лепшы за вунь таго, ты — мац
нейшы за яго, прыгажэйшы, ты — куды разумнейшы
за яго». З таго дня людзі пачалі з пагардай пазіраць
адзін на аднаго, глядзець на роўнага сабе зверху ўніз,
не прызнаваць адзін аднаго. Тыя, хто асабліва моцна
заразіўся фанабэрыстасцю, каб даказаць сваю пера
вагу над іншымі, пачалі ўзмоцнена праяўляць сябе
розных справах, не шкадуючы, як кажуць, ні душы,
ні сэрца. І гэта прынесла ў нейкім сэнсе нават ка-
рысць. Многія людзі пачалі апранацца лепш, пачалі
імкнуцца быць больш разумнымі і практычнымі, па-
чалі будаваць для себе больш прыгожыя і зручныя
для жытла будынкі. Аднак шкоды ад пыхлівасці і
набэрыстасці аказалася куды болей, чым карысці.
— І ў чым менавіта?
— Людзі, пераняўшы ў подлых гэтых «Лю
цыфераў» усё самае кепскае, іх звычкі і хітрасці,
навучыліся выпіваць адзін у аднаго энергію і сілу, зме
шаную з крывёю: сапраўдныя пачуцці, эмоцыі…
— Растлумачыць гэта не так і проста. Можна рас
казаць толькі ў форме алегорыі.
Скажам, ідуць па вуліцы дзве жанчыны. На адной
футра з чорнай норкі. А на другой паліто, значна больш
таннае. А зараз скажы: дзеля чаго першая купіла і апра
нула на сябе такое дарагое футра? Хіба ж нельга было
ёй купіць і насіць што-небудзь больш таннае?
— Увесь сакрэт менавіта ў гэтым. Вучоныя на ас
нове сваіх даследаванняў кажуць, што, калі ўбачыць ба
гатае футра на плячах іншай жанчыны, ва ўладальніцы
таннага паліто адразу ж сапсуецца настрой. Прычым
здарыц
ца гэта неяк само па сабе, непрыкметна. У яе
адразу
ж стане менш сіл і энергіі, пагоршыцца сама
адчуванне.
— Па законах прыроды жанчына, якая апра
нула занадта дарагое футра, у выніку ўсяго толькі
візуальнага кантакту адняла ў другой, той, што ходзіць
у звычайным паліто, часцінку эмацыянальнасці, жыц
цярадаснасці, добрага настрою. Модніца ўзнялася на
адну з прыступак фанабэрыстасці. У любым выпад
ку яна ж паставіла сябе куды вышэй, чым тая, другая
жанчына. І больш таго — сама паверыла ў тое, што
стаіць вышэй. Толькі ў сувязі з купляй футра. Так фа
набэрыстасць заваёўвае яшчэ адну душу.
— Але ж такое прыніжэнне адным чалавекам
другога амаральнае?
— Вядома ж. Жанчына, якая ходзіць у танным
паліто, калі акажацца недастаткова моцнай духам,
можа згубіць частку самавалодання, занерваваць,
стаць больш слабай.
— Так ужо і занерваваць.
— На жаль, часцей за ўсё — менавіта так, таму
што параўнанне «па вопратцы» — не на яе карысць.
Жаночая псіхалогія да гэтага занадта адчувальная.
— А жанчына ў дарагім футры?
— А гэта трапляе ў зваротную сітуацыю. Да яе
жыццёвай энергіі прыліваецца дадатковая порцыя,
якую яна адабрала ў другой, і самаўпэўненасць жан
чыны яшчэ больш узрастае. Яна падаецца сабе куды
мацнейшай, чым раней, значна прыгажэйшай…
жанчыны гэтай нібыта другое дыханне адкрыва
ецца, і ёй хочацца паказаць усё гэта іншым людзям.
Бо людзі гэтыя для яе зараз стаяць «ніжэй» на сацы
яльнай лесвіцы. Яны падаюцца ёй не толькі больш
беднымі, але і — дурнейшымі. Спыніць чалавека, які
асядлаў каня фанабэрыстасці, вельмі цяжка. Фанабэры
стасць параджае чужую зайздрасць. А мы ведаем, якія
цяжкія і непрыемныя наступствы могуць быць у гэтага.
— Фанабэрыстасць — страшная рэч.
— Так, адны, як кажуць, умеюць даіць кароў
і піць каровіна малако. А вось іншыя, авалодаўшы
«прамудрасцямі» фанабэрыстасці і пыхлівасці, спрыт
на п’юць кроў з тых, хто вакол, непрыкметна забіраю-
чы ў іх эмацыянальную энергію, сілу. І, здзяйсняю
чы гэтыя ганебныя ўчынкі, якія мяжуюць нават са
злачынствамі, цудоўна сябе адчуваюць. Ні аб чым не
хвалююцца, ні ў чым не лічаць сябе непаўнацэннымі.
Наадварот, упэўненыя нават, што куды лепшыя за
іншых. Разумнейшыя, больш знаходлівыя, хоць кары
стаюцца чужой сілай і энергіяй. Энергетычныя вампіры.
— Ты казаў, што ў фанабэрыстасці ёсць быц
цам
бы і станоўчыя бакі.
— Ёсць. Прадэманструю табе гэта таксама на пры
кладзе. У адной школе вучня, які дрэнна вучыўся, але быў
ціхім і паслухмяным, іншыя дзеці называлі дурнем. Ад
нойчы гэты хлопчык вырашыў паказаць, што ён нічым
не горшы за іншых, а — роўны з імі ўсімі. У
ім пачаў пра-
чынацца агеньчык фанабэрыстасці. Раней ён баяўся дзя
цей, што збіраліся ў кампаніі, але гонар прымусіў яго пе
раадолець гэты страх, гэты комплекс непаўнацэннасці.
І тады вучань, дасягнуўшы пэўнага ўзросту, і сам па
верыў у тое, што ён нічым не горшы за астатніх. Што ён
паўнацэнны чалавек. У такім выпадку фанабэрыстасць,
патаемнае пачуццё ўласнай перавагі, якое і раней мела
ся ў падлетка, дало ход эвалюцыйнаму развіццю ягонай
асобы. І стала яго рэальнай сілай. Так абражанае сама
любства дапамагло юнаку стаць самім сабой.
— І сапраўды, вельмі добра.
— Фанабэрыстасць часам дапамагае чалавеку
праявіць розум і талент, развіць інтэлект, эмацыяналь
насць. Прычым імпульс можа быць вельмі значным.
— І ўсё ж ты ў асноўным казаў аб шкодзе
фанабэрыстасці, менавіта на гэтым робіш акцэнт.
— Так, шкоды ад фанабэрыстасці значна больш.
Яна часта нараджае непрыязнасць да іншага. Фана
бэрыстыя людзі ў большасці выпадкаў не разумеюць
адзін аднаго. Нават не чуюць, лічаць іншага чалавека
чужым. Самае непрыемнае — фанабэрыстасць змян
шае сілу, разбурае раўнавагу, якая прысутнічае ў нас
першапачаткова.
— Як разбурае?
— Творца першапачаткова ўклаў у кожнага толькі
пэўную, неабходную колькасць жыццёвай сілы, эма-
янальнай энергіі. Яе можна назваць сілай любові,
міласэрнасці, даравання, нават ў некаторай ступені —
энергіяй, што прыходзіць з космасу. Іншымі словамі, ста
ноўчыя сілы і добрыя якасці, што маюцца ў чалавечым
арганізме, самі даюць яму неабходную колькасць эмо
цый, а разам з імі — сілу і энергію. А
што будзе, калі мы
пад уплывам чужой пыхлівасці альбо зайздрасці змен
шым альбо павялічым тую энергію, што выдзелена нам
прыродай і Творцам? Альбо дэфармуем яе? Гэта пацягне
за сабой парушэнне ўнутранага балансу ў чалавеку.
Карацей кажучы, фанабэрысты змяшчае самога
сябе на вельмі высокае месца ў жыцці і па гэтай прычы
не мае мноства непрыемнасцей, жыццёвых супярэчнас
цей. Фанабэрысты чалавек, які лічыць, што знаходзіцца
«вышэй за іншых», стараецца даказаць тым, хто вакол
яго, што ён разумнейшы, прыгажэйшы і больш высака
родны за іх, і ў сферы самаўзвышэння часцей за ўсё мае
пэўныя вынікі. А тым, хто не жадае прызнаць ягоную
перавагу, аб’яўляе сапраўдную вайну.
Пра такое вось праяўленне бытавой фанабэ
рыстасці ў характары звычайнага чалавека до
бра напісаў ў адным са сваіх апавяданняў казахскі
пісьменнік Дулат Ісабекаў:
«Пістэгуль лічыла сябе самай прыгожай жанчы
най у ауле, самай настойлівай у дасягненні сваіх мэт,
якая ніколі не вымаўляе двойчы адно і тое ж слова,
а што тычыцца яе дасведчанасці і адукаванасці, дык
ёй наогул няма роўных сярод многіх і многіх. Такое
меркаванне пра сваю асобу дазваляла ёй хадзіць па
вуліцах прама, быццам яна “спякла на грудзях сваіх
хлебны праснак”. Пры гэтым яна нікога не заўважала,
ні на каго не глядзела, фанабэрыста трымала галаву.
