АРФАГРАФІЯ (Восстановлен)


АРФАГРАФІЯ
Тэма 1: Паняцце арфаграфіі. Прынцыпы арфаграфіі
Арфаграфія (ад грэч. orphographia – правільна пішу) – гэта раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца правілы перадачы вуснай мовы на пісьме: правілы напісання слоў і іх значымых частак, ужывання вялікай літары, напісання слоў разам, праз злучок і асобна.
У арфаграфіі можна вылучыць некалькі адносна самастойных частак:
1) літарнае абазначэнне гукавога складу мовы;
2) напісанне слоў разам, асобна і праз злучок;
3) ужыванне вялікай літары;
4) правілы пераносу слоў;
5) графічнае скарачэнне слоў (правапіс абрэвіятур).
Арфаграма – правільнае напісанне, якое выбіраецца з шэрагу магчымых і адпавядае правілам арфаграфіі або пунктуацыі.
Арфаграфічнае правіла – гэта палажэнне, якое ў адпаведнасці з канкрэтным прынцыпам прапануе нарматыўнае напісанне слоў і іх форм.
Апорнае напісанне – абазначэнне на пісьме фанемы ў моцнай пазіцыі.
АРФАГРАФІЯ = ПРАВАПІС
Прынцыпы беларускага правапісу (прынцыпы арфаграфіі)
Прынцыпы правапісу – гэта асноўныя заканамернасці, на якіх грунтуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя праыілы напісання.
Фанетычны прынцып
(напісанне слова адпавядае яго літаратурнаму вымаўленню:
бяроза, калоссе) Марфалагічны прынцып
(прадугледжвае аднастайнае напісанне марфем; вымаўленне і напісанне слова не супадаюць: прсьба, добрушскі)
ПРЫНЦЫПЫ АРФАГРАФІІ
Традыцыйны прынцып
(напісанні перадаюцца па традыцыі і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма (выключэнні з правіл)) Дыферэнцыйны прынцып
(служаць для графічнага адрознення слоў з аднолькавым гучаннем, але розным значэннем: танк – Танк (псеўданім),
Барысавым (прозвішча) – Барысавам (горад))
Тэма 2: Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе
Фанетычны прынцып прадугледжвае перадачу гукаў на пісьме ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем.

Сутнасць прынцыпу:
НАПІСАННЕ СЛОЎ АДПАВЯДАЕ ІХ ФАНЕТЫЧНАЙ ТРАНСКРЫПЦЫІ.
ПРАВІЛЫ, ЗАСНАВАНЫЯ НА ФАНЕТЫЧНЫМ ПРЫНЦЫПЕ:
перадача акання (правапіс о, э, а);
перадача якання (правапіс е, ё, я);
напісанне ы на месцы этымалагічнага [э] у некаторых запазычаных словах, а таксама напісанне ы ў беларускіх словах;
правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах;
правапіс галосных у складаных словах;
правапіс прыстаўных галосных і, а;
правапіс прыстаўных зычных в, г;
правапіс прыставак на -з, -с;
правапіс у і ў;
перадача дзекання;
перадача цекання;
правапіс літар і, ы, й пасля прыставак;
правапіс падоўжаных і падвоеных зычных;
правапіс спалучэнняў зычных здн, рдн, рдц, стн, стл, лнц;
напісанне літары ц на месцы спалучэнняў [тс],[чс], [кс], [цс];
напісанне літары с на месцы гістарычных спалучэнняў [жс], [гс], [шс], [хс] і спалучэння [сс] на стыку кораня і суфікса;
напісанне літары т на месцы спалучэння [дт] на канцы іншамоўных слоў;
напісанне спалучэння чч у геаграфічных назвах тыпу Полаччына, Случчына на месцы спалучэння [цк];
захаванне на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у некаторых словах;
напісанне адной літары с у словах расада, расаднік,расол, расольнік.
ВЫКЛЮЧЭННІ З ПРАВІЛ НЕ АДПАВЯДАЮЦЬ ФАНЕТЫЧНАМУ ПРЫНЦЫПУ!
Тэма 2.1: Аканне (правапіс галосных о, э, а)
1. Літара о пішацца толькі пад націскам: го́д, ко́т, скро́зь, шо́ўк, ко́лас, мо́ва, до́ўга, по́суд, аро́л, шо́лах, плячо́, даро́га, разго́ртваць, дапамо́га, дадатко́ва, жніво́, дэпо́, во́дар, о́канне, о́да, о́птам, о́рдэн, о́фіс, о́пера, О́б, О́рша, О́мск, О́бнінск, О́сла, О́ксфард, О́рск, То́кіа, Ватэрло́а.
2. Літара э пішацца:
– у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх;
– пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.);
– пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэ́рдка, жэ́мчуг, шэ́ры, нашэ́сце, чэ́рствы, чэ́к, нараджэ́нне, абуджэ́нне, рэ́кі, рэ́заць, халадэ́ча, сардэ́чны, пустэ́ча, мястэ́чка, цэ́ны, у руцэ́.
3. У пачатку запазычаных слоў літара э як пад націскам, так і не пад націскам пішацца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: э́ра, эсэ́, э́ўрыка, э́пас, э́тыка, Эўклі́д, Эўрыпі́д, Эліста́.
4. На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ́, рэзюмэ́, рэнамэ́, кафэ́, галіфэ́, кашнэ́, кабернэ́, фрыкасэ́, плісэ́, каратэ́, дэкальтэ́; Стру́вэ, Мерымэ́, Эйвэ́, Хасэ́, Мо́рзэ, Табі́дзэ, Брыгва́дзэ, Каба-Ве́рдэ, Душанбэ́, Сан-Тамэ́; але: са́льта-марта́ле, філе́, камюніке́, піке́.
5. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ́ла, сурвэ́тка, экзэмпля́р, маянэ́з, тунэ́ль, сэ́рвіс, інтэрнэ́т пішуцца з літарай э, а словы меда́ль, ме́неджмент, не́рвы, парла́мент, перспекты́ва, газе́та, серві́з – з літарай е.
У запазычаных словах, адзначаных у пунктах 3 – 5 гэтага параграфа, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку.
6. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: до́м – дамы́, мо́ва – маўле́нне, цэ́гла – цагля́ны, шэ́пт – шапта́ць.
7. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара́, вада́, баранава́нне, ко́лас, хо́лад, бало́та, Бандарэ́нка, Ко́ханава, Ку́нцава, Гаме́р, Сакра́т, арганіза́цыя, педагагі́чны, электара́т, харэагра́фія, заало́гія.
8. Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кро́ў – крыві́ – крыва́вы, дро́вы – дрыво́тня, кро́шка – крышы́цъ, бро́вы – брыво́, гро́м – грымо́ты – грыме́ць, бро́д – брысці́, гло́тка – глыта́цъ, бло́хі, бло́шка – блыха́, блышы́ны.
9. У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [a] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэ́хі – страха́, шэ́ры – шарэ́ць, чэ́ргі – чарга́, крэ́мль – крамлё́ўскі, жэ́мчуг – жамчу́жына, арэ́нда – арандава́ць, майстэ́рня – ма́йстар.
10. Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання – пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [a] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно́, Чарапаве́ц, Жамчу́жнікаў, Чарнышэ́ўскі, Шаўчэ́нка, Чалю́скін, лі́тара, транслітара́цыя.
11. Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:
– у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: экано́мія, экза́мен, эква́тар, этажэ́рка, элеме́нт.
– літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава́ць, трохэлеме́нтны, квінтэсэ́нцыя;
– пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто́н, Жэне́ва, Жэра́р, жэлаці́н, чэкме́нь, рэспу́бліка, рэфо́рма, Рэма́рк, рэкла́ма, рэа́ктар, рэві́зія, агрэга́т, рэжы́м, рэко́рд, рэе́стр, рэвалю́цыя, дэта́лъ, гардэро́б, Дэтро́йт, Дэфо́, дэлега́т, дэманстра́цыя, о́рдэн, тэо́рыя, тэа́тр, тэлегра́ф, тэлефо́н, ветэра́н, ка́тэт, тэрмо́метр, тэарэ́ма, цэнтралі́зм, цэві́та.
– у вытворных ад слова сэнс: асэнсава́ць, асэнсава́нне, пераасэнсо́ўваць.
12. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэ́ль; але: шыне́ль.
13. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні́цаль, шпа́таль, мі́таль, фо́рталь, ка́рцар, грэ́йдар, ло́дар, камп’ю́тар, пэ́йджар, рэйсфе́дар, эспа́ндар, тэ́ндар, о́рдар, ме́неджар, фарва́тар, а́льма-ма́тар, кра́тар, прэсві́тар.
Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ла́ндэр, О́дэр, Пі́тэр, Юпі́тэр.

Каментарыі:
1. У п. 2 сфармуляваны правілы напісання літары э ў спрадвечнабеларускіх словах.
2. У тэме сфармуляваны толькі асноўныя прынцыпы правапісу галосных э у запазычаных словах. Гэтае правіла адносіцца да найбольш складаных у беларускім правапісе, таму напісанне гэтай літары у значнай частцы слоў іншамоўнага паходжання вызначаецца па слоўніку. Згодна з новай рэдакцыяй істотна пашыраецца напісанне -э, у тым ліку канцавога, у іншамоўных словах, якія паводле дзеючага правапісу пішуцца з канцавым -е.
Напісанне э ў пачатку запазычаных слоў: эазі́н, эазо́йскі, эазу́хіі, эбані́т, эбе́н, эвакуа́цыя, экзэ́ма, экзэмпля́р, экіпа́ж, экіпіро́ўка, эклектыі́зм, эко́лаг, экра́н, экраніза́цыя, экскава́тар і г. д.
Напісанне э, е ў канцы запазычаных слоў: а́лбэ, анда́нтэ, аташэ́, бурымэ́, галіфэ́, дэкальтэ́, кашнэ́, клішэ́ і г. д.; апліке́, біена́ле, більбаке́, букле́, буле́, варыкацэ́ле, гра́ве, дэфіле́, жэле́, калоцы́бе, камюніке́, каноцы́бе, канта́біле, ка́нтэле, ко́кле, кракле́, кюве́ і г. д.
Напісанне э, е ў канцы запазычаных слоў пасля апострафа і мяккага знака: грэф’е́, дасье́, дэзабілье́, калье́, канферансье́, кінаатэлье́, круп’е́, куцюр’е́, лансье́.
3. У тэме сфармуляваны асноўныя палажэнні, якія датычацца адлюстравання на пісьме такой адметнай рысы беларускага вымаўлення, як аканне. У асноўным у новым правапісе захоўваецца ранейшая норма. Змены датычацца толькі слоў іншамоўнага паходжання з канцавымі ненаціскнымі фіналямі -эль, -эр у запазычаных словах, у якіх паводле дзеючых правіл захоўвалася нязменнае напісанне гэтых фінальных частак. У новай рэдакцыі "Правіл..." на напісанне гэтых слоў і вытворных ад іх паслядоўна распаўсюджваецца агульны прынцып адлюстравання акання на пісьме: аўтса́йдар (аўтса́йдарскі), ба́ртар (ба́ртарны), бухга́лтар, дэко́дар, ма́йстар, пры́нтар (пры́нтарны), камп’ю́тар (камп’ю́тарны, камп’ю́таршчык), канды́тар (канды́тарскі), сві́тар, фарва́тар (фарва́тарны), шні́цаль, эспа́ндар і г. д. Такім чынам, захоўваецца аднастайнасць напісання цэлай групы структурна аднолькавых слоў іншамоўнага паходжання.
Апорныя схемы (правапіс о, э, а)
0000

