Змест


Змест
Уводзіны……………………………………………………….....3
1 Гістарыяграфія і крыніцы………………………….……………5
2 Умовы развіцця Беларускай перапрацоўчай прамысловасці…………………………………………..............14
2.1 Палітыка-прававыя ўмовы развіцця перапрацоўчай прамысловасці Беларусі…………………………………………14
2.2 Развіццё шляхоў зносін і ўплыў на развіццё перапрацоўчай прамысловасці……………………………………………………19 2.3 Фінансава-банкаўская сістэма і ўплыў на развіццё перапрацоўчай прамысловаці…………………………………...27
3 Галіновая структура перапрацоўчай прамысловасці і яе размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі………………………........32
3.1 Харчовая прамысловасць………………….…………………….32
3.2 Легкая прамысловасць…………………………….……………..38
3.3 Лясная прамысловасць………………………….……………….43
3.4 Сілікатная і шкляная прамысловасць…………………..………49
Заключэнне………………………………………………...…….52
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………..54
Уводзіны
Тэма маёй дыпломнай работы «Перапрацоўчая прамысловасць Беларусі 60-я гады 19 ст. – 1914 г.». Я выбраў для вывучэння гэтую тэму, менавіта гэта цікавы перыяд нашай гісторыі. Пасля скасавання прыгону паступова разбураліся перажыткі феадалізма, зараджаўся новы капіталістычны ўклад, што дало штуршок к інтэнсіўнаму развіццю прамысловасці. З’яўляліся новыя віды прадпрыемстваў, новыя падгаліны вытворчасці, якіх да гэтага не існавала на нашых землях, другія віды падгалін вытворчасці пад уплывам розных фактараў прыйшлі да заняпаду.
Беларусь як састаўная частка імперыі развівалася па адзінаму эканамічнаму шляху, але прамысловасць мела спецэфічныя рысы адрознення, што выклікае цікавасць да разгляду праблемы.
Пры разглядзе гэтага даследвання ўзнікаюць цяжкасці. У розных крыніцах ёсць шмат азначэнняў, што ўяўляе сабой гэты від прамысловасці. Але пры аналізе крыніц, літаратуры адно з іх найбольш падыходзіць да тэмы – гэта сукупнасць галін прамысловасці, па перапрацоўкі або апрацоўкі неапрацаванай прадукцыі. Беларуская прамысловасць таго часу перапрацоўвала ў сваёй большасці мясцовую прадукцыю. Таму я ўключыў да разглядання тыя галіны вытворчасці, якія перапрацоўвалі мясцовую сыравіну. Менавіта гэтыя галіны складалі аснову ва ўсёй тагачаснай прамысловасці. Харчовая прамысловасць перарабляла сельскагаспадарчую прадукцыю. Легкая займалася вырабам тканін і апрацоўкай скуры, тэкстыльная – гэта падгаліна легкай прамысловасці па пашыву вопраткі. Лясная прамысловасць займалася апрацоўкай дрэва і вырабам прадукцыі з дрэва. Сілікатная і шкляная прамысловасць займалася вытворчасцю цэглы, вапны, шкла. Прадукцыя перапрацоўкі на гэтых галінах вытворчасці была мясцовая.
Даследванне тэмы дыпломнай работы на сучасным этапе развіцця айчыннай гістарычнай навукі мае істотную актуальнасць. Большасць даследчыкаў разглядала прамысловасць гэтага перыяду абагульненым зместам, даследчыкі вывучалі ўсю прамысловасць Беларусі, а навуковых прац прысвечаных менавіта перапрацоўчай прамысловасці няма. Некаторыя навукоўцы разглядалі толькі некаторыя галіны прамысловасці, або агульнае эканамічнае развіццё Беларусі. З гістарычнага пункту гледжання гэта важны перыяд гісторыі – капіталістычны уклад аказаў ўплыў на ўсе сферы сацыяльна-эканамічнага і грамадскага развіцця тагачаснай Беларусі.
З пунку гледжання грамадскай значнасці на сучасны момант актуальнасць маёй праблемы пашыраецца. У наш час да канца не вызначана па якому эканамічнаму шляху павінна развівацца айчыная прамысловасць, або камандна-адміністрацыйнымі або рыначнымі эканамічнымі метадамі. У сувязі з гэтым варта звярнуцца да гісторыі беларускай прамысловасці гэтага прамежка часу.
У геарафічных межах даследваюцца тэрыторыя сучаснай Беларусі, але на той час Беларусь уваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Па-гэтаму даследваюцца наступныя губерні: Мінская, Гродзенская, Магілёуская, Віцебская, Віленская губерня. Амаль поўнасцю ўваходзілі ў склад сучаснай Беларусі толькі Miнская i Магілёуская, па-гэтаму астатнія губерні даследваюцца толькі тая частка, што ўваходзілі ў сучасныя межы Беларусі.
Храналагічныя рамкі маей тэмы пачынаюцца з 60 гадоў 19 стагоддзя, калі было адменена прыгоннае права, што паслужыла пачаткам станаўлення капіталістычных адносін, і скончваецца 1914 годам, калі Расія ўступіла ў Першую сусветную вайну.
Мэтай майго даследвання характарыстыка асноўных умоў і тэндэнцый развіцця, перапрацоўчай прамысловасці Беларусі ў 60 гадах 19 ст. – пачатку 20 ст.
Для дасягнення пастаўленай мэты трэба вызначыць наступныя задачы:
Разгледзець гістарыяграфію і крыніцы.
Вызначыць уплыў царскай палітыкі на развіццё прамысловасці.
Разгледзець уплыў транспартнай сістэмы на развіццё маёй праблематыкі.
Разгледзець фінансавую сферу і ўплыў на развіццё прамысловасці.
Разгледзець і апісаць перапрацоўчую прамысловасць па галінах вытворчасці, прасачыць дынаміку развіцця на працягу вывучаемага мною перыяда.
Абектам даследвання маей праблемы з’яўляецца прамысловасць Беларусі. Прадметам даследвання перапрацоўчая прамысловасць.
Метадалагічнай асновай дадзенай тэмы паслужыў пранцып гістарызма і навуковасці.
У маёй тэме прынцып гістарызма выяўляе максімальную колькасць фактаў, для вырашэння пастаўленай мною гістарычнай задачы.
Прынцып навуковасці па маей праблеме ўключае ў сабе ўсе метады разляду гістарычнай навукі.
Дыпломнае даследванне разглядалася на аснове гісторыка-апісальнага і гісторыка-параўняльнага метада, гісторыка-сістэмнага.
Навізна маёй тэмы заключаецца ў тым, што дагэтуль менавіта па дадзенай праблематыцы ніхто не займаўся. І ў сваёй тэме я пастараўся вылучыць менавіта тыя галіны прамысловасці, што адносіліся да маёй праблемы. Гэта праблема мала вывучана, таму менавіта патрабуе шырока азнаямлення.
Гістарыяграфія і крыніцы
Развіццё прамысловасці ў 1860 – 1914 гады не аднойчы асвятлялася ў гістарыяграфіі на працягу як дарэвалюцыйнага, савецкага і сучаснага перыяду вывучэння гісторыі Беларусі. Газгляд гэтай тэмы навукоўцамі пачаўся яшчэ ў дакастрычніцкі час.
Адной з першых навуковых з’яўляецца «Живописная Россия», тут у асноўным апісваецца прырода нашай Радзімы, побыт і заняткі насельніцтва, па маей праблеме можна вылучыць рамесныя заняткі жыхароў, але што датычыцца мануфактур, або фабрычна-завадской прамысловасці, то тут звесткі адсутнічаюць [1].
Грунтоўны матэрыял па Магілёўскай губерні знаходзіцца ў шматтомным выданні магілёўскага губернатара А.С.Дэмбавецкага «Опыт описания Могилевской губерни». Праца Дэмбавецкага змяшчае падрабязную інфармацыю аб геаграфіі краю, ёсць шмат карт, гістарычнае развіццё губерні, вельмі падрабязны статыстычны матэрыял у якім змяшчаюцца звесткі аб перапрацоўчай прамысловасці Беларусі, а таксама апісваюцца прадпрыемствы губерні, сярод якіх шмат прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, акрамя апісання прадпрыемстваў, паказваецца размяркаванне па паветах губерні [2].
Навуковае вывучэнне Падзвіння змешчана ў манаграфіі А. Сапунова «Река Западная Двина». У гэтай працы падрабязна апісваецца геаграфія края, гісторыя Падзвіння, па маёй праблеме тут апісваюцца чыгуначны транспарт, водны транспарт, якую прадукцыю перавозілі, прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці па гарадах края, указваецца колькасць прадпрыемстваў, выпуск прадукцыі і ўладальнікі гэтых прадпрыестваў [3].
Добрай падствай па вывучэнню маёй праблемы з’яўляюцца «Памятные книжки Минской, Гродненской, губернях» Па Гродзенскай губерні змешчаны асноўныя падзеі сацыяльнага і эканамічнага жыцця, развіццё фінансавай сферы, статыстычныя звесткі аб прадпрыемствах [4]. Па Мінскай губерні інфармацыя такая, ёсць звесткі па прадпрыемствах [5]. Па штогадовым выпускам можна прасачыць дынаміку развіцця прамысловых прадпрыемстваў, якія галіны найбольш развіваліся, а якія прыходзілі ў заняпад.
Праца Б.Г.Альшамоўскага «Право по землевладению в Западном крае», дзе аўтар разглядвае праблему абмежавання царскімі ўладамі ў землеўладанні палякаў і яўрэяў, а таксама льготы прадстаўляемыя рускім чыноўнікам і памешчыкам. У гэтай навуковай працы сабраны даволі абшырны матэрыял па гэтай праблематыцы, даволі падрабязна апісвае выключэнні з заканадаўчага матэрыяла і ўплыў на эканамічнае жыццё [6].
Адной з асноўных навуковых прац таго перыяду – гэта «Верхнее Поднепровие и Белорусия географическое описание отечества» пад рэдакцыяй В.П. Сяменава. У гэтай навуковай працы змешнаны падрабязныя звесткі пра чыгуначны і водны транспарт Беларусі таго перыяду, з падрабязным апісаннем прыродных умоў, гарадоў Беларусі, паказваецца склад насельніцтва, па нацыянальнай і канфесійнай прыналежнасці. Што датычыцца прамысловасці то тут паказваюцца сялянскія промыслы. Паказваецца рамесныя спецыяльнасці, іх размяшчэнне па розным рэгіенам Беларускіх губерняў, указваюцца прычыны развіцця рамяства па розным рэгіёнам. Што датычыцца мануфактур і фабрык то тут апісваецца прамысловасць таго часу, у сваю чаргу падрабязна прадстаўлены галіны перапрацоўчай вытворчасці па колькасці прадпрыемстваў, сумме вытворчасці і складу рабочых. Дарэвалюцыйныя выданні маюць значнасць у тым, што былі напісаны менавіта ў той час і з’яўляюцца найбольш дакладнымі [7].
У савецкі перыяд гэта праблема закраналася не аднойчы. Ужо з пачатку 20 гадоў 20 ст. пачаліся даследванні па гэтай праблематыцы.
Адзін з першых навукоўцаў ўнесшых ўклад у вывучэнне эканомікі Беларусі быў знакаміты гісторык М.В. Доўнар-Запольскі, яго праца «Народное хозяйство Белоруссии». Эканамічнае развіццё ён ацэньваў зыходзячы з фізіка-геаграфічных і сацыяльных фактараў, а менавіта адсутнасць карысных выкапняў, сельскагаспадарчы раён, вялікія лясныя багацці. М.В. Доўнар-Запольскі не папаў пад ідэалагічны ўплыў савецкага ладу. Ён у сваёй працы апісвае прамысловасць, стан сельскай гаспадаркі, уплыў феадальных перажыткаў на развіццё ўсёй гаспадаркі.
Аднак развіцце капіталізма ў прамысловасці Беларусі ён фактычна даследуе толькі з 80 гадоў 19 ст. На яго думку 60 – 70 гады 19 ст. характарызаваліся дробнай прамысловасцю, якая мала чым адрознівалася ад дарэформенага перыяду. Увогуле аўтар лічыў, што на Беларусі ў той час былі дрэнна развіты капіталістычныя адносіны. Ён у прамысловым развіцці вылучаў Гродзенскую губерню, лічыўшы самым развітым прамысловым раёнам Беларусі. Да пачатку 20 ст. ён увогуле лічыў, што на Беларусі акрамя Гродзенскай губерні ўвогуле, не было буйных прадпрыемстваў [8].
Наступнай працай па разгляду прамысловасці вывучаемага перыяду вылучаецца «Аб развіцці капіталізму у другой палове 19 пачатку 20 ст.». Аўтарам з’яўляецца Д.А. Дудкоў. Даследчык сваёй галоўнай задачай пастараўся вывучыць эканоміку канца 19 - пачатку 20 ст. Як вызначае аўтар мала хто да яго займаўся гэтай праблематыкай. Ён вылучыў абмежаванае заканадаўства царскіх улад у дачыненні да прамысловага развіцця. Апісваецца прамысловасць той эпохі ў тым ліку ёсць прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці, але навуковец апісвае агульным зместам прамысловасць ён крытычна адносіцца да развіцця прамысловасці, лічыў, што менавіта царызм выкарыстоўваў нашы землі ў якасці каланіяльнага прыдатка, што менавіта абмежавальнай палітыкі царызма, і феадальныя перажыткі стрымлівалі актыўнае развіццё прамысловасці. Ён лічыў Беларусь прамысловым каланіяльным прыдаткам Расійскай імперыі [9].
З даследчыкаў 30 гадоў 20 ст. вылучаецца па спецыяльнасці інжынер Клаўдый. Дуж-Душэўскі яго праца «Аб развіцці гаспадаркі Беларусі ў пачатку 20 ст.». У сваёй працы ён выкарыстоўвае статыстычныя дадзеныя па прамысловасці, апісвае прадпрыемствы ў тым ліку перапрацоўчай прамысловасці, але ён толькі прыводзіць дадзеныя па колькасці прадпрыемстваў, сумме вытворчасці і колькасці рабочых, ён не праводзіць грунтоўных даследванняў па дадзенай праблематыцы, займаецца толькі статыстычным апісаннем [10].
У пасляваенны савецкі час гэта праблематыка не стратіла сваёй актуальнасці. Усё новыя даследчыкі ўключаліся ў разгляд дадзенай праблематыцы.
Па развіццю прамысловасці Беларусі шмат аўтараў прысвяціла свае працы гэтай праблеме.
Адным з першых пасляваеных даследчыкаў, які вывучаў прамысловасць з’яўляўся В.А. Саладкоў. У сваей працы ён апісваў прамысловасць Беларусі, рабочы клас і барацьбу рабочага класа за свае правы, банкаўскую сферу і гандаль. Але ў яго працы некаторыя моманты даходзілі да абсурда. Яму была пастаўлена задача знайсці ход гістарычнай падзе, менавіта перамозе Сацыялістычнай рэвалюцыі 1917 года, таму увага надаецца крытыцы ўсей эканомікі, і рабочы рух яго адна з галоўных задач а вывучэнню прамысловасці адводзіцца другарадная роля і па перапрацоўчай прамысловасці тут знаходзіцца мала інфармацыі [11].
З наступных прац з’яўляюцца дзве манаграфіі З.Е. Абезгаўза «Развитие капитализма в Беларуси во второй половине 19 ст.». «Рабочий класс Белоруссии в начале 20 ст.». Па першай працы дадзеныя прыведзены у межах 35 паветах Беларусі. Больш аўтар у сваіх працах вылучыў праблему фарміравання пралетарыяту, прамысловасць вылучана недастаткова, асабліва дробнакапіталістычная. З прамысловасці апісваецца мануфактурная вытворчасць і фабрычная-заводская прамысловасць. Даследчык прасачыў этапы развіцця парэформенай Беларусіі і прыйшоў да высновы, што прамысловы ўздым пачынаецца з 80 – 90 гадоў 19 стагоддзя. У гэтым сэнсе ен адапіраецца на Доўнар-Запольскага. Мала матэрыялу прысвечана ўмовам фарміравання прамысловай вытворчасці [12].
У другой сваей працы аўтар у агульных рысах ахарактарызоўвае прамысловае развіццё Беларусі пачатку 20 ст. Паказвае што беларуская прамысловасць мела агульныя рысы развіцця з расійскай прамысловасцю, адрознне было ў адставанні па канцэнтрацыі вытворчасці і менавіта наша прамысловасць перапрацоўвала мясцовую сыравіну. У апісанні прамысловасці вылучаецца назвы існаваўшых прадпрыемстваў. Аўтар паказаў, што ў гэты час на Беларусі ствараюцца акцыянерныя прадпрыемствы, у эканоміку стаў пранікаць замежны капітал, у сваёй большасці, у лясную і легкую прамысловасць. Галоўным мінусам гэта ідэлагічны ўплыў савецкага ладу вялікім аб’емам работы аўтар займаўся апісаннем рабочага класса, стан і ўмовы працы і рэвалюцыйныю барацьбу за паляпшэння сваіх правоў [13].
Адным з галоўных савецкіх даследчыкаў прамысловасці Беларусі – гэта М.Ф. Болбас і яго дзе працы « Промышленность Белорусии 1801–1860» і «Промышленность Белоруссии 1860–1900 год». Па маей праблеме я выкарыстаў другую яго працу. У гэтай працы аўтар апісваў умовы па фарміраванню прамысловасці, а ў сваю чаргу развіццё чыгуначнага будаўніцтва і паляпшэння шляхоў зносін, развіццё фінансава-крэдытнай сістэмы, але аўтар проста апісвае, тут не паказваецца як менавіта транспарт, або банкі паўплывалі на працэс развіцця прамысловасці, у тым ліку перапрацоўчай. У сваім навуковым даследванні апісвае дробную прамысловасць, мануфактурную вытворчасць, фабрычную вытворчасць. Але ён у цэлым апісвае прамысловасць, падзяляючы яе па галінам вытворчасці і ў заключэнні размяркоўвае па губерням і паветам краіны. Навуковец падлічыў не толькі колькасць прадпрыемстваў, але і ўключыў іх у сваю табліцу іх асноўныя характарыстыкі. На жаль табліца не мае спасылак на крыніцы. Даволі высокія паказчыкі буйной прамысловасці, што атрымаў аўтар, з’явіліся вынікам штучных аўтарскіх выключэнняў і дапушчэнняў падчас класіфікаці штучных аўтарскіх адзінак. У апісанні фабрык ён абмежаваўся простым пералікам паравых рухавікоў [14].
Па эканомікі пачатку 20 ст.з’яўляецца навуковая праца «Белоруссия в эпоху империализма» пад рэдакцыяй Г.Т. Кавалеўскага.
Аўтарскі калектыў акадэміі навук БССР даследвае прамысловасць Беларусі з 1900 –1917 год. Паказваецца развіцце чыгуначнага транспарта і водных шляхоў іх уплыў на эканамічнае развіццё. Вельмі багаты матэрыял па прамысловаму развіццю Беларусі. Паказваецца структура прамысловасці дробная прамысловасць, мануфактурная, фабрычная, паказваецца ступень канцэнтрацыі прамысловасці, параўноўваюцца змяненні ў прамысловасці з папярэдняй эпохай, адрозненне ў цэлым ад Расійскай імперыі, з гэтай працы вельмі яскрава вылучаецца матэрыял па маёй праблематыкі, існуе дакладны падзел па галінах вытворчасці такіх, як харчовая, лясная, легкая, сілікатная. Гэта праца з’яўляецца самай грунтоўнай па прамысловасці пачатку 20 стагоддзя [15].
У працах якіх асвятлялі ўмовы да развіцця перапрацоўчай прамысловасці Беларусі з’яўляецца Палітыка-прававыя ўмовы да развіцця эканомікі Беларусі асветлены ў артыкуле В.Панютіча «Нацыяльны аспект пазямельнай палітыкі», аўтар падрабязна апісвае перажыткі прыгоннага ладу, захаванне буйнога памешчыцкага землеўладання, адмоўна адбіваўшайся на развіцце прамысловасці, палітыка царызма ў адносінах да палякаў і яўрэяў, насаджэнне русскага землеўладання. Апісвае законы царскіх улад, у адносінах да гэтай группы людзей і іх уплыў на развіццё прамысловасці, і таксама паэтапнае эвалюцыя адносін улад да католікаў, яўрэеў [16].
Па гэтай праблематыцы даследванні праводзіла С.М. Самбук. У сваёй працы «Политика царизма в Белорусии во второй половине 19 века». Даследчыца паказвае адносіны царскай улады да яўрэяў і палякаў. Разглядаецца эканамічны аспект гэтай праблемы, таксама адносіны да сялян. У гэтай працы добра паказаны абмежаванне розных груп насельніцтва, З гэтага робіцца выснова ўплыва царскага ўрада на развіццё перапрацоўчай прамысловасці [17].
Навуковец Х.Ю. Бейлькін у сваёй працы «Аграрный кризис конца 19 века и структурная реконструкция сельского хозяйства» даследваў, структуру сельскай гаспадаркі ў дакрызісны перыяд і які ад гэтага быў уплыў да перапрацоўчай прамысловасці. Пасля крызіса разглядаецца, як змянілася структура с/х гаспадаркі, яе ўплыў на прамысловасць, з галін прамысловасці вельмі дакладна разглядаюцца вінакурні, а так сама эвалюцыя пад уплывам крызіса [18].
У сучаснай беларускай гістарыяграфіі шмат даследчыкаў, якія займаюцца дадзенай праблемай.
Даследчык А.П. Жытко займаецца праблемай «Дваранскае прадпрымальніцтва на Беларусі». У працы аўтар даследуе, як дваране паўплывалі на развіцце беларускай прамысловасці. Аўтар паказвае, што дваранам належала важная роля ў эканамічным развіцці краю. У сваёй працы аўтар паказвае долю фабрык, якія належалі дваранам. Дакладна вылучае пагалінову структуру дваранскай прамысловасці. Разглядае змяненне суадносін дваранскай прамысловасці супраць купецкай і буржуазнай у структуры пераапрацоўчай прамысловасці [19].
Яшчэ адной яго працай «Дваранства Беларусі перыяду капіталізма», дзе аўтар апісвае дваранскае землеўладанне і страчванне паступовага манапольнага права на зямлю дваранамі. Паказваюцца суадносіны дваранскага землеўладання і іншых слаёў насельніцтва, прасочваюцца змены ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з аграрным крызісам. Таксама аўтар вывучае прадпрыемствы, якія належалі дваранам да якіх адносяцца і прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці. Вызначае, што дваране ігралі важную ролю ў эканамічным жыцці Беларусі [20].
Аспірант А.Башмакоў даследвае «Развіцце мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці», дзе аўтар робіць аналіз, як развівалася прамысловасць, як палітыка царызму паўплывала на ход развіцця прамысловасці,а так сама даследвае дваранскае прамысловае прадпрымальніцтва [21]. Параўноўвае паміж сабою фабрыку і мануфактуру ў «Параўнальны аналіз развіцця мануфактурнай і фабрычна-завадской прамысловасці» [22]. Яго грунтоўныя працы гістарыяграфія мануфактурнай вытворчасці Беларусі. Дзе аўтар паказвае што даследчыкі як Доўнар-Запольскі, Дудкоў, Дуж-Душэўскі да сярэдзіны 30 гадоў 20 ст. не падвергліся ідэалагічнаму ўціску савецкай краіны, а затым беларуская гістарыяграфія знаходзілася на перэферыі Савецкай ідэалогіі. Башмакоў апісвае і мануфактурную вытворчасць паказвае ўмовы яе развіцця, характарызуе азначэнне мануфактурнай вытворчасці [23].
Беларускія гарады даследвае З Шыбека, дзе аўтар апісвае беларускія гарады, дзе і апісваецца і перапрацоўчая прамысловасць, што засярэджвалася ў гарадах [24].
Значныя даследванні ў развіцці прамысловасці дадзенага перыяду, развіцці гандлю, фінансавай сферы, і іншых сфер прамысловасці даследвае А Кіштымаў. Аўтар правеў глыбокія даследванні па дадзенай прадлематыцы што датычацца амаль кожнай праблемы прамысловасці. Кіштымаў адзін з галоўных сучасных даследчыкаў у гісторыі эканомікі [24].
Аўтар акрамя эканамічнага аспекта даволі падрабязна разгледзеў чыгуначнае будаўніцтва, паказаў, як менавіта чыгункі ўплывалі на развіццё таго ці іншага рэгіёна праз які яны праходзілі[25].
