Выцінанка. Творчая работа 2010V2

Аддзел адукацыі Чэрвеньскага раённага выканачага камітэта
Дзяржаная станова адукацыі „Вайнілаская базавая агульнаадукацыйная школа”






Дэкаратына- прыкладное мастацтва для малодшых школьніка. Выцінанка




Шамрук Таццяна
Аляксандрана,
настаніца пачатковых
класа












2010
Змест



Уводзіны 3
І. Дэкаратына
· прыкладное мастацтва для малодшых школьніка.
Выцінанка
Гістарычны шлях выцінанкі 5
Выкарыстанне выцінанкі  побыце 6
Разнавіднасць выцінанкі 6
Неабходныя матэрыялы і інструменты 7
Методыка выкладання 8
ІІ. Практычная работа з паперай у пачатковай школе
2.1.Выцінанка  першым класе 11
2.2.Выцінанка  другім класе 11
2.3.Выцінанка  трэцім класе 12
2.4.Выцінанка  чацвёртым класе 13
2.5.Міжпрадметныя сувязі 13
2.6. Стварэнне гуртка „Правільныя зоры” 14
Заключэнне 17
Спіс літаратуры 18
Дадатак























Уводзіны

Выцінанкі – натхненне душы.
Узмах нажніц над танюткай паперай
Нашы пальчыкі рэжуць узор
І шчыруюць з любою і верай.

Крэпнуць ручкі  працы хутчэй,
Лока тонкі зор выстрыгаюць
І расказваюць мне і табе,
Што цудоную спадчыну маюць
Наталля Гамаюнава

Кожны народ мае сваю самабытную культуру са шматвяковымі традыцыямі. Яна цесна звязана з умовамі пражывання і працонымі заняткамі чалавека, з прыродай, якая яго акружае. Зямля Беларусі – узгорыстая раніна, край шматлікіх азёр, лясо, панаводных спакойных рэчак, край паэтычных павер’я, падання і песень. Здана сяліліся тут земляробы і жывёлаводы. Акрамя асноных занятка, яны займаліся стварэннем прадмета хатняга жытку. Свет вобраза мастацка- прыкладной творчасці беларуса, напонены асаблівай паэтычнасцю і напенасцю, выклікае лірычнае і светлае пачуцці. Свае ідэалы, веру  дабрыню, высокае майстэрства пранесла народнае беларускае мастацтва праз увесь складаны гістарычны лёс.
Сучаснае нацыянальна
· культурнае адраджэнне выклікала абуджэнне шырокай цікавасці да народнай мастацкай спадчыны. Асабліва плённым і перспектыным з’яляецца далучэнне да яе дзяцей, пры гэтым як мага раней, калі іх свядомасць яшчэ дазваляе засвоіць любімыя ідэі.
Шмат часу дзіця праводзіць  школе. Там яно абавязкова сутыкаецца з неабходнасцю карыстацца разнастайнымі вучэбнымі матэрыяламі, дапаможнікамі, нагляднасцю, знаёміцца з мастацкімі творамі, удзельнічае  святах,ранішніках, наведвае гурткі і г. д. Гэтыя віды дзейнасці садзейнічаюць развіццю дзіцячага ялення і творчасці.
Такім чынам, нашы дзеці абавязаны стаць пераемнікамі традыцый. Толькі з’яляючыся носьбітамі традыцыйнай культуры, яны здольны стаць актынымі стваральнікамі сучаснай культуры. Скіраваць магутную энергію пазнання  творчасць павінны дарослыя.
У гісторыі Беларусі ёсць практычна забытыя віды народнай творчасці, якія  свой час перажылі яркі, але кароткі росквіт, а потым па розных прычынах аказаліся забытымі.
Размова пойдзе аб чароным, пяшчотным і загадкавым паняцці „выцінанка”. Гэта ажурны зор, выразаны з паперы.
Над тэмай „Дэкаратына – прыкладное мастацтва для малодшых
школьніка. Выцінанка” я працую не адзін год. У гэтай працы абагульняецца
3
вопыт маёй работы па распрацоцы аднаго з магчымых шляхо да адраджэння выцінанкі.
Чаму гэты мала вядомы від народнай творчасці? Выцінанка як дзейнасць утрымлівае шмат магчымасцей для рэалізацыі выхавачых і навучальных задач. Сёння, гэты амаль страчаны народны промысел, мае шанс адрадзіцца праз школу. Выцінанка, бадай, самае даступнае рамяство, якое не патрабуе ні дэфіцытных матэрыяла, ні складанага абсталявання. Выцінанцы лёгка навучыць дзяцей у садку, пачатковай школе. „Папера, нажніцы, дзіцячая фантазія – вось і сё, што трэба, каб засвоіць сакрэты выразання,” – М.П.Жабінская. Упэнена, што практычныя заняткі па выцінанцы спрыяюць выхаванню працалюбства, развіццю дробнай маторыкі пальца рук, рухальных навыка і асабліва развіццю псіхічных працэса.
У працэсе напісання працы „Дэкаратына – прыкладное мастацтва для малодшых школьніка. Выцінанка” я паставіла перад сабой наступныя задачы:
Вывучыць і абагуліць метадычную літаратуру па дадзенай тэме.
Прывесці  сістэму назапашаны матэрыял.
Падабраць цікавыя віды работ па адраджэнню выцінанкі.
Аб’ектам дадзенага вопыта з’яляецца „Дэкаратына – прыкладное мастацтва малодшых школьніка. Выцінанка”
Пры гэтым прадметам даследвання з’яляецца разглядванне асобных пытання, сфармуляваных  задачах.
Каштонасць выцінанак для сучаснай педагогікі  тым, што выразаць зор пэнага характару зможа і тое дзіця, якое не мее ці не хоча маляваць. Ствараючы выраб, вучань непасрэдна працуе толькі з яго часткай. Ён вымушаны трымліваць канчатковы вобраз у свядомасці і маніпуліраваць ім. Адсутнасць шаблоннасці  працы садзейнічае знікненню творчага натхнення, а значыць стварае мовы для самавыражэння асобы. Гэты від творчасці непрыкметна развівае і пачуццё эканоміі, калі навучыць дзяцей выкарыстоваць выстрыжаныя кавалачкі паперы для складання аплікацыі. Паступовае авалоданне нажніцамі дапаможа дзіцяці навучыцца эксперыментаваць. Гэта і  самастойнай творчай працы і  галіне дызайна.
Я пэнена,што мае метадычныя напрацокі можна выкарыстоваць у пачатковай школе для падрыхтокі да рока па прадметах „Чалавек і свет”, „Літаратурнае чытанне”, „ Беларуская мова”, „Матэматыка”і інш., а таксама для пазакласнай работы (падрыхтока да традыцыйных свят „Багач”, „Каляды” і г. д.), у кіраніцтве школьнымі гурткамі.
Я буду рада, калі мой сціплы вопыт будзе карысны сім, каго сапрады хвалюе лёс народнай мастацкай спадчыны.





4

І. Дэкаратына-прыкладное мастацтва для малодшых школьніка. Выцінанка

Гістарычны шлях выцінанкі

Гісторыя выцінанак бярэ пачатак з часо, калі людзі навучыліся вырабляць паперу. Яе першымі вынайшлі кітайцы. З Х стагоддзя пашыраецца вытворчасць паперы  Заходняй Еропе, з бегам часу яна становіцца вядомай на Беларусі. У 1601 годзе  Смаргоні мелася жо старая майстэрня па вырабу паперы.
У старажытнасці паперы папярэднічалі каменныя, гліняныя пліткі, папірус, пергамент, драляныя дошчачкі, на зямлі беларуса – бяроста. На ёй дзеці вучыліся пісаць, а дарослыя вялі справаводства.
Попыт на паперу зрос, калі з яе пачалі вырабляць першыя рукапісныя кнігі. Рукапісныя кнігі аздабляліся застакамі, ініцыяламі, мініяцюрамі, рознымі ілюстрацыямі. Новы від графічнага аздаблення пасля ксілаграфіі – кніжны дрэварыт – зафіксаваны  выданнях першадрукара, гуманіста і асветніка Францыска Скарыны. Дрэварыту скосна папярэднічалі сумежныя віды беларускіх народных рамётства: разьба па дрэве, чаканка, набойка і мастацтва мініяцюры старажытных рукапіса. Паперу засёды суправаджала мастацтва. На аснове яе знік самастойны від творчасцівыцінанка.
Крыніцу паходжання выцінанак, напрыклад, XVII – XVIII стагоддзя вучоным трэба яшчэ адшукаць. Спачатку папера была дарагая і выцінанка знайшла распасюджанне  побыце знаці, а з канца XIX стагоддзя, калі папера стала даступнай і адносна таннай, увайшла  народнае асяроддзе.
У канцы XIX – пачатак XX стагоддзя карункавыя папяровыя зоры можна было бачыць у кожнай сялянскай хаце. Новы росквіт гэтага рамяства адбыся  пасляваеннае дзесяцігоддзе – народ успомні традыцыі і сваёй творчасцю імкнуся кампенсаваць недахот цюлю для аздаблення акон.
Даследчыкі народнага мастацтва не звярталі вагі на выцінанкі аж да 80-ых гадо. Па-першае, боязь, каб не „прышылі” нацыяналізму за вывучэнне традыцыйнай народнай творчасці. І выцінанка не была пашырана сярод народа Рассі.
Толькі  канцы 80-ых гадо вучоны Я.Сахута прыадкры забытую старонку беларускага мастацтва. А творча працаваць над адраджэннем выцінанкі пача яшчэ  70-ые гады фотакрэспандэнт В.Дубінка, пераняшы майстэрства ад матулі.
Мастакі – прафесіяналы, убачышы работы Дубінкі, пачалі рупіцца, каб адрадзіць беларускую выцінанку. Адбыліся і выставы.




5


1.2 Выкарыстанне выцінанкі  побыце

Асартымент выраба з паперы  народным побыце бы разнастайным: фіранкі, ручнікі, сурвэткі, кветкі, стужкі, галаныя боры, цацкі на ёлку, калядныя зоркі, абажуры для лямп.
Некалі вокны беларускіх вёсак аздаблялі папяровымі фіранкамі, якія прымацовалі зверху. Ручнікамі, выразанымі з паперы, упрыгожвалі покуць. Асобнымі папяровымі зорамі аздаблялі і хатні інтэр’ер. На Беларусі раней з паперы рабілі вясельныя вянкі. З паперы дарослыя разам з дзецьмі майстравалі перад Калядамі ёлачныя аб’ёмныя цацкі і васьмівугольную ці шасцівугольную зорку. Выразалі з паперы і зорыстыя стужкі, якімі аздаблялі труну. Беленькімі папяровымі сурвэткамі прыгожвалі паліцы для посуду і абразо, этажэркі.
У нас час асартымент выцінанак змяніся. Так В. Дубінка першыню выкарыста выразаныя з паперы зоры для афармлення дзіцячых кніг, а мастачка Л. Валеева матывамі сваіх выцінанак упрыгожвала пакокі пад сувеніры. Узоры складанай кампазіцыі, пэнай сюжэтнай тэмы, змешчаныя  рамачках пад шклом, ужылі для аздаблення інтэр’ера мастакі Алена і Алесь Лось, Наталля Маркавец і інш.
Выцінанка выкарыстоваецца і  дэкарацыях.
Зімой асобнымі арнаментальнымі зорамі прыгожваюць шыбы акон.

1.3. Разнавіднасць выцінанкі

Наяныя зоры выцінанак паводле кампазіцыі можна раздзяліць на тры асноныя групы. Першую складаюць вырабы, якія мона можна назваць разеткавымі (цэнтрычнымі, замкнёнымі). Квадратны аркуш паперы складваюць у 4, 8, 16 разо такім чынам, што восі сіметрыі скрыжоваюцца  яго цэнтры. Складзены аркуш утварае выцягнуты трохвугольнік, па баках якога нажніцамі наразаюць нескладаныя адвольныя фігуры: пакругі, зубцы і інш. Разгорнуты выраб утварае закампанаваную  квадрат, шматвугольнік ці круг ажурную кампазіцыю, дзе малюнак разыходзіцца веерам ад цэнтра ( мал.1).
Такім спосабам выразалі кветкі на сцены, сурвэткі на мэблю, а сённясняжынкі, якімі прыгожваюць вокны пад Новы год.
Другую групу выцінанак вызначае кампазіцыя, якую можна назваць сіметрычнай (люстэркавай). Аркуш паперы складваецца папалам, утвараючы вертыкальную вось сіметрыі. Выразаны малюнак люстэркава патараецца права і лева ( мал. 2). Такая кампазіцыя дыктуе і характар узору, які мае ярка выяленую вертыкальнасць. На яе аснове будаваліся пашыраныя калісьці, глыбока традыцыйныя матывы  выглядзе дрэва жыцця, букета кветак і інш., вядомыя  ткацтве, вышыцы, роспісе.
6
Трэцюю кампазіцыйную разнавіднасць складаюць выцінанкі рапортнага тыпу. Стужку паперы складвалі гармонікам, выразаны зор з многімі вертыкальнымі восямі сіметрыі шматразова патарася па гарызанталі. Так выразаліся фіранкі, падзоры на паліцы, аздобы на рамкі і інш. ( мал. 3). Аконныя фіранкі, якія часам дасягалі метровай дажыні і паметровай шырыні, пры вырэзванні дадаткова складваліся  самых розных напрамках, у адпаведнасці з задуманым узорам. Яго асноная кампазіцыязубцы па ніжнім краі, буйныя матывы па гарызанталістваралася складваннем аркуша  гармонік. Затым яго разгортвалі і кожны атрыманы частак зно складвалі  розных напрамках ( да 20 разо) для выразання дадатковых дробных матываланцужко з ромбіка, трохкутніка, стрэлак і інш.
Матывы дэкору выцінанак надзвычай разнастайныя. Ёсць тут яныя запазычанкі і перапрацока тых, што дано вядомыя  іншых відах народнага мастацтва, нямала перанятага з гарадскога побыту і прамысловых выраба, а яшчэ большуласная адвольная творчасць. У асноным перавага аддаецца геаметрычным матывам. Справа тут не толькі  прастаце выканання, але і  янай еднасці іх з традыцыйнымі геаметрычнымі матывамі ткацтва, вышыкі, разбярства. Зубчыкі, радкі ромба, крыжыкі, шматпраменныя разеткіподых іх старажытнай сімвалічнай ролі, звязанай з данімі веснавымі звычаямі.

1.4. Неабходныя матэрыялы і інструменты

Даступнасць матэрыялу, лёгкасць яго апрацокі, прастата інструментарыя робяць выціканкі вельмі прывабным відам мастацкай творчасці для школьніка, гурткоца, нават дзяцей дашкольнага зросту. Тут не трэба ні значных фізічных сіл, як у разьбе па дрэве, ні складанага абсталявання, як у ганчарстве ці ткацтве. Толькі папера, нажніцы і – фантазія.
Папера для выцінанак павіна быць як мага бальш тонкая. Чым яна танчэйшая, тым больш складаны і адмысловы зор можна выразаць і тым менш фізічных намагання запатрабуюць нажніцы. Адыходы вельмі тонкай папяроснай паперы не трэба выкідаць – з яе, прыклашы расчосачку ці грабеньчык, можна зрабіць цудоны музычны інструмент.
Лёгка выразаць на кальцы. Можна карыстацца і газетнай паперай. Каб выцінанка мела эстэтычны выгляд, трэба пасля заканчэння работы разгладзіць гарачым прасам усе перагібы. Найцяжэй дзецям будзе выстрыгаць на паперы чарцёжнай, для малявання альбо мелаванай, а вось мастакі любяць такую паперу і выразаць на ёй лязом ці скальпелем. Для масавых занятка па авалоданні майстэрствам падыдзе стандартная папера для машынапісу. Нескладаныя выцінанкі можна выразаць з каляровай паперы з набора для ручной працы, а таксама чорных канверта для пакокі фотапаперы.
На першы погляд уся папера белая. Але калі прыгледзецца да яе, то кожны гатунак мае сваё адценне. Калі навучыць дзяцей прыглядацца да адцення
7
белага колеру, то незабаве, яны прывучацца спрымаць каляровыя адценні  навакольным асяроддзі.
Галоны інструментзвычайныя нажніцы. Яны павінны быць вострымі і працаваць лягчэй, і зор атрымаецца тонкі і дакладны.

1.5. Методыка выкладання

Працэс адраджэння нацыянальнай культуры вярну цікавасць да народных традыцый, але  нас час выцінанкі знайшлі іншае выкарыстанне: імі афармляюць кнігі, упрыгожваюць упакокі для сувеніра, складанымі сюжэтнымі кампазіцыямі, аформленымі як карціны, аздабляюць інтэр’ер. Гэта штуршок для разглядання выцінанкі з двух бако: гістарычных традыцый пошуку сучасных варыянта выкарыстання. Менавіта апошнім і павінен быць аддадзены прыярытэт у рабоце з малодшымі школьнікамі: вучні пачатковых класа яшчэ толькі пачынаюць асвойваць тэхніку выразання, таму заданні не павінны быць складанымі.
З чаго пачаць? А пачаць можна з простай разеткавай выцінанкі квадратнага тыпу. Бяром стандартны аркуш паперы для машынапісу. Складваем яго па дыяганалі: калі аркуш квадратны, усе яго краі супадуць, утварышы трохвугольнік. Але часцей за сё папера наразаецца прамавугольным фарматам, у тым ліку і машынапісная. У такім разе пасля яго складвання (мал. 4:1) два сумежныя бакі (а, б) супадуць, а трэці (в) на некалькі сантыметра не дойдзе да чацвёртага (г). Гэты лішак акуратна абразаем нажніцамі поравень з трэцім бокам (в). Атрымаецца дакладны квадрат, складзены па дыяганалі  трохвугольнік.
Атрыманы трохвугольнік складваем па дыяганалі (а, б) яшчэ раз (мал. 4:3), г. зн. У 4 разы, затымяшчэ раз, у 8 разо (мал. 4:4). Загатока будучай выцінанкі мае выгляд ранабедранага прамавугольнага трохвугольніка, адзін з вострых вугло якога (а), дзе сыходзяцца восі, будзе яе цэнтрам (мал. 4:4). Калі яго вастрыё (а) зрэзаць нажніцамі, а затым аркуш разгарнуць, то бачыш, што  яго цэнтры атрымалася маленькая васьмівугольная проразь.
Але зно складзём аркуш у 8 разо і зоймемся выразаннем. Аздобім спачатку край будучай выцінанкі. Гэты бок можна наразаць прасцейшымі зубчыкамі (мал. 5:2). Затым выразаем якія-небудзь геаметрычныя фігуркі на сумежных баках. Разлічваем так, каб пры набліжэнні да цэнтра фігуркі ранамерна змяшчаліся  памерах (мал. 5:2). На будучай выцінанцы атрымаецца зор. Фантазія тут бязмежная. Падобнымі ці іншымі фігуркамі наразаем і трэці бок загатокі. Разгортваем яеатрымалася выцінанка, якая можа выконваць ролю ажурнай сурвэткі.
Прынцып стварэння разеткавай выцінанкі падобны. Гэткім жа чынам можна выразаць шматвугольныя ці круглыя кампазіцыі. Але для гэтага лепш скласці загатоку  16 разо (калі дастаткова тонкая папера). Атрымаецца вузкі трохвугольнік (абв) з вугламі  90 °,60° і 30°. Апошніцэнтр будучай выцінанкі. Над процілеглым ад яго краем утварыся лішак (авг), які трэба
8

зрэзаць (мал. 6:2). Выцінанка будзе васьмівугольнай. Калі ж гэты край
загатокі, які тварае вугал у 60°, зрэзаць аналагічна сумежнаму (мал. 6:3), выцінанка будзе шаснаццацівугольнай. Скруглены край дасць круглую выцінанку (мал. 6:4). Разеткавыя выцінанкі можна выкарыстоваць і як ажурныя сурвэткі, і як дэкаратыныя аздобы навагодняга інтэр’ера і інш.
Сіметрычныя выцінанкі з’яляюцца больш складанымі. У традыцыйным побыце былі сюжэтныя кампазіцыі, напрыклад, букеты  вазе, а часцей – старажытны славянскі маты дрэва жыцця  выглядзе высокага дрэва з ажурнай кронай, паабапал якога – дзве павернутыя адна да адной птушкі: пені, буслы, павы і інш.
Бяром аркуш паперы і складваем яго папалам. Лінія па якой яго складалі будзе воссю сіметрыі задуманай кампазіцыі. Кладзём перад сабою аркуш паперы так, габ гэтая вось заняла вертыкальнае становішча адносна ніжняяга краю будучай кампазіцыі, павернутага да сябе. Прывязваючыся да восі, алокам намалюем абрысы паловы задуманага малюнка: палову дрэва, сілуэт птушкі, траву і інш. Не трэба старацца адразу ж выразаць усе падрабязнасці малюнка. Спачатку выразаем абагульненыя абрысы кроны, птушкі, зямлі (мал. 7:1), затым перадаём пер’е на хвасце птушкі, траву на зям лі і інш. (мал. 7:2). Затым разгарнулі і паглядзелі, што яшчэ можна зрабіць. Зно складваем выцінанку папалам і працягваем работу.
Шматразовымі складваннямі і выразаннем адпаведных выемак можна ствараць вельмі адмысловыя кампазіцыі.
Значнае месца займае афармленне работы. Выцінанка з чорнай ці каляровай паперы, прымацаваная на белым фоне, аформленая пад шкло, акантаваная далікатнай рамачкай, ператвараецца  прыгожае насценнае пано. Выцінанку нельга наклейваць на фон „глуха”, па сёй плошчы. Дастаткова маленькіх кропелек клею і яна не страціць сваю прыгажосць.
Рапортны тып выцінанкі (назва паходзіць ад слова„рапорт”шматразова патораны элемент узору). Догі вузкі аркуш паперы складваем папалам паралельна вузкаму боку, затымяшчэ некалькі разо у тым жа напрамку. Атрымаецца 8-16 складак. Больш складваць нельга.
Напрыклад, будзем выразаць фіранку на акно. Скруглім адзін канец загатокі і нарэжам яго зубчыкамі (мал. 8).
У гэтым пакрузе вызначым цэнтр, некалькі разо па чарзе складзём выцінанку па восях, што праходзяць праз яго (аб, вг, де, жз ), і нарэжам на кожнай з іх па дзве догія вузкія выемкі. Атрымаецца васьміпялёсткавая разетка, патораная столькі разо, колькі столак утварыла складзеная загатока. Разгорнем яе сюутварылася фіранка з ажурным ніжнім краем. Можна працягваць вырэзванне, складваючы зно загатоку, пакуль не атрымаецца задуманае.
Выцінанкапрадмет, які можа хутка развіць вакамер дзіцяці, яго адчуванне масштабу, формы, рытму. Дастаткова на першых занятках прапанаваць выразаць кружок. Мастацкіх школ у нашай краіне няшмат, і іх
9

праграмы разлічаны на падрыхтоку мастако,а вакамер спатрэбіцца і
інжынеру,і хірургу,і аптэкару, і наогул любому чалавеку. Каб развіваць вакамер, важна практыкаваць бачанне асобных элемента узору і яго галоныя формы, суадносін частак, іх размеркавання. А вось вучыць дзяцей выразаць „сняжынкі” немэтазгодна, бо з-за мноства дэталей, якія да таго ж не маюць якасных канструктыных форм, дзіця губляе пачуцці цэласнасці.
Некаторыя настанікі  гуртках практыкуюць выцінанку, але метадыка іх выкладання часам спрэчная, калі яны прапановаюць аднаму выразаць, напрыклад, кветачку, другому – лісток і г.д. Такі падыхот нагадвае метад масавай машыннай вытворчасці, калі адна швачка шые рука, другая – канер. Методыка выкладання выцінанкі павінна быць скіравана на тое, каб даць дзіцяці як мага больш магчымасцей для выялення асабістай індывідуальнасці і прывучыць яго да самастойнай творчасці.






























10
І І. Практычная работа з паперай у пачатковай школе


2.1. Выцінанка  першым класе

У праграме курса „ Працонае навучанне ”– знаёмства з выцінанкай , самым простым для разумення і выканання дзецьмі спосабам адлюстравання сіметрычных прадмета. Мяркуецца, што згодна з праграмай першага года навучання дзеці будуць вучыцца выразаць і складаць узоры геаметрычнага характару. Гульня і займальныя элементы на роках павінны дапамагчы арганізацыі вучэбнага працэсу. ( Дадатак 1)
На вырэзванне паперы (выцінанку) спосабам складання адводзіцца 2 гадзіны.
Тэарэтычныя звесткі. „Беларукая выцінанка”. Папера для выцінанак. Залежнасць формы вырабу ад спосабу перагінання і формы элемента, якія выразаюцца. Сіметрычныя, рапортныя, разеткавыя зоры.
Асноныя тэхналагічныя аперацыі: складанне, выразанне.
Матэрыялы: тонкая белая і каляровая папера.
Інструменты: нажніцы, аловак.
Тэмы для гутарак. Выцінанкабеларускае рамяство.
Практычная дзейнасць. Выкананне выраба па гатовай разметцы, па яленні: выбар, перагінанне паперы, выразанне элемента; аналіз выніку і працэсу выканання работы.
Магчыма прапанаваць і разгледзець наступныя заданні: „Цуда – сняжынкі!”, навагоднія цацкі, узоры на паперы, кветкі, лісце і інш. Запрашэнні, віншавальныя паштокі: „З Новым годам”, „Усе да нас у госці”.

2.2. Выцінанка  другім класе

У другім класе на мастацтва вырэзвання адводзіцца 3 гадзіны.
Найбольшую цікавасць у школьніка выклікаюць урокі, на якіх ствараюцца карысныя рэчы, ёсць магчымасць праявіць сваю творчасць, выкарыстаць выраб пры правядзенні вольнага часу. Урокі - гульні, урокі – вандраванні, урокі – конкурсы, урокі – экскурсіі і інш. Выклікаюць дадатковую цікавасць да навучальна – працонай дзейнасці. Змена розных віда дзейнасціі садзейнічае зняццю напружання і змяншэнню перагрузкі.
Для асобных вучня абавязкова задаю заданні простыя, а для некаторых – складаныя. Гэта залежыць ад іх вопыту, развіцця навыка.
У другім класе засёды арганізовываю заемадапамогу, узаеманавучанне школьніка праз калектыныя формы работы. У час інструктажу вагу дзяцей звяртаю на арганізацыю рабочага месца і выкананне правіл бяспекі працы, на працоную і тэхналагічную дысцыпліну. Пасля выканання задання дзеці засёды ацэньваюць свае вырабы. Для праялення творчасці вучні зазначаюць тыя спосабы дзейнасці, якія яны абавязаны выконваць дакладна, і
11
тыя, якія могуць выбраць па асабістай задуме.
Аналіз будучага вырабу ажыццяляю  наступнай паслядонасці:
прызначэнне,
матэрыял,
колькасць дэталей і іх форма,
аналіз ( падабаецца або не і чаму; кампазіцыйнае і каляровае вырашэнне).
Тэарэтычныя звесткі. Гістарычныя звесткі пра выцінанку. Спосабы атрымання зору. Залежнасць формы вырабу ад спосабу згінання паперы і элемента, якія выразаюцца. Разеткавыя, сіметрычныя і рапортныя выцінанкі.
Форма, узор, арнамент. Паслядонасць аналізу: знешняя форма, элементы арнаменту (геаметрычныя фігуры), кампазіцыя(сіметрыя, рытм).
Асноныя тэхналагічныя аперацыі: складванне, выразанне.
Матэрыялы: белая і каляровая папера.
Інструменты: аловак, нажніцы.
Тэмы для гутарак. Мінулае і сучаснае выцінанкі.
Практычная дзейнасць. Выкананне выраба па гатовай разметцы, па яленні: распрацока зору, выбар і згінанне паперы, выразанне элемента узору з папярэдняй прарысокай контуру; аналіз атрыманай выцінанкі, прыёма выразання.
Дзеці вырэзваюць упрыгожанні для работ, вырабленых з паперы, пано, сняжынкі для навагодняй ёлкі і інш. ( Дадатак 2)

2.3. Выцінанка  трэцім класе

У трэцім класе павялічваецца ступень самастойнасці вучня на року. Часцей выкарыстоваю групавую форму работы. Гэта калектыная, брыгадная ці звенавая. Яны спрыяюць выхаванню калектывізму, адказнасці не толькі за сваю працу, але і працу сваіх таварыша, развівае заемадапамогу і заемападтрымку. Дзеці дзельнічаюць у пастаноцы мэты рока. Яны фармулююць яе, напрыклад, так: „На гэтым уроку я хачу даведацца Я хачу навучыцца”
На мастацкае вырэзванне  трэцім класе адвозіцца 3 гадзіны.
Тэарэтычныя звесткі. Вырэзванне сіметрычных дэкаратыных форм са складзенай каляровай паперы. Выцінанкі на аснове назірання геаметрычныя, раслінныя, зааморфныя. Правілы складання зору. Залежнасць формы вырабу ад спосабу згінання паперы і элемента, якія выразаюцца. Шасціпрамянёвая разеткавая выцінанка.
Матэрыялы: белая і каляровая папера.
Інструменты: нажніцы, аловак.
Тэмы для гутарак. Матывы народных выцінанак.
Вучэбныя заданні: узоры прыроды, ажурныя прыгожванні вуліц, дамо (праект ажурнай агароджы, варот, балкона ці налічніка), упрыгожванні для
12
выраба, выкананых на роках. ( Дадатак 3)

2.4. Выцінанка  чацвёртым класе

У чацвёртым класе на выцінанку адводзіцца 2 гадзіны.
Тэарэтычныя звесткі. Матэрыялы і інструменты. Асноныя этапы тэхналогіі, тэхналагічныя аперацыі, патрабаванні да якасці выканання. Злучэнне  вырабе розных віда выцінанак. Форма зора, памеры, суадносіны частак і іх размяшчэнне. Цэласнасць вырабу.
Асноныя тэхналагічныя аперацыі: згінанне, выразанне, наклейванне. Патрабаванні да якасці выканання.
Матэрыялы: папера.
Інструменты: нажніцы, аловак.
Дапаможныя матэрыялы: клеючы карандаш.
Тэмы для гутарак. Народнае мастацтва  побыце. „Майстрам нельга нарадзіцца, майстэрству трэба вучыцца”.
Практычная дзейнасць. Выкананне выраба на падставе аналага, па асабістай задуме. Распрацока кампазіцыі зора, выраб паперы, выразанне зора, наклейванне на аснову; аналіз атрыманай выцінанкі, тэхналогіі выразання.
Прыкладныя вучэбныя заданні.
Дэкаратыныя элементы інтэр’ера: сурвэткі, вугалкі, падзоры для паліц, ручнікі. „Поры года”, „Жар-птушка”, „Казачная кветка”, „Дрэва жыцця”пано. (Дадатак4)
Асноныя патрабаванні да веда і мення вучня:
карыстацца правіламі бяспекі працы;
ведаць уласцівасці паперы ( цвёрдасць, адносіны да вільгаці);
ведаць вершы, песні, казкі, прымакі, гульні, якія вучылі на працягу года;
мець уяленне пра віды народных рамёства;
умець выразаць, склейваць, прымацоваць, добрасумленна выконваць супольную працу, заховаць пэныя нормы этыкету;
павінны мець эканомна рабіць самую простую разметку паперы.

2.5. Міжпрадметныя сувязі

У вучэбнай праграме выдзелены міжпрадметныя сувязі, якія дапамагаюць рэалізаваць інтэграцыйны характар прадмета „Працонае навучанне”.
У працэсе знаёмства з выцінанкай вучні атрымліваюць уяленне аб лініі, крузе, эліпсе, трохвугольніку, квадраце. А гэта жо сувязь з матэматыкай. Знаёмства з формай, рытмам, кампазіцыяй, колерам аб’ядновае з выяленчым мастацтвам.
Літаратурнае чытанне і мова. Развучванне верша казак, прымавак,
13
знаёмства са звычаямі і абрадамі беларуса. Напрыклад, у 2 класе пры знаёмстве з вершам П. Граніта „Ёлка”( стар. 15) прапановаю вучням упрыгожыць елачку сняжынкамі. На абагульняючым уроку па тэме „Зно да нас прыйшла зіма” дзеці аздабляць віншавальныя паштокі выцінанкай, а потым складаюць віншавальны тэкст.
Чалавек і свет. Знаёмства з разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету. Напрыклад, у 3 класе па тэме „Значэнне лесу” вучні выкарыстоваюць сіметрычную выцінанку пры афармленні плаката па правілах паводзін  лесе ( стар. 60-62).