Тэма 2.2: Яканне (правапіс галосных е, ё, я)
Літара ё пішацца пад націскам: лёс, вё́ска, сё́стры, цё́мны, цё́плы.
2. Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапіры́н, ёта́цыя, ётава́нне.
3. Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёста́нцыя, радыёгра́ма, радыёантэ́на.
Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыебіяло́гія, радыеакты́ўнасць, радыеметры́чны, радыеізато́п і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыямё́трыя, радыяхі́мія, радыяло́гія, радыягра́фія.
4. У пачатку запазычаных слоў літара е як пад націскам, так і не пад націскам пішацца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: Еўро́па, еўрапе́йскі, Еўпато́рыя, Ерэва́н, ерэва́нец, Еўфра́т.
5. Галосныя е, ё у першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе́млі – зямля́, зе́лень – зялё́ны, се́м’і – сям’я́, сё́лы – сяло́, сё́стры – сястра́, вё́слы – вясло́, вё́ска – вяско́вы, е́лка – ялі́на, е́здзіць – язда́, ё́мкі – ямчэ́й, ё́рш – ярша́, лён – ляно́к, мёд – мядо́к, дзень – дзянё́к, лес – лясны́, снег – снягі́, ве́цер – вятры́, сце́ны – сцяна́, дзе́вяць – дзявя́ты, дзе́сяць – дзяся́ты, сем – сямна́ццаць, во́сем – васямна́ццаць, цецеруко́ў – цецяру́к, перане́сці – перанясу́.
У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні́н, зеляні́на, вестуны́, леснікі́, векаве́чны, верацяно́, нерухо́мы, безупы́нны, во́зера, ве́села, во́сем, за́едзь, вы́светліць, вы́ехаць, во́сень, це́мень, дзевятна́ццаты, дзесятко́вы.
6. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы́нічы, Лемяшэ́вічы, Алякса́ндр, Сярге́й, Бялі́нскі, Няхо́да, дзяжу́рства, калянда́р, яфрэ́йтар, сяржа́нт, Яршо́ў.
7. Незалежна ад націску літара я пішацца у пачатку славянскіх уласных імёнаў і прозвішчаў: Я́каў, Якаўчу́к, Які́м, Які́мчык, Яку́б, Якубо́віч, Якубо́ўскі.
8. Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: геро́й, Гера́сім, кера́міка, кефі́р, Херсо́н; але: гяу́р, кяра́з.
У запазычаных словах у першым складзе перад націскам пішацца літара е: секу́нда, леге́нда, семе́стр, педа́ль, метро́, мело́дыя, балеры́на, перспекты́ва, Везу́вій, Бетхо́вен, Палесці́на.
9. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.
Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няха́й, нясто́мна, няшта́тны, бязме́жны, бязлю́дны, бяско́нца; але: непісьме́нны, безупы́нны, безапеляцы́йны, бескары́сны, беспаваро́тны.
10. Літара я (каранёвая) пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві́цязь, су́вязь, за́яц, яравы́, вяза́ць, за́вязь, по́вязь, мяккава́ты, цягаві́ты, цяжкава́ты, ме́сяц, по́яс, па́мяць, дзе́вяць, дзе́сяць, ты́сяча, Бе́сядзь, Пры́пяць; япру́к – япрука́, япруко́вы; ядло́вец – ядлаўцо́вы, свя́та – святкава́ць, ця́жкі – цяжкава́ты, мя́ккі – мяккава́ты, ля́мант – лямантава́ць, цягні́к – цягнікі́, вы́гляд, ядаві́ты, языка́ты.
11. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (ро́ўнядзь. бо́язь, дро́бязь) і дзеясловаў (ла́яць, ве́яць, се́яць, ка́шляць, ба́яць, му́ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла́янка, ве́ялка, се́ялка).
12. Ад слоў з каранёвым е(я) неабходна адрозніваць словы, дзе ў корані пішацца і: ві́льгаць – вільго́тны; сві́ст – сві́снуць, свісце́ць, свіста́ць; сівы́, сівізна́, пасіве́ў; сірата́, сіро́чы, хвілі́на, мілагу́чны, світа́нне і інш.
13. У некаторых каранях адбываецца чаргаванне е – і:
цве́т – цвісці́, расцвіта́ць;
усме́шка – усміха́цца (але: смяшы́нка),
кве́тка – квітне́ць, квітне́ючы;
паме́рці – паміра́е,
ве́тлівы – віта́цца,
бле́ск (бля́ск) – бліскаві́ца, блішча́ць, блі́скаўка (але: бляша́нка);
сле́пнуць (асляпі́ць) – сліпу́чы.
Каментарыі:
1. У новай рэдакцыі “Правіл…” п. 3 уведзены для таго, каб размежаваць напісанне літары ё ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляецца радыё-, і літар е, я ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляецца радый.
Слова радыё- адносіцца да разраду нескланяльных назоўнікаў, канцавое ё ў ім з’яўляецца часткай першай асновы складанага слова і пішацца нязменна. Складаныя словы з першым кампанентам радыё-, такім чынам, утвараюцца без удзелу злучальнай галоснай і з’яўляюцца чыстымі складаннямі. Літара ё ў такіх словах пішацца незалежна ад месца націску ў другой частцы: радыёабслугоўванне, радыёабсталяванне, радыёаглядальнік, радыёакустычны, радыёальтыметр, радыёаматар, радыёаматарскі, радыёантэна, радыёапавяданне, радыёапарат, радыёапаратура, радыёаператар, радыёастранамічны, радыёастраномія, радыёатэльё, радыёаўтограф, радыёаэранавігацыйны, радыёбачанне, радыёбуй, радыёвежа, радыёветрамер, радыёвузел, радыёвымяральны, радыёвыпраменьвальны, радыёвыпуск, радыёвышка, радыёвяшчанне, радыёгазета, радыёгідраакустычны, радыёгідралогія, радыёгідраметэаралагічны, радыёголас і г. д.
Слова радый у беларускай мове – зменны назоўнік з асновай на -й, таму ў складаных словах з першым кампанентам радый- галосныя е (я) з'яўляюцца злучальнымі галоснымі, напісанне якіх падпарадкоўваецца агульнаму правілу: радыеадчувалънасцъ, радыеадчувальны, радыеактывацыйны, радыеактыўны, радыеахоўны, радыебіёлаг, радыебіялогія, радыевугляродны, радыегеалогія, радыеграфічны, радыеізатопны, радыекарбонны, радыелагічны, радыелюмінесцэнцыя, радыелячэнне, радыеметрычны, радыепратэктар, радыерэзістэнтнасць, радыесенсібілізацыя, радыетэрапія, радыеўстойлівасць, радыехімічны, радыеэкалогія; радыягенны, радыяграфія, радыялогія, радыялярыевы, радыялярыя, радыяметрыя, радыяхімія.
2. Правілы перадачы якання на пісьме застаюцца ў цэлым нязменнымі ў параўнанні з адпаведнымі параграфамі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (Мінск, 1959), аднак іх дзеянне больш паслядоўна распаўсюджваецца на напісанне некаторых груп слоў. У прыватнасці, згодна з новымі правіламі пішацца я замест е (е) у першым складзе перад націскам у словах дзявяты, дзясяты, дзясятка, дзясятнік, сямнаццаць, сямнаццаты, васямнаццаць, васямнаццаты, пяцьдзясят, пяцідзясяты, шэсцьдзясят, шасцідзясяты, сямідзясяты, васьмідзясяты і некаторых іншых словах іншамоўнага паходжання. Мэтазгоднасць адлюстравання на пісьме якання ў гэтых словах тлумачыцца ў першую чаргу сучаснай маўленчай практыкай. Акрамя таго, словы сямнаццаць, васямнаццаць цяпер у адпаведнасці з сучаснай лінгвістычнай традыцыяй разглядаюцца як суфіксальныя ўтварэнні, а не складаныя словы, што апраўдвае менавіта такое іх напісанне.
ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ СЕМДЗЕСЯТ, ВОСЕМДЗЕСЯТ
У адпаведнасці з агульным правілам правапісу е, я у паслянаціскных складах (гл. п. 1 § 6 Закона) гэтыя словы павінны пісацца як семдзесят, восемдзесят (гл. таксама: Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М. В. Бірылы. Мінск: БелСЭ, 1987. 903 с).
3. Захаванне ў першым пераднаціскным складзе пасля заднеязычных г, к, х у словах іншамоўнага паходжання літары е абумоўлена асаблівасцямі беларускага літаратурнага вымаўлення і адпавядае той пісьмовай традыцыі, што склалася: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон. [ТРАДЫЦЫЙНЫ ПРЫНЦЫП АРФАГРАФІІ]
Пасля заднеязычных г, к, х у словах іншамоўнага паходжання літара я пішацца, у тым ліку і пад націскам, толькі ў тых выпадках, калі яно з'яўляецца этымалагічным: гяур, кярыз, Кяхта, Гянджа і інш.
Напісанне літары е ў першым пераднаціскным складзе пасля іншых зычных у словах іншамоўнага паходжання адбываецца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем і вызначаецца сдоўнікам, напрыклад: бензін, вазелін, медаль, метро, пенал, пенснэ, перон, перыяд, універсальны, феерверк, экзекуцыя, элемент і інш.
4. Напісанне часціцы не і прыназоўніка без з літарай е абумоўлена іх статусам асобных слоў. Таму на іх напісанне не ўплывае слова, з якім яны спалучаюцца ў пісьмовым тэксце. Такі падыход забяспечвае аднастайнасць іх напісання і спрыяе павышэнню агульнага ўзроўню граматнасці.
Пункты 10 і 11 тлумачаць нязменнае напісанне літары я ў каранях некаторых слоў і суфіксах.
Таксама захоўваецца напісанне літары я не ў першым пераднаціскным складзе ў наступных выпадках (гл.: Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск, 1959):
а)у ненаціскных канчатках назоўнікаў жаночага роду першага скланення ў творным склоне: песняй (-яю), воляй (-яю), хваляй (-яю), кнігарняй (-яю);
б)у ненаціскных канчатках некаторых назоўнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду ў родным склоне множнага ліку: суседзяў, заданняў, выступленняў, хваляў, роляў;
в)у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў ніякага роду ў назоўным і вінавальным склонах: летняе надвор'е, апошняе заданне, трэцяе пакаленне;
г)у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўным склоне множнага ліку: раннія халады, родныя дзеці, далёкія перспектывы, шырокія дарогі, густыя лясы, пяцідзясятыя гады, паламаныя дрэвы;
д)у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў мужчынскага, ніякага і жаночага роду ў родным і давальным склонах адзіночнага ліку: позняга (позняй), учарашняга (учарашняй), трэцяга (трэцяй);
е)у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў жаночага роду ў творным і месным склонах адзіночнага ліку: летняй (-яю) парой, летняй пары, дальняй (-яю) дарогай, дальняй дарозе, трэцяй (-яю) групай, трэцяй групе;
ж) у склонавых канчатках займеннікаў, якія скланяюцца як прыметнікі: якія, гэтыя, іншыя, нейкія і г. д.
Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, а таксама асабовых канчаткаў дзеясловаў рэгламентуецца граматыкамі беларускай мовы.
Апорныя схемы (правапіс ё, е, я)