Па чыгункам прысвечана шмат прац. Сярод сучасных даследчыкаў вылучаецца навуковец ГДУ С.Б. Жыхараў яго праца «Железнодорожное строительство и аграрная проблема России». Аўтар разглядае агульным аспектам чыгункі, і ўплыў на эканамічнае развіццё [27]. А таксама яго працы «Московско-Брестская магистраль строительство и эксплуатация» тут навуковец паказвае прычыны пабудовы гэтага чыгуначнага палатна, саму пабудову і эксплуатацыю і ўплыў на эканамічнае развіццё Беларусі[28]. «Либаво-Роменская железная дорога последней четверти 19 столетия. Строительство и эксплуатация» тут таксама паказваюцца пабудова і эксплуатацыя чыгункі, па маей тэме важнае значэне мае, прадукцыя, якая перавозілася па чыгункам [29].
Даследчык Н.І.Палятаева даследуе праблему развіцця банкаў і купецкага саслоўя, але асноўная ўвага надаецца развіццю гандлю і купецкаму саслоўю. Даследчыца лічыла, што банкаўскія пазыкі садзейнічалі развіццю гандлю на Беларусі, паколькі замежныя крэдытныя ўстановы актыўна выдавалі пазыкі асобным гандлярам і гандлевым дамам, што ўплывала на развіццё прамысловасці. Акрамя ў даследванні прыводзіць пералік прадпрыемстваў, што належалі купцам, акцыянерныя таварыствы, што належалі гэтай групе насельніцтва [30].
Беларускі даследчык Ю.Л. Грузіцкі, у сваіх працах лічыў, што банкаўскія інстытуты ператварыліся ў асноўны механізм станаўлення і развіцця капіталістычных адносін на Беларусі. Даследчык падрабязна даследуе ўсю банкаўскую структуру беларусі: дзяржаўнага, камерцыйных банкаў і больш дробных банкаўскіх устаноў, вялікую ўвагу надае разгляду сялянскаму і дваранскаму банку іх роля ў зканамічным развіцці краю. Паказвае дзейнасць банкаўскіх струтур да развіццю прамысловасці, чыгуначнага транспарта, гандлю [31].
Разглядам банкаўска-фінансавай сферы з’яўляецца К.А. Драздова і яе працы «Роля банкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі» ( 1861 – 1914 гг.) [32]. «Фарміраванне ўстаноў дробнага крэдыту на тэрыторыі Беларускіх губерняў другая палова 19 – пачатак 20 ст.» [33]. У сваіх працах даследчыца паказвае станаўленне банкаўскай сістэмы, яе развіцце. Пабрабязна асвятляе дзейнасць дзяржаўнага банка, камерцыйнага банка, дробных фінансава-крэдытных устаноў паказвае як банкі ўплывалі на развіцце буйной, сярэдняй і дробнай прамысловасці, чаму тыя ці іншыя слаі грамадства уключаліся ў гэту сферу дзейнасці.
З даследчыкаў па праблеме банкаўскай справы можна вылучыць А.С.Шкуцько і яго навуковы артыкул «Станаўленне капіталістычных банкаў на тэрыторыі Беларускіх губерняў». Тут паказваецца этап станаўлення банкаў, які існавалі банкі ў нашых губернях, змяшчаецца інфармацыя аб эканамічным ўплыве банкаўскай сістэмы [34].
Агульныя звесткі аб усей эканамічнай гісорыі Беларусі знаходзяцца ў «Эканамічнай гісторыі Беларусі» пад рэдакцыяй Галубовіча. У гэтай навуковай працы змешчана гісторыя беларускай эканомікі, асобным артыкулам вылучаецца вывучаемы перыяд, але інфармацыя змешчана сціплым выглядзе [35].
Добрай працай з’яўляецца «Гісторыя Беларусі перыяду капіталізма. Частка 3. Аграрная гісторыя: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя прадлемы», аўтары А.П.Жытко, М.М.Забаўскі, А.Ф.Рацько. У гэтай працы дакладна апісваецца палітыка царызму на Беларускіх землях, гаспадарча-эканамічная дзейнасць памеснага дваранства, а так сама аграрнае пытанне ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі. У гэтай працы сабраны добры статыстычны матэрыял па эканоміцы [36].
Даследчык Бегель І.Ф. «Развіцце эканомікі Беларусі», дзе аўтар апісвае эканоміку дадзенага перыяду але вельмі сціпла і агульна [37].
З выданняў па гісторыі Беларусі можна вылучыць «Нарысы гісторыі Беларусі» пад рэдакцыяй М.П.Касцюк, М.В Біч, П.А.Лойка. У акадэмічным выданні ёсць тэмы па палітыцы царызма на Беларусі ў сферы землеўладання, развіццё прамысловасці і банкаў. Але матэрыял даволі сціплы і цяжка раскрыць па ім змест, ён служыць як дапаможнік па дадзенай праблеме [38].
Яшчэ адным выданнем служыць «Гісторыя Беларусі ў 6 тамах» том 4 «Беларусь у складзе Расійскай імперыі» пад рэдакцыяй М.Касцюк, У.Навіцкі, П.Лойка, Г.Штыхаў, В.Яноўская. У гэтым акадэмічным выданні змешчаны багаты матэрыял па развіццю транспарту і ўплыў на развіццё лясной і скураной прамысловасці Беларусі. Паказваецца развіццё фінансава-банкаўскай сферы і ўплыў на сферы грамадства ў тым ліку на развіццё перапрацоўчай прамысловасці. Што датычыцца самой прамысловасці, то тут паказваецца ўся прамысловасць, паказваецца развіццё прадпрыемстваў, апісваюцца асноўныя прадпрыемствы, што існавалі на той час у Беларусі [39].
Па разглядаемай праблематыцы маецца багаты матэрыял дакментальнага зместа. Асноўная база крыніц я выкарыстоўваў з хрэтаматый дакументаў і матэрыялаў, а таксама законы якія змяшчаліся ў «Поўным зводзе законаў Расійскай імперыі».
Грунтоўнай працай дзе сабраны матэрыял дакументаў і матэрыялаў з’яўляецца «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі Т.2 1772 – 1900 год» . Гэты матэрыял па маёй праблематыцы змешчаны ў наступным выданні «Документы и материалы по истории Беларуси Т.3 1900 – 1917 г». У савецкі час па дадзенай працай з’яўлялася два выданні: «Белоруссия в эпоху капитализма», том 2.
Крынічную базу можна раздзяліць па наступных параметрах. Заканадаўчыя дакументы па скарачэнню польскага і насаджэнню русскага да іх адносяцца наступныя дакументы. «Льготныя прывілеі русскім дваранам і гандлярам у пакупцы маёнткаў у Беларусі» [40], «23 июля О порядке продажи казенных земель в Западных губернях лицам Русского происхождения служащих в том крае или желающих водвориться там на постоянное жительство» [41], «10 декабря 1865 г. О воспрещении лицам Польского происхождения вновь приобретать помещичьи имения в девяти западных губерниях» [42], «Насаджэння царызмам буйнога землеўладання рускіх памешчыкаў і дазвол сялянам праваслаўнага веравызнання набываць памешчыцкую зямлю ў Беларусі» [43], «Абмежаванне католікаў - сялян у пакупцы зямлі ў Паўночна-Заходнім краі» [44]. Гэтыя дакументы паказваюць як царскія чыноўнікі мэтанакіравана скарачалі польскае землеўладанне і насаджвалі русскае, што ў сваю чаргу мела негатыўныя наступства да развіцці прамысловасці.
У адносінах да яўрэйскага насельніцтва царызм таксама выкарыстоўваў сваю палітыку ў тых ці іншых абмежаваннях. Гэта выражаецца ў наступных законах. «О воспрещении Евреям приобретать от помещиков и крестьян земли в губерниях, подведомых Виленскому и Киевскому Генерал-Губернаторам» [45]. Закон «О допущении Евреев к замещению должностей по городским общественным Банкам» [46]. Закон ад 8 снежня 1867 года «О разрешении Евреям быть арендаторами содержателями или управителями мельниц и заводов, состоящих при имениях в Западном крае» [47]. Высочайше утверждённое мнение Государственного Совета от 3 мая 1882 г. «О приведении в действие Временных правил о евреях» [48].
Па прамысловасці можна вылучыць статыстычныя звесткі. Звесткі па прамысловасці перапрацоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў 1889-1890 [49]. «Статистические сведения о количестве фабрично-заводских предприятий», паровых машин на них, и рабочих пяти западных губерний» за 1893 г. Па гэтых дадзеных прасочваецца эканамічны рост тагачаснай эканомікі Беларусі» [50].
Акрамя статыстычных звестак захавалася шмат крыніц па прамысловасці, развіцці транспарту. Матэрыял змешчаны ў наступных крыніцах: «Прошение пинских купцов о проведение железной дороги через Пинск.8 ноября 1862 год» [51]. «Докладная записка главноуправляющего путями сообщения в комитет министров об условии строительства железной дороги Динабург-Витебск. 18 марта 1863 года» [52]. « Докладная записка «Об обосновании постройки Брянско-Брестской и Витебско-Гомельской железной дороги» [53]. «Из описания движения грузов по реке Днепр в пределах Виленского военного округа» [54]. Па сялянскім промыслам знаходзіцца багаты матэрыял. Напрыклад «Распостранение крестьянских промыслов Борисовского уезда». Тут змешчан матэрыял па промыслам, якія былі распаўсюджаны сярод сялян павета, чаму менавіта ў гэтай мясцовасці атрымалі распаўсюджанне гэтыя віды заняткаў, дзе прадукцыя знаходзіць збыт [55].
Па прапдпрыемствам прадстаўлены наступныя матэрыялы. «Историческая справка Шерешевского об основании и работе табачной фабрики Шерешевского». Матэрыял прадстаўлен аб заснавані гэтага буйнога прадпрыемства беларускай прамысловасці, а выпускаемай прадукцыі гэтай фабрыкі, аб эвалюцыі выпускаемай прадукцыі, і абсталяванні, якое змянялася на працягу часа існавання фабрыкі дадзенага перыяда [56].
Аб прамысловасці Пінска ёсць цікавы матэрыял з крыніцы «Книжки восхода о развитии промышленности в Пинске». Тут расказваецца аб колькасці фабрык і прадпрыемствах па складу на 1901 год. Паказваюцца прычыны развіцця дрэваапрацоўчай прамысловасці горада. Пералічваюцца найбольш буйныя фабрыкі горада і ўладальнікі гэтых фабрык [57].
Аб вядомым прадпрыемстве шклозаводзе Неман змешчана інфармацыя «Из сведений пристава об выпускаемой продукции и рабочих стеклозвода Неман А и Неман Б.» [58]. Аб развііці скурапрацоўчай прамысловасці есць звесткі ў «Кожевное производство в Северо-Западном крае»[59]. Па добрушскай папяровай фабрыцы есць крыніца «1881 год. Сведенія об оборудовании Добрушской бумажной фабрики, Могилевской губерни»[60]. Па манапалістычным аб’яднанням тагачаснага перыяду каштоўныя звесткі знаходзяцца «Установление спичечным синдикатом цен и монополия на рынке»[61].
З метадаў гістарычнага даследвання я выкарыстоўваў гісторыка-апісальны і гісторыка-параўнальны.
Выкарыстанне гісторыка - апісальнага метада заключалася ў вывучэнні крыніц і літаратуры па дадзенай праблеме. Асноўным метадам збора інфармацыі стала збіранне навуковых прац, дакументаў.
Гісторыка - параўняльны метад выкарыстоўваўся ў дыпломнай працы для параўнання развіцця галін перапрацоўчай прамысловасці за ўвесь перыяд вывучэння.
Гісторыка - сістэмны метад выкарыстоўваўся з мэтай паказаць, як увесь комплекс разглядаемых фактараў паўплываў на развіццё перапрацоўчай прамысловасці.


2 Умовы развіцця Беларускай перапрацоўчай прамысловасці
2.1 Палітыка-прававыя ўмовы развіцця перапрацоўчай прамысловасці Беларусі
19 лютага 1861 года адбылося скасаванне прыгону, Расія стала на капіталістычны шлях развіцця. Але паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага 1863 года вымусіла царскі ўрад перарыентаваць сваю палітыку ў дачыненні да беларускіх губерняў. Асноўная мэта палітыкі заключалася каб паменшыць польскі ўплыў на Беларусі, пашырыць рускі, знайсці падтрымку ў мясцовага праваслаўнага насельніцтва. Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі Расіі ў гэтым рэгіёне была ўскладзена на Заходні камітэт, які аднавіў сваю дзейнасць у 1862 годзе. У яго склад уваходзілі кіраўнікі асноўных міністэрстваў: ваенных і ўнутраных спраў, дзяржмаёмасці, адукацыі, фінансаў, а таксама шэф жандараў і обер-пракурор Сінода. Камітэтам былі разгледжаны прапановы па кіраванні Паўночна-заходнім краем. Аднак у снежні 1864 гады па рашэнні ўрада ён спыніў сваё існаванне, і выпрацоўкай палітыкі, галоўным чынам, займалася Міністэрства ўнутраных спраў [25, c. 6].
Пасля як паўстанне пацярпела паражэнне ўрад узмацніў сваю палітыку, якая праяўлялася ў культурнай, сацыяльнай і эканамічнай сферы. Многія буржуазныя ператварэнні на нашы землі прыйшлі са спазненням.
Спецэфічныя рысы ў эканамiчнай палiтыкi ў нашым краі вызначылiся каланiзатарскiмi мэтамi расiйскага самадзяржаўя ў заходнiх губернях і абмежаванне ў правах палякаў, католікаў і яўрэяў. З мэтай выкаранення паланізму М. Мураўёў паставіў задачу паступовай замены польскага землекарыстання на рускае памешчыцкае землекарыстанне. У 1864 годзе суадносіны паміж польскім і рускім землекарыстаннем былі наступныя. Палякам належала 10797 маенткаў, плошча якіх складала 1843 тыс. дзесяцін, а асобам рускага паходжання 1458 маёнткаў агульнай плошчай 1843 тыс. дзес., гэта значыць палякам належала зямлі ў 4 разы больш [38, c. 334].
З гэтай прычыны ўрад пачаў праводзіць абмежавальныя меры ў сферы землеўладання i землекарыстання, прынятыя ў час i адразу пасля падаўлення паўстання 1863 г. Яны былi накiраваны пераважна супраць католiкаў, яўрэяў. Па закону ад 5 сакавiка 1864 г. асобам польскага паходжання у Заходнiх i Паўднёва-Заходнiх губернях Расiйскай iмперыi было забаронена купляць казённыя i прыватныя землеўладаннi, прададзеныя за доўг. Iм не дазвалялася таксама набываць, прымаць у заклад, кiраванне, арэнду зямлi, купленыя на iльготных умовах. Для куплi прадаваемых на умовах прыватных зямельных уладанняў абазначаныя ў прыведзеным законе асобы не мелi права карыстацца iльготамi i пазыкамi [42, c. 326].
Такое права мелi для набыцця канфiскаваных маёнткаў удзельнiкаў паўстання 1863 г. прыезжыя памешчыкi i чыноўнiкi з унутраных губерняў Расii i мясцовыя буйныя праваслаўныя землеўладальнiкi. Праводзiлася мэтанакiраваная палiтыка па скарачэнню памераў землеўладання памешчыкаў-католiкаў i пашырэнню рускага, пераважна буйнага, землеўладання [40, c. 576]. Буйное землеўладанне тармазіла развіцце прамысловасці, беззямельныя сяляне вымушаны былі арэндаваць зямлю у памешчыкаў, і не маглі ўключыцца ў капіталістычныя адносіны. Законам ад 10 снежня 1865г. асобам польскага паходжання таксама было забаронена набываць ва ўласнасць маёнткi. Выключэнне складалi ўладанii якiя перадавалiся ў спадчыну. Акрамя таго, усе высланыя з заходнiх губерняў за ўдзел цi дачыненне да паўстання 1863 г. на працягу двух гадоў павiнны былi прадаць цi абмяняць свае маёнткi на ўмовах, якiя б iх задавальнялi. Уладальнікі секвестарных зямель у двухгадзічны срок павінны былі прадать сваі землі асобам рускага паходжання, або мелі права памяняць свае землі ў іншых раёнах імперыі. Гэта заканадаўства дрэнна адбівалася на прамысловым развіцці краю памешчык-католік не мог прыдбаць зямлю для прамысловых мэт пабудаваць на зямлі прадпрыемства, што з’яўлялася тормазам да развіцця перапрацоўчай прамысловасці [42, c. 326].
Кантынгент чыноўнiкаў у Беларусi другой паловы 19 ст. фармiраваўся ў асноўным за кошт прысланых з унутраных губерняў Расii дзяржаўных служачых. З 1863 г. па 1865 г. у беларускiх губернях было прызначана на службу звыш 4600 новых чыноўнiкаў. Пераважная большасць з iх з’яўлялася ураджэнцамi велiкарускiх губерняў. Па закону 1864 года для русскіх чыноўнікаў прадстаўляліся ільготы пакупнік маёнтка, калі яно было закладзена ў доўг мог перавесці ў іншы доўг не перавышаючы цану маёнтка [41, c. 12]. Для продажу зямлі ўстанальвалася два віда надзелаў: першы ад 300-600 дзесяцін зямлі, другі 600-1000 дзесяцін зямлі. Да зямлі далучаліся ўсе пабудовы, якія знаходзіліся на ёй, у тым ліку фабрыкі і заводы. Так, у 1866-1873 гг. у Вiленскай, Мiнскай i Гродзенскай губернях 300 чыноўнiкаў купiлi 320 зямельных уладанняў агульнай плошчай 146,3 тыс. дзес. Уладанні рускіх памешчыкаў павялічыліся ўдвая і склалі 3669 тыс. дзес. зямлі [43, c. 585]. Наогул, служба ў заходняй часткі Расiйскай iмперыi лiчылася найбольш заахвочваемай i прывiлеяванай. Праўда, далёка не заўсёды прынятыя iльготы апраўдвалiся. Нярэдка губернатары скардзiлiся на тое, што прыезжыя чыноўнiкi былi часта не лепшых маральных i прафесiйных якасцяў. Ахвочымi да прапанованых прывiлеяў былi чыноўнiкi авантурыстычнага складу i не стваралi аўтарытэту расiйскiм уладам сярод мясцовага грамадства. Памешчыкам русскага паходжання даваліся ільготы на вытворчасць спірта і гарэлкі, што ў сваю чаргу спрыяла развіццю вінакурнай прамысловасці [16, c. 44].
Да яўрэйскага насельніцтва былі таксама эканамічныя абмежаванні. Адпаведна закону ад 10 лiпеня 1864 г. распараджэнню ад 5 жнiўня 1864 г. яўрэi рысы аседласцi наогул былi пазбаўлены права набываць зямлю ў сельскай мясцовасці [45, с. 574]. Но ў сваю чаргу яўрэі маглі ўдзельнічаць у банкаўскай справе, у гэтай эканамічнай сферы на беларускіх землях ім належала выключная роля. Законам ад 8 снежня 1867 года яўрэі маглі арэндаваць нерухомую маемасць у тым ліку заводы і млыны пры маентках [46, с. 382].
Да сялян царскі ўрад часоў Аляксандра ІІ праводзіў сваю палітыку. Адмена ва ўмовах паўстання 1863 г. часоваабавязаных адносiн сялянства i перавод яго ў разрад уласнiкаў прымусiлi ўрад тэрмiнова вырашаць пытаннi забеспячэння сялян палiвам, размежаванне памешчыцкiх i сялянскiх угоддзяў, а таксама сервiтутнае пытанне. Памешчыкi пасля адмены часоваабязанага стану нярэдка пераставалi забяспечваць сялян i лiчылi, што апошнiя трацiлi права на сервітуты. У 1863 г. урад быў зацiкаўлены ў спакоi вёскi i ў сувязi з гэтым пайшоў на ўступкi сялянству. Адпаведна распараджэнню вiленскага генерал-губернатара за сялянамi захоўвалася права атрымання палiва ад памешчыкаў па ўстаноўленай плаце цi за павiнасцi. Урад забаранiў таксама ў Беларусi i Лiтве абавязковае размежаванне ўгоддзяў па жаданню аднаго толькi памешчыка i захаваў за сялянамi права на сервiтуты [16, c. 46].
У адносінах сялян праводзілі сваі законы. У адносінах да сялян-католікаў праводзілася палітыка абмежавання зямельнага надзела. Ад 14 ліпеня 1868 года сяляне-католікі маглі набываць зямлю, галоўная палітычная надзейнасць, але зямлю маглі набываць абмежаванымі кавалкамі. У адносінах да сялян праваслаўнага веравызнання абмежавальнай зямельнай палітыкі не праводзілася [44, с. 586].
Сялянам прапаноўвалася заключаць пагадненнi з памешчыкамi аб перадачы iх лiшкаў зямлi супраць выкупных дакументаў за дадатковыя выкупныя плацяжы. У такiм выпадку, складаўся дадатковы акт. У выпадку, калi землеўладальнiк не пагаджаўся на вяртанне зямлi, то яе адразалi ў карысць памешчыка, гэта прыводзіла да скарачэнню сялян-прадпрымальнікаў [25].
З пачаткам царствання Аляксандра ІІІ пачаўся этап контрэформ. Адна з асноўных палажэнняў рэформы стала 14 жніўня 1881 года «Палажэнне аб мерах і ахове грамадскай бяспекі». Згодна гэтаму закону кожны жыхар мясцовасці – мог быць арыштаваны, сасланы без суда на пять гадоў. Віленскі губернатар Каханаў правёў чыстку дзяржаўнага апарата. У 1884 – 1885гадах шмат палякаў было звольнена з дзяржаўных пасад і заменена на рускіх чыноўнікаў. Мясцовая ўлада атрымала правы закрываць навучальныя ўстановы, прамысловыя прадпрыемствы па сваю думку. Узмацнілася русіфікатарская палітыка, да кіраўніцтва дапускалі асоб праваслаўнага веравызнання. Выдадзены закон ад 27 снежня 1884 года забараняў у сельскай мясцовасці арандаваць нерухомую маёмасць палякам і яўрэям, у тым ліку зямельную, фабрычную усіх відаў. Але прадстаўлялася ільгота тым, хто на гэтай зямлі засноўваў фабрычна-заводскае прадпрыемства, но фабрыка павінна была заснавана ў першыя 12 гадоў арэнды [39, c. 177].
У адносінах да яўрэяў пасіліся новыя абмежаванні. З мая 1882 г. урад забараняў яўрэям у межах рысы аседласцi жыць па-за межамi гарадоў i мястэчак, таксама арэндаваць тут, прымаць у заклад i кiраванне нерухомую маёмасць. Забараняўся свабодны пераход яўрэеў з аднаго селішча ў другое [48, c. 599].
Даходзіла да таго, што яўрэі не маглі ў сельскай мясцовасці будаваць лесапільні паблізу крыніц сыравіны. Таксама будаваць прадпрыемства ў сельскай мясцовасці мог будаваць уладальнік зямлі, а так як яўрэям не дазвалялася набываць зямлю то доступ да адкрыцця прадпрыемства ў сельскай мясцовасці быў закрыты. Абмежавальныя законы ў дачыненнi да рассялення яўрэяў прывялi таксама да штучнай канцэнтрацыi iх ў гарадах i мястэчках Беларусi, колькаснай перавагi яўрэяў сярод гарадскога пралетарыяту перапрацоўчай прамысловасці i гандлёва-прамысловага насельнiцтва, адбiлiся на ўзроўнi канцэнтрацыi прадпрыемстваў i дэфармавалi структуру прамысловай i гандлёвай буржуазii, пралетарыята, затрымлiвалi iх кансалiдацыю як сацыяльных груп [9, c. 54].
У пачатку 90 гадоў 19 ст. лішак яўрэйскага працаздольнага насельніцтва перавышаў 470 тыс. чал., акрамя ў гэты час былі выселены яўрэі з цэнтральных рэгіёнаў Расіі. Законы абвастрылi аграрную перанаселенасць у Беларусi, прывялi да адноснага знiжэння кошту зямлi, перашкаджалi яе вольнай купле-продажу, спрыялi захаванню дваранскага землеўладання ў беларускiх губернях. Дваранскае землеўладанне з’яўлялася сур’езным тормазам да развіцця капіталістычных адносін у вёсцы [38, c. 340].