Дзякуючы такому свайму характару яна не толькі са
сваімі сябрамі і аднагодкамі, але і са сваім родным
мужам, саўгасным бухгалтарам Сапытаем вельмі
часта размаўляла праз зубы, пры гэтым прыкметна
ўзвышаючыся ў сваіх і чужых вачах…»
— Ну і жанчынка! Колькі ганару…
— Які там гонар? Такому чалавеку заўсёды здаец
ца, што ўсе людзі вакол аб’ядноўваюцца і нападаюць
на яго аднаго, каб знішчыць, прынізіць, утаптаць яго
нае самалюбства ў зямлю. Пыхліваму заўсёды здаец
ца, што ўсе вакол абавязкова павінны з глыбокай па
шанай схіляцца перад ім, падпарадкоўвацца яму. А каб
падпарадкаваць тых, хто побач, ён павінен паказаць
усім сваю моц, праявіць мужнасць і цвёрдасць харак
тару. Да прыкладу, тая ж Пістэгуль вельмі пагрозліва
размаўляе з уласным мужам і не церпіць пярэчанняў:
«— Над табой усе гаспадараць, хто толькі можа,
усе зусім ужо нахабнымі зрабіліся. А калі б яны баяліся
цябе, хіба б прыйшлося мне выслухоўваць ад людзей
— Так, і што яны сказалі?
— Ты не пытайся “што яны сказалі”, чаго яны
толькі не нагаварылі. Ты калі-небудзь чуў, каб з жон
кай дырэктара альбо хаця б з жонкай загадчыка так
нахабна размаўлялі і прама ў твар ёй пры гэтым
глядзелі? Ты бачыў такіх людзей? Не! А чаму гэтыя
людзішкі са мной, з жонкай галоўнага бухгалтара, так
размаўляюць? Чаго толькі яны мне не нагаварылі!.. —
Пістэгуль так-сяк завяршыла сваю тыраду і абедзвюма
далонямі закрыла твар.
Сапытай кінуў погляд на сваю жонку, у якой ад
плачу затрэсліся плечы, і сказаў:
— Што ў гэтым такога?! І ты таксама адказвай,
як і яны кажуць, — сказаў ён і гучна перасунуў на
лічыльніку костачку.
— Цяпер не буду з імі размаўляць, вось на
злосць усім не скажу нікому ні слова, і што ты тады
са мной зробіш? — усклікнула Пістэгуль голасам,
перарывістым ад хвалявання. — Для цябе абражаны
гонар тваёй жонкі роўны сляпому грошыку. Ты нават
увагі не звяртаеш на тое, што мой гонар валяецца пад
нагамі і людзі яго топчуць.
— Чаму не звяртаю? Звяртаю!
Пістэгуль апусціла рукі і паглядзела на мужа вачыма,
поўнымі надзеі, яна чакала ад яго ўвагі да сваёй персоны.
— У такім выпадку… Чаму ты за мяне не засту
— У цябе зусім няма мазгоў, ты што зараз, жада
еш, каб я распачаў сварыцца з жанчынамі?
— А ты не сварыся, — сказала Пістэгуль, даючы
мужу параду. — Ты проста хадзі побач і адтуль пагра
жай ім усім сваім выглядам, пакажы сябе. Ты цяпер не
хадзі па вуліцы, апусціўшы галаву, а ганарыста і высо
ка яе трымай. Будзь з імі суровым…»
Вось бачыш, фанабэрысты чалавек любіць вы
глядаць перад іншымі грозным і страшным. Хоча, каб
яго баяліся. Усяляк спрабуе паказаць сваю перавагу.
Усё гэта зыходзіць з прыроды фанабэрыстасці.
— Фанабэрыстасць у характары чалавека
з’яўляецца адразу ж пасля нараджэння ці набываецца
потым, з узростам?
— Не адразу. Гэтая хвароба развіваецца ў чалаве
чай псіхіцы паступова, павольна, этап за этапам, па
куль не ўзніме галаву.
— А як гэта адбываецца?
— І зноў жа, усё гэта лепш растлумачыць на пры
кладзе. Скажам, адна дзяўчына не ўмела танцаваць,
але марыла стаць танцоўшчыцай. І вось аднойчы
прыйшла ў школу танцаў і прынялася за справу. Спачат
ку ўсю яе ўвагу займалі ў танцы рухі і прыёмы, музыка
і ўсё, што было з гэтым звязана. Праз нейкі час яна
даволі няблага засвоіла тэхніку і пачала атрымліваць за
давальненне ад самога танца, ад рухаў, музыкі, ад таго,
што стала танцоўшчыцай. Цяпер яна лічыць: «Як добра
я танцую! Я павінна паказаць усім сваім знаёмым, як до
бра ўмею танцаваць! Таму што ніхто з іх не ўмее рабіць
гэта так, як умею я!» Такое вось самахвальства пачынае
ў яе праяўляцца. І зараз яе марай, мэтай становіцца не
толькі навучыцца танцаваць, а разам з гэтым — праявіць
сябе так, каб гэта ўбачылі іншыя, далёкія і
блізкія!
І ацанілі, як добра авалодала яна танцавальным май
стэрствам. Інакш кажучы, ёй хочацца пахваліцца, уз-
высіцца, а гэта ўжо ёсць праяўленне фанабэрыстасці,
якая з’яўляецца ў выніку параўнання сябе з іншымі.
— Выходзіць, што чалавек нават не заўважае, не
паспявае асэнсаваць, як становіцца фанабэрыстым?
— Менавіта так. У мінулыя часы многія гені
яльныя людзі самі не заўважалі, як траплялі ў
фанабэрыстасці».
— А спосабы лячэння?
— Ёсць. Аднак вылечыць людзей, што захварэлі на
гэтую хваробу, вельмі і вельмі няпроста. Лекі ад гэтай не
мачы, зноў жа, павінен знайсці не ўрач, а той, хто хварэе.
— Якім жа чынам?
— Псіхолаг Н. Урыкава сцвярджае, што ад фана
бэрыстасці можна пазбавіцца ажно чатырма спосабамі.
Першы — чалавек, які захварэў на фанабэры
стасць, пыхлівасць і нават манію велічы, павінен
апрануць самае кепскае адзенне, пажадана зношанае
бруднае, і ў ім хадзіць у месцах вялікага наплыву лю-
дзей. Не саромячыся свайго знешняга выгляду ха-
дзіць, пакуль сам не звыкнецца з гэтым.
Другі — апрануць самае дарагое, самае моднае,
апошняй вытанчанай мадэлі адзенне і навучыцца
такім выглядзе свабодна шпацыраваць па вуліцах.
Хадзіць, не саромячыся. Пры гэтым ён не павінен уну
трана ганарыцца сабой, пахваляцца тым, што ходзіць
ў навамодным адзенні, а выконваць ролю беднага, кеп
ска апранутага чалавека альбо здавацца такім.
Трэці спосаб — навучыцца мець зносіны з людзь-
мі, роўнымі табе, альбо з тымі, якія пераўзыходзяць
цябе па сацыяльным статусе. Свабодна размаўляць
з імі, дзяліцца разважаннямі аб памылках, непаразу
меннях, нават прыкрых учынках. Не саромецца, не ба
яцца наступстваў.
Чацвёрты спосаб. Уявім сабе, што гутарка ідзе пра
асабліва цяжкія і складаныя праблемы быцця. Чалавек
нічога не зразумеў і патрапіў ў няпростае становішча.
Нават тады ён павінен пераадолець сябе, дайсці да
ўзроўню, калі ён зможа не саромецца свайго няведан
ня, неразумення. Не шкадаваць аб гэтым, не пакута
ваць з-за гэтага. Пачаць вучыцца — менавіта працэс
навучання дапамагае пазбавіцца фанабэрыстасці.
— Усё, што ты сказаў, вельмі цяжка выканаць.
— А хто абяцаў, што будзе лёгка? Не кожны ча
лавек можа перасіліць сябе. З якога боку не раз
глядай, усё роўна складана. Пазбавіцца «якання»,
самаўлюбёнасці
— гэта ж значыць поўнасцю змяніцца
як асоба. А хіба лёгка змяніць характар і звычкі?
— Змяніць характар цяжэй за самую цяж
кую справу. І ўсё ж вернемся да асноўнай тэмы.
Фанабэрыстасць, праяўленне кепскага характару —
усё гэта параджэнне чырванавокай зайздрасці.
— Вернемся да зайздрасці як да псіхалагічнай
з’явы. Самым правільным будзе, калі я табе прачы
таю маленькі ўрывак з работ вялікага вучонага Ільіна,
якім ён адлюстроўвае свой пункт гледжання на зайз
драсць. У легендзе, якую ён прыводзіць, апавядаецца:
«Аднойчы добрыя і злыя феі падышлі да калыскі
немаўляткі, якое толькі што нарадзілася, і прынеслі
яму свае падарункі. Самая злая з іх падаравала дзіцяці
зайздрасць. Магчыма, гэта была пераапранутая фу-
рыя — жанчына з вельмі кепскім характарам…»
Пакуль людзі жывуць на зямлі, яны павінны
жыць у згодзе, знаходзіць дарогу адзін да адна
го, аб’ядноўвацца, дапамагаць адзін аднаму, а не
падпарадкоўвацца таму, што нашэптвае ім на вуха фу
рыя — нядобрая фея. Інакш зямля праваліцца пад імі,
а неба расколецца над іх галовамі. Зайздрасць — мац
нейшы сродак развалу, разбурэння, знішчэння.
— Што рабіць для таго, каб людзі не варагавалі
адзін з адным, раіліся, супрацоўнічалі, не зайздросцілі,
а жылі ў згодзе?
— Для гэтага неабавязкова праліваць шмат поту.
Каб знаходзіць паразуменне паміж сабой, лю
дзям трэба навучыцца дараваць адзін аднаму сваё не
падабенства. Умець інтэлігентна несці па жыцці свае
перавагі, сваё першынства.
Гэта можа адбывацца па наступнай схеме. Ты
разумны, адораны, прыгожы, моцны, багаты, вы
сока стаіш па службе. Я — не такі! Ты — зверху.