Тэма 2.3: Напісанне літары ы на месцы этымалагічнага [э] ў некаторых запазычаных і беларускіх словах
У даўно запазычаных і беларускіх словах у некаторых выпадках пішацца літара ы.
Запазычаныя словы Беларускія словы
брызе́нт,
інжыне́р,
по́чырк,
цырымо́нія,
канцыля́рыя,
чыгу́н,
а́рышт,
дрызі́на,
дырыжо́р,
рысо́ра
яблыня (яблык, яблычны);
зарыва (і зарава);
трывога (трывожны, трывожыць);
чырвоны (чырвань, чырванець);
лыжка;
тырчма (і тарчма);
глыбіня (глыбокі, паглыбляць);
горыч;
слодыч;
плыт;
шыя;
чый (рус. – чей);
мый (памый, абмый);
брый;
рыцы́на (рус. – касторка);
крый, накрый;
слых (слыхавы), але: слухаць слухай;
хрыбет;
дрыль;
трымце́ць, трымце́нне;
мачыха (і мачаха);
марыва;
трыманне, трымаць;
дрыжыкі (дрыжаць, дрыготкі, дрыгаценне);
дрыгва́, дрыгві́сты, дрыгвяні́сты;
дрымота;
дрымучы;
чыгунка (чыгуначны);
тры́зненне, тры́зніць (рус. – бред);
маршчына (маршчыністы);
цыра́та (рус. – клеёнка);
разынка, разынкавы (рус. – изюминка);
рызіна, рызінавы, рызінка
Тое ж назіраецца і ў беларускіх прозвішчах, утвораных ад імёнаў іншамоўнага паходжання:
Андрые́ўскі (ад Андрэй), Кірые́ўскі (ад Кірэй)
Дадатковая інфармацыя
да……. дагматы́зм, дагма́тык, дагматы́чны (заснаваны на палажэннях, якія прымаюцца як бясспрэчныя, як догмы);
даліка́тнічаць, даліка́тны;
далікатэ́с, далікатэ́сны;
даміна́нтны, даміна́нта (з’ява, якая пераважае ў якой-небудзь сферы);
ды……. дыверса́нт, дыве́рсія (ваенны манеўр, які мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месуа галоўнага ўдару);
дывертысме́нт (тэатральнае выступленне з розных эстрадных нумароў, якое даецца ў дапаўненне да асноўнага паказу);
дывідэ́нд (прыбытак, які атрымліваецца акцыянерамі прапарцыянальна ўкладзенаму капіталу);
дывізіё́н, дыві́зія;
ды́граф;
дыда́ктыка, дыда́ктык, дыдакты́зм (павучальнасць);
дыез (нотны знак);
дыета, дыетолаг;
дызайн, дызайнер;
дызентэрыя (вострае інфекцыйнае захворванне);
дыктант, дыктаваць;
дыктар;
дыктат, дыктатар, дыктатура;
дыктафон;
дылер;
дылетант (той, хто займаецца навукай ці мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі);
дыліжанс (мнагамесная карэта для перавозкі пасажыраў і пошты);
дынастыя;
дыпламант;
дырыжабль;
дырэктыва;
дысананс;
дысертацыя, дысертант;
дысідэнт;
дыскамфорт;
дыскрэдытаваць (падараць давер);
дыскусія;
дыслакацыя, дыслацыраваць;
дыспетчар;
дысплей;
дыстрафія;
дысцыпліна;
дыфамацыя (апавяшчэнне ў друку звестак. якія няславяць каго-небудзь);
дыферэнцыя́цыя, дыферэнцы́раваць;
дыфірамб (перабольшаная пахвала);
дыфтэрыт, дыфтэрыя (хвароба);
дыфузія;
дыябет;
дыядэма;
дыякан;
дыяптры́я (адзінка вымярэнне пераламляльнай сілы аптычных лінз);
дыятэз;
ры……. рыгарызм (празмерная строгасць у выкананні маральных прынцыпаў), рыгарыст;
рыдва́н (вялікая дарожная карэта);
рыдыкюль (ручная жаночая сумачка);
рызманы́ (зношанае адзенне);
рызыка, рызыкант, рызыкоўны;
рыкашэт;
ры́мар;
рытарычнасць, рытарычны, рыторыка;
рытуал;
рыфле́нне;
рышэлье́ (ажурная вышыўка з абкіданым контурам малюнка);
ты……. ты́гель (пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі чаго-небудзь на моцным агні);
тымпа́н (трохвугольнае поле франтона з жывапіснымі ці скульптурнымі ўпрыгожваннямі);
тыпалогія, тыпавы, тыповы, тыпаж, тыпізаваць;
тыра́да (доўгая фраза, урывак прамовы, асобная шматслоўная рэпліка, якая гаворыцца звычайна прыўзнятым голасам);
тыраж, тыражаваць;
тыран, тыранія, тыраніць, тыранічны;
тытан;
тычы́на, тычы́нка;
тыя́ра (галаўны ўбор усходніх цароў у старажытнасці, а таксама рымскага папы);
цы……. цыбу́р (сцябло, звычайна полае і пругкае (цыбур сланечніку));
цывілізацыя;
цывільны (не ваенны, грамадзянскі);
цыгарэта;
цыгейка (футра, вырабленае са шкуры авечкі);
цыка́да (насякомае);
цыкламе́н (альпійская фіялка);
цыклізацыя (аб’яднанне ў цыкл);
цыклон;
цыклоп;
цыко́рыя (ж. р.), цыкорны;
цыліндр;
цымбалы, цымбаліст;
цы́мус (што-небудзь вельмі істотнае, значнае);
цынга́ (хвароба, выкліканая недахопам вітамінаў у арганізме);
цынізм, цынік;
цыра́та;
цырк,
цыркуль,
цыркулярка (піларама з дыскавай пілой);
цыроз (хвароба);
цырульня, цырульнік;
цырыманіял (распарадак цырымоніі);
цыстыт (запаленне мачавога пузыра);
цыстэрна;
цытата, цытаваць;
цытадэль (гарадская крэпасць);
цыталогія (навука аб клетцы, яе будове, развіцці);
цытаплазма;
цытрамон (лекавы прэпарат);
цытры́н (разнавіднасць горнага хрусталю жоўтага колеру);
цы́цэра (адзін з буйных друкарскіх шрыфтоў);
цыя́н (бясколерны ядавіты газ);
цыяноз (сіняватая афарбоўка скуры пры некаторых захворваннях)
Тэма 2.4: Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
1.         Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца:
Пад націскам Не пад націскам
паміж зычнымі: літарамі іё ́(ыё́):
біё́лаг,біё́граф, даініё́н, аксіё́ма, бібліё́граф,
Галакціё́н, Гесіё́д, патрыё́т, рацыё́н, радыё́ла, стадыё́н, бастыё́н ія (ыя):
біяло́гія, бібліятэ́ка, геліятро́п, піяне́р, ажыята́ж, перыяды́чны, патрыяты́зм, акцыяне́рны, нацыяна́льны, рацыяналіза́тар
у пачатку слова:
літарамі іо́:
іо́н, іо́нны, Іо́сіф
іа:
Іані́чнае мора, іані́йцы, іаніза́цыя, Іакага́ма, Іаркшы́р,
Іашка́р-Ала́, Іаа́н
2.         Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:
Пад націскам Не пад націскам
пасля галосных: Літарай ё́:
раё́н, раё́нны, мае́р, Мае́раў, Лаё́ла Літарай я:
маянэ́з, маяра́н, маяра́т, раянірава́нне
у пачатку слова:
Літарай ё́́:
ё́г, ё́гурт, ё́д, ё́дзісты, ё́т (гук), ё́та (літара),  ё́тацыя, ё́таваны 3. Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіе́на, кліе́нт, аўдые́нцыя, арыента́цыя, абітурые́нт, кліенту́ра, іера́рхія, іе́на, іеро́гліф, Іерусалі́м, іерыхо́нскі.
4. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуі́т, прае́кт, канве́ер, траекто́рыя, Феерба́х, Мае́рава, фае́.
5. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авія́цыя, лія́на, генія́льны, Ілія́да, энтузія́зм, фартэпія́на, піяні́ст, сацыялі́зм, сацыя́льны, варыя́нт, матэрыя́л, матэрыялі́зм, дыя́метр, дыяпазо́н, дыяфра́гма.
6. Спалучэнне йа на пісьме перадаецца пасля галосных і ў пачатку слова праз я: рая́ль, пляя́да, саквая́ж, лая́льны, Саво́я, Ма́я, я́рус, я́хта, я́рд, я́хант, ятага́н.
Пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных ніз- праз ья, пасля астатніх зычных -праз 'я: мілья́рд, мілья́рдны, калья́н, мадзья́р, алья́нс, мільярдэ́р, саф'я́н.
 