Пасля гэтых мерапрыемстваў улад маёнткі былых польскіх уладальнікаў адышлі да іншаземцаў, пераважна немцаў, якім пасля адмены прыгону было дазволена купляць зямлю ў Расіі. На захадзе краіны чужаземнае землеўладанне стала ствараць сур’ёзную канкурэнцыю рускаму. У 1887г. забаранялася на набыццё зямлi ў польскай мясцовасцi, выключэннем cтала толькі Магiлёўская губерня. Гэты закон быў распаўсюджаны на замежных грамадзян. Прынятыя меры былi скiраваны на перадухiленне канкурэнцыi для мясцовых памешчыкаў з боку яўрэйскай буржуазii i iншаземцаў з мэтай захавання буйнога латыфундуальнага землеўладання [16, c. 48].
Не парушаючы правоў памешчыкаў у канцы 70-80-х гг. 19 ст. была зменена падатковая сiстэма, устаноўлены абавязковы выкуп зямлi для ўсiх сялян. За мэтай змяншэння малазямелля спрабавалi стварыць умовы для перасялення сялян на вольныя землi i арганiзаваць крэдыт для набыцця зямлi. Акрамя таго, прадугледжывалася лiквiдацыя сервiтутаў i ўладкаванне зямельнага пытання для дробных катэгорый сельскага насельнiцтва. У 1882 г. быў створаны Сялянскi пазямельны банк з мэтай арганiзацыi крэдыту для сялян, аказання дапамогi ў набыццi зямлi. У 1886 г. у Мiнску было адчынена аддзяленне гэтага банку, што з вялiкай надзеяй было сустрэта лiберальнымi коламi мясцовага грамадства. Аднак не вельмi выгадна было карыстацца паслугамi банку нават заможным сельскiм жыхарам. З-за вялiкiх працэнтных ставак дорага абыходзiлася зямля, купленая праз банк, у параўнаннi з яе рыначным коштам [15, c. 48].
Росту аграрнай перанаселенасцi ў беларускай вёсцы садзейнiчала iснаваўшае абмежаванне з боку ўлад перасяленне сялян на слабанаселеныя i вольныя землi Расiйскай iмперыi, якое праводзiлася з мэтай захавання рабочай сiлы i ўмацавання рускага элемента у беларускiх губернях за кошт праваслаўнага сялянства [8, c. 43].
Сяляне страждалі ад малазямелля, асабліва ва ўсходніх рэгіенах, што дазваляла невялікай групе сялян стаць сельскімі прадпрымальнікамі.
Урадавая палiтыка ў дачыненнi дваранства Беларусi змянялася ў залежнасцi ад нацыянальна-канфесiйнай прыналежнасцi яго прадстаўнiкоў, пашырэння польскага нацыянальнага руху i рэвалюцыйнага руху ў Расii, змен у адносiнах да дваранства, да урадавых мерапрыемстваў, асаблiва рэалiзацыi рэформы 1861 г. i аграрнага заканадаўства.
На рубяжы 19 - 20 cт., галоўным чынам пад уплывам рэвалюцыйнага руху ў краіне, царызм быў вымушаны змякчыць абмежавальнае пазямельнае заканадаўства ў заходніх губернях. Тут у канцы 90-х гадоў дробная шляхта і мяшчане каталіцкага веравызнання, непасрэдна занятыя ў земляробстве, атрымалі дазвол пашырыць зямельныя ўчасткі да 60 дзес. на двор. Хаця палітычная надзейнасць пакупнікоў зямлі падлягала ўважлівай праверцы і для набыцця яе кожны раз патрабавалася санкцыя губернатара, уступка з боку царскіх улад была несумненная [16, c. 54].
Затым згодна з урадавым указам ад 1 мая 1905 г. у межах польскага землеўладання ўсё польскае насельніцтва Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны атрымала права на агульных асновах, без абмежавання ў памерах і тэрмінах, купляць, прымаць у заклад і пажыццёвае ўладанне, арандаваць зямельную маёмасць усіх відаў. Поруч з гэтым асобам польскага паходжання па-за гарадамі і мястэчкамі названага рэгіёна са згоды генерал-губернатараў і губернатараў у агульнаўстаноўленым парадку дазволілі абменьваць зямельныя ўчасткі альбо набываць іх у асоб іншых нацыянальнасцей з мэтай ліквідацыі цераспалосіцы і акруглення зямельных уладанняў, а таксама заснавання прамысловых прадпрыемстваў. У апошнім выпадку колькасць купленай зямлі не магла перавышаць 60 дзес. Былі адменены абмежаванні на куплю зямлі сялянамі-католікамі, на думку ўрада сяляне-католікі быў небяспечны элемент, пагэтаму яны не маглі набывать вялікія кавалкі зямлі. Гэтыя законы дазволілі католікам як мага больш уцягнуцца ў капіталістычныя адносіны і засноўваць прамысловыя прадпрыемствы [16, c. 50].
Як бачна палітыка царскай адміністрацыі стварала сур’ёзны тормаз да развіцця прамысловасці. Многія катэгорыі грамадства не маглі ўцягнуцца ў капіталістычныя адносіны. З гэтай мэты на нашых землях у асноўным атрымалі развіццё невялікія прадпрыемствы па перапрацоўкі мясцовай сыравіны. Але негледзячы на гэтыя абмежаванні перапрацоўчая прамысловасць развівалася на працягу разглядаемага перыяду.
2.2 Развіццё шляхоў зносін і ўплыў на развіццё перапрацоўчай прамысловасці
Развіццё шляхоў зносін, адзін з фактараў паспрыяўшы развіццю перапрацоўчай прамысловасці Беларусі. У першую чаргу трэба адзначыць чыгуначнае развіццё.
Чыгунку на Беларусі першапачаткова будавалі прыватныя акцыянерныя кампаніі, у тым ліку і з прыцягненнем замежных, напрыклад англійскіх, капіталаў. У далейшым іх будаўніцтва і эксплуатацыя сталі важнейшым відам дзяржаўнага прадпрымальніцтва. Справа ў тым, што на пачатку 80-х гадоў 19 ст., у сувязі з рэарганізацыяй сістэмы чыгуначнага транспарту ў Расійскай імперыі, узнікла пытанне аб выкупе прыватных чыгунак у казну. У дадзеным выпадку Расія пайшла ўслед за такімі заходнеўрапейскімі краінамі як Бельгія і Германія, дзе чыгункі амаль цалкам перайшлі ў рукі дзяржавы [27, c. 21].
Да канца стагоддзя дзяржаўнымі сталі ўсе беларускія чыгункі, за выключэннем невялікай вузкакалейнай лініі Свянцяны-Беразвеч даўжынёй 119 вёрст, якую ў 1895 – 1897 гадах пабудавала і эксплуатавала прыватнае Першае таварыства пад’яздных чыгуначных шляхоў [15, c. 235].
Цяпер бюджэт стаў несці выдаткі і на будаўніцтва новых чыгунак, у тым ліку і тых, якія пракладваліся ў беларускіх губернях. Да пачатку першай сусветнай вайны пяць беларускіх губерняў мелі чыгуначныя лініі даўжынёй больш за 3800 км. Па ступені насычанасці чыгункамі яны займалі адно з першых месцаў у Расійскай імперыі. Адзначым, што да 1910 г. чыгуначная справа заставалася стратнай для казначэйства Расійскай імперыі. Пакрываючы штогадовы дэфіцыт з бюджэту, дзяржава фактычна датавала тых, хто карыстаўся паслугамі чыгункі. І ў прамым, і ва ўскосным сэнсе менавіта чыгункі сталі тым лакаматывам, які пацягнуў за сабой беларускую эканоміку. Яны далі ёй магутны імпульс разіцця і фактычна сталі вызначаць ход працэсаў эканамічнага развіцця і ўрбанізацыі. Сярод эканамічных паказчыкаў дзейнасці беларускай чыгункі, на наш погляд, цікавы і красамоўны баланс грузазвароту беларускіх чыгуначных станцый. Паводле падлікаў, у 1913 г. імі прынята 191054 тыс. пудоў грузу і адпраўлена 206295 тыс. пудоў [26].
У другой палове 19 стагоддзя правячыя колы арганізоўвалі будаўніцтва чыгуначных шляхоў, якія звязывалі цэнтральныя раёны Расіі з заходнімі губернямі і партамі Балтікі для вывазу прамысловай прадукцыі і сельскагаспадарчых тавараў. Гэта былі Рыга-Арлоўская, Масковска-Брэская, Лібава-Роменская і Палескія чыгункі.
Дзякуючы чыгункам экономіка Беларусі аказалася цесна звязанай з экономікай усей краіны і з Усерайскім рынкам. Пасіліся эканамічныя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы.
15 лютага 1851 года было прынята рашэнне а будаўніцтве чыгункі Петярбург-Варшава. Траса гэтай магістралі павінна была праходзіць праз беларускі горад Гродна, які стаў першым беларускім горадам праз які прашла чыгунка. Праектная пратяглагласць трасы складала 1280 км. [26].
Першай чыгункай, якая была праладзена на беларусской зямлі, быў участак Парэчча-Гродна, з’яўляўшыйся часткай чыгуначнай магістралі Петярбург-Варшава, сданай у эксплуатацыю (15) 27 снежня 1862 года. Гэтае чыгуначнае палатно паўплывала на развіцце прамысловасці Гродна. Як адзначаюць даследчык А.Кіштымаў дзякуючы менавіта гэтай чыгунцы атрымала развіццё Гродзенская тытуневая фабрыка «Шарашэўскага» і прадпрыемствы легкай прамысловасці. Менавіта ў гэты час у Гродзенскай губерні адкрылася шмат прадпрыемстваў легкай прамысловасці.
В 1907 году Петярбурска-Варшаўская чыгунка ўвайшла ў склад «Северо-Западных» чыгуначных шляхоў [26].
Рыга-Арлоўская чыгунка пачала сваю гісторыю з 1856 года. У самым пачатку 1856 года падпалкоўнік інжынерных шляхоў зносін Марчанка прапанаваў пабудавать чыгунку з Дынабурга (Даугавпілс) у Курскую губерню праз Лепель, Оршу, Клімавічы, Мглін і Трубчэўск для хуткой дастаўкі хлеба з чарназемнай паласы ў Рыжскі порт, які звязваў з краінамі заходняй Еўропы, асабліва з Прусіяй. Хлеб які ійшоў на экспарт па водных шляхах перавозіць было не выгадна, ён хутка псаваўся.
Будаўніцтва Рыга-Дынабурскай-Віцебскай чыгункі ініцыявалася Рыжскім біржавым камітэтам.
Дынабурга-Віцебская чыгунка была аднапутнай. Да працы па яе будаўніцтву прыступілі 18 ліпеня 1863 года. Дарогу будавалі англійскія інжынеры. Было заключана пагадненне з Лонданскім банкірскім домам «Фрюминг и Гешен» англійскія консулы Шленг і Шварц самі праектвалі чыгунку, адзіная беларуская чыгунка, якую будавалі замежныя грамадзяне [52, c. 85].
Першы участак ад Дынабурга да Полацка працягласцю у 151 вярсту быў адкрыт для руху 24 мая (5 чэрвеня) 1866 года, а другі ўчастак ад Полацка да Віцебска – у кастрычніку гэтага ж года.
1 студзеня 1895 года Арлоўска-Вітебская, Дзвінска-Віцебская, Рыга-Дзвінская і Мітаўскія чыгункі былі злучаны ў адну – Рыга-Арлоўскую. Пассажырскі і таварны рух па ўсёй лініі Рыга-Арлоўскай чыгункі быў адкрыты 24 снежня 1902 года. У падначаленні Рыга-Арлоўскай чыгункі перашла лінія Віцебск-Орша-Магілеў-Жлобін, як частка будучай магістралі Пецярбург- Поўдзень [ 52, c. 86].
В 1898 году пачаліся работы па будаўніцтву іншых шляхоў на участках Смаленск-Віцебск і Віцебск-Полацк-Дзвінск.
Будаўніцтвам Арлоўска-Віцебскай чыгункі завяршылася магістраль, якая злучыла ўнутраныя губерні з Балтыйскім морам. Па гэтай чыгунцы вывозіліся тавары як з цэнтральных раёнаў імперыі (у асноўным сельскагаспадарчыя) так і беларускія, што спрыяла развіццю гаспадаркі краю. З адкрыцём чыгункі павысіўся збыт пянькі ў Еўропу. Экспарт павялічыўся з 464 пудоў да 656 пудоў, прытым калі ў 1866 годзе чыгункай было адпраўлена 2 пуда пянькі, то ў 1867 ужо 499 пудоў. Попыт на лён, які карыстаўся попытам перавозіўся ў прыбалтыйскія парты, затым у сувязі з развіццем перапрацоўкі ільну – вырабы з ільну, чыгунка паўплывала на развіццё льнопрадзільнай прамысловасці Віцебскай губерні і стварэнні ільняной фабрыкі «Дзвіна» [3, c. 376-377].
Наступны накірунак Смаленск-Мінск-Брэст. Планы будаўніцтва чыгуначнага палатна ад Масквы да Варшавы абмяркоўваліся у грамадстве задоўга да разгляду гэтага пытання на афіцыным узроўне. Чыгунка павінна была звязаць два буйных прамысловых раёна [28, c. 104].
Уносячы 19 мая 1867 года ў Камітэт чыгуначных дарог сваё уяўленне па поваду праекта графа Берга, міністр шляхоў зносін П.П.Мельнікаў указаў на лепшы накірунак на Бабруйск і Пінск перад накірункам на Мінск. Пры адной, праўда, умове: павіна быць праведзена даследванне балотістай мясцовасці гэтага рэгіёна. Праведзеныя даследванні паказалі, што больш выгадна будаваць дарогу не на Магілеў, а па кароткаму накірунку ў напрамку Воршы, Барысаў і Мінск. Як сцвярджаў міністр чыгунка павінна мець стратэгічны ваенны накірунак, павінна паслабіць польскі ўплыў і пасіліць рускі [28, c. 105].
14 красавіка 1868 года ўвялі ў лад чыгуначную лінію ад прадмесця Варшавы – Прагі да станцыі Цярэспаль. Для злучэння гэтай лініі з Брэстам было праложана 6 верст дадатковага шляха. Такім чынам, з пачаткам руху на Маскоўска-Брэсцкай магістралі рашалася пытанне а прамым злучэнні чыгункі з магістраллю Масква-Варшава.
У ліпені 1873 года было скончана будаўніцтва участка Ковель-Брэст, якая з’улялася часткай вялікай чыгуначна­дарожнай лініі Брэст-Бердычаў.
У пракладке гэтай лініі мелі інтарэс памешчыкі і сахаразаводчыкі Украйны, а таксама прускія купцы і чыгуначные магнаты. Сельскагаспадарчыя грузы з цэнтральнай і паўдневай часткі Украіны (цукар), лесаматэрыялы з беларускага Палесся праз Брэст прамымі зносінамі вывозіліся ў Прусію, у порт Пілаў. З Прусіі ў Расійскую імперыю ўвозілася соль. Але пабудова гэтай чыгункі дрэнна адбілася на цукровай прамысловасці не вытрымаўшы канкурэнцыю з боку сахаразаводчыкаў Украіны – гэтая галіна вытворчасці прыйшла ў заняпад. Але чыгунка дала стымул да развіцця такіх гарадоў як Брэст, Мінск, Орша. У выніку будаўніцтва чыгункі Масква-Брэст утварыўся важны прамысловы горад Баранавічы. Спачатку гэта была невялічкая станцыя, у сувязі з праходам чыгуначных шляхоў утварыўся горад з прадпрыемствамі рознай напраўленасці, як дрэваапрацоўчыя, спіртаачышчальныя (першы з’віўся ў 1895 годзе), цагляныя (к 1908 году іх пабудавана было тры) і іншыя галіны. Выдрыцкі завод сухой перагонкі драўніны з’явіўся менавіта гэтай чыгунцы. Трэба адзначыць развіццё Слоніма, які дзякуючы цыгунцы ператварыўся ў прамысловы цэнтр легкай і харчовай прамысловасці [ 26, c. 12].
У друку таго часу абмяркоўвалася пытанне злучэнне чыгуначнай дарогай хлебародных мясцовасцей Украіны з партамі Прыбалтыкі. У 1871 годзе было пабудаванна канечнае звяно магістралі – Лібаўская чыгунка, якая злучылала порт Лібаву (зараз Ліепая) з Этканамі (зараз Кайшядорыс). Другая частка экспартнай магістралі Ландварова-Ромны ўвайшло ў 1870 годзе сетку важнейшых чыгуначных дарог [29, c. 82].
Кіраўніцтва Ландварава-Роменскай чыгункі знаходзілася ў Мінску. Дарога ўводзілася ў лад з 1871 па 1874 гады па ўчасткам па меры іх падрыхтаванасці: участак Нова-Вілейск-Мінск – 14 студзеня 1873г., участак Мінск-Бабруйск – 16 верасня 1873г., участак Бабруйск-Гомель – 17 лістапада 1873г., участак Гомель-Сноўская – 13 студзеня 1873 года.
Сканчэннем будаўніцтва і ўводам у эксплуатацыю апошніх участкаў Лібава-Роменскай чыгункі скончваецца перыяд будаўніцтва і эксплуатацыі чыгунак прыватнымі грамадствамі ў развіцці чыгуначнай сеткі Беларусі. У 1913 годзе працягласць дарогі з яе веткамі склалала 1344 вярсты, з іх 183 вярсты – двухпутныя [29, c. 83].
З адкрыццем участка Мінск-Нова-Вілейск на беларускай зямлі з’віўся першы чыгуначны ўзел Мінск, працуючы спачатку на тры накірунка. У дзень адкрыцця руху да Бабруйска з’явіўся чацверты накірунак. Па гэтай чыгунцы ў асноўным перавозіліся транзітныя грузы, з Беларусі вывозіліся лесаматэрыялы, будаўнічыя матэрыялы. Чыгунка абумовілі хуткі рост Мінска і ператварэнню яго ў буйны прамысловы цэнтр. Але і гэта чыгунка прывяла да заняпаду цукровую прамысловасць. Но у сваю чаргу гэта паспрыяла развіццю горада Гомеля, які дзякуючы чыгунцы абагнаў па насельніцтву губернскі горад Магілёў. У Бабруску дзякуючы чыгунцы атрымалі развіццё цагляныя заводы, і лесапільні, колькасць якіх к 1911 году дасягнула 11, пераважна прадукцыя пастаўлялася на экспарт [7, c. 234].
Палескія чыгункі з’явіліся ў 80 гадах 19 ст. Палессе мела патрэбу ў чыгунках, для развіцця эканомікі краю. Яшчэ калі будавалася Маскоўска-Варшаўская чыгунка, пінскія гандляры прасілі вышэйшае кіраўніцтва аб будаўніцтве тут чыгункі. Пры будаўніцтве палатна Пецярбург-Варшава быў праект пракладу чыгункі да Пінска, але ў сувязі з паўстаннем 1863 г. праект быў адкладзены. Тут да будаўніцтва чыгункі асноўным гандлевым шляхам быў водны. Праз Пінск ішлі гандлевыя тавары: зерне, пенька, лён, воўна, крымская соль. Накірунак гарады імперыі і замежныя краіны. Гандлевы шлях пралягаў праз каналы Агінскі і Днепра-Бугскі. Але гэтыя каналы ўжо да гэтага часу састарэлі. Агінскі, які быў пабудаваны, яшчэ ў 1770 годзе да гэтага часу састарэў. Для новых відаў рачнога транспарта быў вузкім. Казна пачала несці страты, многія суда не даходзілі да пункту прыназначэння.
Беларускія губерні Гродзенская і Віленская мелі недахоп у хлебе. Па-гэтаму неадходна было будаўніцтва чыгункі якая б звязала Пінск з іншымі раёнамі імперыі і павіна была развіць прамысловасць горада. Праектыруемая дарога Брэст-Бабруск падыме прамысловае развіцце Навагрудскага і Слуцкага паветаў [51, c. 78-82].
Акрамя гандляроў прамыслоўцы і чыноўнікі асэнсоўвалі важнасць будаўніцтва чыгункі. У краі з-за дрэных глебаў тут насельніцтва было гатова да прамысловай вытворчасці. Вырошчваліся тэхнічныя культуры лён, канопля, з-за адсутнасці шляхоў яны не малі добрага збыта. Хлеба вырошчвалася мала, мелася патрэба ў падвозе, а зернавыя культуры ішлі на вытворчасць вінакурэння, гэтая галіна вытворчасці тут мала добрае развіцце. Суконная прамысловасць мала патрэбу у падвозе сыравіны, і вывазу гатовай прадукцыі. Чыгуначнае палатно да украінскага горада Роўна дазволіла б збываць у Царства Польскае лес і вырабы з лесу. Дзякуючы чыгунцы тут павінны былі узнікнуць такія галіны вытворчасці, як смалакрэнне, дзегаць, гонка скіпідара, і іншыя галіны вытворчасці, якія да будаўніцтва трасы не малі поспеха у адсутнасць іх збыта. Чыгунка павінна была мець і абарончае значэнне для краіны [53, c. 103-105].
У 1881 годзе было падпісан загад а будаўніцтве 136-верстнай веткі Жабінка–Пінск, дзе упершыню на будаўніцтве чыгуначных шляхоў былі выкарыстаны чыгуначныя войскі – сфарміраваныя к таму часу чыгуначныя батальёны, сведзеныя ў брыгаду, камандаванне войскамі размяркоўвалася ў Баранавічах. Дарога была пабудавана хутка за адно лета. Праўда, гэтаму садзейнічала раўніная мясцовасць і амаль поўная адсутнасць шучных збудаванняў. 9 лістапада 1882 года на веткі адкрыўся пасажырскі і таварны рух [14, c. 20].
24 студзеня 1883 года ваенны міністр заявіў а неабходнасці будаваць стратэгічныя чыгуначныя шляхі праз Палессе. На гэты раз чыноўнікі далі загад пабудавать шляхі не пазней чым у трохгадовы срок, Палескіх чыгунак: Вільна-Роўна з веткамі Баранавічы-Беласток і Пінск-Гомель. Палескія чыгункі ўводзіліся ў эксплуатацыю па меры гатоўнасці ўчасткаў: ад Жабінкі да Пінска – 9 лістапада 1882 года, ад Вільна да Лунінца – 30 снежня 1884 года, од Лунінца да Пінска – 30 снежня 1884 года, ад Лунінца да Роўна – 2 жніўня 1885 года, ад Лунінца да Гомеля – 15 лютага 1886 года, ад Баранавічей да Беластока – 23 лістапада 1886 года, ад Гомеля да Бранска – 8 жніўня 1887 года [ 14, c. 21].
Усе лініі Палескіх чыгунак былі пабудаваны распаражэнем казны. Кіраўніцтва чыгункамі знаходзілася ў Вільні. У 1886 годзе Вільна-Ровенская і Пінская чыгунка перайменаваны ў Палескія чыгункі, якія праходзілі па Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Валынскай, Магілеўскай, Чарнігаўскай і Арлоўскай губерням [26, c. 14].
Пабудва Палескага чыгуначнага палатна дало моцны імпульс развіцця прамысловасці Палесся. Узіклі шматлікія цэнтры лясной прамысловасці такія як Рэчыца, Жыткавічы, Мікашэвічы, Лунінец, Драгічын. Па статыстычных звестках за 25 гадоў эксплуатацыі Палескіх чыгунак іх грузаабарот узрос у 50 разоў. Калі на Палессі было шэсть лесапільных завода то ужо у 1909 годзе іх стала 48 з агульнай сумай вытворчасці за 2 млн.руб. Гарбарных заводаў павялічылася з 24 да 100, іх агульная сумма вытворчасці склала 500 тыс.руб. Агульная колькасць усіх фабрык павялічылася з 674 да 4000 з гадавой вытворчасцю каля 60 млн.руб. Нават такі гігант айчынай прамысловасці як Добрушская папяровая фабрыка абавязана сваім развіцём Бранска-Брэстскай чыгуначнай магістралі [39, c. 205].
Важнае значэнне павінна была мець чыгунка, якая звязала Гомель з Віцебскам. Была неабходнасць звязаць гэтыя буйныя гарады, пры будаўніцтве гэтай чыгункі, праз Магілёў яна прайшла і губернскі горад атрымаў чыгуначную сувязь. Магілёў з-за адсутнасці чыгункі адставаў па развіццю ад Гомеля, які дзякуючы Лібава-Роменскай чыгунцы станавіўся буйным прамысловым цэнтрам. У 1902 годзе была пабудавана Пецярбурска-Адэская чыгунка [10, c. 36].
