Двухсастаўныя сказы 8 кл.


Двухсастаўныя сказы (ІІ варыянт)
1. Адзначце неразвітыя двухсастаўныя сказы:
1) Зіма халодная. 2) Зімой дні кароткія. 3) Горад будуецца, становіцца прыгажэйшым.
4) Прыемная прахалода. 5) Ты заходзь, братка, не забывайся.
2. Адзначце сказы, у якіх дзейнік выражаны сінтаксічна непадзельным словазлучэннем:
1) За прагалам віднеліся тры высачэзныя яліны. 2) Днём, пасля ўрокаў, дадому яе [настаўніцу]
праводзіў звычайна хтосьці з вучняў. 3) Між тым наўкола ляжала чыстая снегавая дарога. 4) Пах
хлеба напаўняў хату, расплываўся па двары, падбадзёрваў, абуджаў радасць. 5) Усе жыхары былі
сагнаны ў той канец вёскі, дзе стаяла старая вялікая адрына.
3. Адзначце сказы з састаўнымі іменнымі выказнікамі:
1) Сенажаць была куп’істая, занядбаная, парослая драсёнам ды шчаўем. 2) Праз колькі хвілін
Кастусь усё ж прыўзняўся на локцях і пачаў узірацца ў касагор ля дарогі. 3) Кастусь мог без
памылкі ўявіць сабе ўсё гэта падводнае царства. 4) Дружок быў кемлівым вучнем, Мікітавы
каманды лавіў на ляту. 5) Бусліха не вытрымала і ўзляцела, села на ўсохлай вершаліне бліжняга
дуба.
4. Адзначце сказы, у якіх выказнікі ўжыты ў правільнай форме:
1) Тры вучні пагадзіліся дапамагчы аднакласніку. 2) Некалькі чалавек адразу ж пераселі на іншы
аўтобус. 3) Трое партызан спалі на падлозе. 4) Большасць пасадак не прыжыліся. 5) Сем дзён мінула
так хутка, што мы не паспелі засумаваць па маме.
5. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам патрэбна паставіць працяжнік:
1) Пяць плюс сем __ дванаццаць. 2) Хлопец ужо з маленства адчуў, што жыццё __ не вясёлае,
бесклапотнае свята. 3) Лось __ вялікі майстар прабірацца па балоце. 4) У яго ўяўленні гэтыя людзі
__ героі, на якіх можна пазіраць толькі з вялікай пашанаю. 5) Да пэўнай ступені бусел __ сімвал
Беларусі.
6. Азначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца прыдаткамі:
1) Чародкі маладых дзяўчат-паляшучак і маладзіц, убраных, як макавыя кветкі ў агародзе,
падштурхвалі адна адну. 2) Дзед Талаш любіць лес, балоты і сваю родную Прыпяць. 3) З глыбокіх
норак выляталі ластаўкі-беражанкі, палахліва цвыркалі, нізка кружыліся і ўздымаліся ўгару. 4) За
выключэннем возера Рыца і азёр Швейцарыі, возера Свіцязь – самае прыгожае ў Еўропе. 5) Мэта
газеты “Мужыцкая праўда” заключалася ў тым, каб расказаць народу сялянскую праўду.
7. Адзначце сказы з прамымі дапаўненнямі:
1) Люблю я Коласа за яго прыгожы чароўны верш. 2) Пушкін не баяўся цароў і генералаў.
3) Цвіценне чаромхі звычайна супадае з надыходам апошняй хвалі халадоў. 4) Насустрач самалёту
бегла-слалася злёгку запарушанае снегам поле аэрадрома. 5) Не заўсёды хапала хлеба да новага
ўраджаю.
8. Адзначце сказы, у якіх акалічнасці выражаны спалучэннем назоўніка з прыназоўнікам:
1) Безліч разоў грукаталі калясніцы вайны. 2) Памяць маёй зямлі там, дзе ёсць старадаўнія
гарадзішчы, курганы, пад якімі спяць яе абаронцы. 3) У засушлівыя гады ў лагчыне выціскалася
халодная вада. 4) Праз перашыек да самага цэнтра лагчыны была пракапана канава. 5) Павуцінне
плыло ў бок маладога асінніка, як бы абпаленага дзівосным агнём.
Тэкст да заданняў 9, 10
Маці глядзела то на машыны, што чакалі сынавага дазволу ехаць, то на свайго сына. Цяпер быў
відаць яго твар – упартыя, яшчэ юнацкія рысы, прыплюшчаныя ад сонца вочы, нахмураныя
цёмныя бровы. Ён памужнеў і падрос за гэты час, што яны не бачыліся.
9. Вызначце, пры дапамозе якіх сродкаў звязаны сказы тэксту:
1) сінонімы; 2) лексічны паўтор; 3)
займеннікі; 4) злучнікі; 5) часціцы.
10. Выпішыце з тэксту два дапасаваныя азначэнні
Двухсастаўныя сказы (І варыянт)
1. Адзначце развітыя двухсастаўныя сказы: 1) Цёплы вечар. 2) Сонца схавалася за хмары.
3) Павявае ветрык. 4) Дождж ідзе, не спыняецца. 5) Чорныя хмары закрылі неба.