Каментарыі:
Параграф 2.4 рэгламентуе правапіс найбольш тыповых спалучэнняў галосных літар у словах іншамоўнага паходжання. Гэтыя правілы адносяцца да групы найбольш складаных, паколькі заснаваны як на фанетычным, так і на марфалагічнымпрынцыпах правапісу, якія цяжка прымяняць паслядоўна, улічваючы разнастайнасць гэтых спалучэнняў, шматлікасць саміх лексічных адзінак, а таксама іншых дадатковых фактараў (напрыклад, характар зычных, пасля якіх гэтыя спалучэнні галосных знаходзяцца). Таму, нягледзячы на тое, што ў гэтым параграфе сфармуляваны асноўныя, найбольш тыповыя правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання, застаецца пэўная колькасць напісанняў, якія могуць быць вызначаны толькі па слоўніку.
1. Правапіс слоў ажыа, адажыа, арпеджыа, капрычыа, сальфеджыа, Антоніа, Токіа, Ватэрлоа падпарадкаваны агульнаму правілу перадачы акання на пісьме (гл. Правапіс літар о, ё ў новых «Правілах..»). На гэтую асаблівасць неабходна звярнуць увагу таму, што паводле «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 1959 г. гэтыя словы пісаліся з канцавым о: адажыо, трыо, сальфеджыо, Токіо, Ватэрлоо і пад.
2. Правапіс спалучэнняў літар -іё-, -ыё- (з на-ціскным ё) і -ія-, -ыя- (з ненаціскным я) у словах іншамоўнага паходжання з зыходным [іо] залежыць ад папярэдняй зычнай літары.
3 -іё- пішуцца словы: анабіёз, бібліёграф, біёлаг, бібліёлаг, біёграф, геліёграф, жоўтафіёль, лакфіёль, трыёль, лямбліёз, метабіёз, міёграф, міёлаг, міёма, мікрабіёлаг, нейрафізіёлаг, плювіёграф, семасіёлаг, семіётыка, сімбіёз, сімбіёнт, скаліёз, станіёлевы, станіёль, увіёлевы, фізіёлаг, цэнтрыёль, электрафізіёлаг, эпідэміёлаг.
3 -ыё- пішуцца словы: апрыеры (а таксама вытворныя апрыернасць, апрыерны), асірыёлаг, атракцыён, аўкцыён, бактэрыёлаг, бастыён, вібрыён, гістарыёграф, гляцыёлаг, грандыёзны, ідыёма, іхтыёлаг, камедыёграф, кардыёграф, кардыёлаг, кафекцыён, малярыёлаг, мацыён, парцыён, перыёст, радыёлаг, рацыён, сацыёлаг, сінедрыён, скарпіёнавы, стадыён, фрыкцыён, цэнтурыён, эмбрыёлаг, эмбрыён.
3 -ія- пішуцца словы: агіяграфія, аграмеліярацыя, аказіянальны, аксіялогія, астрабіялогія, аўтабіяграфія, бібліяграфія, біягенны, біяграфія, біямаса, біяхімія, геліябіялогія, геліягравюра, геліяскоп, гідрабіялогія, гідрамеліярацыя, гістарыяграфія, дэнацыяналізацыя, ілюзіяністычны, ілюзіянізм, імпрэсіяністычны, імпрэсіянізм, інтэрнацыяналізацыя, камедыяграфія, камісіянер, канфесіянальны, канцэсіянер, кардыяграфія, краніялогія, лесамеліярацыя, мікрабіялогія, місіянер, міязін, міялогія, міяцэн, нейрафізіялогія, патрыярхія, піянер, піянерыя, пліяцэн, прафесіяналізацыя, псіхафізіялогія, радыебіялогія, радыяграфія, рэвізіянізм, рэгіянальны, святлофізіялогія, семіялогія, сіянізм, фізіяграфія, фітабіялогія, фонакардыяграфія, экзабіялогія, экспансіянізм, экспрэсіяністычны, экспрэсіянізм, электракардыяграфія, электрафізіялогія, эпідэміялогія.
3 -ыя- пішуцца словы: акцыянер, акцыянерка, апазіцыянер, апазіцыянерка, асірыялогія, бактэрыялогія, брыялогія, гляцыялогія, ідыяматыка, ідыятызм, інтэрнацыяналізм, ірацыяналізм, іхтыялогія, калекцыянер, канвенцыяналізм, кандыцыянер, кардыялогія, крыялогія, міліцыянер, нацыяналізм, патрыятызм, пратэкцыянізм, радыялогія, рацыяналізм, рэакцыянер, рэвалюцыянер, сацыялогія, сейсмакардыяграма, секцыянер, селекцыянер, стацыянар, традыцыяналізм, фонакардыяграма, фракцыянер, функцыяналізм, функцыянер, эвалюцыянізм, электракардыяграма, эмбрыялогія, этыялогія.
Заўвага: 3 -ія-, -ыя- таксама пішуцца словы іншамоўнага паходжання і вытворныя ад іх з зыходным [іа]: абрэвіятура, абрэвіяцыя, авіятар, авіяцыя, гідраавіяцыя, дэвіяцыя, дэлювіяльны, дэфаліяцыя, ілювіяльны, клавіятура, лабіялізавацца, лабіялізацыя, лабіяльны, ліяна, лювіяльны, матрыманіяльны, мініяцюра, павіян, пансіянерка, піяла, піяна, пралювіяльны, сінавіяльны, спартакіядны, трывіяльны, фартэпіяна, філіял, філіяльны, філіяцыя, фіял, фіялкавы, юліянскі; асацыяцыя, аўдыякасета, афіцыянтка, афіцыянт, гладыятар, дыяграма, дыядэма, дыямент, дыярама, дыяскоп, дыяспара, дыяфрагма, дыяспара, ініцыятыўны, ініцыялы, ініцыятар, кардыяскоп, мерыдыян, мірыяды, шарыят і інш.
Спалучэнні -ія-, -ыя- захоўваюцца ў вытворных словах з іншамоўнымі ўтваральнымі асновамі, якія спалучаюцца як з запазычанымі, так і са спрадвечнымі словаўтваральнымі суфіксамі: азіятка, азіяцкі, акампаніятар, акіянолаг, акіян, заакіянскі, аксіяматыка, алювіяльны, артэзіянскі, бранхіяльны, геніяльны, вегетарыянец, дахрысціянскі, епархіяльны, індыянка, каланіяльны, калегіяльны, кангеніяльны, каланіялізм, картэзіянскі, магнезіяльны, мальтузіянец, мальтузіянскі, марсіянка, марсіянскі, месіянізм, месіянскі, місіянерка, неакаланіялізм, парафіяльны, парафіянка, патрыманіяльны, патрыцыянка, персіянка, плагіятар, прэміяльны, прэсвітэрыянка, уніятка, уніяцкі, фабіянізм, фабіянец, фабіянскі, хрысціянка, хрысціянскі, цырыманіял, цырыманіяльны, элювіяльны, эпітэліяльны; медыяльны, медыятар, медыяцыя, мемарыял, мемарыяльны, мерыдыяльны, натарыяльны, неакантыянскі, негацыянт, паліцыянт, парцыяльны, патрыцыянскі, патрыцыят, патэнцыял, патэнцыяльны, правінцыялізм, правінцыял, правінцыяльны, пралетарыят, прапарцыянальны, радыятар, радыяцыя, сакратарыят, серыял, стыпендыят, стыпендыятка, экватарыяльны, экватэрыял, экзістэнцыялізм, экзістэнцыяльны, эксгібіцыянізм, экспатрыянтка, экспатрыянт, экспатрыяцыя, экспрапрыятар, экспрапрыяцыя, эмацыянальны, эмбрыянальны.
3.         У адпаведнасці з традыцыяй захоўваецца напісанне спалучэнняў галосных -іо- (пад націскам) у словах іон, іонаабмен, іоній, Іонія, іонны, іонтафарэз.
Заўвага: 3 мэтай захавання мілагучнасці вымаўлення захоўваецца напісанне спалучэння галосных -іо- ў словах:  Эфіопія, эфіоп, эфіопка, эфіопскі.
Не пад націскам захоўваецца напісанне спалучэння -іа- ў словах іанасфера, іанасферны, іанізаваны, іанізавацца, іанізаваць, іанізатар, іанізацыйны, іанізацыя, іанійскі, іанійцы, іаніт, іанітавы, іанітны, Іанічнае мора, іанічны, Іанічныя астравы, Іардан, іарданец, Іарданія, іарданка, іарданскі, іарданцы.
4. Спалучэнне -ая- пішацца ў наступных словах іншамоўнага паходжання: лаяльны, маяран, маярат, маяратны, нелаяльны, раялізм, раяніраваць, раяль, раялъны, фаянс, фаянсавы.
5. 3 пачатковым ё ў адпаведнасці са сфармуляваным правілам пішуцца словы ёг, ёга, ёгатэрапія, ёд, ёдаметрыя, ёдаформ, ёдль, ёдыды, ёгурт, ёмены, ёменры, ёт, ёта, ётацыя, ёўня (прыведзены ўсе прыклады з пачатковым ё).
6. Напісанне спалучэнняў -іе-, -ые- ў словах іншамоўнага паходжання абумоўлена асаблівасцямі вымаўлення, а таксама характарам папярэдняй зычнай.
3 -іе- пішуцца словы гігіеніст, гігіена, гіена, зоагігіена, іерадыякан, іераманах, іерархічны, іерарх, іерархія, іерогліф, Іерусалім, іерыхонскі, іерэміяда, іерэй, іерэйскі, іена, квіетычны, кліент, кліентка, кліентура, псіхагігіена, сіена.
3 -ые- пішуцца словы:
 абітурыент (а таксама вытворныя абітурыентка і г. д.), андыец, арыентацыя, арыета, аўдыенцыя, дэзарыентацыя, інгрэдыент, каэфіцыент, пацыент, трыера.
Заўвага: Спалучэнні галосных -іе-, -ые- пішуцца таксама ў вытворных назоўніках – назвах асоб па месцы жыхарства, нацыянальнай прыналежнасці і г. д., якія ўтвораны ад асноў на -й з дапамогай суфікса -ец: [аўстралій-] + -ец- аўстраліец, алімпіец, балівіец, бельгіец, інданезіец, кеніец, латвіец, лівіец, меланезіец, нубіец, танзаніец, фінікіец, фракіец, фрыгіец; [індый-] + -ец -індыец, арьіец, аўстрыец, візантыец, гурыец, іберыец, ілірыец, камбаджыец, кампучыец, марыец, партыец, сагдыец, сірыец, студыец, фларэнтыец.
7.         У радзе слоў іншамоўнага паходжання пішуцца спалучэнні галосных літар з папярэднімі ь (мяккім знакам) і апострафам: альянс, вальера, гегельянскі, італьянскі, кабальера, кальян, каньяк, кар’ера, мадзьяр, маньяк, маньяцкі, мезальянс, мільярд, мільярдны, мільярдэр, неогегельянскі, парцьера, пасьянс, прэм’ера, саф’ян, сімфаньета, фільера.
8. Пры вывучэнні правапісу спалучэнняў галосных літар у словах іншамоўнага паходжання варта звярнуць увагу на правапіс іншых спалучэнняў галосных (у каранёвых марфемах або на стыку марфем), якія могуць выклікаць пэўныя цяжкасці. Правапіс гэтых слоў трэба правяраць па слоўніках:
-эі-: абсентэізм, атэізм, атэіст, атэістка, дэізм, дэіст, кадэін, ліцэіст, монатэізм, монатэіст, пантэізм, пантэіст, політэізм, політэіст, тэізм, тэін, тэіст, тэістка, фідэізм, фідэіст, фідэістка, эпікурэізм, эсэіст;
-юі-: сюіта;
-юа-: нюанс;
-уа-: аксесуар, актуалізацыя, актуальны, бенуар, будуар, візуальны, вуаль, дуалістычны, дуалізм, дуаліст, індывідуалізаваць, індывідуалізацыя, індывідуалістычны, індывідуалізм, індывідуаліст, індывідуальны, інсінуацыя, інтэлектуалізм, інтэлектуаліст, інтэлектуальны, казуар, канцэптуальны, кугуар, муар, неактуальны, перуанец, перуанскі, пісуар, працэсуаліст, працэсуальны, пунктуальны, пунктуацыя, рытуал, рытуальны, рэзервуар, рэпертуар, рээвакуацыя, сенсуаліст, сенсуалізм, сенсуальны, сітуацыя, спірытуалістычны, спірытуалізм, спірытуаліст, тратуар, туалет, тэкстуальны, узуальны, фермуар, фіксатуар, эвакуацыя, эвентуальны, эксплуатацыя, этуаль, ягуар;
-ао-: заолаг, фараон, махаон;
-ео-: геолаг, гідрагеолаг, спелеолаг, бальнеолаг, археолаг, географ, палеограф, археограф, неон, неонавы, пеон;
-эо-: ідэолаг, тэолаг, астэолаг, акардэон, пантэон, метэор;
-эа-: відэаграма, відэаімпульс, відэакамера, відэасалон, відэафільм;
-еа-: алеаграфія, археаграфія, археалогія, бальнеалогія, геаграфія, геадэзія, геалогія, геахімія, генеалогія, гнасеалогія, зоагеаграфія, лінгвагеаграфія, мікрапалеанталогія, неаліт, палеагеаграфія, палеаграфія, палеаліт, палеанталогія, палеапаталогія, палеафіталогія, спелеалогія, трахеатамія, тэлеалогія, фітагеаграфія, фітапалеанталогія, фразеалогія, энеаліт, этнагеаграфія;
-яі-: батэрфляіст;
-оі-: алкалоід, анероід, антрапоід, арганоіды, астэроіды, галоіды, гіпербалоід, дэноід, еўрапеоід, калоід, металоід, негроід, паліпоід, парабалоід, планетоід, рамбоід, рызоіды, саленоід, стэроіды, сфероід, трапецоід, тыфоід, цэлулоід, эліпсоід, эфемероід;
-еі-: акмеіст, акмеісцкі;
-ыі-: шыізм, шыіт; у фінальных частках слоў Pluralia tantum: прэлімінарыі, галатўрыі, перыпетыі, вакацыі, рэпарацыі, спецыі;
-уі-: індуізм, індуіст, труізм, альтруізм, альтруіст, альтруістка, эўфуізм, кандуіт, езуіт;
-іэ-: міэліт, астэаміэліт, поліяміэліт, піэтэт;
-аі-: эгаіст, габаіст, дзюдаіст, мазаіст, ламаіст, канаіст, гебраіст, алгебраіст, кітаіст, архаіст, рамбаідальны, калаідальны, металаідальны, цыклаідальны, сфераідальны, сінусаідальны, трапецаідальны;
-уэ-: дуэт, сілуэт, менуэт, піруэт;
-эе-: піфагарэец, карэец, батарэец, эпікурэец;
-уя-: (рэ-, пера-, с-) канструяваць.
 
 
 
 
 
 
Апорныя схемы
1. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
Спалучэнне
галосных Месца ў слове Прыклады
1962159906000Іо пад націскам
19621510096500Іа не пад націскам Пачатак слова Іон
іанізацыя
5391153422650053911513525500Іё ( ыё)над націскам ія ( ыя)не
пад націскам Сярэдзіна слова Біёлаг, патрыёт
Біялогія, бібліятэка
Але - радыё
Ео (еа), эо ( эа) Сярэдзіна слова Археолаг , археалогія, харэаграфія
Іе ( ые)
Сярэдзіна слова Кліент, дыета
Іа ( ыя )
На канцы слоў Трыа, Токіа
24765252095002. Спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін гук, на пісьме перадаюцца :
275844038735002120265387350016630653873500- ё пасля галосных – раён, раённы, маёр
- я не пад націскам – маянэз, раяніраванне
- у пачатку слова праз ё – ёгурт, ёдзісты, ёт
Тэма 2.5: Правапіс галосных у складаных словах
2.5.1:  Правапіс літар о,э,а ў складаных словах
1.         У складаных словах можа быць  адзін  асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадз́ей, скарахо́д, салява́р, дабрая́касны, галавало́мка, вадасхо́вішча, малатабо́ец, бамбасхо́вішча, раўнапра́ўе.
Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца: слова-, што-, фота-, мота-: словазлучэнне, словазмяненне; штодзённы, штомесяц, штогод;
фотаздымак, фотакопія, фотаплёнка, фотакамера, фотавыстаўка і г. д.; але: фатаграфія і вытворныя ад яго;
 мотагонкі, мотакрос, мотаспорт і г. д.; але: матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх.
2.         Калі ў другой частцы складанага слова націск не  на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асно̀вапалажэ́нне, баво̀ўнапрадзі́льны, во̀гнетрыва́лы, во̀даразмеркава́льнік, ваго̀нарамо́нтны, во̀стракамбінацы́йны, высо̀каідэ́йны, гало̀ўнакама́ндуючы, ко̀рманарыхто́ўка, ко̀негадо́ўля.
У першай частцы некаторых складаных  слоў, асабліва  навуковых  тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны  націск і тады, калі асноўны націск падае напершы склад другой  часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: аго̀рафо́бія, азо̀насто́йкі, азо̀тнакі́слы, збо̀жжасхо́вішча, ко̀ксага́завы, манго̀лазна́ўства, мо̀вазна́ўства, мо̀вазна́ўчы, мато̀разбо́рка, рабо̀тада́вец, сло̀ватво́рчасць, фо̀ндасхо́вішча і інш.
Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.
3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з  ў (у нескладовага): марозаўсто́йлівы, торфаўбо́рачны, вогнеўсто́йлівы, збожжаўбо́рка.
4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова.
Н. шэсцьсот семсот  восемсот
Р. шасцісот сямісот васьмісот
Д. шасцістам сямістам васьмістам
В. шэсцьсот семсот восемсот
Т. шасцюстамі сямюстамі васьмюстамі
М. (аб) шасцістах (аб) сямістах (аб) васьмістах
5. Гук [э] у першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакірава́ны, мэтазго́дна, рэдказу́бы, шэраво́кі, арэхападо́бны, крэдытаздо́льнасць, тэлеба́чанне.
6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы.
7.Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.
 