У пачатку 20 ст. былі пабудаваны наступныя чыгуначныя лініі. Была пабудавана чыгуначная лінія Полацк-Сядлец, якая злучыла наступныя гарады Вілейка, Маладзечна, Ліда, Масты, Ваўкавыск. Будаўніцтва гэтага палатна адумовіла прамысловае развіцце гэтых гарадоў. У гэты час ў асноўным пачалі ўводзіцца адгалінаванні ад асноўных чыгунак. Былі чыгуначныя веткі Асіповічы-Старыя дарогі, Васілевічы-Хойнікі. Пабудова адгалінаванняў было вызвана патрэбай вывазу гатовай прамысловай прадукцыі, напрыклад пасля пабудовы чыгуначнай веткі праз Хойнікі атрымала развіццё вінакурная прамысловасць у такіх мястэчках як Хойнікі, Галоўчыцы, Суткова. Будаўніцтва чыгуначнага палатна праз Старыя Дарогі і старажытны горад Урэчча абумовіла стварэння прадпрыемстваў лясной прамысловасці. Памешчыкі прамыслоўцы Ігуменскага павета ў 1902 і 1911 годзе двойчы хадатайнічалі ад будаўніцтвах чыгуначных палотен Барысаў-Ігумен-Мар’іна-Горка, і Ігумен-Смілавічы-Мінск [39, c. 365-366].
У 1880 г. па Маскоуска-Брэсцкай чыгунцы было перавезена 78,4 мл. пудоў грузаў. Лібава-Роменскай – 46,2 млн. пудоў. У 1890 годзе па першай перавезена ужо 94,4 пудоў грузаў, другой каля 99,8 млн. пудоў.
У 1900 г. Перавозка грузаў рэзка узрастае: па Лібава-Роменскай чыгунцы, якая складала 225 млн пуд, Маскоуска-Брэсцкай – 185 млн. пудоў, Палескіх дарогах 155 млн. пудоў. Па Беларусі з 1890-1900 г.аб ‘ем перавозак па чыгункам узрос з 133 млн. да 249 млн. пудоў, у тым ліку хлебных грузаў з 37 млн. да 100 млн. пудоў, з 12млн. да 28млн. дроў i іншых лясных будматэрыялаў. У прывозе былі і прамысловыя тавары, у вывазу лес, жывелы, шэрсць.
Такім чынам чыгуначнае будауніцтва ў эпоху капіталізма на Беларусі ішло хуткімі тэмпамі, калі ў 1870 годзе, даўжыня чыгунак склала 302км, у 1880г.-1516 км, 1890г.-2592 км. За 1861-1900 г. Сетка чыгунак на Беларусі павялічылася ў 10 разоу, па астатняй Расіі 1861-1900г. павялічылася у 7 разоў.
У пачатку 20 ст. чыгункі Беларусі склалі 8% ад Расійскай iмnepыі, як плошча Беларусі складвала усяго 0,9% тэрыторыі iмпepыі [ 14, c. 23].
Па гушчыне чыгунак Беларусь аказвалася на другім з месцаў уступіўшы толькі Царству Польскаму. Утварыліся буйныя прамысловыя вузлы: Мінск, Жлобін, Гомель, Віцебск, Баранавічы, Лунінец, Брэст і іншыя звязаныя з важнейшымі эканамічнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Прыбалтыцы, Польшчы.
Развіцце чыгуначнага будауніцтва садзейнічала капіталізацыі сельскай гаспадаркі, росту фабрычна-заводскай прамысловасці,гандлю, гарадоў. Усе новыя раёны Беларусі ўключаліся ва ўcepaciйскі рынак.
Кожны рэгіён Беларусі, праз які праходзіла чыгунка, атрымліваў моцны стымул для эканамічнага росту. Напрыклад Магілеўская губерня якая давала больш прадукцыі лясной прамысловасці, ўступіла Мінскай, дзякуючы інтэнсіўнаму чыгуначнаму будаўніцтву [ 12, c. 24].
Акрамя чыгункі існавалі іншыя шляхі зносін. Вялікую ролю працягвалі адыграваць водныя шляхі. Беларусь была пакрыта шырокай сеткай рэк, існавалі судаходныя каналы: Днепра-Бугскі, Агінскі.
Аднак каналы знаходзіліся ў запушчаным стане. Грошы на ix расчыстку выдзяляліся нязначныя. Асваенне новых водных шляхоў ійшло марудна. 3 1867 па 1905 год даўжыня сухапутных і рачных шляхоў на Беларусі павялічылася толькі на 283 км.I усё ж такі рачны транспарт быў выгаднай сферай прылажэння капітала па рэках вывозілася прадукцыя ў прычарнаморскія парты і прыбалтыйскія. Але галоўны мінус рачнога транспарту ён працаваў па сезонна. Зімой тавары не перавозіліся[14, c. 12].
23 чэрвеня 1865 г. у складзе Міністэрства шляхоў зносін быў ізноў уведзены Дэпартамент водных зносін. 31 снежня 1870 г. яго рэарганізавалі ў Дэпартамент шашэйных і водных зносін, а 3 мая 1899 г. перайменавалі ў Кіраўніцтва водных і шашэйных зносін і гандлевых партоў. Пачалі ўзнікаць акцыянерныя таварыствы параходства.
Так, акцыянернае грамадства «Пароходство по Днепру» да пачатку 20 ст. мала 34 параходы з капіталам 1,6 млн руб. Асвойваліся новыя параходныя лініі Kieў-Ворша, Кіеў-Мінск, Kieў-Гомель, у 1906 г. фірма атрымала прыбытак 1,6 млн руб.[14, c. 15].
У 1880 г. узнікла другое акцыянернае таварыства «Второе пароходное общество по Днепру и его притокам» з прадстаўніцтвам у Kiевe. Яно мала 20 параходаў вартасцю у 1,1 млн руб., якія хадзілі з Кіева да Гомеля i Пінска, з Гомеля да Прапойска, з Пінска да Брэста. У 1892 г. па Заходняй Дзвіне арганізованы маршруты паміж Віцебскам i Веліжам. У 1904 г. абслугоўвалі перавозкі 16 параходаў. На судах па Дняпру перавозілася скура, керасін, крупы, вапна, камень. Паміж Магілевам і Рэчыцай спаўляўся лес, і розны лясны матэрыял – гонт [14, c. 16].
На рачных станцыях Орша, Магілёў, Жлобін выгружаліся грузы. На станцыі Магілёў судны прыставалі к самаму берагу, дрэнна былі арганізаваны пад’яздныя шляхі, у дрэннае надвор’е было вельмі цяжка падвозіць цяжкія грузы. Такая сітуацыя была і на наступных рачных прыстанях.
Па рацэ Бярэзіне таксама ажыцяўляўся перавоз грузаў. Найбольш пашыраныя тавары, якія перавозіліся па рацэ – гэта смала, запалкі Барысаўскай фабрыкі, зерне, лясныя вырабы.
Сітуацыя з прыстанямі была дрэннай. На гэтых станцыях параходы прыставалі прама да берага. На станцыях Беразіно, Барысаў былі дрэнныя пад’язныя шляхі, у дрэннае надвор’е было цяжка правозіць грузы. Толькі ў Бабруйску чыгунка падходзіла да рачной станцыі і гэта праблема адсутнічала.
На Сажы вылучалася станцыя Гомель, яна была адна з лепшых на Беларусі. Існавалі карабельныя прыстані, судны не прыставалі да берага, а разгружаліся тут. Да Лібава- Роменскай чыгункі існавала шаша, выкладзеная з булыжніка і гэта спрыяла перавозцы грузаў. Па Сажы перавозілася прадукцыя гомельскіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў [54, c. 108].
Па Нёману хадзіла некалькі пасажырскіх цеплаходаў i барж. Лясны тавар ішоў у Гродна – перад першай сусветнай вайною ў горадзе было тры лесапільных завода, но асноўная яго маса ішла далей на захад, у Германію. Гэты працэс нарастаў на працягу 19 стагоддзя і дасягнуў свайго максімума на пачатку 20 ст. Беларусі належала амаль манапольнае месца у лясным гандлі з Германіяй. Толькі у 1906 г. па Неману праз прускую мяжу прашло на платах 2638877 круглякоў леса. Акрамя таго, праз мяжу прашлі 1374 баржы з 434394 кубаметрамі леса для целюлозных фабрык і ў другой палове 19 ст. сярод экспартных тавараў на Неманском воднам шляху былі лес, хлеб і іншая сельскагаспадарчая прадукцыя. Па Гроднзенскай прыстані у 1862 г. грузілася і адпраўлялася 225 судоў і 96 лясных плытоў, разгрузілася 268 судоў і 166 лясных плытоў, прашлі міма 63 судна і 913 лясных плыта. Агульная вартасць груза склала 518505 руб. [25, с. 28]
В 1860 – 1862 гг. па аб’емам тавараў, перавезеных па рэкам Беларусі, Неман у межах Гродзенскай губерні займаў першае месца па перавозкі хлеба і спірта (821225 пудоў) і поташа (100 пудоў). У 1878 г. па гродзенскай прыстані адпраўлена таваров на суму 643940 руб., прыбыла тавараў на 66923 руб. і праследвала транзітам тавараў на 902122 руб. [54, c. 108].
Першаснае значэнне мела транспартыроўка водным шляхам леса. У рэгіене актыўна развівалася загатоўка карабельнага леса ў Мінскай і Гродзенскай губ. і дастаўкай яго по Неману паліва. У 1909 г. па Немане 91 % сырога леса прызначалася на вываз.
Усяго на пачатку 20 ст. малася 164 параходы i барж i 560 непаравых суднаў. Стварэння рачнога флоту ійшло шляхам набыцця судоў за мяжой, так i пабудовай на мясцовых верфях.
3 70 гадоў 19 ст. з паскарэннем перастройкі памешчыцкай racпадарцы на капіталістычных пачатках павялічыўся збыт прадукцыі. Гэта прывяло да росту грузаабароту рачнога транспарту.
Як бачна рачны транспарт карыстаўся попытам, аднак ен знаходзіўся не ў добрым стане адсутнічалі прыстані на многіх рачных станцыях, да станцый рэдка праходзілі брукаваныя шляхі, асноўная колькасць шляхоў былі грунтовыя.
Што датычыцца сухапутных шляхоў то сітуацыя была наступнай.У пераліку на 100 кв. км. у Беларусі шашэйных шляхоў было ўдвая болей, чым па астатняй частцы Расіскай імперыі. У 60 – 70 гады іх працягласць склала 1 тысячу верст. Акрамя для падвозу гандлёвых тавараў выкарыстоўваліся паштовыя тракты працягласць якіх склала 3,8 тысяч верст.
Па будаўніцтву шашэйных дарог выдзялялася Віцебская, Гродзенская, Віленская.
Па статыстыцы ў 1900 г у Мінскай губерні іх працягласць склала 5655 верст, у Магілеўскай даўжыня склала 16 955 разам з праселачнымі. Прыкметную ролю іграў гужавы транспарт, яго асноўнае прызначэнне падвоз тавараў да прыстаняў, а таксама ў гарады і мястэчкі.Сярод гужавых напрамкаў неабходна вылучыць шлях ад Пінска да Брэста і падвоз тавараў да Віцебска. Но большасць грунтовых шляхоў былі ў дрэным стане , а гужавы транспарт, быў дарагі [11, c.19].
Такім чынам на пачатку 20 ст. Беларусь пакрылася густой сеткай чыгунак, водных, шашэйных шляхоў. Гэта паўплывала на развіццё прамысловасці, росту гарадоў.
2.3 Фінансава–банкаўская сістэма і ўплыў на развіццё перапрацоўчай прамысловасці
Банкаўская сітэма безумоўна значна паўплывала на капіталістычнае развіццё Беларусі ў другой палове 19 – пачатак 20 ст. у тым ліку развіццё перапрацоўчай прамысловасці, сацыяльнай палерызацыі грамадства. Развіццё прамысловасці, шляхоў зносін патрабавалі шматлікіх фінансавых укладанняў, па гэтаму тагачасная Беларусь пакрылася сеткаю фінансава-крэдытных устаноў [32, c. 27].
У выніку правядзення буржуазных ператварэнняў у Расійскай імперыі к канцу 19 ст - пачатак 20 ст. завяршыўся працэс станаўлення банкаўскай сістэмы.
Стварэнне паўнавартаснай крэдытна-банкаўскай сістэмы ў Расійскай імперыі пачалося з заснавання ў 1860 годзе Дзяржаўнага банка. Затым з’явіліся прыватныя камерцыйныя банкі, іпатэчныя банкі, гарадскія банкі і іншыя крэдытныя арганізацыі. Беларускія землі, будучы на той час часткай Расійскай імперыі, не засталіся ў баку ад гэтага працэсу. У 1870 – 1914 гг. у Беларусі дзейнічалі 9 банкаў і 48 банкаўскіх аддзяленняў, шматлікія банкірскія канторы, крэдытныя арганізацыі, пазыка-зберагальныя таварыствы. Самы актыўны ўдзел у стварэнні гэтай сеткі крэдытна-фінансавых установаў прынялі прадпрымальнікі яўрэйскага паходжання. Прычым, у сілу шэрагу гісторыка-эканамічных асаблівасцяў, у беларускіх губернях у гэтай справе ім належала выключная роля. Аддзяленні Дзяржаўнага банка былі адчынены ва ўсіх губернскіх гарадах Беларусі – Гродне, Вільні, Мінску, Магілёве, Віцебску. Губернскія аддзяленні Дзяржбанка мелі права крэдытаваць прамысловасць і гандлёвую дзейнасць, прытым па закону 1894 года, кожнае аддзялене банку у залежнасці ад капіталаў мог прадастаўляць абмежаваны крэдыт буржуазіі [31, c. 22]. Але да 80 годоў 19 ст. Дзяржаўны банк прадстаўляў абмежавальныя крэдыты, што было звязана з малым капіталам на пачатковай стадыі станаўлення, і з пагашэнннем крэдытных сродкаў ліквідаваных казенных банкаў. У сілу гэтага можна зрабіць вынікі чаму прамысловы ўздым пачаўся з 80 гадоў. Пераважна ў аддзяленнях Дзяржаўнага банка крэдытавалася заможная частка – гэта пераважна купцы, багатыя мяшчане. Дзякуючы банку прамыслоўцы атрымоўвалі першапачатковы капітал і ўкладвалі сваі фінансавыя сродкі ў развіццё перапрацоўчай прамысловасці. Менавіта Дзяржаўны банк даў першы стымул да развіццю прамысловасці [31, c. 26].
У аддзяленях Дзярбанка Беларусі крэдатаваліся не толькі прыватныя асобы, але і таварыствы ўзаемнага крэдыта, банкірскія канторы. У 1908 годзе 30 банкірскіх кантор і дысканцераў атрымалі ў аддзяленях дзяржаўнага банка 1,1 млн крэдыта. 1898 годзе аддзяленні дзярбанка выдалі 465 крэдытаў на сумму 1,9 млн. руб., а ў 1908 годзе адпаведна 126 крэдытаў 1 млн руб. [32, c. 28].
Па падліках даследчыка З.Шыбекі агульная сумма крэдытаў Мінскага аддзялення Дзяржбанка размяркоўвалася наступным чынам: на лясную справу прадстаўлялася крэдытаў – 46,9% ад агульнай колькасці, на грашовыя аперацыі–18,9%, мясцовы гандаль 17,3%, на фабрычную прамысловасць14%, астатнія сродкі ішлі ў сельскую гаспадарку. Як бачна дзяржава накіроўвала буйныя капіталы ў лясную справу, гэта абумовіла высокі рост гэтай галіны вытворчасці і заснавання ў пачатку 20 ст. манапалістычных аб’ядннаняў гэтай галіны вытворчасці. Так сама крэдыты іншым банкаўскім структурам, спрыялі да развіцця прадпрыемстваў, банкі прадстаўлялі крэдыт прамыслоўцам, гандлярам [24, c. 32].
Замежныя інвестары часцей укладвалі свае сродкі ў беларускую лясную прамысловасць і гандаль, выказвалі цікавасць да ільну, засноўвалі акцыянерныя таварыствы. Па асобных падліках крэдытныя ўстановы ў 1913 годзе ўклалі ў эканоміку Беларусі 354,7 млн.руб. Для гэтага неабходна была сетка ўстаноў банка [32, c. 29].
У 60 –70-я гады 19 ст. адначасова з распрыгоньваннем сялянаў ішоў працэс распрыгоньвання капіталаў. Першым, у 1864г. быў адчынены Пецярбургскі Прыватны банк, праз год з’явіўся Маскоўскі Купецкі банк. На працягу пяці гадоў (1864 – 1868 гг.) было арганізавана шэсць акцыянерных банкаў, у наступныя пяць гадоў – яшчэ 33 банкі. Прыклад Пецярбурга і Масквы ў арганізацыі камерцыйных банкаў паўплываў і на іншыя рэгіёны. Яны вельмі востра адчувалі патрэбу адкрыцця мясцовых банкаў. Спроба «русіфікацыі» прыватнага крэдыту не мела поспеху. Развіццё крэдытна-фінансавых установаў у беларускіх губернях ішло як пры самым актыўным удзеле яўрэйскіх капіталаў, так і з выкарыстаннем багацейшага вопыту вядзення грашовых аперацый яўрэямі-фінансістамі [25, c. 14].
Першы ў Беларусі акцыянерны камерцыйны банк быў адчынены ў Мінску. 10 верасня гэтага года пачаў дзейнасць Менскі Камерцыйны банк. Асноўны капітал пры яго заснаванні Мінскага банка склаў 1 млн. руб. Згодна свайму статуту, банк меў права на ўлік расійскіх і іншаземных векселяў; выдачу пазыкаў пад заклад; атрыманне плацяжоў па векселях і іншых тэрміновых дакументах і каштоўных паперах; плацяжы і перавод грошай ва ўсе месцы, дзе знаходзіліся яго аддзяленні, камісіянеры ці карэспандэнты; куплю і продаж дзяржаўных і прыватных каштоўных папераў і металаў, прыём укладаў (тэрміновых, бестэрміновых і на бягучы рахунак), прыём на захаванне каштоўных папераў і іншых каштоўнасцяў, фінансавання буйной прамысловай і сельскай буржуазіі [25, c. 15- 16].
Але з чягам часу у 1908 годзе Мінскі камерцыйны банк абанкроціўся, што прывяло да з’яўлення іншых камерцыйных банкаў. Напрыклад у 70 – 80 гады 19 ст. у гады прамысловага пад’ема пачалі сваю дзейнасць Арлоўскі банк, які адкрыў свае аддзелы ў Гомелі і Воршы. Паўднева-русскі ў Магілёве, Паўночны банк 1901 год – Гомель, Руска-Азіяцкі – Гомель, Злучаны банк. Камерцыйныя банкі спрыялі па развіццю беларускай прамысловасці. Так Злучаны банк удзельнічаў у стварэнні ў 1912 годзе Віцебскага акцыянернага таварыства для гандлю і экспарту ільну. Некалькі банкаў удзельнічалі па стварэнні запалкавых прадпрыемстваў: «Маланка» у Мазыры, «Прагрэс-Вулкан» у Пінску [32, c. 29].
У ценю фінансавых магнатаў дзейнічалі, а нярэдка і квітнелі фінансавыя прадпрымальнікі рангам ніжэй: уладальнікі банкірскіх кантораў, мяняльных кропак і асобныя дісконтэры (прыватныя асобы, якія займаліся ўлікам векселяў). Да студзеня 1910г., паводле даных Міністэрства фінансаў, у імперыі налічвалася 287 банкірскіх кантор і 88 мяняльных кропак. Па колькасці банкірскіх кантор першае месца займалі літоўска-беларускія губерні 99 кантор. Абсалютная большасць банірскіх кантор належала яўрэйскаму капіталу. Банкірскія канторы і дысконтэры бліжэй за ўсіх знаходзіліся да свайго кліента. Можна сказаць, што яны літаральна ішлі ўслед за ім. Многія сумяшчалі банкірскія аперацыі з вядзеннем гандлю, а часам з валоданнем якім-небудзь прамысловым прадпрыемствам. Банкірскія канторы бралі за свае аперацыі такі ж працэнт, як і прыватныя банкі альбо на 1,5-2% вышэй Дзяржаўнага банка, а больш дробныя канторы, у залежнасці ад кліентуры і паслугаў, бралі ад 12 да 24% [ 33, c. 25].
Геаграфія распаўсюджання банкірскіх кантораў і раёнаў дзеяння асобных дысконтэраў была надзвычай шырокай: ад губернскіх і павятовых гарадоў да невялікіх мястэчак. Самыя буйныя з іх канцэнтравалі немалыя грашовыя сродкі і выступалі, па сутнасці, як міні-банкі. Пра гэта сведчыць адкрыццё некаторымі мясцовымі банкірскімі канторамі сваіх філіялаў, у тым ліку і за межамі беларускіх губерняў. Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі сродкі ў прамысловасць, якой паралельна валодалі [30, c. 132].
Немалаважную ролю, асабліва ў эканамічных умовах беларускіх губерняў, адыгрывалі Таварыствы ўзаемнага крэдыту. Гэта былі невялікія крэдытныя установы, заснаваныя на прынцыпе калектыўнай адказнасці сваіх сяброў. У Беларусі першыя такія таварыствы з’явіліся ў 1874г. у Мінску, Магілёве і Віцебску. Асабліва бурны рост колькасці крэдытных таварыстваў у беларускіх губернях, як, дарэчы, і па ўсёй Расійскай імперыі, назіраўся ў гады эканамічнага ўздыму перад Першай сусветнай вайной. Гэты працэс ахапіў не толькі губернскія і павятовыя гарады, але і мястэчкі і вёскі. Таварыствы ўзаемнага крэдыту ажыццяўлялі крэдытаванне сваіх сяброў за кошт іх уступных складак (зваротны капітал) і мабілізаваных пасіваў. Яны вялі тыя ж аперацыі, што і акцыянерныя банкі, за выключэннем куплі каштоўных папераў за ўласны кошт (таварыствам дазвалялася набываць каштоўныя паперы толькі за кошт кліентаў). Калі банкі мелі справу, у асноўным, з вельмі багатай кліентурай, то сярэднія і дробныя прадпрымальнікі больш карысталіся паслугамі таварыстваў узаемнага крэдыту. Часта такія таварыствы насілі спецыялізаваны характар, абслугоўваючы пэўныя галіны эканомікі. Напрыклад, перад Першай сусветнай вайной у Мінску акрамя старэйшага Мінскага крэдытнага таварыства дзейнічала «Купецкае таварыства ўзаемнага крэдыту» з 1911года, «Лесапрамысловае таварыства ўзаемнага крэдыту» з 1914года, «Гарадское крэдытнае таварыства» з 1896 года, «Рамеснае крэдытнае таварыства» з 1901года. Назвы гэтых таварыстваў даволі ясна ўказваюць на тое, хто ўваходзіў у іх склад. Гэтыя таварыствы ўзаемнага крэдыту выдзялялі фінансы на прамысловае будаўніцтва [25, c. 52].
Банкаўскі крызіс 80 гадоў закрануў не толькі банкі, але і таварыствы ўзаемнага крэдыту. Напрыклад Мінскае таварыства ў 1881 годзе налічвала 579 чалавек і капітал 257 тысяч рублёў, то ў 1895 годзе 525 чалавек і капітал 142 тысячы рублёў. Пераадолёўшы крызіс перад першай сусветнай вайной у 1914 годзе Мінскае таварыства ўзаемнага крэдыта налічвала ў сваім складзе 1131 чалавек з капіталам 570 тысяч рублёў. Гэтаму спрыў бурны эканамічны рост прамысловасці ў 1909 - 1913 гадах [34, c. 35].
