2 bel yaz


Змест і задачы дысцыпліны МСМК. Функцыянаванне моўных і маўленчых сродкаў як галоўны аспект вывучэння дысцыпліны стылістыкі.
МСМК – сукупнасць вусных, друкаваных тэкстаў, усіх сродкаў масавай камунікацыі Дысцыпліна разглядае стылёвыя, сінтаксічныя, арфаэпічныя, фанетычныя і іншыя асаблівасці.
Асаблівасці СМК:
Дэмакратызацыя (лексіка розных стылёвых узроўняў, яе варыятыўнасць)
Мадальнасць – ярка выражана (адносіны аутара паведамлення да змету выказвання
Запазычаныя словы
Функцыянальная стылістыка – навука, якая разглядае маўленне не толькі як матэрыял вывучэння сістэмы мовы, а даследуе законы, характар, спецыфіку, экстралінгвістычную абумоўленасць менавіта функцыянавання сродкаў мовы ў разнавіднасцях маўлення. Такім чынам, гэта навука не чыста “уласналінгвістычная”, а “пагранічная”. Яна цесна звязана з філасофіяй, сацыялогіяй, эстэтыкай, літаратуразнаўставам, псіхалогіяй, фізіялогіяй і матэматыкай (?!). Моўныя і маўленчыя сродкі на розных ўзроўнях мовы ўплываюць на экспрэсіўнасць тэксту і нават на яго сэнс..– М.Я. Цікоцкі.
Далей перакладайце: Основной целью изучения курса «МОДУЛЬ ІІ. Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі” (беларускамоўныя тэксты СМК) является научно-практическое осмысление языковых единиц разных уровней (фонетического, лексико-фразеологического, словообразовательного, морфологического, синтаксического) как единой нормативно-описательный системы, а также умение давать оценку функционированию языковых средств в общественно-речевой практике, в частности в текстах современных СМК, которые сегодня в значительной степени определяют языковую, социально-психологическую и культурную ситуации в обществе.
Паняцце аб стылістыцы мовы, стылістыцы маўлення і стылістыцы мастацкай літаратуры
Стылістыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае прыцыпы і эфект выбару і выкарыстання лексічных, граматычных, фанетычных і іншых моўных сродкаў для перадачы думкі і эмоцый у розных умовах зносін.
Стылістыка мовы (лінгвастылістыка, функцыянальная стылістыка) вывучае, з аднаго боку, спецыфіку моўных падсістэм, які называюцца функцыянальнымі стылямі і падмовамі, якія характарызуюцца своеасаблівасцю слоўніка, фразеалогіі, сінтаксісу і, з іншага боку, экспрэсіўныя, ацэначныя асаблівасці розных моўных сродкаў. Г.з. даследуе, як розныя элементы мовы могуць выражаць і выклікаць эмоцыі, дадатковыя асацыяцыі, etc.
Стылістыка маўлення даследые асобныя рэальныя тэксты, разглядае, якім чынам яны перадаюць змест, не толькі дзякуючы нормам літаратурнай мовы, але і праз яскравыя адхіленні ад гэтых нормаў.
Стылістыка мастацкай літаратуры вывучае сукупнасць мастацкіх сродкаў, характэрных для мастацкага твору, аўтара, літаратурнага напрамку ці нават эпохі.
Размежаванне мовы і маўлення. Структура і класіфікацыя маўленчых актаў. Віды выказвання і іх інтэрпрэтацыя
Мова – сукупнасць моўных адзінак ,якія існуюць як аб’ектыўная рэальнасць. Гэта сістэма фанетычных, граматычных, лексічных, стылістычных адзінак у патэнцыі, у іх схаваных магчымасцях.
Маўленне – ужыванне мовы ў працэсе зносін, арганізаваны па законах мовы паслядоўны ланцуг моўных адзінак, які служыць дял выражэння пэўнага зместу. Гэта элементы мовы ў дзеянні, дынаміцы, канкрэтным іх ужытку.
Мова – сродак зносін, маўленне – працэс зносін.
Маўленчы акт – мэтанакіраванае камунікатыўнае дзеянне, якое адбываецца па правілах моўных паводзін.
Класіфікацыя:
Лакуцыйны акт (вытворчасць маўлення)
Іллакуцыйны (камунікацыйны намер)
Перлакуцыйны (вынік маўлення)
Адбываюцца адначасова, класіфікацыя неабходна для метадалогіі. (Короче, забудьте)
Віды выказванняў:
Сцвярджэнне
Пытанне
Пабуджэнне
Паняцце нормы як адно з найважнейшых у стылістыцы маўлення. Абавязковасць маўленчых нормаў.
Сучасная беларуская мова адрозніваецца строгай унармаванасцю. Класіфікацыя нормаў:
Лексічныя (значение слов)
Граматычныя (строения слов (словообразования), части речи (морфология) , видов словосочетаний и типов предложений (синтаксис))
Стылістычныя
Арфаграфічныя (написание)
Арфаэпічныя (произношение)
Адзінства і ўніфікаванасць гэтых нормаў спрыяе развіццю шырокай моўнай агульнасці, робіць літаратурную мову даступнай і зразумелай усяму народу і тым самым садзейнічае паспяховаму выкананню яе асноўнай функцыі – быць сродкам зносін.
Класіфікацыя моў. Паходжанне і развіццё моў. Мовы свету і іх класіфікацыя
Класіфікацыя моў:
Генетычная (генеалагичная) – яз. группы.
Тыпалагічная (марфалагічная) – общие черты
Арэальная (геаграфічная)
Функцыянальная
Гіпотэзы паходжання моў:
Гукапераймальная - лексіка ўзнікла праз імітацыю гукаў прыроды (крык птушак, гул грому, шапаценне лісця і інш.)
Выклічнікавая –узнікненне лексікі праз міжвольныя інстынктыўныя выгукі.
Гукасімвалічная – паміж гукамі і іх значэннем існуе пэўная сувязь. (Гук “л” нешта мяккае і хуткае (любіць), спалучэнне “лі” – штосьці ліецца (ліць), “в” – нешта неспакойнае, неакрэсленае (вецер, веяць).
Гіпотэза сацыяльнай дамоўленасці – старажытныя людзі дамовіліся, як называць прадметы і навакольныя з’явы
Гіпотэза працоўных выгукаў – мова ўтварылася з міжвольных працоўных выгукаў, якія суправаджалі калектыўную працу і паступова сталі сімваламі працоўных працэсаў . Ф. Энгельса.
Натуралістычная – паходзіць з тэорыі Дарвіна. Мова –прыродны арганізм, які ўзнікае незалежна ад чалавечай волі, развіваецца і старэе. У барацьбе за існаванне выжываюць найбольш моцныя мовы (?!)
Гіпотэза жэстаў – мова ўтвараецца адвольна і несвядома. Спачатку дзве мовы – гукавая і жэставая
Тэорыя монагенезу - вучэнне пра паходжанне чалавечай мовы ад адной крыніцы. Звязана з міфамі (паводле згадкі Эдзіпа)
Тэорыя полігенезу – вучэнне пра паходжанне ўсіх моў свету ад розныхмоў-крыніц.
Развіцце моў:
Асноўныя заканамернасці развіцця моў:
Дыференцыяцыя (або дывергенцыя) – працэс, у выніку якога з адной мовы ўтвараецца дзве або некалькі моў роднасных моў.
Інтэграцыя (канвергенцыя) – працэс, у выніку якога за некалькіх моў ці дыялектаў узнікае адна мова.
Этапы развіцця моў:
Мова роду
Племенная мова
Мова народнасці
Нацыянальная мова
Літаратурная мова
Класіфікацыя моў свету:
Жывыя
Мёртвыя
Вылучаюць міжнародныя мовы (шырока выкарыстоўваюцца ў міжнародных і міжнацыянальных зносінах.
Сусветныя мовы – англійская, арабская, іспанская, кітайская, русская, французская)
Генетычная (генеалагічная) класіфікацыя (вылучае каля 200 моўных сем’яў):
Індаеўрапейская сям’я (16 груп):
Індыйская група
Іранская група
Славянская група
Балтыйская група
Германская група
Раманская група
Кельцкая група
Грэчаская група і інш.
Афразійская сям’я
Фіна-ўгорская сям’я
Цюркская сям’я
Мангольская сям’я
Кітайска-тыбецкая сям’я
Тайская сям’я і інш.
Марфалагічная (тыпалагічная) – класіфікацыя, якая выяўляе агульныя і адметня структурныя рысы моў незалежна ад іх генеалагічнай роднасці:
Ізаляцыйныя (каранёвыя) мовы – мовы, дзе няма афіксаў, а граматычныя значэнні выражаюцца парадкам слоў і службовымі словамі
Аглютынацыйныя – мовы, дзе граматычныя формы ўтвараюцца далучэннем да фанетычна нязменнага корня граматычна адназначных стандартных афіксаў
Полісінтэтычныыя (інкарпарацыйныя) – мовы, у якіх у адзін гукавы комплекс аб’ядноўваюцца значэнневыя і службовыя кампаненты
Флексійныя – мовы, у якіх граматычнае значэнне выражае флексія
Генетычная і марфалагічная класіфікацыя беларускай мовы. Параўнальна-гістарычные вывучэнне моў
Беларуская мова ўваходзіць у індаеврапейскую сям’ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу.
Беларуская мова адносіцца да флексійных моў.
Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства вывучае мовы, якія знаходзяцца ў адносінах роднасці.
Роднасныя мовы – мовы, якія маюць строга акрэсленыя, рэгулярныя суадносіны паміж адзінкамі розных моўных узрооўняў (падабентсва каранёў, суфіксаў, грам. форм, марфалагічных прымет, сінтаксічных канструкцый). Роднасць моў тлумачыцца іх паходжанннем ад адной мовы-продка. Найбольш эфектыўныўны крытэрый вызначэння роднасных моў – марфалагічны. Асабліва гэта датычыцца канчаткаў. Але звычайна для надзейнасці выкарыстоўваюць не адзін, а некалькі крытэрыяў.