2.5.2: Правапіс е, ё, я ў складаных словах
1. У першай  частцы складанага слова літара е захоўваецца  незалежна ад таго, на  якім  складзе націск у другой частцы: сѐнакасі́лка, серпадзю́б, вѐрхнеазё́рскі, белабры́сы,  зѐмлетрасе́нне, светапо́гляд, свежавы́мыты, свѐжамаро́жаны, сенажа́ць.
Калі першай часткай складаных слоў з'яўляецца аснова велік- / вялік-, напісанне літар  е  або  я  залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы, пішацца е,  калі другі, пішацца я:
ВЕЛІК- ВЯЛІК-
велік |1́|2|3|4|
веліка|ду́шны, веліка|ру́скі, веліка|му́чанік, веліка|све́цкі
вялік|1|2́|3|4|
Вялі̀ка|брыта́нія, вялі̀ка|дзяржа́ўны, вялі̀ка|гало́вы
2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым  складзе другой часткі і замяняецца на  е,  калі націск на першым  складзе другой часткі: 
лё̀гкаатлеты́чны, лё̀дадрабі́лка, мё̀ртванаро́джаны, мё̀даварэ́нне;
ледарэ́з, медаго́нка, легкаду́мна.
3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, а – у любым ненаціскным складзе: ільновалакно́, Вадо́хрышча, куро́дым, часо́піс, геліё́граф, маро̀заўсто́йлівы, прыбо̀рабудаўні́чы.                
                           
4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе ў другой частцы складанага слова: 
баяздо́льны, зернясхо́вішча, земляро́б, жыццяра́дасны, крывятво́рны; 
але: боепрыпа́сы, жыццеапіса́нне, землекарыста́нне, зернебабо́вы.
Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбо́рачны, вогнеўсто́йлівы.
Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо́нд, лясга́с.
Каментарыі:
1. Правілы напісання літар о, э, аў складаных словах датычацца галоўным чынам першай часткі складаных слоў і адносяцца да найбольш цяжкіх у сучасным беларускім правапісе. Напісанне гэтых літар  у складаных словах залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова, а таксама ад характару яго першай часткі (спрадвечнае ці запазычанае слова).
Правапіс галосных о, э, а ў пераважнай большасці агульнаўжывальных складаных слоў з пераважна славянскімі (спрадвечнымі) асновамі падпарадкоўваецца наступным правілам.
а) Калі націск у другой частцы складанага слова падае на першы склад, то ў першай частцы замест о пішацца а: добры – дабрадзе́й, соль – салява́р, молат –малатабо́ец, роўны –  раўнапра́ўе,  горы –  гарналы́жнік, гарналы́жніца і гарналы́жны і інш.
б)  Калі ж націск у другой частцы складанага слова не на першым складзе, то ў першай частцы паяўляецца дадатковы (пабочны) націск і захоўваецца напісанне о: агонь –  во̀гнетрыва́лы, высокі – высо̀камаста́цкі, вагон –ваго̀набудаўні́чы і інш.
Калі другая частка складанага слова пачынаецца з ў (у нескладовага), то ў першай частцы таксама захоўваецца напісанне літары о: марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка і інш. Мэтазгоднасць такога напісання абумоўлена тым, што ў словах устойлівы, уборка націск падае на другі склад і захоўваецца на гэтым жа складзе, калі яны становяцца другой часткай складанага слова. Пераход жа у ў ў абумоўлены толькі пазіцыйна. Гэтым жа абумоўлена і напісанне слоў вокамгненна, вокамгненны, вокамгненнасць, у якіх другой часткай з'яўляюцца словы імгненна, імгненны, імгненнасць з націскам не на першым складзе.
в)  Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор, водамаслазапраўшчык.
г)  Напісанне літары э ў першай частцы складаных слоў захоўваецца нязменна як у самастойным слове: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.
2. Разам з тым правапіс о, а ў першай частцы даволі вялікай колькасці складаных слоў не падпарадкоўваецца названым вышэй агульным прынцыпам правапісу складаных слоў. Фактычна выключэннямі з гэтага правіла з'яўляюццамногія складаныя словы з першай часткай іншамоўнага паходжання, у якіх напісаннео захоўваецца незалежна ад месца націску ў другой частцы.
Згодна з новымі правіламі захоўваецца нязменнае напісанне о у словах: слова-, што-, фота-, мота-, калі яны з'яўляюцца першай часткай складаных слоў незалежна ад месца націску. Напісанне о захоуваецца таксама ў першай частцы незалежна ад месца націску ў другой у значнай колькасці складаных слоў,якія адносяцца ў асноўным да тэрміналагічнай лексікі. Захаванне ў новых правілах гэтай «старой» нормы абумоўлена імкненнем:
а) захаваць традыцыю нязменнага напісання некаторых вельмі пашыраныху сучаснай маўленчай практыцы беларускіх слоў (збожжа, мова, свабода і інш.). Асабліва гэта датычыцца выпадкаў, калі неабходна захаваць аднолькавае напісанне частак у складаных словах, якія падпарадкоўваюцца розным прынцыпам напісання:свабодалюбівы (націск у другой частцы не  на першым складзе) і свабодалюбства (націск у другой частцы на першым  складзе);
б)  пазбегнуць непажаданай аманіміі і двухсэнсоўнасці складаных слоў(слова і слава, мангол і мангал): словатворчасць (ад слова, а не слава);
в)  не дапусціць сэнсавай неадназначнасці тэрміналагічнай лексікі, што перашкаджае выкарыстанню беларускай мовы ў навуковай і афіцыйна-дзелавой сферах. Напрыклад: вокарухалъны (анатам.), гросмайстар, збожжаздатачны, збожжасклад, збожжасховішча, іголкафільтр, калонлічба, коксагазавы, коксахімія, манголазнавец, мовазнаўства, мовазнаўчы, моватвдрчасць, моватворчы, маторазборачны, прыродазнавец, прыродазнаўца, работадаўца, ружоватвары, свабодалюбны, свабодалюбства, свабоднападаючы, словатворчасць, словаформа, усходазнавец, усходазнаўства, фондаёмістасць, фондасховішча, электронвольт і г. д.
Фактычна ва ўсіх гэтых выпадках у адпаведнасці з вымаўленнем у першай частцы праяўляецца пабочны націск. Правапіс такіх слоў трэба правяраць па слоўніках.
У складаных словах, што пішуцца праз злучок, кожная частка захоўвае свой націск і пішацца як самастойнае слова: доберман-пінчар, чррна-белы, чорна-буры,чырвона-белы, чырвона-буры. Параўн. таксама: стоп-кран, стоп-кадр, стоп-сігнал, шоу-бізнес.
3. Некаторыя асаблівасці мае напісанне о, э, а у складаных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца лічэбнікі.
Захоўваецца нязменнае напісанне першай часткі ў складаных лічэбніках: шэсцьсот, семсот, восемсот. Гэта абумоўлена тым, што гэтыя лічэбнікі ўяўляюць сабой спецыфічную групу складаных слоў, у якіх пры скланенні змяняюцца абедзве часткі, а значыць захоуваецца самастойны націск і напісанне ўсіх склонавых форм яку асобных словах.
Незалежна ад месца націску ў другой частцы захоўваецца ў складаных словах нязменнае напісанне з літарай о першых частак, якія з'яўляюцца формамі роднага склону лічэбнікаў дзвесце, дзевяноста, сорак, тры, трыста, чатыры, чатырыста: двухсотгадовы, двухсоткглаграмовы, дзевяностагадовы, саракагадовы, саракатонны, трохаконны, трохаршынны, трохбаковы, трохгалосы, трохкіламетровы, трохлітровы, чатырохпрацэнтны, чатырохрублёвы, чатырохсотгадовы, чатырохтыднёвы, трохсотгадовы, а таксама двухсотгоддзе, дзевяностагоддзе, трохвосевы, трохмачтавы, трохмерны, трохмесячны, трохмоўны, трохпалубны, трохсотгоддзе, трохсоты, трохстволка, трохструнны, трохсценка, чатырохзначны, чатырохколерны, чатырохмесны, чатырохногі, чатырохслоўны, чатырохтомнік.
Такім жа чынам  у новых правілах уніфікуецца напісанне складаных слоў, першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік сто: стагоддзе, стагодні, стаградусны, стасільны, статысячны, статыcячнік, стасвечкавы, ставежавы, статонны, а таксамастааблічны, ставярстовы, стагадовы, стагаловы, стагалосы, стаграмовы, стаметровы, стамільённы, стапрацэнтны, старублёвы. У гэтых словах галосная а з'яўляецца злучальнай галоснай і яе правапіс вызначаны адпаведным правілам, згодна з якім злучальная галосная о пішацца толькі пад націскам. Акрамя таго, частка ста- у гэтых словах з'яўляецца формай роднага склону лічэбніка сто, што цалкам суадносіцца з агульным правілам правапісу складаных слоў у першай частцы лічэбнікаў у форме роднага склону.
Заўвага: У дзеючых правілах напісанне слоў з лічэбнікам сто падаецца непаслядоўна: стагоддзе, стагодні, але: стоградусны, стотысячны, стогаловы  і г. д. (Слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1987).
4.  Асаблівасцю правапісу літары е ў першай частцы складанага слова з'яўляецца тое, што яе напісанне ніяк не абумоўлена месцам націску ў другой частцы. Фактычна ў дадзеным выпадку націскная і ненаціскная літара е пішацца:
-    у словах іншамоўнага паходжання так, як і ў адпаведным самастойным слове ці частцы складанага слова;
-    у спрадвечнабеларускіх словах так, як і ў пазіцыі пад націскам, або калі літара е стаіць не ў першым пераднаціскным складзе:
бела-: белавежскі, белакрылы, беларусістыка (параўн. белы, беленькі, але: бялець, бялюткі);
бенза-: бензапіла, бензакалонка, бензацыстэрна (параўн. бензін);
бензіл-: бензілпеніцылін (параўн. бензіл);
бетон-: бетонамяшалка, бетонаўкладчык (параўн. бетон);
вегета-: вегетанеўроз (параўн. вегетацыя, вегетарыянскі);
веера-: вееракрылыя, веерападобны (параўн. веер);
вела-: велагоншчык, велазавод, веласпорт;
венца-: венцаносны (параўн. венчык, але вянец, вянок);
вера-: вераадступнік, вераадступніцкі (параўн. вера, вернік);
верацёна-: верацёнападобны (правапіс гэтага слова неабходна запомніць; параўн. верацяно, верацёнца, але:  верацёны);
верна-: вернападданыя (параўн. верны, вернасцъ);
верхне-: верхнегартанны, верхнезубны, верхнесілезскі (параўн. Верх, верхні, але: вяршыць);
ветра-: ветрагон, ветрарухавік, ветраўстаноўка (параўн. вецер, але:  вятрыска);
вечна-: вечназялёны, вечнамёрзлы (параўн. вечны, вечнасць);
геолага-: геолагаразведачны, геолагаразведка (параўн. геолаг, геалогія);
геранта-: герантамарфоз, герантапсіхалогія;
дзевяць-: дзевяцігадовы, дзевяцікласнік, дзевяцікратны (параўн. дзевяць, але: дзявяты);
дзесяць-: дзесяцібальны, дзесяцівугольны, дзесяціградусны (параўн. дзесяць, дзесяткевы, але: дзясяты);
дзет-: дзеталюбівы, дзетдомаўскі, дзетсад (параўн. дзеці, дзетвара, але: дзяцінства);
звера-: зверабой, зверагадоўля, звералоў (параўн. звер, але звярыны);
земле-: землеапісанне, землеўласнік, земляроб (параўн. землі, земляны, але: зямля);
зерне-: зернебабовы, зернедрабілка, зернясховішча (параўн. зерне, зернавы, але: зярнятка);
крэменя-: крэменязём, крэменякіслы (параўн. крэмень);
леса-: лесагадавальнік, лесанарыхтоўка, лесаруб, лесасушыльны (параўн. лес, лесавік, але лясны);
лета-: летапісанне, летапісец (параўн. летні);
мега-: мегакалорыя;
меда-: медагонка, медазбор, меданосны (параўн. мёд, але мядовы);
медна-: медналісты, меднаплавільны, меднастволы (параўн. медзь);
меза-: мезагамія, мезазой, мезацэфал;
мела-: меладрама, меламан;
мета-: метабіёз, метагалактыка, метагенез, метафізік, метамарфозы;
перша-: першааснова, першабытны, першадрукар (параўн. першы, але: пярвічны);
сева-: севазмена, севазварот, севазваротны (параўн. сеяць, але: засяваць);
сейсма-: сейсмаактыўнасць, сейсмаграфія, сейсматэрапія (параўн. сейсміка);
селе-: селеахова, селезасцерагальны (параўн. сель);
селена-: селенаграфія, селенацэнтрычны, селенограф (параўн. селен);
сема-: семасіялагічны, семасіялогія (параўн. сема);
семя-: семядольны, семязавязь, семяўтварэнне (параўн. семя);
сена-: сенавалакуша, сенавязалка, сенакасілка, сенасушылка (параўн. сена, але: сянаж);
сера-: серавадарод, серавуглярод (параўн. сера);
серна-: сернакіслотны, сернакіслы (параўн. серны);
серпа-: серпадзюб, серпападобны (параўн. серп, але сярпы);
фена-: фенабарбітал, фенагенетыка;
фера-: феравальфрам, ферамагнітны, ферасплаў;
цемна-: цемнабровы, цемнавокі, цемнаскўры (параўн. цемень, але: цямнець);
цепла-: цеплалюбівы, цепламасаабмен, цеплатраса (параўн. цёплы, але: цяпло).
 