Нярэдка крэдытныя таварыствы мелі даволі высокія паказчыкі эфектыўнасці сваёй работы. Полацкае таварыства ўзаемнага крэдыту на працягу больш дзесяці гадоў (1894 – 1905 гг.) штогод выплочвала дывідэнты па 15%. А максімальны дывідэнт «Пінскага таварыства ўзаемнага крэдыту» дасягнуў 17%. Правілы эканамічнай гульні, зададзеныя крэдытна-банкаўскімі структурамі, аб’ядноўвалі ў адзіны арганізм увесь цыкл вытворчасці – ад здабычы і апрацоўкі першасных сыравінных рэсурсаў да выпуску гатовай прадукцыі і яе рэалізацыі. Адпаведна, з гэтымі структурамі былі звязаны практычна ўсе сферы эканамічнай дзейнасці – прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт, гандаль і, як вынік, у банкаўскай справе прадпрымальнік не жадаў ды і не мог засяродзіцца выключна на праблемах грашовага звароту. Эканоміка Беларусі не была ў гэтых адносінах выключэннем. Крэдытна-фінансавая сістэма Беларусі другой паловы 19 – пачатку 20 ст. з’яўлялася непасрэдным адлюстраваннем беларускіх эканамічных рэаліяў. Сярод беларускіх прадпрымальнікаў, меўшых свае інтарэсы ў сферы банкаў і крэдыту, мы бачым памешчыкаў, фабрыкантаў і купцоў [33, c. 28].
Важную ролю набыло пазыкова-ашчаднае таварыства. Справа ў тым дзяржаўны і камерцыйныя банкі давалі крэдыт заможнай часткі насельніцтва дваранам і заможным гандлярам, астатнім групам насельніцтва складаней было ўцягнуцца ў капіталістычныя адносіны. Для гэтага, былі і створаны гэтыя таварыствы. Іх распаўсюджанне адносіцца да канца 19 пачатку 20 ст. 1 студзеня 1909 года ў беларускіх губернях дзейнічала 19 пазыкова-ашчадных таварыства, у 1914 такіх структур налічвалачвалася ўжо 210. Гэта значыць, пазыкова-ашчадныя таварыствы пользваліся вялікім попытамм сярод дробных прадпрымальнікаў. У 1912 годзе іх налічвалася 254, з іх 189 знаходзілася ў Магілёўскай губерні. Найбольш гэтых таварыстваў было ў прамысловых раёнах, дзе яны прадастаўлялі крэдыты прамыслоўцам і спрыялі развіццю прамысловасці, у тым ліку перапрацоўчай [17, c. 25].
Дваранскія і сялянскія пазямельныя банкі адыгравалі ў развіцці капіталізма ў сельскай мясцовасці. Дзякуючы апошніх пашыраўся фонд зямель укараняліся новыя тэхнічныя сродкі. Дзякуючы пазямельнаму банку зямлю маглі набываць асобы недваранскага паходжання. З адменай прыгоннага права ўсе слаі насельніцтва ўключаліся ў капіталістычныя адносіны. З 1877 па 1905 год плошча набытай зямлі асобамі недваранскага паходжання павялічылася на 19% і склала 1829 842 дзесяцін зямлі. Толькі 44- 55% дваран (65-80 тыс) засталіся ўладальнікамі зямлі.[32, c. 43].
Важна адзначыць, што паслугамі дваранскага зямельнага банка маглі карыстацца дваране праваслаўнага веравызнання. Доступ дваранам каталіцкага веравызнання быў закрыт, гэта адмоўна адбівалася на эканомікі краю. Для гэтых мэт быў выдадзены закон па якім дваранскі банк мог выдаваць суды, для дваран русскага паходжання ў пакупцы зямель асоб нярускага паходжання [32, c.44].
Cялянскі банк распачаў сваю дзейнасць у 1883 годзе, яго аддзяленні дзейнічалі ў Віцебску і Магілёве. Разам з тым працягвалі дзейнічаць створаныя ў 1859 годзе Сельскія б банкі. У 1906 годзе іх колькасць дасягнула 817, а ў 1909 годзе 854, асноўны капітал перавышаў 18 млн. руб., асноўным адрозненем быў памер капіталу ад 300 да 2000 руб, гэта значыць імі іаглі скарыстацца сяляне з дробнай і сярэдняй гаспадаркай, уцягнуцца ў капіталістычныя адносіны, але існавалі абмежаванні да сялян каталіцкага веравызнання, іх зямельны надзел не мож перавышаць 60 дзес. і цяжка было атрымаць пазыку ў банку. Гэты фактар характарызаваўся, што гэтай катэгорыі сялян было цяжка ўключыцца ў капіталістычныя адносіны і заснаваць невялікія прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці. [32, c. 43].
Фінансава-банкаўская сістэма паўплывала на развіццё перапрацоўчай прамысловасці. Вяла да палерызацыі грамадства, аказала ўплыў на ўсе сферы жыцця тагачаснай Беларусі. Без фінансаў прамысловае развіццё было немагчыма.
3 Галіновая струтура перапрацоўчай прамысловасці і яе размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі
3.1 Харчовая прамысловасць
Харчовая прамысловасць у вывучаемы мною перыяд адна з распаўсюджанных галін Беларускай перапрацоўчай прамысловасці. Беларусь на той час была сельскагаспадарчым раёнам, гэта сказалася на шырокім развіцці гэтай галіны прамысловаці, яна была распаўсюджанна па ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва ў цэнтральнай і ва ўсходняй часткі Беларускіх губерняў – у Мінскай і Магілёускай. У 1861 на самым раннім этапе станаўлення капіталістычных адносін у Мінскай губерні былі наступныя прадпрыемствы: тытуневых чатыры, кошт прадукцыі 56 тыс. руб. і колькасць рабочых 27 чалавек, мукамольных тры з сумай вытворчасці 1700 руб., вінакурняў 31 і сума вытворчасці склала 333 тысяч руб., колькасць рабочых 216 чалавек, піваварных сем [50, c. 45-46].
Гэта былі прадпрыемствы ў асноўным дробныя. А ў 1893 годзе па гэтых жа дадзеных сітуацыя выглядала наступнай: тытуневых прадпрыемстваў стала 13, з гадавой сумай вытворчасці 233 тыс.руб, мукамолен стала 27, з сумай вытворчасці 710 тыс.руб., крахмальных прадпрыемства два. Па гэтых дадзеных бачна, як пасля адмены прыгону пачалі хутка расці прадпрыемствы харчовай прамысловасці [55, c. 118-122].
З прычыны шырокага распаўсюджваня вінакурэння на Міншчыне пачала інтэнсіуна развівацца мукамольная вытворчасць. Так, калі ў 1861г. мукамольні Мінскай губерні вырабілі прадукцыі на 1.4 млн руб.( супраць 1,8 млн. руб. у Магілёўскай губерні.), то ўжо у 1881 г. абагналі па аналагічнаму паказчыку Магілёўскую губерню, а у 1900г. вырабілі мукі на 7,7 млн. руб. – 41 % супраць 8% па Магілёўскай губерні [14, c. 103].
Мінская губерня, асабліва горад Пінск, давала большую частку мыласвечнай, (59%), хлебабулачнай, кандытарскай прадукцыі (30%). На міншчыне у канцы 19 ст. - пачатку 20 ст., засярэдзілася крахмала-патачная прамысловасць прыкладна 33% прадукцыі гэтай галіны вытворчасці [14, c.104].
На другім месцы па абёму харчасмаковай прамысловасці была Магілёўская губерня. Тут у парэфрменыя гады выраблялася 25 - 29 % прадукцыі харчасмаковай прамысловасці Беларусі . У 1865 годзе у губерні налічваліся наступныя прадпрыемствы: Тытуневых два, колькасць рабочых 52, сумма вытворчасці 19020 руб. [2, c. 235]. У 1893 годзе колькасць тытуневых прадпрыемстваў вырасла да пяці. Як і у Мінскай губерні прэабладала вінакурэнне, у тым жа годзе налічвалася 88 прадпрыемстваў з колькасцю рабочых 542 чалавека. Але да канца 19 ст. Магілёўская губерня уступіла Мінскай губерні первянства, хаця і вырабіла напояў на 10,1 млн. руб. супраць 1,6 млн.руб. у 1861г. З першага на другое губерня перамясцілася па выпуску мукамольна - крупяных вырабаў налічвалася 21 прадпрыемства з суммай вытворчасці 26 тысяч руб. і колькасцю рабочых 169 чал. Трэцяе месца займала жыравая галіна. Тут у 1900г. выраблена расцітельнага масла, малочных і мясных, рыбных вырабаў на 1,1 млн. руб. супраць 139 тыс.руб. y 1861г.[12, c. 110].
Затым па выпуску харчасмаковай вытворчасці ішла Гродзенская губерня. У парэформены перыяд на яе прыходзілася 16 – 22% напояў, тытуню. Гродзеншчына вырабляла 63% тытуневых вырабаў. Найбольш буйныя прадпрыемствы засярэджваліся ў Гродне, Брэсце. Губерня займала трэцяе месца па вытворчасці мукі і крахмальна -патачнай вытворчасці [14, c. 104].
Слабей харчовая прамысловасць была развіта ў Віленскай і Віцебскай губерні. Удзельная вага харчасмаковай вытворчасці Віленскай губерні у парэформеныя гады складаў 11– 13%, а ў Віцебскай нават упала с 10% да 8.7 %. Тут таксама найбольшае развіццё атрымала вінакурэнне 64 прадпрыемства з суммай вытворчасці 308484 руб. і колькасным складам рабочых 385 чалавек у канцы 19 ст. і мукамольная вытворчасць, у 1895г. налічвалася 48 прадпрыемстваў [14, c. 104].
У харчасмаковай вытворчасці аснову складалі мануфактуры і фабрыкі. Але нараду з гэтымі прадпрыемствамі існавалі яшчэ і рамесныя майстэрні асабліва ў буйных гарадах існавалі пекарні па вытворчасці хлеба, кандытарскія майстэрні у асноўным імі заведвалі яўрэі, што датычыцца сельскай мясцовасці то ў асноўным сяляне працавалі на сябе [8, с. 102].
Харчасмаковыя манафактуры у парэформенай Беларусі мелі перванства па агульнаму аб’ёму прадукцыі за кошт мукамольна-крупяных, працуючых на воднай энергіі. Прадукцыя апошніх увесь перыяд складала амаль палову прадукцыі харчасмаковай прамысловасці. У 1860 г. сума вытворчасці 17 такіх мануфактур з 160 рабочымі складала 130 тыс. руб. супраць 326 тыс.руб. усіх харчасмакавых, то ёсць амаль палову. У 1900 г. мукамольна-крупяныя прадпрыемствы давалі 2/5 харчасмаковай прадукцыі. Прычым мукамольна - крупяныя прадпрыемствы адрозніваліся невялікім аб’ёмам і даволі раўнамерна размяшчаліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Большасць гэтых прадпрыемстваў размяшчалася ў сельскай мясцовасці паблізу крыніц сыравіны [ 14, c. 71].
К 1875г. з’явіліся дзве і пачалі інтэнсіўна расці крахмальна-патачныя мануфактуры. У 1900г. іх налічвалася 54 з 1765 рабочымі і сумай вытворчасці – 1,4 млн. р., у тым ліку 15 – у Мінскай і 23 – у Магілёускай, на іх было занята 600 і 700 рабочых і прадукцыя складала 5000 і 6000 рублёў. Гэта было звязана з перарыентацыяй сельскіх гаспадарак на вырошчванне бульбы у сувязі з аграрным крызісам, які прывёў да рэзкагкага падзення цэн на збожжа ва Еўрапейскім рынку. Большая частка належала дваранам. Найбольш буйная належала двараніну Папову [ 19, c. 12].
Пасля рэформы атрымалі развіццё мануфактуры па ачыстцы спірту і вытворчасці алкагольных напояў. У загадзе Магілёўскага губернатара гаворыцца, што да рэформы, галіна не была самастойнай, служыла дапаўненем гаспадарцы маёнткаў, маглі закрывацца, то адкрывацца. У 1892г. іх было 18, у 1900г. засталося 10 з 237 рабочымі, у пачатку 20 ст. іх колькасць паменшылася да 7. Яны склалі ўсяго 2% да ліку такіх фабрык [18, c.181].
Мануфактурная вытворчасць піва і безалкагольных напояў больш чым на фабрыках, як па колькасці прадпрыемстваў так і па колькасці рабочых амаль ва ўсе парэформеныя гады, па сумме вытворчасці яно ўступіла фабрыкам толькі у 1895 г.
Адмена прыгонага права прывяла да знікнення большасці памешчыцкіх цукровых мануфактур, яшчэ ў 1865 годзе ў Мінскай губерні налічвалася два прадпрыемства з вытворчасцю 13484 пудоў і ў Магілеўскай чатыры з вытворчасцю 23739 пудоў цукра. Але гэта галіна не вытрымала канкурэнцыі з боку укранскіх заводаў, пачынаючы з 80 гадоў 19 ст. гэта галіна прыйшла ў заняпад [20, c. 43].
У канцы 19 – пач. 20 ст. На Беларусі працавала 3 сенаспрэсавальныя мануфактуры ( 2 у Магілёўскай і 1 у Гродзенскай губерні), дзве скатабойныя ( у Мінскай губерні ) связаныя са спецыялізацыяй краю на мяса-малочнай жывелагадоўлі. У сувязі з развіццем жывелагадоўлі атрымала развіццё сыраварэнне. Найбольш атрымала развіццё ў Магілёўскай губерні. На 1900 год у губерні колькасць сыраваран дасягала 10 з якіх 5 знаходзілася ў Гомельскім уездзе з вытворчасцю прадукцыі 28 тысяч рублёў [7, c. 782].
Усяго на Беларусі налічвалася ў 1861 годзе 36 харчасмаковых мануфактур, 1100 рабочых на іх суммма вытворчасці склала 326 тысяч рублёў. У 1900 г. іх колькасць узрасла да 166, рабочых да 4000 чалавек , а суммма вытворчасці склала 6,3 млн. рублёў. Гэтаму спрыяла ў значнай меры больш высокая вытворчасць працы на водных і мануфактурах, а таксама ўзросшых акцызных марак на спіртныя напоі [35, c. 174].
У парэформены перыяд хуткімі тэмпамі мануфактурная харчасмаковая прамысловасць развівалася у Віленскай і Гродзенскай губерні. Агульная колькасць рабочых на харчасмаковых мануфактурах было больш усю другую палову 19 ст. у Магілёўскай губерні. Хаця харчасмакавыя мануфактуры Мінскай губерні вырабілі прадукцыі ўдвая больш (большасць за кошт вытворчасць напояў) [12, c. 113].
Што датычыцца фабрычнай прамысловасці, то тэхнічная рэвалюцыя пачалася тут у 1840 гады з вінакурнай вытворчасці. У 1861г. тут працавала 53 вінакурных завода з паравым рухавіком магутнасцю 354 к.с.. Праз 20 год у гэтай галіне было 186 вінакурных заводаў, магутнасць паравых рухавікоў склала 1569 к.с. [36, c. 97].
У 1879 годзе на вінакурнях Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай, Віленскай губерні налічвалася 212 паравых рухавікоў магутнасцю ў 1027 к.с. У пачатку 20 стагоддзя магутнасць паравых рухавікоў на 429 прадпрыемствах ( з 763 усіх віна-водачных) дасягала 6000 к.с., што склала 43% магутнасці ўсіх харчасмаковых фабрык. Колькасць рабочых на вінакурнях – 77%. Валавая прадукцыя вінзаводаў склала 92% да ўсяго вінакурэння. Ва ўсей фабрычнай прамысловасці Беларусі вінакурэнню належала на пачатку 20 ст. 72% паравых рухавікоў, 54% іх магутнасці, 29% усіх рабочых і 69% суммы вытворчасці [24, c. 180].
Галоўнай прычына, што паспрыяла на развіццё вінакурэння сказаўся аграрны эканамічны крызіс, падзенне попыта на зерне, насаджэнне пасеваў бульбы. Уладальнік імення Духаўляны сказваў гэта нізкім коштам на хлеб.
Памешчыкі свае заводы аснашчвалі самым перадавым абсталяваннем. Завод імення Замір’е Навагрудскага уезда быў з лепшым абсталяваннем таго часу. Завод графа Замойскага ў Іўе Ашмянскага ўезда быў аснашчаны новым паравым катлом, жалезным чанам, механічнай мешалкай, парылкай для разваркі бульбы, лакамабіль, завод у маёнтку князя Друцкага-Любецкага (сяло Лунін), які першую сваю прадукцыю выдаў у 1818 г. У 1887 г. тэхнічнае абсталяванне прадпрыемства складалася з паравой машыны на 2 конскія сілы, паравога катла, аднаго вадзянога і аднаго конскага рухавіка, 2 бражных кубоў і 9 чанаў. Перароблена 25 680 пудоў бульбы, 1440 пудоў зялёнага і 600 пудоў сухога соладу, выраблена 97 300 вёдзер спірту на 34 668 руб., які цалкам быў збыты на месцы. Работа штогод працягвалася са студзеня па красавік. Усіх рабочых налічвалася 10 чалавек [18, c. 183].
У 80 – 90 гады 19ст. намеціліся змены, якія характаразаваліся скарачэннем прадпрыемстваў але іх узбуйненне [18, c. 196].
У 90 гады 19 cт. па вытворчасці гарэлкі першае месца трымала Мінская губерня 36,2%, затым Вілеская 21.5%, Гродзенская 19.9%, Магілёўская 18%, апошняя месца займала Віцебская губерня 4.3%.У 1890 годзе было выдана шэраг законаў, што датычыліся вінакурнай вытворчасці: завод павінен быў знаходзіцца ў памешчыцкім маентку, сыравіна перапрацоўвалася ў маентку, адходы вытворчасці ішлі на корм жывеле, што спрыяла да развіцця жывелагадоўлі.У сувязі з гэтым законам 66.3% прадпрыемстваў знаходзіліся ў маентках, 27% гэта смешаныя прадпрыемствы, 6% у іншых месцах пераважна на месцы [18, c. 197].
Да вінакурэнне далучаецца піваварэнне і вытворчасць безалкагольных напояў. Тут з 1861 да 1900гг. колькасць фабрык вырасла з 1 да 12, колькасць рабочых з 11 да 104 і сумма вытворчасці з 3000 да 540 тысяч рублеў. Найбольш буйныя півавараныя заводы былі засяроджаны ў Мінскай і Магілёўскай губерні. У Мінску завод Фрумкіна налічвау 52 рабочых у 1885 годзе было выраблена 85 ведзер піва, 33 рабочых завода Багемія далі піва на 120 тысяч рублеў. Значную ролю адыграваў піўзавод «Аліварыя» графа Чапскага. У Магілеўскай губерні найбольш значным быў завод Лекерта у Магілеве і Гомеле. З 1862 годы працаваў сіропны завод у Крынках Аршанскага павета. У Полацку 1883 – 1891 гг. з’вілася два завода штучных мінеральных вод [14, c. 78].
Тытуневая прамысловасць Беларусі найбольш атрымала развіццё у Гродзенскай губерні. Вядомая фабрыка «Шарашэўскага» ў Гродне была адной з буйнейшай у Расіі. У 1862 годзе фабрыка вырабіла 48 201 штук папірос, 9 316 цыгар і 27 280 пудоў курыцельнага і нюхательного табака, а ў 1867 абарот прадукцыі склаў 7 356 рублёў. У 1869 годзе фабрыка была аснашчана 3-мя станкамі для рэзкі тытуню, конай машынай для яго тёркі с пяцю ступенямі вытворчасці. У вырабе прадукцыі сталі выкарыстоўваць рускі, амерыканскі тытунь, махорку. У 1872 году, згодна з ведамасці прыказчыка Арона Левіна, было выраблена 2 500 пудоў тытуню на суму ўжо 30 000 рублёў, а ў 1873 г. выраблена прадукці 2 600 пудоў агульным коштам 40 000 рублёў. Вырасла колькасть работнікаў: майстараў налічвалася 10, а рабочых узрасла да 20 чалавек. Прадукцыя фабрыкі пастаўлялась ва ўсе буйныя гарады Расіі. У 1873 годзе на фабрыкі выкарыстоўвалася 6 станкоў для рэзкі табака і коная машына [53, c. 68].
У 1880 году Шарашэўскім ўстаноўлены паравыя машыны, а ў 1885 годзе былі куплены яшчэ 7 паравых катлоў, з мэтай мадэрнізацыі вытворчасці. У 1886 годзе абарот фабрыкі склаў ужо 460 тыс. рублёў, у вытворчасці былі прадстаўлены 3 паравыя машыны, 2 паравых катла, 3 прэса, 3 стала і 14 станкоў для рэзкі паперы (7 паравых і 7 ручных), 18 крашыльных станкоў (11 паравых и 7 ручных). Так, напрыклад ў 1889 годзе сумма вытворчасці склала 478 000 рублёў, на фабрыцы працавала дарослых мужчын – 250 і жанчын – 650 чалавек, малых дзяцей – 300. За два наступных года колькасць рабочых павялічылася да 1 100 дарослых і 135 малалетніх, а сума вытворчасці склала 555 000 рублёў. У 1892 годзе на фабрыкі працавала 1420 рабочых, з іх 400 мужчын, 900 жанчын і 175 дзяцей з заробкам да 50 руб. у месяц, а в 1895 годзе, згодна ведамасці Гродзенскага паліцмейстара 1 562 рабочых [5, с. 142].
Сыры, табак на Гродзеншчыну пастаўляўся з Расійскіх губерняў махорка (у тым ліку беларуская махорка), Крыма, Украіны, Амерыкі. Напрыклад, у 1885 годзе куплена табачнай сыравіны: на Украіне і у Крыму – 8 000 пудоў, у Расіі – 23 400 пудов, за мяжою 2 200 пудоў. Было што прапанаваць спажыўцу тытуню з філіялаў і са складаў гатовой продукцыі, якія былі пабудаваны у Варшаве, Любліне, Радамле, Вільні, Ломжы. У 1902 годзе агульная колькасць рабочых склала 1 329 чалавек, сума вытворчасці 3 000 тыс. руб., а у 1904 годзе колькасць працуючых дасягнула 1 249 чалавек. У 1907 годзе тытуневая фабрыка ператворана ў акцыянернае таварыства з агульнай колькасцю рабочых каля 1 200 чалавек. Добры рост вытворчасці, дазволіў атрымаць даход 4 мільена рублёў[56, c. 126].
Вядома што, у 1913 годзе выпушчана курыцельнай махоркі і нюхацельнага тытуню 300 000 пачак, цыгарэт 1 500 тыс. штук, на агульную суму 3,5 млн. рублёў. Рабочы дзень складаў 11 гадзін [ 5, c. 187].
Значнымі былі заводы ў Брэсце Апеля і Бірштэйна. На першай у 1885 – 185 рабочых рабочых далі вытворчасці на 220 тысяч рублёў.
Горад Пінск налічваў тры фарыкі па вытворчасці тытуню і махоркі. На гэтых трох заводах працавала каля 180 рабочых [57, c. 142].
Пасля рэформы у Мінскай і Магілёускай губерні захавалася частка цукровых заводаў. Так на Парэчскім заводзе Скірмунта у 1879 г. 168 рабочых вырабілі 8 тыс пудоў цукра на 48 тысяч руб. На заводзе Вітгенштейна в сяле Івані Слуцкага павета ў канцы 60 гадоў 19 ст. было 100 рабочых. На заводзе Паскевіча у Гомеле у 1879 г. працавала 232 чалавекі і выпрацавана 15 тыс пудоў цукра. Але не вытрымаўшы канкурэнцыі з боку ўкраінскіх цукразаводчыкаў, ужо на пач. 80 гадоў 19 ст. гэтыя прадпрыемствы спынілі сваё існаванне [20, c. 176].
Ва ўсей харчовай акцызнай прамысловасці у 1861г. было 57 з усіх 61 харчасмаковых заводаў. На іх працавалі 850 чалавек з 940 усіх рабочых,
сумма вытворчасці склала 600 тыс. руб. супраць 932 тыс руб. усей харчасмаковай прамысловасці. У 1900 г. на акцызных заводах працавала 480 фабрык супраць 822 – ва ўсёй харчовай прамысловасці. Як бачым харчовая прамысловасць зрабіла значны рывок. Колькасць млыноў 257, 55 крахмальна - патачных, 19 маслабойных, сенапрасавальных. Колькасць рабочых на акцызных фабрыках працавала 480 рабочых супраць 883 чалавека [ 12, c.113].
Неакцызныя харчовыя заводы былі дробнымі: з іх буйнейшы – стэарынавы завод у Альбрэхтаве. Да канца 60 г.19 ст. на ім працавала 121 чалавек , выгатаўлялася штогод свечак на 219 тыс. руб., мыла на 52 тыс. руб., алею на 30 тыс.руб. На заводзе мелася два паравых катла, сем гідраўлічных прэса , лакамабіль. У 1879 г. 105 рабочых вырабілі прадукцыі на 24 тыс руб.