2. Адзначце сказы, у якіх дзейнік выражаны сінтаксічна непадзельным словазлучэннем:
1) Затое зімою Косцік цалюткі дзень праседжваў за сталом. 2) Кожны з нас адкрывае Радзіму па-
свойму. 3) Уладзімір Кавалёнак быў адным з найлепшых вучняў. 4) Над полем разносіўся мерны
рокат трактара. 5) Прыехалі мы з жонкай у Беларусь, у адну маленькую вёсачку, дзе ніколі ў жыцці
не былі.
3. Адзначце сказы з састаўнымі дзеяслоўнымі выказнікамі:
1) Уся зямля, здавалася, была поўная квецені, пахаў. 2) А Дружок працягваў праследаваць
шпачыную чараду, якая як быццам дражнілася з ім. 3) Ён не мог паверыць у гэта, не мог падумаць.
4) Пасля такога здарэння Базыль стаў ціхім і яшчэ больш задуменным. 5) Краса квецені жыла
ўспамінам, шкадаваннем, што ўсё мінулася.
4. Адзначце сказы, у якіх выказнікі ўжыты ў няправільнай форме:
1) Антось і Юзік любілі ўспамінаць рыбацкія прыгоды. 2) Толькі двое чалавек падахвоціліся
дапамагчы хлопцам. 3) Некалькі хлопцаў з суседніх палатак заглянулі на агеньчык.
4) Няшмат людзей пагадзіліся пераехаць на новае месца. 5) Хутка прамільгнулі пяць тыдняў.
5. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам не ставіцца працяжнік:
1) Адна надзвычай мілая рыса ў натуры гэтага чалавека __ яго незвычайная любоў да прыроды, да
ўсяго жывога і нежывога хараства. 2) Кожны можа згадаць такую сваю бабулю. Яны __ вечныя на
гэтай зямлі. 3) Броўкі __ як сярпочкі, а ніўка нязжатая стаіць. 4) Дубы __ былі выносныя, стройныя,
прадстаўнік жывёльнага свету.
6. Азначце сказы, у якіх прыдаткі пішуцца праз дэфіс:
1) У той жа Белавежы пабачыў дуб_волат, якому больш за чатыры вякі. 2) За парогам манастыра
засталася прыгажуня_Прадслава, а замест яе з’явілася асветніца і кніжніца Ефрасіння. 3) З кагорты
такіх тытанаў быў і вялікі палачанін, выдатны беларускі асветнік_гуманіст ХVІ стагоддзя,
першадрукар Францыск Скарына. 4) У снежнай фігуры дрэва раптам убачыш грыб_баравік,
натапыраную птушку, працавітага бабра ці касалапае медзведзяня. 5) Хіба ўвосень не зацвітае
прыгажуня_яблынька, зведзеная ў зман здрадлівай ласкай бабінага лета?
7. Адзначце сказы з ускоснымі дапаўненнямі:
1) Хто назапашвае кармы, хто спяшаецца цёплае жыллё ўладкаваць, хто проста жыруе. 2) Сонца
радаснае ўзышло над лесам, жаваранкі ў блакітнай вышыні спяваюць яму хорам над шырокімі
палеткамі залатой збажыны. 3) Сонца супакоіць цябе. 4) У грыбах адчуваецца пах і густых ранішніх
туманаў, і багатых начных рос, і цёплых летніх дажджоў... 5) Але Лаўрэн не будзе чакаць гэтага.
8. Адзначце сказы, у якіх акалічнасці выражаны інфінітывам:
1) Цэлы тыдзень хадзілі лавіць рыбу Антось з Юзікам у тую нёманскую затоку, ля якой сустрэлі
буслоў. 2) Антось і Юзік любілі ўспамінаць рыбацкія прыгоды. 3) Маці, узяўшы капаніцу, пайшла
на агарод акопваць бульбу. 4) Камендант высунуўся з-за сцяны і праз рупар пачаў патрабаваць
здацца. 5) Сашу ўгаворвалі не плысці, заставацца тут.
Тэкст да заданняў 9, 10
Добры догляд, пастаянная ўвага зрабілі сваю справу – кенарчык хутка паправіўся. Калі
Уладзімір Міхайлавіч выпускаў птаха з клеткі, той садзіўся на плячо гаспадара і спрабаваў
датыкацца дзюбкай да шчакі. А аднойчы кенарчык заспяваў! Спевы птушкі так расчулілі гаспадара,
што ён аж праслязіўся.
9. Вызначце спосаб сувязі сказаў у тэксце: 1) паслядоўная; 2) паралельная.
10. Выпішыце з тэксту два недапасаваныя азначэнні.

Двухсастаўныя сказы (ІІ варыянт) (адказы)
1.1.3.5
2.1.2.
3.1.4.
4.1.2.5.
51.3.4.5.
6.1.4.5.
7.1.2.
8.3.4.5.
9.3.
10. свайго (сына), юнацкія (рысы).
Двухсастаўныя сказы (І варыянт) (адказы)
1.2.5.
2.2.3.5.
3.2.3.
4.2.4.5.
5.2.3.4.
6.1.3.
7.2.4.
8.1.3.
9.1.
10. (плячо) гаспадара, (спевы) птушкі.

Приложенные файлы

  • docx 23971605
    Размер файла: 24 kB Загрузок: 1

Добавить комментарий