— знізу. Няхай так, я прымаю гэта, я задавальня
юся тым, што маю… Мой «ніз» мне падыходзіць, ён
для мяне дастаткова «высокі». Заставайся вышэй за
мяне, калі зможаш, калі табе гэта падабаецца. Я
зайздрошчу табе. Калі ж мне стане недастаткова
майго «нізу», я буду змагацца за «большае» і «леп
шае», але не мяркую адабраць у цябе тваё. Буду ўсё
рабіць, творча працаваць, перамяшчу сябе наверх.
У спаборніцтве, але — без зайздрасці. Калі ласка, за
ставайся сабе «наверсе»: я паступова ўзнімуся да цябе.
Спаборніцтва ў ягоным сапраўдным сэнсе —
з’ява станоўчая, сяброўская, стваральная. Ягоная фор
мула разумная і высокамаральная. Вось яна: «Я, і ты,
і ён! Мы — усе! Разам — насуперак супрацьстаян
— разам адзін з адным!»
Зайздрасць як унутранная стымулюючая прычы
на, наадварот, хваравітая, разбуральная, варожая. Яе
формула — неразумная і амаральная. Яе формула апа
вяшчае: «Я, а не ты і не ён! Тое, што не стане маім, —
няхай загіне!»
Зайздрасць — гэта перш за ўсё сквапнасць і праг
насць. Яна ненаедная, як цікаўнасць. І тым самым ува
сабляе вечнаю галечу, вечныя турботы, вечна кепскі на
строй. Усялякую ўдачу ператварае ў няўдачу і пакідае
чалавека бедаваць у безнадзейнай адзіноце. Жорсткі
зайздроснік — злыдзень: ён крыўдзіцца на людзей
за чужое шчасце. Яму не дае спакою чужы поспех.
Любая станоўчая якасць іншага чалавека мучае яго,
нібыта сардэчная рана. Гнеў, лютасць непаўнавартага
«лішэнца», які ўвесь час адчувае сваю другараднасць,
а таму прадузята адзначае чужую перавагу, напаўняе
ўласнае сэрца злосцю зайздросніка. Да «справы»
ён нават не падступаецца, завязнуўшы ў барацьбе
паміж «я» і «ты». І ў гэтым спрадвечным паядынку
знясільвае і сябе самога, і свайго праціўніка. Калі ж
лютасць ягоная пашыраецца да сацыяльнага дзеяння,
то яна выліваецца ў
класавую барацьбу, і пачынаецца
грамадзянская вайна.
Дзе ж выратаванне і суцяшэнне? У майстэрстве
не зайздросціць. Гэта зусім нават не складана. Прапа
нуй кожнаму тое, што ў яго і так маецца. І не корпайся
непасрэдна ва ўласнай «другараднасці». Адкінь гэтае
нікому не патрэбнае «адыманне» тваёй прыдуманай
«нязначнасці» ад нібыта чужой «перавагі». Ведай, ты
сам варты складання, а не адымання. Узнімайся ўверх,
не спіхваючы ўніз іншага. Не зайздросць! І — самае
галоўнае — навучыся ў вялікай справе забываць аб
сабе!
І. А. Ільін, які больш за іншых вывучаў прабле
му зайздрасці, казаў і наступнае: «Людзі павінны мець
зносіны адзін з адным, абменьвацца меркаваннямі,
і яны не могуць не зайздросціць адзін аднаму, а для
раўнавагі і мірнага жыцця адзін з адным, каб жыць
311
у міры і згодзе, павінны дараваць іншым іх поспехі,
перамогі, дасягненні, і тое, што адзін з іх больш
шчаслівы і багаты, чым другі, больш паспяховы».
Яно так, і ўсё ж чалавек, які вельмі высока ўзняўся
па службовай лесвіцы, аказваецца, лічыць, што ён як
бы аддзяліўся ад агульнай чалавечай масы. Узняўся
над натоўпам. Да таго ж і сябры ягоныя глядзяць на
яго не так, як раней, а неяк адчужана. Бачна, што не
— Я не быў такім вялікім начальнікам, як ты,
таму нічога аб гэтым не магу сказаць.
— Мы ж з табой зноўку сустрэліся толькі праз со
рак пяць гадоў. Гэта быў цяжкі і шчаслівы час. А сёння
вядзём шчырую гаворку, як быццам у эмаліраваным
вядры адвалілася донца. І ўспамінаем былое, тое, што
перажылі калісьці.
— Так, не паспелі мы заплюшчыць і зноўку расплю-
шчыць вочы, як ужо сорак пяць гадоў праляцела. «У
днях,
што прайшлі, не бывае метак», — кажуць людзі.
— Чаму не бывае? Кожнае імгненне чалавечага
жыцця не толькі застаецца ў думках, але і запісваецца
на сэрцы, нібыта на камені.
— Ты, я пагляджу, таксама філосаф.
— Жыццё навучыць быць і філосафам.
— І што, мой дружа, шмат ты ў жыцці на-
— Не перабольшваю. Тое, што бачыў ты разам
іншымі, гэта — свята, — кажуць у народзе. Разам
усімі, разам з іншымі так-сяк хаджу, але і за гэта дзя
кую ўсім і, перш за ўсё, Богу.
— Ты ж чалавек, што лунае ў небе, у цябе няма
сур’ёзных праблем. Няхай Неба над табой заўсёды
будзе мірным, а зоркі твае ззяюць усё ярчэй.
— Дзякую Небу! За тое, што ў мяне ёсць,
ўдзячны, а за тое, чаго не маю, не крыўджуся.
І ўсё ж чаму гэта ты падсоўваеш пад мяне мяккую
падушку? Я штосьці не зусім зразумеў.
— Якая падушка? Гэта ўсё так і ёсць! З таго мо
манту, калі я прыйшоў да цябе ў дом, я заўважыў шмат
розных рэчаў. Твае дзеці і твае нявесткі вельмі добра
аб табе клапоцяцца, літаральна на руках носяць. Усё,
што ты скажаш, для іх — закон. Усё, чаго ні папросіш,
адразу ж выконваюць. Што табе, акрамя гэтага, па
трэбна?
— і мой сябар паглядзеў на мяне так, як звы
чайна глядзяць старыя на сваіх шалапутных дзяцей.
— Божа ты мой, я ж не прашу дастаць мне з сіняга
неба зорку. Для мяне галоўнае, каб мае дзеці і ўнукі
былі здаровыя. Вось і ўсё! Я — чалавек, які жадае, каб
на іх шляху не было пылу, а за спінай не чуліся галасы
папрокаў.
— Так. Тваё шчасце заключаецца ў дабрабыце тваіх
нашчадкаў. Я ўчора доўга размаўляў з тваёй унучкай.
Яна вельмі хораша, проста па
майстэрску грае на дом
бры. А на піяніна яшчэ лепш. І вершы свае яна мне чы
тала. Ты малайчына, у правільным кірунку выхоўваеш
сваю ўнучку. Праўда, мы са сваімі ўнукамі размаўляем на
рускай мове.
— Выхаванне нашчадкаў належным чынам —
гэта ж наш абавязак перад Усявышнім. Мы абавязаны
перадаць ім тое, што рабілі і бачылі ў гэтым жыцці,
павінны іх навучыць. Ці ты думаеш, што мы забяром
усё з сабой на той свет?
— Навошта кажаш бог ведае пра што? Не спя
шайся патрапіць туды. Паспееш. Да гэтага трэба
выканаць усе справы, якія засталіся тут, на гэтым
свеце.
— Так, хоць і састарэлі мы, але не сядзім без спра
вы. Хітрае жыццё не дае спакою. Кожны дзень штосьці
робім, клапоцімся аб дзецях і ўнуках. Крыўдзімся на
кагосьці, камусьці даём парады, а некаторым хоць
крышачку, але ж зайздросцім.
— Гэй! Хопіць! Нешта не бачыў я, каб ты хоць
каму зайздросціў.
— А што ў гэтым такога? Я ж таксама грэшны ча
лавек. Часам мне здаецца, што я нясу на сваіх плячах
стопудовы цяжар няшчасцяў.
— У гэтым недаўгавечным і ілжывым жыцці калі
і ёсць хтосьці на галаву здаровы, з сэрцам, якое ніякія
хваробы не зачапілі, дык гэта ты. Усё ў цябе ў парадку,
зубы на месцы, вушы на месцы. І сёння ты проста ззя
еш, нібыта твой конь на скачках заняў першае месца.
— І не толькі сёння. Кожны дзень. Я ўсё жыццё та-
кі. З дзяцінства. Мне заўсёды здаецца, што ўвесь свет,
сусвет цэлы, усе людзі жывуць дзеля мяне. Дзеля таго,
каб у мяне быў добры настрой, каб весяліўся, — менавіта
дзеля гэтага яны працуюць, стараюца. Я так разумею
жыццё. Мне здаецца, што мае ўнукі жывуць, каб заўсёды
ўздымаць мой настрой, пры гэтым паціху перасмейваюц
ца паміж сабой. Мой сын і нявестка, каб апраўдаць той
светлы наказ, які я даў ім у час вяселля, так і ходзяць разам,
узяўшыся за рукі. Родзічы і сябры, каб ушанаваць мяне на
ганаровым месцы, дзе я звычайна сяджу, арганізоўваюць
свае святы. Накідваюць на мае плечы ганаровы чапан.
Дзеці просяць мяне благаславіць іх на шчаслівае жыццё.
Усё гэтае робіцца дзеля таго, каб як мага вышэй
узняць мой аўтарытэт. Я гэта так разумею.
— Калі меркаваць па тваіх словах, атрымліваец
ца, што ўсё самае лепшае ў жыцці належыць табе.
І ты карыстаешся ім адзін.