7.Мэты і задачы вывучэння фанетыкі (сінхронная, дыяхронная, агульная, супастаўляльная)
Фанетыка – радзел мовазнаўства, які вывучае гукавы бок мовы, г.з. спосабы ўтварэння (артыкуляцыю) і акустычныя ўласцівасці гукаў, іх змены ў працэсе маўлення.
Сінхронная фанетыка даследуе гукавы лад мовы ў сінхронным, апісальным плане, характарыстыка гукавага ладу мовы на пэўным этапе яго развіцця.
Дыяхронная – сочыць за фарміраваннем фанетычных з’яў на працягу больш-менш доўгага часу. Працэсы відазмянення гукаў, замена адных іншымі, асаблівавсці спалучальнасці на пэўным гістарычным этапе.
Агульная – разглядае на матэрыяле розных моў тэарэтычныя пытанні ўтварэння гукаў, прыроды націску, структуры складу, адносіны.
Супастаўляльная (параўнальная) – супастаўленне гукавых сістэм розных моў, частцей роднасных, што дае магчымасць выявіць спецыфіку кожнай мовы.
Задачы:
Вывучэнне гукаўтварэння
Вывучэнне будовы моўнага акустычнага сігналу
Вывучэнне яго ўспрымання, каб выясніць сацыяльную функцыю носьбітаў(носителей) інфармацыі ў камунікацыйным працэсе
Вывучэнне класіфікацыі гукаў
Характарызацыя гукавых змен
Вызначэнне іншых фанетычных адзінак – склад і націск
8. Сегментныя і суперсегментыя адзінкі мовы. Азначэнне гука. Чатырохбаковы аналіз гука: акустычны, артыкуляцыйны, функцыянальны, перцэптыўны
Вусная мова – гукавая плынь (поток), якая падзяляецца з дапамогай інтанацыі і націску на асобныя адрэзкі, фанетычныя адзінкі. Да такіх адзінак адносяцца тэкст, фонаабзац, фраза, маўленчыч такт (сінтагма), фанетынае слова, склад і гук.
Сегментыя адзінкі: склад, гук
Суперсегментныя адзінкі: націск, паўза,інтанацыя
Тэкст – зыходная велічыня члянення, мае не фанетычны, а камунікатыўны характар.
Фонаабзац – кампазіцыйная частка тэксту (некалькі сказаў, цесна звязаных паралельнай ці ланцуговай сувязямі)
Фраза – адпавядае адносна закончанаму па сэнсу выказванню і вылучаецца з тэксту інтанацыйнай закончанасцю.
Маўленчы такт (сінтагма) – частка фразы, вылучаецца(выделяется) інтанацыяй незавершанасці і крыху карацейшыммі паўзамі.
Фанетычнае слова – гукавыя адзінкі, аб’яднаныя адным націскам.
Склад – гэта гук і комплекс гукаў, які вымаўляецца аднім штуршком (толчком) выдыхнутага паветра.
Гук – эта найменьшы членараздзельны элемент вуснай мовы, утвораны органамі маўлення за адну артыкуляцыю.
Аспекты вывучэння гукаў:
Акустычны (фізічныя ўласцівасці) – сіла, тэмбр, афарбоўка, вышыня
Артыкуляцыйны (фізіялагічны) – спосабы ўтварэння гукаў
Функцыянальны (лінгвістычны) – гукі як сродак адрознення слоў - фанемы (вывучае фаналогія)
Перцэптыўны – суб’ектыўныя вобразы гукаў на аснове аб’ектыўных характарыстык гукавай хвалі – толькі развіваецца
9. Акустычная фанетыка. Акустычны аспект вывучэння гукаў
Акустычная фанетыка – раздзел фанетыкі, які вывучае фізічныя ўласцівасці гукаў (сілу, тэмбр, працягласць, вышыню і г.д.)
Вышыня гукаў вызначаецца колькасцю ваганняў (частатой) пругкага цела. Вымяраецца ў герцах. Чалавек успрымае гукі ад 16 Гц да 20000 Гц. Інфрагукі (да 16 Гц) і ультрагукі (больш за 20000 Гц). Вышыня залежыць таксама ад даўжынні галасавых звязак і іх напружання. У жанчын і дзяцей звязкі карацейшыя і больш напружаныя, таму іх голас больш высокі.
Сіла (інтэнсіўнасць) гуку залежыць ад амплітуды ваганняў пругкага цела, якая ў сваю чаргу залежыць ад напору струменя паветра: чым большая амплітуда, тым мацнейшы гук.
Тэмбр гуку – спецыфічная афарбоўка, якая дазваляе адрозніваць тоны адной і той жа сілы і вышыні. Залежыць ад суадносін асноўнага і пабочнага тону (абертону). Яны ў сваю чаргу залежаць ад аб’ему і формы рэзанатара (парожняе цела з цвердымі сценкамі). Колористическая окраска в общем.
Метады даследвання
Акустычны аспект:
Асцылаграфаванне, пераўтварэнне ваганняў паветра ў акустычны сігнал, якое дазваляе аналізаваць працягласць, вышыню і інтэнсіўнасць гуку;
Спектраграфаванне
інтанаграфаванне.
10. Артыкуляцыйная фанетыка. Артыкуляцыйныя характарыстыкі гукаў, маўленчы апарат
Артыкуляцыйная фанетыка – раздзел фанетыкі, які вывучае фізіялагічныя характарыстыкі гукаў.
Маўленчы апарат – сукупнасць фізіялагічных органаў чалавека, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні гукаў. Ён уключае ўмоўна 3 блокі:
Дыхальны апарат (лёгкія, бронхі, трахея) – фарміруе выдыхальны струмень паветра
Гартань – забяспечвае ўтварэнне голасу
Надгартанныя поласці (глотка, рот, нос) – выконваюць ролю рэзанатараў, вырабатываюць пабочныя рэзанатарныя тоны і розныя шумы. Тут адбываецца канчатковае фармаванне гукаў.
Органы маўлення: актыўныя (рухомыя) – галасавыя звязкі, язык, губы, мяккае паднябенне, язычок, ніжняя сківіца; пасіўныя (нерухомыя) – зубы, альвеолы, цвердае паднябенне, верхняя сківіца.
Артыкуляцыя – дзейнасць маўленчых органаў пры вымаўленні гукаў.
Фазы артыкуляцыі:
Экскурсія (пачатковая) – пераход органаў з папярэдняга становішча ў неабходнае для вымаўлення гука
Выстрымка (кульмінацыя) – знаходжанне органаў ў рабочым сттановішчы
Рэкурсія (канцавая) – вяртанне ў пачатковае, нейтральнае становішча
Артыкуляцыйны аспект:
• саманазіранне (інтраспекцыя)
• палатаграфаванне
• лінгваграфаванне
• адонтаграфаванне
• фатаграфаванне
• кіназдымка
• рентгеназдымка
11)ёсць у 12.
12) У беларускай мове 6 галосных гукауу [а][о][у][э][ы][i]
Яны уутвараюцца толькi пры дапамозе голасу.
Класiфiкацыя:
1) удзел губ: лабиялизаваныя[о][у] i нелабiялiзаваныя – астатнiя
2) месца уутварэння: пярэднi рад: [i][э] сярэднi: [ы][а] заднi [у][о]
3) спосаб утварэння (ступень пад’ёму языка): верхнi пад’ём [i][ы][у] (яшчэ называюць закрытымi або вузкiмi) таму што яны вымаууляюца пры самым вузкiм раскрыццi рта. Сярэднi пад’ём: [э][о] (адкрытыя цi шырокiя), нiжнi пад’ём: [а] яшчэ называюць самым адкрытым.
Пад’ёмРадпярэднiсярэднiЗаднi
Верхнi[i]ЫУ
СяржэднiЭО
Нiжнi А
У беларускай мове 39 зычных гукауу
Палаталiзацыя: сутнасць п (памякчэння зычных) заключаецца уу тым, што да асноуунай артыкуляцыi зычнага дадаецца дадатковая: сярэдняя частка спiнкi языка падымаецца да цвёрдага паднябення. Зычныя, якiя уутвараюцца уу вынiку такой артыкуляцыi называюцца мяккiмi, або палаталiзаванымi. у беларускай мове такiмi могуць быць усе зычныя, апрача только цвёрдых зычных [ж][ш][дж][ч][р][уу].Ад палаталiзаваных трэба адрознiваць палатальныя гукi, для якiх мяккасць з’яууляецца асноуунай, а не дадатковай прыметай ([j]).
Класiфiкацыя:
1) паводле уудзелу голасу i шуму:
Санорныя – зычныя, пры вымаууленнi якiх голас пераважае на шумам [р][м][м’][н][н‘][л][л‘][й][уу][в][в‘]
Яны не маюць адпаведных глухiх, на канцы слова не аглушаюцца, перад iмi уу сярэдзiне слова глухiя зычныя не азванчаюцца.
Шумныя бываюць звонкiя i глухiя. Звонкiя вымаууляюцца з перавагай шуму над голасам, глухiя уутвараюцца толькi пры уудзеле шуму.
ЗвБ б’У у’Г г’Д джДз дз’жЗ з’
ГлП п’Х х’К к’Т ч Ц ц’шС с’фФ’
2) цвёрдыя i мяккiя. Зацвярдзелыя: [ж][ш][ч][дж][р][ц]
[й] – зауусёды мяккi
3) Паводле спосабу уутварэння:
Змычныя утвараюцца пры змыканнi i iмгненным размыканнi моууных органауу: [б][б’][п][п‘][д][т][к][к’][г][г‘]
Шчылiнныя утвараюцца пры трэннi выдыхаемага паветра аб краi шчылiн моууных органауу: [в][в’][У][У’][ж][з][з’][й][с][с’][уу][ф][ф’][х][х’][ш]
Злiтныя: [дж][дз][дз’][ц][ц’][ч] размыканне моууных оорганауу паступовае.