2.6. Стварэнне гуртка „ Правільныя узоры”

Канешне, 2
·3 гадзіны, адведзеныя на выцінанку  кожным класе навучаць розным прыёмам вырэзвання. Але больш дакладна пазнаёміцца з беларускай выцінанкай дапаможа гурток.
Першы занятак пачынаю з разглядвання цудоных выцінанак на фотаздымках, табліцах, малюнках. Падбіраю такія зоры выцінанак, у якіх дзеці змаглі б пазнаць каго- небудзь ці што- небудзь знаёмае: кветкі, лісце, птушак і г. д.
Спецыяльных распрацовак і практычных матэрыяла для работы менавіта над выцінанкай з дзецьмі мала, таму ключаю  узоры розныя дэкаратыныя элементы: кветкі, ягады, лісце, садавіну, геаметрычныя фігуры, сілуэты птушак, жывёл, насякомых.
Калі  дзяцей з’яляецца стойлівая зацікаленасць, пераходжу да навучання іх прыёмам вырэзвання простых выцінанак. Паступова заданні складняю. Дзецям прапановаю практыкаванні, што патрабуюць самастойнай творчай дзейнасці: выразаць фіранкі для церамка,сурвэткі для прыгожвання палічак ці пры дапамозе выцінанак зрабіць прыгожыя запрашальныя білеты.
Вось некалькі тэм, якія кіранік гуртка можа выкарыстаць на сваім занятку.
Тэма першая.
Перад дзецьмі ляжыць папера: папяросная, калька для алока і тушы, для малявання, машынапісу, абгортачная, капірка, гафрыраваная, для аплікацыі. Кіранік гуртка звяртае вагу на фактуру, колер, тон, эластычнасць, шчыльнасць паперы. Адзначае, што некалі людзі не мелі яе вырабляць, дзеці вучыліся пісаць на папірусе, гліняных плітках, на скуры а  Беларусі – на кары бярозы – бяросце. Вучаць верш Н. Галіноскай „Шлях паперы”.
Шлях паперы нялёгкі, няпросты –
Ад папіруса ён і бяросты.
Сябра мой ,прачытаеш нямала,
Як папера папераю стала.
Затым на наступных занятках кіранік расказвае аб вытворчасці паперы. Дзеці іграюць іграюць на папяроснай паперы, прыкрышы яе да касцяной,
14

жалезнай расчоскі ці грабеньчыка. Верш Л. Забалоцкай:
Грабеньчыкі абгортвалі паперай,
Прыкладвалі да вусна з ціхай верай,
Што музыка ціхмяна загучыць,
Як голуб серабрысты на плячы.
Так гралі на вячорках і вяселлях,
Паперай шапацелі, шапацелі.
І ясная мелодыя плыла
Ад вусна да скраіны сяла.

Тэма другая.
Кіранік гуртка паказвае зоры выцінанак народных майстро і свае работы. Раздае загаддзя нарэзаныя кавалачкі шэрай паперы памерам 10Ч10см. Дзеці складваюць свой лісток папалам, разразаюць наскос, затым дыяганальна з аднаго вугла  другі, не перагінаючы паперу. Атрыманыя трохвугольнікі разразаюць па вышыні на дзве часткі хвалепадобнай лініяй. Потым дарослы дае дзіцяці паперу іншага колеру і яны патараюць тыя ж маніпуляцыі. Такімі практыкаваннямі мы вучым дзяцей рэзаць лінію прамую, касую і хвалепадобную. Кіранік чытае  гэты час верш Н .Галіноскай „Цуда -кветка”.
Разглядаеш ты малюнкі
Не нагледзешся ніяк:
Цуда – кветкі, як карункі,
І пытаеш „Хто ж мастак?”
Дзеткі, ножанкі і талент?
Нам стварылі гэты цуд.
Беларускі наш арнамент
Ажывае казкай тут.
Зможаш так зрабіць? Не верыш?
Трэба вельмі пажадаць,
І дзівосы на паперы
Сам ты будзеш выразаць.
Тэма трэцяя.
Кіранік раздае дзецям невялікія лісты паперы 3Ч5см, якую яны перагінаюць папалам. На перагібе тут павінны выразаць пакруг,а калі разгарнуць яго, то бачаць, што атрымася круг ( мал. 9). Затым дзеці вучацца выразаць эліпс – круг падожанай формы. Пажадана, каб дзеці выразалі геаметрычныя знакі як мага дакладна.
Стандартны ліст паперы дзеці разразаюць на дзве часткі, кіранік паказ- вае, як перагінаць палавіну ліста папалам па шырыні, а потым яшчэ раз папалам. У самым куточку, дзе сышліся перагібы, раіць выразаць маленькі пакружок.На адным перагібе выразаць эліпс, на другім – таксама, але меншага памеру і шырэйшы. Потым скласці паперу дыяганальна ад
15
маленькага пакружка да супрацьлеглага вугла і на ім выразаць пакружочкі наступным чынам: два маленькія, адзін вялікі, зно два маленькія. Атрымаецца складаны зор (мал. 10), у аснове якога два элементы – круг, эліпс. Кіранік гуртка раздае каляровую паперу: просіць дзяцей выразаць узор з круга і эліпса, але дае ім магчымасць скласці паперу так, як самі захочуць. Вучаць на памяць верш В.Жуковіча „ Я шчырую”.
Марна часу не губляю,
Час мой казку дорыць,
На паперы выразаю
Дзіныя зоры.
Выразаю кветачкі,
А яшчэ фіраначкі
Для сястрычкі Ганначкі.
Я за працаю спяваю
Ціхенька, як мама,
За гадзінку паспяваю
Я зрабіць нямала.
Будуць, будуць кветачкі,
А яшчэ сурвэтачкі,
А яшчэ фіраначкі
Для сястрычкі Ганначкі.
Калі дзеці навучацца рабіць больш – менш правільныя формы геаметрычных элемента: круг, трохвугольнік, ромб, прамавугольнік, квадрат, ім можна даць складанае заданне – выразаць фіранку ці ручнічок і змясціць на выставе, яны могуць спатрэбіцца падчас танца, спева, пастанокі п’ес.
Выцінанкі дазваляюць вырашыць праблему сямейнага выхавання, напрыклад, можна запрасіць бабуль, матуль, каб яны разам з дзецьмі далучаліся да стараданяга, традыцыйнага віду творчасці, як сказала аб гэтым паэтэса Л.Забалоцкая.
Вялікдзень ці Каляды ля варот,
Ля лямпы за сталом сядзіць народ:
Бабулі, і матулі, і дзячынкі.
Карункі выразаюць безупынку:
Чырвоныя, ліловыя, ружовыя,
Як песенька – калядна – адмысловая.
На сцены іх павесіць між акон –
Было на Беларусі так здавён.
У хату войдзеш –ява тут і быль,
О, цуд з паперы! Сэрцы нам раскрыль!