— А хто табе перашкаджае жыць такім жа жыц
цём? Гэты цудоўны свет — ён жа для ўсіх дзяцей ча
лавечых, якія жывуць на Зямлі, ён створаны дзеля іх
дабрабыту. Ці ты, можа, зайздросціш мне?
— Вось табе і на! Чаму зайздросціць? Што ў цябе
ёсць такое, чаму б я мог пазайздросціць? Скажы!
— Толькі што ты сам казаў мне: твае дзеці, твае
нявесткі вельмі добрыя. Напэўна, лічыш, што гэтага
для мяне занадта многа?
— Ратуй, Божа! Ну ты і выдаў! Зайздросны
чалавек зайздросціць багаццю іншага. Колькасці
жывёлы ў
ягоных хлявах. Ягонай маёмасці і мэблі.
цябе нічога гэтага няма. Не крыўдуй, дружа! Калі
параўноўваць цябе са мной, дык ты — бядняк.
— Памыляешся, дарагі. Зайздросны зайздросціць
не толькі маёмасці і грошам. Але і прэстыжнай рабоце,
прыгожай жонцы, моцнаму здароўю, верным сябрам,
званням і ўзнагародам, добра выхаваным дзецям. Уся
му зайздросціць.
— Можа й так. Але там, дзе ёсць зайздрасць, там
звычайна начуе і рэўнасць. Я не зайздрошчу таму, як
ты жывеш, — я гляджу з рэўнасцю. І хачу навучыцца
жыць менавіта так.
— Гэта ў цябе добрая звычка.
— Кажуць, што зайздроснікі вельмі перажыва
юць у сувязі з тым, што ў іх жыцці былі спрыяльныя
моманты, якія яны так і не змаглі павярнуць на сваю
карысць. І вось потым, праз даволі працяглы час, яны
зноў і зноў успамінаюць аб гэтых момантах, і
злуюц
ца, і самоцяцца ад таго, што ім калісьці не пашэнціла.
Гэта праўда?
— Праўда. У асноўным яны кажуць так: «Маё
жыццё прайшло дарэмна. Я нічога не зрабіў. А мог
пабудаваць такі ж высокі і прасторны дом, як вунь
у таго дзеяча. Мог бы мець новенькі аўтамабіль, як
у яго. Мог бы ажаніцца з дзяўчынай-прыгажуняй, як
вунь той. Але не ведаю, чаму мне так не пашанцавала.
І я нічога гэтага не маю. Я, здаецца, не чапаў, не скрадаў
залатых упрыгожанняў ва Усявышняга. Але ж ён усё
роўна перастаў мяне падтрымліваць», — кажуць яны
ледзьве не на кожным скрыжаванні. І амаль усім, ка-
го б толькі ні сустрэлі на шляху, плачуцца і плачуцца.
— Гэта страшна! І я вельмі не люблю людзей,
якія без канца апавядаюць пра свае беды. А ты — хоць
крышку шкадуеш аб жыцці, што прайшло?
— Не. Не шкадую. Я што — павінен шкада
ваць, што Усявышні даў мне доўгае жыццё? Дык жа
кожны чалавек марыць пражыць шмат гадоў. Альбо
трэба мне шкадаваць аб тым, што мае дзеці выраслі
разумнымі, культурнымі, сумленнымі, справядлівымі,
добрапрыстойнымі, міласэрнымі? Вядома ж, не. Дзя
куй Богу, я ўдзячны яму за ўсё, што ён мне даў. І не
шкадую аб тым, чаго ён мне не даў. У чалавеку павін-
на быць сумленнасць. Трэба ведаць меру. Толькі тады
цудоўным гэтым свеце будзе правіць справядлі-
васць. І жыццё здасца нам зямным раем.
— Я цябе зразумеў. Ты раскрыў мне вочы на гэты
свет. Дзякуй табе, мой дружа!
«Зайздроснікі памруць.
Але зайздрасць — ніколі»
— Калі людзі перастануць зайздросціць адзін ад
— спытаўся мой субяседнік, з цікаўнасцю на
мяне пазіраючы.
— Ніколі не перастануць, — спакойна адказаў я.
прывёў цытату з Мальера: — «Зайздроснікі памруць.
Але зайздрасць — ніколі».
— Справа ў тым, што ў зайздрасці маюцца і не
каторыя карысныя моманты, якія знешне не заўсёды
— Каму ж карысная зайздрасць?
— Некаторым вытворчым аспектам.
— Як гэта?
— Зайздроснікі купляюць тавары вядомай маркі
не таму, што яны ім вельмі патрэбныя, а таму толькі,
каб абагнаць іншых сваім гэтым набыццём, апярэдзіць
«канкурэнтаў». Непатрэбную ім колькасць тавараў
зайздроснікі закупілі і звалілі ў сваім доме, нібыта на
складзе. Па іх слядах у гэтай эканамічнай галіне і ства
раецца цэлая «індустрыя зайздроснікаў». Спецыялісты,
што працуюць у гэтай сферы, падрыхтоўваюць, зага-
дзя плануюць вытворчасць некаторай часткі тавараў
віта для зайздроснікаў. Каб зацікавіць зай
здроснікаў, якія і ёсць у першую чаргу кліенты і па-
купнікі, вынаходзяцца шматлікія новыя мадэлі тава-
раў, якіх раней не было. Услед за гэтым распра
цоўваюцца прынцыпова новыя тыпы мадэляў, і так да
бясконцасці… Абрушваецца прорва разнастайнай рэ
кламы, змяняюцца погляды людзей, з’явіўся вялізны
выбар варыянтаў правядзення выхадных, водпускаў.
Шырокі спектр забаўляльных праграм прапаноўваец-
ца сучаснаму чалавеку. Грошай не шкадуюць. Най
ноўшыя дасягненні індустрыі часта служаць не паляп
шэнню жыцця людзей і іх дабрабыту, а прыводзяць
да карозіі маральных асноў грамадства, прыніжэння
тых, каму гэтыя новыя тавары недаступныя...
Як бачыш, чужая зайздрасць дазваляе прадпры
мальным людзям напаўняць кішэні. Вось табе і карысць.
— Атрымліваецца, што гэта вечная катэгорыя,
і яе дні ніколі не скончацца?
— Не скончацца. Успамінай Мальера.
— Мальер ведаў, што казаў. Сказаў з горыччу —
для нас сказаў.
— І ўсё ж галоўная задача зайздрасці — не аба
гнаць кагосьці і нават не стварыць умовы для абгону.
— Галоўная мэта — каб ніхто не змог абагнаць
зайздросніка. Ён супраць усіх, у тым ліку і супраць
тэхнічнага прагрэсу. Да прыкладу, стварэнне новай ма
дэлі легкавога аўтамабіля балюча б’е і па кішэні, і па ма
ральным стане зайздросніка. Болем стукаецца ў сэрцы.
— Гэта чаму?
— Прычына ў тым, што цяпер ягоны аўтамабіль
становіцца даступным па кошце многім. І яго можа
набыць большая колькасць людзей. Скажам, цяпер
некалі самы «актуальны» аўтамабіль будзе стаяць
шмат у чыіх гаражах.
— І няхай, што з гэтага?
— Як — што? Зайздроснік губляе і сон, і спакой.
Яго пачынаюць мучыць бясконцыя і цяжкія думкі, якія
іголкамі ўпіваюцца ў самае сэрца. Цяпер яму трэба
гнацца за новай машынай, нават калі гэта яму не па
кішэні, каб не адстаць ад багатага суседа.
— Сярод белага дня стварае сам сабе невыра
шальныя праблемы.
— Так, што толькі не прымушае рабіць зайздрасць
людзей, якіх ахоплівае агіднае гэтае пачуцце. Не паве-
рыш. Калісьці ў адной з краін сярод жанчын з’явілася
мода, кіруючыся якой, трэба было выдраць два пярэднія
зубы, што лічылася прыметай асаблівай прыгажосці.
Прайшло крыху часу, і гэтая пошасць так распаўсюдзі-
лася, што нават дзяўчынкі-падлеткі, якім яшчэ расці ды
расці, таксама пачалі выдзіраць у
сябе пярэднія зубы.
У гэтай краіне адразу ж з’явіліся прадпрымальнікі, якія
стваралі «клінікі», дзе якасна выдалялі пярэднія зубы.
— Нават не ведаю, верыць ці не.
— А чаму не верыць? Зайдзі ў любую спартыўную
залу і ўбачыш там многіх жанчын, якія, дзеля таго
каб прывесці сваё цела ў пэўную форму, трэніруюцца
з раніцы да вечара, праліваючы пот на трэнажорах.
Не шкадуюць для гэтага ні сіл, ні часу. Ведаюць,
што ў паўсядзённым жыцці такі стан фігуры, яко
га яны дабіваюцца, ім можа і не спатрэбіцца. Але
патрабаванні часу і моды такія, што яны не шкадуюць
сябе. З зайздрасцю і рэўнасцю пазіраюць на жанчын
і дзяўчат, у якіх фігуры тонкія, нібы пруткі, ножкі
нібыта сцяблінкі трыснягу, а косці вытыркаюцца
з адзення, нібыта драўляныя палкі з плоту… Было
чаму зайздросціць… Ды ў такіх жанчын мужчыне
патрымацца, як кажуць, няма за што. І вось жанчы
ны з нармальнымі жаночымі фігурамі, замест таго каб
шпацыраваць па вуліцы з дзіцём на руках, цягнуцца
ў спартыўную залу і трэніруюцца там да знемажэння.
— У даўнія часы, кажуць, прыгожых жанчын
некаторых выпадках нават каралі за прыгажосць.
Гэта праўда?