Змычна-праходная (насавыя): [м][м’][н][н’] (бакавыя):[л][л’]
Дрыжачы: [р]
4) Паводле уудзелу органауу вымауулення i месца уутварэння:
Губныя: [б][б][п][п][м][м][уу] – губна-губныя
Губна-зубныя: [в][в][ф][ф]
Язычныя: пярэднi: [д][дз][дз][з][з][л][л][с][с][т][ц][дж][ж][ц][ч][ш][р].
Сярэднi: [й]
Заднi: [У][У][Г][Г][К][К][Х][Х]
13) дзеканне – пераход [д] у [дз’], цеканне – [т] у [ц’]
Аканне-яканне: вымаўленне [о], [а], [э] як [а] (графічна — "а", "я") у ненаціскных складах.
Асiмiляцыя зычных: прыпадабненне аднаг гука да другога:
Па глухасцi: бярозка, градкi, сцежка.
Па звонкасцi: малацьба, носьбiт.
Свiсцячыя [з][с] перад шыпяымi [ж][ш][дж][ч] вымаууляюцца як шыпячыя: грузчык, пераносчык,
Асiмiляцыйнай мяккасцi падлягаюць зубныя [з][с] перад мяккiмi зычнымi (за выкл [Y‘][к‘][х‘] збiць , звiць, снег, святло.
Звонкiя зычныя [б][Y][д][дж][дз’][ж][з]на канцы слова аглушаюцца i вымаууляюцца як адпаведныя iм глухiя: снег, воз, горад, гладзь.
Дысiмiляцыя – распадабненне зычных аднолькавага утварэння: хто (з къто) что (з чьто)
У вынiку дысiмiляцыi уутваралася спалучэнне гукауу [с‘ц’] за гукауу данолькавага утварэння [дт][тт]
Весцi (за ведти), класцi (з кладти).
Пратэза (далучэнне не этымалагічнага апорнага або пераходнага гуку для зручнасці вымаўлення ў пачатку слова) – вулiца, восеньскi, вокны.
Дыярэза – сэрца, агенства.
Метатэза - ўзаемная перастаноўка гукаў ці складоў у словах на глебе асіміляцыі ці дысіміляцыя. – калiдор,
Гаплалогiя - выпадение в слове одного из двух идущих друг за другом одинаковых или близких по звучанию слогов – адэскi,
Эпінтэза
(ад грэч. ἐπένθεσις - устаўка) - адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў - узнікненне ў слове (часцей за ўсё з прычыны дысіміляцыя) дадатковага, неэтымалагічнага гуку (зычнага або галоснага). Эпінтэза ўзнікае пры засваенні запазычанняў з неўласцівымі роднай мовы спалучэннямі гукаў
^ Паўночна-ўсходні дыялект Паўднёва-заходні дыялект
• дысімілятыўнае аканне (праяўленне гука [а] у першым пераднаціскным складзе пасля цвёрдых зычных пры наяўнасці пад націскам любога гука, акрамя [а]): выда, ныга, зімля; • недысімілятыўнае аканне (галосныя [о], [э] вымаўляюцца як [а] незалежна ад таго, які гук пад націскам): вада, нага, зямля;
14) Чаргаванне – змена гукауу у аснове аднакарэнных слоуу. Стол-сталы, цёмна-цемень-цямнець.
Пазiцыйеыя чаргаваннi галосных звязаны з iх пазiцыяй адносна нацiску. Да пазiцыйеых чаргаванняуу адносяцца чаргаваннi нацiскных гукауу за ненацiскнымi. [о]-[а]Горы – гара , вёсны-вясна.
[э]-[а] рэкi –рака, зелень – зялёны.
Гiстарычныя чаргаваннi – вынiк дзейнасцi моууных законауу, што iснавалi уу старажытныя часы. Гэтых законау у сучаснай мове няма.
[ э(е)] - [о] – везцi – воз
[о]-[ы] (рол о – ры лы) кроуу – крывi.
[ э(е)] – [i] Свет –свiтанне
[о]-[i]-[е] здор – здзiраць-здзерцi.
[у]-[о]-[ы] сухi – сохнуць- высыхаць
[е] -[i]- [ноль гука] – выберу-збiраць-браць
[ав] -[у] снаваць –сную
[а] - [у] – вязаць –вузел
[о][а][э] – ноль гука (сон-сну, пень-пня). (бегласць галосных).
Пазiцыйныя чаргаваннi зычных з’яууляюцца вынiкам паз змен, абумоуулены дзейнасцю фанетычных законауу у сучаснай беларускай мове. Чаргаванне зв i гл у сярэдзiне слова.
[б] - [п] дубы – дубкi, зубы-зубкi.
[Y] - [х] магу – магчыма [махчыма]
[з]- [с] – казаць-казка
[д] - [т] – загадаць – загадка
[дз’] - [ц’] – малацьба – малацiць
[ж] - [ш] – кружок – кружкi, дарожака – дарожка.
Чаргаваннi зв i гл на канцы:
Дуб – дуп
Чаргаваннi цвёрдых i мяккiх зычных, што уузнiклi уу вынiку асiмiляцыi зачных па мяккасцi i змякчэннi зычнх перад [е], [i].
Зюло – збiраць
Чаргаваннi заднеязычных па мяккасцi перад [i]
Ду[Y]а – ду[Y’]i
Да гiстарычных чаргаванняуу зычных адносяцца чаргаваннi заднеязычных з шыпячымi:
[y] - [ж] берагам – беражок, дарога - дарожны
[к] - [ч] крык – крычаць
[х] - [ш] страх –страшыць, пух – пушысты
Заднеязычных са свiсцячымi:
[Y] - [з’] – плуга – у плузе
[х] - [с’] – страха –на страсе
[к] - [ц] – мука – у муцэ
Губных з губнымi + [л’]
[б] [б’] [бл’] – любоуу – любiць - люблю
[п] [п‘] [пл‘] – пакупка – купiць - куплю
[в] [в‘] [вл‘] – слава – славiць - слауулю
[м] [м‘] [мл‘] – кармавы – кармiць - кармлю
[ф] [ф‘] [фл‘] – графа – графiць – графлю.
Чаргаванне
[л] - [уу] малацiла – малацiуу
15. Фаналогія. Гукі маўлення і гукі мовы, паняцце пра фанему.
Фаналогія, як і фанетыка, вывучае гукі мовы, але у адрозненне ад яе, гукі ў фаналогіі разглядаюцца, як сэнсаразлічальныя адзінкі, фанемы. Прыклады фанем. Сом — дом. Тут _ом — _ом — гукі, а с__ — д__ — фанемы.
Фанема — (грэч. “гук”) найменьшая гукавая адзінка мовы, якая служыць для утварэння і адрознення слоў і марфем.
Гук — найдрабнейшая адзінка мовы. Гук мае такія акустычныя характарыстыкі, як сіла, вышыня, працягласць, тэмбр
16) Склад – гукабонекалькiгукауу, штовымаууляюццааднымштуршкомпаветра.
Тэорыi складу:
Санорная: Калi ступень гучнасцiпазначыць лiчбамi, то гукiможнаразмясцiць у наступнымшэрагу: галосныя-4, санорныязычныя – 3, звонкiя шумныя -2, глухiя шумныя – 1. Напрыклад, [разыскал’i] 342411434. У адпаведнасцi з гэтым законам мяжаскладоуупраходзiцьпамiж аднолькавагучнымiабопамiж найбольш i найменшгучнымiгукамi: ка-а-пе-ра-цы-я, Дня-про, сце-жка.
Выключэнне: 6) Санорныя [j] зауусёдызакрывае склад: зай-шоуу, тай-на.
Мускульнаганапружання: склад у гэтайтэорыіразглядаецца як адрэзакгучання, яківымаўляеццааднымімпульсаммускульнаганапружаннямаўленчагаапарата .Кожныiмпульсскладаецца з трох фаз: узмацненненапружання, вяршыня, аслабленне. Гукi, якiя вымауууляюцца з максiмальнымнапружаннем, называюццаскладауутваральнымi, а з паступовымнарастаннем цiаслабяваннемнапружання, - нескладауутваральнымi. Мяжа склада супадае з найбольшымаслабленнеммускульнаганапружання.
Экспiраторнаятэорыя: склад – частка слова, якая вымаууляеццааднымвыдыхальнымштуршкомпаветра. Але такое азначэнне склада нельга лiчыцьбездакорным, тамуштоколькасцьвыдыхауу не зауусёдысупадае з колькасцюскладоуу. (торт, ау).
17) Структура:
Адкрытыя Закрытыя Непрыкрытыя Прыкрытыя
Са-ды Дзед,тэкст У-по-тай, кан-сi-лi-ум Ка-за-кi
Для беларускаймовыхарактэрныадкрытыя, прыкрытыя склады – пачынаюццаяны зычным, а заканчваюццагалоснымгукам.
Прынцыпыскладападзелу:
1) калiпамiж галоснымiёсцьадзiн зычны, то iм пачынаеццанаступны склад са-да-вi-на.
2) калiпамiж галоснымi два шумныя, то яныадносяцца да наступнага склада: тра-ктар, ма-ла-цьбiт.
3) спалучэннешумнагаiсанорнагаадносiцца да наступнага склада: бу-слы, свя-тло.
4) Спалучэннесанорнагаiшумнага: сон-ца, буль-ба, пар-та.
5) Спалучэннесанорных – як хочаш: зам-ля iзя-мля.
6) Санорныя [й], [уу] зауусёдызакрываюць склад: зай-шоуу, тай-на, трауу-ка.
7) Санорныягукiперадгалоснымадносяцца да наступнага склада: па-рог, во-iн, а перад шумнымi – да паапярэдняга склада, тамушо па ступенiгучнасцiяныблiжэй да галосных ,чым да шумных зычных: бай-ка, сон-ца, нор-ка.