Фактычна адзіным выключэннем з гэтага правіла з'яўляецца аснова велік- /вялік-, у якой напісанне літары е ці я залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.
5. Правапіс літары ё ў першай частцы складаных слоў цалкам залежыць ад месца націску ў другой частцы. Калі націск падае на першы склад другой часткі складанага слова, то ў першай частцы замест ё пішацца е: ледарэз, медагонка, легкадумна. Калі націск знаходзіцца не на першым складзе другой часткі складанага слова,  у першай частцы захоўваецца напісанне ё: лёгкаатлетычны (параўн. лёгкі), лёдадрабілка (параўн. лёд), мёдаварэнне (параўн. мёд).
6. Правапіс злучальных галосных е, ё і я (таксама як a і о) цалкам залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова.
Злучальныя галосныя ё і о пішуцца толькі пад націскам. У адных выпадках гэта можа быць адзіны націск у складаным слове (Вадохрышча, куродым, часопіс, геліёграф), у іншых –  фактычна другі дадатковы націск (ільновалакно) як у складаных словах з націскам не на першым складзе ў другой частцы (вогнетрывалы, водаразмеркавальнік, вагонарамонтны, высокаідэйны, конегадоўля).
Не пад націскам заўсёды пішацца злучальная галосная а у поўнай адпаведнасці з правапісам о і а ў націскных і ненаціскных складах.
Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націскна першым складзе ў другой частцы складанага слова ў поўнай адпаведнасці з правіламі адлюстравання якання на пісьме ў спрадвечнабеларускіх словах: баяздольны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, крывятворны;
 але: боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы (параўн. землі, зямля, земляны; зелень, зялёны, зеленаваты).
Напісанне злучальнай галоснай е ў складаных словах з другой часткай, якая пачынаецца ў (у нескладовым), таксама падпарадкавана агульнаму правілу правапісу складаных слоў. У  адпаведнасці з гэтым правілам  злучальная галосная е паслядоўна пішацца ва ўсіх складаных словах, у якіх другая частка пачынаецца з ў і таму мае націск на першым складзе: вогнеўстойлівы, зернеўборачны, землеўласнік, цыбулеўборачны.
Апорныя схемы


Тэма 2.6: Правапіс прыстаўных галосных і, а
У пачатку слова перад збегам зычных, першымі з якіх з’яўляюцца [л], [м], [р,] узнікаюць прыстаўныя галосныя [і], [а], якія на пісьме абазначаюцца літарамі і, а.
і а
Пішацца
у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;
у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі  р, л: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча;
ілгун, ільдзіна
- калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ:
Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала).
- стаіць пасля знака прыпынку:
Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). 
- стаіць пасля слова, што заканчваецца на зычную:
Пад ільдзінай, без ільгот.
у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: амшара, амшалы,амшанік,амшыць;
але: мліва, млосны, мроі, млявы, мсцівы, мружыць;
у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першай літарай  р: аржаны, аржанішча;

- калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ:
Аржаное поле бяскрайняе.
- стаіць пасля знака прыпынку:
пшанічная, аржаная мука; 
- стаіць пасля слова, што заканчваецца на зычную:
Мінуў аржанішча.
Заўвага. Дапускаюцца напісанні:
імшара – амшара, іржаны – аржаны,
іржанішча, іржышча – аржанішча.
і а
Не пішацца Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі (К. Чорны). Люблю я прыволле шырокгх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў… (Я. Колас).
Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.

 
Каментарыі:
1. Трэба адрозніваць словы з прыстаўным і (ільдзіна, ілгун, ільняны, імшара, іржаны, іржавы і г. д.) і «непрыстаўным» і (імперыя, імпульсіўны, імпарт, імправізаваць).
2. Сама фанетычная з'ява не мае універсальнага характару. Прыстаўныя галосныя паяўляюцца толькі перад некаторымі спалучэннямі зычных з першымі санорныміл, м і р  у спрадвечнабеларускіх словах. Не паяўляюцца прыстаўныя галосныя, напрыклад,  у словах  млын, млявы, мроіцца, мсцівец, ртуць.
3.Ужыванне прыстаўной галоснай абумоўлена пазіцыяй слоў у сказе, а таксама пазіцыяй адпаведнай каранёвай марфемы  ў  вытворным слове.
 Параўн.: ільсніцца - зальсніцца;
імгла -замглёлы, замглёны, замгліцца, замгліць;
імчацца - замчацца, замчаць, памчацца, памчаць, прымчацца, прымчацъ;
 імшыць - замшыцца, замшэлы, замшэць;
ірдзецца - зардзецца, зардзець;
іржавець - заржавелы, заржавецъ, заржавець, заржаўлены; 
іржаць - заржаць. 
4. Прыстаўныя галосныя могуць ужывацца не толькі ў асобных морфах адной і той жа каранёвай марфемы ў розных словах (лён –  ільняны), але і ў морфах адной марфемы ў розных словаформах аднаго слова (лён – ільну, леў –  ільва, лёд – пад ільдом і г. д.).
5. У сучаснай беларускай літаратурнай мове няма слоў, якія ўжываліся б толькі з прыстаўной галоснай  а.
Заўвага: Прыстаўной галоснай фактычна з'яўляецца а ў словах арабіна, арабінавы, арабіннік (параўн. рабіна, рабінавы, рабіннік). Аднак словы рабіна – арабіна, рабінавы –  арабінавы, рабіннік –  арабіннік функцыянуюць у сучаснайбеларускай мове як паралельныя варыянтныя найменні. Таму выкарыстанневарыянтаў з прыстаўным а не абумоўлена фанетычна (у словах няма спалучэнняў зычных з пачатковым  р) і не адносіцца да праблем правапісу.
Гістарычна прыстаўной літарай таксама з'яўляецца  а  ў слове аўторак. Аднак у сучаснай беларускай мове лексема аўторак у любой пазіцыі выкарыстоўваецца і пішацца ў нязменным выглядзе і не складае правапіснай праблемы.
Тэма 2.7: Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных в, г
1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:
- у пачатку слоў: во́зера, во́льха, во́сень, во́спа, во́сь, во́кны, во́тчына, во́йкаць, во́бад, во́рыва, во́блака, во́бласць, во́страў, Во́гненная Зямля, Во́льга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абво́страны, адво́рваць, паво́йкаць, уво́сень; але: о́каць (і вытворныя ад яго), о́дум. 
Пры змене  месца  націску  о пераходзіць  у  a  і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады́, азё́рны, асе́нні;
- перад прыстаўкамі  о-, об-, од- (от-): вокіс, вокісел, воклік, вокліч, вокрык, вопыт, вопіс, вобземлю, вобмацкам, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, водпаведзь, водпуск, водсвет, водступ, вотруб'е і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.;
- у запазычаных словах: вохра, воцат  і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць, воцатнакіслы і інш.
У словах вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная  в захоўваецца незалежна ад месца націску: 
вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччў;
вастрыць, вастрыня, завастрэнне;
васьмёра;
ваколіца, наваколле, ваколічны.
Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніводзін, Лявон, Лявончанка, Радзівонаў і інш.
Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: опера, оперны, ода, ордэн, офіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.
5. Прыстаўная літара в пішацца:
- перад каранёвым у ў пачатку слоў: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абвуглены, каменнавугальны, чатырохвугольнік, завулак, навудзіць, вудзільна, вузлы, вузлаваты, вусаты, чарнавусы, вусач, вучыцца, навука, навучальны, педвучылішча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавухі, залатавусті інш.;
- перад націскнымі прыстаўкамі  у-, уз- (ус-): вупраж, вузгалаўе, вусцілка, вусціш, вусцішна.
6. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:
- перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павукі, павуцінне, павучок; цівуном; каравульны; есавульскі;
- перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.
7.  Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:
- у запазычаных словах: ультра, ультрафіялетавы, унтэр, унікум, унія, урна;але: вустрыца;
- ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.
8.  Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.
3 прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.
Каментарыі:
1. Правілы правапісу прыстаўных і ўстаўных зычных засталіся практычна без змен. У дадзеным выпадку важна засвоіць спісы слоў, у якіх прыстаўное (устаўное) в пішацца ва ўсіх выпадках без выключэння (напрыклад, вока, востры, восем, вакол; вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань), і спісы слоў, у якіх правапіс прыстаўнога в залежыць ад месца націску (возера, вольха, восень, вокны, ворыва, воблака, вобласць, востраў; але: азёры, альховы, асенні, аканіцы, араць, абласны, астраўны).
2. Згодна з новымі правіламі ўстаўное в пішацца ў словах есавул, есавульскі,якія раней пісаліся без устаўнога в. 
3. Дадатковай увагі патрабуе правапіс прыстаўнога в у складаных словах вогнеахова, вогнеахоўны, вогнезасцерагальны, вогненебяспечны, вогнепаклонства, вогнетушьцель, вогнетрывалы, вогнеўстойлівы, востравугольны, вострадэфіцытны, востраінфекцыйны, востраканечнік, востраканцовы, вострасатырычны, вострасюжэтны. Ва ўсіх гэтых словах націск у другой частцы знаходзіцца не на першым складзе. Таму згодна з правіламі правапicy о  у першай частцы захоўваецца напісанне о і прыстаўнога в перад ім.