— Так. У Сярэднія вякі ў некаторых краінах пад
выглядам барацьбы з ведзьмамі, чараўнікамі і
цамі інквізіцыя і дзяржаўная сістэма знішчалі людзей,
якія чымсьці ім не дагадзілі, катавалі і каралі смерцю.
І бы
ло шмат выпадкаў, калі прыгожых жанчын прызна
валі ведзьмамі і чараўніцамі. І забівалі. Спецыяльна ство-
раныя групы стражнікаў вышуквалі іх. І, зыходзячы
з таго, што на целе ведзьмы нібыта павінна мецца «кляй
мо сатаны», распраналі няшчасных, прызнавалі любую
з радзімак за такое кляймо, якое называлася «пячаткай
чараўніцы». Знайшоўшы такую «пячатку», катавалі жан
чыну, патрабуючы ад яе прызнання ў тым, што яна ме
ла зносіны з д’яблам, і гэтыя катаванні працягваліся аж
да таго часу, пакуль няшчасная не прызнавалася ва ўсім.
— Чаму менавіта прыгожых абвінавачвалі ў гэ
тых абсурдных злачынствах?
— Ды дзеля таго, каб людзі не звярталі залішняй
увагі на прыгожых жанчын, не ігнаравалі іншыя,
больш важныя справы, у той ці іншай краіне прымаліся
свае формы барацьбы з прыгажунямі. Да прыкладу,
Германіі ў Сярэднія вякі на прыгожых і статных жан
чын надзяваліся «маскі ганьбы». Прычым гэта была са
мая лёгкая форма пакарання прыгажунь з усіх тых, што
былі зацверджаны законам. А, па сутнасці, усё гэта

ад зайздрасці да прыгажосці, да прыгожых жанчын.
Пэўна, каралевы і прынцэсы таго часу былі выродлівыя.
— Зайздрасць загубіла многіх і многіх, нанесла
непапраўную шкоду.
— Калі шчыра, то ганенні на прыгожых жанчын
далёкія стагоддзі існавалі амаль ва ўсіх народаў.
Напрыклад, у Сярэдняй Азіі ў некаторых народаў на
жанчын надзявалі паранджу, каб чужыя погляды не
спыняліся на іх тварах. Гэты звычай быў выкліканы
не толькі рэўнасцю мужчын, але і прымітыўнай зайз
драсцю. Такі звычай да нашага часу існуе ў некаторых
краінах сучаснага Усходу.
Праследаванне асабліва адораных людзей, якое мела
месца ў Старажытнай Грэцыі, высылка прыгожых жан
чын у аддаленыя правінцыі і пасяленні на дзесяць і больш
гадоў, надзяванне на прыгажунь «масак ганьбы»

усё гэта, калі разабрацца, пачыналася з чыёйсьці кан
крэтнай зайздрасці. Прырода пасрэднага чалавека такая,
што ён не церпіць, калі побач з ім знаходзіцца хтосьці
разумны, моцны, таленавіты альбо проста прыгожы.
— Няўжо мы ўсе такія?
— Не. Я маю на ўвазе толькі зайздроснікаў, і гэта
не датычыць сумленных і высокамаральных людзей,
якія не заразіліся гэтай хваробай.
— Напэўна, так яно і ёсць.
— У Сярэднія вякі прыгожых і вытанчаных жан
чын асноўная маса людзей, як гэта ні дзіўна, узне
навідзела менавіта за іх прыгажосць. Так, у сёлы і вёскі
адпраўляліся спецыяльныя экспедыцыі, якія, быццам
звяроў, адлоўлівалі і знішчалі прыгажунь. З прычыны
зайздрасці паміж разумнымі і дурнямі, паміж прыго-
жымі і непрыгожымі, паміж моцнымі і слабымі людзь-
мі пачалася барацьба, супрацьстаянне, якое доўжылася
дзесяцігоддзі. Разгарэлася такая нежартоўная вайна,
што пачалі змяняцца традыцыйныя погляды на розум
і культуру, на прыгажосць і выродства, на сілу і сла
басць. Нават выдатныя мастакі таго часу пачалі лічыць
непрыгожых жанчын ідэаламі жаночай прыгажосці
старанна маляваць іх. У перыяд уладарання зайздрасці
ў еўрапейскіх краінах значна змяніліся і сярэдневяко
выя паняцці эстэтычнасці і неэстэтычнасці, мастацкай
дасканаласці, этычнасці і неэтычнасці.
Аб гэтым пісалі вядомыя гісторыкі І. Р. Грыгулевіч,
Я. Ф. Грэкулаў, С. Г. Лазінскі і іншыя. Падрабязна і дэ
талёва даследавалі яны гэтую праблему.
Бачыш, куды завяла людзей зайздрасць, як яна
ледзь-ледзь не змяніла свет, яго асноватворныя эстэ
— Грозная сіла! Магла змяніць і саму гісторыю.
Толькі зараз пачынаю разумець, чаму некаторыя людзі
паводзяць сябе даволі незвычайна.
— А што менавіта ты зразумеў?
— Ёсць у мяне адзін знаёмы. Калі я кажу яму,
што ён вялікі хітрун, ён не асабліва крыўдзіцца. А калі
кажу, што ён фанабэрысты, дык ён так самазадаво
лена ўсміхаецца. Заяўляю, што ён абжора, той толькі
засмяецца. Але калі сказаць яму, што ён зайздроснік,
адразу ж паварочваецца і прэч бяжыць. І пасля гэта
га доўга са мной не размаўляе.
— Такое бывала і са мной. Часам можна ўгадаць
думкі зайздросніка. Гэта, аказваецца, не цяжка. Да
статкова купіць яму рэч, якая ўжо маецца ў іншых.
Але ніколі не думай, што зможаш пазбавіцца ад ягонай
зайздрасці менавіта такім лёгкім чынам. У гэтай заганы
маюцца і яшчэ больш адмоўныя бакі. Калі зайздроснік
не зможа знайсці рэч, якая ёсць у іншых і выклікае
зайздрасць, ён не можа думаць ні аб чым, акрамя та
го, якім чынам займець гэтую рэч. Усё падпарадкоў-
ваецца гэтай думцы. Астатняе для яго перастае мець
значэнне. Усе свае таленты і свой розум зайздроснік
затрачвае на гэта. І ў справах ягоных пачынаецца заня
пад. Ён адмаўляецца ад усякай дзейнасці, адна толькі
думка зараз у ягонай галаве. Цяпер ён думае: калі тая
рэч яму не дасталася, значыць трэба «знішчыць» чала
века, у якога яна маецца. Толькі тады душа зайздросніка
супакоіцца.
— Вось як, аказваецца, здзяйсняюцца злачынствы.
— Так, прычыны многіх жудасных злачынстваў,
іх матывы схаваныя ў зайздрасці, у гэтым вельмі скла
даным і разам з тым адным з самых распаўсюджаных
чалавечых пачуццяў.
Звычайна людзі лічаць грахом тое, што адзін ча
лавек глядзіць з зайздрасцю, а часта і пажадліва на
жонку другога. А вось зайздросны чалавек лічыць нар
мальным, калі звядзе ад свайго саперніка прыгожую
жонку альбо адсудзіць шыкоўны асабняк.
— Зайздрасць паступова пераходзіць у прагнасць,
менавіта такі шлях яе натуральнага развіцця. А праг
насць, аб якой мы ужо вялі размову, гэта — практыч
ная рэалізацыя патаемных думак зайздросніка.
Жыццёвая ідэя сквапнага і дробязнага чала
века зводзіцца да таго, што ён думае: «Калі гэтая
каштоўная рэч, якой у мяне няма, маецца ў іншага,
зусім чужо
га, то гэты чалавек стаіць ў грамадстве вы
шэй за мя
не. Адабраўшы ў яго гэтую рэч, я толькі
ўзнаўлю справяд
лівасць. Бачыць, як хтосьці жыве
значна лепш, чым я сам, для мяне невыносна. Усё
ж
адзін чалавек заўсёды роўны другому, ён не леп
шы, але і не горшы за другога. Таму і маёмасць у
іх
павінна быць роўная. Матэрыяльная роўнасць —
першая ўмова справядлівасці». Яны, зайздроснікі,
робяць такі глабальны вывад, «апранаючы» ўласную
зайздрасць у «высакароднае адзенне».
— Пяць пальцаў у чалавека на руцэ — і тыя неад
нолькавыя. Хтосьці па волі Бога лянуецца пасвіць пя
цярых сваіх коней, а іншым, наадварот, і пяці сотняў
недастаткова. І як пасля гэтага ўстанаўліваць
справядлівасць?
— Не толькі мы, але і вядомыя вучоныя па
мыляліся, калі спрабавалі ажыццявіць на практыцы
закон роўнасці паміж людзьмі. Прыкладаў вялікае
мноства. Чалавечая псіхіка складаней за такія схемы.
— Псіхалогія чалавека многае вырашае.
— А як жа інакш. Я неяк прачытаў у адным
амерыканскім часопісе цікавы артыкул. У гэтай
не ў шасцідзясятыя гады дваццатага стагод
дзя быў вельмі распаўсюджаны фермерскі рух,
пад кантролем дзяржавы, вядома. І тады многім
сем’ям з нізкім узроўнем жыцця было прапана
вана стаць гаспадарамі фермаў, на якія было заве
зена ад дваццаці да трыццаці кароў, авечкі, іншая
жывёла, гатовыя кармы — усё за дзяржаўны кошт.