Закон узрастаючайгучнасцi: Калi ступень гучнасцiпазначыць лiчбамi, то гукiможнаразмясцiць у наступнымшэрагу: галосныя-4, санорныязычныя – 3, звонкiя шумныя -2, глухiя шумныя – 1. Напрыклад, [разыскал’i] 342411434. У адпаведнасцi з гэтым законам мяжаскладоуупраходзiцьпамiж аднолькавагучнымiабопамiж найбольш i найменшгучнымiгукамi: ка-а-пе-ра-цы-я, Дня-про, сце-жка.
18. Фанетычны, графічны складападзелы і іх адрозненне ад марфемнага падзелу слоў.
Фанетычны складападзел.
Зразумела, што гаворка ідзе аб фанетычных складах. Склад — гэта частка слова, якая вымаўляецца адным штрушком паветра, гэта частка маўленчага склада, якая вымаўляецца адным імпульсам мускульнага апарата. Асаблівасць фанетычнага складападзела ў тым, што ў складзе абавязкова павінен быць найбольш гучны гук (галосны). А-рэ-хі, Га-рэц-кі, а-гло-бля, маў-клі-вы.
Графічны складападзел.
Адлюстраваны ў пераносах. Больш падрабязна REF _Ref376605903 \p \h \* MERGEFORMAT вышэй.
Марфемны падзел слоў.
Гэта падзел слова на марфемы. Марфемы — мінімальные часткі слова, якая мае пэўнае значэнне (лексічнае, граматычне).
Параўнаем.
Склады маюць толкі гукавое значэнне, а марфемы – яшчэ лексічне ці граматычнае значэнне.
Для марфем не абавязкова наяўнасць галоснага –ск-, -н-, з- і г.д.
Падзел па складах амаль ніколі не супадае з марфемным.
19. Перанос слова паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
1. пераносім па складах: га-ла-ва, стра-ка-ты, пе-ра-кі-нуць.
2. калі ёсць спаслучэнне зычных паміж галоснымі, зараз можна перанасіць, як хачаш: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра, дяці-нства, дзяцін-ства, дзяцінс-тва, дзяцінст-ва.
3. нельга пераносіць адну літару.
4. нельга аддзяляць ад папярэдняй літары літары ў, й, ь, ‘: праў-нук, дай-сці, вазь-му, бур’-ян.
5 нельга дзяліць адрывіятуры, нельга раздзяляць ініцыялы і прозвішча, нельга аддзяляць лічбы ад літар: ААН, Я.Колас, г.зн., АІ-95, а 19-й (гадзіне), 1990 г., ХХІ ст., 1000 руб.
20. Роля націску і інтінацыі ў арганізацыі маўленчай плыні. Фанетычная прырода націску.
Націск — гэта вылучэнне ў маўленні асобных элементаў фанетычнымі сродкамі. Больш-менш падрабязна аб націску глядзі вышэй.
Інтанаыя — сукупнасць фанетычных сродкаў арганізаацыі маўлення. Элементамі інтанацыі з’яўляюцца мелодыка, інтэнсіўнасць, рытм, тэмп, паўза, тэмбр, націск (тактавы, фразавы, лагічны). Падрабязнее вышэй
21. Розныя тыпы націску. Месца націску у слове. Нерухомы і рухомы словаутваральны націск. Клітыкі. Фразавы, сінтагменны, лагічны націск. Аналіз націску ў тэксце.
Націск — гэта вылучэнне ў мауленні асобных элементаў фанетычнымі сродкамі.
Слоуны, тактавы, фразавы націск.
Слоуны націск бывае сілавы, колькасны, музычны.
У мове націск кольксна-сілвы, г.з., што націскны склад вылучаецца большай гучнасцю і працягласцю.
Разнамесцавы (свабодны) націск характэрны для мовы, г.з., што націск можа падаць і на першы, і на другі, і на трэці слог у словах (во’зера, прыпы’нак, прынамсі’). Яшчэ ёсць звязаны націск.
Рухомы націск (змяняецца пры скланені/спражэнні) — нерухомы націск (не змяняецца). У мове існуюць абодва націска. Параунай: тво’р, тво’ры, тво’ра і ро’бішь, рабі’ць.
Націск маюць толькі самастойныя часціны мовы. А несеместойныя Прымыкаць да самастойных у адно фанетычнае слова. Гэтыя несеместойныя часчіны называюцца Прэклітыкамі (калі стаяць перад самастойным) і энклітыкамі (калі стаяць за самастойнымі).
Фразавы націск — выдзяленне аднаго слова на канцы фразы. Калі з канца фразы націск пераходзіць на іншае асабліва важнае для аўтара слова, з'яўляецца лагічны націск.
Тактавы націск падае на адно з слоў у такце (звычайна на апошняе). Гэтак ён паказвае канец фанетычнай адзінкі.
Аналіз націску ў тэксце
ўключае наступныя працэдуры:
1) пазначыць вертыкальнымі лініямі мяжы паміж фанетычнымі Сінтагмамі і фразамі; пункцірнымі лініямі - факультатыўныя граніцы;
2) расставіць моцныя і слабыя славесныя націскі, синтагменные і фразавыя націскі;
3) далучыць клітыкі да асноўнай часткі фанетычнага слова (лігай пры афармленні арфаграфічнай запісу, злучком - пры транскрыбаванні)
22. Інтанацыя. Фанетычнае чляненне маўлення. Танальныя сродкі інтанацыі. Тэмбравыя сродкі інтанацыі. Функцыі інтанацыі.
Інтанацыя —сукупнасць фанетычных сродкаў арганізацыі вуснага маўлення.
Чляненне маўлення:
Слог — слова — такт — фраза — тэкст.
Танальныя сродкі інтанацыі — мелодыка — павышэнне ці паніжэнне тону голасу. Так можна адрозніць, каль сконыўся адзін сказ і пачаўся дугі.
Тэмбравыя сродкі маўлення — тэмбр — эмацыйная афарбоўка маўлення. Тэмбр можа быць «іранічным», «надаверлівым», «радасным», «сумным», «усхваляваным».Асаблівасць беларускага тэмбра ў тым, што её больш павольны, меладычны.
1. Мужчынскія. Тэмбр голасу мужчыны бывае трох відаў:
тэнар. Гэта самы высокі мужчынскі голас. Бывае лірычным або драматычным.
барытон;
бас. Найбольш нізкі тэмбр голасу ў параўнанні з вышэйпералічанымі. Ён бывае цэнтральным або пявучым.
2. Жаночыя. Тэмбры жаночага голасу таксама маюць 3 выгляду:
сапрана. Гэта вельмі высокі тэмбр голасу. Бывае лірычнае сапрана, драматычнае і каларутарнае.
мецца-сапрана;
кантральта. Гэта нізкі голас.
Функцыі інтанацыі
1)Падзяленне моўнай плыні на адрэзкі.
2)Размежаванне сказаў павдле мэты выказвання.
3)Удзел у выражэнні эмоцый.
4)Часам словы сказаныя з незвычайнай інтанацыяй могуць набываць іншае значэнне. Дзе яго цяпер знойдзешь, гэтага красаўца. Тут слова красавец сказана з іранічнай інтанацыяй. Яно набывае жартлівы сэнс.
23. Стылі літаратурнага вымаўлення. Арфаэпічная норма. Беларускае вымаўленне ў гістарычнам развіцці.
У залежнасці ад тэмпу маўлення размяжоўваюць поўны стыль (медленны тэмп) і няпоўны стыль (хуткі).
Па эмацыянальнай афарбоўке вылучаюць таксама нейтральны стыль, высокі стыль і размоўны стыль.
Арфаэпічная норма патрабуе адзінаабразнае вымаўленне гукаў мовы ўсемі карыстальнікамі.
Беларусскае вымаўенне мае як аднолькавыя з іншымі мовамі, напрыклад, усходнеславянскімі, так і адрознення. Гэтак атрымалася таму, што адны змены ў маўленні праходзілі ў агульнаславянскі, ці ўсходнеславянскі перыяд, а іншыя — зэявіліся толькі под час самастойнасці беларуская мовы. Далей прыклады гістарычных чараванняў:
Г(фрыкатыўны) — ж бераГам — беражок
К — ч крык — крычаць
Х — ш страх — страшыць
Г(фрыкатыўны) — з’ вага — вазе
Х — с’ страха — на страсе
К — ц мука — у муцэ
Б — бл’ любоў — люблю
В — ўл’ слава — слаўлю
П — пл’ купіць — куплю
М – мл’ карміць – кармлю
Ф – фл’ графіць — графлю
Л – ў малаціла — малаціў.
24. Асноўныя нормы суч. Бел. Вымаўлення: галосныя націскныя і ненаціскныя. Зычныя ў моцных і слаб пазіц. Гукі на стыке слоў
Не вельмі зручна пераключаць клаву дзеля квадратных дужак. Далей самі іх паставіце.
Вымаўленне націскных галосных .Гук [э] на пісьме пад націскам перадаецца пад літарамі э, е. Вымаўляецца ён у націскным становішчы амаль гэтак жа, як і ў ізаляваным становішчы (калі вымаўляць яго асобна, не ў слове), толькі пасля мяккіх зычных і асабліва паміж мяккімі ён больш вузкі [жэрдак, рэчы, сэрца, л’эс, прын’эс’л’і]. Пасля мяккіх зычных можа вымаўляцца э “закрытае ” е (над гэтым е яшчэ такая птушачка ёсць, але яна перавёрнутая і выглядае нібы страха), якое па акустычнаму ўражанню крыху нагадвае гук і : хл’еп – хл’іеп, л’эс – л’іес, а пасля цвёрдых зычных – “закрытае” э, якое падобна на ы: цеп - цыэп, рэжа - рыэжа і інш. “Закрытае” э вымаўляецца на месце былога ъ.