Крызіс 1900г. – 1903 гг. значна пауплываў на прамысловасць Расійскай імперыі так і Беларусі. На харчовай прамысловасці ён адбіўся ў меньшай ступені чым над цяжкай.У гэты час ствараюцца манаполіі і акцыянерныя прадпрыемсвы. У 1901 харчовая прамысловасць складала 49, 7 % ад агульнай прамысловасці. У перыяд з 1901 па 1908 год вінакурная, піваварная, крахмальная, маслабойна-тлушчавая, мукамольная, тытуневая вытворчасць развіваліся нераўнамерна. Больш інтэнсіўна развівалася вінакурэнне, якая была засяроджанна ў руках памешчыкаў. Значную частку спірта купляла дзяржава па выгадных для памешчыкаў цэнах. Таму крызіс не меў значнага ўплыву на гэту галіну. Колькасць заводаў павялічылася з 470 у 1900 годзе да 603 у 1908 годзе. Удзельная вага вінакурства ва ўсёй прамысловасці Беларусі павялічылася з 27,5 да 28,6%. На долю Беларусі прыходзілася 10% вырабляемага спірту Расійскай імперыі. Дрожжа-вінакурная прамысловасць размяшчалася ў асноўным у гарадах. Асноўным цэнтрам прамысловасці з’яўляўся Мінск, у 1913 годзе на яго долю прыходзілася 33 % ад усёй прадукцыі і 38 % усіх рабочых было занята ў гэтай галіне вытворчасці [15, c.84].
Піваварная прамысловасць на 1911 год налічвалася 85 піўзаводаў. У Гродненскай губерні іх было 31 сама болей сярод усіх Беларускіх губерняў, было выраблена піва 1, 4 млн. ведзер. У Мінскай губерні было 15 заводаў і было выраблена 500 тысяч ведзер. У Віленскай губерні колькасць заводаў склала 14 і было выраблена 3,5 тысяч ведзер піва. У Віцебскай губерні 14 заводаў, 1 млн. ведзер. У Магілеўскай губерні 5 і 0,7 млн ведзер піва.Усяго на 1911 год было зварана7,6 млн. вёдзер сумма вытворчасці 7 млн. руб. Лік рабочых склаў 13400 [10, c. 101]. На пачатку 20 ст. у гэтай галіне пачалі стварацца акцыянерныя а’яднані, найбольш вядомасць атрымала таварыства Левенбрэй у Віцебску, у склад уваходзілі піваварныя і соладавыя заводы. Найбольш буйны знаходзіўся ў Віцебску з колькасцю рабочых 50 чалавек [30, c. 167].
Што датычыцца тытуневай прамысловасці, то найбольш буйныя прадпрыемствы была Гроденская фабрыка Шарашэўскага. Лідская і Віцебская былі сярэднімі прадпрыемствамі. На Лідскай тытуневай фабрыцы ў 1913 годзе было занята 6,7% рабочых, на Віцебскай каля 4,5% рабочых. З крызісам сярэднія фабрыкі зачыняліся. Удзельная вага знізілася з 10,3 % у 1900 годзе да 6,4% у 1909 г. [22, c. 15].
У Віцебскай губерні ў пач. 20 ст. з’явілася тры тытуневыя фабрыкі дробныя па сваім памерам. Акрамя тытуневых ў губерні налічвалася 17 мылавараных, у асноўным мануфактуры і дробныя прадпрыемствы, 39 вінакурняў. Віцебская губерня займала адно з апошніх мест па гэтай галіне вытворчасці [3, c. 331].
Маслабойных заводаў налічвалася ад 40 да 50. Найбольш буйныя размяшчаліся ў гарадах, Віцебск даваў 25 % усёй вытворчасці ў губерні ў разглядаемы перыяд іх колькасць даходзіла да 7 з заробкам 413201 руб, Бабруйск- 9,1%, Гомель – 5,3%. У Віцебскай губерні ў Рэжыцкім уездзе існаваў стэрыялізацыйна-малочны завод, з сумай вытворчасцю за год 15 тыс. руб. [10, c. 103].
У пачатку 20 ст. адбываліся змены ў харчовай прамысловасці. Узрастае роля усходніх раёнаў краіны звязаная з інтэнсіўным развіццём шляхоў зносін і правядзенням Сталыпінскай аграрнай рэформы. У перыяд з 1901 – 1913 год ва усходніх раенах назіраецца рост вытворчасці, Па дадзеных на 1900 год па сумме вытворчасці усходнія раёны склалі 53 % у параўнанні з заходнімі, а ў 1913 годзе ужо 57 %, што яскарава прасочваецца перарыентацыя вытворчасці на ўсходнія раёны, што было звязана з чыгуначным будаўніцтам і ўключэнне ўсіх рэгіёнаў у капіталістычныя адносіны[15, с. 47].
У галіновай структуры перапрацоўчай прамысловасці к 1914 году харчовая прамысловасць уступіла доля лясной прамысловасці, што было абумоўленна хуткім ростам апошняй галіны, але ж харчовая прамысловасць працягвала заставацца значнай галіной перапрацоўчай прамысловаці, якая прыносіла велізарныя прыбыткі ўладальнікам прадпрыемстваў.
3.2 Легкая прамыслолвасць
Гэта адна з галін перапрацоўчай прамысловасці. У легкай прамысловасці існавалі розныя віды вытворчасці: рамесная майстэрня, мануфактура, фабрыкі. Пасля рэформы 1861 г. пачаўся хуткі рост гэтай галіны вытворчасці. У 1861г. дробным капіталістычным прадпрымальніцтве налічвалася 2095 прадпремстваў, занята 7594 рабочых, а сумма вытворчасці склала 1840 тыс. руб., у 1884 г. 5733 прадпрыемства, 20 587 рабочых і 5149 тыс.руб., у 1900 г. 8325 прадпрыемстваў, 36 535 рабочых і сумма вытворчасці склала 10453 тыс.руб., як бачым як колькасць прадпрыемстваў так і сумма вытворчасці значна ўзрасла [12, c. 74].
У легкай прамысловасці існавалі разнастайныя сялянскія промыслы.
Скураная вытворчасць была развіта ў Віцебскай губерні знаходзілася ў Лепельскім уездзе, дзе на 1900 год існавала 40 рамеснікаў з гадавым заробкам 3250 руб. У Мінскай губерні апрацоўкай скур 25 чалавек і ў сваёй большасці ў Мінскай губерні гэтым промыслам займаліся татары [7, c.285].
Промысел па вырабу абутку быў распаўсюджаны ў Віцебскай і Магілёўскай губерні, яго развіццю спрыяла шматлікасць матэрылу вырабляемага мясцовымі заводамі, і шырокі попыт на абутак. Колькасць рамеснікаў у Віцебскай губерні ў канцы 19 – пачатку 20 ст. даходзіла да 1050 чалавек з гадавым заробкам 118 тысяч рублёў. Большасць рамеснікаў знаходзілася ў Дзвінскім павеце, меньш у Полацкім. У Магілёўскай губерні абутковы промысел быў развіты паўсюды, найбольш рамеснікаў знаходзілася ў Рагачоўскім павеце 200 рамеснікаў мелі заробак 20 тыс. руб. Гадавы заробак губерні складаў 80 тыс. руб.[7, c. 286].
Сярод рамесных спецыяльнасцей быў ткацкі промысел: тканне палатна, выдзелка сукна, валяльны промысел. Яны паўсямястова былі развіты ў нашым краі. Тканне палатна было распаўсюджана ў Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай губернях. У Мазрскім павеце выручася да 2000 руб. у год. У Новагрудскім уездзе выдзелкай палатна з ільна займалася большая частка павета, но на продаж паступаў толькі ізлішак прадукцыі. Прадавалася халста на сумму 3000 руб. У Слуцкім павеце палатно ткалі амаль у кожнай сямьі, вырабляліся ўзорчатыя ткані і ручнікі [12, c. 76].
Выдзелкай сукна з шэрсці была распаўсюджана ў Мінскай, Магілёўскай губернях. У Мінскай губерні сяляне і мяшчане выраблялі простае сукно з шэрсці. У Мазырскім уездзе ў 1895 годзе было выручана каля 180 руб. Акрамя сукна з шэрсці ўзорчатыя матэрыялы для спадніц [7, c.288].
Валяльны промысел есць у Віцебскай, Магілёўскай губ. Выраблялі абутак і шапкі но ім займалася 47 чалавек з заробкам 2128 руб. У Магілеўскай губерні есць два віда промысла кустарны і адхожы [1. c,283].
Па размяшчэнню прадпрыемстваў сярод беларускіх губерняў сітуацыя была наступнай. У канцы 19 ст. выдзялялася Гродзенская губерня. У губерні выраблялася палова воўнаткацкай прадукцыі. У 1861 годзе – 53 % і у 1900 г.– 58%. Але ў пач. 20 ст. Гродзенская губерня доля прадукцыі склала каля 50 %. У 1913 годзе ў Віцебску засярэджвалася льняная вытворчасць 55% рабочых і 51% выпушчанай прадукцыі. Але Гродзенская губерня захавала лідэрства ў воўнаткацкай галіне. У Слонімскім павеце канцэнтравалася 55,5 % усёй прадукцыі. Швейная прамысловасць у пачатку 60 гадоў 19 ст. у асноўным засярэджвалася на Гродзеншчыне, але ў канцы 19 – пач. 20 ст. лідэрства пераняла Мінская губерня [4, с. 243].
У парэформены перыяд значна расла колькасць мануфактур.У цэлым к 1900 гадам тэкстыльная прамысловасць Беларусі вырасла па колькасці прадпрыемстваў з 54 да 63 – рост склаў у 1,2 раза, рабочых з 2000 да 3800 чалавек, у 1,9 разы, сумме вытворчасці з 0,8 да 1,6 млн р. – 1,9 разы. Удзельная вага тэкстыльных мануфактур ва ўсёй мануфактурнай вытворчасці ўпала па ўсіх паказчыках. Калі ў 1861г. па суме вытворчасці раўняўся 51% то ў канцы 19 ст. Толькі 7%. На пачатку 20 ст. склала толькі 3% [25, c. 31].
Канцэнтраваліся тэкстыльныя мануфактуры большасць у Магілеўскай губерні (большасць льно-пенькавых, канатна-вяровачных, рагожных). На гэту губерню ў 1900г. прыходзілася 56 % усіх тэкстыльных мануфактур, 70% рабочых, 60% прадукцыі. Аднак на мануфактурах Магілёўшчыне была больш нізкая, чым у астатніх губернях вытворчасць працы, амаль адсутнічалі аналагічныя фабрыкі. Гэта было звязана з захаванем буйных маёнткаў з вотчынымі мануфактурамі [14, c. 69].
Найбольш якасную прадукцыю вырыблялі прадпрыемствы Гродзенскай губерні. Польскі прамысловы раён аказваў уплыў на вытворчасць прамысловай прадукцыі. Вырабы прадпрыемстваў ужо ў 1860 годзе не уступалі па якасці замежным вырабам, прадукцыя знаходзіла збыт і ў Маскве і ў Пецярбурзе [8, c. 165].
Перарастанне мелкатаварнай вытворчасці ў мануфактуру адбывалася шляхам падзелу працы, склаўшыся паміж дробнымі і буйнымі майстэрнямі.Так дробныя скураныя майстэрні Смаргоні, займаліся мокрай, пярвічнай апрацоўкай скур, буйныя канчатковай, сухой аддзелкай. Прычым з павольным развіцём капіталізму для з’яўлення капіталістычных скураных мануфактур, такім спосабам каб стварылася прадпрыемства спатрэбілася чвэрць века. У 70 – 80 гг. 19 ст. У Смаргоні нараду з 50 дробнымі прадпрыемствамі больш 400 рабочых з’явілася 12 буйных з 228 рабочымі, прычым на самой буйной мануфактуры працавала 50 чалавек і за тыдзень апрацоўвалася 400 скур [59, c. 140-141].
У 1871г. на Беларусі з’явілася адна абутковая мануфактура , у 1875 г. – скураная, у 1879 г. шчаціна-шчотачная, 1900г. іх 13,63,10. Калі у 1861 г. было 4 скураныя мануфактуры (усе Магілёўская губерня), якія скора спынілі сваё існаванне , то ўжо сем з’явілася толькі ў 1879 г. У 1900 г. іх стала 86, у тым ліку у Віленскай губерні (большасць прадпрыемстваў знаходзілася ў Смаргоні і яе ваколіцах), 24 знаходзілася ў Гродзенскай губерні, 16 у Мінскай губерні.Такім чынам можна зрабіць вывады, што ў паслярэформеныя гады скураная вытворчасць уступіла на шлях капіталістычнай мануфактуры [14, c. 70].
Што датычыцца фабрык, то тут назіраўся значны рост. У гэтай галіне большасць фабрык былі суконыя. У 1861г. усяго чатыры, а ў 1900г. – 26 з усіх 33 тэкстыльных, з іх 24 у Гродзенскай губерні. Асабовай увагі заслугоўвае Парэчская фабрыка Пінскага павета Мінскай губерні, якая пачала працаваць яшчэ ў дарэформены перыяд з 1830 года. У парэформены час яна ўдасканальваецца, пашыраецца вытворчасць [25, с. 34].
У 1868 г. 375 рабочых фабрыкі на 83 механічных станках вырабілі 74 тыс. аршын сукна на сумму 202 тыс. руб. К канцу 70 г. на фабрыкі было дзве паравыя машыны ў 100 к.с., скураная, фарбовачная (10 катлоў), 10 прадзільных, 30 часальных, 10 варсальных, 6 валяльных, і 100 ткацкіх станкоў. Колькасць рабочых у 1874 – 1875 гг. павялічылася да 444 чал., а суммма вытворчасці у 1879г. склала 300 тыс. руб., у той час як на астатніх суконых фабрыках 10 – 862 тыс. руб. У 1900г. на фабрыцы колькасць рабочых скарацілася да 258, а сумма вытворчасці да 150 тыс. руб. [14, c. 80].
У 1868 годзе ў Ружанах Слонімскага павета суконая фабрыка Пінесаў, на якой было занята 50 рабочых, выпусціла 20 тыс. аршын сукна. У апошняй чвэрці 19 ст. У Ружанах налічвася каля дзесятка суконых прадпрыемстваў з паравымі рухавікамі. На фабрыцы ў Быцене Слонімскага павета ў 1864 г. 48 рабочымі было выраблена сукна на 60 тыс. руб. Усе 26 суконых фабрык на пач. 20 ст. вырабілі прадукцыі на 1,1 млн р.супраць 1,9 млн р. на ўсіх фабрыках тэкстыльных прадпрыемстваў. Гэта склала 59% тэкстыльнай фабрычнай прадукцыі і 61 % усей суконай. Развіцце атрымалі і іншыя галіны легкай прамысловасці. У 1901г. на Беларусі налічвалася пять прадпрыемстваў па перапрацоўцы шэрсці. Сумма вытворчасці склала 311,7 тыс. руб. На суконай фабрыцы Пуслоўскага ў мястэчку Альберцін Слонімскага павета ў 1879 г. працавала 475 рабочых з гадавой вытворчасцю 254,6 тыс. руб. Адноснай буйная фабрыка знаходзілася ў маёнтку Раванічы Ігуменскага павета двараніна Славіцкага. Гадавая вытворчасць яе склала 38,2 тыс. руб. пры 101 рабочым [14, c. 81].
У 90 гады 19 ст. дваранамі было заснавана тры фабрыцы па апрацоўцы шоўку. Фабрыка Слізеня ў маёнтку Лахозва Навагрудскага павета ўзнікае у 1896 г. У 1901г. на ёй было задзейнічана 125 рабочых з гадавой вытворчасцю 33,6 тыс. руб., а фабрыка графа Тышкевіча і двараніна Маральскага ва урочышчы Фалют Гродзенскага павета дала прадукцыі на сумму 21,1 тыс. руб. Апрацоўкай ільну займалася фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску. На ёй у 1900 г.453 рабочымі выраблена прадукцыі на 453 тыс. руб., то ёсць столькі, колькі 32 льно–пеньковыя мануфактуры [20, c. 177].
У скураной вытворчасці першая невялікая фабрыка па вырабу скур была заснавана перад рэформай у Стайках Капыскага павета. Но пасля 1870 г. яна закрылася. У 1887 г.у Магілеве з’явілася фабрыка Шура. У пач 60 г. устаноўлены паравы рухавік на заснаванай яшчэ скураўні І. Саладухі ў Ашмянах. Тут у 1893 г. 25 рабочых далі прадукцыі на 10 тыс руб. У 1884г. быў адчынены скураны завод Імрота у Мінску. У 1895годзе 45 рабочымі выраблена скур на 75 тыс. руб., якія збываліся не толькі у Мінску, але у Адэсе, Кішыневе. У 1896 г. Мінскі купец Сутін заснаваў скураны завод на ім у 1901годзе 42 чалавекі вырабілі прадукцыі на 32 тыс руб. На усіх чатырох скураных заводах Беларусі у 1900 г. было занята 134 рабочых і выраблена прадукцыі на 214 тыс руб., то ёсць 2.7 % усіх скураных прадпрыемстваў. Зато тады на Беларусі мелася 86 скураных мануфактур з 1249 рабочымі, 1 тысяча дробных і 3 тысячы рамесных скураных прадпрыемстваў [14, c. 81].
У пачатку 20 ст. эканоміку Беларусі як у цэлым і Расійскую імперыю ахапіў сусветны эканамічны крызіс, які на Беларусі быў меньш адчувальным. Галоўным змяненнем у гэты час стала канцэнтрацыя рабочых на буйных фабрыках. У 1913 годзе на прадпрыемствах звыш 500 чалавек засярэдзілася 48% рабочых. У эканоміку Беларусі пранікае замежны капітал. Замежным паданым або акцыянерным таварыствам з удзелам замежным грамадзянамі належалі буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Так у легкай прамысловасці Русска-Бельгійскае таварыства з’яўлялася ўладальнікам Віцебскай льнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна», акцыянернае таварыства Дняпроўскай мануфактуры – ткацкай фабрыкі ў Дуброўна. Год заснавання 1906 г., які фінансаваўся расійскімі банкамі, аўстрыйскі паданы Этрых пабудаваў льнопрадзільную фабрыку ў сяле Высачаны Аршанскага павета [ 13, c.19].
Попыт на традыцыйны беларускі тавар лён, таксама стаў выступаць на рынку не толькі ў якасці першапачатковай сыравіны. З 1900г. выпрацоўку суравай і беленай ільняной пражы пачала ільнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску у 1910г. – 110 рабочых, 3 рухавікі ў 1750 конскіх сіл, вытворчасць 120 тыс. пудоў пражы на 1,5 млн. руб., у 1913 годзе 1538 рабочых, з асноўным капіталам 1600 тыс. руб., на гэтай фабрыцы перад першай сусветнай вайной было занята каля 34 % рабочых усёй легкай прамысловасці. Іншая буйная ільнопрадзільная фабрыка была заснавана ў 1902г. у вёсцы Высачаны Аршанскага пав. у 1910 г. – 477 рабочых, 4 рухавіка ў 440 конскіх сіл, кошт прадукцыі 455 тыс. руб.на 1913 год 594 рабочых з коштам прадукцыі 500 тыс.руб. Адкрыццё ў 1901г. ў мястэчку Дуброўна Горацкага павета ткацкай фабрыкі па выпрацоўцы баваўняна-паперных, шаўковых і джутавых тканін, у 1910 г. – 488 рабочых, кошт прадукцыі 622,6 тыс. руб. У 1913 годзе фабрыка давала прадукцыі у 1000 тыс. руб. і занята ў вытворчасці рабочых 497. Гэта прывяло да структурных зменаў у тэкстыльнай прамысловасці: скарацілася доля фабрык па вытворчасці баваўняных тканін [15, c. 65].
Але найбольшая колькасць фабрык па апрацоўцы ільну знаходзілася ў Магілёўскай губерні. Самая значная з якіх гэта фабрыка «Этрыха» у вёсцы Высачаны Аршанскага павета, на якой працавала 500 чалавек і выраблялася прадукцыі на 500 тыс. руб. [15, c. 66].
У 1900 – 1908 гадах было пабудавана восем фабрык, якія далі тры чвэрці прадукцыі тэкстыльнай прамысловасці Беларусі. За гэты час колькасць рабочых тэкстыльнай прамысловасці павялічылася ў 1,8 раза, а’бем вытворчасці ў 4.4 раза, а ўдзельная вага ўсёй прадукцыі прамысловасці – з 1,9% да 6% [15, c. 81].
Разам з тым знізілася ўдзельная вага суконнай прамысловасці і павялічылася льноапрацоўчая прамысловасць. Ткацкай прамысловасці не было. Шоўкавая прамысловасць была прадстаўлена некалькімі круцільнымі фабрыкамі. Французскае «Акцыянернае таварыства Баньфуа, Жорж і К°» набыло дзве гэтыя шоўкакруцільныя фабрыкі [11, c. 19].
Крызіс 1900-1903 паразіў і скураную прамысловасць і важны прамысловы цэнтр Смаргонь. У гады прамысловага ўздыму ў 1910 годзе быў пабудаваны скураны завод Сальмана, на якім працавала 50 чал. З гэтага года пачала дзейнічать буйная фабрыка руска-амерыканскага таварыства «Арол»,на ёй перад вайной працавала да 160 чалавек. Маскоўскае акцыянернае таварыства адкрыла ў Мінску фабрыку «Быстраход». У Віцебску было пабудавана тры невялікіх прадпрыемства. Аднак гарбарна-абутковая вытворчасць засталася галоўным чынам на саматужна-рамесным узроўні, па ступені канцэнтрацыі працягвала адставаць ад Расійскай імперыі.
Адной з новых фабрык заснаванай у пачатку 20 ст. французкай фірмай «Турнье і К» па вытворчасці жаночых грабяшкоў. Перад вайной на прадпрыемстве ў Мінску працавала 180 рабочых амаль усе былі жанчыны [15, c.69].
Аднак негледзячы на высокія тэмпы роста, беларуская тэкстыльная прамысловасць адставала ад Расійскай. У 1913 годзе ў прамысловасці налічвалася 0,3% прадукцыі і 0,5% рабочых ад агульнага ліку Расіі.
Важным змяненнем стала узбуйненне прадпрыемстваў і змены ў структуры выпускаемай прадукцыі.Такі тавар як беларускі лён перастаў вывозіцца за мяжу ў неапрацаваным выглядзе, а перапрацоўваўся на айчыных прадпрыемствах.
3.3 Лясная прамысловасць
Лясная прамысловасць адна з галоўных галін перапрацоўчай прамысловасці. Сярод дробных рамесных промыслаў была хімічная апрацоўка драўніны: смалакурэнне, выганка дзегця, выраб дравеснага вуглю. Прытым тут большасць складалі не адхожыя, а хатнія промыслы. Да хатніх промыслаў адносім выраб селянінам або мешчанінам не звыш за тыдзень заробак 100 рублеў [7, c. 276].
Ва усіх Беларускіх губернях існавалі сялянскія промыслы па вырабу з дрэва напрыкад у Барысаўскім уездзе сяляне выраблялі кошыкі, сумкі, драўляныя міскі, лыжкі, у мястэчку Гайне і Глівінскім урочышчы сяляне-рамеснікі рабілі сані, вазы, сундукі, бочкі. Гэтыя тавары знаходзілі збыт па месту вытворчасці [55, c. 123].
У цэлым па Мінскай губерні ў канцы 19 ст. вырабам вазоў займалася 2483 чалавекі, сталярнай справай займалася 194 чалавекі, бандарным промыслам займалася 1327 чалавекі.
Рамеснікі ў Магілеўскай губерні выраблялі наступныя віды прадукцыі: калеса, павозкі, дугі, сані. Калёсы рабіліся многімі рамеснікамі [7, c. 278].
У Віцебскай губерні адным з відаў ляснога промысла была распрацоўка дрэва і расліных прадуктаў, асабліва Веліжскім і Гарадоцкіх паветах. Гэтыя паветы былі багаты лясамі [3, c. 343].