Са ста новаспечаных фермераў, як правіла, двац
цаць, прапрацаваўшы нейкі час, адмаўляліся ад
«такога шчасця» і вярталіся на гарадскія вуліцы —
валацужнічаць, прасіць міласціну, бамжаваць. Калі
ў іх спыталі, чаму яны гэта зрабілі,
— адказ быў на
ступны: «Чым працаваць з ранку да змяркання дзе
ля таго, каб разбагацець, я лепш буду есці бясплат
ны чорны хлеб». Наогул, па даных даследаванняў,
з кожнай сотні чалавек каля дваццаці не жадаюць
удзельнічаць у агульных працэсах. Не жадаюць пра
цаваць, праліваць свой пот, а тых, хто працуе, лічаць
рабамі. Яны ад нараджэння гатовыя да беднасці.
Лічаць жыццё беднага чалавека для сябе звычай
най і
прывычнай справай. Не баяцца галечы. Тут ім
вельмі дапамагае «псіхалогія лайдака».
— Аказваецца, ёсць людзі, якія лічаць, што праца
ваць прыніжальна, нават злачынна... Але ж калі нар
мальны чалавек без работы, ён моцна перажывае з
гэтага...
— Так, напэўна, няма нічога больш непрыемнага,
чым лайдачыць, засунуўшы рукі ў кішэні. Аднак ёсць
і такія, — таксама не звар’яцелыя, — якія лічаць за
шчасце нічога не рабіць, марна бавіць час.
— Ды няхай яно прападзе, такое шчасце!
— Самае слабае ў чалавеку — ягоная лянота. Гэта
таксама — адзін з сямі смяротных грахоў, што гняз
дзяцца ў чалавечых душах.
— Лайдакі, аказваецца, не саромяцца сваёй ляно
ты. І не жадаюць хаця б на капейку прынесці карысці
грамадству. Але затое шырока карыстаюцца ўсім,
што стварыла гэтае грамадства. Прагнасць — яшчэ
адна прыкмета зайздрасці...
— А калі прагнасць, нібыта дракон, разяўляе
пашчу, ваколь усе ажно калоцяцца ад жаху. Таму што
дракон гэты здольны праглынуць усё вакол сябе без
разбору. Ні з чым не лічачыся. Нават не разжоўваючы.
Адзін мой знаёмы «прысвоіў» сабе спачатку жонку
свайго старэйшага брата, а потым і яго самога зрабіў
сваім работнікам. «Прыхватызацыя». І ўсё па законе.
Спачатку дапамог ім са скасаваннем шлюбу. Потым
незамужнюю жанчыну ўгаварыў выйсці за сябе замуж.
А пасля гэтага свайго старэйшага брата, беспрацоўнага,
прыняў да сябе на работу.
— Так...
— Здарылася тое, што раней ніяк не магло адбыцца
паміж роднымі братамі. Але мы ўжо нічога не можам
зрабіць, таму што ўсё ў яго законна аформлена. Няма
парушэнняў. Ніхто нікога не можа аддаць пад суд.
— А куды падзеліся нармальныя чалавечыя
адносіны? А дзе суд гонару і сумлення?
— Калі ў чалавека забраць гонар і сумленне,
сарамлівасць, маральнасць, ён акажацца сапраўдным
зверам.
— Не трэба прыніжаць звяроў. Жывёлы на такую
подласць не пойдуць. Як кажуць ветэрынары, сярод
сотні бараноў адзін толькі баран мог быць «амараль
ным». У казахаў бараноў, якія падміналі сваю маці
авечку, адразу ж закопвалі ў зямлю. Не елі іхняга мяса.
Баюся, што не сярод жывёл, а сярод людзей куды
больш такіх вось «амаральных» бараноў.
— «Адна гнілая гарошына псуе цэлы мех з але
ем». Адбіраючы жонку ў свайго старэйшага брата,
гэты нягоднік хацеў прадэманстраваць сваю пера
вагу, сваю моц, сілу. А на самай справе гэты прагны
чалавек паказаў, наколькі ён чорны душой. Людзі
запамінаюць, гэта робіцца ягоным асабістым кляй
мом, нібыта тамга на конскім крыжы. У нашым ауле
з ім перасталі размаўляць. Логіка зайздрасці, якая
кіруецца жаданнем усіх перагнаць, усіх апярэдзіць,
можа прывесці і
да такіх сумных вынікаў. Шмат гадоў
«дзелавы» малодшы брат зайздросціў старэйшаму
зараз дасягнуў сваёй мэты, нават ажаніўся з ягонай
жонкай. Усур’ёз лічыць, што свайго старэйшага брата
«перамог», «разграміў». Прырода зайздрасці. Ён і на
гэтым не супакоіцца. Пачне вышукваць новую ахвяру.
І нікога не пасаромеецца.
— А раней здараліся такія гісторыі?
— Бывала. У кнігах пра Вялікую французcкую рэ
валюцыю ёсць эпізоды, чытаючы якія, часам не верыш
самому сабе, вачам, што прачыталі такое… Многія
гістарычныя асобы сталі ахвярамі зайздрасці. У дні
рэвалюцыі бедныя родзічы багатых людзей спалілі
нямала іх цудоўных дамоў. «А чаму гэта я жыву ў ха
лупе? А ён чаму жыве ў царскім палацы?» Беднякі,
якія паўсталі, палілі не толькі дамы, але і саміх іх
гаспадароў, іх сем’і, верных слуг, нават маленькіх
дзетак. Зайздросны чалавек, пакуль не дасягне сваёй
чорнай мэты, не супакоіцца. А супакоіцца толькі тады,
калі памрэ. Гэта — праўда жыцця, гістарычная праўда.
Праўда зайздрасці і зайздросных людзей.
Пра гэту хваробу ведалі са старажытных часоў
медыкі, псіхолагі, фізіёлагі. Людзі змагаюцца з ёю ўжо
тысячагоддзі. Калі такога шасцігаловага дракона рас
секчы на дзесяць частак, ён усё роўна ажыве. Больш
за тое — галоў у яго нават болей стане, і будуць яны
жудасней за ранейшыя.
Зайздрасць прыходзіць у жыццё разам з самім ча
лавекам. Размяшчаецца ў цэнтры грамадства. Робіць
усё самае кепскае і паскуднае, што толькі можа. І ў ба
рацьбе з ёю чалавек лічыць сябе бяссільным.
Зайздросны ніколі не робіць добрых спраў. На
адварот — заўсёды засцерагаецца дабрыні. І баіцца,
што можа нечакана зрабіць нейкую добрую спра
ву. Чуў нядаўна адну цікавую казку-легенду. Вось
яе кароткі змест: «У пекле сабралі вялікую групу
грэшнікаў-зайздроснікаў і пасадзілі за агульны стол.
Перад імі паставілі ў залатой чашы вельмі смач
ную ежу. Але далі ў рукі занадта доўгія лыжкі, такія
доўгія, што накарміць ёю сябе чалавек ніяк не мог.
А мог толькі накарміць суседа, што сядзіць побач.
Такая хітрая лыжка. І вось зайздроснікі, якія ніколі
ў жыцці не давалі іншаму чалавеку і кроплі вады, не
пажадалі карміць суседа. І ўсе засталіся галоднымі.
Так і сядзяць да гэтага часу». Мараль казкі простая
і зразумелая.
— Напэўна, вельмі цяжка жыць, калі за ўсё жыц
цё не зробіш аніводнага добрага ўчынку?
— У яўрэйскіх старажытных пісьменнікаў ёсць
кніга, якая называецца «Авот». Філасофскі трактат,
у якім з навуковага пункту гледжання тлумачыцца,
як зайздрасць паступова, этап за этапам, ператвара
ецца ва ўстойлівую нянавісць. А чалавек, у якім ужо
зарадзілася нянавісць, ніколі і нікога не пашкадуе.
Больш таго — наносячы шкоду і боль іншаму чалаве
ку, аказваецца, сам атрымлівае асалоду.
— Хай ратуе нас Усявышні ад агню нянавісці.
— Ды спраўдзяцца твае словы! У той кнізе гавор
ка ідзе аб яшчэ адной сур’ёзнай праблеме. Там сказа
на, што чалавеку ў асобных выпадках шкодна зада
вольвацца толькі тым, што ў яго ёсць.
— Цяжка паверыць, што задаволенасць ад таго,
чаго дасягнуў, можа аказацца шкоднай.
— Я таксама не хацеў у гэта верыць. Аднак, як пі
шуць гэтыя старажытныя філосафы, тыя, хто «дзякуе
гу за тое, што ён ім даў» і ў знак падзякі ўзнімае
да неба далоні, тыя, аказваецца, хутка могуць аб усім
запамятаць. А ўся справа ў тым, што няма ў іх пам
кнення наперад, як няма і жадання ўзняцца на новыя
высокія вяршыні.
— Але ж неабходны і такія людзі. Што будзе, калі
ўсе мы пачнём імкнуцца бог ведае куды? Быць задаво
леным тым, што маеш, дзякаваць Творцу за тое, што
ён ужо даў, — гэта, на мой погляд, прыкмета вялікіх
ведаў і нават вялікага розуму. Навошта цешыць сябе
фантазіямі, якім не наканавана збыцца? Хіба
ж не
ўзнікаюць усе нашы няшчасці з
за адсутнасці пачуцця
меры і годнасці, з
за прагнасці, з
за зайздрасці? І, ве
даючы аб гэтым, як мы можам сказаць, што чалавек,
які проста ведае сваю меру і сваё месца ў жыцці, можа
быць недастаткова ініцыятыўным, неэнергічным,
што ён нічым у жыцці не цікавіцца?
— «Задаволенасць напаўняе чэрава» — ёсць
нас такі крылаты выраз. Ненаеднасць асабліва вы
разна праяўляецца ў тых жыццёвых выпадках, калі
ідзе па
дзел спадчыны, рознага віду маёмасці, вялікіх
грошай, дамоў і мэблі, каштоўнасцей. Што цікава —
нават калі ўсяго на ўсіх хапае, абавязкова знойдуцца
незадаволеныя. Абыдзеныя.