Гук о на пісьме пад націскам абазначаецца літарамі о, ё. Вымаўляецца амаль таксама, як і ў ізаляваным вымаўленні, толькі ў становішчы пасля мяккіх зычнх (і паміж мяккімі зычнымі) становіца больш пярэднім і вузкім (дом, дома, н’ос, кл’он’ік).
Гук а на пісьме перадаецца літарамі а, я. Пад націскам вымаўляецца як шырокі нелабіялізаваны гук, прыкладна такі ж, як і ў асобным вымаўленні: дай, праўда, с’ядз’іц’, уз’яў, з’ац’.
Гук і на пісьме абазначаецца літарай і. У слове пад націскам вымаўляецца так, як і асобны гук. У пачатку слова, як правла, перад і у вымаўленні развіваецца j(далей будзе ёт) (й). Калі папярэдняе слова заканчваецца зычным гукам і пасля яго няма паўзы, на месцы і вымаўляецца ы: ад ыскраў, праз ын’эй.
Гук ы на пісьме абазначаецца літарай ы. Вымаўляецца ён толькі пасля цвердых зычных і нічым не адрозніваецц ад вымаўлення ў ізаляваных умовах (быў, чыста).
Гук у на пісьме абазначаецца літарамі у, ю. Вымаўленне яго асобных заўваг не выклікае. Адхіленняз на дыялектнай глебе няма.
Вымаўленне ненаціскных галосных.
Гукі о, э, а пасля цвердых і зацвярдзелых зычных ва ўсіх ненаціскных складах вымаўляюцца як гук а, а на пісьме абазначаюцца літарай а. Ненаціскное а больш кароткае, чем а націскное, але зусім выразнае: дАм – кан’А, ракА.
У абсалютным пачатку слова, калі папярэдняе слова заканчваецца зычным гукам, галосны а вымаўляецца так, як у ненаціскных складах у сярэдзіне слова: пад акнОм, к агн’У. Пасля слоў, якія заканчваюцца галосным гукам, у абсалютным пачатку слова вымаўляецца а значна карацейшае, часта ледзь прыкметнае, альбо зусім невыразны галосны прыгук, які можа абазначыць літарай ъ.
Гукі о, э, а пасля мяккіх зычных супадаюць у гуку а (арфаграфічнае я) толькі ў першым складзе перад націскам: н’асу, в’яслО, с’алО, л’асы. Ва ўсіх іншых складах адпаведна галоснаму а вымаўляецца гук а, а адпаведна галоснаму э – галосны э: вын’эс, воз’эра.
Падобнае вымаўлене, відаць, склалося пад уплывам арфаграфіі.
Гук і на пісьме абазначаецца літарай і. Па вымаўленню якасна не адрозніваецца ад націскнога, толькі ледзь карацейшы ад апошняга. У пачатку слова пасля зычнага гука, якім заканчваецца папярэдняе слова, вымаўляецца ы: з ыгнатам, да ывана, а пасля галоснага гука – гук і з папярэднім ёт (й) на ётігната, да ётівана.
Гук ы на пісьме перадаецца літарай ы. Вымаўляецца выразна, але карацей, чым пад націскам.
Гук у на пісьме абазначаецца літарамі у, ю. Па якасці не адрозніваецца ад націскнога у. У становішчы пасля галоснага вымаўляецца ў – ўз’яў, был’і ўчора.
У словах іншамоўнага паходжання ў становішчы пасля галоснага назіраецца дваякае вымаўленне у ці ў: аудыторыёта – аўдыторыёта.
Спалучэнні аа, оо, эа, эо на стыку розных марфем не пад націскам вымаўляюцца выразна, як два асобныя ненаціскныя гукі.
Спалучэнні іо, ыо, іа у словах інфшамоўнага паходжання вымаўляюцца як спалучэнні іёто ыёто ыёта
Зычныя ў моцнай і слабай пазіцыях.
Становішча гука ў слове называецца фанетычнай пазіцыяй. Змены гукаў, якія залежаць ад фанетычнай пазіцыі, называюцца пазіцыйнымі зменамі, або пазіцыйнымі чаргаваннямі. Прыклады пазіцыйных чаргаванняў: д[о]м – д[а]мы, са[д]ы – са[т], пі[с]аць – перапі[ш]чык, ка[с']іць – ка[з']ба.
Пазіцыі гукаў бываюць моцныя і слабыя. У моцнай пазіцыі гук чуецца выразна, без змен, як і вымаўлены асобна. У слабай пазіцыі гук можа змяніцца, ператварыцца ў іншы. Для галосных гукаў моцная пазіцыя – пад націскам, для зычных – перад галоснымі, апрача [і], [э].
Зычныя гукі выразна і нязменна вымаўляюцца перад галоснымі быц’, падац’.
Зацвярдзелыя зычныя гукі ж, дж, ч, ш, р, ц не маюць парных па мяккасці і заўседы вымаўляюцца цверда: журы, саджу.
Перад гукам ёт на канцы слоў вымаўляюцца цвердыя зычныя б, п, м, ф: б ёт іў.
У беларускай мове гук г фрыкатыўны галава дарога
Афрыкарты дж і дз у бел мове вымаўляюцца яу адзін непадзелены гук дагл’эджаны
Перад глухімі ў сярэдзіне слова, а таксама на канцы слова звонкія зычныя вымаўляюцца глуха лышка павотка зуп
Перад мяккімі зычнымі, акрамя г’, к’, х’ свісцячыя дз, с, з, ц вымаўляюцца мякка с’м’элы
Перад звонкімі ў сярэдзіне слова глухія зычныя вымаўляюцца звонка
Свісцячыя з, с перад шыпячымі прыпадабняюцца да іх ражжыца, раскашчык
Шыпячыя гукі перад свісцячым з, с прыпадабняюцца да іх мы ёт эс’с’а
Спалучэнні дч, тч вымаўляюцца як падоўжаны гук ч: даклаччык
Спалучэнні дц, тц, тч вымаўляюцца як падоўжаны зацвярдзелы.
Спалучэнні шс, жс паміж галоснымі вымаўляюцца як падоўжаны мяккі гук с апранаесся (апранаешся)
Спалучэнне дс, тс, чс, кс вымаўляюцца як ц : грамадскі - грамацкі
Карацей, на стыку слоў адбываюцца тыя ж самыя працэсы асіміляцыі па звонкасці і інш, як і унутры слова.
25. Вымаўленне галосных Норма літ вымаўлення зычных і спалуч. Зычных і некатоных граматычных формаў. Арфаэпічная норма і культура маўлення
Вымаўленне галосных. Норма літаратурнага вымаўлення зычных і спалучэння зычных – глядзі 24 пытанне.
Арфаэпічная норма і культура маўлення.
Арфаэпічныя нормы вызначаюць усім, хто карыстаецца літаратурнай мовай, аднастайнаць вымаўлення гукаў і спалучэнняў гукаў у словах, а таксама спалучэннях слоў. Адхіленне ад арфаэпічнай нормы зацямняе сэнс выказвання, перашкаджаючы ўнікнуць у яго сутнасць. Правільнае літаратурнае вымаўленне – паказчык не толькі культуры мовы, а і агульнай культуры чалавека.
Сучасныя арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы гістарычна склаліся на аснове вымаўлення, уласцівага перш за ўсе сярэднебеларускім гаворкам; яны выпрацоўваліся паступова. Станаўленне іх цесна звязана з гісторыяй беларускай арфаэпіі.
Пры вымаўленні і напісанні некаторых слоў дапускаецца варыянтнасць у межах нормы. Напрыклад, у нарматыўных слоўніках падаюцца як аднолькава дапушчальныя варыянты канешне і канечне, жаваранак і жаўранак, калодзеж [калоz’эш] і калодзесь [калоz’эс’]. 
26.Прычыны і крыніцы адхіленняў ад літаратурнага вымаўлення. Вымаўлення на тэлебачані і радые. Інтэрферыцыйныя з’явы ў вымаўленні і пуці іх пераадолення
Літаратурнае вымаўленне – 1)непоўны, ці гутарковы, 2)поўны, афіцыйны.
1 – хуткі тэмп маўлення і ступень увагі з якой гаворачы адносіцца да свайго вымаўлення. Менш выразная артыкуляцыя гукаў годнось – замест годнасць.
2 – кожны гук вымаўляецца дакладна і выразна у афіцыйным абставінах вымушае больш уважліва захоўваць арфаэпічныя нормы.
Прычыны адхілення:уплыў дыялектных асаблівасцей роднай гаворкі (паўночна-ўсходні-дысіміл аканне: вада,нага, каса; вымаўл мяк р’: р’іба, тр’эба. Сярэднебел: памякчэнне з і с перад заднеязыч г,к,х:скінуць,схіліць), уплыў фанет сістэмы рускай мовы, недасканалае веданне агульных і адметных рыс бел і рус моў(вымаўл выбухнога г замест фрыкат: галава, герой; вымаўл к замест х: сток, рок; вымаўл л,в,ф замест ў), пад уплывам правапісу (напісанне не заўсёды супадае з вымаўленнем).
Моўнаяінтэрферэнцыя: з'яваадхілення ад нормаў у адной мове з-за прыкладання да яенормаўіншаймовы. Можаўзнікаць у абставінах двухмоўя або шматмоўя. Узровеньпраяўленнямоўнайінтэрферэнцыізалежыць ад моўнайкампетэнцыі білінгва (полілінгва).
Адрозніваюццанаступныявідыінтэрферэнцыі: марфалагічная, сінтаксічная, фанетычная, лексічная, словаўтваральная, акцэнтная.
Марфалагічнаяінтэрферэнцыя звязаная з разыходжаннямі ў граматычнымафармленнірознамоўных лексем (у родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ваўтварэннісінтэтычныхформаўвышэйшай і найвышэйшайступеніпараўнання прыметнікаў, у родавых і склонавых формах лічэбнікаў, адметнасціўтварэння дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і інш.).