Бандарны промысел вырабляў кадкі, ведра, бочкі. Гэтым промыслам сяляне займаліся восенюю, зімой і вясною, калі сяляне былі свабодныя ад палявых работ. У Мінску вытворчасцю посуду займалася 56 чалавек. Да драўляных промыслаў можна аднесці выраб сельскагаспадарчых прылад працы: сох, плугоу з дрэва. У Мінскай губерні гэтым промыслам займаліся сяляне Жыткавіцкай, Капаткевіцкай валасцях Мазырскага павету. У Магілеўскім уездзе вырабам займалася 30 чалавек [7, c. 279].
Сталярна-плотніцкі промысел распаўсюджаны, а вось такарны з’яўляецца рэдкім промыслам. У Віцебскай губерні сталяроў даходзіць 675 чалавек з гадавым заробкам 20850 руб., колькасць плотнікаў 2255 чалавек, з агульным гадавым заробкам 121 тысяч рублеў. Найбольшы заробак прыходзіцца на Дзвінскі павет [1, c. 234]
Гонтавы промысел існаваў ў Магілёўскай губерні. Дастаткова былі развіты смалакурэнне і выраб дзёгця. Матэрыялам служыла сасна, якая паўсямесна ёсць у нашым краі.У Віцебскай губерні гонкай смалы і скіпідара займалася ў 1899 годзе 336 чалавек, з заробкам 6980 рублёў, больш рамеснікаў было ў Невельскім павеце колькасць 123 чалавека, Віцебскім займалася 52 чалавека, і іншых паветах значна меней. Дзегаць вырабляўся ў меншых памерах. Збываўся на ярмарках і ў суседніх абласцях[12, c. 43].
У Віцебскай губерні к 1900 годзе вырабам саней займалася 1122 рамесніка, заробак іх дасягаў 20 860 рублёў найбольшы заробак сярод рамеснікаў прыпадае на Дзвінскі і Рэжыцкія паветы.
Сярод рамесных спецыяльнасцей найбольш былі распаўсюджаны, тыя якія валодалі попытам. Вялікі попыт на скіпідар і смалу, спрыяў развіццю вытворчасці на Палессі або на Віцебшчыне [7, c. 290].
Шырокае атрымалі развіцце лясныя мануфактуры. За паслярэформеныя гады ў 97 разоў вырасла сумма вытворчасці дрэваапрацоўчых і папярова - тыпаграфскіх мануфактур, з 56 тыс.руб. у 1861г. да 5,4 млн.руб. у 1900 г., у той час колькасць рабочых на іх у 25 раз, (320 па 7944), і саміх мануфактур з 5 да 193. Гэта было звязана з заменай памешчыцкіх мануфактур на купецкія. Хутка раслі мануфактуры па вырыбу паперы і картона. З трох 1879г. па 37 у 1900г. тыпаграфска-пераплетачныя мануфактуры з 1 у 1864 г. да 29 у 1900г. У выніку ваўсім папярова-тыпаграфскай вытворчасцю у канцы 19 ст. працавала 75 мануфактур з 2,9 тыс .руб. і сумай вытворчасці 1,5 млн. руб. з 5,4 млн. руб. ва ўсей дрэваапрацоўцай і папярова-картонай [9, c. 115].
Значная доля ў валавай прадукцыі дадзенай галіны належала лесапільна-фанернай. Апошнія мануфaктуры асабліва хутка раслі ў канцы 19 ст, у сувязі з інтэнсіўным чыгуначным будаўніцтвам. З 1 мануфактуры і 16 рабочых у 1864 годзе, да 69 мануфактур і 2,9 тыс рабочых у 1901г. і сумай вытворчасці 2,3 млн. руб. На дрэваапрацоўцы у 1876 годзе спецыялізавалася тры мануфактуры , а у 1902 годзе 18, у тым ліку 8 у Віленскай губерні (з іх тры у Ашмянскім і Лідскім уездах). У 1875 г. з’явілася тры такарныя мануфактуры ў 1900г. працавала шэсць мануфактур па вытворчасці сапожных калодак і пять пробачных. К пач. 20 ст. налічвалася шэсть сталярных, адна мэблевая, шэсть лазова-лубяных, сем запалкавых мануфактур. Большасць размяшчалася ў Мінскай, Магілеўскай, Гродзенскай губерні [12, c. 78].
У канцы 80 г.19 cт. пачалі з’яўляцца мануфактуры па вытворчасці дравеснага спірта (каля станцыі Аболь Горадукага павета.), па сухой перагонцы драўніны в. Выдрышa Аршанскага павета [9, c. 137].
За 40 паслярэформеных гадоў у дрэапрацоўчай рэзка узрасла вага па сумме вытворчасці з 3,4% да 22,9%.
Хуткі рост назіраецца і ў фабрычнай прамысловасці. Асабліва хуткі рост назіраўся ў лесапільнай прамысловасці. Гэтаму спрыяла чыгуначнае будаўніцтва, асабліва гэта датычыцца Мінскай губерні. Прычым заводы і фабрыкі хутка ўзбуйняліся. Так лесапільны завод Валатовіча ў Старом Сяле Мінскага павета, ў 1884 г. меў 16 рабочых, і вырыбляў прадуцыі на 19 тыс. руб. Ужо у 1887 г. на гэтым заводзе працавала 20 чалавек, а ў 1889 г. – 135 рабочых. Гэта характэрызавалася, беларуская драўніна карысталася попытам на унутраным і сусветным рынку. Буйным быў Пінскі лесапільна-фанерны завод, на ім ў 1900г. было 566 рабочых, мелася дзве паравыя машыны ў 95 к.с., а сумма вытворчасці 345 тыс. руб.[58, c. 143].
У Мінскай губерні за перыяд 1864–1901г. было адчынена 73 лесапільных заводаў. У 1900 г. на іх налічвалася 1,8 тыс. руб., валавая прадукцыя склала 72% усей лесапільнай прамысловасці Беларусі.( 2,1 млн р. супраць 3 млн.руб.) У Магілеўскай губерні за паслярэформеныя гады ўзнікла 8 лесапільных заводаў. У 1900 г. на заводзе ў Уроспе Рагачоўскага павета было 155 рабочых і напілена дошак на 69 тыс. руб. У Гродзенскай на пач. 20 ст. працавала 12 лесапілен з 336 рабочымі і штогадовай прадукцыяй на 177 тыс руб., што ёсць 1/3 Магілёўскіх лесапілен. Меньш за ўсіх лесапілен назіралася па 3-6 у Віцебскай і Віленскай губерні.[12, c. 86].
Калі ўзяць у цэлым, то па Беларусі налічвалася 102 паравыя лесапільні, складалі 45 % ад усіх лесапілен (102 з 226), засярэджвалі 46 % рабочых (2,8 тыс супраць 6 тыс), і вырабляла 52% валавай прадукцыі ўсіх лесапілен. Акрамя 39 % прадукцыі далі вадзяныя мануфактуры. Гэта значыць, што к пач. 20 ст. у лесапільнях Беларусі пераважала мануфактурная і фабрычная прамысловасць [12, c. 94].
Да лесапілен прымыкае фанерная вытворчасць. Фабрык па вырабу фанеры ў 1900г. на Беларусі было 17. У 1870 г. з’явілася некалькі гантарэзных, сталярна-мэблевых, бандарна-клепачных, і іншых паравых прадпрыемстваў. У Мінскай губ. у канцы 19 ст працавала пяць фабрык сапожных калодак і шпілек з 725 рабочымі і прадукцыяй на на 395 тысяч руб. У Пінску на заводзе драўляных шпілек «Лур’е і К» у 1879 г. працавала 35 чалавек, мелася паравая машына ў 16 к.с. У 1890 г. колькасць рабочых тут дасягала 60 чалавек, у 1900 г. колькасць рабочых значна ўзрасла і склала 566 чалавек, а сума вытворчасці 346 тыс. руб. У Пінску ў канцы 19 ст. працавала пробачная фабрыка Грынберга, якая давала прадукцыі на 111 тыс. руб. Такарныя фабрыкі Карпава у Парэчскай пушчы Ігуменскага павета [14, c. 83].
З дрэваапрацоукай звязана выраб запалак. Большая частка запалкавых прадпрыемстваў былі фабрыкамі. Першая такая фабрыка з’явілася у мястэчку Уно, Аршанскага павета. У 1879г. на ёй налічвалася 63 рабочых і паравая машына 20 к.с. , было выраблена 3 млн. каробак запалак. Ужо у пачатку 20 ст. на Беларусі працавала сем такіх прадпрыемстваў. На іх было занята 3400 рабочых, якія вырабілі прадукцыі на 3 млн руб, то значыць есць 97% усей запалкавай прамысловасці Беларусі. Запалкавя фабрыка ў Магілёўскай губерні, узнікла ў 1880 годзе, з колькасцю рабочых 28 чалавек [2, c. 432].
Дружына у Койданаве Мінскага уезду (165 рабочых і 90 тыс.руб.)і Везувій у Нова-Беліцы Гомельскага уезду,(384 рабочых і 181 тыс.руб.). Запалкавая фабрыка «Вікторыя» на тэрыторыі Беларусі з’явілася у 1881 годзе у Барысаве. Затым, чатыры года затым, пачала працаваць у Мазыры [39, c.234].
Гісторыя Пінскай запалкавай фабрыкі пачынаеццся з 1892 года Першая партыя запалак была выраблена у 1892 годзе. Тады абсталяванне прыводзілася у рух паравым рухавіком 75 конскіх сіл. Большасць працэсаў па выпуску запалак рабілася ў ручную, асабліва такія, як выраб каробак, упакоўка запалак у каробкі. Паступова працэс вырабу запалак паляпшаўся. У 1897 годзе многія працэсы былі механізаваны. У суткі на фабрыцы выпускалася 250 тысяч каробак запалак. У тым жа 1897 годзе фабрыка сгарэла. Фабрыкант І. А. Гальперын выкупае разбураную фабрыку разам з яе развалінамі, адбудоўвае і пашырае. Ужо ў 1900 годзе на фабрыцы працавала 590 рабочых. Гадавая вытворчасць запалак склала 242700 рублёў. А праз два гады тут працавала 674 чалавека [58, c. 144].
У цэлым у дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі канца 19 ст. засярэдзілася значная колькасць фабрык і рабочых. Па падліках даследчыка З. Е. Абезгаўза у 1895 годзе налічвалася 31 фабрыка с 45 паравымі рухавікамі магутнасцю 2311 к.с., у 1901 годзе – 90 фабрык з 3064 рабочымі і прадукцыяй на 3,6 млн. руб.[12, c. 127].
Папярова-картоная прамысловасць у канцы 70 г. 19 ст. пачала перарастать у фабрычную прамысловасць і пераходзіць да дравеснай сыравіны. У 1879 годзе з’явілася дзве фабрыкі, адна ў фальварку Пудаць Веліжскага павета, другая у Добрушы. Усяго у пачатку 20 ст. на Беларусі працавала 12 папярова-картоных фабрык з 2 тысячу рабочых і сумай вытворчасці на 2,9 млн. руб.
Самай буйной папяровай фабрыкай была Добрушская, заснаваная Паскевічам у 1872 годзе. З 1878 г. фабрыкай валодала акцыянернае таварыства, яно ўстанавіла дзве буйныя турбіны і дзве паравыя машыны ў 500 к.с. Для работы абсталявання прымянялася вада з ракі Іпуці. На фабрыцы былі паперавырабляючыя машыны, і паперарэзчыя.Чыгунка злучыла фабрыку са станцыяй у Добрушы, фабрыку электрафіцыравалі. У якасці паліва выкарыстоўвалі драўніну, да электафікацыі фабрыка асвяшчалася газам, які здабываўся на нафтавых радовішчах і перапрацоўваўся на газавым заводзе. У 1879 г. на фабрыцы працавала 460 чалавек, а сумма вытворчасці 255 тыс. руб. На пач. 20 ст. колькасць рабочых узрасла да 900 чал., а сумма вытворчасці 1602 тыс. руб. Гэта фабрыка была самай буйной на Беларусі [60, c.161].
У Высокім Аршанскага павета на папяровай фабрыцы Гурко ў 1879 г. было занята 290 рабочых, мелася паравая машына ў 50 к.с. У 1900 г. у Шклове адкрылася картоная фабрыка , на якой працавала 95 чалавек, меўся паравы рухавік у 120 к.с., а сумма вытворчасці склала 180 тыс. руб. У 1885г. з’явілася папяровая фабрыка каля Чашнікаў ( с. Блеж) Лепельскага павета на ёй у 1901 годзе 231 рабочы, меўся лакамабіль, сумма вытворчасці 301 тыс руб, Таксама працавала картона-папяровая фабрыка ў Віцебску са 124 рабочымі і прадукцыяй на 140 тыс. руб.[7, c. 301].
У Гродзенскай губерні, выдзялялася картона-папяровая фабрыка ў мястэчку Азерах Гродзенскага павета. У 1890 г. на ёй 70 рабочых вырабілі паперы і картона на 62 тыс. руб. У Мінскай губерні больш буйной картоная фабрыка ў маёнтку Куль Мінскага павета. На ёй у 1890г. было 45 рабочых, дзве паравыя паравыя машыны ў 250 к.с, і сумма вытворчасці 45 тыс. руб.
Калі у 1879 г. на Беларусі налічвалася дзве папяровыя фабрыкі, на якіх было занята 661 рабочыя, то ў 1900 г. іх стала 12, колькасць рабочых склала – 1789, а сумма вытворчасці – 2,6 млн.руб. З агульнай прадуцыі 75% прыходзілася на Магілёўскую губерню [2, с. 387].
Ва ўсей дрэваапрацоўчай, запалкавай, папярова-тыпаграфскай прамысловасці колькасць фабрык за 40 паслярэформеных гадоў павялічылася з 3 да 188, то ёсць у 63 раза, магутнасць з 22 да 7235 к.с, а сумма вытворчасці з 11 тысяч да 12,3 млн. руб. Такіх хуткіх тэмпаў развіцця не ведалі астатнія галіны прамысловасці [7, c. 324].
Большая чатка дрэваапрацоўчай прамысловасці засярэджвалася ў Магілеўскай губерні. Толькі ў 90 гады 19 ст. яна ўступіла інтэнсіўна развіваючай Мінскай губерні. Слаба дрэваапрацоўка была развіта у Віцебскай губерні, і такама у Віленскай губерні, яны выраблялі толькі 14 % ад усей дрэваапрацоўчай прамысловасці [2, c. 219].
У мінскай губерні было засярэджана вядучае месца дрэваапрацоўкі – леапільна-фанернае ( 67% у пачатку 20 ст.). У канцы 19–пачатку 20 ст. тут выраблялася 81 % запалкавай прадукцыі 36% леазагатовак Беларусі. Быў наладжаны выраб драўлянай пасуды, мэблі, сталярнай справы. Гэта губерня займала другое месца пасля Магілеўскай губерні па паровай вытворчасці [37, c. 35].
На пачатку 20 ст. лясная прамысловасць развівалася хутчэй астатніх галін вытворчасці. Пад уплывам крызіса ляснога гандлю пасіліўся прыток капіталаў у гэту галіну вытворчасці. Так, паралельна з вывазам сырога лесу, у Беларусі ўзнікла шматгаліновая прамысловая пераапрацоўка лясных рэсурсаў. Рэфалюцыйныя змены адбыліся ў лесапільнай галіне. З 1900-1913 года было пабудавана 139 новых прадпрыемстваў. З’явіліся камбінаваныя прадпрыемствы лесапільна-фанерныя, лесапільна-банчарныя, што сведчыла к пераходзе прадпрымальнікаў да паглыбленай перапрацоўкі драўніны. Да ліку буйных прадпрыемстваў, якія ўзніклі ў гэты час былі лесапільна-фанерны завод нямецкай фірмы Шульц у Бабруйскім павеце, лесапільны завод у Бабруйску, з колькасцю рабочых 194 чалавека, лесапільны завод у іменні Дуброўка Мазырскага павета, уладальнік нямецкі падданы Лаўтербах.У гэты час адбылося ўзбуйненне прадпрыемстваў. Удзельная вага дробных прадпрыемстваў з колькасцю рабочых да 50 чалавек знізілася з 69,2% да 47,4%. Што датычыцца папяровай прамысловасці тут лідэрам папяровай прамысловасці заставалася Добрушская папяровая фабрыка (у 1913 г. вырабіла 10 тыс. тон паперы на суму 3 млн. руб. пры 1400 рабочых). Значнымі памерамі вытворчасці вылучаліся папяровыя фабрыкі ў Шклове і ў Лепельскім пав. («Скіна»). У 1902 годзе была адкрыта картонна- папяровая фабрыка у Нова-Барысаве – «Папірус». Вытворчасць шпалераў была сканцэнтравана ў Менску – чатыры шпалерныя фабрыкі. Адным з буйнейшых у Расійскай імперыі прадпрыемстваў лесахімічнай прамысловасці быў Выдрыцкі завод сухой перагонкі драўніны ў Аршанскім павеце (у 1913 г. выраблена прадукцыі на 500 тыс. руб. пры 450 рабочых). У якасці высокатэхнічнай вытворчасці, дзе беларускім прадпрыемствам належала значнае месца, трэба назваць вытворчасць запалак. Запалкавыя фабрыкі былі ў Пінску, Мазыры, Барысаве, Нова-Барысаве, Новабеліцы, Койданаве, Вішневе, Рэчыцы, Слоніме, Бабруйску. Некалькі даволі буйных прадпрыемстваў выпускалі запалкавую саломку, якая знаходзіла попыт і за межамі беларускіх губерняў, ішла па-за дзяржаўную мяжу, напрыклад, у ЗША (прадукцыя фабрыкі запалкавай саломкі ў Крупках Сененскага павета Магілёўскай губ.) [15, c. 51- 53].
У запалкавай прамысловасці ў пачатку 20 стагоддзя былі сканцэнтраваны буйныя капіталы. Крызіс 1900 –1903 гадоў характарызаваўся скарачэннем прамысловасці. Напрыклад запалкавая фабрыка «Дружына» у сувязі з вялікім запасам тавара спыніла сваю вытворчасць. Запалкавая фабрыка «Вікторыя» скарачала сваю вытворчасць. Таму крызіс паскорыў абяднане фабрыкантаў у сіндыкаты. Створаны так званы заходні камітэт пры Мінскім аддзяленні Паўночнага банка ўзяў у свае рукі збыт прадукцыі па адзіных манапольных цэнах. Пасля арганізацыі Усходняга камітэта ў Маскве адбылося аб’яднане абодвух камітэтаў, і ў 1907 годзе на іх аснове было ўтворана Усерасійскае акцыянернае таварыства фабрыкантаў запалкавай галіны дрэваапрацоўчай прамысловасці – «РОСТ». Арганізацыя гэтых абяднанеў мела вялікі ўплыў на характар развіцця запалкавай прамысловасці Беларусі палітыка, якая праводзілася сіндыкатам заключалася ў абмежаванні вытворчасці і павышэнні рознічных цэн на запалкі, гэта значыць была накіравана супраць спажыўца [61, c. 154].
Вынаходніцтва фанеры прывяло да ўзнікнення на мяжы 19 – 20 ст. шэрагу спецыялізаваных фабрык і асобных цахоў на лесаперапрацоўчых заводах Беларусі. Практычна манапольнае становішча ў Расійскай імперыі мела Пінская фабрыка драўляных абутковых цвікоў, якая належала сям’і Лур’е [25, с. 36].
Толькі ў 1911– 1913 гг. у Беларусі паўстала 77 новых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Першым чынам развівалася фанернае, папяровае, запалкавае, лесахімічнае вытворчасці. Выраб фанеры, напрыклад, з 1900 па 1913 г. павялічылася ў 5 раз, у той час як агульны аб'ём дрэваапрацоўчай прамысловасці - у 3,8 разу. У цэлым жа ўдзельная вага дрэваапрацоўчай галіны ва ўсёй прамысловасці павялічыўся з 11,7% у 1908 г. да 16,2% у 1913 г. А разам лесанарыхтоўчая і дрэваапрацоўчая галіны давалі 33% усёй валавай прадукцыі буйнай прамысловасці Беларусі. У той жа час у прамысловасці Расіі гэтыя галіны давалі толькі 8,2 %. Беларусі прыналежала значная роля і ў задавальненні попыту ўнутранага рынка і ляснога экспарта Расіі. У 1913 г. на яго долю даводзілася 27,4 % агульнаімперскага ляснога экспарта. У дрэваапрацоўчай прамысловасці Расіі Беларусь у 1912 г. дала 26,8 % пілаваных матэрыялаў іглічных парод, 24,4 % дубовых шпал, 23,5 % фанеры, 44,8 % запалкавай саломкі [15, с. 62].
У сваё савакупнасці лясная прамысловасць з’яўлялася важнай галіной вытворчасці. Прадпрыемствы гэтай галіны вытворчасці хутка развіваліся і прыносілі прыбыткі сваім уладальнікам.

3.4 Сілікатная і шкляная прамысловасць
У другой палове 19 ст. атрымала развіццё сілікатная і шкляная прамысловасць.
Сярод сялянскіх промыслаў гэтай галіны вытворчасці была вытворчасць сталярнага клею. Рамесны занятак быў дрэнна развіты. Вытворчасць шкла на дробных прадпрыемствах было развіта толькі ў Віцебскай губерні колькасць чалавек якія займаюцца промыслам складае 230 у тым ліку 20 жанчын іх заробак складае 14 тыс. руб. у год [1, c. 178].
Сярод промыслаў па вытворчасці цэглы найбольшае развіццё атрымала ў Віцебскай губерні. На 1900 год у гэтай справе было занята 660 рамеснікаў з заробкам 108 тыс.руб. Першае месца займаў Лепельскі ўезд з колькасцю рамеснікаў 240 чалавек.[8, c. 175].
У канцы 19 ст. на Беларусі працавала 31 шкляная мануфактура, у тым ліку 15 на Магіеўшчыне. Павялічылася колькасць кафельных мануфактур з 3 у 1861г. да 50 у 1900 г. ( большасць размяшчалася ў Копысе Гарадзецкага павета) [7, c. 283].
За гэтыя гады ў 6 раз вырасла колькасць цагляных мануфактур з 9 да 57, іх большасць размяшчалася каля буйных гарадоў, каля рынкаў збыта. Найбольш гэтых мануфактур належала дваранам. У Мінскай губерні мелася ў 1876 годзе 14 дваранскіх мануфактур. На пачатку 80 гадоў 19 ст. у Магілёўскай губерні дзейнічала 16 цагельняў на якіх працавала 62 рабочых. У Магілеўскай, Гродзенскай, Мінскай мелася па 1-2 невялікія вапнякова- мелавыя [19, c. 14].
Усяго ў сілікатна-будаўнічай прамысловасці ў 1861 г. працавала 28 мануфактур з 787 рабочымі і сумай вытворчасці 263 тыс. руб. у 1900 г. 185 мануфактур, 8 тысяч рабочых, і сумай вытворчасцю 4,6 млн руб. Большая частка прыходзілася на Магілеўскую і Мінскую губерню. На Віленшчыне з наяўнасці дробнага малярнага, штукатурнага і іншага будаўніча-рамонтнай вытворчасці за другую палову 19 ст. не з’явілася ні воднай мануфактуры [14, c.74].
Што датычыцца фабрычнай прамысловасці то тут фабрыкі з’явіліся значна пазней, чым у астатніх галінах вытворчасці. Найбольш прадпрыемстваў гэтай галіны вытворчасці канцэнтравалася каля 30% у Гродзенскай губерні. Прычына таму будавалася шмат ваеных пабудоў. Па вырабу цэглы з’явілася два прадпрыемствы ў Віцебску купца Донде і К, к 1900г. з’явіліся у Лаўнах пад Гродна, Мінску, Рыбніках Пружанскага ўезду[20, c. 174].
Першая паравая машына ў шкляной вытворчасці ў 8 к.с. была ўстаноўлена ў 1890 г. на заводзе імя «Ноўка» Курынскай воласці Віцебскага павета, 68 рабочых гэтага завода вырабілі шкла на 50 тыс. руб. У канцы 19 ст. паравыя рухавікі з’віліся на заводах: Тэлеханскам Пінскага павета, Парэчскам Ігуменскага павета, Барысаўскам і іншымі. Самым вялікім быў шкляны завод «Неман А» ва ўрочышчы Вустань, і «Неман Б» ва ўрочышчы Магадзіно ў Лідскім павеце. На гэтых двух заводах у 1900 г. працавала 432 чалавека, а сумма вытворчасці склала 240 тыс. руб. Сярод прадпрыемстаў шкляной прамысловасці ён быў самы прагрэсіўны па абсталяванню. Тут выраблялася як звычайнае шкло, так і спецыяльнае шкло для медыцынскіх мэтаў [58, c. 126-127].