Тэма 2.8: Правапіс прыставак на -з, -с
  Да прыставак на з- адносяцца: з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-, атаксама дыз- і дэз-. У пэўных пазіцыях літара з замяняецца літарай с.
У прыстаўках з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз- літара з пішацца перад звонкімі, санорнымі зычнымі і ётаванымі галоснымі (перад апострафам): збіць, здаць, знесці, ізноў, узняць, узбіцца, розгалас, бязмежны, небеззаганны, небязгрэшны, абезгалосець, абязгрошыць, празмерны, цераззерніца; раз'есці, раз'езд, абяз’ёдаваны, з'інець, раз'юшаны, без'языкі, бяз'ядзерны, з'ялчэць, з’явішча, уз’юрыцца. У слове разявіць і вытворных ад яго,а таксама ў словах узлаваць і ўзлавацца адбылося сцяжэнне [з] — прыстаўкі і [з] — кораня.
У гэтых жа прыстаўках замест літары з пішацца літара с перад глухімі зычнымі:скінуць, схапіць, іспыты, усхваляць, раскідаць, роспіс, беспадстаўны, небескарысны, абяскровіць, абясшкодзіць, цераспалосіца, росшукі, росчырк.
Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца прыстаўка с-: сарганізаваць, сумысна, сэканоміць, сыграць;але: зымправізаваць, зыначыць.
9.         У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, хадзіць, прыстаўкі на з- пішуцца ў залежнасці ад лексічнага значэння: зысці — сысці, зысціся – сысціся, зыходзіць — сыходзіць,зыходзячы — сыходзячы, зыходны — сходны, сыходны, зыход — сход.
10. У прыстаўцы дыз- перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пішацца з, а перадзычнымі — с: дызасацыяцыя, дызартрыя, дыз'юнкцыя, дысгармонія, дыспрапорцыя, дыскваліфікаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыскамфорт.
11. Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбанізацыя.
12. Спалучэнні літар сч, сш, сшч, зж, здж на стыку прыстаўкі і кораня перадаюцца нязменна: расчахляць, расчэсваць, расчыніць, счысціць, счапіць, счэп, усчаць, счакацца, бесчалавечны, бясчулы, расчапіць (раз'яднаць), усчапіць (павесіць); расшыць, расшырэнне, сшытак, сшарэлі, расшумецца, расшпілены, бясшкодны, бясшлюбны; расшчапіць (раскалоць), расшчапленне (расколванне), расшчэп (раскол) (не блытаць счапіць і шчапаць), расшчаміць (разняць), расшчодрыцца, расшчоўкацца; зжыцца, разжаць, разжаліць, разжаніць, разжыва, безжурботна, безжыццёвы; зджаліць.
Выключэнні: рашчыніць (паставіць цеста), ушчуваць, нішчымны, а таксамавытворныя ад іх: рошчына, ушчуванне, ушчунак, нішчымніца.
Тэма 2.9: Правапіс у і ў
§ 15. Нескладовае ў і у складовае
1.         Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнемпасля галосных:
пры чаргаванні [у] з [ў]:
у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзен’ (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);
у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычным!: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур;
пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;
пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В'етнам, рака Влтава, армія В'етконга, змаганне за В'енцьян.
У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.
2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у?рны, Брэсцкая у?нія, групоўкау?льтра, норма і у?зус, насілі у?нты, чулася у?ханне, ау?л, бау?л, ау?каць, увыклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).
3. Гук [у] не чаргуецца з [у] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.
4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекистан (для ўзбекаў), наУральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каляУладзіслава, да Усяслава.
Каментарыі: 1. Правілы правапісу ў нескладовага засталіся тыя ж, аднак іх дзеянне істотна пашыраецца на вялікую колькасць слоў іншамоўнага паходжання,якія, паводле дзеючых правіл, былі выключэннямі.
Так, згодна з новымі правіламі адбываецца чаргаванне [у] з [ў] у названайпазіцыі і ў словах іншамоўнага паходжання, у якіх раней гэтае чаргаваннене назіралася: для ўніята, ва ўніверсітэце, ва ўніверсаме, на ўнікальным матэрыяле, пасля ўрагану, да ўролага, здаць ва ўтыль, гэтая ўтопія і інш.
Згодна з новымі правіламі адбываецца чаргаванне [у] з [ў] пасля галосных і ў словах іншамоўнага паходжання, у якіх раней гэтае чаргаванне не назіралася,а таксама ў новых запазычаннях, правапіс якіх яшчэ не знайшоў замацавання ў нарматыўных слоўніках беларускай мовы: раўнд, даўн, фаўна, андэграўнд, саўна, клоўн, шоўмен, ноўтбук, джоўль, ноўмен (наўмен), пакгаўз, каўзалгія, каўлепра, лакаўт, раўт, трэшкоўт, чаўш, скаўт і інш.
Такім чынам, правілы правапісу ў (нескладовага) у сучаснай беларускай мове становяцца фактычна універсальнымі.
2.         У адпаведнасці з новымі правіламі застаецца нязменным напісанне ускладовага:
а)         пад націскам: да у?рны, Брэсцкая у?нія, групоўка у?льтра, норма і у?зус, насілі у?нты, чулася у?ханне, ау?л, бау?л, ау?каць;
б)        у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус (а таксамавытворных ад іх): прэзідыум, кансіліум, акварыум, лінолеум, калёквіум, калёгіум, сімпозіум, опіум, мёдыум, кампендыум, фузарыум, тэрарыум, соцыум, кансорцыум; анчоус, радыус, страус, соус, архіварыус, натарыус, харыус;
в)        на канцы запазычаных слоў: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау. Гэтае новае палажэнне ўведзена для рэгламентацыі аднастайнага напісання у ў канцы запазычаных слоў, у тым ліку складаных слоў, якія пішуцца праз злучок. Параўн.: ток-шоу, ноу-хау; але: шоўмен.
3. Нязменным засталося напісанне у на пачатку ўласных назваў, якое заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка Гэтая норма распаўсюджваецца на напісанне асабовых імёнаў, імёнаў па бацьку і прозвішчаў і ў тых выпадках, калі ўвесь тэкст напісаны вялікімі літарамі. Напрыклад: ВІНШУЕМ 3 ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ ШАНОЎНАГА УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІСЛАВАВІЧА УРБАНОВІЧА. Ва ўсіх астатніх выпадках у тэкстах, напісаных вялікімі літарамі, дзейнічаюць агульныя правілы правапісу у складовага і ў (нескладовага): ВІНШУЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ МІЖНА-РОДНЫХ СПАБОРНІЦТВАЎ; ЗАПРАШАЕМ НА ЎРАЧЫСТЫ СХОД, ПРЫСВЕЧАНЫ ДНЮ ПЕРАМОГІ; ВІТАЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ ПЕРШАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА З'ЕЗДА НАСТАЎНІКАЎ
4. Згодна з правіламі у не скарачаецца пасля знакаў прыпынку (коскі, працяжніка і г. д.): Усе палешукі, у тым ліку і стараста, пісаць не ўмелі (Я. Колас);Стрэлы чутны толькі недзе далека – у лесе (Я. Скрыган).
У сувязі з гэтай нормай неабходна цвёрда адрозніваць знакі прыпынку і іншыя графічныя знакі, якія знакамі прыпынку не з'яўляюцца. Так, не з'яўляюцца знакамі прыпынку ў беларускай мове двукоссе і злучок, таму пасля іх ў нескладовае пішацца ў адпаведнасці з агульным правілам: пачулася гучнае «ўра», прыслоўе «ўночы» ўтварылася ад назоўніка ноч, расці-ўмацоўвайся, мастакі-ўмельцы, жанчына-ўрач.
Усе віды дужак у беларускай мове з'яўляюцца знакамі прыпынку, таму пасляіх у не скарачаецца. Не лічацца знакам прыпынку толькі квадратныя дужкі, штовыкарыстоўваюцца для запісу гукаў у транскрыпцыі. Напрыклад:… (у нескладовае) ужываецца ў адпаведнасці з агульным правіламі правапісу…; …перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах…
5. Не скарачаецца у у літарных абрэвіятурах: РУУС — раённае ўпраўленне ўнутраных спраў.
6. У вершаваных тэкстах для захавання рыфмы замест у складовага можапісацца ў нескладовае (і наадварот): Ў добры час, на улонні вясковым, дзе вадзіца крынічная б'е, навучыўся я матчынай мове і задуманых песняў яе (Л. Гаўрылкін).
7. У навуковых лінгвістычных тэкстах назіраецца спецыфічнае выкарыстаннелітар у складовае і ў нескладовае для абазначэння адпаведных гукаў і літарбеларускага алфавіта. Напрыклад: Нескладовае ў і у складовае; Не з'яўляюцца знакамі прыпынку ў беларускай мове двукоссе і злучок, таму пасля іх ў нескладовае пішацца ў адпаведнасці з агульным правілам;...згодна з новымі правіламі адбываецца чаргаванне [у] з [у] у названай пазіцыі і ў словах іншамоўнага паходжання…; У адпаведнасці з новымі правіламі застаецца нязменным напісанне ускладовага; Нязменным засталося напісанне у на пачатку ўласных назваў, якое заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка; Згодна з правіламі у не скарачаецца пасля знакаў прыпынку; Не скарачаецца у ў літарных абрэвіятурах.
8. Не скарачаецца у ў словах, якія з'яўляюцца іншамоўнымі ўкрапленнямі(не запазычаннямі!) у беларускіх тэкстах. Напрыклад: Я нашу ў сваім сэрцы сапраўдную жалобу ці, па-руску кажучы, «траур» па няздзейсненых марах свайго 
Тэмы 2.10 – 2.11: Перадача дзекання і цекання
§ 12. Зычныя д, т і дз, ц
1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады —у горадзе, народы — у народзе, сады — у садзе, іду — ідзём, вяду — вядзі, вада — вадзяны,грудны — грудзі, люду -людзі, варта — на варце, хата — у хаце, чысты -чысцюткі, выток —выцякаць, карта — на карце, катлы — кацёл, тру — церці, шосты — шэсць, пяты — пяць,латынь — лацінка.
2. Чаргаванне [д], [т] з [дз'], [ц'] адбываецца перад мяккім [в']: два — дзве, дзвесце,рута -руцвяны, мёртвы — мярцвяк, чатыры — чацвёрты, чэрствы — счарсцвелы.
Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в'] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах:дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.
3.         Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в'] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве,у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.
Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в']у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва — у бітве, брытва — брытве, брытвенны, клятва — клятве, клятвенны, пітво — у пітве, паства — у пастве. Літары д i mпішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва — мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва — у Літве.
4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.
5. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск-у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды — сульфідзін, каманда —камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя — індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя — гвардзеец, гвардзейскі, мантаж — манцёр, манціроўка, манціровачны, білет — білецёр, білецік, эпізод —эпізодзік, жакет — жакецік.
6. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку:мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін.
7. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш.Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.
 
Каментарыі: Правіла фактычна застаецца без змен. Яно рэгламентуе правапісзычных [д], [т] і [дз'], [ц'] і звязана з адлюстраваннем на пісьме такой спецыфічнай асаблівасці беларускага вымаўлення, як дзеканне і цеканне. Правіла адносіцца да найбольш складаных у сучасным беларускім правапісе, паколькі па-рознаму выкарыстоўваецца ў адносінах да розных груп (паводле паходжання і структуры) слоў. Гэта звязана з тым, што чаргаванне [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] у беларускай мове не адносіцца да універсальных фанетычных з'яў іпаслядоўна праяўляецца толькі пры словазмяненні і словаўтварэнні новых слоў ад спрадвечнабеларускіх: вада — вадзе, вадзяны, вадзіца; хата — хаце, хацінка, мост — на мосце,мосцік, масціць; гняздо — у гняздзе, гняздзечка, гняздзіцца і інш. У некаторых трупах слоў, упрыватнасці іншамоўнага паходжання, гэтая фанетычная з'ява праяўляецца непаслядоўна.Таму правапіс большасці слоў з літарамі д і т вызначаецца па слоўніку.
У пунктах 1 і 2 § 12 сфармуляваны асноўныя прынцыпы адлюстравання на пісьме чаргаванняў цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] у аднакарэнных словах (вада —вадзяны, чысты — чысцюткі) і пры іх словазмяненні (вада — у вадзе, хата — у хаце, вяду —вядзе, варта — на варце), а таксама перад мяккім [в'].
Параўн.: ацвярдзенне, ачарсцвелы, ачарсцвенне, ачарсцвець, бацвінне, жаўтацвет, зацверджаны, зацвердзіць, зацвердзяваць, зацвісці, зацвітанне, зацвярджаць, зацвярджэнне, зацвярдзелы, зацвярдзенне, зачарсцвеласць, зачарсцвелы, зачарсцвець, здранцвеласць, здранцвець, лісцвяны, мярцвяк, падзвіжнік, падзвіжніца, падзвіжніцкі, падзвіжніцтва, пацвельвацца, пацвельваць, пацверджаны, пацвердзіць, сцвердзіць, сцвярджэнне, сцвярдзелы, сцвярдзець, цвёрды, цвік, цвінтар, цвісці, цвіценне, чарсцвець, чацвер, чацвертаваць, чацвёра.
Наступныя пункты (3 — 7) гэтага правіла фактычна датычацца асаблівасцей адлюстравання дзекання і цекання ў асобных трупах слоў:
а)         у словах з прыстаўкамі пад-, ад- і суфіксам -ств- чаргавання [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] не адбываецца, што знаходзіць сваё адлюстраванне на пісьме. Гл. пункт 3 правіла.Правапіс такіх слоў правяраецца па слоўніку. Напрыклад: адвезці, адвесці, падвезці, падвесці, падвесіць, аб дойлідстве, у справаводстве, аб высакародстве, у ваяводстве, аб вынаходстве;
б)        у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем у пераважнай большасці слоў іншамоўнага паходжання вымаўляюцца цвёрдыя [д] і [т], што знаходзіць адлюстраванне ў напісанні. Гл. пункт 4 правіла. Напрыклад: акадэмік, акадэмічны, акрэдытыў, актывіст, актыўны, актыўнасць, артылерыйскі, артылерыст, артыст, артышок, артэкаўскі, артэрыя, асістэнт, атэізм, аўтарытэт, гіпатэнуза, гіпотэза, граматыка, дызайн, дыктант, дыктар, дыктарскі, дылі,
дыпламат, дыпламант, дыпламатыя, дырыжор, дысананс, дыскабол, дысертацыя, дэкада,
дэкаданс, дэкальтэ, дэканат, дэкор, дэлегат, дэрматыт, стэнаграма, стэнд, традыцыя, тыльда, тып, тытул, тэарэма, факультэт, фанетыка, фарватар, фестываль, фіктыўны;
в)        у пункце 5 сфармуляваны правілы правапicy слоў са спалучэннямі -ін-, -ір-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання (і вытворных ад іх), перад якімі [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: акрыдзін, акцін, амплідзін, астацін, бландзін, вацін, гасцінец, гасцініца, дэрмацін, дэрмацінавы, карацін, леваміцэцін, нейтрадзін, панкрэацін, пекцін, пласціна, пласціністы, сацін, серпанцін, амнісціраваць, арыенціроўка, балаціравацца, бамбардзіроўка, брыгадзір, брыгадзірства, інвесціраваць, камандзір, камандзіроўка, каменціраваць, карэкціроўшчык, манціроўка, скандзіраваць, складзіраваць, штудзіраваць, акцёр, акцёрскі, бронетранспарцёр, бузацёр, гімнасцёрка, грэнадзёр, імпарцёр, кінаакцёр, марадзёр, мушкецёр, парламенцёр, парламенцёрства, рэпарцёрскі, транспарцёр, белагвардзеец, белагвардзейскі, гвардзеец, гвардзейскі, індзеец, індзейскі.
Заўвага: Трэба памятаць, што чаргаванне [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц']паслядоўна адбываецца толькі перад суфіксам -ік- з памяншальна-ласкальным значэннем(мост — мосцік, кот — коцік, год — годзік, хвост — хвосцік, куст — кусцік, агарод —агародзік, завод — заводзік). У іншых выпадках зычныя [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] звычайнане чаргуюцца і пішуцца нязменна: ерэтык, граматыка, матэматыка, прагматыка, эстэтыка, аналітык, астматык, генетык, дыябетык, дыялектык, паралітык, прагматык, рамантык, скептык, фанатык, эпілептык. Але: масціка, лунацік.
Не чаргуюцца [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] у словах з суфіксамі ~іст-/-ыст, -інг-/-ынг, -ізм-/-ызм: артыст, граматыст, флейтыст, шахматыст, парадыст, парашутыст, статыст; мітынг, маркетынг, кастынг, картынг, рэйтынг, фартынг, холдынг; меладызм, мюрыдызм, будызм, фрэйдызм, гігантызм, драматызм, дагматызм, дэспатызм, магнетызм, прагматызм, фанатызм;
г)         у адпаведнасці з традыцыяй і літаратурным вымаўленнем у шэрагу слоў іншамоўнага паходжання пішуцца дз, ц: карцеч, карцечны, касцюм, касцюмерны, цітла, цітр, цір, дзіда, дзюбель, дзюдо, дзюна, дзюралюміній, дзюшэс, цюбік, цюбінг, цюк, цюль, цюльпан, цюфяк і інш.
Тэма 2.12: Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
§ 16. Нескладовае й
1.         Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:
у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне;
у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.
У астатніх выпадках пачатковы каранёвы [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны:заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым'е, Заілійскі, праіранскі.
2.У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны(аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [i] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.
3.У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.
Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:
на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;
пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;
пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.
 
Каментарыі: Сфармуляваныя ў гэтым параграфе правілы правапісу нескладовага йдатычацца толькі некаторых груп уласнабеларускіх слоў і слоў іншамоўнага паходжання.
У пункце 1 параграфа рэгулююцца правілы правапісу групы слоў уласнабеларускага паходжання, у якіх каранёвы [i] чаргуецца з [й] пасля прыставакна галосную, што знаходзіць адлюстраванне на пісьме. Гэтая норма распаўсюджваецца навельмі абмежаванае кола лексічных адзінак, якія практична поўнасцю пералічаны ў названым пункце.
Пункт 2 параграфа рэгламентуе правапіс ы ў словах, утвораных з дапамогай прыставак на зычную ад дзеясловаў ісці і іграць.
Правапіс й у канцы слова, а таксама ў сярэдзіне слова перад зычным ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вымаўленнем і не складае арфаграфічнай цяжкасці. Параўн.: зайчаня, байка, майка, лейка, гайка, спявайце, гуляйце, чытай, працуй, малюй, галасуй і г. д. Toe ж самае датычыцца i слоў іншамоўнага паходжання (гл. п. 3): дызайн, дызайнер, лайнер, басейн, кранштэйн, санаторый, мараторый, прафілакторый, планетарый, каментарый, інгаляторый, салярый, лекторый.
Спалучэнні гука [й] з наступнымі галоснымі гукамі на пісьме перадаецца адпаведнымі ётаванымі галоснымі: працую, чытаю і г. д. Гэтая ж норма распаўсюджваецца іна словы іншамоўнага паходжання: маёр, раён, фае, баянет і г. д.
Згодна з гэтым правілам змянілася напісанне слоў Нью-Ёрк, Ёфе.
Такім чынам, у параграфе ў першую чаргу вызначаюцца правілы правапісу слоў, у якіх на пісьме адлюстроўваюцца асаблівасці чаргавання галоснага і з й і ы, а таксамаправапісу іншамоўных слоў з зыходным й у іх фанемным складзе. Важнасць цвёрдага засваення правілаў правапісу й нескладовага ў беларускай мове абумоўлена наступным:
1. Пашырэннем у сучаснай пісьмовай практыцы ненарматыўнага напісання йу выпадках, не прадугледжаных гэтым параграфам.
2. Уплывам рускай мовы, згодна з правапіснымі нормамі якой у словах іншамоўнагапаходжання захоўваецца напісанне й перад наступнай галоснай. Параўн.: бел. маёр, раён, маянэз, фае, секвоя, параноя, маяран — рус. майор, район, майонез, фойе, секвойя, паранойя, майоран.
Тэма 2.13: Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных
§ 17. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі,абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае дз на пісьме перадаецца як ддз): замужжа, Залужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя, колле, вяселле, наваколле, карэнне, насенне, вараннё, двукоссе, калоссе, адкрыццё, дзесяццю, жыццё, забыццё, куцця, мыццё, пятнаццаццю, пяццю, пяццюдзесяццю, свацця, суквецце, ламачча, ноччу, Уручча, зацішша, узвышша, мышшу.
2.У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іхсловах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя сума, карэспандэнт, коса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл,Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Тонна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.
3.Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца напісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.
 
Каментарыі: 1. Для беларускай мовы ўвогуле не характерна ўжыванне падвойных літар паміж галоснымі ў межах адной марфемы (каранёвай ці афіксальнай). Таму напісаннепадвойных зычных звычайна назіраецца толькі на стыку марфем:
прыстаўкі і кораня: рассыпаць, раззлаваць, паддашак, аббегчы, аддаць, паддоследны, паддобрыцца, паддувала;
кораня і суфікса: каменны, кішэнны, насценны, гартанны, белакачанны, накаленны, пераменны;
суфікса і постфікса: весяліцца, вучыцца, старацца (дзе першае ц з'яўляецца суфіксам,а другое ц — часткай постфікса): весяліць + ца- весяліцца, вучыць + ца — вучыцца. Трэба толькі адрозніваць формы зваротных дзеясловаў трэцяй асобы адзіночнага ліку першага спражэння, у якіх падвойнае цц адносіцца да постфікса. Параўн.: вучань чытае — кніга чытаецца, ён будуе — дом будуецца.
2. Пэўную цяжкасць можа выклікаць правапіс слоў з так званымі падоўжанымі зычнымі, якія гістарычна ўзыходзяць да спалучэнняў адпавед-ных «непадоўжаных» зычных зй (і). Параўн.: вяселле (фактычна вясе[л-+-і]е), каменне (каме[н-+і]е), суддзя (су[д-+-і]я), зарэчча, узвышша, залессе, пераноссе, калоссе і г. д. Складанасць правапісу гэтай групы слоў заключаецца ў тым, што ў вусным маўленні названыя падоўжаныя зычныя часта вымаўляюцца як зычныя звычайнай працягласці. Акрамя таго, пад уплывам рускай мовы часта на месцы падоўжанага зычнага вымаўляецца спалучэнне адпаведнага зычнага гука і й.
3. Асаблівую цяжкасць можа выклікаць правапіс запазычаных слоў, якія ў беларускай мове вымаўляюцца і пішуцца без падвойных зычных (асобныя выпадкі вымаўлення і напісання падвойных зычных у словах іншамоўнага паходжання прыведзены ў пункце 2; правапіс такіх слоў правяраецца па слоўніку), а ў рускай мове такое падваенне захоўваецца. Параўн.: бел. абат (рус. аббат), абацкі (рус. аббатский), абацтва (рус. аббатство), аберацыя (рус. аберрация), абрэвіятўра (рус. аббревиатура), абрэвіяцыя, аўтакаліматар, аўтакалдна (рус. автоколонна), аўтакаментарый (рус. автокомментарий), аўтакарэкцыя (рус.автокоррекция), аўтапасажыр (рус. автопассажир), аўтапасажырскі, аўтаралі (рус. авторалли), аўтарысдра, аўтарблер, аглюцінатыўнасць, аглюцінатыўны, аглюцінацыя, аглюцінін, агравацыя, агрэсіўнасць, агрэсіўны, агрэсія, агрэсар, адэнда, адэндум, адэнды, адыс-абебскі,акламацыя, акліматызатар, акліматызацыйны, акліматызацыя, акліматызаванне, акліматызаваны, акліматызавацца, аказіяналізм, акалада, акамадантны, акамадацыйны, акамадацыя, акампанемёнт, акампаніятар, акампаніраваць, акампанаваць, акдрд, акардэаніст, акардэдн, акордавы, акордны, акрэдытаванне, акрэдытаваны, акрэдытаваць, акрэдытацыя, акрэдытыў, акрэдытыўны, акрэцыя, акузатыў, акультызм, акультны, акупант, акупацыйны, акупацыя, акумуліраванне, акумуліраваны, акумуліравацца, акумуліраваць, акумулятар, акумулятарны, акумулятыўны, акумуляцыя, акурат, акуратнасць, акуратны, акуратыст, акуратыстка, алагамія, алакуцыя, аламетрыя, аламорф, аланім, алапат, алапатычны, алапатыя, алапластыка, алапластычны, аласкоп, алатрапічны, алатропія, алафанія, алафон, Алах, алахол, алахарыя, алахтон, алахтонны, алегарызм, алегарычнасць, алегарычны, алегорыка, алегорыя, алегра, алегрэта, алеламарфізм, алеламорф, алелапатыя, алелі, алелізм, алеманда, алеманіст, алергалагічны, алергалогія, алерген, алергенны, алергічны, алергія, алерголаг, алея, алігатар, алілўя, алілуйны, ало, алод, алювій, алюзіўны, алюзія, алюр, аманал, аманіты, аманіфікацыя, амарыліс, амарылісавы, аматол, амафіла, амафос, амі, аміяк, аміякаты, аміячны, амоній, амоніевы, анаграма, анаграмны, аналіст, аналы, анатаванне, анатаваны, анатаваць, анатацыя, анаты, анексіраваны, анексіраваць, анексія, анексіянізм, анеліды, анігіліраваць, анігіляцыя, анона, анонавыя, ануітэ, ануляваны, ануляваць, ануляцыя, антэна, антыгрыпін, апазіцыйны, апазіцыя, апанент, апанграванне, апартунізм, апартуніст, апеляванне, апеляваць, апелянт і г. д.
Нават прыведзены вышэй фрагмент слоўніка сведчыць, што спіс слоў іншамоўнага паходжання, у якіх у адрозненне ад рускай мовы падвойныя зычныя не пішуцца, вельмі грунтоўны. Таму яны павінны быць пастаянна ў цэнтры ўвагі настаўніка на урокахбеларускай мовы, а вучням неабходна карыстацца слоўнікамі беларускай мовы для вызначэння правільнага напісання гэтых слоў.
 
Тэма 2.14: Правапіс спалучэнняў зычных здн, рдн, рдц, стн, стл, лнц
§ 13. Некаторыя спалучэнні зычных
1.        У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме:
здн — зн: праязны, выязны (параўн.: приезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;
згн — зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);
стн — сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэс-ны (параўн.: чэсцъ), ненавісны(параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.:капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн: густы, гусцець), абвесны (параўн.:абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях:кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: компост), фарпосны (параўн.:фарпост);
скн — сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.:пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць(параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;
стл — сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.:помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);
рдн — рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).
2. Спалучэнні зычных ск, cm, с'ц' на канцы кораня слова могуць чаргавацца зшч, што і перадаецца на пісьме: воск — вашчыць, густы -гушчар, хрысціць —хрышчоны. Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца зч, то спалучэнне гукаў [c] і [ч] (у вымаўленні — [шч]) перадаецца як сч. Напісанне счзахоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.
3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат.
Каментарыі: 1. Правіла ў цэлым засталося без змен. Яно адлюстроўваеасаблівасці напісання некаторых спалучэнняў зычных у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем. Увядзенне гэтага правіла абумоўлена, галоўным чынам, тым, каб адрозніць адпаведныя напісанні ў беларускай і рускай мовах, у якой большасць падобных спалучэнняў зычных пішацца нязменна незалежна ад вымаўлення. Параўн.: бел. проезд — праязны, выезд — выязны, капуста — капусны; рус.проезд — проездной, выезд — выездной, капуста — капустный. Акрамя таго, гэтае правіла распаўсюджваецца і на тыя выпадкі, калі ў беларускай мове спалучэннізычных, што не вымаўляюцца, нельга праверыць. Напрыклад, позні, спазніцца,спазненне (гіст. по[здн]і, спа[здн]іцца, спа[зда]енне; параўн.: рус. поздний, опоздать, опоздание).
2. У новых правілах такая норма распаўсюджваецца і на шэраг слоў іншамоўнага паходжання, якія раней былі выключэннямі: кампосны (параўн.:кампост), кантрасны (параўн.: кантраст), фарпосны (параўн.: фарпост), баласны(параўн.: баласт), аванпосны (параўн.: аванпост).
3. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на правапіс слоў іншамоўнага паходжання з канцавымі спалучэннямі зычных дт, якія ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем перадаюцца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат. Гэтае правіла важна з пункту погляду адрознення правапісу гэтых слоўу беларускай і рускай мовах. Параўн.: рус. Гумбольдт, Кронштадт, Брандт, Рембрандт, Шмидт, Клодт, форштадт.
Тэмы 2.15 – 2.20: Напісанне літары ц на месцы спалучэнняў [тс], [чс], [кс], [цс]
літары ц на месцы спалучэнняў [тс], [чс], [кс], [цс] (савецкі, баранавіцкі, беластоцкі, выдавецкі);
літары с на месцы спалучэнняў [жс], [шс], [хс], [гс] у словах тыпу Прыгоства, ха- раство, княства, птаства;
падвойнага ч на месцы суфіксальнага [цк] перад -ін-(-ын-) у словах тыпу Случчына, Беласточчына, Нямеччына (але: Слаўгарадчына, Навагрудчына, Брэстчына);
літары т на месцы спалучэння [дт] у некаторых іншамоўных уласных імёнах: Кранштат, Гумбальт, Шміт
напісанне адной літары с у словах расада, расаднік,расол, расольнік
напiсанне лiтары ц на месцы спалучэння каранёвых ц, т, ч, кi суфiксальнага с (у суфiксах -ск-, -ств- ): салдат – салдацкi, студэнт – студэнцтва, ткач – ткацкi, рыбак – рыбацкі, чалавек – чалавецтва, выдавец – выдавецтва;
- напiсанне лiтары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х i суфiкса -ств-, а таксама караневага с i суфiкса -ск-: Беларусь – беларускі, прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, птах – птаства;
- захаванне на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у некаторых словах: пяшчота, нішчымны, шчырасць, шчасце, шчодрасць і інш.

Приложенные файлы

  • docx 23672424
    Размер файла: 3 MB Загрузок: 0

Добавить комментарий