Сінтаксічнаяінтэрферэнцыя звязаная з адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў (кіраванне і інш.).
Фанетычнаяінтэрферэнцыя звязаная з адметнасцямі фанетычныхсістэм розных моваў, і прыводзіць да парушэння арфаэпічных нормаўмовы.
Лексічнаяінтэрферэнцыя звязаная з розніцаміабочастковыміпадабенстваміваўласналексемным і семантычным аспектах розных моваў.
Словаўтваральнаяінтэрферэнцыя звязаная з несупадзеннемсловаўтваральных фармантаў у аднакаранёвых словах розных (але блізкіх) моваў.
Акцэнтнаяінтэрферэнцыя звязаная з разыходжаннямі ў націску ў рознамоўных лексемах.
27. Узнікненне пісьма. Этапы развіцця пісьма. Піктаграфічнае, ідэаграфічнае, фонаграфічае пісьмо
Пісьмо – штучна створаная сістэма графічных знакаў, якая служыць для перадачы вуснага маўлення на адлегласці і замацавання яго ў часе. Узнікла не больш як 6 тыс. гадоў назад.
Першы подступ да пісьма – прадметнае “пісьмо” – аптычныя знакавыя сістэмы, якія не адлюстроўваюць непасрэдна маўлення, а служаць напамінам або падказкай для асобы, якая прымае паведамленне. Дзве разнавіднасці:
Прыродныя прадметы, якія выкарыстоўваліся для перадачы інфармацыі (засохшае кветка – смерць важака, страла – аб’яўленне вайны і г.д.)
Упарадкаваная сістэма пэўных прадметаў – умоўнае пісьмо, дзе самі прадметы нічога не выражаюць, а маюць умоўнае значэнне (“пісьмо” вампум – пояс з прымацаванымі да яго ракавінкамі рознага колеру. Кожны колер нешта значыць: белы – здароўе і мір, цёмны – смерць і вайна; “пісьмо” кіпу – палачка з рознакаляровымі шнуркамі і вузялкамі, змест залежыць ад іх колькасці і колеру)
Этапы развіцця пісьма:
Піктаграфія (або рысункавае пісьмо) – найбольш старажытны тып пісьма. Малявалі на каменнях, дрэвах, гліне, кары і інш. Піктаграма – адзін складаны знак-паведамленне, які чытаецца ў паслядоўнасці. Было пашырана ў Трапічнай Афрыцы, Аўстраліі, Сібіры. Сення выкарыстоўваецца як дадатковы сродак камунікацыі (знак “Нажніцы” на цырульні)
Ідэаграфія – пісьмо, графічныя знакі якога абазначаюць паняцці. Адзінка – ідэаграма (або лагаграма) – пісьмовы знак, які абазначае слова ў любой граматычнай форме ў мяжы асацыяцый (“нага” – і хадзіць, і стаяць, і прыносіць). Мае сталую сукупнасць знакаў і ўтварае сістэму.
Іерогліф (Ст. Ягіпет, Кітай)
Клінапіс (шумеры)
Сілабаграфія (графічныя знакі абазначаюць паасобныя склады) (шумеры, вавіланяне, асірыйцы)
Кана (японскае пісьмо) і інш.
Фанаграфія (літарна-гукавае пісьмо) – тып пісьма, знакі якога (літары) перадаюць пераважна адзін гук (фанему). Самы дасканалы і зручны тып. Дзве разнавіднасці:
Кансанантна-гукавае - графічныя знакі абазначалі толькі зычныя гукі (першы фінікійскі алфавіт – 22 зычныя літары)
Кансанантна-вакалічна-гукавае – і зычныя, і галосныя
28. Звесткі з гісторыі графікі. Фарміраванне беларускай графікі. Сучасны беларускі алфавіт
Гісторыя графікі (конспект Ладутько?)
Устаў – самы старажытны тып кірылаўскага пісьма. Строгая геаметрычная форма пісьма, літары выразныя, асобныя, амаль перпендыкулярныя. Цяжкае і нязручнае.
Паўустаў – тып пісьма, які ўзнікае з паскарэннем працэсу пісьма. Спрошчанае напісанне літар, нахіл у левы і правы бок, вялікую колькасць скарачэнняў у словах.
Скорапіс – тып пісьма, развіўся з паўуставу ў выніку паскарэння працэсу пісьма. Адсутнасць строгіх форм літар, звязнае іх напісанне, скарачэнні, вынасы за радок і над радок.
Вязь – старажытнае дэкаратыўнае пісьмо для ўпрыгожвання кніг, асабліва загалоўкаў. Літары звязваліся ў суцэльны арнамент.
У аснову беларускага алфавіту пакладзена кірыліца. Кірылайскае пісьмо з нязначнымі зменамі выкарыстоўвалася на працягу 14-17 стст. У 18 ст. пашыралася лацінка, якая дагэтуль служыла толькі для афармлення польскіх і лацінскіх тэкстаў. З канца 19 ст. ужываўся рускі грамадзянскі шрыфт. Мяркуюць, што ў яго распрацоўцы прымаў удзел беларус Ілья Капіевіч.У канцыы 19-пачатку 20 стст. у беларускі варыянт грамадзянскага шрыфту былі ўведзены літары дз, дж, ц, ё, і, ў, спалучэнне шч, апостраф + былі выключаны Ђ (ять – як перакрэслены ъ), и, щ, ъ.
Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 32 літар. Сучасны беларускі кірылічны алфавіт быў складзены ( на аснове напісанняў рускага грамадзянскага шрыфту ) беларускім мовазнаўцам Б. А. Тарашкевічам , аўтарам выдадзенай у 1918 годзе « Беларускай граматыкі для школ» , і мае на сёння 32 літары. У параўнанні з рускай алфавітам не выкарыстоўваюцца И , Щ і Ъ , але дададзеныя літары І і Ў , а таксама часам лічацца якія маюць статус літар дыграфы ДЖ і ДЗ . «Тарашкевіца» ( першапачатковая форма беларускага правапісу ) выкарыстоўвае таксама літару Ґ , якая ў цяперашнім афіцыйным правапісе ( « наркамаўцы » ) не ўжываецца , аднак можа сустракацца як фанетычны транскрыпцыйных знак.
29. Сінхроннае і дыясінхроннае вывучэнне беларускай арфаграфіі. Гісторыя станаўлення. Уплыў экстралінгвістычных фактараў на беларускую арфаграфію
30. Асноўныя прынцыпы (напісанні) суч беларускай арфаграфіі. Суадносіны фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў у беларускай арфаграфіі.
АРФАГРАФІЯ-РАЗДЗЕЛ МОВАЗНАЎСТВА,ЯКІ ВЫВУЧАЕ ПРАВІЛЫ ПЕРАДАЧЫ ВУСНАЙ МОВЫ НА ПІСЬМЕ. ЯЕ ПРАВІЛЫ БУДУЮЦЦА НА ПАДСТАВЕ ГРАФІКІ.
ПРЫНЦЫП АРФАГРАФІІ-ВЫЗНАЧАЛЬНАЯ,АСНОЎНАЯ ІДЭЯ,ЗАКАНАМЕРНАСЦЬ,НА ЯКОЙ БУДУЮЦЦА І АБ’ЯДНОЎВАЮЦЦА Ў ГРУПЫ КАНКРЭТНЫЯ ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ.
АСНОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ:
Арфаграфія- раздзел мовазн, які вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме; гістарычна скадзеная сістэма правіл, што патрабуюць прынятага, абавязковага для ўсіх носьбітаў мовы ўнармаванага напісання слоў і іх значымых частак (марфем). Асноўная задача арфаграфіі-выпрацоўка і ўсталяванне сістэмы правіл напісання як цэлага слова, так і яго марфем для таго, каб адлюстраваць гукавы склад вуснай мовы і захаваць нязменнасць некат марфем слова і выразнасць яго грам форм. Сістэма арфагр правіл СБМ уключае: правапіс галосных; мяккага знака і апострафа; абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай літары,разам праз злучок і асобна, пераносу. Асноўны паняцці: арфаграма, арф прынцып, арф правіла. Арфаграма-правільнае напісанне, якое патрэбна выбраць з 2х ці больш магчымых розных напісанняў. Арфагр прынцып-пэўная заканамернасць, якая звязана з нац спецыфікай мовы і на аснове якой грунтуюцца і аб’ядн у групы канкрэтныя правілы напісання (фанетычны, марфалагічны, традыцыйны, дыферэнцыйны). Арфагр правіла-палажэнне, якле ў адпаведнасці з канкрэтным прынцыпам прапануе нарматыўнае напісанне слоў і іх форм. Арфаграія цесна звязана з фанетыкай: вялікая колькасць напісанняў грунтуецца на фанет прынцыпе (тунэль, шынель, білецік).