У 1898 г. быў адкрыты шклозавод «Барысаў», на якім у 1901 г. працавала 170 рабочых, асумма вытворчасці дасягнула 78 тысяч руб. На ўсіх шкляных заводах Беларусі было занята каля 2 тыс. рабочых, а выраблена прадукцыі на 1,4 млн. руб. [59, c. 126].
У 1886 г. у Лепельскім павеце дзенічала два дваранскія шклозаводы, на якіх працавала 43 чалавекі, а сумма вытворчасці складала 23 тысячы рублёў.
К канцу 19 ст па аднаму заводу мелася ў ганчарнай і цаментнай вытворчасці. Ва ўсей сілікатнай галіне вытворчасці працавала 17 заводаў, 2,5 тыс рабочых, і сумай вытворчасці 1,7 млн руб., што ёсць 20% усей вытворчасці, 53% прыходзілася на мануфактуры, 27 на дробныя прадпрыемствы [27, c. 27].
Значныя зрухі адбыліся і ў развіцці шкляной вытворчасці і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў у пачатку 20 ст. Крызіс 1900- 1903 гадоў адбіўся на сіікатнай прамысловасці. Цагляны завод Розенберга вымушан быў скараціць колькасць рабочых з 156 да 60 чалвек, завод Кагана і Томашава таксама скараціў сваю вытворчасць. Толькі стварэння сіндыката ў Копысі дапамог справіцца з крызіснымі з’явамі. Напярэдадні сусветнай вайны паўсталі акцыянерныя прадпрыемствы, у прыватнасці, акцыянернае таварыства «Заходняя Дзвіна» з асноўным капіталам 600 тыс. руб., якому прыналежаў шклозавод «Ноўка». Былі пабудаваны шклозаводы ў Менску і ў Елізаве Бабруйскага павета. У 1914 г. шклопрадпрыемствы Беларусі давалі 55,7 % белай ліставай шыбы і 20,1 % багемскага шкла [25, c. 12].
У гады ўздыму ўзмацніўся прыток капіталу і ў вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Тым часам паўсталі акцыянерныя таварыствы кафляных заводаў у Віцебску, цагельняў у Гомелі і інш. Да 1912 г. у Беларусі выраблялася 32,2% печкавых аднакаляровых кафляў і каля паловы карнізаў для ўпрыгожвання будынкаў і кватэр. Гэтыя вырабы знаходзілі значны попыт на рынках Расіі [26, c. 45].
Па вытворчасці цэглы працягвала трымаць лідарства Віцебская губерня. На пачатак 20 ст. у губерні мелася 140 мануфактур і фабрычна-завадскіх прадпрыемстваў, што разам з Гродзенскай губерні забяспечвала лідэрства ў гэтай падгаліне вытворчасці [3, c. 559].
Такім чынам сілікатная прамысловасць у разглядаемы час была прадстаўлена ў асноўным мануфактурамі, якія былі прадстаўлены мануфактурамі па вырабу цэглы, шкла, фаянсу. Сілікатная прамысловасць пазней уступіла на шлях фабрычнай прамысловасці,у асноўным прадукцыя здавальняла патрэбы мясцовага рынку [26,c. 48].
Заключэнне
У пачатку 60-х гадоў 19 ст. Беларусь, як састаўная частка Расіі, ўступіла ў новы перыяд свайго развіцця. Пасля скасавання прыгону перад беларускімі губернямі адкрыліся новыя перспектывы шырокага эканамічнага развіцця. Ліквідацыя старых феадальных парадкаў дазволіла ўключыцца ў новыя капіталістычныя адносіны шырокаму колу грамадства. На складванне прамысловасці аказвалі ўплыў розныя абставіны: адсутнасць карысных выкапняў, кліматычныя ўмовы, выгаднае геаграіфічнае становішча. Ствараліся прадпрыемствы па перапрацоўцы мясцовай прадукцыі: сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны.
На прамысловасць, акрамя аб’ектыўных фактараў развіцця, аказалі ўплыў і суб’ектыўныя фактары.
На прамысловае развіццё негатыўнае ўздзеяннне аказвала палітыка царскіх улад, якая пачала праводзіцца з пачатку 60-х гадоў 19 ст. Урад абмяжоўваў у правах католікаў, палякаў, яўрэяў. У выніку абмежавальнага заканадаўства гэтым катэгорыям людзей было цяжка ўключыцца ў новыя сацыяльныя вытворчыя адносіны. Забарона яўрэям засноўваць прадпрыемствы ў сельскай мясцовасці паблізу крыніц сыравіны стрымлівала эканамічнае развіццё.
Станоўчы ўплыў на развіццё гэтых галін прамысловасці аказваў транспарт. Але рачны і схапутны транспарт саступаў сваю ролю чыгуначнаму транспарту, які ў гэты перыяд пачаў інтэнсіўна развівацца і аказваў уплыў на ўсе сферы эканамічнага развіцця. Менавіта чыгунцы перапрацоўчая прамысловасць пачала хутка развівацца. У першую чаргу чыгуначны транспарт спрыяў развіццю прадпрыемстваў лясной прамысловасці. Перапрацаваная драўніна ішла замежы беларускага краю і асабліва інтэнсіўна па Палескай чыгунцы. Астатнія галіны прамысловасці пачалі таксама хутка развівацца, беларускі край ператварыўся ў рэгіён вывазу менавіта апрацаванай прадукцыі, а не сыравіны.
Складванне сеткі банкаўскіх устаноў прыскорыла развіццё перапрацоўчай прамысловасці нашага краю. Банкі давалі крэдыт розным катэгорыям прамыслоўцаў. Укладвалі сродкі ў развіццё прадпрыемстваў. Банкаўская сістэма склалася поўнасцю толькі ў пач. 20 ст. З прычыны паступовага складвання фінансавай сістэмы эканамічны ўздым на Беларусі пачаўся ў гэты перыяд.
Сукупнасць ўсіх вышэй фактараў прывяло да складванне сістэмы галін перапрацоўчай прамысловасці.
Прамысловасць Беларусі мела свае адрозненні ад астатняй тэрыторыі Расійскай імперыі. У нас распаўсюджанне атрымалі ў асноўным дробныя прадпрыемствы з невялікай колькасцю рабочых, прадпрыемствы пераважна размяшчаліся ў сельскай мясцовасці паблізу крыніц сыравіны.
Па галінах вытворчасці адна з асноўных галін вытворчасці - харчовая прамысловасць. Для гэтай галіны вытворчасці было характэрна наяўнасць пераважна невялікіх прадпрыемстваў з невысокай колькасцю рабочых. Прадпрыемствы харчовай прамысловасці ў сваёй большасці знаходзіліся ў сельскай мясцовасці паблізу крыніц сыравіны. Важнейшыя падгаліны вытворчасці: вінакурэнне, мукамольна-крупяная, крахмальна-патачная пастаўлялі сваю прадукцыю як на мясцовы рынак, так і за межы Беларусі. Некаторыя пагаліны лідыравалі па ўсёй краіне. Вінакурная прамысловасць складала дзесятую частку, ад усёй Расіі. У агульнай дынамікі прамысловасці ў 19 ст. яна займала першае месца, але ў пач. 20 ст. саступіла месца лясной прамысловасці.
Прадпрыемствы легкай прамысловасці так сама ў большай сваёй часткі былі невялікімі, перапрацоўвалі мясцовую сыравіну. На працягу свайго развіцця ў дадзены перыяд часу адбываліся некаторыя змены. У 19 ст. па колькасці прадпрыемстваў і сумме вытворчасці лідыравалі заходнія рэгіёны, асабліва Гродзенская губерня. У пачатку 20 ст. адбылася пеарыентацыя ва ўсходнія рэгіены. Адбываліся змены ў падгаліновай структуры суконная вытворчасць паступова страчвала лідэрства, а вытворчасць па апрацоўкі ільну хутка развівалася і к 1913 г. стала галоўнай падгалінай легкай прамысловасці.
Важнай галіной перапрацоўчай прамысловасці была лясная. Спачатку гэта галіна вытворчасці характарызавалася нарыхтоўкай леса і вываз за мяжу. Але чыгуначны транспарт зрабіў пераварот у галіне вытворчасці. Апрацаваную драўніну было выгадна збываць па больш высокім цэнам. Таму ў гэты час пачалі хутка ўзнікаць новыя прадпрыемствы. З’явіліся новыя галіны як лесапільна-фанерная, лесахімічная. Прытым з пранікненем замежнага капітала ў пач. 20 ст. дала новы імпульс развіццю. К канцу разглядаемага перыяду ў агульнай галіновай структуры лясная прамысловасць стала займаць першае месца.
Што датычыцца сілікатнай і шкляной вытворчасці, то ўсе прадпрыемствы гэтай галіны былі дробныя. Найбольш буйныя былі два шклозавода Нёман. У той час па вытворчасці кафлі, нашы прадпрыемствы займалі першае месца ў Расійскай імперыі.
Павдводзячы вынікі даследвання можна сцвярджаць, што ва ўмовах неспрыяльнага палітыка-прававога рэжыма адмежавальнага заканадаўства, і асаблівасцей фарміравання фінансава-крэдытнай і транспартнай інфраструктуры, пры адсутнасці карысных выкапняў, пашырэнне развіццё перапрацоўчай прамысловасці з’яўлялася набольш натуральным і эфектыўным шляхам прамысловага развіцця. Развіццё перапрацоўчай прамысловасці негледзчячы на ўсе неспрыяльныя ўмовы прадэманстравала вялікія поспехі, і дазволіла заняць у агульнарасійскім маштабе лідыруючыя накірункі.
Спіс выкарыстаных крыніц

Живописная Россия: Отечество наше в его зем., ист., плем., экон., и быт. значении: Литов. и Белорус. Полесье: Репринт. воспроизведение изд. 1882 г. – 2-е изд. – Минск: Бел.Эн, 1994. – 550 с.
Дембовецкий, А.С. Опыт описания Могилевской губерни: в трех томах / А.С. Дембовецкий. – Могилев: Типо-Литография, 1882. – Т.2. – 495 с.
Сапунов, А.П. Река Западная Двина / А.П. Сапунов. – Витебск: Типо-Литография Г.А. Малкина, 1894. – 640 с.
Памятная книжка Минской губернии на 1907 год / Я. Эрдели (гл. ред.) [и др.]. – Минск: Издание Минского статистического комитета, 1908. – 206 с.
Памятная книжка Гродненской губернии на 1910 год / Т.И. Поляков (гл. ред.) [и др.]. – Гродно: Издание Гродненского статистического комитета, 1911. – 420 с.
Ольшамовский, Б.Г. Право по землевладению в Западном крае / Б.Г.Ольшамовский. – СП.: Типо-Литография Ю.А. Мансфельта, 1899. – 139 с.
Верхнее Поднепровие и Белорусия географическое описание нашего отечества / сост. В.П.Семенов (Тян-Шанский), М.В.Довнар-Запольский, Д.З.Щендрин, А.П.Сапунов; под ред. В.П. Семенова. – Минск, 2005. – 619 с.
Довнар-Запольский, М.В. Народное хозяйство Белорусии / М.В. Довнар-Запольский. – Минск: Парматсектор, 1926. – 265 с.
Дудкоў, Д.А. Аб развіцці капіталізму у другой палове ХІХ пачатку ХХ стагоддзя / Д.А. Дудкоў. – Мінск: Парматсэктар, 1932. – 203 с.
Дуж-Душэўскі, К. Аб развіцці гаспадаркі Беларусі ў пачатку ХХ ст. / К. Дуж-Душэщскі // Часопіс Спадчына. – 1998. – № 4. – C. 100 – 114.
Саладков, В.А. Социально - экономическое положение Белорусии до октябрьской социалистической революции / В.А.Саладков. – Минск: Политлитература, 1957. – 257 с.
Абезгауз, З.Е. Развитие капитализма в Беларуси во второй половине ХІХ ст. / З.Е. Абезгауз. – Минск: Наука и техника, 1971. – 233 с.
Абезгауз, З.Е. Рабочий класс в Белоруссии в начале ХХ столетия / З.Е. Абезгауз. – Минск: Наука и техника, 1977. – 213 с.
Болбас, М.Ф. Промышленность Белоруссии 1860-1900 г. / М.Ф. Болбас. – Минск: Издательство БГУ, 1977. – 340 с.
Экономика Белорусии в период империализма 1900-1917/ Г.Т. Ковалевский (гл. ред) [и др.]. – Минск: Полымя, 1963. – 422 с.
Панютіч, В.П. Нацыянальны аспект пазямельнай палітыкі / В.П. Панютич // Беларускі гістарычны зборнік. – 1998. – № 10. – С. 41–55.
Самбук, С.М. Политика царизма в Белорусии во второй половине 19 столетия / С.М. Самбук; под ред. В.П. Панютича. – Минск: Наука и техника, 1980. – 211с.
Бейкин, Х.Ю. Аграрный кризис конца 19 века и структурная реконструкция сельского хозяйства / Х.Ю. Бейкин. – Минск: Экаперспектыва, 2001. – 213 с.
Жытко, А.П. Дваранскае прамысловае прадпрымальніцтва ў Беларусі 1861 – 1914 год. / А.П. Жытко // Весці БДПУ. Серыя 2. – 2007. – № 6. – С. 10 – 15.
Жытко, А.П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізма. / А.П.Жытко. –Минск: Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Універсітэт імя М.Танка, 2003. – 232 с.
Башмакоў, А.А. Мануфактурная вытворчасць Беларусі 1861 – 1914 год, умовы развіцця. / А.А. Башмакоў // Беларускі Гістарычны Часопіс. – 2008. – №11. – С. 111 – 144.
Башмакоў, А.А. Развіццё мануфактурнага і фабрычна – завадскога тыпаў прамысловасці. / А.А.Бамакоў // Труд, прафсаюзы, грамадства. – 2008. – №4. – С. 34 – 43.
Башмакоў, А.А. Гістарыяграфія гісторыі мануфактурнай вытворчасці 1861 – 1914 год. / А.А.Башмакоў // Весці БДПУ. Серыя 2. – 2007. –№6. – С. 19 – 26.
Шыбека, З. Гарады Беларусі / З. Шыбека. – Минск: Беларусь, 1997. – 128 с.
Кіштымаў, А. Эканамічныя дасягнні Беларусі ў другой палове ХІХ пачатку ХХ ст. / А.Кіштымаў // Гісторыя Беларусі ў Еўрапейскім кантэксце: матэрыялы гістарычных семінараў, што адбываліся ў Мінску ў 2001 годзе. – Минск: 2002. – С. 25 – 37.
Этапы железнодорожного строительства на Беларуси [электронный ресурс] // А.Кіштымаў / Артыкул: электрон. версія. – 2008. – URL: http://liberty-belarus.info/Kapitalizm-dlya-lyuboznatelnyh/Kapitalizm-i-Bel. Дата доступа 16.04.2012.
Жихарев, С.Б. Железнодорожное строительство и аграрная проблема России. / С.Б. Жихарев // Известия Гродненского государственного университета им Я. Купалы. Серия 1. – 2006. – № 1. – С. 20–24.
Жихарев, С.Б. Московско-Брестская магистраль строительство и эксплуатация. / С.Б.Жихарев // Известия Гомельского государственного университета им Ф.Скорины. – 2008. – № 4. – С. 81. – 91.
Жихарев, С.Б. Либаво- Роменская железная дорога последней четверти ХХ ст. Строительство и эксплуатация. / С.Б.Жихарев // Известия Гомельского государственного университета им.Ф.Скорины. – 2010. – №6. – С. 104 – 111.
Полетаева, Н.И. Купечество Беларуси 60 годы 19 ст. – начало 20 столетия. /Н.И. Полетаева. – Минск: Ковчег, 2004. – 247 с.
Грузицкий, Ю.Л. Банки Белорусии ( 70 годы 19 столетия. – начало 20 столетия.) / Ю.Л. Грузицкий. – Минск: Экоперспектива, 2005. – 169 с.
Драздова, К.А. Роля банкаў у сацыяльна – эканамічным развіцці Беларусі ( 1861 – 1914 год). / К.А.Драздова // Весці БДПУ. Серыя 2. – 2010. – №1. – С. 27 – 30.
Драздова, К.А. Фарміраванне ўстаноў дробнага крэдыту на Беларусі. / К.А.Драздова // Весці БДПУ. Серыя 2. – 2008. –№ 2, ч. 2. – С. 24–27.
Шкуцько, А.С. Станаўленне капіталістычных банкаў на тэрыторыі Беларускіх губерняў. / А.С.Шкуцько // Весці БДПУ. – 2006. – № 4. – С. 34 – 36.
Эканамічная гісторыя Беларусі / К. Галубовіч (гал. рэд) [і інш.]. – Мінск: ВП. Экаперспектыва, 1999. – 220 с.
Гісторыя Беларусі. Перыяду капіталізму.Частка 3. / А.П.Жытко( гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Універсітэт імя М.Танка, 2008. – 214 с.
Бегель, І.Ф. Развіцце эканомікі Беларусі / І.Ф. Бегель // Гісторыя. Праблемы выкладання. – 2007. –№ 5. – С. 32 – 43.
Нарысы па гісторыі Беларусі: у 2 ч. / рэдкал.: М.П. Касцюк ( гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларусь, 1994. – Частка 1. / М.П.Касцюк [і інш.]. – 1994. – 527 с.
Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) i iнш.. – Мiнск : Экаперспектыва, 2000-2005. – Т. 4: Беларусь у складзе Расiйскай iмперыi (канец ХVIII-пачатак ХХ ст.) / М. Бiч i iнш.. – 2005. – 518 с.
Льготныя прывілеі русскім дваранам і гандлярам у пакупцы маенткаў у Беларусі . // Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі 1772 – 1900г. / В.М.Перцаў (гал.рэд.) [і інш.]. – Минск: АН БССР,1940. – С. 576.
Высочайшее утвержденое положение Комитета министров от 23 июля 1865 г. О порядке продажи казенных земель в Западных губернях лицам Русского происхождения служащих в том крае или желающих водвориться там на постоянное жительство. // ПСЗРИ, СОБР. 2. / Под ред. М.М.Сперанского. – Спб.: Тип ІІ Отд. С.Е.И.В.К., 1871. – Т. XLII. – № 42235. – С. 10–15.
Именной, обьявленый Сенату Министру Юстиции от 10 декабря 1865 г. О воспрещении лицам Польского происхождения вновь приобретать помещичьи имения в девяти западных губерниях. // ПСЗРИ, СОБР.2 / Под.ред. М.М.Сперанского. – СПб.: Тип. ІІ Отд. С.Е.И.В.К., 1867. – Т. XL,Отд.2. –№ 42579. –С. 326–328.
Насаджэнне царызмам буйнога землеўладання рускімі і дазвол сялянам праваслаўным набываць землі ў Беларусі // Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі 1772 -1900г. / В.М.Перцаў ( гал.рэд.) [і інш.]. – Минск : АН БССР, 1940. – С. 585.
Абмежаванне сялян-католікаў у пакулцы зямлі на Беларусі.// Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі1772 -1900г. / В.М.Перцаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Минск : АН БССР, 1940. – С. 586.
Именной, объявленый Сенату Министром Юстиции от 10 июля 1864 г. «О воспрещении Евреям приобретать от помещиков и крестьян земли в губерниях, подведомых Виленскому и Киевскому Генерал-Губернаторам»// ПСЗРИ, Собр 2./ Под ред. М.М.Сперанского. – СПб.: Тип. ІІ Отд. С.Е.И.В.К., 1867. – Том XXXIX, Отд. 1.- № 41039. – С. 573-574.
Высочайшее утвержденное положение Комитета министров от 1867 г. « О допущении Евреев к замещению должностей по городским общественным Банкам» // ПСЗРИ., Собр 2./ Под ред. М.М.Сперанского. –СПб.: Тип ІІ Отд. С.Е.И.К.,Том XL., Отд. 1. –№ 45667. – С. 385 –386.
Высочайшее утвержденное положение Комитета Минмстров от 8 декадря 1867 г. «О разрешении Евреям быть арендаторами содержателями или управителями мельниц и заводов, состоящих при имениях в Западном крае» // ПСЗРИ, Собр 2, / Под ред. М.М. Сперанского. – СПб.: Тип ІІ Отд. С.Е.И.В.К.,1871. –Том XLII, Отд. 1. –№ 45257. – С. 381 – 382.
Высочайше утверждённое мнение Государственного Совета от 3 мая 1882 г. «О приведении в действие Временных правил о евреях» / ПСЗРИ, собр. 3. / Под ред. М.М. Сперанского. – СПб.: Тип. II Отд. С. Е.И.В. К., 1886. – Т. II, Отд. 1. – № 834. – С. 181.
Прамысловасць па перапрацоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў 1889 – 1890 год. // Дакументы и матэрыялы па гісторыі Беларусі 1772-1900 г. / В.М.Перцаў (гал.рэд.) [і інш.]. – Минск: АН БССР, 1940 г. – С. 643.
Статистические сведения о промышленности Минской, Витебской, Могилёвской, Гродненской, Виленской за 1893 год. // Белоруссия в эпоху капитализма сборник документов и материалов. / Т.И. Адамович (гл. ред.) [и др.]. – Минск: Наука и техника,1981. С. 110 – 112.
Прошение пинских купцов о проведение железной дороги через Пинск.8 ноября 1862 год. // Белоруссия в эпоху капитализма сборник документов и материалов. / Т.И. Адамович( гл. ред.) [и др.]. – Минск: Наука и техника, 1981. – С. 78 – 84.
Докладная записка Главноуправляющего путями сообщения в комитет министров об условии строительства железной дороги Динабург-Витебск 18 марта 1863 года . // Белоруссия в эпоху капитализма сборник документов и материалов. / Т.И. Адамович( гл. ред.) [и др.]. – Минск: Наука и техника, 1981. – С. 85 – 86.
Докладная записка Об обосновании постройки Брянско – Брестской и Витебско–Гомельской железной дороги. // Белоруссия в эпоху капитализма сборник документов и материалов. / Т.И. Адамович(гл. ред.) [и др.]. – Минск: Наука и техника, 1981г. – С. 103-106.
Из описания движения грузов по реке Днепр в пределах Виленского военного округа. // Белоруссия в эпоху капитализма сборник документов и материалов. / Т.И. Адамович (гл ред.) [и др.]. – Минск: Наука и техника, 1981. – С. 108 – 109.
Распостранения крестьянских промыслов в Борисовском уезде. // Белоруссия в эпоху капитализма сборник документов и материалов. / Т.И. Адамович( гл. ред.) [и др.]. – Минск: Наука и техника, 1981. – С. 129
Историческая справка Шерешевского об основании и работе табачной фабрики г. Гродна. // Белоруссия в эпоху капитализма сборник документов и материалов. / Т.И. Адамович( гл. ред) [и др.]. – Минск: Наука и техника, 1981. – С.124 – 126.
Сообщения журнала Книжки Восхода о развитии промышленности в Пинске. // Белоруссия в эпоху капитализма сборник документов и материалов. / Т.И. Адамович (гл. ред.) [и др.]. –Минск: Наука и техника, 1981. – С. 140 –144.
Из сведений пристава первого стана Лидского уезда в Виленской губерни, об оборудовании и количестве рабочих и выпускаемой продукции фабрик Неман А и Неман Б. // Белоруссия в эпоху капитализма сборник документов и материалов. / Т.И. Адамович (гл. ред.) [и. др.]. – Минск: Наука и техника, 1981. С. 126 – 127.
Газета Северо- западное слово. Кожевное производство в Северо- Западном крае. // Белоруссия в эпоху капитализма сборник документов и материалов. / Т.И. Адамович (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Наука и техника, 1981. – С. 129 –132.
1881 год. Сведения об оборудовании Добрушской бумажной фабрики, Могилевской губернии. // Белоруссия в эпоху капитализма сборник документов и материалов. / Т.И. Адамович (гл. ред.) [и др.]. – Минск: Наука и техника, 1981. – С. 161.
Установление спичечным синдикатом цен и монополия на рынке.// Документы і материалы по истории Беларуси. / В.Н.Перцев (гл. ред.) [и др.]. – Минск: АН БССР, 1953. – С. 54.

Приложенные файлы

  • docx 23033244
    Размер файла: 189 kB Загрузок: 1

Добавить комментарий