— Для ненаедных аб’ектам іх дамаганняў з’яў
ляецца не маёмасць і дамы, а «небяспека», дакладней

боязь таго, што хтосьці раптоўна можа разбагацець.
Можна сказаць, што ў дадзеным выпадку спрацоўвае
той галоўны закон зайздроснага чалавека, згодна з якім,
«таго, чаго няма ў мяне, не павінна быць і ў іншага ча
лавека». Калі ж зрабіць правільныя вывады, то ў працэ
се падзелу спадчыны спрэчка ідзе не столькі з-за самой
маёмасці, колькі пад уціскам зайздрасці. У яе да спад
чыны, што засталася ад продка, ніякіх пытанняў няма.
Гэта — барацьба прыватных асоб. Іх унутраная спра
ва. Зайздрасць жа патаемна кіруе людзьмі. Такія вось
правілы гульні, сэнс якой незразумелы многім, і вядомы
ён толькі тым, хто задзейнічаны ў гэтай гульні. І ніхто
іх ад гэтай гульні-вайны не зможа схавацца.
— Падзел бацькоўскай спадчыны ператвараецца
ў бойню?
— І часта. Гэтая традыцыя прыйшла да нас са стара
жытных часоў. Многія пісьменнікі выкарысталі ў сваіх
творах гэты вядомы сюжэт. Як правіла, такія раманы
бываюць вельмі аб’ёмістымі і чытаюцца з цікаўнасцю.
— Чыталі, чыталі...
— Калі чытаў, дык заўважыў, што глыбінныя
карані зайздрасці схаваныя пад сямю слаямі зямлі?
Падзел маёмасці і грошай, што засталіся ад дзеда аль
бо бацькі, у любыя часы быў справай далёка не лёгкай.
Родныя, родзічы, браты, сёстры рабіліся спрадвечнымі
ворагамі, якія смяротна ненавідзелі адзін аднаго.
Сябры, як кажуць, вадой не разальеш, станавіліся
крывавымі, непрымірымымі праціўнікамі.
— Кепска.
— Яшчэ як кепска! Нябожчык яшчэ пры жыцці, маг
чыма, пакінуў завяшчанне, якое нашчадкі праігнаравалі,
кінулі сабе пад ногі, законныя паперы былі загадзя спе
цыяльна знішчаны. Непавага да апошняй волі нябож
чыка — часта абарочваецца вялікай трагедыяй.
— Што можа быць больш жахлівым за гэта?
— У старажытным Маверанахры, дзяржаве,
якая існавала ў сярэднявеччы на тэрыторыі сучасных
Узбекістана, Таджыкістана і часткова Афганістана,
нашчадкамі аднаго багацея былі два сыны. Яны ўсё
жыццё не маглі падзяліць бацькаву спадчыну, усё жыц
цё спрачаліся адзін з адным, уступалі ў бойкі і нават
змагаліся ў бітвах. Былі разбураны і спалены некалькі
гарадоў, загінула шмат людзей. Праз трыццаць гадоў
пасля смерці бацькі і пачатку іх вайны браты выпад
кова сустрэліся, абодва прыкметна састарэлыя і змора
ныя. І
тут цар той краіны спытаўся ў іх: «Дзеля якой
рэчы, што засталася ад вашага бацькі, вы столькі гадоў
змагаецеся паміж сабой, з-за якой маёмасці?» Але, як
высветлілася, абодва гэтыя браты ўжо і не памяталі,
з-за чаго яны пасварыліся, якую такую штуковіну не
падзялілі трыццаць гадоў таму… Але затое не забыліся
пра нянавісць. Ім было ўсё роўна, дзеля чаго яны зма
гаюцца, галоўнае — змагацца, ненавідзець. Ненавідзелі
адзін аднаго кожны дзень, кожны месяц, кожны год.
Збіраючы, памнажаючы нянавісць. Абодва яны ледзь не
загінулі. Трыццаць гадоў супрацьстаялі адзін аднаму.
што цікава: уся іх маёмасць была растрачана ў войнах.
Больш не было чаго дзяліць. З’явілася магчымасць за
ключыць мір, абняць адзін аднаго, зажыць у міры і зго
дзе, але тут абодва браты сканалі адзін за адным.
— Атруцілі?
— Не, прычына ў тым, што барацьба малодшага бра
та са старэйшым, як і вайна старэйшага брата з малод
шым, сталі для іх сэнсам жыцця. Мэтай іх існавання. Яны
самі ўнушылі сабе такую думку. А калі ўсё ўпарадкава
лася само сабой, адпала неабходнасць ваяваць, яны згу
білі мэту жыцця. Не патрэбным стала і само жыццё.
— Ну і ну… Нянавісць, пакуль не дасягне сваёй кры
вавай мэты, вядзе за сабой мсціўцу, пакрыўджанага,
вітае яго, падтрымлівае, натхняе…
— Так, той, хто помсціць за сваю абражаную год
насць, пакуль не дасягне сваёй мэты, збірае, памнажае
ў сябе ўсю сваю сілу і злосць, не растрачвае іх на іншыя
мэты, увесь сабраны і мэтанакіраваны. Прага помсты на
ват падоўжвае ягонае жыццё. Ён — нібыта марак, што
адправіўся ў далёкае плаванне. Каб адразу ж не змарыц
ца, збірае ўсе свае сілы і захоўвае вытрымку. На розныя
жыццёвыя спакусы і ўсялякія дробязі ён не звяртае ўвагі.
Аб гэтым апавядаюць і старажытнагрэчаскія
філосафы. Уся таямніца, увесь сакрэт не ў самой
зайздрасці. А ў тым, у які бок яна накіраваная. У наш
час вучоныя спрабуюць распрацаваць такія механізмы,
якія б прымусілі «працаваць» на карысць чалавека
вецер, і ўраган, і завіруху, і марскія хвалі, прылівы
з адлівамі, іншыя стыхіі… А хіба ж зайздрасць — не
такая ж стыхія, толькі сканцэнтраваная ў чалавеку?
У свой час Аляксандр Пушкін называў зайздрасць
«малодшай сястрой спаборніцтва». Калі гэта так, то
можна сяброў, якія зайздросцяць адзін аднаму і з-за
гэтага варагуюць, ператварыць у канкурэнтаў. Няхай
прыносяць карысць. Бо канкурэнцыя — сінонім пра
грэсу ў сучасным свеце.
— Але калі ўлічваць, як пабудавана наша грамад
ства, то гэта вельмі цяжкая задача.
— А хто сцвярджае, што гэта можна зрабіць лёгка
і проста?
— Згодзен.
— Задача — ператварэнне сілы зайздрасці, якая
разбурае і знішчае, у стваральную, станоўчую сілу,
што працуе на карысць людзям.
— Але ж хіба гэта не ідзе насуперак прыроды, са
мога чалавека?
— У наш час зайздрасць і рух наперад — супярэ
чаць адно аднаму. Але ж не дарэмна Творца даў чала
веку розум. Напэўна, вырашыў, што нават такую скла
даную праблему людзі павінны вырашыць самі.
— Такое магчыма. Няхай нашым нашчадкам да
стануцца дні ажыццяўлення нашай мары.
— Хай здзейсняцца твае словы. Хоць мы самі гэ
тага не дачакаемся. Але няхай нашы нашчадкі ўбачаць
дзень, калі загіне зайздрасць, — такое ў нас пажаданне.
— Ну як, здаецца, мы ўжо сытыя гісторыяй
зайздрасці?
— Ніхто не можа сказаць, што поўнасцю дасле
даваў гэтую складаную з’яву.
— Ты так лічыш?
— Зайздрасць — з’ява, якая за адну хвіліну, за
адну гадзіну, за адзін дзень можа змяніцца тысячу
разоў, тысячу разоў згаснуць і тысячу разоў успых
нуць зноў. І яе немагчыма вывучыць да самага дна, да
самай сутнасці. У свеце няма вучонага, які б змог гэта
зрабіць, — магчыма, гэта і добра.
— Нечаканая думка. А ці ёсць нам неабходнасць
сёння ведаць, што будзе заўтра? Тады і само жыццё
пазбавіцца сваёй загадкавасці, стане нецікавым.
— Можа, і так. І ўсё ж раскажу табе яшчэ адну
гісторыю, з якой бачна, што зайздрасць усё ж магчыма
накіраваць у станоўчае русла. У даўнія часы адзін ча
лавек, якога пры жыцці празвалі Вялікім Рэбе, увесь
час расказваў сваім дзецям, тым людзям, што яго
акружалі, родным і родзічам, знаёмым і сябрам, што
яму дапамог адзін каваль. Аказваецца, Рэбе ў маладыя
гады быў суседам каваля, у якога была свая кузня. Той
уставаў кожны дзень вельмі рана і адразу пачынаў сту
каць у кузні, робячы сваю гарачую кавальскую працу.
Аднойчы Рэбе прачнуўся ад асабліва гучнага стуку
малатка каваля, які грукатаў у сваёй кузні, і сказаў так:
«Гэты чалавек дзеля грошай стукае з ранку да глыбо
кага вечара. І працуе, пакуль вочы не стомяцца, пакуль
яму спаць не захочацца. Дзеля грошай так плённа пра
цуе, пралівае пот. А я — чалавек, які вывучае святыя
кнігі і рэлігію. Дзеля грошай каваль душу кідае ў агонь
і ваду. А што, калі я дзеля святой рэлігіі ўстану яшчэ
раней, чым ён?» — вось да такой думкі ён прыйшоў.
З таго часу Рэбе пачаў уставаць раней за каваля і чы
таць свае кнігі. А каваль, пачуўшы, што малады Рэбе
ўстае так рана і чытае ўслых свае кнігі, падумаў: «Гэты
малады чалавек, не атрымліваючы ні капейкі за свае
навуковыя заняткі, чытае ўслых рэлігійныя кнігі.
вось я, каваль, атрымліваю за сваю працу прыгар
шчу за прыгаршчай манеты, і сплю доўга, і ўстаю паз
ней за яго. Работу пачынаю пазней за яго. Не, так не
павінна быць. Я ў любым выпадку павінен уставаць
раней», — так ён сказаў самому сабе. І на наступную
раніцу ўстаў значна раней. І так рабіў кожны дзень.
Таемнае іх спаборніцтва доўжылася некалькі гадоў.
Рэбе, калі састарэў, пачаў казаць усім: «Мяне зрабіў
Вялікім Рэбе сусед каваль!»
У дадзеным выпадку ніхто не прайграў: ні каваль,
ні Вялікі Рэбе. Не было паміж імі зайздрасці. Абодва
выйгралі ў часе. Выйгралі ў сваім жыцці. Дамагліся
сваёй мэты. Бачыш: можна, аказваецца, без сварак, без
супрацьстаяння падпарадкаваць зайздрасць карысці.
— Прыгожа! Вось калі б усе людзі на свеце былі
такімі! Магчыма, калі
небудзь так і будзе.
— Абагульняючы нашу размову, скажам: зай
здрослівы чалавек больш за ўсё на свеце ненавідзіць
шчаслівых людзей. Калі бачыць шчаслівага чалавека,
у яго валасы на галаве варушацца і страх аж да самых
пятак пранізвае.
— У такім выпадку, што такое шчасце? Якіх
людзей можна назваць шчаслівымі? Ці ёсць спосаб вы
значыць, шчаслівы перад табой альбо няшчасны? Калі
ў мяне моцнае здароўе, калі ў мяне шмат маёмасці,
у руках крыху ўлады, хіба ж я не шчаслівы чалавек?
— Шчаслівы? Ды да такіх «шчаслівых» часам
толькі наблізішся, і адразу ж не па сабе робіцца. Хі-
ж мала тых, хто, дасягнуўшы багацця і ўлады, за
ста-
ліся па-сапраўднаму няшчаснымі? Калі ў цябе рукі да
браліся да ўсяго, калі ты ўжо ўсё маеш — застаецца
толькі на сябе рукі накласці!.. Для хворага, да прыкла-
ду, няма большага шчасця, чым зноў аказацца здаро
вым. А
хіба мала такіх, хто мае моц і багацце, тых, чыё
пажаданне адразу ж спаўняецца, «куля якога дасягае
мэты», тых, у чыіх руках улада? І… і — часта менавіта
такія людзі лічаць сябе няшчаснымі. І працягваюць да
рэмна шукаць сваё шчасце ў гэтым жыцці. Калі выслу
хаць іх самотны плач, табе самому захочацца заплакаць.
— Здзівіў…
— Справа ў тым, што гэтыя няшчасныя рабы
Усявышняга жадаюць забраць сабе ўсё самае лепшае
ў гэтым цудоўным свеце. Для іх жыццё — спрадвечнае
спаборніцтва, барацьба, паядынак.
— Так, каб зразумець, што такое шчасце, трэба
перш за ўсё даведацца і зразумець, якімі могуць быць
беднасць і нястача.
— Прама ў дзясятку! Пакуль чалавек не
перацерпіць цяжкасці, ён не зразумее, што такое шчас
це і асалода жыцця. Што такое дабро.
— Каб ацаніць ззянне сонечных промняў, зразу
мець боскую сутнасць святла, неабходна пабачыць
і на сабе адчуць цёмныя і чорныя завулкі жыцця.
— Так. Толькі калі сутыкнешся са сквапным чала
векам, зможаш ацаніць шчодрасць і адкрытасць дру-
гога. Калі знаходзішся ў цяжкім, бядотным стане, па
чынаеш асэнсоўваць усе перавагі забяспечанага жыц
ця. Толькі той, хто перанёс сур’ёзнае захворванне,
здольны лепш за іншых ацаніць усе перавагі здароўя.
Па гэтых прычынах стан шчасця здольныя ацаніць
тыя толькі, хто сам пабываў у нешчаслівых сітуацыях.
«Некаторыя мараць аб тым, каб стаць багатымі.
Яны думаюць, што багатаму чалавеку па сілах усё і
ён можа зрабіць. А на самай справе не ўсё ён можа. Ба
гацей можа купіць любую дарагую рэч. І гэта ўсё, на
што ён здольны. А ў жыцці па-сапраўднаму значныя
рэчы, свяшчэнныя і чароўныя па сваёй прыгажосці, не
прадаюцца. Да таго ж шчасце, якое купіў, — не шчас
це, гэта — няшчасце, і над гэтым мы павінны задумац
ца, і гэта мы павінны зразумець», — піша І. А. Ільін.
На самай справе. Чалавек, які стаіць на нізкай пры
ступцы сацыяльнай лесвіцы, з зайздрасцю глядзіць на
тых, хто вышэй, і думае: «Ох, чорт пабяры, калі б я
быў як вунь той! Я б тады мог рабіць усё, што пажа
даю, і
жыў бы гэтак жа цудоўна, як ён!» А чалавек, яко
му ён так зайздросціць, думае зусім інакш: «О Божа,
мяне ж такія вялікія магчымасці, а я сваёй беднай
галавой б’юся і аб скалы, і аб горы. Душа мая змучы
лася, нібыта бедная восеньская муха. Чаму я не жыву
простым, звычайным, як многія людзі, жыццём?»
Цяжка зразумець, што такое шчасце. Гэта — не
птушка, якую можна злавіць. Не конь, на якога мож
на накінуць аброць. Не сабака, якую можна вадзіць
за сабой. Па гэтай прычыне шчасце не трэба шукаць,
трымаючы ў руцэ яркую лямпу. Сапраўднае шчас
це прыйдзе само. Але і чакаць склаўшы рукі такса
ма не трэба. Трэба штодзённа, не лянуючыся, праца
ваць, ажыццяўляючы мэты і задачы, якія перад сабой
паставіў. Вось так і сказаў адзін вучоны.
— А ці ёсць на свеце хоць адзін чалавек, у якога не
было б мары?
— Не ведаю. Няма, напэўна. Калі ажыццявяцца
ўсе жаданні, тады нецікава будзе жыць. Думаю, пе
рад кожным заўсёды павінны стаяць перавалы, якія
ён хацеў бы пераадолець, вяршыні, на якія б марыў
узысці. Сіла, якой надзяліў нас Усявышні і якая за
ключаецца ў марах, сама рухае чалавека да далёкага
расплыўчатага небакраю. Толькі тады, у спрадвечным
гэтым руху, чалавек асэнсоўвае сябе шчаслівым.
— А зайздроснік, не асэнсаваўшы ўласнага шчасця,
пастаянна атручвае ўласнае жыццё жоўцю зайздрасці.
— Ніхто з жывых і грэшных людзей не зможа ска
заць, што ён чысты, незалежны, цураецца зайздрасці.
І ўся праблема ў тым, каб здолець моцна трымаць
у руках аброць гэтага жудаснага монстра — Зай-
здрасці, які імкнецца жыўцом праглынуць чалавека
і заўсёды гатовы здзейсніць чорную сваю справу.
— Цвёрда веру ў тое, што ты сказаў. Ды выратуе
нас Творца ад Зайздрасці.
— Хай будзе так! Амінь!
У імя Святла.
Арнольд Смеяновіч
...............................
Бацькоўскі запавет.
Мікола Мятліцкі
............................
Што баяцца смерці?
Юлія Алейчанка
...........................
Памяці Немата Келімбетава.
Генадзь Аўласенка
..................
1. «Калі не хочаш пакутаваць, не будзь зайздрослівым»
...........
2. «Ці зможаш ты прабачыць, калі твой сябра стане шчаслівым
..
3. «Дзе шчасце, там і зайздрасць»
.............................
4. «Калі ў джыгіта прыгожая жонка, то ў яго не бывае сяброў»
....
5. «Калі б ворага паважаць, як сябра…»
.......................
6. «Ёсць нехта моцны ў нас, імя яму — спакой»
................
7. «Кажан не любіць святла»
.................................
8. «Бурлівая маладосць, дзянькі, якія не вернеш…»
.............
211
9. «Хлусня, плётка, пахвальба…»
............................
10. «А ці зможаш ты падмануць сябе самога?»
.................
11. «…Ці насыцяцца прагныя, калі зжаруць увесь свет?»
.........
12. «Фанабэрыстасць — прыкмета слабасці»
...................
13. «Зайздроснікі памруць. Але зайздрасць — ніколі»
...........
Літаратурна-мастацкае выданне
КЕЛІМБЕТАЎ
Немат
ЗАЙЗДРАСЦЬ
Трынаццаць дыялогаў
Рэдактар
Н. Ф. Крыцкая
Мастак
В. Г. Паўлавец
Мастацкі рэдактар
В. Г. Паўлавец
Камп’ютарная вёрстка
В. А. Амельчанка
Стыльрэдактары
Н. Ф. Крыцкая, Н. Ю. Карасёва
Падпісана да друку 05.01.2016. Фармат 84×108
. Папера афсетная.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 17,64. Ул.-выд. арк. 13,2.
Тыраж 700 экз. Заказ .
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы,
распаўсюджвальніка друкаваных выданняў
Вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
«Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца,
вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў
Пр. Незалежнасці, 79, 220013, г. Мінск.

Приложенные файлы

  • pdf 26712681
    Размер файла: 1 MB Загрузок: 0

Добавить комментарий