Арфагр прынцып-пэўная заканамернасць, якая звязана з нац спецыфікай мовы і на аснове якой грунтуюцца і аб’ядн у групы канкрэтныя правілы напісання (фанетычны, марфалагічны, традыцыйны, дыферэнцыйны). Фанетычны прынцып- напісанне літар супадае з літ-ным вымаўленнем: гук-літара; графічнае адзінства марфемы пры гэтым не захоўваецца: цэны-цана, бездапаможны, беспамылковы. Правілы: аканне, яканне, правапіс е,э ў сярэдзіне і на канцы запазычаных слоў; правапіс галосных у складаных і складанаскарочаных словах; ы,й,і пасля прыставак, акрамя прыставк між-,звыш-,пан-,супер-,транс-; правапіс у,ў; прыст галосных і зычных; прыставак на з,с; дзеканне і цеканне; падвойных зычных (фанет падаўжэнне); спалуч зычных сн,сл,зн,рн,рц ва ўласна бел і запаз словах; перанос слова з аднаго радка на другі. Марфалагічны прынцып- незалежна ад вымаўлення нязменна захоўв графічнае азінства марфемы: воз-вазок-вываз-возчык; у прыстазках зычныя б і д: абвесці-абтрэсці, падбегчы-падтрымаць. Аднолькавасць напісання марфем дасягаецца тым, што на пісьме не перадаюцца пазіц і камбінат чаргав фанем. Правілы: правапіс каранёвага і суфіксальнага я; каранёвага і пасля прыставак між-, звыш-,пан-, супер-,транс-; е ў часціцы не і прыназ без; звонкіх і глухіх зычных; свісц і шып; каранёвых зычных з,ж,шч,х перад суфіксам ск-;караневага д перад суфіксамі ск- і ств-; правапіс прыставак на б і д; марфал падваенне. Традыцыйны прынцып- захоўв напісанне, замац традыцыяй, і гэтае напісанне не адпавядае сучаснаму гукавому і марфемнаму складу слова. Правілы: правапіс е ў першым складзе перад націскам у словаз неслав паходж; правапіс У ў пачатку ўласных назваў; влікай літары ў дакументах міжнар значэння назвах міжнар арганіз; вялікай літары ў пачатку кожнага новага вершав радка. Дыферэнцыйны прынцып-выкар для адрознення слоў і іх форм, якія супадаюць у вымаўленні. Правілы: правапіс вял і малой літары ў словах-амонімах: Танк-танк, Раман-раман; прыстаўкі з-,с- у залежнасці ад знач дзеяслова: сыходзіць (з ганка), зыходзіць (з меркавання); галосных у канчатках творнага склону ў прозвішчах і геагр назвах: з Барысавым-пад Барысавам.
5.словаўтв.- граматычны – напiсанне склад. прыметнiкау i наз (вагон-рэстаран, цемна-зялены)
6.лексiка-семантычны – адрозн.слоў ад словазлучэнняў (светла афарбованы, вельмi шаноўны)
7.граматычны-аднолькава абазначаць на пісьме асобнае знчаэнне пэўнай граматычнай катэгорыі: рожь(руск)

31. Рэфармаванне правапісу кансерватызм і памкненне да арфаграфічнх змен. Рэформа правапісу 1933 года + 32. Удакладненні правапісу правілы бел арфаграфіі і пунктуацыі ад 1959
Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі. Канферэнцыя па рэформе правапісу і азбукі 1926 года. Рэформа правапісу 1933 года (Пастанова СНК “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”).
Сучасная беларуская арфаграфічная сістэма пачала складавацца ў 19 ст., калі жывая народная гаворка стала асновай беларускай літаратурнай мовы. Станаўленню арфаграфічныхнорм садзейнічала інтэнсіўнае развіццё кнігадрукавання.
У сваім развіцці беларуская арфаграфія прайшла 5 асноўных этапаў.
Першы этап – пачатковы – працягваўся да 1906 г.; характарызуецца невялікай колькасцю беларускіх выданняў
Другі этап – падрыхтоўчы (1900-1917). Пашырэнне беларускага друкаванага слова. За гэты час выйшла больш за 200 кніг на беларускай мове, з’явіліся беларускія выдавецтвы ( “Загляне сонца і ў наша аконца”), а таксама легальныя беларускія выданні (газет “Наша ніва”, “Дзянніца”). Трэці этап – дарэформенны (1918 – 1933) звязаны з іменем Тарашкевіча.
Б. Тарашкевіч ў 1918 годзе выдаў “Беларускую граматыку для школ”. Яна стала першым удалым вопытам стварэння нарматыўнай граматыкі беларускай мовы, якая з 1918 па 1929 год вытрымала 5 выданняў
“Бел. граматыка для школ” складалася з двух колаў і раздзелаў: гукі, часціны мовы, падзел слова, правапіс, сказ.
Ужо тады Б. Тарашкевічам былі зафіксаваны многія правілы пісання слоў, якімі мы карыстаемся і сёння. Вось некаторыя з іх:
oАканне, яканне для ўласнабеларускіх слоў: рака, цана, вясна, зялёны.
oДзеканне, цеканне, якое распаўсюджвалася толькі на ўласнабеларускія словы: дзень, дзядзька, ціха;
oПравапіс прыставак на з-, у адпаведнасці з фанетычным прынцыпам: знікнуць, схадзіць;.
oПравапіс Ў, І, Й: кароўка, даў, поўны, краіна, пуста й гола ўсюды;
oПравапіс прыстаўных зычных: вока, востры, вугаль.
А крыху пазней, у 1933 годзе, быў апублікаваны новы праект, падрыхтаваны Інстытутам мовазнаўства АН БССР, які ў многім адрозніваўся ад ранейшага, а “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу 23 пункты новых правілаў. Вось некаторыя з іх:
•Не абазначалася на пісьме мяккім знакам асіміляцыйная мяккасць: снег, святло, каменне;
•Зычныя асновы на К, Т, Ц, Ч у спалучэнні з суфіксальным С перадаваліся літарай Ц: брацкі, кравецкі, ткацкі; зычны Д перад суфіксальным С захоўваўся: завадскі, грамадскі.
Чацвёрты этап – паслярэформенны (1934 – 1959).
11 мая 1957 года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову “АБ удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”, на аснове якой у 1959 годзе выйшлі “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.
Вось некаторыя змены і ўдакладненні, якія былі ўнесены ў правапіс і дзейнічаюць сёння:
•Пашырэнне акання (з пэўнымі выключэннямі): рэвалюцыя, сацыялізм, камунізм, Арол, Шаўчэнка, але: трыо, Токіо, світэр, тэатр;
- Напісанне Я ў першым ненаціскным складзе ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах з славянскай лексічнай асновай, а таксама даўно запазычаных з неславянскіх моў: Дзяніс, Бялінскі, але: Версаль, Неапаль;
Пяты этап – сучасны (1959 – да нашых дзён) – характарызуецца руплівай распрацоўкай і ўдакладненнем асобных напісанняў, 1992 года ў Мінску прайшла акадэмічная канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу
33. Закон аб правілах бел арфаграфіі і пунктуацыі 2008. Асноўныя ўдакладненні і змяненні ў новай радакцыі правіл.
1.Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Закон Рэспублікі беларусь № 420-3 ад 23 ліпеня 2008 г.
Пастановай Савета Міністраў РБ у жніўні 1993 года была створана Дзярж.камісія па ўдакладненні правапісу бел.м..Яна разгледзела агульныя праблемы, тэарэтыч.абгрунт. мэтазгоднасць з унясеннем зменаў. Навуковы калектыў у складзе акадэміка Падлужнага, прафесараў Міхневіча, Яўневіча, Шубы, к.ф.н.Крывіцкага, кіруючыся рэкамендацыямі Дзярж.камісіі, на працягу 1997-1998 гадоў падрых.праетк новай рэдакцыі “Правілаў”.На завяршальным этапе ў 2006г. Мін.адук. была створана рабочая група, пад кір Іўчанкава і Лукашанца канчаткова дапрацавала “Правілы” з улікам заўваг і пажаданняў. 2010 год азнаменаваны тым, што ў дзеянне ўступае Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, прыняты 23 ліпеня 2008 года. Змены ў правапісе не вырастаюць на пустым месцы, а дыктуюцца натуральных ходам развіцця мовы. Правапіс – люстэркавы адбітак таго, што адбываецца ў мове і ўвогуле ў грамадстве.
Змены:
о пішацца пад націскам:Токіа,Ватэрлоа,арол
ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё:радыёграма
калі першая частка ўтвараецца ад назвы хімічнага элемента,пішам е:радыебіялогія.У першым складзе перад націскам пішам я:радыяметрыя.
На канцы запазычаных слоў,уласных імен,геаграфічных назваў,пасля зычных,акрамя л,к пішам э:купэ,Мерымэ
Выкл.:сальта-мартале,філе,кам’юніке,піке
Пасля губных зычных у запазычаных словах,пасля з,с,н літару э пішам згодна з літаратурным вымаўленнем:капэла,экзэмпляр
Запомніць!медаль,менеджмент,нервы,парламент,перспектыва,газета,сервіз
Ненаціскныя фіналіі –эль,-эр у запазычаных словах перадаюцца праз –аль,-ар:шніцаль
Ненаціскныя фіналіі перадаюцца нязменна ў іменах іншамоўнага паходжання:Юпітэр
Дзявяты,дзясяты,сямнаццаць,васямнаццаць
Калі першай часткай складанага слова з’яўляюцца часткі велік\вялік,напісанне е\я залежыць ад таго,які склад у другой частцы націскны:1-е,2-я:Вялікабрытанія
Спалучэнне іо пішацца пад націскам у пачатку слова:іон
Спалучэнне іа пішацца не пад націскам у пачатку слова:Іакагама
Кантрасны,кампосны,фарпосны,баласны
Ў пішацца пасля галосных пры чаргаванні у з ў:хацела ўзяць-хацеў узяць
Ў пішацца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі:аўдыенцыя.Але!траур
У пішацца пад націскам:да урны
У пішацца ў запазычаных словах,якія заканчваюцца на –ум,-ус:прэзідыум
У застаецца ў канцы запазычаных слоў:фрау
У застаецца ў пачатку імен і назваў:на Урале
На пачатку слова:Нью-Ёрк,Ёфе
34) На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:
1) Правапiс на месцы гукауу [о] i [э] пасля цвёрдых i зацвярдзелых зычных ва уусiх ненацiскных складах лiтары а: мова-маууленне, бор-бары, сэрца-сардэчны. Ненацiскны: [о] захоууваецца на канцы iншамоууных слоуу пасля галоснай: трыо, Токiо, Ватэрлоо.
2) Правапiс я на месцы е i ё уу першым складзе перад нацiскам: весела—вясёлы, вяселле, зелень-зялёны, снег-сняжок. Але е захоууваецца уу словах 9,10,17,18 i вытворных ад iх; у словах неславянскага паходжання, у тым лiку i ва ууласных назвах пасля г,к,х: аперацыя, герой, легенда, калектыуу, Германiя, Херсон.