16
Заключэнне

Школа нацыянальнага выхавання патрабуе як мага глыбей знаёміць дзяцей з нашай спадчынай,з усёй матэрыяльнай і духонай культурай.Толькі  гэтым разе фальклор стане зразумелы і блізкі вучням, што дазволіць па-сапраднаму спрыняць яго значнасць і багацце  кантэксце сусветнай культуры. Афіцыйная педагогіка даволі павярхона знаёміла вучня з нацыянальнай культурай, скіровала іх увагу на культуру суседніх краін, найчасцей Расіі. У выніку дзеці не былі прывучаны бачыць і шукаць прыгожае вакол сябе, чакалі сустрэчы з цудоным недзе далечы. Народная ж педагогіка скіровае вагу дзіцяці на навакольным асяроддзі, вучыць бачыць і разумець прыгожае вакол сябе, ці то гэта ручнік, ці вясельны абрад, песня якую спявае бабуля. У выніку дзіця хутка назапашвае пэны багаж веда, які дазволіць у будучым разабрацца і ацаніць культуру другой краіны, іншай нацыі.
Спадчына – набытак чалавецтва, і гора народу ,які губляе яе  выніку война або неразумнай ідэалогіі. Спадчына ручае тым,хто жыве сёння, вопыт, незапашаны не адным пакаленнем і не адным стагоддзем .
Яна мае моц натхняць творчых людзей, і часам на яе аснове нараджаюцца творы, якія сваім хараством перазыходзяць першакрыніцы.
Аналіз вывучанай метадычнай літаратуры, асабовы вопыт работы па тэме „Дэкаратына – прыкладное мастацтва малодшых школьніка. Выцінанка” пераканалі мяне  неабходнасці актынай працы па адраджэнню  школе народных рамёства, бо на сённяшні дзень выцінанка не згубіла сваёй актуальнасці. Разам з іншымі відамі дэкаратына – прыкладнога мастацтва выразанкі сё часцей экспануюцца на выставах.
Праграма па курсу„Працонае навучанне” абавязвае настаніка, у тым ліку і мяне рэалізоваць развіваючую функцыю навучання. Прадмет валодае вялікімі магчымасцямі для рашэння задач, звязаных з развіццём навучэнца.
Я думаю, з цягам часу выцінанка зойме значнае месца  эстэтычным выхаванні дзяцей агульнаадукацыйных школ.













17
Літаратура


Беларускі фальклор у школе. 1-ы клас: Дапам. Для настаніка / І. І. Сучко, Ф. І. Таранава, Л. У. Рута, В. В. Куржалава. – Мн.: Нар. асвета, 1996. – 176 с.
Даніла,В.М. Беларускае дэкаратына – прыкладное мастацтва / В. М. Даніла // Пачатковая школа. – 1998.
· №9
· С.21
·24
Жабінская, М. П. Выцінанка: Метад. Дапам. Першы год навучання – Мн.: Полымя, 1996 – 48с.
Жабінская, М. П. Што такое выцінанка?// Пачатковая школа. – 1997.
·№7 – С.28
·30
Жабінская,М. П. На паперы выразаю дзіныя зоры // Пралеска. – 1994.
·№9 – С. 14
·16
Журба, А. Ф . Урокі працонага навучання  1 класе: Вучэб.- метад. дапам. для настаніка устано, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэдняй адукацыі, з бел. мовай навучання / А. Ф. Журба, Н. А. Юрчанка. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2004. – 128с.: іл.
Журба, А. Ф. Урокі працонага навучання  2 класе: вучэб.- метад. дапам. для настаніа устано, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання / А. Ф. Журба, Н. А. Юрчанка; пер. Т. К. Слаута. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2005. – 160 с.: іл.
Журба, А. Ф. Працонае навучанне  3класе: вучэб. – метад. дапам. для настаніка агульнаадукацыйных устано з беларус. мовай навучання / А. Ф. Журба, Н.А. Юрчанка; пер. А. М. Пупко, М. В. Супрунчук, Н. В. Упатава. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007. – 144. : іл.
Міхайлава, Н. В. Развіццё ялення вучня на занятках выцінанкай. // Пачатковая школа. – 2003.
· №1 – С.26-27
Народныя мастацкія рамёствы Беларусі / Уклад. Я. М. Сахута. – Мн.: Беларусь, 1996
Спадчына маёй краіны: матэрял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі. У дзвюх частках. Ч. 2 / склад. І. К. Грышкевіч. – 2-е выд. – Мазыр.: Содействие, 2006. – 124с.










18
Дадатак 1
Урок працонага навучання  1 класе

Тэма рока: Выразанне разеткавай выцінанкі. Цуда - сняжынкі

Мэта рока: развіваць менне аналізаваць узаемасувязь формы выразаных
частак і формы на вырабе, прыцягнуць фарміраванне навыка
складвання паперы, навучыць выразаць разеткавыя зоры,
выховаць працавітасць.
Абсталяванне: узоры выраба разеткавай выцінанкі, малюнкі, вучэбныя дапаможнікі.
Матэрыялы і інструменты: падкладная дошка, нажніцы, белая і каляровая папера.
Слонікавая работа: разеткавая выцінанка.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Праверка наянасці на рабочым месцы неабходных матэрыяла і інструмента.
Хвілінка эмоцый.
Пачынаць любую справу трэба з добрага настрою. Я прачытаю вам верш А. Дзеружынскага „Сняжынкі”, а вы пакажыце яго рухамі.
Закружыліся
Сняжынкі
Нізка, нізка
Над зямлёй.
Ціха лётаюць
Пушынкі
Незлічонай
Чарадой.
Быццам тыя,
Матылёчкі,
Весяляцца
Нездарма
·
Адамкнула
ѕсе замочкі
ѕ небе ім
Сама зіма.
Дзеці, што вы адчулі? ( Адказы дзяцей.)
Паведамленне тэмы і мэты рока, актуалізацыя тэарэтычных веда і практычнага вопыту.
Якую выцінанку мы выразалі на прошлым занятку? ( Сіметрычную.)
Чаму яна так называецца?( Калі часткі прадмета, падзеленыя лініяй ( воссю ),супадаюць, гэтыя часткі сіметрычныя. Вучні знаходзяць на ілюстрацыі гэту групу выцінанкі.
Што з’яляецца самай распасюджанай выцінанкай? (Дзеці адгадваюць загадку.)
Ляцяць птушкі без крыл, а садзяцца без ног. (Сняжынкі.)
Хто здагадася,што мы сёння будзем выразаць?( Сняжынкі.)
А вось і снег на двары пайшо. Сам Дзядуля Мароз да нас завіта.

Тлумачэнне новага матэрыялу.
Сустрэча з казачным персанажам.
У клас уваходзіць Дзядуля Мароз:
Прывітанне, дзеці!
Як сцюдзёна сёння на двары! Чаму так сцюдзёна вы ведаеце?
Цікава, а якая пара года цяпер?
Раскажыце пра зіму прыгожымі словамі?( Лютая, серабрыстая, светлая, пуховая, сцюдзёная, снежная,)
Дзеткі ж вы мае, дапамажыце мне! Адзін я не паспяваю. Зіма сцюдзёная  гэтым годзе, але ж не снежная. Загінуць раслінкі без кодры цёплай. Я заважы, што вы сабраліся сняжынкі выразаць. Давайце разам працаваць.
Хто працуе, той не сумуе. Ці разумееце вы гэту прыказку? (Адказы дзяцей.)
Разам з Дзедам Марозам вучні аналізуюць розныя варыянты выразак на паперы, складзенай у два, чатыры слаі. Праводзіцца слонікавая работа.
Выразанне трохвугольніка.
Паставіць нажніцы перпендыкулярна згібу ( ці па дыяганалі) і зрабіць надрэз, затым змяніць напрамак ( павярнуць паперу ) і разрэзаць па дыяганалі на згіб. Але можна і інакш выканаць: праз згіб надрэзаць паперу прама ці па дыяганалі, затым дастаць нажніцамі і рэзаць вышэй ці ніжэй разрэзу да перасячэння з ім. (Пры выразанні ромба звяртаецца вага дзяцей на вертыкальны і гарызантальны варыянты.)
Фізкультмінутка
Ляці, ляці, сняжок,
Сейся,
На сябе спадзейся! ( Вучні рухаюцца па класе.)
Выразанне прамавугольніка.
Перарэзаць згіб паперы, адступіць ад першага надрэзу і паралельна яму зрабіць другі такой жа дажыні. Кончыкамі нажніц адагнуць і адрэзаць паперу (гл. мал.).
Уступны інструктаж.
На гэтым этапе звычайна выкарыстоваюцца традыцыйныя пытанні або займальныя заданні з мэтай праверкі пэных веда у вучня. Дзеці працуюць з дапаможнікам, у якім змешчана інструкцыйная карта па выкананні вырабу.
Практычная работа.
Зараз мы будзем практыкавацца  складанні паперы для выразання трохвугольніка, ромба або прамавугольніка. ( Пасля практыкавання першакласнікі бяруцца за самастойнае выкананне прыёма работ. Яны выразаюць разеткавую выцінанку са складзенага  чатыры слаі квадрата. Вучні працуюць па інструкцыйнай карце  выглядзе малюнка. Дзецям прадасталяецца магчымасць нясення змянення, творчых элемента у змест работы. Праводзіцца бягучы інструктаж (індывідуальны ці групавы).
Фізкультмінутка.
Ой зіма, зіма, зіма!
Весялей цябе няма!
Горкі, санкі, гоман,смех.
Сіні вечар. Белы снег.
Усе дзеці на каньках,
Колькі радасці  вачах!
Мчацца здожкі, папярок,
Як вулей гудзіць каток. ( П. Брока)
Заключны інструктаж і прэзентацыя работ вучня.
Дзядуля Мароз:
Дзякуй, дзеці, за дапамогу. Цяпер раслінкам будзе цёпла. Да сустрэчы!
Настанік:
А як яшчэ можна выкарыстаць разеткавую выцінанку? ( Аформіць віншавальную паштоку, упрыгожыць класны пакой і інш.)
Як самі ацэньваеце вынікі сваёй работы?
Ці з’явілася жаданне зрабіць што- небудзь яшчэ?
Вусная ацэнка работ.
Прыбіранне рабочых месца.
Папярэдняя работа.



















Дадатак 2
Урок працонага навучання  2 класе

Тэма рока: Выразанне сіметрычнай выцінанкі

Мэта рока: пашырыць уяленне аб форме, узоры, арнаменце на
прыкладзе выцінанак; навучыць аналізаваць выцінанкі,
працягваць фарміраванне мення іх выконваць;
выховаць настойлівасць, беражлівасць
Абсталяванне: узоры выраба сіметрычнай выцінанкі, малюнкі, вучэбныя дапаможнікі, малюнак сялянскай хаты.
Матэрыялы і інструменты: падкладная дошка, нажніцы, аловак.

Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка наянасці на рабочым месцы неабходных матэрыяла і інструмента.
Малява я на паперы
Ручайкі, лясы і звера
А таму што малява,
Я намнога меншым ста. ( Аловак.)

Два канцы, два кальцы,
Пасярэдзіне цвічок. ( Нажніцы.)
Хвілінка пажадання.
Паведамленне тэмы і мэты рока, актуалізацыя тэарэтычных веда і практычнага вопыту.
Зараз, дзеці, мы з вамі адправімся  мінулае нашай вёскі.
А вось і сялянская хата. Завітаем і паслухаем гаспадаро.
Вялікдзень ці Каляды ля варот,
Ля лямпы за сталом сядзіць народ:
Бабулі, і матулі, і дзячынкі
Карункі выразаюць безупынку:
Чырвоныя, ліловыя, ружовыя,
Як песенька калядна – адмысловая.
На сцены іх павесіць між акон
·
Было на Беларусі так здавён.
У хату войдзеш
·ява тут і быль,
О, цуд з паперы! Сэрцы нам раскры! Л. Забалоцкая
Чым займаюцца сяляне? ( Адказы дзяцей.)
Якія зоры сустракаюцца на выцінанках? ( Геаметрычныя: ромбы, крыжы, зубчыкі, шматпрамянёвыя разеткі. Раслінныя: букеты, дрэвы. Зааморфныя, выявы пеня, галубо, розных жывёл і інш.)
Якія выцінанкі вы ведаеце? ( Разеткавыя, сіметрычныя і рапортныя.)
Чым яны адрозніваюцца? (Спосабам складання паперы.)
Дапаможам сялянам упрыгожыць хату?
Тлумачэнне новага матэрыялу.
А паспрабуйце спачатку назваць выцінанку.
Гаспадары прапануюць гульню „Разгадай выцінанку”. Дзеці аналізуюць гатовыя выцінанкі, называюць іх віды і характэрныя адрозненні. Ілюстрацыі выцінанак прыведзены  вучэбным дапаможніку на стар.34. Вучні расказваюць аб правілах і паслядонасці выканання выцінанак, называюць неабходныя якасці ( акуратнасць, дакладнасць,уважлівасць і інш.).
Малайцы, дзеці, вы жо шмат ведаеце. Працуем уважліва, дакладна і акуратна.
Уводны інструктаж.
Фізкультмінутка
5 . Практычная работа ( выкананне выраба), бягучы інструктаж.
Дзеці выбіраюць паперу і выконваюць сіметрычную выцінанку.
Заключны інструктаж і прэзентацыя работ вучня.
Дзеці прыгожваюць на малюнку сялянскую хату.
Вусная ацэнка работ.
Прыбіранне рабочых месца.
Папярэдняя работа.

















15

Приложенные файлы

  • doc 23782065
    Размер файла: 188 kB Загрузок: 1

Добавить комментарий