3) Правапiс прыставак з, без(бяз), раз(роз)-,уз-, цераз- (перад глухiмi зычнымi пiшацца с): бясспрэчны, бяздольны, звесцi, ссыпаць.
4) Абазначэнне на пiсьме цвёрдых зычных [д] i [т] лiтарамi дз,ц перад галоснымi е, ё, I, ю, я, i мяккiмi [в’], [м‘] у коранi слова: людзi, дзецi, дзверы, цвёрды.
У словах iнашамоуунага паходжання перад суффiксамi iн-, iр-, ёр-, еец-, ейск-, перад памяншальным суффiксам iк-, а таксама уу даууно запазычаных словах [д] [т] на пiсьме абазначаецца лiтарамi дз, ц: карцiна, акцёр, гвардзеец, цюльпан, але антэна, дырэктар, тыраж, тэрыторыя, дыктант, дырэктыва.
5) правапiс спалучэнняуу зн,нц,рц,рн, сн, сл на месцы этымалагiчных: [здн][лнц][рдн][стн][стл]: прыязны, сонца, мiласэрдны, абласны.
6) Напiсанне лiтары ц на месцы спалучэнняуу [тс][чс][кс][цс]: савецкi, карэлiцкi, пухавiцкi, настауунiцтва.
7) Напiсанне лiтары с на месцы спалучэнняуу [жс][шс][хс][гс] прыгоства, мноства, таварыства.а таксама с на месцы спалучэння [сс].(рускi,палескi).
8) Напiсанне лiтары т на месцы спалучэння [дт] на канцы iншамууных слоуу: Шмiт, Кранштат.
9)Напiсанне двайнога ч на месцы суфiксальнага [цк] перад –iн (ын) у геаграфiчных назвах: Турэччына, Нямеччына, але Брэстчына, Навагрудчына.
10) Правапiс падоуужаных зычных : падоуужанае вымаууленне зычных [дз’][з’][л’][н’][ц’][с’][ж][ч][ш] памiж галоснымi на пiсьме перадаецца падваеннем адпаведных зычных: разводдзе, суддзя, збожжа.
11)Напiсанне адной лiтары с у словах: расада, расаднiк, расол, расольнiк, ростань.
35) На марфалагiчным прынцыпе правапiсу грунтуюцца наступныя правiлы:
1) Правапiс зычных на канцы слова i уу сярэдзiне перад глухiмi: снег, след, казка, дзядзька, малацьба, носьбiт, просьба; шыпячых перад свiсцячымi: мыешся, на рэчцы; свiсцячых перад шыпячымi: заказчык, перавозчык, пясчаны. Не перадаецца на пiсьме асiмiляцыйая мяккасць ззачных [з’][с’]: свет, снег, свята,звезцi, знесцi, смех.
2) Правапiс зычных на стыку марфем: у геаграфiчных назвах (i вытворных ад iх словах) на канцы асновы зычныя з,ж,ш,г,х перад суфiксальным [с] захоууваюцца у прыметнiках: каууказскi, волжскi, латышскi; у назоуунiках канцавыя зычныя асновы д,т,з,с,ж,ч перад суфiксам чык перадаюцаа нязменна: пераклаиндчык, лётчык, грузчык; захоууваецца канцавы зычны асновы д перад суффiксам [с] у прыметнiках i назоуунiках : заводскi, грамадскi, грамадства, параходства.
3) напiсанне спалучэнняуу дц тц чц ( у вымаууленнi – доуугi гук [цц]: у лодцы, у вопратцы, на рэчцы; спалучэнняуу жс, шс у дзеясловах з вымууленнем ([сс]) збiраешся, апранаешся; спалучэнняуу зж, здж (у вымаууленнi [жж][ждж]: зжаць, зжынаць.
4) напiсанне спалучэнняуу сч, сшч ([шч][шшч]) : расчоска, пясчаны.
5) напiсанне зычных б,д на канцы прыставак –аб-, -ад-, -над-, -пад-: абступiць, адступiць, над хатай.
6) напiсанне е уу прыназоуунiку без i часцiцы не: без клопату, не быуу, не чууу.
7) правапiс каранёвай галоснай я: дзевяць,месяц, цягавiты.
8) Правапiс суфiксауу -н- i-ен- у дзеепрыметнiках: акрылены, адхiлены.
9) Напiсанне суффiксуу –язь,-ядзь.
Узгадаем першыя спробы ўпарадкавання беларускай
арфаграфіі. У 1918 г. была выдадзена “Беларуская
граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча, у якой
фактычна ўпершыню былі сфармуляваны правілы
беларускага правапісу.
У 1926 г. адбылася акадэмічная
канферэнцыя па праблемах
беларускага правапісу.
У 1930 годзе быў апублікаваны праект
новага беларускага правапісу. Пасля яго
абмеркавання і дапрацоўкі ў 1933 годзе
была прынята Пастанова Савета Народных
Камісараў “Аб зменах і спрашчэннях
беларускага правапісу”.У 1959 г. былі выдадзены “Правілы беларускай
арфаграфіі і пунктуацыі”, падрыхтаваныя
калектывам навуковых супрацоўнікаў Інстытута
мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР. Неабходнасць увядзення “Правіл беларускай
арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступнымі
прычынамі:
Звод “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”,
выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай
рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў.
У канцы ХХ ст. зноў абвастрылася праблема
беларускага правапісу, калі істотна абнавіўся
слоўнікавы склад беларускай мовы, лексіка
папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках
беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне
ненарматыўныя арфаграфічныя варыянты.Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад
17 жніўня 1993г. была створана Дзяржаўная камісія па
ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Камісія
падрыхтавала і ў верасні 1994 г. апублікавала “Высновы па
ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”. Навуковы калектыўна працягу 1997–1998 гадоў падрыхтаваў
праект новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і
пунктуацыі”.
18 студзеня 2006 года рашэннем Міністра была створана рабочая група
па яго дапрацоўцы. Рабочая група пад навуковым кіраўніцтвам доктара
філалагічных навук прафесара В.І. Іўчанкава і доктара філалагічных
навук прафесара А.А. Лукашанца канчаткова дапрацавала “Правілы
беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з улікам заўваг і пажаданняў, што
былі зроблены ў час іх неаднаразовага абмеркавання. У падрыхтаваным Законе Рэспублікі Беларусь
“ Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”
істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным
узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі,
абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-
новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі
для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з
сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць
выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны
агульным правілам, што прынцыпова аблягчае
навучанне беларускай мове. Увядзенне ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь
ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай
арфаграфіі і пунктуацыі” садзейнічае стабілізацыі
правапісных нормаў сучаснай беларускай
літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне
адзінага моўнага рэжыму ў адукацыйным працэсе
і адзінства друкаваных беларускамоўных
выданняў, што павышае прэстыж беларускай
мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы
Рэспублікі Беларусь.Новая рэдакцыя “Правіл беларускай арфаграфіі і
пунктуацыі” ў практыцы школы
Аптымальным пераходным перыядам для ўвядзення ў
дзеянне новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі
і пунктуацыі” распрацоўшчыкі Закона лічаць тры гады. Зараз вядзецца актыўная работа па
факталагічным забеспячэнні пераходу да
новай рэдакцыі “Правіл беларускай
арфаграфіі і пунктуацыі”:
• у часопісах “Роднае слова” і “Веснік
адукацыі” на працягу года друкуюцца
каментарыі да новых правіл;
• рыхтуецца да выдання Вялікі
арфаграфічны слоўнік (да 01.09.2010);
• каментарыі са спісамі слоў, у напісанні якіх
адбыліся змены, будуць выдадзены асобна
да канца 2009 года – на пачатку 2010 года;
• у адпаведнасці з новымі правіламі
выдадзены руска-беларускі слоўнік;
• будзе падрыхтаваны шэраг выданняў з
разлікам на школу.•Пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. У
словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы -эр, -эль прапанавана
перадаваць як -ар, -аль:
•Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым
пераднаціскным складзе прапанавана пісаць наступныя словы так:
•Пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага
паходжання:
У правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:
прапануецца пiсаць пiшацца
трыа, адажыа, Токіа трыо, адажыо, Токіо
прынтар, камп’ютар прынтэр, камп’ютэр
прапануецца пiсаць пiшацца
дзявяты, дзясяты,
сямнаццаць, васямнаццаць
дзевяты, дзесяты,
семнаццаць, васемнаццаць
прапануецца пiсаць пiшацца
ва ўніверсітэце, фаўна ва універсітэце, фауна•У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне
складаных і складанаскарочаных слоў.
•Уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на -ск(і), утвораных ад
уласных назваў.
•Упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады,
арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў.
•Уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з
рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў”. З вялікай літары
прапануецца пісаць асабовыя назвы божастваў у рэлігійных культах, а таксама
ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая
Троіца і інш.;
прапануецца пiсаць пiшацца
гаркам, газпрам гарком, газпром
прапануецца пiсаць пiшацца
чаньчунскі, цяньшанскі,
як і любанскі, астраханскі
чаньчуньскі, цяньшаньскі
У правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:•У пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне *й++галосны
перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:
•Рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага
паходжання з суфіксам -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-):
•Рведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у сістэмным
выглядзе сабраны звесткі аб правапісе прыставак, суфіксаў;
•Спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім
тэхналогіям.
прапануецца пiсаць пiшацца
ліквідаваць, акліматызаваць ліквідзіраваць, аклімацізіраваць
прапануецца пiсаць пiшацца
Нью-Ёрк Нью - Йорк
У правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі
правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Закон Рэспублікі
Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”
з’яўляецца аптымальным у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і
будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай
літаратурнай мовы.

Приложенные файлы

  • docx 24046732
    Размер файла: 74 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий